БЕЛАРУСЬ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТАГОДДЗЯ

ЗА КРЫЖАМ ПРАПАВЕДНІКА — МЕЧ ЗАВАЕЎНІКА

Мы ўжо бачылі, наколькі беднымі і ўрыўкавымі былі звесткі рускіх летапісаў пра Полаччыну ў канцы XII ст. Яшчэ ў болыпай меры гэта адносіцца і да пачатку XIII ст. I вось гэты прагал у значнай ступені запаўняюць Лівонскія хронікі, і ў першую чаргу «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. Менавіта некаторыя яе звесткі і праліваюць святло на зацемненыя старонкі гісторыі Полаччыны, асабліва што датычыць яе пранікнення ў Ніжняе Падзвінне.

Заходняя Дзвіна была першай і галоўнай гістарычнай дарогай Полаччыны, і таму натуральна, што палачане імкнуліся ўсё далей і далей пранікнуць на захад да самага Балтыйскага мора. Але калі быў пакладзены гэтаму пачатак? У свой час Э. Банэль выказваў думку, што яшчэ каля 980 г. палачане маглі ўжо валодаць умацаванымі пунктамі ў Ніжнім Падзвінні, якімі маглі быць Герцыке, Кукенойс і Ашэрадэн693. Указваючы на гэтае меркаванне, В. Данілевіч зазначыў, што яно хоць і не пацверджана ніякімі фактамі, але можа быць прызнана даволі верагодным694. I з гэтым можна пагадзіцца. Тут дарэчы будзе нагадаць тое, што пры сваім рассяленні крывічы пакінулі досыць значныя свае калоніі ў раёне Дзвінска, пра што яскрава сведчыць тапаніміка695. Зразумела, што гэтыя і ііппыя крывіцкія паселішчы, якія ўзніклі раней за Полацк на захад ад яго, маглі ў далейшым з’явіцца для палачанаў плацдармамі іх уладарання ў Ніжнім Падзвінні. Разглядаючы дзейнасць Усяслава Чарадзея, мы ўказвалі на магчымасць таго, што гэты князь ужо ўладарыў над Ніжнім Падзвіннем, што і з’яўлялася адной з асноў вайсковай сілы Полацкага княства.

Вядома, толькі мірным шляхам нельга было падначаліць Ніжняе Падзвінне. Яго плямёны аказвалі супраціўленне полацкаму ўладаранню і нават выходзілі зпад яго, як гэта было з земгаламі ў 1106 г., супраць якіх пайшло вялізнае аб’яднанае полацкае войска. I ўсё ж, нягледзячы на паасобныя няўдачы, Полацк змог трымаць у сваім падначаленні ніжнядзвінскія плямёны, аб чым мы можам меркаваць хоць бы па ўдзелу ліваў у паходзе полацкіх князёў на Друцк. I тым не менш усе гэтыя звесткі рускіх летапісаў трэба лічыць толькі ўскоснымі сведчаннямі аб прыналежнасці Полацку Ніжняга Падзвіння. Толькі Лівонскія хронікі і іншыя пісьмовыя дакументы заходняга паходжання далі непасрэднае пацвярджэнне гэтаму факту, аб чым мы ўжо гаварылі, разглядаючы падзеі 1186 г. У гэтых крыніцах мы знаходзім і канкрэтныя ўказанні на полацкія ўдзелы ў Ніжнім Падзвінні, якімі былі Герцыке і Кукенойс. У іх цэнтрах наяўнасць славянскага насельніцтва побач з селамі і летгаламі засведчылі і археалагічныя даследаванні696. Што ж сабой уяўлялі гэтыя гарады і іх удзелы?

Герцыке, відаць, з’яўляўся адным з першых фарпостаў Полацка ў Ніжнім Падзвінні. Калі ў ім магутныя ўмацаванні ўжо былі ў X ст., як сведчыць археалогія697, то трэба лічыць абгрунтаваным меркаванне аб пранікненні палачанаў ужо ў той час у гэты рэгіён Дзвіны. Упершыню ў «Хроніцы Лівоніі» Герцыке ўпамінаецца пад 1203 г. На пачатку XIII ст. ён уяўляў сабой досыць багаты горад, у якім было некалькі праваслаўных цэркваў з дарагім убраннем, а таксама шмат срэбра, дарагога адзення, жывёлы, грошай і іншага дабра. Горад з’яўляўся рэзідэнцыяй князя, якога Генрых Латвійскі нават называв «каралём»698. Кукенойс (Кокнесе) знаходзіўся далей ад Герцыке на захад (ад Полацка за 338 км). Ен, відаць, узнік пазней, магчыма, у XI ст. Упершыню са сваім князем Вячкам, які таксама называецца каралём, упомнены ў «Хроніцы Лівоніі» пад 1205 г.699, а пад 1206 г. ён названы рускім горадам700, што ясна ўказвае на яго прыналежнасць Полацку. Дадзеныя археалогп характарызуюць яго як сапраўдны горад, г. зн. гандлёварамесніцкі цэнтр. Як лічаць даследчыкі, ён, накшталт Герцыке, быў месцам, куды сцякалася даніна з мясцовых плямёнаў.

Як пакажа далейшы разгляд полацкіх падзей, ніжнядзвінскія ўдзелы, князі якіх паходзілі з роду Ізяславічаў, залежалі ад Полацка, але ўсё ж карысталіся вялікай доляй свабоды як ва ўнутраных справах, так і ў знешніх зносінах. Можна пагадзіцца з думкай, што іх у лада абмяжоўвалася невялікай тэрыторыяй, якая прымыкала да цэнтраў удзелаў, а ўся астатняя тэрыторыя Ніжняга Падзвіння ўпраўлялася тубыльцамі — старэйшынамі, якія падначальваліся непасрэдна полацкаму князю702.

Трэба адзначыць, што залежнасць Ніжняга ГІадзвіння ад Полацка засведчана, апроч «Хронікі Лівоніі», і іншымі тагачаснымі дакументамі. Так папа Клімент III зацвердзіў біскупства Ікескюль «у Рутэніі», Урбан III у 1264 г. лічыў усходнюю Латгалію ляжачай «у Русіі»703. Што разумелася пад Русіяй тут, добра засведчыў Арнольд Любецкі, які пісаў: «Кароль Pycii з Полацка меў звычай час ад часу збіраць даніну з гэтых ліваў»704. Указаныя факты яскрава сведчаць, што полацкая ўлада ў Ніжнім Падзвінні з’яўлялася тут старэйшай дзяржаўнай уладай, што князі Полацка былі не толькі фактычнымі ўладарамі ліваў і іншых плямёнаў, якія жылі тут, але і юрыдычна прызнаваліся ў гэтай якасці нават сваімі праціўнікамі і супернікамі, у прыватнасці крыжакамі. Трэба звярнуць увагу і на тое, што сляды працяглага полацкага ўплыву добра захаваліся ў грамадскапалітычнай і культурнай лексіцы мясцовых моваў, а таксама ў тапаніміцы.

Праўда, усе звесткі лівонскіх крыніц аб полацкай уладзе над Ніжнім Падзвіннем звязаны з яе заканчэннем тут. Да разгляду падзей, якія прывялі да гэтага, мы і пяройдзем.

Вышэй ужо адзначалася, што ў 1186 г. полацкі князь «Вальдэмар» даў дазвол нямецкаму місіянеру Мейнарду на яго дзейнасць сярод ліваў, не ўбачыўшы яе сумных вынікаў У будучым для Полацка. Дзейнасць Мейнарда, хоць і працякала цэлае дзесяцігоддзе да самай яго смерці ў 1196 г., не была паспяховай, гэтак жа як і яго наступніка Бертольда, забітага язычнікамі ў 1198 г. I толькі з пачатку дзейнасці біскупа Альберта асабліва яўна выявілася нямецкая пагроза для Полацка. Менавіта ім у 1201 г. і была ўзведзена ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыга. Вельмі паказальна, што з гэтай сумнай падзеі і пачынаецца полацкая гісторыя XIII ст., што як бы сімвалізавала далейшы цяжкі лёс Полаччыны. Сапраўды, заснаванне Рыгі ў вусці Заходняй Дзвіны з’явілася найболыным ударам па інтарэсах Полацка, бо крыжакі замыкалі яго галоўную жыццёвую артэрыю, якой была Заходняя Дзвіна. Што вусце гэтай ракі належала Полацку — бясспрэчны факт, які доўга трымаўся ў памяці палачан. Яшчэ ў пачатку XVI ст. радныя паны Вялікага княства Літоўскага пісалі лівонскаму магістру Плятэнбергу, што калі «ён (вялікі маскоўскі князь Васілій III. — М. Е.) паспее завалодаць нашымі крэпасцямі — Смаленскам, Полацкам, Віцебскам, Мсціслаўлем і Оршаю, то вы не зможаце быць у бяспецы, тым больш што, на думку палачан, межы іх краіны распасціраліся па Дзвіне аж да самага мора, што ваш горад Рыга пабудаваны на іх зямлі»705.

Зразумела, што ўмацаванне крыжакоў у вусці Заходняй Дзвіны не магло не прывесці да барацьбы Полацка з крыжакамі, якія сваімі дзеяннямі нішчылі полацкую ўладу над Ніжнім Падзвіннем.

Наступным крокам біскупа Альберта была арганізацыя ў 1202 г. са згоды рымскага папы адмысловага крыжацкага Ордэна мечаносцаў, ці, як яго інакш называлі, Лівонскага ордэна, для паспяховага заваявання ніжнядзвінскіх земляў і хрысціянізацыі іх насельніцтва. Такім чынам, Полацку прыйшлося мець справу з добра арганізаванай і таму моцнай агрэсіўнай сілай.

I вось у наступны, 1203 год адбылася першая сутычка Полацка з Ордэнам. У «Хроніцы Лівоніі» мы чытаем пра гэта: «Полацкі кароль Вальдэмар раптоўна з’явіўся з войскам у Лівонію, аблажыўшы замак Ікесколу (недалёка на ўсход ад Рыгі.— М. Е.). Няўзброеныя лівы не адважыліся супраціўляцца і паабяцалі даць яму грошы. Пасля гэтага, атрымаўшы даніну, кароль спыніў аблогу. Між тым тэўтоны, пасланыя біскупам з самастрэламі і іншай зброяй, занялі замак Гольм, і, калі прыйшоў кароль, каб аблажыць і гэты апошні, яны паранілі ў яго шмат коней і змусілі да ўцёкаў русаў, якія не рашыліся пад абстрэлам перайсці Дзвіну». Як бачым, першая ж баявая сустрэча з крыжакамі закончылася паражэннем для палачан з прычыны болып дасканалай нямецкай зброі. Звяртае на сябе ўвагу вялікае значэнне конніцы ў Цолацкім войску, якое, магчыма, толькі з яе і складялася.

У свой час у навуковай літаратуры ставілася пытанне, што было повадам для наступальных дзеянняў полацкага князя супродь крыжакоў у 1203 г. Ф. Кейслер лічыў вялікай памылкай з боку «Вальдэмара», што ён не ўвайшоў у згоду з лівамі і не толькі не схіліў іх на свой бок, але яшчэ і абклаў іх кантрыбуцыяй. Э. Банэль меркаваў, што полацкі князь помсціў за забойства полацкага купца і за абмежаванне плавания па Дзвіне, што, вядома, слушна. У той жа час мае рацыю і С. Салаўёў, які сцвярджаў, што «полацкія князі прывыклі хадзіць вайной на чудзь (відаць, пад ёй разумеліся лівы, што належалі да фінаўчудзі.— М: Е.) і браць з яе даніну сілаю, калі яна не хацела плаціць яе добраахвотна. Гэтаксама яны хацелі цяпер дзейнічаць супроць немцаў». Пацвярджэнне гэтай думкі мы знаходзім у Арнольда Любецкага, выказванне якога мы часткова ўжо прыводзілі, а зараз даём яго поўнасцю: «Кароль русаў з Полацку меў за звычай час ад часу збіраць даніну з гэтых ліваў, а біскуп у ёй адмаўляў яму. Ад гэтага ён часта рабіў жорсткія напады на тую зямлю і ўпомнены горад» (маецца на ўвазе Рыга). Карацей кажучы, біскуп забараніў лівам плаціць даніну Полацку, што і выклікала раптоўны паход яго князя.

Гэты факт яшчэ засведчыў і тое, што даніну з ліваў, як відаць, і з іншых прыбалтыйскіх плямёнаў непасрэдна збіраў полацкі князь, які, такім чынам, быў іх уладаром.

Адразу пасля паведамлення аб адступленні полацкага князя ў «Хроніцы Лівоніі» гаворыцца, што кароль Герцыке (ён не названы тут па імені, але з далейшага мы ведаем, што гэта быў Усевалад), падышоўшы да Рыгі з летонамі, забраў жывёлу гараджан, якая была на пашы, захапіў двух святароў, што пілавалі з пілігрымамі лес, а аднаго, які разам з гараджанамі пагнаўся за князем, забіў707. Нельга не заўважыць сувязь гэтага факта з папярэднім. Ясна, што дзеянні полацкага і герцыкскага князёў былі ўзгодненымі. Болей за тое, улічваючы вялікую адлегласць Герцыке ад Рыгі, куды наўрад ці пайшоў бы самастойна Усевалад, можна думаць, што полацкі князь па дарозе на ліваў захапіў з сабою і герцыкскага князя, атрад якога, такім чынам, быў дапаможнай сілай і помсціў крыжакам за няўдачу палачан.

Трэба зазначыць, што ў гэтым паведамленні трохі здзіўляе адзін факт, а менавіта тое, што Усевалад ішоў на Рыгу з літоўцамі. Так мы чытаем у перакладзе, а ў арыгінале апошнія называюцца «Lethones». У сувязі з гэтым узнікае пытанне: а ці правільным тут з’яўляецца пераклад, бо на латыні літоўцы — lithuani, а панямецку — Litauer709. Калі ў апошніх мы бачым адэкватнасць, якая выяўляецца і ў сугучнасці, то гэтага няма паміж летонамі і літоўцамі. Магчыма, што ў «Хроніцы Лівоніі» пад летонамі не ўсюды разумеецца тое самае племя. Ва ўсякім разе, у дадзеным выпадку цяжка зразумець, чаму Усевалад ішоў разам з літоўцамі, калі Герцыке знаходзіўся на тэрыторыі, населенай земігаламі, латгаламі і куронамі. У далейшым мы таксама яшчэ ўкажам на факты, якія супярэчаць атаясамленню летонаў з літоўцамі.

Падзеі 1203 г. азначалі сабою пачатак адкрытай вайны паміж Полацкам і крыжакамі. Важнае значэнне для зыходу яе мелі адносіны да ваюючых бакоў мясцовага насельніцтва. Найперш трэба адзначыць, што досыць вялікая тэрыторыя Ніжняга Падзвіння не была ўсюды ў аднолькавай меры асвоена полацкай уладай. Відаць, болей за ўсё апошняя адчувалася ў прыбярэжнай з Дзвіной паласе, у той час як у аддаленай тэрыторыі яе прысутнасць не была такой відавочнай. Полацкая ўлада, як гэта відаць з крыніц, выяўлялася найперш у збіранні даніны і аказанні Полацку вайсковай дапамогі. Ва ўсім астатнім плямёны кіраваліся сваімі старэйшынамі і самастойна вялі войны і заключалі саюзы з суседзямі. Зразумела, любая іншаземная ўлада — ці яна моцная, ці яна слабая — негірымальная для пакоранага народа. Таму і полацкае ўладаранне не магло карыстацца асаблівай сімпатыяй тубыльцаў. Аднак справа змянілася з наступлением крыжакоў. Іх добра арганізаваная ўлада з яе паслядоўнасцю і разнастайнымі метадамі прыгнечання, з яе сталым сістэматычным уціскам у параўнанні з менш арганізаванай полацкай уладай успрымалася прыбалтыйскімі плямёнамі выключна жорсткай і таму з’яўлялася для іх болыным злом, чым ранейшая. Асабліва важнае значэнне мела і тое, што палачане не прымушалі залежныя ад іх язычніцкія плямёны Прыбалтыкі пераходзіць у хрысціянства. Гэтым асабліва дакаралі крыжакі полацкіх князёў, якія, маўляў, «стараюцца пакарыць краіны не для адраджэння праз веру Хрыстову, а дзеля падаткаў і здабычы»710. Адсюль зразумела, што пад уплывам такіх акалічнасцей і маглі змяніцца адносіны да полацкай улады насельніцтва Прыбалтыкі, у першую чаргу ліваў, якія адразу з’явіліся аб’ектам нямецкай агрэсіі і таму пачалі глядзець на полацкага князя як на моцную апору ў іх барацьбе з крыжакамі. Гэтым і было выклікана з’яўленне таемнага ад немцаў ліўскага пасольства ў Полацку ў 1206 г., якое хацела схіліць караля да выгнання тэўтонаў. Лівы скардзіліся, што біскуп з яго прыхільнікамі ім у вялікі цяжар, а прыгнёт веры для іх нясцерпны. Даведаўшыся пра гэта, кароль загадаў усім, хто знаходзіўся ў яго каралеўстве, як мага хутчэй рыхтавацца да паходу, каб, узяўшы неабходнае ў дарогу, на караблі ці на плытах з бярвення па цячэнні ракі хутка і зручна падысці да Рыгі. (Звернем увагу на перамяшчэнне полацкага войска па вадзе — не толькі на караблях, але і на плытах.) Аднак у далейшым падзеі набываюць амаль дэтэктыўны характар. Справа ў тым, што біскуп Альберт, бачачы супраціўленне ліваў і разумеючы цяжкасць барацьбы з імі, вырашыў задобрыць полацкага князя і гэтым самым нейтралізаваць яго і з такой мэтай накіраваў да яго пасольства на чале з абатам Тэадорыхам, які павінен быў падарыць каралю баявога каня з узбраеннем (па дарозе гэтыя дары адабралі летоны). Калі тэўтонскае пасольства з’явілася да полацкага караля, то ён наладзіў яму вочную стаўку з лівамі. I на запэўненне тэўтонаў, што прыйшлі дзеля міру і дружбы, лівы заявілі, што тэўтоны не захоўваюць міру. Баючыся выявіць свае тайныя намеры, кароль загадаў немцам выйсці і чакаць на двары. I вось у гэты час абату ўдалося дарамі і грашыма падкупіць аднаго з каралеўскіх дарадцаў, які і выдаў план (маецца на ўвазе план паходу на Рыгу), што трымаўся ў тайне. Даведаўшыся, што ў Полацку ёсць жабрак з Гольма, абат наймае яго і загадвае яму даставіць ліст біскупу і гэтым самым паведаміць аб усім, што ён выведаў у Полацку. Пасля атрымання гэтых вестак многія пілігрымы, што меліся адплыць за мора, вярнуліся назад разам з біскупам. У сваю чаргу і полацкі кароль даведаўся пра ўчынак абата, пазваў яго да сябе і спытаўся, ці пасылаў ён ганца ў Рыгу. Абат прызнаўся ў гэтым. Пасля паслы, што суправаджалі Тэадорыха, сталі ўгаворваць яго адмовіцца ад свайго прызнання, аднак ён, ведаючы, што «слова — не верабей, выпусціш — не зловіш», не хацеў гэтага рабіць. Полацкі кароль, зразумеўшы, што так ён нічога не даб’ецца, паколькі намер яго выкрыты, задумаў хітрасць. Тут храніст зазначыў: «Той, хто з выглядам галубкі гаворыць ласкавыя словы, часамі раніць гэтак жа, як і змяя ў траве».

Абата адпусцілі дадому, але разам з ім адправілі і полацкіх паслоў з мірнымі прапановамі, але з каварнай думкай, як зазначыў храніст. Выслухаўшы абодва бакі — ліваў і біскупа, — яны павінны былі вырашыць, чыя праўда.

Адпушчаныя князем паслы вельмі хутка дабраліся да замка русаў Кукенойса (яшчэ адно сведчанне яго прыналежнасці да Полацка) і адтуль адправілі ў Рыгу разам з абатам аднаго дзякана Стэфана, запрашаючы біскупа сустрэцца з пасламі 30 мая каля ракі Вогі (цяпер Огер). Паслы, рассыпаўшыся на ўсе бакі па вобласці, пачалі клікаць ліваў і лэтаў (уласна званых латгаламі) з’явіцца пры зброі. Лівы прыйшлі не столькі з намерам выканаць волю караля, г. зн. полацкага князя, колькі пасадзейнічаць пагібелі хрысціян. Аднак лэты, хоць і заставаліся яшчэ язычнікамі, усё ж былі добрай думкі аб жыцці хрысціян і, жадаючы ім дабра, не з’явіліся на гэтыя каварныя, як характарызуе іх Генрых, перагаворы, і нават падарункі, паднесеныя ім палачанамі, не змаглі схіліць іх супроць тэўтонаў. Пан біскуп, запрошаны на гэтыя перагаворы з полацкімі пасламі праз Стэфана, па радзе сваіх даў адказ: «Ва ўсіх краінах, як вядома, існуе агульны звычай, каб паслы, адпраўленыя сваімі ўладарамі, самі шукалі таго, да каго пасланы, і з’яўляліся да яго, але ніколі гаспадар, які б сціплы і ласкавы ён ні быў, не выходзіць са сваіх умацаванняў насустрач паслам. Таму і паслам і іх ганцам належыць шукаць нас у нашым горадзе, дзе мы са сваімі маглі б прыняць і ўтрымліваць іх з болынай пашанай. I так, хай завітаюць, нічога не баючыся, чакаючы ганаровага прыёму».

3 набліжэннем прызначанага дня ўзброеныя лівы сабраліся на перагаворы каля ракі Вогі. Старэйшыны ж з замка Гольм, завадатары ўсёй справы, прыйшлі да іх на караблі і, прыстаўшы да замка Ікескюль, сталі клікаць з сабою ікескюльцаў. Тэўтоны, ведаючы каварства ліваў, адмовіліся сесці да іх на карабель. I тыя прадаўжалі свой шлях, разважаючы аб выгнанні хрысціян. Лівы згаварыліся на тым, каб, сабраўшыся з усіх канцоў краіны, спачатку заняць бліжэйшы да Рыгі замак Гольм, а адтуль ужо напасці на рыжан, вельмі малалікіх у той час. I лівам уда лося захапіць Гольм, у якім быў забіты святар Іаан. Аднак рыцары вярнулі сабе Гольм і нанеслі вялікія страты лівам. У ліку забітых быў старэйшына Ако, які разам з іншымі прасіў караля полацкага выступіць на вайну з рыжанамі. Рыцары былі асабліва ўзрадаваны смерцю Ако і, адсекшы яму галаву, паслалі яе як трафей свайму біскупу.

У такіх акалічнасцях для ліваў адзіным ратункам была дапамога полацкага князя, да якога яны і звярнуліся зноў. Яны паведамілі яму праз ганцоў аб панесеных імі стратах і прасілі прыйсці на дапамогу ім супроць тэўтонаў, асабліва карыстаючыся часам, пакуль у Рызе заставалася мала людзей, а іншыя паехалі з біскупам. Адгукаючыся на іх кліч і парады, кароль сабраў войска з усяго свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў, і з вялікай храбрасцю спусціўся на караблі ўніз па Дзвіне.

Пры высадцы каля Ікескюля многія з полацкага войска былі раненыя балістарыямі рыцара Конрада. Заўважыўшы, што тэўтоны знаходзяцца ў замку, палачане пайшлі далей і, раптоўна падышоўшы да замка Гольм, акружылі яго з усіх бакоў. Лівы ж, якія не ведалі аб прыходзе полацкага войска, адны пабеглі і схаваліся ў лясах, астатнія далучыліся да тэўтонаў і заперліся ў замку. Балістарыі ўзышлі на валы і пераранілі мноства палачан. Апошнія, са свайго боку, не ведаючы прымянення балісты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён і ранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі касцёр з бярвенняў і стараліся падпаліць умацаванні, але старанні гэтыя былі дарэмныя, а пры зборы лесу многія з іх былі паранены балістарыямі. Таму кароль полацкі паслаў ганцоў да жыхароў Тарэйды, да лэтаў і ўсіх вакольных язычнікаў, каб усе яны выступілі ў паход супроць рыжан. Людзі з Тарэйды адразу ж з радасцю сабраліся да караля, і было даручана ім збіраць дровы, каб падпаліць замак. А паколькі зброі для абароны яны не мелі, то пры збіранні дроў вялікае мноства людзей было перабіта нечаканымі стрэламі. Лэты ж і самі не прыйшлі і ганцоў не прыслалі. Прыладзілі палачане і невялікую кідальную машыну, на ўзор тэўтонскіх, але, не ведаючы майстэрства кідаць каменне, ранілі многіх у сябе, пападаючы ў тыл. Тэўтоны па сваёй малалікасці (іх было ўсяго 20 чалавек), баючыся здрадніцтва з боку ліваў, якіх многа было з імі ў замку, днём і ноччу заставался на валах у поўным узбраенні, ахоўваючы замак і ад сяброў унутры і ад ворагаў звонку. Лівы ж штодзённа ўсё шукалі спосабу, як бы захапіць іх хітрасцю, аддаць у рукі палачанаў. I калі б працягнуліся дні вайны, то наўрад ці рыжане і жыхары Гольма пры сваёй малалікасці маглі б абараніцца. У Рызе баяліся і за становішча ў горадзе, бо збудаванні яго яшчэ не былі моцныя, баяліся і за справы паза горадам, за сваіх, абложаных у Гольме.

Між тым да караля вярнуліся некаторыя лівыразведчыкі і сказалі, што ўсе палі і дарогі вакол Рыгі поўныя дробных жалезных трохзубых цвікоў. Яны паказалі каралю некалькі такіх цвікоў і сказалі, што такімі шыпамі цяжка паколаты ногі іх коней і ўласныя іх бакі і спіны. Спалохаўшыся гэтага, кароль не пайшоў на Рыгу, што і выратавала яе. Тарэйдцы ж, убачыўшы караблі ў моры, паведамілі пра гэта каралю, і той, не толькі не дабіўшыся поспеху ў адзінаццацідзённай аблозе замка, але страціўшы многа сваіх, баючыся ў той жа час прыбыцця тэўтонаў, падняўся з усім сваім войскам, забраўшы раненых і забітых, і вярнуўся на караблі ў сваю зямлю. Пасля яго адыходу лівы вымушаны былі прасіць міру ў тэўтонаў і згаджацца на хрышчэнне. Так перадае «Хроніка Лівоніі» падзеі 1206 г., звязаныя з паходам полацкага князя на крыжакоў711.

3 разгляду гэтай інфармацыі, бясспрэчна, у многім тэндэнцыйнай, мы ўсё ж можам зрабіць некаторыя большменш пэўныя высновы. Папершае, тут яшчэ раз пасведчана аб даўняй залежнасці Ніжняга Падзвіння ад Полацка. I таму зразумела, чаму Полацкая зямля першая з ycix у сходнеславянскіх земляў уступіла ў барацьбу з крыжацкай агрэсіяй, бо яна перш за ўсё была пагрозай для полацкіх іытарэсаў. Падругое, мы яскрава бачым, як крыжацкая пагроза садзейнічала далейшаму працэсу з’яднання беларускіх земляў, якія бачылі агульную для ўсіх іх небяспеку. Гэта красамоўна пасведчыў той факт, што полацкі кароль для паходу супроць тэўтонаў «сабраў войска з усяго свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў». Гэта гаворыць аб цдзінстве полацкіх князёў і рашуча адкідае сцвярджэнне старой і новай гістарыяграфіі аб тым, што Полацкая зямля нібыта ўгразла ў міжусобіцах і канчаткова аслабела. Патрэцяе, абараняючы свае інтарэсы ў Прыбалтыцы, Полацк бараніў і інтарэсы прыбалтыйскіх плямёнаў, якія таксама супраціўляліся крыжакам і бачылі ў Полацку сваю надземную апору. Пачацвёртае, апісаныя падзеі адначасова паказалі, што, выяўляючы сваё адзінства і рашучасць у барацьбе з крыжакамі, Полацк адначасова паказаў і свой слабы бок, што і дало сумныя вынікі ў справе змагання з агрэсіяй. Тут яўна кідаецца ў вочы адсталасць баявой тэхнікі палачанаў у параўнанні з крыжакамі, у распараджэнні якіх было навейшае для таго часу еўрапейскае ўзбраенне. Мела значэнне і неаднолькавае жаданне розных прыбалтыйскіх плямёнаў весці барацьбу з тэўтонамі. Калі лівы гіаказалі сябе найбольш стойкімі і паслядоўнымі ў сваім адпоры агрэсіі, то гэтага нельга сказаць пра лэтаў, якія, як мы бачылі, неаднаразова ўхіляліся ад барацьбы. Тут, відаць, давала сябе знаць варожасць паміж фінскімі плямёнамі, да якіх належалі лівы, і балцкімі, да якіх адносіліся лэты, земгалы, селы. Гэту непрыязь выкарыстоўвалі ў сваіх інтарэсах крыжакі. Яны, напрыклад, у 1206 г. паклікалі земгалаў, якія заўсёды варожа адносіліся да жыхароў Тарэйды ліваў, і з радасцю пайшлі супроць апошніх712.

ВЯЧКА I УСЕВАЛАД У БАРАЦЬБЕ 3 КРЫЖАКАМІ

Далейшы ход падзей у Прыбалтыды становіцца ўсё больш неспрыяльны для Полацка. Крыжакі ўсё болып наступалі, і к 1207 г. «уся Лівонія была ахрышчана»713. А хрышчэнне азначала і палітычнае падначаленне ўладзе Ордэна. Вяртанне ў гэтым годзе біскупа Альберта ў Рыгу з новым папаўненнем пілігрымаў, вядома, яшчэ больш умацоўвала сілы крыжакоў. I гэта не магло не выклікаць вялікай трывогі полацкіх князёў, у першую чаргу Вячкі, які добра разумеў, што небяспека непасрэдна набліжалася да яго ўдзела, самага блізкага да Рыгі, і таму вымушаны быў весці вельмі асцярожную палітыку ў дачыненні да Ордэна. Яшчэ ў 1205 г. Вячка, даведаўшыся, што вялікі атрад лацінскіх пілігрымаў пасяліўся па суседству, усяго за тры мілі ад Кукенойса, здабыў праз ганца пропуск да біскупа і адправіўся да яго на караблі ўніз па Дзвіне. Пасля поціску рук і ўзаемных прывітанняў ён тут жа заключыў з тэўтонамі мір, які, між іншым, працягваўся нядоўга714. 3 гэтага кароткага лівонскага запісу можна зразумець, што як Кукенойс, так і Ордэн, не рашаючыся на адкрытую ўзаемную барацьбу, ішлі на часовы кампраміс і заключалі мір, які, зразумела, не мог быць трывалы. Аналагічная сітуацыя ў адносінах да Кукенойса і Ордэна паўтарылася ў 1207 г. Зноў, дачуўшыся аб прыбыцці біскупа з новымі сіламі крыжакоў, Вячка разам са сваімі людзьмі выйшаў яму насустрач, а пасля быў прыняты ў Рызе з пашанай і правёў у самай дружалюбнай абстаноўцы многа дзён у доме біскупа. 3 дыпламатычнага боку ўсё гэта можа быць зразумела: патрэбна было паказаць біскупу сваю прыязнасць да яго і гэтым самым калі не зусім пазбавіцца крыжацкага нападу, то хоць бы аддаліць на нейкі час. Аднак далей высвятляецца, што для Вячкі Ордэн быў не ворагам, а саюзнікам, бо ён папрасіў біскупа дапамагчы яму супроць нападу летонаў (пад імі, як мы ўжо адзначалі, ва ўсіх даследаваниях разумеюцца літоўцы, што вельмі спрэчна). Пры гэтым сам Вячка прапанаваў біскупу палавіну сваёй зямлі і свайго замка, што і было прынята, пасля чаго біскуп шанаваў «кара ля» многімі дарамі, абяцаючы яшчэ дапамогу людзьмі і зброяй, і Вячка з радасцю вярнуўся дадому715. Мы б, вядома, зрабілі вялікую памылку, калі б верылі кожнаму слову «Хронікі Лівоніі». Яе тэндэнцыйнасць бясспрэчная, асабліва ў імкненні паказаць у больш прывабным святле нямецкую агрэсію, зменшыць яе небяспеку для іншых народаў і нават паказаць іх сімпатыю да яе. Відаць, такое прызначэнне меў і прыведзены намі вышэй запіс. Бачыце, ворагамі Вячкі былі не тэўтоны, а летоны, і настолькі небяспечныя, што Вячка гатовы добраахвотна аддаць палавіну сваіх уладанняў, каб толькі абараніцца ад іх. Аднак гэтаму цяжка паверыць. Хутчэй за ўсё ўчынак Вячкі быў выкліканы націскам з боку Ордэна, які, магчыма, страшыў Вячку пагрозай нападу летонаў, пры гэтым абяцаючы абараніць яго за ўступку паловы ўдзела. Як бачым, у параўнанні з 1205 г. біскуп дзейнічаў болын жорстка і з нямецкай метадычнасцю змусіў Вячку паступіцца часткай свайго ўладання. Што да летонаў, то далей «Хроніка» нідзе не гаворыць аб нападзе іх на Кукенойс. Сказана толькі пра напад іх на Тарэйду718. Усё гэта дае падставу ўсумніцца ў праўдзівасці «Хронікі» адносна летонскай пагрозы Кукенойсу. Галоўнай пагрозай для яго, як і для прыбалтыйскіх плямёнаў, былі крыжакі.

Аднак знешне мірныя адносіны паміж Ордэнам і Кукенойсам працягваліся зусім нядоўга. Па ўсім відаць, што Вячка, добра разумеючы захопніцкія намеры рыцараў, вырашыў не даваць ім спакою. Паводле «Хронікі Лівоніі», ён асабліва прычыняў шмат непрыемнасцей людзям якогасьці рыцара Данііла. I вось апошні вырашыў адпомсціць Вячку. Аднойчы ноччу ён разам са сваімі людзьмі хутка рушыў да замка Вячкі. Прыйшоўшы на досвітку, рыцары ўбачылі, што людзі ў замку спалі, а вартавыя на вале не былі нільныя. Узышоўшы нечакана на вал, яны захапілі галоўнае ўмацаванне. Тых, што адступілі ў замак, рыцары не пажадалі забіваць як хрысціянаў, але, пагразіўшы ім мячамі, адных звярнулі да ўцёкаў, а другіх узялі ў палон і звязалі. У тым ліку захапілі і звязалі самога Вячку, а ўсю маёмасць, што была ў замку, знеслі ў адно месца і пільна ахоўвалі. Данііл, які тут жа прысутнічаў, вырашыў звярнуцца да біскупа і расказаў яму аб усім, што адбылося. Той, аднак, не адобрыў усяго гэтага, загадаў вярнуць Вячку ў яго замак і аддаць яму яго маёмасць, а затым запрасіў яго да сябе, з пашанай прыняў, падарыў яму коней і шмат пар дарагога адзення і ў час вялікадня ласкава частаваў яго і яго людзей і, суцішыўшы ўсялякую варожасць паміж ім і Даніілам, з радасцю адпусціў яго дамоў. Але адначасова, памятаючы пра тое, што абяцаў Вячку, прымаючы ад яго палавіну замка, біскуп паслаў з ім дваццаць чалавек са зброяй і коньмі, людзей дзейных — рыцараў і балістарыяў, а таксама муляраў, каб умацаваць замак і абараняць яго ад летонаў. Усе іх выдаткі і патрэбы біскуп прадугледзеў наперад717.

Гэтае месца «Хронікі» таксама патрабуе некаторых тлумачэнняў. Найперш укажам на наяўнасць суперніцтва паміж рыжскім біскупам і Ордэнам, што выявілася і ў адносінах да Вячкі. Біскуп, як бачым, асудзіў дзеянні рыцара Данііла і ўсяляк аблашчыў Вячку. Аднак гэтыя супярэчнасці датычыліся толькі тактыкі, а не ўсёй заваёўніцкай крыжацкай стратэгіі. Калі рыцары дзейнічалі груба, то біскуп ужываў болын гнуткую тактыку, добра разумеючы, што яна можа прынесці больш пажаданыя вынікі ў заваяванні Ніжняга Падзвіння. Менавіта гэта добра разумеў і Вячка, які ніколькі не паддаўся на біскупскую ласку. Вось чаму, як характарызуе гэта пасвойму «Хроніка Лівоніі», Вячка, вярнуўшыся дадому, быў з выгляду вясёлы, але з каварнымі задумамі ў душы. I апошняе цалкам зразумела: ён добра ведаў, што атрад рыцараў, які ішоў разам з ім у Кукенойс нібыта бараніць яго ад летонаў, у сапраўднасці быў насланы для таго, каб у зручны момант нанесці яму ўдар у спіну. Вось чаму, вярнуўшыся ў Кукенойс, ён, лічачы, што біскуп з пілігрымамі (якія адслужылі ўжо свой гадавы тэрмін і намерваліся вярнуцца ў Тэўтонію) ужо адплыў і што ў Рызе засталося мала народу, вырашыў расправіцца з рыцарамі і іх людзьмі, якія былі ў яго замку. Дачакаўшыся зручнага дня, калі амаль усе тэўтоны пайшлі на сваю работу (яны секлі камень для пабудовы замка, склаўшы наверсе па краі рова мячы і іншае ўзбраенне і не баючыся Вячкі як свайго айца і гаспадара), раптам прыбеглі слугі Вячкі і ўсе яго людзі, схапілі мячы і зброю тэўтонаў і многіх з іх без зброі і даспехаў перабілі. Сёйтой з іх уцёк і, не спыняючыся ні днём, ні ноччу, каб расказачь, што здарылася, дабраўся нарэшце да Рыгі. Забіта было семнаццаць чалавек, а трое выратаваліся ўцёкамі. Трупы забітых, кінуўшы ў Дзвіну, людзі Вячкі паслалі рыжанам, і ты я, дастаўшы з вады гэтыя целы, пахавалі іх.

ІІасля ўсяго гэтага Вячка паслаў вялікаму каралю Вальдэмару (полацкаму князю) лепшых тэўтонскіх коней, балісты, панцыры і іншае, а разам з тым прасіў і раіў сабраць войска як мага хутчэй і ісці браць Рыгу, дзе, паведамляў ён, засталося мала народу, пры гэтым лепшыя забіты ім, а іншыя паехалі з біскупам. ГІачуўшы пра гэта, Вальдэмар з празмернай даверлівасцю склікае ўсіх сваіх сяброў і людзей свайго каралеўства718. Гэта сведчанне «Хронікі» вельмі паказальнае ў тым, што яно як найлепш засведчыла залежнасць Кукенойса ад Полацка, князю якога Вячка пасылае свае лепшыя трафеі і дапамОгі якога ён просіць. Аднак крыжацкія дзеянні апярэдзілі гэтую дапамогу.

Біскуп, затрыманы ў Дынамюндэ адваротным ветрам, даведаўшыся аб тым, што людзі яго ў Кукенойсе перабіты, сабраў усіх пілігрымаў, расказаў ім аб усім, што здарылася, і заклікаў іх мужна стаць на абарону царквы і дапамогу ёй, паабяцаўшы ім адпушчэнне ўсіх грахоў і вечнае жыццё. У адказ на гэта трыста пілігрымаў зноў уздзелі на сябе крыж і парашылі вярнуцца ў Рыгу і стаць сцяной за божы дом. Звыш таго, біскуп пераслаў у Рыгу і многіх нанятых за плату людзей. Усе тэўтоны, рассеяныя у розных месцах па Лівоніі, разам з іншымі старэйшынамі ліваў сабраліся ў Рыгу на абарону царквы. Калі ў Кукенойсе даведаліся, што тэўтоны і лівы сабраліся ў Рызе, то, баючыся за сябе і свой замак і не адважыўшыся чакаць прыходу рыжанаў, усе яны, абаронцы і жыхары, падзяліўшы між сабой коней і зброю тэўтонаў, падпалілі замак і пабеглі кожны сваёй дарогай. Летгалы і селы, якія жылі там, схаваліся ў цёмныя лясныя гушчары, а кароль Вячка пайшоў у Русію, каб ніколі болын не вяртацца ў сваё каралеўства719.

Даведаўшыся, што замак Кукенойс спалены і русы ўцяклі, рыжане паслалі Мейнарда з іншымі рыцарамі ў пагоню за імі. Некаторых удалося дагнаць, нямала іх знайшлі па лясах і балотах, асабліва летгалаў і селаў, даннікаў караля (Вячкі), аднадумцаў і саўдзельнікаў яго ў здрадзе і забойстве тэўтонаў. Захапілі і некаторых русаў, узялі здабычу і маёмасць іх, а таксама адабралі назад і сёетое з тэўтонскай зброі. Усіх, каго знаходзілі з ліку вінаватых у аднадумстве і здрадзе, аддавалі жорсткай смерці і знішчылі здраднікаў у той вобласці720.

Так трагічна закончылася гісторыя Кукенойса — самай заходняй падзвінскай крэпасці Полацка, для якога гэта было выключна цяжкай стратай. 3 гэтага сведчання «Хронікі» мы бачым, як усё цяжэй прыходзілася полацкім удзелам адстойваць свае пазіцыі ў Ніжнім Падзвінні. Ордэну ўдалося перацягнуць на свой бок нават значную частку старшынаў ліваў, якія напачатку былі найбольш непрымірымымі ворагамі крыжакоў. ІІраўда, паранейшаму вернымі саюзнікамі палачанаў былі летгалы і селы, якія бачылі ў Кукенойсе сваю непасрэдную апору ў барацьбе супроць крыжацкага нашэсця, за што і жорстка паплаціліся.

Як сведчыць далей «Хроніка», у 1209 г. біскуп, вярнуўшыся з чарговай гіаездкі ў Тэўтонію з вялікай колькасцю пілігрымаў, напомніў ім аб учынках караля Вячкі, у прыватнасці забойства ім рыцараў, якія былі накіраваны яму ў дапамогу супроць летонаў. Пасля гэтага біскуп Альберт з усімі пілігрымамі і сваім войскам адправіўся ў Кукенойс і, знайшоўшы гару пакінутай, загадаў ачысціць яе ад чарвей і змеяў і ўмацаваць трывалым валам. Ён пабудаваў там вельмі моцны замак, пакінуў у ім для аховы рыцараўбалі- старыяў са сваёй дружынай і, затраціўшы вялікія сродкі, загадаў самым дбайным чынам берагчыся, каб не быць зноў падманутымі якойнебудзь хітрасцю летонаў ці лжывым каварствам русаў. Рыцару Рудольфу ён аддаў палавіну замка, а іншым братам рыцарам — трэцюю частку, пасля чаго біскуп пакінуў іх тут, даўнхы ім розныя настаўленні, а сам вярнуўся ў Рыгу721. Так Кукенойс, які быў апорай барацьбы Полацка з Ордэнам, стаў апорай крыжацкай агрэсіі супроць Полацка.

Авалодаўшы Кукенойсам, Ордэн адразу накіраваў свой удар на Герцыке. Перад восенню гэтага ж, 1209 г. біскуп Альберт сабраў на раду разумнейшых са сваіх і ўважліва абмеркаваў з імі, якім чынам пазбавіць маладую царкву ад падкопаў летонаў і русаў. Успомніўшы ўсё зло, прычыненае каралём Герцыке разам з летонамі гораду Рызе, лівам і лотам, рашылі ісці вайной супроць ворагаў роду Хрыстова, бо кароль Усевалад (Wissewalde) з Герцыке заўсёды быў ворагам хрысціянскага роду, а болей за ўсё латынянаў. Ён быў жанаты на дачцэ аднаго з найбольш магутных летонаў і, будучы як зяць яго для іх амаль сваім, звязаны з імі звыш таго і дружбай, часта ўзначальваў іх войскі, аблягчаў ім перанраву праз Дзвіну і забяспечваў іх харчовымі прыпасамі, ці ішлі яны на Русію (што пад ёю разумець?), Лівонію ці Эстонію… I вось, сабраўшы войска з усіх абласцей Лівоніі і Лэціі, Альберт разам з рыжанамі, пілігрымамі і з усім сваім народам пайшоў уверх па Дзвіне да Кукенойса. Паколькі кароль Герцыке быў заўсёды ворагам для рыжанаў, ваюючы з імі і не жадаючы заключыць мір, біскуп накіраваў сваё войска да яго горада. Русы, здалёку бачачы падыходзячае войска, кінуліся да брамы горада насустрач, але, калі тэўтоны напалі на іх са зброяй у руках і некаторых забілі, тыя не маглі супраціўляцца і пабеглі. Гонячыся за імі, тэўтоны ўварваліся за браму, але з навагі да хрысціянства забівалі толькі нямногіх, болей бралі ў палон ці дазвалялі выратавацца ўцёкамі. Над жанчынамі і дзецьмі, узяўшы горад, злітаваліся і многіх узялі ў палон. Кароль, пераправіўшыся ў лодцы праз Дзвіну, бег з многімі іншымі, але каралева была захоплена і прадстаўлена біскупу з яе дзяўчатамі, жанчынамі і ўсёй маёмасцю. У той дзень усё войска заставалася ў горадзе, збірала па ўсіх яго кутках вялікую здабычу, захапіла адзенне, срэбра і пурпур, шмат скаціны, а з цэркваў — званы, абразы, іншае ўбранне, грошы і шмат дабра. I ўсё гэта павезлі з сабою, хвалячы бога за тое, што так раптоўна даў перамогу над ворагамі і дазволіў без страт пранікнуць у горад. У наступны дзень, расцягнуўшы ўсё, падрыхтаваліся да вяртання, а горад падпалілі. Убачыўшы пажар з другога боку Дзвіны, Усевалад быў у вялікай тузе і ўсклікнуў са стогнамі і рыданием: «О Герцыке, мілы горад! О спадчына бацькоў маіх! О нечаканая пагібель майго народа! Гора мне! Навошта я нарадзіўся, каб бачыць пажар майго горада і знішчэнне майго народа!»

Пасля гэтага біскуп і ўсё войска, падзяліўніы паміж сабою здабычу, з каралевай (княгіняй) і ўсімі палоннымі вярнуліся ў сваю вобласць, а каралю было прапанавана прыйсці ў Рыгу, калі ён толькі хоча яшчэ заключыдь мір і атрымаць палонных назад. З’явіўшыся, той прасіў дараваць яму, называючы біскупа айцом, а ўсіх латынянаў— братамі па хрысціянству, і прасіў забыць мінулае зло, заключыць з ім мір, вярнуць яму жонку і палонных. Усевалад гаварыў, што агнём і мячом тэўтоны вельмі жорстка пакаралі яго. Біскуп, як і ўсе яго людзі, злітаваўшыся над каралём, прапанаваў яму ўмовы міру ў такіх словах: «Калі згодзішся надалей пазбягаць зносінаў з язычнікамі, не будзеш спрабаваць з імі разбураць нашу царкву, не станеш разам з летонамі спусташаць зямлю тваіх рускіх хрысціянаў (?), калі ты згодзішся прынесці сваё каралеўства ў вечны дар даркве прасвятой Марыі, так каб зноў атрымаць яго ўжо з нашых рук і разам з намі цешыцца сталым мірам і згодай, тады толькі мы аддадзім табе каралеву з усімі палоннымі і заўсёды верна будзем аказваць табе дапамогу (?)».

Прыняўшы гэтыя ўмовы міру, кароль абяцаў на да лей заўсёды быць верным царкве св. Марыі, пазбягаць зносін з язычнікамі і быць саюзнікам хрысціянаў. Перадаўшы сваё каралеўства той жа царкве, ён атрымаў яго зноў з рук біскупа праз урачыстае ўручэнне трох сцягоў, прызнаў біскупа айцом і сцвердзіў, што надалей будзе адкрываць яму ўсе злыя за думы русаў і летонаў (?). Кара лева з усімі палоннымі была яму вернута, ён разам з ёю адбыў у сваю зямлю, склікаў людзей, якія разбегліся, і стаў зноў адбудоўваць свой замак. Тым не менш Усевалад у далейшым працягваў удзельнічаць у падкопах летонаў, забыўшыся пра абяцаную вернасць, і не раз падбухторваў язычнікаў супроць тэўтонаў, што былі ў Кукенойсе.

Прыведзенае месца «Хронікі» зноў з выключнай выразнасцю пацвердзіла, што Полацкая зямля ў пачатку XIII ст. была галоўнай сілай у барацьбе з крыжакамі, што яе князі з’яўляліся непрымірымымі ворагамі лацінства і таму арганізоўвалі на барацьбу і іншыя народы Прыбалтыкі супроць яго, аб чым з такім азлабленнем гаворыць «Хроніка». Адсюль і зразумела, чаму Ордэн найперш і накіраваў свой удар на знішчэнне полацкіх фарпостаў у Ніжнім Падзвінні, што яму і ўдалося зрабіць. Мы бачым таксама, якім гвалтам і рабаўніцтвам з боку «божых дваранаў» усё гэта суправаджалася. Адначасова выяўляецца і хітрая ордэнская палітыка ісді на часовыя ўступкі, паказваць сябе абарондамі ўсіх хрысціянаў, у тым ліку і праваслаўных палачанаў, і гэтым самым перацягваць на свой бок апошніх і тым аблегчыць сабе правядзенне агрэсіўнай палітыкі. Усё тэта добра бачна на прыкладзе абыходжання з князем Герцыке Усевалад ам. Не менш выразна выступав тут і традыцыйная тактыка ў паводзінах полацкіх князёў. Як тэта, напрыклад, было ў час падзей 1116 і 1127–1129 гг. Бачачы немагчымасць змагацца з пераважаючымі сіламі ворага, полацкія князі знешне пакарыліся, але пасля зноў вялі сваю ранейшую палітыку. Гэтак жа паступаў і Вячка, а ўслед за ім і Усевалад. Ён як бы прыняў усе ўмовы, якія яму былі прадыктаваны біскупам (тут мелі немалое значэнне асабістыя справы, у прыватнасці вызваленне княгіні з палону), а пасля пара- нейшаму арганізоўваў мясцовае насельніцтва на барацьбу з тэўтонамі. У сувязі з апошнім важна падкрэсліць, што Усевалад не прымірыўся і са стратай Кукенойса і таму імкнуўся выгнаць адтуль крыжакоў. Усё гэта сведчыць аб разуменні Усеваладам агульных полацкіх інтарэсаў і здольнасці яго змагацца за іх. Можна думаць, што напад летонаў на Кукенойс723 (вось калі яны напалі на яго — калі ён стаў заваяваны тэўтонамі) быў зроблены не без ведама Усевалада.

ПОЛАЦК АДСТУПАЕ, АЛЕ БАРАЦЬБУ ПРАЦЯГВАЕ

Як ні распісваў Генрых Латвійскі перамогі крыжакоў у Лівоніі, ён быў вымушаны прызнаць, што лівонская царква ў той час (запіс занатаваны пад 1210 г.), знаходзячыся пасярод мноства язычніцкіх плямёнаў, у су се детве з русамі, цярпела нямала бедаў, бо тыя ўсе мелі ад но імкненне — знішчыць яе724. Добра разумеючы вырашальнае значэнне Полацка ў гэтай справе, рыжане і вырашылі адправіць паслоў да полацкага караля, каб спрабаваць дабіцца хоць якойнебудзь мірнай згоды з ім725. У Полацк было накіравана пасольства на чале з Радольфам з Іерыха, аднак яно, відаць, не дайшло туды, бо ў раёне Вендэна трапіла ў поле ваенных дзеянняў, і таму далей «Хроніка Лівоніі» паведамляе, што ў Полацк прыйшло пасольства на чале з братам рыцарам Арнольдам. Апошняму было даручана даведацца ў караля полацкага, ці згодзіцца ён на мір і ці не адчыніць ён рыжскім купцам доступ у свае ўладанні. Полацкі кароль прыняў рыжскае пасольства з выяўленнем зычлівасці і выказаў (праўда, з хітрасцю) радасць з прычыны міру і супакою, паслаў з імі Лудольфа, разумнага і багатага чалавека са Смаленска, каб па прыбыцці ў Рыгу абмеркаваць справы міру і справядлівасці.

Калі яны прыбылі ў Рыгу і выклалі жаданне караля, рыжане згадзіліся, і тады ў першы раз быў заключаны вечны мір між імі і каралём, з тым, аднак, каб каралю штогод плацілася надежная даніна лівамі ці біскупам за іх. I рады былі ўсе, што цяпер болын бяспечна будуць ваяваць з эстамі і іншымі язычніцкімі плямёнамі726.

Гэтае месца «Хронікі Лівоніі» зноў пацвердзіла факт полацкага ўладання над лівамі. Менавіта пытанне атрымання даніны з іх стала цэнтральным у справе заключэння міру паміж Рыгай і Полацкам. Вядома, біскуп, калі ўжо лівы фактычна былі пад ордэнскай уладай, мог наогул адмовіць Полацку ў даніне з іх. Але, улічваючы сваё крытычнае становішча ў Лівоніі і ў сувязі з усеагульнай нянавісцю да сябе, ён вымушаны быў пайсці на кампраміс, згадзіўшыся на штогадовую выплату даніны Полацку або самімі лівамі, або біскупам за іх. Бясспрэчна, другое было больш выгадна для Ордэна, бо не дапускала непасрэднага кантакту Полацка з лівамі, а таксама давала магчымасць біскупу спаганяць з ліваў большую даніну і нацкоўваць іх гэтым самым на Полацк, адначасова прысвойваючы частку яе (а то і большую) сабе. Часткова і часова гэтая ўмова задавальняла полацкага князя, бо давала яму магчымасць і надалей атрымліваць даніну з ліваў, што, відаць, было важна для папаўнення полацкай казны.

Але гэтае сведчанне «Хронікі» цікавае і тым, што яно паказвае, як побач з вайсковай агрэсіяй Ордэна на Полацк ішла і яго гандлёваэканамічная экспансія. Мы бачым, што менавіта Ордэн прапанаваў Полацку адчыніць рыжскім купцам доступ у свае ўладанні. Праўда, нельга думаць, што гандлёвая ўмова з Рыгай была зусім нявыгадная для Полацка. Не, выгады пэўныя яму былі, нездарма ж пазней гандлёвыя ўмовы з Рыгай узнаўляліся і па яго ініцыятыве. Нельга забывацца, што дзвінскі шлях для Полацка быў яго традыцыйным спрадвечным жыццёвым шляхам і ад яго ён не мог раптоўна адмовіцца, бо гэта азначала б вялікую ступень эканамічнай ізаляцыі Полацка. Вось чаму ён павінен быў пайсці на згоду з прапановай Ордэна. Заслугоўвае ўвагі і тое, што для вядзення перагавораў з Рыгай быў пасланы, як сведчыць яго імя, немец Лудольф, які прытым жыў не ў Полацку, а ў Смаленску. 3 гэтага можна зрабіць некаторыя вывады. Папершае, паасобныя немцы, відаць, задоўга да гэтага перасяляліся ўжо ва ўсходнеславянскія землі, у першую чаргу ў іх заходнюю частку, і тут, знайшоўшы сваю другую радзіму, заводзілі сваю справу. Такім мог быць і Лудольф, які перасяліўся (а магчыма, яшчэ і яго бацька) у Смаленск і славіўся тут як багаты і разумны чалавек. Падругое, Лудольф, відаць, поўнасцю зжыўся з мясцовымі інтарэсамі, быў зацікаўлены ў іх абароне і таму заслугоўваў давер палачанаў. Патрэцяе, нельга абыходзіць і той факт, што полацкім пас лом быў смаленец. Гэта можа гаварыць і аб мірных адносінах у гэты час (падзея гэтая адбывалася ў 1210 г.) паміж Полацкам і Смаленскам, і аб агульнасці іх гандлёваэканамічных інтарэсаў, у прыватнасці гандлю па Дзвіне.

Гандлёвая ўмова 1210 г. паміж Рыгай і Полацкам і была ўзаемным кампрамісам. ГІолацку, які толькі знешне прымірыўся з Ордэнам, што, як мы бачылі, адзначана і ў «Хроніцы», гэта давала магчымасць болын умацавацца, каб пасля з новымі сіламі супрацьстаяць нямецкай агрэсіі. Рызе гэта давала магчымасць заручыцца часовым мірам з Полацкам і перанесці сваю агрэсію з Падзвіння ў Эстонію, на якую і пачалося з гэтага часу ўзмоцненае крыжацкае наступление. Да гонару Полацка трэба сказаць, што ён не быў саўдзельнікам Ордэна ў гэтай справе ў адрозненне ад Пскова. Пасля пакарэння эстаў, у прыватнасці найбольш іх стойкай вобласці Сакалы, у 1212 г., як можна было чакаць, наступіў круты паварот ва ўзаемаадносінах Рыгі з Полацкам. Полацкі князь, занепакоены гэтым, першы праявіў ініцыятыву ў наладжванні сустрэчы з біскупам у Герцыке. Галоўнымі тэмамі яе паводле «Хронікі» былі: гіершае — пытанне аб лівах, былых падданых караля (князя полацкага), другое — пытанне аб бяспецы плавания купцоў па Дзвіне і трэцяе — узнаўленне міру з мэтай лягчэй супрацьстаяць летонам.

Біскуп, узяўшы з сабой сваіх людзей і караля Уладзіміра (пскоўскага князя, выгнанага пскоўцамі, які ўцёк у Рыгу да свайго зяця) з братамі рыцарамі і старэйшынамі ліваў і лэтаў, адправіўся на сустрэчу караля. 3 імі ішлі і купцы на сваіх караблях, пры гэтым усе надзелі даспехі, асцерагаючыся засад летонаў па абодвух берагах Дзвіны. Прыйшоўшы да караля, сталі з ім абмяркоўваць, што патрэбна было па справядлівасці. Кароль жа, імкнучыся то ласкай, то суровасцю з пагрозай пераканаць біскупа, прасіў яго ад хрышчэння ліваў адмовіцца і сцвярджаў, што толькі ў яго ўладзе або ахрысціць рабоў яго ліваў, або пакінуць нехрышчонымі, бо каралі русаў, пакараючы зброяй якінебудзь народ, звычайна клапоцяцца не аб яго хрышчэнні, а аб пакарэнні ў сэнсе выплаты падаткаў і грошай. Але біскуп вырашыў, што больш належыць падпарадкоўвацца богу, чым людзям, больш цару нябеснаму, чым зямному. Таму ён, біскуп, цвёрда заявіў, ніто і ад пачатага не адступіць, і справу пропаведзі, даручаную яму вярхоўным святаром (г. зн. папам), не можа занядбадь, але выплаты даніны каралю ён не аспрэчвае, кіруючыся сказаным у евангеллі: «Аддайце кесару кесарава, а богава богу», бо і сам біскуп часамі плаціў за ліваў гэтую даніну, тады як лівы, не жадаючы служыць двум панам, г. зн. Полацку і тэўтонам, заўсёды ўгаворвалі біскупа назусім вызваліць іх ад ярма русаў. Кароль, незадаволены гэтымі довадамі («справядлівымі» паводле «Хронікі»), нарэшце раззлаваўся і, пагражаючы аддаць агню ўсе замкі Лівоніі, а разам і самую Рыгу, загадаў свайму войску выходзіць з замка, а затьш, нібы пачынаючы вайну з тэўтонамі, выстраіў на полі ўвесь свой народ са стралкамі і рушыў на рыцараў. Тады ўсе людзі, што былі з каралём Уладзімірам (былым пскоўскім князем), разам з братамі рыцарамі і купцамі ў сваіх даспехах смела выступілі супроць полацкага караля. Калі сышліся адны з другімі, Іаан, настаяцель царквы св. Марыі, і кароль Уладзімір з некаторымі іншымі, прайшоўшы паміж двух войскаў, сталі пераконваць караля полацкага не трывожыць вайной маладую царкву, каб і яго не трывожылі тэўтоны: усе людзі моцныя ў сваім узбраенні і поўныя жадання ўступіць у бой з русамі. Збянтэжаны іх храбрасцю, кароль полацкі загадаў свайму войску адысці, а сам прайшоў да біскупа і гаварыў з ім з павагай, называючы айцом духоўным. Са свайго боку, біскуп прызнаваў яго сваім сынам. Яны заставаліся некаторы час разам, старанна разбіраючы ў перагаворах усё, што датычылася міру. Нарэшце кароль, можа быць, па божаму ўнушэнню прадаставіў біскупу ўсю Лівонію безданінна, каб умацаваўся паміж імі вечны мір як супроць летонаў, так і супроць іншых язычнікаў, а купцам каб быў адчынены заўсёды свабодны шлях па Дзвіне. Пакончыўшы з гэтым, кароль з купцам! і ўсім сваім народам паплыў уверх па Дзвіне, з радасцю(?) вярнуўся ў свой родны Полацк. I біскуп разам са сваімі, радуючыся яшчэ болей, паплыў уніз і вярнуўся ў Лівонію.

Найперш звернем увагу на тое, як, прыкрываючыся вучэннем Хрыста, Ордэн белае ператвараў у чорнае і наадварот. Тое, што полацкі князь не наварочваў гвалтоўна сваіх падданых у хрысціянства, ставілася яму ў віну, у той час як адваротныя дзеянні Ордэна аб’яўляліся справай выключна богаўгоднай. Але пяройдзем да разгляду гэтага ўрыўка «Хронікі». Бясспрэчна, што ён адбіў у сябе далейшае… адступленне Полацка з Прыбалтыкі. Яго князь ужыў тут розныя сродкі націску на біскупа — ад славеснай пагрозы да пагрозы вайсковай сілай, — каб утрымацца ў Лівоніі, аднак вымушаны быў адступіцца ад ліўскай даніны. Немалаважнае значэнне ў гэтым, відаць, мела і хітрая палітыка Ордэна ў падбухторванні ім ліваў супроць Полацка. Менавіта біскуп і згаджаўся на атрыманне яго князем даніны з ліваў, каб гэтым самым настроіць іх супроць свайго ранейшага ўладара. Нездарма ж незадоўга перад гэтым біскуп зменшыў памер дзесяціны з ліваў для Полацка728, чым, вядома, у пэўнай ступені задобрыў іх.

Адной з прычын уступак Полацку, паводле «Хронікі», з’яўлялася летонская пагроза яму. Але, як і раней, Ордэн толькі страшыў ёю Полацк, бо, як мы ведаем з папярэдняга, літва, калі толькі яе разумець пад летонамі, была заўсёды саюзніцай Полацка, што выдатна выявілася праз тры гады, калі ў войску полацкага князя, які збіраўся на Рыгу, былі і летоны.

Праз некаторы час Ордэн канчаткова расправіўся і з Герцыке.

Рыцары з Кукенойса вінавацілі князя Герцыке Усевалада ў тым, што ён ужо шмат гадоў не з’яўляўся да айца свайго біскупа пасля таго, як атрымаў ад яго сваё каралеўства, а ў той жа час заўсёды дапамагае летонам і парадай і справай. Яны (г. зн. рыцары) не раз звярталіся да яго, патрабуючы задавальнення, але той, не звяртаючы на гэта ўвагі, і сам не з’яўляўся, і з адказам не прысылаў. Тады рыцары, спытаўшыся спачатку парады ў біскупа, сабраліся са слугамі сваімі і лэтамі і пайшлі ўверх па Дзвіне. Паблізу замка Герцыке яны злавілі аднаго з русаў, звязалі і ноччу пацягнулі з сабой да замка. Ён першы, як было загадана, перабраўся праз роў і загаварыў з вартавым, а іншыя па адным ішлі за ім. Вартавы думаў, што гэта ідуць свае тара джане, якія выйшлі з замка, а яны між тым адзін за адным узбіраліся наверх, паку ль нарэшце ўсе не апынуліся ў верхний частцы ўмацавання. Тады, сабраўшыся разам, яны акружылі замак па ўсяму валу і нікому з русаў не давалі выйсці адтуль, паку ль не развіднела. На досвітку яны сышлі ў замак і захапілі ўсё, што было там. Многіх узялі ў палон, а іншым не перашкаджалі бегчы. 3 вялікай здабычай рыцары пакінулі замак, а вярнуўшыся да дому, усё захопленае падзялілі паміж сабою729.

Як бачым, «Хроніка» мімаволі паказала беспадстаўнасць сваіх сцверджанняў аб узаемаварожых адносінах летонаў і палачанаў. Усеваладу найперш быў пастаўлены ў віну яго саюз з летонамі. I які ўжо раз выявілася спрадвечная полацкая тактыка: пад знешняй пакорлівасцю хаваць цвёрдую непакорнасць. У сё гэта, разам узятае, і з’явілася прычынай жорсткай расправы рыцараў з Герцыке. Чамусьці тут нічога не гаворыцца пра князя Усевалада, і таму ствараецца ўражанне, што яго ў гэты час не было ў замку. Аднак ён паранейшаму заставаўся князем у Герцыке, бо ў тым жа 1214 г. супроць яго зноў выступілі рыцары. Дачуўшыся пра гэта, Усевалад паслаў ганцоў да летонаў. Яны з’явіліся і сталі чакаць за Дзвіной. Між тым тыя, што былі з Мейнардам (ён узначальваў паход), не ведаючы пра гэта, прыйшлі і ўзялі Герцыке, захапіўшы вялікую здабычу, коней і іншую жывёлу. Тут, на другім беразе, з’явіліся летоны і прасілі даць ім судны для пераезду, каб перагаварыць пра ўзнаўленне міру. Цалкам даверыўшыся іх словам, далі ім судны, і летоны адразу сталі перапраўляцца, адны другіх перавозілі, і з’яўлялася іх усё болей і болей. Нарэшце ўсё войска кінулася ў Дзвіну і паплыло да рыцараў. Калі тыя ўбачылі такую масу ворагаў, яны не рашыліся дачакацца сутычкі: адны спусціліся на караблях уніз па Дзвіне і непашкоджаныя вярнуліся ў Кукенойс, іншыя ж, вяртаючыся з лэтамі сухой дарогай, падпалі нападу летонаў з тылу, прычым лэты, бачачы малалікасць сваіх, тут жа пусціліся наўцёкі7311. Пасля гэтага эпізоду Усевалад надоўга знікае са старонак «Хронікі» (да 1225 г.). Мяркуючы па тым, што актам 1224 г. ён аддае рыцару Конраду фон Меендорфу ў лен палову сваёй часткі княства Герцыке, а затым з’яўляецца да папскага легата ў 1225 г. і тытулуецца ў «Хроніцы» як «кароль Герцыке», можна думаць, што поўнасцю сваіх правоў на Герцыке ён не страціў. Уладанні яго не былі, відаць, захоплены як ваенная здабыча і не канфіскаваны ў карысць біскупа за мяцеж. Некаторыя даследчыкі (М. Таўбе) лічылі, што пасля 1215 г. Усевалад адышоў на Русь, але яго ўладальніцкія правы прызнаваліся асцярожным дыпламатам біскупам рыжскім. А пасля ў ліку іншых сгірэчных пытанняў былі ўладжаны і адносіны з У сева ладам, які вярнуўся ў Герцыке ў 1225 г. Ён зноў уступіў ва ўладанне сваёй часткай княства, якая пасля яго смерці перайшла да яго законных (па шлюбу дачкі) нашчадкаў — да роду Ікескюль. Такая «гуманнасць» да Усевалада зразумелая: захопнікам больш выгадна «ўнаследаваць» легальна, чым у будучым сілай абараняць захопленае73’. Але зразумела, што ўжо ў 1214 г. Герцыке як фарпост Полацка ў Ніжнім Падзвінні страчвае сваё значэнне. Для Полацка гэта было яшчэ адным цяжкім крокам адступлення з Прыбалтыкі.

I ўсё ж, нягледзячы на гэта, Полацк паранейшаму заставаўся ў вачах народаў Прыбалтыкі іх надзейным абаронцам. Вось чаму эсты, якія вялі ў гэты час упартую барацьбу з тэўтонамі, звярнуліся пасля вялікадня 1216 г. да полацкага князя Вальдэмара з просьбай, каб ён са шматлікім войскам прыйшоў абкладваць Рыгу. Самі яны абяцалі ў гэты час цясніць вайной ліваў і лэтаў, а таксама заперці гавань у Дынамюндэ. Такая задума эстаў, якая прадугледжвала наступление на тэўтонаў з двух бакоў і практычна іх акружэнне, спадабалася полацкаму каралю, тым болып што ён, паводле «Хронікі», заўсёды імкнуўсяразбураць лівонскую царкву. I таму паслаў ён у «Русію» і «Летонію» (Літву?) і склікаў вялікае войска з русаў (палачанаў) і «летонаў». Калі ўжо ўсё было ў поўнай гатоўнасці і кароль збіраўся ўзысці на карабель, каб ехаць з войскам, ён раптам паваліўся беспрытомна і памёр адразу, а войска яго рассеялася і вярнулася ў сваю зямлю732.

Вядома ж, для крыжакоў раптоўная смерць полацкага князя не была нечаканая. 3 найболыпай доляй верагоднасці можна меркаваць, што ён быў атручаны, у выніку чаго і сарваўся яго паход. Праўда, цяжка сказаць, ці быў бы ён удалы, калі б і адбыўся. Крыжакі, калі ім стаў вядомы план наступления на Рыгу, загадзя зрабілі ўсё, каб прывесці яго да няўдачы. У прыватнасці, яны прынялі захады супроць блакады рыжскай гавані. Даведаўшыся пра гэта, а таксама пра смерць полацкага князя, эзельскія эсты адмовіліся ісці на Рыгу і напалі на лэтаў, якія дапамагалі крыжакам733. Але, незалежна ад таго, які фінал меў бы паход полацкага князя, ён бы прынёс нямала клопатаў крыжакам, і яны пастараліся, каб ён быў спынены ў самым пачатку. Тэўтоны добра бачылі, што полацкі князь займаў ключавое месца ў адпоры нямецкай агрэсіі, і таму імі былі прыняты ўсе захады, каб ад яго пазбавіцца.

Са смерцю князя «Вальдэмара» як бы закончыўся першы акт трагедыі полацкага адступлення з Ніжняга Падзвіння. Прычыны яе ўжо ўказваліся. Цяпер коратка прааналізуем іх. Тут найперш сказалася недаацэнка Полацкам, як і іншымі суседнімі краінамі, выключнай небяспекі крыжацкай агрэсіі, што дало магчымасць апошнім з самага пачатку заняць моцныя плацдармы для далейшага прасоўвання на ўсход. Заснаванне Рыгі было першым і самым моцным ударам па інтарэсах Полацка, яно фактычна і заклала аснову для паспяховага наступления крыжакоў у глыб полацкіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні. Ордэн выкарыстаў племянную варожасць народаў Прыбалтыкі і, распальваючы яе яшчэ болын, перацягваў на свой бок усё болыныя мясцовыя сілы. Усё гэта не дало магчымасці Полацку арганізаваць адзіны фронт барацьбы з крыжакамі і вымушала яго да адступлення. Да таго ж не было і адзінага саюзу ў барацьбе з Opдэнам і суседніх усходнеславянскіх земляў, і фактычна Полацк з’яўляўся адзіным, хто доўгі час супрацьстаяў агрэсіі. Толькі пасля ўжо, па меры прасоўвання ў эстонскія землі, уцягваюцца ў барацьбу Пскоў і Ноўгарад, паколькі тут непасрэдна закраналіся іх інтарэсы. Нездарма ж «Хроніка Лівоніі» адзначыла, піто насля смерці вялікага караля Вальдэмара Полацкага з’явіўся новы праціўнік лівонскай царквы — Вальдэмар Пскоўскі734.

Вядома, Полацк, гісторыя якога ўвесь час праходзіла ў барацьбе за права на сваё існаванне, не ўпершыню ў асобе крыжакоў меў вьпслючна небяспечных праціўнікаў. Але гэта былі ворагі іншага, заходняга ўзору, з вытанчанай хітрасцю, гнуткай палітыкай, з метадычнай паслядоўнасцю ў яе правядзенні. Палітыка ж Полацка хоць і была бескампрамісная ў адносінах агрэсараў, але выглядала не зусім прадуманай. Асабліва кідаецца ў вочы імпульсіўнасць у дзеяннях полацкага князя, які, як гэта асабліва выявілася на сустрэчы з біскупам у 1212 г. у Герцыке, пераходзіў з адной крайнасці ў другую, ад выключнай запальчывасці да празмернай падатлівасці. Зразумела, што ўсё гэта выкарыстоўвалася Ордэнам у сваю карысць. I, урэшце, полацкаму войску з яго састарэлаю зброяй таксама цяжка было супрацьстаяць рыцарам, якія мелі найноўшае еўрапейскае ўзбраенне. Усё гэта разам узятае і абумовіла няўдачу Полацка ў абароне сваіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні. Гэта з’явілася вельмі балючым ударам для Полаччыны, у выніку якога яна была адрэзана ад мора, што ў далейшым выключна абцяжарыла гістарычнае жыццё ўсёй Беларусі. I ўсё ж барацьба з крыжакамі не была дарэмная для Полацка. Яго гераічнае супраціўленне не дапусціла ворага ў карэнныя землі палачанаў. Апроч таго, Полацк яшчэ ў гэты час не поўнасцю страціў Ніжняе Падзвінне. Як пакажуць падзеі і дакументы 50–60-х гг. XIII ст., пэўная частка яго, у прыватнасці Латыгольская зямля, яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў знаходзілася ў руках Полацка. Не спынілася і барацьба з Ордэнам, яна яшчэ цэлыя стагоддзі ў многім вызначала гісторыю Полацка. Ён спалучыў свае сілы з сіламі Пскова, Ноўгарада, Прыбалтыкі, Польшчы, што і дало ў далейшым магчымасць зламаць і спыніць крыжацкую агрэсію.

Матэрыялы «Хронікі Лівоніі», як мы бачылі, пасведчылі аб унутранай моцы Полацкай зямлі. Ужо факт 30-гадовага князявання «Вальдэмара» гаворыць і аб яе выключнай палітычнай устойлівасці. Барацьба з крыжакамі яшчэ болын згуртоўвала полацкія землі. Без гэтага іх князю не ўдалося б сабраць вялікага войска для паходу на Рыгу ў 1216 г. I яшчэ адну важную акалічнасць выявіла «Хроніка Лівоніі», а менавіта: па меры таго як Полацк траціў свае пазіцыі ў Ніжнім Падзвінні, ён усё болын умацоўваў свае сувязі з Літвой, сілы якой складалі значную частку полацкага войска ў 1216 г,

НОВЫЯ ЗАГАДКІ. УЗАЕМААДНОСІНЫ ПОЛАЦКА СА СМАЛЕНСКАМ, НОУГАРАДАМ I ЛІТВОЙ

Далейшыя звесткі аб полацкай гіторыі, пачэрпнутыя ўжо са старажытных рускіх летапісаў, становяцца ўсё больш рэдкія, урыўкавыя і супярэчлівыя. Адно з такіх паведамленняў мы знаходзім у В. Тацішчава, змешчанае ім пад 1217 г.735. Паводле яго, полацкі князь Барыс Давыдавіч, які меў двух сыноў — Васільку і Вячку — ад першай жонкі, у другі раз ажаніўся з каталічкай, памяранскай князёўнай Святохнай, і меў ад яе сына Уладзіміра. Жадаючы адхіліць пасынкаў ад пасада і вызваліць яго тым самым для яе сына, Святохна намовіла князя Барыса паслаць іх ва ўдзелы. 3 дапамогаю фалынывага пісьма спрабавала іх загубіць, але была выкрыта І пакарана разам з іншымі памяранцамі. Вось такая кароткая фабула гэтай падрабязнай і даволі заблытанай гісторыі. У навуцы ўжо даўно вядуцца спрэчкі аб яе праўдзівасці. Калі адны з даследчыкаў, як А. Сапуноў, абаранялі і даказвалі яе нраўдзівасць, то іншыя, як Н. Лыжын, В. Данілевіч, поўнасцю адмаўлялі яе. Трэба зазначыць, што як адзін, так і другі бок, прыводзячы слушныя довады, дапускалі і яўныя нацяжкі. Так, Н. Лыжын, які даводзіў, што гэтая гісторыя не што іншае, як памфлет на парадкі пры двары рускай імператрыцы Ганны Іаанаўны, калі моцным было нямецкае засілле, справядліва гаварыў, што ў 1216 г. у Полацку князяваў не Барыс Давыдавіч, а Уладзімір («Вальдэмар» у «Хроніцы Лівоніі»). Але яго ён атаясамліваў з Уладзімірам Рурыкавічам736, што зусім беспадстаўна. У сваю чаргу А. Сапуноў, абараняючы праўдзівасць гэтай гісторыі, паказаў, што полацкім князем не мог быць Уладзімір Рурыкавіч, які нарадзіўся толькі ў 1187 г., у той час як князь Уладзімір («Вальдэмар») у «Хроніцы Лівоніі» ў якасці полацкага князя ўпамінаецца ўжо ў 1186 г. Ён таксама ўказаў, што архітэктар Яропкін, якому Лыжын прыпісаў аўтарства гэтай гісторыі, не мог карыстацца «Хронікай Лівоніі», бо яна выйшла з друку незадоўга да яго пакарання смерцю. А. Сапуноў таксама звярнуў увагу на тое, што ў Дзвінскай вобласці (пад ёй разумелася Ніжняе Падзвінне) сапраўды былі полацкія князі Вячка і Усевалад. Праўда, другі ў В. Тацішчава называўся Васількам, але гэта імя магло перадавацца таксама як «Wissewalde». Заслугоўвала, на думку А. Сапунова, увагі і тое месца, дзе гаварылася, што з прычыны старасці Барыса Давыдавіча, які не мог кіраваць сваімі войскамі, палачане дзе ля гэтага запрашалі князёў менскіх, друцкіх і віцебскіх, г. зн. з галоўных удзелаў тагачаснай Полаччыны. Але адначасова А. Сапуноў дапусціў яўныя нацяжкі ў спрэчцы з Лыжыным. Так, гаворачы аб паходжанні Барыса Давыдавіча, ён мяркуе, што гэты князь быў сынам брата Ефрасінні Полацкай Давыда і што гэта ён без упамінання імя па бацьку называецца ў падзеях 1195 г. як друцкі князь. Аднак ці мог ён у такім выпадку дажыць да 1216 г.? Але самым негрунтоўным меркаваннем А. Сапунова было тое, што полацкі князь Уладзімір («Вальдэмар») не хто іншы, як малодшы сын Барыса ад Святохны. Даследчыка чамусьці ніколькі не бянтэжыла, што ўся гісторыя, расказаная ў В. Тацішчава пад 1217 г., круцілася вакол жадання Святохны пасадзіць свайго сына Уладзіміра (яна яго звала Войцехам) на полацкі пасад737. А гэта ясна ўказвае, што ён не быў полацкім князем і тым болей не князяваў аж 30 гадоў. Не меней дзіўным з’яўляецца сцверджанне А. Сапунова, што Уладзімір быў пад моцным уплывай сваёй жонкікаталічкі і таму нібыта так холадна аднёсся да лёсу Вячкі і Васількі, якія, маўляў, былі моцнымі паборнікамі праваслаўя. Але гэта абвяргаецца «Хронікай Лівоніі», у якой князь Вальдэмар неаднаразова называецца ворагам лівонскай царквы.

Уся гэта гісторыя змешчана пад 1217 г., але адбыцца, вядома, у адзін год яна не магла. А ў ранейшыя храналагічныя рамкі яе нельга ўставіць, бо гэтаму перашкаджае найперш несупадзенне імя Барыса Давыдавіча з імем «Вальдэмара» ў «Хроніцы Лівоніі». Падсумоўваючы спрэчкі вакол гісторыі 1217 г., можна большую перавагу аддаць тым, хто адмаўляў яе праўдзівасць, нягледзячы на наяўнасць у ёй паасобных верагодных дэталяў. Як і тацішчаўскі запіс пад 1182 г., так І гэты трэба лічыць загадкавым, які патрабуе асобнага даследавання.

У Лаўрэнцьеўскім летапісе738 і ў В. Тацішчава 739 пад 1218 г. паведамляецца, што полацкі епіскап Уладзімір прыйшоў з Царграда да вялікага князя Канстанціна ўладзімірскага і, ведаючы пра яго любоў да ўсяго царкоўнага, прынёс яму немалую частку дрэва з крыжа Хрыстовага, мошчы святога мучаніка Логвіна, абедзве яго рукі, мошчы Марыі Магдалены і многа старых грэчаскіх кніг, бо ведаў, што князь любіць іх больш за ўсе багацці. Князь з радасцю прыняў дары, а дрэва ўправіў у за латы крыж вялікі. Пад вялікім князем тут, па ўсім відаць, разумеецца ўладзімірскі князь Канстанцін Усеваладавіч, які памёр у тым жа 1218 г. Застаецца незразумелым, навошта было полацкаму епіскапу несці неацэнныя дары з Царграда ва Уладзімір. Магчыма, слова «полацкі» тут напісана было памылкова.

Аднак вернемся да разгляду полацкіх падзей пасля 1216 г. Хто ж стаў князем у Полацку пасля смерці «Ва ль дэмара»? На гэтае пытанне нельга атрымаць яснага адказу, бо звесткі аб Полацку гэтага часу ў рускіх летапісах засталіся крайне рэдкія, няясныя. Зноўтакі толькі ў В. Тацішчава мы чытаем пад 1218 г., што ў паходзе Мсціслава на Галіч прымаў удзел разам з Уладзімірам Рурыкавічам і полацкі князь Васілька740. У Іпацьеўскім летапісе гаворыцца аб тым самым пад 1217 г., але тут адзначана, што Мсціслаў прыйшоў з полаўцамі, а Уладзімір і Васілька не ўпамінаюцца741. У М. Стрыйкоўскага сказана, што ў Мсціслава было войска рускае, літва і полаўцы742. Цяжка з такімі супярэчлівымі дадзенымі дайсці да ісціны. Упамінанне М. Стрыйкоўскім літвы ў войску Мсціслава можа нейкім чынам указваць на прысутнасць палачанаў, у якіх літва была частым саюзнікам. Але хто ж быў Васілька, калі ён сапраўды з’яўляўся полацкім князем у 1218 г.? У В. Данілевіча былі падставы атаясамліваць яго з віцебскім князем Васількам743, якога многія летапісы (Цвярскі, Ніканаўскі, Васкрасенскі), а таксама В. Тацішчаў упамінаюць у такой якасці пад 1209 г. з нагоды шлюбу яго дачкі (у В. Тацішчава яна называецца Любоўю) з князем У сева ладам Юр’евічам. Для нас гэтае паведамленне цікавае і тым, што яно зноўтакі пацвярджае факт вяртання Віцебска Полацкай зямлі ў выніку падзей 1195 г. Хоць Васілька да 1216 г. і быў даволі старым чалавекам, але гэта не перашкаджала яму заняць полацкі пасад. Вядома, у такім выпадку яго князяванне не магло быць працяглае, і сапраўды, у хуткім часе мы тут бачым іншых асоб, а менавіта: Барыса і Глеба. В. Данілевіч лічыў іх сынамі Уладзіміра («Вальдэмара»), якія нібыта к гэтаму часу (1222 г.) падраслі і змаглі заняць пасад. Аднак цяжка меркаваць, каб у князя, які князяваў 30 гадоў, былі непаўналетнія дзеці. У такім выпадку правильней будзе думаць аб яго бяздзетнасці. Найбольш важнай тут з’яўляецца падзея, у сувязі з якой упамінаюцца гэтыя князі.

А яна наколькі важная, настолькі і сумная ў гісторыі Полацка. Вось як яна перададзена ў Камісійным спісе Наўгародскага I летапісу пад 1222 г.: «А Ярославици, смолняне взяли Полотеск, генваря в 17 день при князе Борисе и Глебе»744. Гэта інфармацыя, як бачым, вельмі кароткая і таму цьмяная. Папершае, незразумела, хто такія «Ярославици», якія ішлі разам са смаленцамі ў Полацк. Князем у Смаленску тады быў Мсціслаў Давыдавіч. Узнікае ў сувязі з гэтым шэраг пытанняў: «Ці ён сам узначальваў паход смаленцаў на Полацк, ці даручыў гэта нейкім невядомым для нас Яраславічам?» А магчыма, гэтыя Яраславічы, якія княжылі невядома дзе, і былі ініцыятарамі паходу, а смаленцы з’яўляліся толькі саюзнікамі, бо ў летапісе не сказана «Ярославици со смолняны», а кожны з удзельнікаў названы паасобку.

На шчасце, гэтая падзея, але пад 1220 г., знайшла сваё адбіццё ў В. Тацішчава: «Князь Смоленский, согласясь с Ярославом Переяславским, ходил на Полоцкую область при князях Борисе и Глебе и взял их два города, а много область их повоевал»745. Як бачым, разыходжанне з ранейшай крыніцай істотнае не толькі ў датыроўцы, але і ў асвятленні дэталяў падзей. Тут мы знаходзім адказ на пастаўленыя вышэй пытанні. Найперш расшыфроўваюцца загадкавыя «Ярославици». У свой час П. Галубоўскі беспадстаўна сцвярджаў, што гэтае паведамленне Наўгародскага летапісу ўзята з Полацкага летапісу, бо толькі, маўляў, палачане ўсіх патомкаў Яраслава (Мудрага) называлі Яраславічамі, а каб падкрэсліць, аб якіх Яраславічах ідзе гаворка, было ўдакладнена: «смолняны»746. У святле ж тацішчаўскага паведамлення бачым, што пад апошнімі трэба разумець войска Яраслава, князя Пераяслаўскага (відаць, Залескага, бо тут сапраўды да 1238 г. быў князем Яраслаў Усеваладавіч747). Але самае важнае тое, што тадішчаўская крыніца не сведчыць пра заняцце Полацка, а толькі гаворьщь пра здачу двух полацкіх гарадоў (на жаль, невядома якіх) і заваяванне часткі Полацкай зямлі. Адсутнічае тут і дакладная дата, якую мы знаходзім у Наўгародскім летапісе. I каб не ўпамінанне і ў адной і ў другой крыніцах князёў Барыса і Глеба, то можна было б прыняць гэтыя падзеі за розныя. Але якой крыніцы аддаць перавагу? Думаецца, што другой. Яна, як бачым, утрымлівае багацейшую інфармацыю і гаму заслугоўвае большага даверу. Сапраўды, узяцце Полацка магло б стаць першаступеннай падзеяй у той час, бо аб ёй бы не змаўчалі і іншыя летапісы. Вядома ж, страта двух гарадоў і спусташэнне часткі зямлі не магло не абвастрыць узаемаадносіны Полацка са Смаленскам.

Зараз пяройдзем да наступнай падзеі, якая, на думку даследчыкаў, зноўтакі пацвярджае поўнае падначаленне Полацка смаленскаму князю. Маецца на ўвазе гандлёвая ўмова Смаленска з Рыгай, заключаная ў 1229 г. Сапраўды, у ёй ёсць такія словы: «Тая правда латинскому взяти у руской земли, у волости князя смолненского, и у полотьского князя волости, и у витебского князя волости»74. I вось па пад ставе гэтых слоў даводзіцца, што калі першыя ўмовы з Рыгай (1210, 1212) былі складзены яшчэ ў Полацку ад імя яго князя і ўлічвалі галоўным чынам яго інтарэсы, а смаленскія прадстаўнікі (маецца на ўвазе ўжо вядомы нам смаленскі купец Лудольф у 1210 г.) толькі ўдзельнічалі як прадстаўнікі яшчэ аднаго зацікаўленага боку, то ў наступным дзесяцігоддзі першая роля ў зносінах і гандлі з Рыгай і Готландам пераходзіць да Смаленска. Значыць, Полацк становіцца падначаленым Смаленску749. Пад наступным дзесяцігоддзем тут разумеюцца 20-я гады XIII ст. Але ці ўсё так было, як тут сказана? Вось што мы чытаем у «Хроніцы Лівоніі» пад 1222 г.: «Тады кароль смаленскі, кароль полацкі і некаторыя іншыя рускія каралі адправілі паслоў у Рыгу прасіць аб міры. I ўзноўлены быў мір, ва ўсім такі ж, які заключаны быў раней». Магчыма, што датыроўка тут не зусім дакладная. Паколькі аб прыездзе пасольстваў у Рыгу тут гаворыцца непасрэдна пасля паведамлення аб паражэнні рускіх войскаў у бітве з татарамі на р. Калцы, то, відаць, гэта адбылося на год пазней, прынамсі, не пазней 1223 г. 3 паведамлення «Хронікі» бачна, што хоць смаленскі князь названы і першы, аднак і полацкі князь у шэрагу з іншымі выступав як самастойны князь. Цяжка сказаць, хто былі іншыя князі, але ў адным можна быць упэўненым: сярод іх быў віцебскі князь. Менавіта агульныя інтарэсы гандлю, які мог ажыццяўляцца толькі па Зах. Дзвіне, і змушалі гэтыя тры княствы супольна дамаўляцца з Рыгай і Готландам і пасылаць туды адначасова свае пасольствы. Калі яшчэ Полацк мог абысціся ў сваім заходнім гандлі без узгаднення з Віцебскам і Смаленскам, то апошнія без Полацка абысціся не маглі, асабліва Смаленск, які павінен быў каардынаваць свае гандлёвыя справы на Дзвіне і з Полацкам, і з Віцебскам. Паколькі гандаль Смаленска з Рыгай і Готландам ішоў праз Полацкую і Віцебскую воласці, то вышэйпрыведзеныя словы з гандлёвай умовы 1229 г. і абавязвалі Смаленск захоўваць яе не толькі на сваёй тэрыторыі, але і на тэрыторыі Полацкай і Віцебскай валасцей і, такім чынам, ні аб якім падначаленні Полацка і Віцебска смаленскаму князю не гаварылі. Гэта пацвярджаецца і тым, што ўказаныя словы паўтараліся пры ўзнаўленні гэтай гандлёвай умовы пазней (1270–1277, 1297–1300, першая палова і сярэдзіна XIV ст.)751, калі ніякай гаворкі аб падначаленні Полацка і Віцебска Смаленску не магло быць. Але справа яшчэ не ў гэтым. Даследчыкі, аднагалосна гаворачы аб канчатковым падначаленні Полацка смаленскаму князю, аб чым, на іх думку, сведчаць падзеі 1222 і 1229 гадоў, на гэтым ставяць кропку і робяць выгляд, што самастойная гісторыя Полацка закончылася, і забываюць сказаць аб далейшых красамоўных падзеях, якія цалкам разбураюць іх штучную схему. Але, перш чым пераходзіць да разгляду далейшай полацкай гісторыі, коратка спынімся на асноўных момантах смаленскай гісторыі ў першыя дзесяцігоддзі XIII ст.

Як мы ўжо бачылі, XII стагоддзе для Смаленска законны лася без суцяшальных вынікаў. Хоць, беручы ўдзел у агульнарускіх справах, у прыватнасці ў барацьбе за кіеўскі пасад, Расціславічы і мелі як быццам добрыя поспехі, бо шэраг іх прадстаўнікоў (сам Расціслаў Мсціславіч, яго сыны Раман і Рурык) доўгі час у другой палове XII ст. і ў самым пачатку XIII ст., да 1202 г., былі князямі ў Кіеве, аднак гэта прыводзіла іх да страты сваіх ранейшых пазіцый у Полацку і Ноўгарадзе. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, Смаленск і ў пачатку XIII ст. працягвае сваю ранейшую палітыку. У гзтых адносінах паказальны такі факт. Давыд Расціславіч, які князяваў у Смаленску з 1180 па 1197 год, завяшчае свой пасад пляменніку Мсціславу Раманавічу, у той час як сына свайго Канстанціна адправіў на поўдзень да брата Рурыка. Барацьба за Кіеў цяпер уцягнула Смаленск у канфлікт з ГаліцкаВалынскім княствам, прымусіўшы яго на некаторы час памірыцца і ўступіць у саюз з чарнігаўскімі Ольгавічамі. У 1214 г. Мсціслаў Раманавіч пакідае Смаленск і ў выніку паспяховай барацьбы наўгародцаў і смаленцаў з Ольгавічамі становіцца кіеўскім князем, а смаленскі пасад займае Уладзімір Рурыкавіч. Выкарыстаўшы смерць магутнага суздальскага князя Усевалада Юр’евіча і ўзнікшую ў асяроддзі яго сыноў барацьбу, Смаленск актыўна ўмешваецца ў справы гэтай зямлі з мэтай яе аслаблення, што і ўдалося зрабіць, нанёсшы ў саюзе з Ноўгарадам і Псковам сакрушальны ўдар Суздалю ў 1216 г. на р. Ліпецы. Гэтае паражэнне на працяглы час пазбаўляе Суздальскую зямлю той актыўнай ролі, якую яна адыгрывала як на поўначы, так і на поўдні Pyci. У той самы час мацнее палітычная сувязь Смаленска з Ноўгарадам, якая дыктавалася ўзрастаянем гандлёвых зносін з захадам, а таксама супольнай барацьбой з крыжацкай агрэсіяй. I ўсётакі, нягледзячы на ўсе поспехі Смаленска ў канцы XII ст., яго князь Уладзімір Рурыкавіч у 1219 г. выпраўляецца на поўдзень, дзе і застаецца назаўсёды. Тым не менш пераварот у палітычнай свядомасці смаленскіх князёў адбыўся. Менавіта наступны смаленскі князь Мсціслаў Давыдавіч быў першы з роду Расціславічаў, які нарэшце зразумеў усю марнасць траты сіл на амбіцыйныя імкненні роду і ўбачыў, што найбольш плённым полем яго дзейнасці і ёсць Смаленская зямля. I Мсціслаў Давыдавіч пачаў сабой далейшы шэраг смаленскіх князёў, якія поўнасцю звязалі свой лёс з лёсам роднай зямлі. Характэрна, што ходь у бітве на Калцы з татарамі і прымалі ўдзел смаленды, відаць, па патрабаванню Мсціслава Раманавіча, аднак сам Мсціслаў Давыдавіч з імі не пайшоў, а аддаў іх пад камандаванне Уладзіміра Рурыкавіча. Дарэчы, яму толькі і ўдалося з атрадам смаленцаў прабіцца скрозь варожыя сілы і адысці ў Кіеў, дзе ён і стаў князем.

Як мы ўжо ведаем, у 1222 г., паводле «Хронікі Лівоніі», смаленскі князь разам з полацкім і іншымі заключыў мірную і гандлёвую ўмовы з Рыгай. Гэта зноўтакі сведчыла аб усё болыным значэнні для Смаленска гандлёваэканамічных адносін з захадам. Відаць, умова 1229 г., тэкст якой поўнасцю дайшоў да нас, і была ўзнаўленнем умовы 1222 г.

Здавалася б, перад Смаленскам, які к гэтаму часу меў важныя ваеннапалітычныя перамогі, яшчэ не цярпеў ад міжусобіц — біча таго часу — і эканоміка якога перажывала росквіт, адкрывалася перспектыва заняць вядучае месца сярод усходнеславянскіх земляў. Аднак тагачасныя няўстойлівыя абставіны далі сябе знаць і ў далейшым лёсе Смаленска. Як у 1216 г. Смаленск выкарыстаў барацьбу князёў Суздальскай зямлі для ўмяшання ў яе ўнутранай справы і аслаблення яе, так і Полацк зрабіў у адносінах да Смаленска ў 1232 го дзе — пераломным у лёсе Смаленскай зямлі.

Тут меў значэнне і збег неспрыяльных з’яў: землятрус (вельмі рэдкі тут), неўраджай, які выклікаў голад, а за ім, у сваю чаргу, пачаўся масавы паморак людзей — толькі ў Смаленску памерла каля 24 тысяч. Усё гэта само па сабе ўнесла няўстойлівасць у грамадскае жыццё зямлі. Апроч таго, са смерцю Мсціслава Давыдавіча ў 1230 г. узніклі спрэчкі ў шматлікім родзе Расціславічаў аб заняцці смаленскага паса да. Утварыліся дзве партыі, кожная з якіх адстойвала свайго прэтэндэнта: адна — сына Мсціслава Давыдавіча Расціслава, другая — Святаслава Мсціславіча. I вось у Наўгародскім I летапісе пад 1232 г. з’явіўся такі запіс: «…взя Святослав Мстиславлич, внук Романов, Смолнеск на щит с полочаны на память святых мучеников Бориса и Глеба, иссече смолнян много, а сам седя на столе»75.

Перш чым перайсці да рдзгляду гэтага паведамлення, хочам звярнуць увагу на адно даволі дзіўнае супадзенне. Як мы ўжо ведаем, Наўгародскі I летапіс адзначыў, што Яраславічы і смаленцы ўзялі Полацк у 1222 г. «при князе Борисе и Глебе», а ўзяцце Смаленска князем Святаславам Мсціславічам з палачанамі адбылося ў дзень святых пакутнікаў Барыса і Глеба. Гэтае супадзенне можа навесці на думку аб падробцы, правільней, пераробцы аднаго з гэтых паведамленняў, хутчэй за ўсё першага. Вось чаму цалкам заканамерна паставіць пытанне, а ці не былі ўпомненыя пад 1222 г. полацкія князі Барыс і Глеб выдуманыя, з’яўленне якіх у летапісе тлумачыцца атаясамліваннем іх са святымі Барысам і Глебам, у дзень якіх адбыліся падзеі ў Смаленску? Вядома, гэта толькі меркаванне і выяўленне сумнення, у якой ступені праўдзівая падзея 1222 г. Як мы ўжо ўказвалі, дакладнасць яе даты можа толькі сведчыць, што яна магла медь месца ў гісторыі.

А цяпер вернемся да разгляду запісу. Найперш кідаецца ў вочы яго значна большая інфармацыйнасць у параўнанні з запісам 1222 г., поўным таямнічасці. Сапраўды, тут з усёй відавочнасцю бачым, што Святаслаў Мсціславіч цалкам абапіраўся на палачанаў, з дапамогай якіх ён і захапіў смаленскі пасад. Ясна таксама, што яму было аказана супраціўленне, інакш ён не знішчыў бы многіх смаленцаў. Мы ведаем таксама, што Святаслаў Мсціславіч быў з роду смаленскіх князёў, бо з’яўляўся ўнукам Рамана Расціславіча. Толькі адно засталося невядомым: як яму ўдалося паразумецца з палачанамі? I вось наконт гэтага ў свой час П. Галубоўскім было выказана меркаванне, што Святаслаў Мсціславіч быў пасаджаны Смаленскам у Полацку ў 1222 г. і княжыў там да 1232 г.753. Аднак у такім выпадку застаецца незразумелым, як мог смаленскі стаўленік у Полацку ператварыцца ў стаўленіка Полацка ў Смаленску. Гэта папер- шае. Падругое, з гісторыі Полацка невядома ніводнага факта, каб палачане аж дзесяць гадоў цярпелі на сваім пасадзе князя другой дынастыі. Калі тут так доўга не маглі трымацца кіеўскія стаўленікі, то наўрад ці маглі столькі часу трымацца смаленскія. На нашу думку, больш верагодна, што справа адбывалася так. Палачане, добра ведаючы пра цяжкія абставіны, у якія трапіў Смаленск, рашылі выкарыстаць гэта і нанесці ўдар па сваім даўнім палітычным канкурэнце. Будучы ў курсе барацьбы за смаленскі пасад, яны зрабілі стаўку на Святаслава Мсцілавіча, увайшлі з ім у сувязь, паабяцалі яму сваю дапамогу. Не выключана таксама, што Святаслаў мог уцячы ў Полацк і, дамовіўшыся з ім, з яго сілай увайсці ў Смаленск і сесці на яго пасад. У В. Тацішчава сказана, што Святаслаў Мсціславіч хацеў па смерці Мсціслава Давыдавіча княжыць у Смаленску, але смаленцы яго прыняць не хацелі. Ен жа 24 ліпеня сілаю ўзяў754. 3 гэтага ясна бачна, што Святаслаў, пацярпеўшы няўдачу мірна сесці на смаленскі пасад, павінен быў абаперціся на знешнюю сілу. Яму яе і далі палачане. Але, як бы там ні было, ясна адно, што полацкая гісторыя не спынілася на сваім упадку ў 20-я гады XIII ст., як сцвярджаюць некаторыя даследчыкі, а паспяхова развівалася. Падзеі 1232 г. зноў пацвердзілі ўменне полацкай дыпламатыі прыстасоўвацца да канкрэтнагістарычных абставін, пільна і ўдумліва сачыць за падзеямі і выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах спрыяльныя ўмовы. Пасадзіўшы ў Смаленску свайго стаўленіка і падтрымліваючы яго, без чаго ён, вядома, не мог бы ўседзець, Полацк атрымаў магчымасць уплываць на палітыку гэтага княства і ў значнай меры падначальваць яе сваім інтарэсам. Аднак аб поўным падначаленні Смаленска Полацку наўрад ці можа ісці гаворка. Бо сцвярджаць так было б раўназначным паўтараць тую самую памылку, якую дапускалі і дапускаюць многія даследчыкі ў адносінах падначалення Полацка то Кіеву, то Чарнігаву, то Смаленску, то Літве. Вельмі доўга жыў Полацк самастойным дзяржаўным жыццём, каб мог адразу страціць сваю палітычную самабытнасць і поўнасцю ў адзін раз падначаліцца камунебудзь. Тое самае і ў адносінах Смаленска. Праўда, яго самастойная палітычная гісторыя была непараўнальна карацейшая за полацкую, але ўжо дастаткова працяглая, каб быць трывалай і здольнай абараняць сябе. Таму Полацк у 1232 г. не мог адразу разбурыць смаленскую незалежнасць. Самае болынае, што ён мог зрабіць у дадзеным выпадку, дык гэта ўплываць на справы Смаленска праз свайго стаўленіка з роду Расціславічаў, што смаленцы не пацярпелі б, калі б у іх быў пастаўлены хтонебудзь з полацкай дынастыі.

Толькі праз сем гадоў у летапісе была адзначана яшчэ адна падзея, якая хоць і ўскосна, але трохі прасвятляе поўную невядомасці полацкую гісторыю гэтага часу. У Наўгародскім I летапісе пад 1239 г. сказана: «Оженися князь Александр, сын Ярославль в Новегороде, поя в Полотьске у Брачислава дчерь, и венчася в Торопце; ту кашю чини, а в Новегороде другую»755. Як бачым, полацкім князем у гэты час быў Брачыслаў, але чыім сынам ён з’яўляўся, засталося невядома. Тое, што дачка Брачыслава (па звестках В. Тацішчава яе імя — Параскевія, па іншых — Аляксандра) выходзіла замуж за вядомага наўгародскага князя Аляксандра Неўскага, можа нейкім чынам сведчыць аб палітычным збліжэнні Полацка і Ноўгарада, хутчэй за ўсё на грунце агульнай барацьбы з нямецкай і шведскай агрэсіяй. У сувязі з гэтым можа быць невыпадковым знаходжанне ў войску Аляксандра Неўскага Якава Палачаніна, аднаго з шасці найбольш выдатных герояў, якія вызначылі пераможны зыход для наўгародцаў Неўскай бітвы 1240 г. Пра яго сказана, што ён, наехаўшы на полк (варожы) з мячом і «мужествовав много»756. Не зусім зразумела, чаму шлюб адбываўся ў Тарапцы.

В. Данілевіч гэта тлумачыў далейшай залежнасцю Полацка ад Смаленска, і таму, маўляў, «дачка Брачыслава па жаданню смаленскіх князёў жыла ў Тарапцы, і гэта змушала міжволі Брачыслава падначальвацца Смаленску»757. Але тады становіцца незразумелым, чаму яна павінна была жыць у Тарапцы, а не ў самім Смаленску. Цяжка меркаваць, каб княская дачка і жонка была ў поўным сэнсе гэтага слова заложніцай. Наогул, аб нейкай залежнасці Полацка ад Смаленска пасля 1232 г. і гаварыць не прыходзіцца. Смаленск пасля гэтага надоўга застаўся ў палітычным заняпадзе.

I хоць падзеі 1232 г. — факт вельмі красамоўны для пацверджання палітычнай моцы Полацка ў гэты час, тым не менш прыводзіцца яшчэ адзін аргумент у пацверджанне полацкага бяссілля. Гэта — шматлікія набегі «літвы», якія яна ажыпдяўляла на рускія землі праз нібыта аслабелую і падначаленую ёй Полацкую зямлю. Але і гэта з’яўляецца вынікам даволі тэндэнцыйнага асвятлення падзей.

Мы ўжо ведаем, што яшчэ ў канцы XII ст. Літва была саюзніцай Полацка і адным з тых рэзерваў, адкуль ён чэрпаў вайсковыя сілы, як гэта было ў 1180 г. у барацьбе са Смаленскам і ў 1198 г. у паходзе на Вялікія Лукі супраць Ноўгарада. Такім чынам, ужо ў XII ст. выявілася значэнне Літвы для Полацка як адной з ударных сіл яго супроць суседніх земляў. У 1216 г., як пасведчыла «Хроніка Лівоніі», Літва была саюзніцай Полацка і ў барацьбе супроць крыжацкай агрэсіі. Праўда, у ёй гаварылася і аб пагрозе летонаў (калі пад імі разумець «літву») полацкім удзелам у Ніжнім Падзвінні і самому Полацку, аднак ніводнага факта нападу іх на полацкія ўладанні яна не зарэгістравала.

Часта спасылаюцца на паведамленне Я. Длугаша, што ў 1216 г. літоўскія дружыны ўварваліся ў ваколіцы Полацка і што яны былі разгромлены і выгнаны смаленскім князем Мсціславак Давыдавічам758. Аднак апошні ў той час у Смаленску не $ыў князем. Малаверагодныя і звесткі Лаўрэнцьеўскага летацісу пра напад «літвы» ў 1235 г. побач з Наўгародскай і Смаленскай землямі і на Полацкую759, бо ў Акадэмічным спісе гэтай крыніцы760 і ў Наўгародскім I летапісе пра напад на апошнюю не гаворыцца761.

Даследчыкі, як правіла, асабліва завастраючы ўвагу на шматлікія набегі «літвы» на рускія землі, поўнасцю замоўчваюць той факт, што амаль усе яны заканчваліся паражэннем, як гэта было ў 1200,1225,1229,1234,1245,1248 і 1253 гг. Відавочна, што пры такім сумным зыходзе яны яўна не маглі спрыяць узбагачэнню літоўскіх феадалаў, як звычайна сцвярджаецца. Набегі «літвы» маглі быць толькі ў інтарэсах Полацка, які іх інспіраваў супроць суседніх земляў і якія ажыццяўляліся праз Полацкую зямлю.

У сувязі з так званымі літоўскімі набегамі нельга абмінуць яшчэ адзін факт, зафіксаваны ў Суздальскім летапісе пад 1239 г.: «Того же лета Ярослав иде Смолиньску на Литву, и Литву победи и князя их ялъ, а Смольняны урядив, князя Всеволода посади на столе, а сам со множеством полона с великою честью отиде в свояси»762 П. Галубоўскі, грунтуючыся на гэтым запісе, лічыў, што Літва сапраўды захапіла Смаленск, карыстаючыся міжусобнай барацьбой смаленцаў, незадаволеных Святаславам Мсціславічам, і што ім на дапамогу з’явіўся ўладзімірскі князь Яраслаў Усеваладавіч, які і задаволіў іх, прагнаўшы Святаслава. Аднак гэты аўтар пакінуў без увагі той факт, што Яраслаў «князя іх (г. зн. «літвы». — М. Е.) ялъ». Дык хто быў пригнаны: Святаслаў ці невядомы па імені літоўскі князь? На думку I. Бяляева, пад «князем Літвы» трэба разумець Святаслава Мсціславіча. I з гэтым можна пагадзіцца. Намі ўжо ўказваліся факты, калі ў пазнейшых летапісах палачане падмяняліся літвою, як гэта было з паказам у Ніканаўскім летапісе падзей, звязаных з паходам Андрэя Багалюбскага на Кіеў у 1167 г. I гэта зразумела. Паняцце «палачане» ў пазнейшы час забылася і падмянілася зразумелым тады паняццем «літва». Вось тое ж самае магло адбыцца і са Святаславам Мсціславічам, які ў 1232 г. стаў князем у Смаленску з дапамогай палачанаў і, па ўсім відаць, з іх жа дапамогай і правіў. Цалкам магчыма, што ён і разумеецца ў Суздальскім летапісе як літоўскі князь, а палачане, якія былі з ім, як «літва», тым больш што яна магла быць у іх войску. Аднак нельга катэгарычна сцвярджадь, што тут да гэтага часу сядзеў Святаслаў, бо гэта не пацвярджаецца крыніцамі. Больш за тое, ёсдь меркаванне, што ў Смаленску з 1235 г. быў князем Уладзімір Рурыкавіч, які нібыта памёр у 1239 г., пасля чаго пачаліся тут розныя звадкі, шго і выкарыстала літва для захопу Рослаўля, Рудні і самога Смаленска. А гэта, у сваю чаргу, прымусіла ўмяшацца Яраслава Усеваладавіча. Але ўсю гэту гісторыю трэба паставіць пад сумненне, бо цяжка ўявіць, каб мог уладзімірскі князь у 1239 г., у разгар татарскага нашэсця, якое асабліва спустошыла яго зямлю, ісці на дапамогу Смаленску.

3 разгледжанага намі бачна, што няма ніводнага факта, зарэгістраванага ў крыніцах, які сведчыў бы аб палітычным разладзе ў Полацкай зямлі і яе залежнасці. Наадварот, як рускія летапісы, так і заходнія хронікі гавораць аб іншым. Полацкія ўдзелы працягвалі існаваць, жылі ў згодзе, адчуваючы агульныя інтарэсы, Полацк не толькі змог пераадолець палітычнае прыцягненне свайго галоўнага суперніка — Смаленска, але і падначаліць яго свайму ўплыву. I гэта нягледзячы на страту ім у той час Ніжняга Падзвіння. Аднак апошняе мела ўсё ж вельмі істотныя вынікі. Яно прымушала Полацк усё большую ўвагу пераносіць з Падзвіння ў Панямонне, у Літву, якая пасля страты Ніжняга Падзвіння стала важнейшай яго апорай. Але тут Полацк сустрэўся з сваім новым і магутным супернікам — Новагародкам. Так, цэнтр палітычнага жыцця Беларусі ў сярэдзіне XIII ст. паступова пераходзіць з Падзвіння ў Панямонне, якое станавілася ядром збірання асобных беларускіх земляў у адзінае цэлае.

ЦЯЖАР БАРАЦЬБЫ ПРЫПАДАЕ НА ПІНСК

3 пачатку XIII ст. стала яўна выяўляцца вядучае месца Пінска ў далейшым жыцці Тураўскай зямлі. Ужо раней адзначалася, што яе залежнасць ад Кіева адразу стала замяняцца залежнасцю ад галіцкавалынскіх князёў, з якой таксама не жадала мірыцца Тураўшчына. Асабліва гэта заўважаецца ў Пінску. Аб гэтым і пасведчыла першае ж летапіснае паведамленне ў XIII ст. — пад 1204 г. Праўда, яно вельмі кароткае і таму не зусім яснае. У ім ідзе гаворка аб тым, што валынскі князь Аляксандр у гэтым го дзе «яша Володимера Пиньского»764. Прычыну гэтага можна ўгледзець у тым, што, выкарыстаўшы напад ляхаў на Уладзімір Валынскі, пінскі князь Уладзімір, па ўсім відаць, захапіў нейкую тэрыторыю суседняга княства, за што і быў пакараны. Гэты факт яскрава паказвае, што галоўны цяжар барацьбы з Валынню падае на Пінск. I гэта зразумела, бо яго тэрыторыя непаерэдна межавалася з Валыншчынай, што яшчэ больш узвышала значэнне Пінска, бо барацьба з Валынню станавілася сталым фактарам палітычнага жыцця зямлі.

У той жа час Тураў і Пінск паранейшаму вуымушаны былі ўдзельнічаць у бясконцых спрэчках у барацьбе за кіеўскі пасад. У 1207 г. іх войскі знаходзіліся пад г. Трыпалем у стане чарнігаўскіх Ольгавічаў, якія выступілі супроць Рурыка Расціславіча. А гэта азначала ў параўнанні з папярэднім палітычную пераарыентацыю туравапінскіх князёў: іх пераход з саюзнікаў у праціўнікі смаленскіх Расціславічаў. Відаць, на іх погляд, Расціславічы трацілі сваю моц і таму не было патрэбным прадаўжаць саюз з імі.

На жаль, пасля 1207 г. наступіў 20-гадовы прагал у летапісах пра ТураваПінскую зямлю. Усё гэта гаворыць за тое, што кіеўскія і галіцкавалынскія летапісцы мала ўдзялялі ёй увагі і толькі тады яна трапляла ў поле іх зроку, калі закранала інтарэсы іх княстваў. Менавіта гэта і здарылася ў 1227 г., калі зноў вельмі выразна высветлілася імкненне Пінска павялічыць сваю тэрыторыю за кошт Валыні, дзеля чаго выкарыстоўвалася ўсялякае ў ёй замяшанне. Так здарылася і тады. Паміраючы, луцкі князь Мсціслаў (Нямы) завяшчаў свой удзел Данілу Раманавічу разам з апекай над малалетнім сынам. Аднак пляменнік Мсціслава Яраслаў Інгваравіч, лічачы, што толькі яму павінна належыць спадчына дзядзькі, захапіў Луцк, а за аказаную яму дапамогу аддаў пінскаму князю Расціславу Чартарыйск. Вядома, Даніла Галіцкі гэтага не мог сцярпець, асабліва перадачы Чартарыйска Пінску, што выявілася ў яго словах: «Не подобает Пиняном держати Черторийска, яко не могу им терпети766. 3 гэтага відаць, што Чартарыйск быў горадам, на ўладанне якім прэтэндаваў Пінск, лічачы яго сваім па праву, чаму быў і перададзены Расціславу. Апошні, відаць, не згадзіўся з прысудам трацейскага суддзі, якім быў Мсціслаў Удалы, вярнуць Чартарыйск, і Даніла Галіцкі на вялікдзень 1228 г. заняў тэты горад, узяўшы адначасова ў палон і дзяцей Расціслава. Аднак гэта не наклала канец барацьбе, а, наадварот, яшчэ больш распаліла яе. Як паказ-. вае летапіс, Расціслаў «не престоягце клевеща — беша бо дети его изымаша»767. Захады мітрапаліта Кірылы прымірьіць прйціўнікаў былі безвыніковыя. Не збаяўшыся магутнасці Данілы Галіцкага, які ўваходзіў тады ў славу, Расціслаў пачаў падбіваць супроць яго іншых князёў. Трэба сказаць, што тут выявілася яго дыпламатычнае ўмельства паказаць усім і кожнаму паасобку неабходнасць барацьбы з Данілам. Найперш ён разгадаў далёка ідучыя планы галіцкага князя на дамінуючае становішча сярод іншых князёў і аб’яднанне іх пад сваёй уладай, пра што сведчыла заняцце Луцка і Паніззя. Папярэджанне аб гэтым, зробленае Расціславам, не магло, вядома, не ўздзейнічаць на многіх князёў. Яму нават удалося прывабіць да сябе і полаўцаў, якім было ўказана на шырокую магчымасць парабаваць ГаліцкаВалынскую зямлю. Энергічныя захады Расціслава далі бліскучыя вынікі. Яму ўдалося схіліць на свой бок кіеўскага князя Уладзіміра Рурыкавіча, чарнігаўскага Міхаіла, палавецкага князя Кацяна, куранаў, тураўцаў і новагародцаў (наваградцаў). Удзел апошніх асабліва паказальны. Ён сведчыў аб умацаванні ваенных сувязей, якім, бясспрэчна, папярэднічалі эканамічныя і палітычныя, з Новагародскай зямлёй, а разам з гэтым у перспектыве і з усімі беларускімі землямі. Гэта быў паваротны момант у гісторыі ТураваПінскай зямлі. Калі на працягу ўсёй ранейшай гісторыі перамагалі сілы (найперш Кіева), якія супрацьдзейнічалі збліжэнню гэтай вобласці з іншымі землямі Беларусі і таму былі няўдалыя спробы з боку Полацка і Менска прыцягнуць іх да сябе, то цяпер у новых гістарычных умовах яна сама знайшла рэальныя шляхі збліжэння. Яна як бы адчула прыцягненне новага дзяржаўнага ядра, што пачало фармавацца паблізу, убачыла яго рэальную сілу і таму папрасіла ў яго дапамогі. Звяртае на сябе ўвагу і ўдзел тураўцаў у гэтай кааліцыі, што красамоўна пасведчыла аб з’яднанні Тураўскай зямлі, нягледзячы на наяўнасць у ёй удзелаў.

Але вернемся да падзей 1228 г. (а магчыма, і 1229 г. ці нават 1230 г. бо храналогія іх заблытаная). Усе ўдзельнікі кааліцыі накіраваліся да Крамянца і аблажылі яго, што з’явілася вялікай небяспекай для Данілы. Аднак ён, у сваю чаргу, прыняў захады, каб раз’яднаць сілы праціўнікаў. Найперш яму ўдалося адвадзіць полаўцаў, якія, вяртаючыся назад, усё ж парабавалі паасобныя месцы Галіцкага княства, што змусіла варожую Данілу Галіцкаму партыю адмовіцца ад дапамогі яго праціўнікам. Аблога Крамянца зацягнулася. Апроч таго, Даніла з дапамогай палякаў рушыў на Кіеў, у выніку чаго кіеўскі і чарнігаўскі князі ўвайшлі ў перагаворы з ім. Хоць выступление аб’яднаных сіл супроць Данілы Галіцкага закончылася няўдачай, усё ж гэты факт пацвердзіў непрымірымасць Пінска, а разам з ім і Турава да галіцкавалынскіх князёў і іх улады над імі. А што яна і далей працягвалася, гаворыць наступнае летапіснае паведамленне, з якога мы даведваемся, што галіцкава- лынскія князі Даніла і Васілька пакінулі ў 1229 г. пінскага князя Уладзіміра сцерагчы разам з уграмі і берасцянамі Берасце ад яцвягаў. Як бачым, варожасць да галіцкавалынскіх князёў не прайшла дарэмна для Расціслава, ён быў, па ўсім відаць, заменены на пінскім пасадзе Уладзімірам, магчыма, тым, якога ў 1204 г. «яша» валынскія князі за напад на іх зямлю. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што Галіч і Валынь выкарыстоўвалі суперніцтва пінскіх князёў за свой пасад і дапамагалі ўмацавацца на ім таму, хто абяцаў большую пакорлівасць. Паколькі Расціслаў болей не ўпамінаецца ў крыніцах, можна думаць аб магчымасці яго знішчэння.

Але вернемся да летапіснага паведамлення 1229 г. Яно каштоўнае для нас і тым, што паказвае варожасць яцвягаў да галіцкавалынскага ўладання. Берасце было аплотам яго. I таму зразумела, чаму менавіта на яго нападалі яцвягі. Трэба зазначыць, што гэты летапісны запіс не зусім ясны. У ім адначасова гаворыцца і пра тое, што літва ваявала ляхаў, і таму далей становіцца незразумелым, хто прыйшоў да Берасця — літва ці ляхі — і каго з іх «йзбйша» Уладзімір Пінскі.

Аднак з’яўленне на пінскім пасадзе больш пакорнага князя ніколькі не азначала канчатковага прымірэння Пінска з галіцкавалынскай уладай. Наадварот, яе ўзмацненне выклікала яшчэ болыпае супрацьдзеянне. Мы ўжо адзначалі, што падзеі 1228 г. паказалі на сувязь Пінска з Новагародкам. Тут жа ў Верхнім Панямонні Пінск знаходзіць і яшчэ аднаго саюзніка — Літву, якая была яго паўночным суседам. Упершыню ў навуцы звярнуў увагу на гэта А. Грушэўскі769. Убачыўшы гэта, ён быў вельмі блізкі да правільнага разумения месцазнаходжання тагачаснай Літвы. Але, як і іншыя даследчыкі, ён лічыў Верхняе Панямонне заваяваннем Літвы, якую атаясамліваў з сучаснай Літвой.

Паколькі пісьмовыя крыніцы занатавалі літоўскія набегі на Валынь толькі ў 40-я гады XIII ст. (гэта, вядома, не выключав, што яны былі раней, але ў летапісы не трапілі), можна думаць, што ідэю выкарыстання літвы ў барацьбе з Валынню Пінск запазычыў у Полацка, які ўжо ў XII ст. выкарыстоўваў яе ў барацьбе са сваімі суседзямі — Смаленскам і Ноўгарадам. Гэтак жа як і Полацк, Пінск даваў магчымасць «літве» свабоднага праходу праз сваю тэрыторыю. У 1246 г. (дата гэта не зусім дакладная) набег на валынскую Перасопніцу зрабіў Айшвно Рушкавіч. Як і ўсе набегі «літвы», і гэты ў пачатку быў паспяховы: з нарабаваным дабром і захопленым палонам атрад Рушкавіча вяртаўся назад праз Пінскую зямлю, дзе яго перанялі і разбілі Даніла і Васілька, а Рушкавіч «умале утсктшо»770. У Пінску з вялікай радасцю была адсвяткавана Данілам і Васількам гэтая перамога. Тут не ўпамінаецца імя пінскага князя, які, вядома, павінен быў крывадушна падзяляць іх радасць У гэтым і выяўлялася падвойная гульня пінскіх князёў: з аднаго боку — нацкоўваць Літву на Валынь і даваць магчымасць нападаць на апошнюю, а з другога боку — прыкідвацца пакрыўджанымі ёю і «радавацца» перамозе над ёю галіцкавалынскіх князёў, што асабліва добра выявілася ў наступным, 1247 г. Гэтым разам атрад «літвы», узначалены Ланкгвенем, напаў на Мельніцу і Лякоўню. Захапіўшы вялікі палон, ён, як і трэба было чакаць, вяртаўся праз Пінск.

I тут ужо летапісец непасрэдна гаворыць пра дапамогу князя Міхаіла, якую ён аказаў «літве», папярэдзіўшы яе аб пагоні Данілы і Васількі. Адначасова «літва» ведаючы аб крывадушшы пінскіх князёў у адносінах да яе, не паверыла Міхаілу. Вось чаму, спачатку «осекшйся» ў лесе, г. зн. умацаваўшыся, яна пасля выйшла са сваіх станаў і стала лёгкай здабычай Данілы і Васількі. Многія былі перабіты, палон адабраны, і толькі Ланкгвеню, як і раней Айшвно Рушкавічу, удалося ўцячы. Як і ў папярэдні раз, усё закончылася вялікай урачыстасцю пераможцаў у Шнеку771.

Набегі атрадаў «літвы» на Валынь праз Пінскую зямлю, як і намеры Рурыка Расціславіча ў 1190 і 1193 гадах ісці з Пінска на Літву, красамоўна пацвярджаюць месцазнаходжанне апошняй на поўнач ад Пінскай зямлі ў Верхнім Панямонні.

3 разгледжанага таксама бачна, што гэтыя набегі не з’яўляліся вынікам самастойнага рашэння Літвы, а былі інспіраваны, як і ў выпадку з Полацкам, пінскімі князямі ў мэтах аслаблення Валыні і вызвалення ад яе залежнасці. Зноўтакі гэтыя набегі, як і набегі праз Полацкую зямлю на наўгародскія і смаленскія ўладанні, заканчваліся жорсткімі паражэннямі, і, такім чынам, Пінск, як і Полацк, заграбаў жар чужымі рукамі. Само сабой зразумела, што гэта вяло да знясільвання Літвы, яе разлажэння і ў канчатковым вышку да яе заваявання.

НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА

У сярэдзіне XIII ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю. На вялікі жаль, гістарычная навука вельмі мала ўдзяляла ўвагі гэтай вобласці і разглядала і працягвае разглядаць яе толькі як аб’ект заваёўніцкіх намаганняў для яе суседзяў. Так, У. Пашута характарызаваў яе толькі як вельмі істотны фактар гісторыі Літвы7 2. Таму не дзіўна, што пытанне ролі Новагародскай зямлі ў гісторыі Беларусі, у аб’яднанні беларускіх земляў навукай не распрацавана.

У адрозненне ад Полацкай і Тураўскай земляў Новагародская зямля была параўнаўча новым палітычным утварэннем Беларусі, якое ўзнікла на левым беразе Верхняга Нёмана. Дадзеныя археалогіі сведчаць, што ўжо ў канцы I і пачатку II тысячагоддзяў н. э. славянскае насельніцтва тут было дамінуючым, дрыгавіцкакрывіцкім. Фармаванне Новагародскай зямлі пачалося з часу заснавання Новагародка, што адбылося, як ужо адзначалася, у 1044 г., калі Яраслаў Мудры пасля паходу на Літву залажыў гэты горад як аплот валодання Кіева над ёю. Паколькі Полацк таксама меў свае інтарэсы ў Літве, то збудавание Новагародка завязала яшчэ адзін вузел полацкакіеўскіх супярэчнасцей, што і прывяло да нападу ў канцы 1066 г. Усяслава на Новагародак. Аднак апошні паранейшаму заставаўся пад уладай Кіева. Нездарма ж спроба Глеба Менскага ў 1119 г. заваяваць гэту «вобласць Уладзіміравых дзяцей» выклікала рашучыя дзеянні Уладзіміра Манамаха. Відаць, пасля заваявання самастойнасці ТураваПінскім княствам і Новагародак выйшаў зпад улады Кіева, але трапіў пад уплыў галіцкавалынскіх князёў, які для яго быў непрымальны. Гэтым і тлумачыцца выступление новагародцаў у 1128 г. на баку Расціслава Пінскага. I ўсё ж палітычны ўплыў галіцкавалынскіх князёў на Новагародак працягваўся, аб чым сведчыць тое, што каля 1237 г. Даніла Галіцкі накіраваў супроць Кандрата Мазавецкага разам з «Літвой Міндоўга» і Ізяслава Новагародскага. Аднак у сярэдзіне 40-х гадоў XIII ст. Новагародак на пэўны час вырваўся зпад палітычнага прыцягнення Валыні, што і дало яму магчымасць прыступіць да ажыццяўлення сваіх дзяржаўных мэтаў.

К гэтаму часу Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльнаэканамічнага развіцця, чаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развітае земляробства, якому спрыяла ўрадлівая глеба, чаго не мелася ў Падзвінні. Новагародская зямля з’яўлялася краем развітых рамёстваў. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы, існавалі ганчарныя, кастарэзныя і іншыя рамёствы. Гэтая вобласць вяла ажыўлены замежны ганда ль, аб чым сведчыць вялікая колькасць знойдзеных археолагамі імпартных рэчаў773. У выніку гэтага і дзякуючы наяўнасці густога сельскага насельніцтва на параўнаўча невялікай тэрыторыі Новагародскай зямлі было многа гарадоў: Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Горадзен, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. Хоць летапіс упершыню іх упамінае толькі ў сярэдзіне XIII ст., але яны, як сведчыць археалогія, узніклі значна раней. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у Новагародку, Горадне, Ваўкавыску, Свіслачы былі свае князі. Можна думаць, што мелі іх і іншыя гарады, якія, такім чынам, з’яўляліся цэнтрамі паасобных удзелаў. Аднак усе яны шчыльна прымыкалі да Новагародка, князь якога, магчыма, для ўсіх іх меў значэнне вялікага князя. Цэнтральнае значэнне Новагародка і вызначыла назву гэтай зямлі як Новагародскай. Летапісы не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы яе князёў.

Новагародская зямля была краінай развітага феадальнага грамадства. Ужо ў XI ст. тут панаваў феадалізм і выдзелілася сацыяльная верхавіна грамадства, быт якой вызначаўся выключнай раскоінай. Наяўнасць багатых магіл побач з мноствам безынвентарных сведчыць аб рэзкай класавай д ыферэнцыяцыі.

Сваім высокім развіццём Новагародская зямля была абавязана і Полацку. Наяўнасць мяшанага дрыгавіцкакрывіцкага насельніцтва, інвентар могільнікаў, тьга жыллёвых збудаванняў пераканаўча сведчаць пра шчыльныя эканамічныя і культурныя сувязі Новагародскай зямлі з Полаччынай. Нездарма ж некаторыя даследчыкі (М. Ціхаміраў) лічылі, што гэтая тэрыторыя належала Полацку. /I хоць гэтае пытанне з’яўляецца спрэчным, аднак працэс узаемнага эканамічнага і культурнага збліжэння паміж белар*ускімі землямі ў XII–XIII стст. не толькі не абмінуў Новагародскую зямлю, але і выразней за ўсё тут праявіўся.

Выгаднае геаграфічнае становішча Новагародскай зямлі асабліва дало знаць сябе ў сярэдзіне XIII ст. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушЫліся на Русь, Полынчу і Прыбалтыку — крыжацкая агрэсія і мангольскае заваяванне, — Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. I таму яно ў сярэдзіне XIII ст. служыць прыстанкам для прадстаўнікоў насельніцтва многіх абласцей Усходняй Еўропы, якія ратаваліся ад жорсткіх заваёўнікаў з усходу і захаду. Прыліў новага насельніцтва выклікаў яшчэ большае развіццё прадукцыйных сіл гэтай зямлі.

Выключна важнае значэнне не толькі для Новагародскай зямлі, але і для ўсёй Беларусі мела тое, што яна не ведала манголататарскага пагрому і панавання. Як вядома, апошнія перарвалі і замарудзілі працэс палітычнага аб’яднання рускіх і ўкраінскіх земляў, падарвалі іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб’яднанне не было перапынена, а яе прадукцыйныя сілы не толькі не был! падарваны, але ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях.

Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася бесперашкодна, што было прычынай яе высокага ўзроўню. Таму яна і заняла пануючае месца ў Вялікім княстве Літоўскім, а беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.

Высокае эканамічнае і культурнае развіццё, прыліў новага насельніцтва, далейшы рост прадукцыйных сіл, канцэнтрацыя вялікіх багаццяў у руках новагародскіх феадалаў і далейшае ўмацаванне іх улады — усё гэта павялічвала палітычную вагу Новагародскай зямлі сярод іншых гістарычных абласцей Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым цэнтрам кансалідацыі беларускіх земляў і балцкіх плямёнаў, што знаходзіліся сярод іх.

Мы ўжо неаднаразова ўказвалі на тыя факты, якія паказваюць сапраўднае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы. Зараз коратка паўторым іх. Гэта і тое, што Яраслаў Мудры ў 1040–1044 гг. разбіў Літву на палях слонімскіх і ў выніку гэтага збудаваў Новагародак, і тое, што менскі князьВаладар Глебавіч у 1159 г. «хадзіў у лясах пад Літвою», а ў 1161 г. сілаю яе разбіў свайго праціўніка, і тое, што ў 1190 і 1193 гг. Рурык Расціславіч з Пінска сабіраўся ісці на Літву, і тое, што атрады «літвы» ў 1246 і 1247 гг. нападалі на Валынь праз Пінскую зямлю і вярталіся праз яе, — усё гэта з’яўляедца яскравым сведчаннем таго, што Старажытная Літва ў XII–XIII стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні. На гэта ўказвае і наяўнасць тут тапонімаў «Літва» (У Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах).

На падставе сказанага мы можам арыенціровачна вызначыць межы знаходжання Старажытнай Літвы ў прасторы паміж Менскам і Наваградкам з усходу на захад і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень776. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, ТураваПінскай і Новагародскай землямі — галоўнымі састаўнымі часткамі будучай Беларусь Зразумела, што пры аб’яднанні гэтых абласцей Літва не магла не ўвайсці ў склад тэрыторыі Беларусі як адна з складнікаў. Такое геапалітычнае становішча Старажытнай Літвы і растлумачвае, чаму яна ў сярэдзіне XIII ст. апынулася ў фокусе палітычнага суперніцтва суседніх земляў, якія імкнуліся заваяваць яе, што было першым звяном у пашырэнні іх улады на іншыя землі. У гэтым суперніцтве і атрымаў перамогу Новагародак, які і стаў цэнтрам утварэння новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. 3 узвышэннем Новагародка і закончыўся полацкі перыяд нашай гісторыі.

Загрузка...