УТВАРЭННЕ I УМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГІСТОРЫЯ ПЫТАННЯ

Хоць новагародскі перыяд нядоўгі па сваёй працягласці (ён прыпадае на другую палову XIII ст. і на пачатак XIV ст.), аднак яго значэнне ў гісторыі Беларусі выключна важнае, і найперш тым, што з ім звязана ўтварэнне і ўмацаванне новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Пачатковым асяродкам гэтага гістарычнага працэсу стаў Новагародак (так тады называўся Наваградак), які да сярэдзіны XIII ст., як ужо намі адзначалася, вырас ў буйны эканамічны і культурны цэнтр, што і стала вызначаць яго дамінуючае месца ў нашай гісторыі таго часу.

Аднак гэта выдатная роля Новагародка гістарычнай навукай зацемнена да непазнавальнасці. Нават ужо ў 50–70-я гг. нашага стагоддзя, калі дзякуючы археалагічным пошукам быў выяўлены выключна высокі ўзровень эканомікі і культуры старажытнага Новагародка і яго вобласці, т. зв. Чорнай Русі, даследчыкі паранейшаму адмаўлялі яму ў самастойным значэнні і паказвалі яго толькі як аб’ект заваявання Літвы, якая ў сваю чаргу атаясамлівалася з сучаснай Літвой, што зусім скажала гісторыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага778.

Карані такога погляду на Новагародак і іншыя беларускія гарады трэба шукаць у сярэдзіне XVI ст., для яго з’яўлення тады склаліся адпаведныя гістарычныя абставіны. Менавіта ў той час Маскоўская дзяржава стала прад’яўляць свае правы на беларускія і ўкраінскія землі, якія знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. А калі ў ходзе Лівонскай вайны ў 1563 г. войскі Івана Грознага занялі значную частку Беларусі, у тым ліку і яе старажытны цэнтр — Полацк, — вось у гэты крытычны момант і наспела неабходнасць абгрунтаваць гістарычныя правы Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі. Паколькі з’явілася пагроза іх страты, то і ўзнікла сцверджанне аб іх выратаванні літоўскімі князямі і падначаленні ўладзе Літвы. Вось тады і сталі з’яўляцца летапісы, у якіх усё гэта даводзілася. Прычым у іх на першы план выводзіцца ўласна не Літва, а Жамойць (заходняя частка сучаснай Літвы). I гэта невыпадкова. У той час жамойцкія феадалы, адчуўшы сваю моц (Жамойць у вышку Грунвальдскай перамоп больш не цярпела ад нападаў крыжакоў, што ў пэўнай ступені спрыяла яе дабрабыту) і прэтэндуючы на першынство ў дзяржаве, вырашылі перапісаць гісторыю Вялікага княства Літоўскага з тым, каб прыпісаць сабе заслугу ў яго стварэнні. I таму ў летапісах, такіх, як «Хроніка Быхаўца», апавядалася, як жамойцкі князь Монтвіл, дачуўшыся, што Русь паваявана Батыем, даў войска свайму сыну Эрдзівілу (у некаторых летапісах — Сюрманту, залежна ад таго, у інтарэсах якога магнацкага роду пісаўся летапіс: Радзівілаў ці Скірмантаў), які, перайшоўшы Вяллю і Нёман, убачыў гару высокую і прыгожую і на ёй разбураны татарамі Новагародак. Узнавіўшы яго і зрабіўшы ў ім сваю сталіцу, ён пайшоў далей і гэтак жа аднавіў і ўзяў пад сваю апеку і іншыя беларускія гарады: Берасце, Горадзен, Драгічын, Мельнік779.

Паказаўшы жамойцкае паходжанне новагародскіх князёў, аўтары летапісаў вырашылі зрабіць тое самае і ў дачыненні да полацкіх князёў. У выніку гэтага мы даведваемся, што сын Эрдзівіла заваяваў Полацк і стаў называцца князем полацкім і новагародскім. Унукам яго нібыта быў полацкі князь Барыс, якому прыпісвалася пабудова Сафійскага сабора і іншых выдатных будынкаў у Полацку. Асабліва важна было прыпісаць жамойцкае паходжанне гэтаму князю, пакол ькі, дзякуючы Барысавым камяням, аб ім з усіх полацкіх князёў найбольш захавалася памяць у народзе.

Няма чаго казаць, наколькі выдуманымі з’яўляюцца гэтыя гісторыі. Такой гістарычнай асобы, як Монтвіл, мы не знаходзім у ранейшых крыніцах, якія добра ведаюць тагачасных жамойцкіх князёў. Добра таксама вядома, што Беларусь не ведала батыеўскага пагрому, і таму яе гарады не маглі быць разбураны. I князь Барыс быў сынам не міфічнага Гінгвіла, а вядомага полацкага князя Усяслава Чарадзея. I тым не менш усе гэты… байкі атрымалі ў гістарычнай навуцы самае шырокае распаўсюджанне і трывала замацаваліся ў ёй. Такое адбылося найперш дзякуючы таму, што польскі гісторык М. Стрыйкоўскі на аснове летапісаў XVI ст. напісаў сваю «Кроніку» і выдаў яе ў 1582 г. у Каралеўцы (Кёнігсбергу). Вялікую дапамогу яму ў гэтым аказаў жамойцкі біскуп Гедройц, што і зразумела. Усё гэта было ў інтарэсах жамойцкіх феадалаў, ідэолагам якіх і з’яўляўся Гедройц. «Кроніка» М. Стрыйкоўскага стала шырокавядомай, яе матэрыялы, у тым ліку і аб заваяванні літоўскімі князямі беларускіх земляў, увайшлі ў шматлікія еўрапейскія кнігі. Новы імпульс для свайго ажыўлення гэтыя міфы атрымалі ў 30–40-я гады XIX ст., калі ў Вільні выйшлі дзевяць тамоў працы Т. Нарбута «Дзеі старажытныя народу літоўскага», якая грунтавалася на канцэпцыях М. Стрыйкоўскага, «Кроніка» якога таксама была перавыдадзена ў той час. 3 гэтых кніг у далейшым і чэрпалі ў цэлым матэрыялы для сваіх даследаванняў пра Вялікае княства Літоўскае, асабліва пра яго ўтварэнне, гісторыкі. I хоць такія відныя вучоныя, як Б. Антановіч, М. Дашкевіч, К. Любаўскі, у сваіх працах па гісторыі Вялікага княства Літоўскага адзначалі вельмі важныя асаблівасці, якія праўдзіва характарызавалі гэтую дзяржаву, а адзін з іх, М. Дашкевіч, нават усумніўся ў праўдзівасці заваявання Літвой Новагародка, аднак і яны не толькі не здолелі пераадолець і адкінуць тэзіс аб літоўскім заваяванні беларускіх земляў, але і, бяздоказна паўтараючы яго, гэтым самым яшчэ больш замацоўвалі яго ў гістарычнай навуцы.

На вялікі жаль, пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага і ў савецкай гістарыяграфіі не было перагледжана. Больш за тое, пад уздзеяннем сцверджання аб бездзяржаўнасці Беларусі ў мінулым асабліва шмат у нашай гістарычнай літаратуры гаворыцца пра «ўладарніцтва літоўскіх феадалаў» над Беларуссю. Найболын поўнае выяўленне гэтага мы знаходзім у працах Л. Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969) і У. Пашуты «Образование Литовского государства» (1959), у якіх Беларусь выступав не інакш як «падуладная Літве», «заваяваная Літвой» і да т. п. Але нават У. Пашута, кніга якога асабліва прычынілася да ўмацавання ў савецкай гістарыяграфіі тэзіса аб літоўскім заваяванні Беларусі, не быў упэўнены ў праўдзівасці шэрагу сваіх палажэнняў, звязаных з утварэннем і далейшай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, калі вымушаны быў адзначыць: «Далейшыя поспехі нашай навукі, верагодна, прывядуць да перагляду прапанаваных тут аргументаў і вывадаў. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш»780. Сапраўды, гісторыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага патрабуе ўважлівага асвятлення, якое б знаходзілася ў поўнай адпаведнасці з гістарычнымі сведчаннямі.

МІНДОЎГ

3 часу М. Стрыйкоўскага і па сённяшні дзень ва ўсіх даследаваннях і падручніках па гісторыі князь Міндоўг выступав ў ролі заснавальніка Вялікага княства Літоўскага. Гэта ён, маўляў, спачатку аб’яднаў літоўскія землі (разумеецца, што ў межах сучаснай Літвы), а пасля захапіў Чорную Русь і некаторыя іншыя беларускія землі781. Але ўсё гэта толькі сцвярджаецца, а не даказваецца.

Бясспрэчна, што Міндоўг у адрозненне ад Монтвіла, Мінгайлы і іншых міфічных жамойцкіх князёў — сапраўдная гістарычная асоба. Ён быў князем з Літвы, што сядзеў у Новагародку. Вось гэта апошняе і дало падставу для сцверджання аб заваяванні ім Новагародка і ўсёй яго вобласці, хоць нават у «Хроніцы Быхаўда» гаварылася, што Міндоўг атрымаў Новагародак у спадчыну ад свайго бацькі Рынгальта782. Аднак ці азначае з’яўленне таго ді іншага князя з Літвы ў якімнебудзь старажытнарускім горадзе вынікам заваявання яго? Вось гэтага пытання даследчыкі і не ставілі перад сабой, у той час як адказ на яго прасвятляў сапраўдны стан палітычнага жыцдя Старажытнай Літвы, якую нельга атаясамліваць з сучаснай Літвой, бо менавіта гэта побач з іншымі беспадстаўнымі сцверджаннямі зацямняла карціну ўтварэння Вялікага княства Літоўскага да непазнавальнасці. Летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, дзе пакінула свае «аўтографы» ў выглядзе назваў вёсак «Літва», якія мы знаходзім і цяпер у Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, ТураваПінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з’яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі783. Такое яе геапалітычнае становішча з’яўлялася перашкодай для аб’яднання беларускіх земляў, эканамічнае, культурнае і этнічнае збліжэнне якіх яскрава выявілася ўжо ў той час. I таму яе заваяванне той ці іншай суседняй вобласцю было непазбежным.

Ужо і раней сілы Літвы выкарыстоўваліся Полацкам, Пінскам, Валынню для нападу на сваіх праціўнікаў, што значна яе аслабляла. Яе князі і феадалы, пацярпеўшы паражэнне ў міжусобнай барацьбе, уцякалі ў суседнія землі, дзе выкарыстоўваліся для набегаў на Літву. Асабліва паказальным у гэтых адносінах з’яўляецца прыклад Даўмонта. Выгнаны ў 1265 г. Войшалкам, ён уцёк у Пскоў, дзе пасля хрышчэння (а магчыма, перахрышчэння, што болын верагодна) быў абраны князем і пасля гэтага адразу стаў рабіць напады на Літву784. Такім чынам, з’яўленне князёў з Літвы было выяўленнем не сілы Літвы, а яе палітычнага разлажэння. Гэтыя князі там з’яўляліся не стаўленікамі, а ворагамі Літвы.

Вось жа адным з іх таксама быў Міндоўг. З’яўленне яго менавіта ў Новагародку не было выдадковым, паколькі яго ўладанне («Літва Міндоўга») знаходзілася ў левабярэжжы верхняга Нёмана ў суседстве з Новагародскай зямлёю. На гэта межаванне можа ўказваць і летапіснае ўпамінанне аб супольным паходзе на Кандрата Мазавецкага Літвы Міндоўга і Ізяслава Новагародскага785. Зусім слушную думку выказаў беларускі гісторык XIX ст. А. Ельскі, які лічыў, што ўпомнены ў летапісе горад Міндоўга Варута знаходзіў ся на месды сучаснага мястэчка Гарадзішча786 (Баранавіцкі рн).

Заслугоўвае ўвагі тое, што Міндоўг ва ўсіх звестках пра яго да з’яўлення ў Новагародку выступав ў ролі наёмніка. Такім мы яго бачым упершыню ў літоўскавалынскім дагаворы 1219 г, дзе ён у ліку іншых балцкіх князёў абавязваецца галіцкавалынскім князям ваяваць з палякамі787. У такой самай ролі мы яго бачым пад 1237 г., калі ён разам з Ізяславам Новагародскім з волі Данілы Галіцкага ідзе супроць Кандрата Мазавецкага 788. У 1245 г. ён зноў дапамагае Данілу Галіцкаму ў яго міжусобнай барацьбе789. Пасля гэтага, дзесьці ў канцы 1245 ці ў пачатку 1246 гг. ён быў запрошаны куршамі для барацьбы з Ордэнам, але пры аблозе крэпасці Амботэн пацярпеў паражэнне і вымушаны быў адступаць. У след за ім пагналіся крыжакі, уварваліся ў яго ўладанні і хоць самога горада, у якім абараняўся Міндоўг, не ўзялі, аднак нанеслі яго зямлі вялікае спусташэнне. Вось гэта паражэнне, якое значна аслабіла пазіцыі Міндоўга ў Літве, выкарысталі яго праціўнікі, распачаўшы супроць яго барацьбу, у выніку чаго Міндоўг, выгнаны з Літвы, мусіў уцякаць «з многімі сваімі баярамі» ў суседні Новагародак. Што гэта было так, пацвярджае летапіс, дзе гаворыцца, што пазней Міндоўг выгнаў сваіх праціўнікаў з Літвы «вражбою… за ворожьство с ними»791.

Новагародак к гэтаму часу дасягнуў значнай эканамічнай магутнасці і выйшаў зпад палітычнага ўплыву галіцкавалынскіх князёў. Усё гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для пашырэння яго ўлады на іншыя беларускія землі. Аднак першай перашкодай на гэтым шляху была Літва, якая адгароджвала яго ад іх. Таму заваяванне яе стала першачарговай справай для Новагародка. I для яго беглы Міндоўг аказаўся добрай знаходкай. Менавіта ў новагародскай знаці, якая найперш была зацікаўлена ў гэтым, і зарадзіўся арыгінальны намер зрабіць Міндоўга сваім князем і гэтым самым выкарыстаць яго для заваявання Літвы (у далейшым, як убачым, гэта стала прыкладам для Полацка і Пскова). Новагародцы, вядома, улічвалі багаты вопыт Міндоўга як наёмніка, які мог аддана змагацца за інтарэсы сваіх гаспадароў. Яны таксама ўсведамлялі, што заваяванне Літвы Міндоўг будзе ажыццяўляць з асабістай зацікаўленасцю, помсцячы за нанесеныя яму там крыўды.

Неабходнай умовай для абрання Міндоўга новагародскім князем быў яго пераход з язычніцтва ў хрысціянства. Паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. Міндоўг з многімі сваімі баярамі «прия веру Христову от Востока»792 (г. зн. прыняў праваслаўе). Аб праўдзівасці гэтага запісу, які, на жаль, абмінаецца даследчыкамі, сведчыць тое, што і іншыя падзеі, паказаныя ў ім, такія, як гібель аўстрыйскага герцага Фрыдрыха, смерць князя Яраслава Усеваладавіча (бацькі Аляксандра Неўскага), пасольства ад рымскага папы да татараў — адбываліся таксама ў 1246 г. Тое, што Міндоўг прыбыў у Новагародак з многімі баярамі, з якімі ён разам ахрысціўся, характарызуе яго не як заваёўніка, а як перабежчыка, бо ўсё гэта было характэрна, у прыватнасці, для Даўмонта, які ўцёк у Пскоў таксама з вялікім почтам і пасля хрышчэння стаў там князем. 3 адзначанага бачна, што не Міндоўг зрабіў Новагародак сваёй сталіцай, заваяваўшы яго, як гэта сцвярджаецца ў гістарычнай літаратуры, а Новагародак паставіў яго сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй важнейшай дзяржаўнай мэты — заваявання Літвы. Да выканання яе і прыступіў Міндоўг не дзе ў канцы 1248 ці ў пачатку 1249 гг. Выгнаўшы з Літвы яе князёў Таўцівіла, Эрдзівіла і Вікінта, ён «зане Литву»793. Як бачым, Міндоўг заваяваў не Чорную Русь, а Літву. Вельмі каштоўнае для нас далейшае летапіснае ўдакладненне, якое сведчыць, што Міндоўгам была «поймана вся земля Литовьская»794. Гэта значыць, што ён не валодаў ніякай часткай Літвы, нават сваёй, і мог захапіць яе ўсю не інакш як з Новагародка795. Толькі поўнасцю ігнаруючы гэтыя ясныя летапісныя сведчанні, можна было гаварыць, што Міндоўг, аб’яднаўшы літоўскія землі, стварыў Літоўскую дзяржаву, а пасля захапіў Чорную Русь і іншыя беларускія землі796. Усё гэта супярэчыць гістарычным фактам. Ніякай адзінай Літоўскай дзяржавы не было. Валынскалітоўскі дагавор 1219 г., на які спасылаюцца даследчыкі як на доказ існавання раннефеадальнай літоўскай манархіі, паказаў выключную раздробленасць балцкалітоўскіх земляў, у якіх толькі старэйшых князёў было звыш дваццаці797. Мы ўжо не гаворым пра тое, што атаясамленне летапіснай Літвы з сучаснай у гістарычнай літаратуры да непазнавальнасці скажала працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага. А ён пачаўся з заваявання Новагародкам летапіснай Літвы, што і магло стаць ядром новай дзяржавы. Аднак цяжкія перашкоды не далі гэтаму збыцца.

Выгнаныя Міндоўгам князі, як і ўсе літоўскія перабежчыкі, сталі шукаць дапамогу паза межамі Літвы, у дадзеным выпадку ў ГаліцкаВалынскай зямлі, куды яны і ўцяклі. Гэтак жа, як для Новагародка Міндоўг, так і для галіцкавалынскіх князёў Таўцівіл, Эрдзівіл і Вікінт аказаліся добрай знаходкай. Даніла і Васілька з трывогай успрынялі вестку пра захоп Літвы Новагародкам. Яны добра разумелі, што гэта адкрые яму дарогу для захопу іншых земляў, на што прэтэндавалі самі галіцкавалынскія князі. Убачыўшы ў Новагародку свайго небяспечнага канкурэнта, яны адразу ж прымаюць меры для стварэння кааліцыі супроць Новагародка, у чым важная роля ўскладвалася на беглых літоўскіх князёў. У выніку гэтага скора сабраныя Данілам Галіцкім войскі трыма кірункамі на Ваўкавыск, Здзітаў і Слонім «пойдоста к Новогородку и поимаша грады многы и возвратйшася в домы свои». Хоць і гэта было моцным ударам па Новагародку, аднак толькі ім не абышлося. 3 ініцыятывы Таўцівіла галіцка валынскія князі зрабілі і другі паход. У адрозненне ад першага ён ажыццяўляўся праз Пінск і быў адначасова накіраваны і на Літву, і на Новагародак799.

Трапіўшы ў цяжкае становішча, Міндоўг, каб аблегчыць яго, вырашыў перацягнуць на свой бок Ордэн. Дзеля гэтага ён перайшоў у каталіцтва і прыняў каралеўскую карону ад рымскага папы. Аднак гэта не дапамагло, і ён запрасіў у Данілы міру. Відаць, прапанаваныя ім умовы міру былі непрымальныя для галіцкага князя, які таму зрабіў яшчэ адзін паход «на Литву, на Новогородок»800, што і прымусіла Новагародак заключыць каля 1254 г. мір на ўмовах, прадыктаваных Данілам Галіцкім.

Як бачым, вайна 1248–1254 гг. была выклікана захопам Літвы Новагародкам, што прывяло да пашырэння тэрыторыі і ўмацавання Новагародскай дзяржавы. Таму галіцкавалын- скія князі, якія вялі барацьбу з Новагародкам, мелі галоўнай мэтай прымусіць яго адмовіцца ад Літвы, чаго яны і дамагліся. Вось таму роля Міндоўга, які фігуруе ў гістарычнай літаратуры як заснавальнік Вялікага княства Літоўскага, яўна пераболынаная. Ён аказаўся дрэнным палітыкам, яго дзеянні выклікалі вялікія варожыя сілы супроць Новагародка, што нанесла яго зямлі вялікія спусташэнні і разбурэнні. Асабліва няўдалым быў яго саюз з Ордэнам, які фактычна нічым не дапамог яму, а ў той самы час развязаў рукі кры- жакам для наступления на Жамойць. Пасля крыжакі, карыстаючыся гэтым, пісалі ад імя Міндоўга розныя дарчыя граматы, паводле якіх ён дараваў Ордэну розныя літоўскія землі. Менавіта на падставе гэтых падробак і з’явілася ўяўленне пра аб’яднанне Міндоўгам літоўскіх земляў. I нягледзячы на тое, што пазней даследчыкі ўстанавілі несапраўднасць гэтых грамат, думка аб Міндоўгу як аб’яднальніку Літвы засталася неперагледжанай. Мяркуючы з таго, што сын Міндоўга Войшалк, будучы пасля новагародскім князем, вызначаўся праваслаўным фанатызмам, можна думаць, што новагародцы былі незадаволеныя пераходам Міндоўга ў каталіцтва, а гэта побач з іншым і прывяло да адхілення яго ад княскага пасада ў Новагародку, і ён мусіў у далейшым задаволіцца толькі роляю князя Літвы.

ВОЙШАЛК

Пацярпеўшы першую няўдачу, Новагародак, аднак, не адмовіўся ад заваявання Літвы, і яму паранейшаму патрэбен быў князьлітвін, які б мог з’явіцца туды як законны гаспа. дар. Вось чаму новагародцы (вядома ж, не ўсе яны, a іх магутная сацыяльная верхавіна) і ўзялі на княскі пасад сына Міндоўга — Войшалка. Стаўшы новагародскім князем у 1254 г., калі яму быў 31 год, ён на працягу амаль дзесяці гадоў выяўляў, у адрозненне ад свайго бацькі, палітычную дальнабачнасць і дыпламатычную абачлівасць і ў той жа час, як і Міндоўг, быў непераборлівы ў сродках для дасягнення пастаўленай мэты. Да канца адданы інтарэсам Новагародка, ён дзейнічаў дзе трэба асцярожна, а дзе трэба жорстка і рашуча дамагаўся свайго.

Першай буйной яго дзяржаўнай справай было заключэнне міру з Галічам і Валынню. Ведаючы, што яны з’яўляліся галоўнымі знешнімі праціўнікамі Новагародка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё і даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Данілы Галіцкага Раману Новагародак і іншыя гарады802. I цяпер і пазней ён добра бачыў немінучы ўпадак ГаліцкаВалынскай зямлі, заняволенай татарамі і ўцягнутай у розныя міжкняскія канфлікты, і таму смела ішоў на часовае падначаленне ёй, ведаючы, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Новагародак. Але яе князі не выпускалі зпад сваёй увагі і Літву, разумеючы яе важнае стратэгічнае становішча, адкуль адкрываліся шляхі для пашырэння ўлады на іншыя землі. Нездарма ж сам Даніла Галіцкі быў жанаты з сястрой вядомага ўжо нам літоўскага князя Таўцівіла. Можна думаць таму, што Даніла настойваў, каб Войшалк аддаў сваю сястру замуж за Рамана, хочучы гэтым самым зрабіць яго прэтэндэнтам і на валоданне Літвой. Аднак, відаць, Войшалк разгадаў гэты манеўр і, пайшоўшы на кампраміс, аддаў сваю сястру за другога сына Данілы — Шварна803, гэтым самым пасеяўшы зерне варожасці паміж сынамі галіцкага князя ў іх дамаганнях на Новагародак і Літву.

Заключыўшы мір, Войшалк пайшоў у Галіцкую зямлю да Данілы804. Была выказана думка, што ён выправіўся туды як заложнік805, што цалкам верагодна, бо гэтым гарантава лася бяспека Рамана ў Новагародку. Адчуваючы падазронасць да сябе з боку Данілы, Войшалк усё робіць для таго, каб замаскаваць свае палітычныя намеры, а менавіта вярнуць сабе Новагародскую зямлю і заваяваць Літву. I ён вырашыў, што найлепш будзе для гэтага надзець на сябе маску богабаязнага манаха. 3 гэтай мэтай ён ідзе ў Палонінскі манастыр, прымае мніскі чын і знаходзіцца там тры гады806. Але ўсё гэта было патрэбна яму для іншага. Адну з прычын, якая перашкаджала паспяховаму далучэнню Літвы да Новагародка, ён бачыў у яе язычніцтве і таму лічыў неабходным у далейшым яе хрышчэнне. Аднак патрэбных рэлігійных сіл у Новагародскай зямлі для гэтага ў той час не было, і таму вырашыў ён заснаваць там манастыр. Знаходзячыся ў Палоніне, ён, відаць, і збіраў манахаў для здзяйснення гэтай мэты. Магчыма, каб завербаваць іх яшчэ больш, ён пайшоў у Грэцыю, але, з прычыны вайсковых дзеянняў, дайшоўшы да Балгарыі, вярнуўся назад. Паверыўшы ў жаданне Войшалка аддацца выключна служэнню богу, пра што добра сведчылі манахі, якія былі з ім, Даніла адпускае яго на радзіму. А гэта Войшалку толькі і патрэбна было.

Але па вяртанні ён не адразу раскрывав свае палітычныя намеры. Войшалк сапраўды заснаваў манастыр «на реце на Немне, межи Литвою и Новымгородком»807. Дарэчы, гэта летапіснае паведамленне таксама высвятляе месцазнаходжанне летапіснай Літвы. Як вядома, заснаваны Войшалкам манастыр знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Лаўрышава, на паўночны ўсход ад Наваградка. Такім чынам, далей у гэтым кірунку, г. зн. у кірунку на Менск, і знаходзілася Літва, паміж Новагародскім і Менскім княствамі.

Заснаваўшы манастыр і пражыўшы ў ім некаторы час, Войшалк прыступіў да ажыццяўлення сваёй галоўнай мэты — вызвалення Новагародка і яго зямлі зпад галіцкай улады. Вядома, аднаму яму гэта было не пад сілу, і ён уступав ў саюз з Таўцівілам, які к гэтаму часу стаў князем у Полацку. З’яўленне яго тут не было выпадковым. Полацк, страціўшы Ніжняе Падзвінне, павінен быў яшчэ больш умацоўваць свае пазіцыі ў Літве, якая была даўнім яго саюзнікам. Бачачы, што яна дажывае апошнія дні свайго болынменш самастойнага існавання, палачане па прыкладу Новагародка і ўзялі сабе Таўцівіла, які б у выпадку захопу ім Літвы мог таксама з’явіцца там законным гаспадаром. Прымалася пад увагу і тое, што, як пасведчыў летапіс, Таўцівіл меў немалы ўплыў у Літве: «Литовьская земля в руку бе их»808. Узяўшы Таўцівіла князем да сябе, Полацк адразу атрымаў вайсковую падтрымку ад яго, аб чым сведчыць паход палачанаў супольна з літвой на Смаленск809.

Вядома ж, беручы Таўцівіла ў саюзнікі, Войшалк найперш мог указаць яму на ўмацаванне галіцкавалынскіх князёў за кошт валодання Новагародскай зямлёй і як на пагрозу для Полацка. Апроч таго, Войшалк выкарыстаў і асабістую крыўду Таўцівіла на Данілу Галіцкага, які пасля заключэння міру з Новагародкам страціў усялякую цікавасць да свайго найбольш актыўнага саюзніка ў барацьбе з Міндоўгам. Ды летапіс ясна гаворыць пра гнеў Данілы на Таўцівіла810. Усё гэта разам узятае і дало магчымасць Войшалку перацягнуць Таўцівіла на свой бок і з яго дапамогай у 1258 г. заняць Новагародак, схапіць Рамана, які, магчыма, быў забіты811, гэтым самым стаць паўнапраўным гаспадаром сваёй зямлі.

Даніла Галіцкі не пакінуў без пакарання гэтыя дзеянні Войшалка. Ен зрабіў паход на Новагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, шукаючы тут Войшалка і Таўцівіла, паслаў атрады на Зэльву і Горадзен812. Але падначаліць сабе зноў Новагародскую зямлю ён не меў сілы, бо сам усё больш занявольваўся татарам!.

Менавіта ў гэты час адбылося першае ўварванне татараў на чале з Бурундаем, які прымусіў ісці з сабой і галіцкава- лынскіх князёў, на тэрыторыю Беларусі, а дакладней, на землі Літоўскую (Верхняе Панямонне) і Налынчанскую (паўночны захад Беларусі)813. Нельга пагадзіцца з думкай, што тут пад Літоўскай зямлёй трэба разумець Новагародскае княства814, бо ў той час Новагародак не атаясамліваўся з Літвой, пра што сведчыць летапіснае паведамленне аб заснаванні Войшалкам манастыра паміж Літвой і Новагародкам.

Перад Войшалкам пасля вяртання сабе Новагародскай зямлі паўстае другая важная задача: заваяванне Літвы. I гэта не праходзіць міма ўвагі яго бацькі Міндоўга. I таму заканамерна, што паміж імі ўзнікае варожасць. Праўда, у летаnice гаворыцца, што яна ўзнікла на рэлігійнай Глебе, паколькі Міндоўг дакараў Войшалка за яго манаскае жыццё. Аднак пад гэтай рэлігійнай абалонкай хавалася абвастрэнне адносін паміж Новагародкам і Літвой. Міндоўг не мог не бачыць, што заснаваны Войшалкам манастыр якраз на мяжы з Літвой быў прызначаны і для яе хрышчэння, што магло адбыцца толькі пасля заваявання яе.

Войшалк добра бачыў нетрываласць становішча Міндоўга як князя Літвы, хоць знешне здавалася, што ён моцна трымае ўладу ў сваіх руках, асабліва пасля таго, як яго ўладу над сабой прызналі Жамойць і яе князь Транята, каб гэтым самым аб’яднаць сілы ў барацьбе з Ордэнам. Праўда, ён быў змушаны перайсці з хрысціянства зноў у язычніцтва. Фактычна Міндоўг тут таксама быў выкарыстаны як наёмнік, і таму пасля паспяховых дзеянняў супроць Ордэна пачынаецца ўзаемная варожасць паміж ім і Транятам, што і прывяло да змовы супроць Міндоўга і забойства яго ў 1263 г.816. Гібель яго азначала крах намераў аб’яднання балцкалітоўскіх земляў вакол Літвы.

Транята, які стаў княжыць пасля смерці Міндоўга «во всей земле Литовьской и Жемоти»817, не мог адчуваць сябе спакойна, ведаючы, што ў Полацку і Новагародку сядзяць яшчэ дйа прэтэндэнты на Літву — Таўцівіл і Войшалк. Таму ён і вырашыў расправіцца з імі. Таўцівіл, якога ён выклікаў да сябе пад выглядам «делить землю и набыток Миндовгов»818, прыехаў з такім самым намерам у адносінах Траняты: забіць яго, а пасля завалодаць Літвой. Дзе ля гэтага ж яго і ўзялі князем у Полацк. Нез дарма ж яго тут су права джаў цэлы почт полацкіх баяраў, якія вельмі добра адчувалі ўсю адказнасць для Полацка надыходзячага моманту: вырашалася пытанне лёсу Літвы — гэтай найважнейшай для яго апоры пасля страты Ніжняга Падзвіння. Яшчэ год назад Таўцівіл разам з палачанамі і літвой хадзіў пад Юр’еў для дапамогі Ноўгараду і Пскову ў іх барацьбе з крыжакамі819. Аднак Таўцівіл зза здрады свайго баярына Пракопа быў апярэджаны Транятам і забіты ім820. Яго баяры былі захоплены, і, каб выратаваць іх, Полацк павінен быў прыняць да сябе стаўленіка Траняты. Усё гэта азначала, што Полацк прайграў у барацьбе за Літву, што з’явілася для яго пасля страты Ніжняга Падзвіння другім моцным ударам, які пазбавіў яго той вядучай ролі, што ён меў дагэтуль у гісторыі Беларусі.

Нешчаслівы лёс чакаў і Войшалка. Аднак ён добра прадбачыў намер Траняты і ўцёк у Пінск. Але не адзін страх, як гаварыў летапісец821, накіроўвае яго туды, што ўбачым далей. 3 Пінска ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве. Ведаючы, што яна не змірыцца з жамойцкім панаваннем, ён, можна думаць, раздзімаў гэтую варожасць. I чакаць доўга гэтага моманту не прыйшлося. Праз некалькі месяцаў пасля забойства Міндоўга быў забіты і Транята822, што азначала крах справы аб’яднання балцкалітоўскіх земляў і вакол Жамойці. Вось гэтыя падзеі яшчэ раз пераканаўча абвяргаюць сцверджанні пра аб’яднанне балцкалітоўскіх земляў у адзінай Літоўскай дзяржаве, чаму, маўляў, садзейнічала моцная манархічная ўлада Міндоўга. Як бачым, нічога гэтага не было, ні ўлада Міндоўга, ні ўлада Траняты не маглі ўтрымаць ад развалу аб’яднанне балцкалітоўскіх земляў, якое толькі пачалося, але не змагло ажыццявіцца з прычыны непрымірымага антаганізму паміж феадаламі Літвы і Жамойці. Патрэбна была сіла, якая б змагла пераадолець гэтую варожасць. I такая сіла прыйшла з Новагародка.

Войшалк, апынуўшыся ў Пінску, прадбачыў зыход барацьбы ў Літве, старанна рыхтаваўся да гэтага моманту. Ведаючы, што яму спатрэбіцца немалая вайсковая сіла, ён прыцягнуў на свой бок пінянаў. Ужо раней выяўляліся вайсковапалітычныя сувязі Новагародка і Пінска. Нездарма ж у 1227 г. новагародцы выступілі на баку Расціслава Пінскага. А цяпер прыйшла чарга Пінска стаць на бок Новагародка. I вось мы бачым, што Войшалк, даведаўшыся пра безначалле ў Літве, што сталася пасля забойства Траняты, беспамылкова вырашыў, што наступіў той найбольш спрыяльны момант, калі трэба рашуча дзейнічаць, каб ажыццявіць галоўную мэту, дзеля чаго ён быў пастаўлены князем у Новагародку — заваяванне Літвы. I ён, ўзяўшы пінянаў, а пасля і новагародцаў, прыйшоў у Літву княжыць, і Літва прыхільна сустрэла свайго «господичича»824. На гэта ж і разлічваў Новагародак, калі браў да сябе князялітвіна. Аднак такое было, відаць, толькі ў «Літве Міндоўга», г. зн. у левабярэжнай Літве. Але калі Войшалк стаў княжыць «ва ўсёй зямлі Літоўскай», то карціна поўнасцю змянілася. Феадалы Літвы ўбачылі, што Войшалк прыйшоў да іх для таго, каб служыць інтарэсам Новагародка, а не ім, і яны пачалі супраціўляцца яму. I таму зразумела, што Войшалк «поча вороги свое избивати, изби их бесчисленое множество, а друзии розбегошося камо кто видя»825. На жаль, паасобныя даследчыкі апускаюць гэтае месца летапісу, як і тое, што Войшалк прыйшоў у Літву з новагародцамі і пінянамі826, і гэтым самым скажаюць сутнасць падзей, звязаных з утварэннем Вялікага княства Літоўскага. Менавіта гэтыя летапісныя сведчанні яскрава паказваюць, што як пры Міндоўгу, так і гіры Войшалку ўтварэнне гэтай дзяржавы пачыналася не з заваявання Літвой Чорнай Русі, а, наадварот, з заваявання Літвы Новагародкам. Толькі ўжо ў адрозненне ад Міндоўга Войшалк у асобе галіцкавалын- скіх князёў меў не ворагаў, а сваіх памочнікаў у далейшым заваяванні балцкалітоўскіх земляў. 3 дапамогай ПІварна і Васілька Войшалк заваёўвае Налынчаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) і Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы), дзе таксама «вороги свои избив»827. Зноўтакі мы не бачым, каб дзенебудзь Міндоўгу ці Войшалку было аказана супраціўленне ў Чорнай Русі, ім супраціўляюцца толькі ў балцкалітоўскіх землях (Літве, Нальшчанах, Дзяволтве), дзе і мела месца бязлітаснае вынішчэнне ворагаў Новагародскай дзяржавы. А гэта ў сваю чаргу яшчэ раз абвяргае сцверджанне, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Як паказваюць прыведзеныя факты, яны былі галоўнымі ўнутранымі ворагамі ўтварэння гэтай дзяржавы.

Нельга пагадзіцца і з тым, што «Войшалк не рабіў замаху на язычніцтва ў Літве»828. Галоўнай мэтай пасля заваявання Літвы Войшалк лічыў яе хрышчэнне. Для таго і быў заснаваны ім Лаўрышаўскі манастыр. Але, відаць, магчымасцяў гэтага апошняга дзеля хрышчэння Літвы было недастаткова. Таму Войшалк у 1265 г. увайшоў у зносіны з пскоўскім князем, які абяцаў яму прыслаць святароў з Пскова, бо яны больш за іншых знаёмыя з мовай і звычаямі Літвы829. Войшалк, вядома, не атрымаў іх, бо ў 1266 г. пскоўскім князем стаў Даўмонт, былы налынчанскі князь, які ўцёк у Пскоў, ратуючыся ад Войшалка. Вось чаму хрышчэнне Літвы ці, магчыма, нейкай часткі яе ў праваслаўе зацягнулася да 1405 г., калі толькі верыць Т. Нарбуту, звесткі якога не заўсёды вызначаюцца праўдзівасцю.

НОВАГАРОДАК I ПОЛАЦК

Заваяванне Літвы для Новагародка было не толькі трамплінам для падначалення сабе іншых балцкалітоўскіх земляў, але і для пашырэння сваёй улады на беларускія землі, у першую чаргу на Полацк.

Полацкая гісторыя пасля забойства Таўцівіла вельмі заблытаная. Адной з прычын гэтага з’яўляецца і тое, што ў крыніцах не указана імя князя, які быў пастаўлены ў Полацку Транятам. Як і заўсёды ў такіх выпадках, даследчыкамі выказваюцца розныя меркаванні. Адны з іх (М. Любаўскі, Энгельман і Банэль) лічылі, што гэтым князем быў Гердзень, іншыя (В. Данілевіч), што Канстанцін. I другая думка больш пераканаўчая. Сапраўды, з граматы Гердзеня, дадзенай ім 22 снежня 1264 г., відаць, што яго папярэднікам быў Канстанцін, які адступіўся ад часткі полацкіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні на карысць Ордэна, і што зноў пацвердзіў сам Гердзень, аддаўшы ў дадатак яшчэ і Латыгольскую зямлю831. У грамаце не ўказаны час, калі князь Канстанцін заключыў сваю ўмову, але пацвярджальная грамата папы Урбана IV ад 20 жніўня 1264 г. на гэты дарчы запіс яскрава сведчыць, што Канстанцін быў непасрэдным папярэднікам Гердзеня і хутчэй за ўсё і з’яўляўся тым, каго на патрабаванне Траняты палачане паставілі сваім князем. Гэта паказвае, што і цяпер у вельмі крытычны момант для Полацка ён згадзіўся ўзяць князя толькі свайго роду, пра што сведчыць імя «Канстанцін». Пазней у Полацку таксама княжыў князь Канстанцін (магчыма, той самы), а віцебскім князем быў Міхаіл Канстанцінавіч, верагодней за ўсё сын гэтага полацкага князя.

Па ўсім відаць, Ордэн выкарыстаў цяжкія абставіны палітычнага жыцця Полацкай зямлі і стаў прымушаць яе да канчатковага адступлення з Ніжняга Падзвіння. На пэўныя ўступкі ў гэтым і пайшоў Канстанцін. Аднак ён быў князем не больш чым некалькі месяцаў. 3 забойствам Траняты, стаўленікам якога ён з’яўляўся, ён быў пазбаўлены полацкага пасада.

В. Данілевіч меркаваў, што Канстанціна змяніў Ізяслаў832. Аднак цяжка растлумачыць, чаму ён, зноўтакі пракняжыўшы некалькі месяцаў, павінен быў уступіць месца Гердзеню. Таму болын упэўнена можна меркаваць, што менавіта апошні стаў полацкім князем пасля Канстанціна. Гэта тым больш пераканаўча, што грамата Ізяслава ў Рыжскім архіве ляжала пасля граматы Гердзеня833. К. Нап’ерскі, знайшоўшы апошнюю, пры публікацыі яе нямецкага варыянта перад словамі «Fursten Gerden» (князь Гердзень) ад сябе паставіў у дужках «lithauischen>>SJ4, г. зн. літоўскі, што дало ў далейшым падставу ўсім даследчыкам лічыць Гердзеня літоўскім князем у Полацку. Аднак гэта несумненна домысел. Яшчэ В. Юргевіч паказаў, што гэтае імя славянские835. Васкрасенскі летапіс паказвае прыналежнасць Гердзеня да роду полацкіх князёў836. У гэтых адносінах звяртае на сябе ўвагу і тое, што жонка яго звалася Еўпраксіяй, а адзін з сыноў — Андрэем837. Цікава адзначыць, што жонка Гердзеня была цёткай Даўмонта 838, а гэта значыць, што ён па крыві не з’яўляўся чыстым балтам, а можа, і наогул быў славянінам.

Магчыма, як меркаваў В. Данілевіч, Гердзень быў раней князем у якімнебудзь з полацкіх удзелаў, а пасля перайшоў у Полацк. Аднак гэты даследчык яўна памыляўся, калі лічыў, што Гердзень, як і Даўмонт, быў ворагам Войшалка і ў барацьбе з ім заваяваў сабе Полацк. Якраз наадварот, можна болыл упэўнена гаварыць, што менавіта з дапамогай Войшалка Гердзень узышоў на полацкі пасад. Тут дарэчы будзе нагадаць, што ў адной падробленай Ордэнам дарчай грамаце Міндоўга ўпамінаецца Гердзень як налыпчанскі князь840. Але такім ён мог стаць толькі пасля выгнання з Нальшчанаў Даўмонта, які вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго паставілі князем. Менавіта асаблівая яго варожасць, калі ён стаў пскоўскім князем, да Гердзеня можа найперш тлумачьщца тым, што Войшалк аддаў апошняму Налыпчанскую зямлю, якая раней належала Даўмонту.

Але каб былі больш зразумелымі пазнейшыя падзеі, разгледзім грамату Гердзеня, датаваную 22 снежня 1264 г. Адрасаваная рыжскаму біскупу і Лівонскаму ордэну, яна найперш засведчыла далейшае адступленне Полацка з Ніжняга Падзвіння. Паколькі ў грамаце гаворыцца пра «пакость», якая тварылася ў час размір’я, можна думаць, што палачане, незадаволеныя ўступкай князя Канстанціна Ордзну нейкай часткі ніжнядзвінскай зямлі, сталі адваёўваць яе. Вось чаму Гердзень і абавязваўся «не поискивати» тую зямлю, якую аддаў Канстанцін. Апроч таго, Полацк павінен быў адступіцца і ад Латыгольскай зямлі. А гэта азначала, што ордэнскія ўладанні падышлі непасрэдна да карэннай Полацкай зямлі. Са свайго боку лівонцы абавязваліся адступіцца ад яе, г. зн. не прэтэндаваць больш на якуюнебудзь яе частку. Побач з мірнай грамата ўтрымлівала ў сабе гандлёвую ўмову, паводле якой вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Полацкай зямлі і полацкіх купцоў у Рызе.

Нельга не заўважыць, што гэтая прымірэнчая палітыка Гердзеня да Рыгі і Ордэна была ў згодзе з аналагічнай палітыкай Войшалка, які нават спадзяваўся на выкарыстанне крыжацкай сілы ў барацьбе з унутранымі ворагамі841. Усё гэта не можа не наводзіць на думку аб пэўным уздзеянні Новагародка на Полацк для прымірэння яго з Ордэнам аж да тэрытарыяльных уступак яму. Але хоць Полацк быў значна аслаблены стратай Ніжняга Падзвіння, заваяванага Ордэнам, і Літвы, заваяванай Новагародкам, тым не менш ён не ішоў проста пад уладу апошняга. Полацкая зямля і без калоній была ўнушальнай сілай, з якой нельга было не лічыцца, тым больш, як гэта бачна з граматы Гердзеня, Полацк выступаў у адзінстве з Віцебскам. Усё гэта, з аднаго боку, добра разумелі Ордэн і Рыга, якія таму абавязваліся адступіцца ад Полацкай зямлі. 3 другога боку, гэта добра разумеў і Войшалк і таму за падначаленне Полацка павінен быў ісці на пэўныя ўступкі яму. Асабліва гэта стала відавочным для яго тады, калі выгнаны ім Даўмонт апынуўся на княскім пасадзе ў Пскове. Аб’яднаныя сілы Пскова і Полацка маглі быць грознай небяспекай для маладой Новагародскай дзяржавы, і таму для Войшалка стала асабліва важным не толькі не дапусціць саюзу гэтых дзвюх сіл, але і пасеяць паміж імі варожасць. Вось чаму цалкам дапушчальна, што Войшалк, заваяваўшы Налынчаны, аддаў іх Полацку, тым болей што зямля апошняга межавалася з гэтай вобласцю ў правабярэжжы Зах. Бярэзіны. Гэтай перадачай і можна растлумачыць, чаму ў падробленай грамаце Міндоўга Гердзень выступав як налыдчанскі князь.

Тэрытарыяльная ахвяра Войшалка мела добрыя вынікі для Новагародка. Яна нацкавала Даўмонта, былога ўладара Нальшчанаў, на Гердзеня, і Полацк мусіў прыняць на сябе ўдары Пскова. I сапраўды, як толькі Даўмонт стаў пскоўскім князем у 1266 г., ён адразу ж і выступіў супроць Гердзеня. Праўда, у Наўгародскім і Пскоўскім летапісах гаворыцца аб паходзе Даўмонта на Літву. Справа ў тым, што ў гэтых крыніцах усе балцкалітоўскія землі выступаюць пад імем Літвы. Так, Даўмонт называецца князем Літвы, хоць ён быў нальшчанскім князем. Не выключана таму, што Даўмонт з пскоўцамі рабіў напады на Нальшчаны, якія ўжо на лежал і Гердзеню, і таму яны выступаюць у гэтых летапісах пад імем Літвы. Трэба таксама ўлічваць, што наўгародскія і пскоўскія летапісы дайшлі да нас у спісах XV стагоддзя і пазнейшага часу, калі паняцце пра Полацк было забыта і ўбіралася ў паняцце Літвы. Вось чаму часамі цяжка адрозніць, дзе ў гэтых крыніцах гаворыцца пра Полацк, а дзе пра Літву. Сапраўды, калі і ішоў Даўмонт на Літву, то найперш ён павінен быў прайсці праз Полацкую зямлю. Менавіта на апошнюю і быў накіраваны першы паход Даўмонта. Ён выбраў для гэтага зручны момант, калі Гердзеня не было дома (ён, магчыма, знаходзіўся ў Налыпчанах). Выкарыстаўшы гэта, Даўмонт без асаблівых перашкод нрыйшоу у Полацкую зямлю, парабаваў яе і нават захапіў у палон жонку Гердзеня і яго двух сыноў. Вярнуўшыся дадому і ўбачыўшы жахлівыя сляды нападу, Гердзень разам з іншымі князямі з 700 ратнікаў пусціўся ў пагоню за Даўмонтам, «хотяще и руками яти и лютой смерти предати»842. Гердзень пераправіўся праз Дзвіну, а Даўмонт недалёка адышоў ад яе (усяго на пяць вёрст). А гэта значыць, што пагоня за ім адбывалася па гарачых с лядах. Хоць войска Даўмонта было значна меншае (дзве трэці яго з выведзеным палонам Даўмонт адправіў у Пскоў, пакінуўшы сабе 90 воінаў), Гердзень, уступіўшы ў бой з ім, быў поўнасцю разгромлены. Праўда, самому яму з малой дружынай у да лося выратавацца, але загінуў князь Гоўтарт (ён у летаnice нават названы вялікім князем літоўскім, хоць такога тытула ў той час не было), пабіта было і шмат іншых князёў, многія патапіліся ў Дзвіне, і частка іх была выкінута ракой на астравы843. Вядома, такі поспех Даўмонта быў у значнай меры вынікам раптоўнага нападу, якога не чакалі палачане, што і прымусіла іх быць больш пільнымі. Гэтым і можна вытлумачыць, што другі ў тым жа 1266 г. напад Даўмонта на Полацк не быў такім удалым. Хутчэй за ўсё ён і зусім не ўдаўся, бо пра вынікі яго ў летапісе нічога не сказана844, як гэта было ў адносінах да першага паходу. Таму ў наступным годзе Пскоў звярнуўся па дапамогу да Ноўгарада, які ахвотна адгукнуўся на просьбу, бо таксама добра памятаў пра ўсе крыўды, нанесеныя яму Полацкам. Зразумела, што аслаблены Полацк не змог супрацьстаяць аб’яднаным сілам Пскова на чале з Даўмонтам і Ноўгарада на чале з Елферыем, і ён зноў пацярпеў паражэнне. Яго зямля была «много повоевана», прычым у бойцы загінуў і сам Гердзень845.

У літаратуры нават выказвалася думка, што у выніку гэтага паходу Даўмонтам быў нават заваяваны Полацк. Але з гэтым пагадзіцца нельга, гэта ідзе ад летапісаў XVI ст. тыпу «Хронікі Быхаўца», дзе многія падзеі пададзены ў вельмі скажоным выглядзе. Так, у іх сказана, што Даўмонт заваяваў Полацк у выніку барацьбы не з Гердзенем, а з Трайдзенем, чаго ў сапраўднасці не было, як і не было ў апошняга сына Рыманта, які нібыта помсціў за смерць свайго бацькі, забіў Даўмонта і вызваліў Полацк847. Калі б сапраўды Полацк быў заваяваны Даўмонтам, то не было б сэнсу ў тым самым го дзе наўгародцам збірацца ў паход на Полацк. Толькі спрэчкі аб тым, куды ісці, што ўзніклі па дарозе, выратавалі Полацк ад новага спусташэння яго зямлі.

Але і ранейшых нападаў было дастаткова, каб знясіліць Полацк. Апроч таго, гібель Гердзеня не магла не ўнесці разладу ва ўнутранае жыццё Полаччыны, якая перажывала цяпер адзін з самых цяжкіх часоў у сваёй гісторыі. Такі зручны момант і выкарыстаў Войшалк для падначалення Полацка Новагародку. На жаль, у крыніцах гэтая падзея не адбілася ў дэталях. У іх выявіўся толькі яе канчатковы вынік. Гэта мы і бачым у грамаце полацкага князя Ізяслава, што, як і Гердзень, выступаў тут адначасова і ад імя віцебскага князя Ізяслава. Ен адразу нагадаў: «А воли есми божией и Мойшелгови»848 (гэта яўная апіска, бо ў нямецкім тэксце імя Войшалка напісана правільна). Вядома ж, гэта «воля» пакуль што не была ўсеабдымнай. Ва ўсякім выпадку, у знешніх сувязях з Рыгай і Ордэнам (а гэта і складае змест граматы) Ізяслаў выступав тут як самастойны князь. Папаўгтты ў цяжкае становішча, пазбаўлены ўсіх сваіх ранейшых уладанняў, Полацк павінен быў шукаць частковы выхад у развіцці знешняга гандлю, што, вядома, магло ў некаторай ступені палепшыць яго эканоміку і не дапусціць яго ізаляцыі ад знешняга свету. Пэўна ж, упамінанне «воли Войшелгове» не было выпадковым. Гэтым Ізяслаў намякаў, што за ім стаіць Новагародская дзяржава, што намнога ўзмацняла аўтарытэтнасць слова Полацка.

Гэтак жа, як і грамата Гердзеня, так і грамата Ізяслава, ды яшчэ болын яскрава, пацвярджала еднасць Полацка і Віцебска: «Полтеск Витьбеск одно есть» ці «А Изяслав (віцебскі князь. — М. Е.) со мною одно». Усё гэта зноўтакі пераканаўча абвяргае сцверджанне аб выключнай раздробленасці Полацкай зямлі напярэдадні яе ўваходжання ў склад Вялікага княства Літоўскага. Полацкая зямля не таму ўвайшла ў гэтую дзяржаву, што яе заваявала Літва, як гэта гаварылася раней і гаворыцца дагэтуль, а таму, што ўслед за Ніжнім Падзвіннем яна страціла і Літву, заваяваную Новагародкам, і таму вымушана была прынядь яго «волю». У адрозненне ад Літвы, Налыпчанаў і Дзяволтвы, дзе Войшалк вынішчаў шматлікіх ворагаў Новагародскай дзяржавы, Полацкая зямля была не заваявана, а мірна аб’ядналася з Новагародкам. I гэта зразумела. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага найперш было падрыхтавана эканамічным і культурнаэтнічным збліжэннем беларускіх гістарычных абласцей. Аднак іх канчатковае аб’яднанне не магло адбыцца без заваявання размешчаных паміж імі балцкалітоўскіх земляў, феадалы якіх супраціўляліся аб’яднаўчаму працэсу і таму бязлітасна вынішчаліся ці выганяліся.

Злучэнне дзвюх беларускіх земляў адразу дало не толькі вайсковапалітычную, але і этнічную перавагу славянскаму элементу над балцкім. Таму становіцца зразумелым, чаму, як слушна заўважыў М. Багдановіч, у далейшым усё дзяржаўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага «адбывалася ў беларускіх нацыянальных формах»8. Пры гэтым трэба ўлічваць, што вялікую ролю ва ўтварэнні гэтай дзяржавы мела і яшчэ ад на гістарычная вобласць Беларусі — Пінская зямля, якая непасрэдна ўдзельнічала ў заваяванні Літвы.

Далучэнне Полацка з яго шматвяковым самастойным палітычным жыццём і высокаразвітай культурай у далейшым плённа жывіла дзяржаўны вопыт Вялікага княства Літоўскага і мела вырашальнае значэнне для шматбаковага развіцця яго культуры. Як бачым, аб’яднанне Новагародскай І ПолацкаВіцебскай земляў было першаступенным момантам ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага. Нездарма ж у летапісах XVI ст., дзе да непазнавальнасці скажаўся працэс утварэння гэтай дзяржавы, вялікае значэнне ўваходжання Полацка ў склад Вялікага княства Літоўскага падкрэслівалася тым, што новагародскі князь пасля гэтага прымаў перш за ўсё тытул вялікага князя полацкага, а пасля ўжо пісаўся і князем новагародскім850. Аб’яднанне Войшалкам Новагародскай, Літоўскай, Нальшчанскай, Дзевалтоўскай і ПолацкаВіцебскай земляў у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. У гэтым і заключаецца найважнейшая гістарычная заслуга гэтага князя.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Войшалк Жамойць. Магчыма, каб ажыццявіць гэтую мэту, дзеля чаго патрэбна была новая дапамога галіцкавалынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам зноў пайшоў у Галіцкую зямлю. Цікава падкрэсліць, што ў 1254 г. Войшалк не пажадаў аддаць княства яму, бо асцерагаўся, што, жанаты з яго сястрой, той будзе мець законный правы на яго ўладанне. Зараз жа ён не баяўся гэтага, бо Шварн не меў дзяцей, значыць, у выпадку яго смерці і княства не пераходзіла ў спадчыну яго нашчадкам. Але перадача гэтая не спадабалася брату Шварна — галіцкаму князю Льву Данілавічу, які хацеў сам валодаць Новагародскай і Літоўскай землямі, злучаньші цяпер у адзінае цэлае. Вось чаму гэты князь і забіў Войшалка, «завистью оже бяшеть дал землю Литовьскую брату его Шварнови»851. Аднак, паводле іншых крыніц, што, магчыма, больш праўдзіва, Шварн памёр раней за Войшалка і апошні зноў вярнуўся ў сваё княства. Пасля ён прыехаў на перагаворы з Львом Данілавічам, які лічыў Літоўскае княства сваёй спадчынай пасля смерці брата Шварна. Войшалк не згадзіўся на прэтэнзіі Льва і быў забіты за гэта852. Але запозненая помета Льва не дала ніякіх вынікаў для яго. Створаная Войшалкам дзяржава працягвала сваё самастойнае жыццё.

ЧАС ТРАЙДЗЕНЯ

Недастатковая інфармацыя крыніц аж да канца XIII ст. дала глебу для з’яўлення вельмі супярэчлівых сцверджанняў аб сутнасці і характары паасобных падзей у гэтай новай дзяржаве. Найперш нам нічога не вядома пра час у прамежку 1268–1270 гг. паміж амаль адначасовай смерцю Войшалка і Шварна і ўкняжаннем Трайдзеня. Б. Антановіч лічыў, што гэты час быў запоўнены барацьбой літоўскаязычніцкага элемента з рускахрысціянскім і перамогай першага над другім, улада якога працягвалася звыш 20 гадоў883. Аднак гэтая думка грунтуецца на непаразуменні. Справа ў тым, што мы фактычна не ведаем, адкуль узяўся Трайдзень, ці паходзіў ён з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., ён і лічыцца сынам вялікага князя Рамана, ці Ромунта які ў сваю чаргу нібыта быў сынам вялікага князя Гілігіна. Аднак у гэтых крыніцах гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная і ўяўляе сабой «сумесь з падзей, якія адбываліся ў розны час і ўласных домыслаў складальнікаў летапісаў». I ўсё ж некаторыя з іх заслугоўваюць таго, каб іх адзначыдь. Гэта найперш тое, што Трайдзень да таго, як стаў вялікім князем у Новагародку, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у яцвягаў, якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе. Трайдзень, стаўшы вялікім князем яцвяжскім і дайноўскім, збудаваў над р. Бобр горад, які назваў Райгорадам856. Найперш гэта можа быць сведчаннем таго, што ўжо ў 60-я гг. XIII ст. да Новагародка была далучана частка яцвягаў, якія жылі па р. Бобр, а гэта значыць, што новая дзяржава пашыралася i на захад, а гэта ў далейшым і прывяло да сутычак з польскімі князямі. Падругое, тое, што Трайдзеню прыпісваецца заснаванне горада з яскрава славянскай назвай, побач з іншым, аб чым мы будзем гаварыць ніжэй, абвяргае сцверджанне, што Трайдзень быў літоўцам і язычнікам і што, наогул, укнязяванне яго азначала перавагу літоўскаязычніцкага пачатку ў новай дзяржаве, што было рэакцыяй на ранейшую перавагу рускахрысціянскага пачатку. Трэба зазначыць, што імя «Трайдэн», з якім гэты князь фігуруе ў навуковай літаратуры і якое ў немалой ступені дае нам уяўленне аб ім як літоўцу, не адпавядае крыніцам, дзе гэтае імя мае розныя формы (Тройдзень, Тройдень, Troidzien, Траждень), але сярод ix няма формы «Трайдэн»857. А ўсё гэта таксама сведчыла аб славянскім паходжанні Трайдзеня. Дарэчы тут нагадаць, што гэты князь у некаторых беларускіх летапісах лічыцца сынам вялікага князя Рамана. Сапраўды, прыкладна з 1254 па 1258 гг. новагародскім князем быў Раман, але ён з’яўляўся сынам галіцкага князя Данілы, а не міфічнага Гілігіна, аб чым ужо гаварылася вышэй.

У язычніцтва Трайдзеня таксама цяжка паверыць, кал! ўлічыць, што ўсе яго браты Борза, Сірпуцій, Лесій і Свелкеній (усе імёны славянскія) былі хрысціянамі858. У. Пашута не меў рацыі, калі лічыў, што адмоўная характарыстыка Трайдзеня як язычніка, які па сваёй жорсткасці параўноўваўся з такімі біблейскімі асобамі, як Антыох, Ірад і Нерон, узята з «Літоўскага летапісу», аўтар якога нібыта быў незадаволены ўсталяваннем у Новагародской дзяржаве ўлады язычніка Трайдзеня859. Усё, як убачым далей, было наадварот. Асабліва незадаволенымі Трайдзенем былі галіцкавалынскія князі, якія шмат ваявалі з ім, і таму іх летапісец і даў яму такую знішчальную характарыстыку. Менавіта так і растлумачыў тэта пазнейшы летапісец, адзначаючы, што Трайдзень атрымаў такое непаважнае параўнанне з лютымі людзьмі, што быў «окрутный и валечный» (ваяўнічы)860. Зазначым, што ў тыя часы было звычаем сваіх ворагаў называць беззаконнымі, паганымі, нехрышчонымі, язычнікамі, незалежна ад таго, былі ці не былі яны такімі. Напрыклад, Пскоўскі летапіс паганымі называў нямецкіх крыжакоў і ўсіх лацінянаў861.

Усё сказанае дае падставу меркаваць, што з Трайдзенем у Новагародскай дзяржаве запанавала новая княская дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй Міндоўгавай была славянскага паходжання. I гэта заканамерна. Цяпер, калі Літва была заваявана і супраціўленне яе феадалаў было канчаткова зломлена Войшалкам, Новагародку не было больш патрэбы ў князях літоўскага паходжання. Цяпер можна было мець свайго князя, і ім стаў Трайдзень.

У крыніцах зусім мала звестак аб унутранай палітыцы. Трайдзеня. Але і тое, што ёсць, паказвае, што ён, як і Войшалк, клапаціўся аб далейшым унутраным умацаванні Новагародскай дзяржавы. Калі Літва змірылася са сваім падначаленым становішчам, то гэтага, відаць, не было ў іншых балцкіх землях, заваяваных Войшалкам, у прыватнасці ў Нальшчанах, дзе ўслед за Войшалкам Трайдзень працягваў руйнаваць апорныя пункты праціўнікаў адзінства дзяржавы. Калі ад Войшалка ўцёк князь Даўмонт у Пскоў, то ад Трайдзеня — буйны феадал Суксе ў Рыгу. Канчатковае падначаленне Налыпчанаў асабліва было важна для дзяржавы, бо іх тэрыторыя адгароджвала астатнія балцкалітоўскія землі ад Новагародка і Полацка. Такім чынам, паранейшаму супраціўленне дзяржаўнай уладзе адбываецца з боку феадалаў балцкіх земляў, тым часам як гэтага не заўважаецца з боку феадалаў беларускіх земляў. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае, што і Трайдзень дзейнічаў у інтарэсах апошніх.

Зусім беспадстаўнай з’яўляецца думка У. Пашуты, што «палітыка ўрада Трайдзеня ў паўднёвазаходняй Русі была накіравана на захоп і ўтрыманне Чорнай Русі» і што «яго ўлада пашырылася на Гродна і амаль на ўсю Чорную Русь»862. Як бачым, тут Чорная Русь выступав не цэнтральнай дамінуючай часткай дзяржавы, а залежнай ад Аўкштайціі (усходняй часткі сучаснай Літвы), выразнікам інтарэсаў феадалаў якой і паказаны Трайдзень863. Як мы ўжо ведаем, усё было наадварот. Невядома, адкуль даследчыкам узята, што Чорная Русь была заваявана, як можна зразумець, галіцкавалынскімі князямі. Перадача Войшалкам княжання Шварну — сыну Данілы Галіцкага — ніколькі не азначала гэтага, бо, у такім выпадку, яна не выклікала б такой бурнай адмоўнай рэакцыі ў галіцкага князя Льва Данілавіча, які і забіў за гэты ўчынак Войшалка. Чорная Русь паранейшаму заставалася свабоднай ад заваявання краінай, тэрыторыя якой з’яўлялася дамінуючай у дзяржаве. Доказам асаблівых клопатаў Трайдзеня аб ёй можа быць факт пасялення ім тут беглых прусаў і борцяў, якія ўцякалі з Памор’я ад нямецкага наступления. Гэтым самым ён павялічваў насельніцтва гэтай зямлі, а разам з гэтым і ростяе прадукцыйных сіл і асабліва, як убачым далей, абараназдольнасці.

Незразумела таксама, чаму У. Пашу та лічыў што ста ліцай Трайдзеня ў 70-х гг. XIII ст. быў Кернаў. Тое, што, паводле Лівонскай Рыфмаванай хронікі Кернаў у 1273–1279 гг., упамінаецца як горад, што ляжаў у зямлі Трайдзеня865, яшчэ не характарызуе яго як сталіцу. Сам жа У. Пашута, гаворачы аб падзеях 70-х гг. XIII ст., зазначаў, што ў іх «Новагародак выяўляецца для данай пары як асноўны цэнтр літоўскай уладьт»866. 3 разгледжанага вышэй відаць, што і раней, і тым больш пры Трайдзені ніякай літоўскай у лады ў Новагародку не было і не магло быць.

Значна больш засталося у крыніцах сведчанняў пра знешнія абставіны дзяржаўнага жыцця Новагародка ў гэты час. Паколькі Новагародская зямля была ядром, а гэта значыць і дамінуючай часткай дзяржавы, то натуральна, што і знешняя палітыка мела перш за ўсё на мэце абарону тэрытарыяльных інтарэсаў Новагародка. Гэта тым больш зразумела, што як і пры ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага, так і цяпер галоўнымі праціўнікамі яго засталіся галіцкавалынскія князі. Таму і барацьба з імі складала галоўны змест вайсковай дзейнасці Трайдзеня.

Паколькі першае паведамленне аб пачатку яго княжання ў ГаліцкаВалынскім летапісе з’явілася пад 1270 г. і тут жа дадзена вядомая ўжо нам зласлівая характарыстыка Трайдзеня867, то можна думаць, што ўжо раней, не будучы вялікім князем, ён вёў барацьбу з галіцкавалынскімі князямі. I сапраўды, з паведамлення гэтай самай крыніцы пад 1274 г. мы даведваемся, што ў войнах з валынскім князем Васількам (ён памёр у 1271 г.) загінулі тры браты Трайдзеня868. Менавіта гэтым летапісец і тлумачыў, чаму Трайдзень не хацеў мірыцца з валынскім князем Уладзімірам, бацька якога забіў яго трох братоў. Зразумела, што ўказаная летапісцам прычына гэтай барацьбы — не галоўная. Большие значэнне мела тое, што Валынская зямля знаходзілася бліжэй да Новагародскай, і таму аслабленне яе шляхам частых нападаў на яе невялікімі атрадамі было найбольш важным для Трайдзеня. А каб вынікі гэтай барацьбы былі больш паспяховымі, ён жыў у вялікай згодзе з галіцкім князем Львом, перасылаючыся з ім дарамі і гэтым самым раз’ядноўваючы адзінства ГаліцкаВалынскай зямлі. Аднак гэта цягнулася нядоўга. Трайдзень, «забыўшы любоў Львову», парушыў мір з апошнім, напаўшы ў 1274 г. на вялікдзень сіламі гараднянаў на Драгічын, знішчыўшы шмат яго жыхароў «от велика до мала»869. Летапісец тут упамінае нейкага Трада, які добра ведаў Драгічын і як лепш яго захапіць. Магчыма, што гэта быў якінебудзь галіцкі перабежчык, чымнебудзь пакрыўджаны на радзіме, за што і адпомсціў ёй. Вядома, тут ідзе гаворка пра Драгічын на Падлессі. Вось зза гэтай вобласці і разгарэлася цяпер барацьба паміж Трайдзенем і Львом Галіцкім. Відаць, апошні і ператварыў Драгічын у апорны пункт для ўмацавання ў Падлессі. Становіцца зразумелым, чаму Трайдзень менавіта гараднянаў паслаў на Драгічын. Бо гэта было найперш у інтарэсах Горадзенскага (Гродзенскага) княства, якое непасрэдна межавалася з Падлессем і ў валоданні якім яно было найперш зацікаўлена. I вось тут напрошваецца а дно меркаванне: а ці не быў Трайдзень да таго, як стаць вялікім князем, князем у Гора дне. На гэтую думку наводзіць тое, што, як адзначалася вышэй, У беларускіх летапісах XVI ст. ён паказваўся яцвяжскім князем. А ім лягчэй за ўсё было стаць з Горадна. Таму не выключана, што, калі Трайдзень стаў вялікім князем, яго месца ў Гора дне заняў брат Сірпуцій. Што Гора дзен быў прадметам асаблівых клопатаў Трайдзеня, гаворыць і тое, што ён сяліў у гэтым горадзе беглых прусаў. I ўсё гэта невыпадкова. Велікакняскае становішча не здымала з Трайдзеня клопатаў аб сваёй вотчыне.

Але напад гараднянаў на Драгічын выклікаў выключна жорсткую помету Льва Данілавіча. Ен звярнуўся па дапамогу да татарскага хана Менгуцімера, які не адмовіў яму ў гэтым, што і зразумела, бо татарам адкрывалася тым самым магчымасць яшчэ раз пасля нападу Бурундая ў 1258 г. парабаваць, а то і заняволіць а дну з беларускіх земляў, што адзіныя ва ўсёй Усходняй Еўропе былі свабодныя ад іх ярма. Даўшы Льву раць на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці залежных ад яго рускіх князёў, з якіх у летапісе адзначаны Раман Дабрыньскі, Алег і Глеб Смаленскія. Апроч таго, разам з галіцкавалынскімі князямі ішлі пінскія і тураўскія князі. Як бачым, нягледзячы на ўмацаванне сувязяў Пінска і Турава з Новагародкам, яны паранейшаму адчувалі моцны ціск галіцкавалынскіх князёў, з’яўляючыся для іх плацдармам для непасрэднага нападу на Новагародскую дзяржаву, паколькі шлях іх ішоў «мимо Турова к Случку»870. Тут яны, злучыўшыся з татарами пайшлі на Новагародак. Вельмі паказальна, што за напад на Драгічын цярпелі не гарадняне, якія непасрэдна ажыццяўлялі яго, а Новагародак. Гэта яскравае сведчанне таго, што Горадзен знаходзіўся пад уладай Новагародка, адкуль і ішла ініцыятыва нападу на Драгічын, што добра разумелі галіцкавалынскія князі і таму накіравалі свой удар супроць Новагародка.

Трэба зазначыць, што гэтая падзея досыць падрабязна асветлена летапісцам. Так, мы даведваемся, што, злучыўшыся каля Слуцка, рускія і татарскія войскі спешна пайшлі да Новагародка. Не дайшоўшы да р. Сэрвеч, спыніліся на ноч. А назаўтра, рана ўстаўшы, перайшлі раку і рашылі чакаць світання. Калі стала ўзыходзіць сонца, пачалі строіцца палкі і ісці да Новагародка. Татары знаходзіліся на правым флангу, побач з імі ішоў Леў са сваім войскам, а на левым флангу рухаўся Уладзімір са сваім валынскім войскам. Аднак татары ў скорым часе прыслалі да Льва і Уладзіміра сваіх ганцоў, якія паведамілі, што за бліжэйшаю гарой ужо стаіць войска праціўніка і пара ідзе з яго коней. Аднак калі паслалі людзей разведаць, то тыя ўбачылі, што ніякага войска там не было і што пара ішла з крыніц, якія цяклі з гары і выдзялялі пару на вялікім марозе (як бачым, паход адбываўся зімой). Пасля гэтага замяшання войскі падышлі да горада і сталі каля яго. Далей летапісец зазначыў, што не ўсе войскі ў гэты час тут былі. Так, Мсціслаў ад Копыля павярнуў на Па лессе, якое ваяваў. Гэты факт дае падставу меркаваць, што частка Палесся ўжо была пад уладай Новагародка. Не было тут і задняпроўскіх князёў. I толькі адзін Алег (сын Рамана Дабраньскага) прыйшоў да татараў, а яны вельмі яго чакалі. I вось у гэты час Леў, утаіўшыся ад сваіх стрыечных братоў — валынскіх князёў Уладзіміра і Мсціслава, — першым з татарамі напаў на Новагародак і захапіў яго акольны горад, а назаўтра і дзяцінец. Няма чаго казаць, што абрабаванне было галоўнай мэтай нападнікаў, і таму зразумела, што Леў і татары, першымі ўварваўшыся ў Новагародак, як мы ўжо ведаем, вельмі багаты горад, мелі найбольшую здабычу і мала або нават і нічога не пакінулі іншым саюзнікам, чым і выклікалі іх вялікі гнеў. А гэта і расстроіла далейшыя планы ўдзельнікаў паходаў. Раней было дамоўлена, што, узяўшы Новагародак, яны пойдуць на Літву.871 На гэта апошняе трэба звярнуць асаблівую ўвагу. У самым пачатку летапісец гаварыў, што паход быў накіраваны «на Літву», а далей удакладніў, што войскі пайшлі на Новагародак. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што для галіцкавалынскага летапісца ўсё Верхняе Панямонне з’яўлялася Літвой. I сапраўды, як мы ведаем, Новагародак быў заснаваны Яраславам Мудрым у 1044 г. пасля яго паходу на Літву і перамогі над ёю. Але ў той жа час летапісец адрознівае тэрыторыю Новагародскай зямлі ад тэрыторыі суседняй Літвы, паказваючы, як, паваяваўшы Новагародак, рускататарскія войскі сабраліся ісці ў Літоўскую зямлю. На гэта апошняе і трэба звярнуць асаблівую ўвагу, бо яно і прывяло даследчыкаў у зман. Атаясамліваючы Старажытную Літву з сучаснай і ў той жа час бачачы ўпамінанне яе ў Беларускім Панямонні, яны яшчэ больш упэўніваліся ў перакананні, што літоўскія князі сапраўды заваявалі Чорную Русь, чым нібыта і тлумачылася пашырэнне назвы «Літва» на Новагародак і яго зямлю.

Рускататарскі паход 1274 г. быў цяжкім ударам для Новагародскай дзяржавы і найперш для яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваёй канчатковай мэты: поўнага абрабавання ўсяго Верхняга Панямоння, прычынай чаго была варожасць паміж галіцкавалынскімі князямі. Як мы ведаем, гэты паход быў карай за захоп Драгічына. На жаль, летапіс не паведаміў нам аб тым, ці быў верну ты гэты горад галіцкаму князю. Беручы пад увагу, што ў далейшым усё Пад лессе ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, можна думаць, што Драгічын не быў верну ты Льву Данілавічу.

Частковая няўдача паходу 1274 г. не стрымала і галіцкіх і валынскіх князёў ад варожых дзеянняў супроць Новагародка. У 1276 г. Уладзімір Валынскі ў саюзе з Львом Галіцкім пасылае сваё войска да Слоніма, бярэ яго, каб, як сказана ў летапісе, новагародскія князі «их земле не подседале»872. 3 гэтага можна зразумець, што Слонім у той час быў важным умацаваным фарпостам, адкуль непасрэдна наносіліся ўдары Валынскай зямлі. На жаль, з летапісу нельга зразумець, як доўга знаходзіўся гэты горад у валынскіх руках.

Трайдзень у адказ на захопніцкія дзеянні паслаў свайго брата Сірпуція (ён хутчэй за ўсё сядзеў у Горадне, а не ў Новагародку, як лічыў У. Пашута873, бо апошні быў рэзідэнцыяй самога Трайдзеня) на Валынь, ваяваць каля Каменя874. У сваю чаргу Уладзімір Валынскі захапіў Турыйск на Нёмане. Цяжка сказаць, дзе знаходзіўся гэты горад, магчыма, і на месцы сучаснай в. Турэц (Карэліцкі рн). Але ўжо тое, што валынскія войскі дайшлі да Нёмана, гаворыць аб іх глыбокім пранікненні ў Новагародскую зямлю і фактычна ператварэнні яе ў становішча франтавой паласы.

Што гэта так, паказалі падзеі 1277 г., калі пасля кароткага замірэння з валынскім князем на Новагародак зноў насунулася грозная небяспека. Разумеючы, што сваімі сіламі ім не ўдасца скрышыдь Новагародак, яны працягвалі нацкоўваць на яго татараў. I гэтыя захады зноў не прайшлі марна, тым больш што і татары не змірыліся з фактам існавання дзяржавы, свабоднай ад іх панавання. I вось татарскі хан Нагай паведаміў праз сваіх паслоў галіцка-валынскім князям Льву, Мсціславу і Уладзіміру, што ён пасылае ім сваё войска на чале з ваяводам Мамшэем у дапамогу ім ісці «на вороги свое». Аб’яднанае войска пайшло на Новагародак. Але, калі ў 1274 г. яно ішло з паўднёвага ўсходу, праз Тураў і Слуцк, то цяпер яно рухалася з паўднёвага захаду, праз Берасце. Цяжка сказаць, якой дарогай ішло татарскае войска, бо яго разам з галіцкавалынскімі князямі не было. Менавіта ў Берасці апошнія даведаліся, што татары іх «попередили», увайшлі ў Новагародак і «извоевали всё», г. зн. абрабавалі яго і нанеслі яму шмат разбурэнняў. Галіцка-валынскія князі, убачыўшы, што ў Новагародку ім пасля татараў ніякай спажывы не будзе, вырашылі змяніць свой кірунак і пайшлі ў Горадзен. Мінуўшы Ваўкавыск, яны спыніліся ў адным месцы на ноч. I вось тут зноў, як і ў 1274 г., яскрава выявіліся супярэчнасці паміж галіцкімі і валынскімі князямі. Як раней Леў, так цяпер яго брат Мсціслаў і сын Юрый таемна ад валынскага князя Уладзіміра паслалі лепшых баяраў і слуг ваяваць у Гародню (так называецца тут Горадзен). Але іх напаткала няўдача. Аднойчы ноччу яны ляглі спаць, не наведаўшы сваё войска. А там варта, страціўшы пільнасць і зняўшы з сябе зброю, не заўважыла, як з войска ўцёк адзін перабежчык, які паведаміў гараднянам, што войска, якое ідзе на яго, знаходзіцца ў бязладдзі. Пачуўшы гэта, гарадняне паслалі прусаў і борцяў (яны год назад уцяклі ад немцаў, былі паселены тут Трайдзенем і, як бачым, з’яўляліся тут вайсковай сілай), якія ноччу напалі на варожае войска, адных пабілі, іншых узялі ў палон, у тым ліку і нейкага Цюіма, што ўзначальваў гэта галіцкае войска і быў паранены.

Даведаўшыся пра ўсё гэта ад сына Мсціслава Расціслаўкі, якому ўдалося выратавацца і які прыбег да іх голы і босы, Мсціслаў і Юрый вельмі засмуціліся «за своё безумье». У сваю чаргу Уладзімір Валынскі, даведаўшыся пра таемныя ад яго ўчынкі Мсціслава і Юрыя, «начаша собе промышляти о взятьи города», г. зн. Горадна. Для іх больш за ўсё небяспечнай была перад брамай горада высокая каменная абарончая вежа («столб»), у якой заселі прусы (зноў сведчанне выкарыстання іх як вайсковай сілы). Яна зачыняла ўваход у горад варожаму войску, і таму яно прыступіла да ўзяцця гэтай крэпасці, што яму і ўдалося зрабіць. Пасля гэтага гараднянаў ахапіў страх, і яны як бы змярцвелі ад яго. Аднак далей для іх усё склалася большменш спрыяльна. Справа ў тым, што галіцкавалынскія князі пачалі прымаць захады, каб вызваліць узятых у палон сваіх баяраў, аднак іх старанні не далі патрэбных вынікаў, і яны былі вымушаны пайсці на перагаворы з гараднянамі. Да згоды прывяла ўмова, што галіцкавалынскія князі не будуць браць горада і адыдуць са сваім войскам а гарадняне аддадуць іміх баяраў, што і было зроблена.

Падзеі 1277 года зноў яскрава высветлілі цэнтральнае становішча Новагародка і яго вобласці ў Вялікім княстве.

Гэтым найперш і тлумачыцца, чаму супроць Новагародскай зямлі былі накіраваны паходы галіцкавалынскіх і татарскіх войск. Па ўсім відаць, што мэтай іх тады з’яўлялася не заваяванне, а абрабаванне і гэтым самым знясіленне гэтай зямлі, што магло прывесці яе ў далейшым да упадку, у выніку чаго яна стала б лёгкай здабычай для іх. I хоць гэта апошняе, як убачым далей, не ажыццявілася, вайсковыя ўдары галіцкавалынскіх князёў, асабліва балючыя ў саюзе з татарам! далі сябе знаць у страце Новагародскай зямлёй свайго цэнтральнага значэння ў дзяржаве. Падзеі 1277 года зноў пацвердзілі, што Горадзеншчына ўваходзіла ў склад Новагародскай зямлі і што Горадзен пасля Новагародка быў важнейшым горадам у дзяржаве і таму таксама з’яўляўся адным з аб’ектаў галіцкавалынскіх нападаў.

Аднак узаемаадносіны з ГаліцкаВалынскай зямлёй былі хоць і галоўнай, але не адзінай знешнепалітычнай праблемай Новагародскай дзяржавы. На захадзе яе інтарэсы сутыкаліся з інтарэсамі Полыдчы. I таму зразумела, чаму ў 1278 г., калі не прадбачылася галіцкавалынскае ўварванне ў яго зямлю, Трайдзень робіць паход на ляхаў. Упамінанне (дарэчы, вельмі няяснае) яцвягаў у сувязі з гэтай падзеяй можа пэўным чынам сведчыць, што ў паходзе ўдзельнічалі і яны. Нездарма ж у пазнейшых беларуекіх летапісах XVI ст. Трайдзень называўся яцвяжскім князем. Паход Трайдзеня і яго брата Сірпуція, накіраваны пад Люблін, прынёс вялікую ўдачу. Гэта перш за ўсё выявілася ва ўзяцці шматлікага палону876, што і з’яўлялася тады галоўнай мэтай паходу. Трэба ж было кампенсаваць страты, у тым ліку і людскія, нанесеныя ў1274і1277 гг.

Але хоць Новагародская зямля і была дамінуючай у дзяржаве і забеспячэнне яе ўнутраных і знешніх інтарэсаў з’яўлялася галоўнай задачай Трайдзеня, аднак пад уладай яе знаходзіліся іншыя землі і іх інтарэсы таксама нельга было ігнараваць, тым больш што ўлада над імі не была яшчэ трывалай, як, напрыклад, у Нальшчанах, дзе прыйшлося распраўляцца з непакорнымі феадаламі. Адзін з іх — Суксе — удёк у Ордэн, дзе прыняў каталіцтва і скора быў выкарыстаны рыцарамі для барацьбы са сваімі былымі суайчыннікамі. Дзесьці ў прамежку 1272–1274 гг. ён прыняў удзел у паходзе на землі Аўкштайціі і Нальшчанаў, дзе і загінуў877. Менавіта крыжацкая агрэсія заставалася галоўнай пагрозай для паўночназаходніх земляў дзяржавы. Рыцары імкнуліся ўсё глыбей па Дзвіне пранікнуць на ўсход. Асабліва гэта выявілася са збудаваннем імі крэпасці Дынабург (Дзвінск, лат. Даўгаўпілс), у якім засеў моцны гарнізон. Усё гэта не магло не выклікаць рашучых дзеянняў з боку новагародскага ўрада. I вось недзе каля 1277 г., паводле Рыфмаванай хронікі, Трайдзень са сваім войскам аблажыў нямецкую крэпасць. Асабліва тут вызначыліся беларускія стралкі (russen Schutzen), якія перабілі многіх рыцараў, што абаранялі крэпасць. Аднак яна была так добра ўмацавана, што аблога, якая цягнулася чатыры тыдні, не была паспяховай, і Трайдзень вымушаны быў адступіць878. Забягаючы наперад, зазначым, што пазней, у 1281 г., Трайдзень змог захапіць Герцыке (колішнюю полацкую крэпасць у Ніжнім Падзвінні) і гэтым самым адрэзаў Дынабург ад Лівоніі, што і прымусіла Ордэн абмяняць захопленую ў яго крэпасць на Дынабург. Праўда, у 1313 г. рыцары зноў вярнулі яго сабе. I ўсё ж нягледзячы на няўдачу дзеянні Трайдзеня прынеслі немалую шкоду крыжакам, і яны вырашылі адпомсціць яму ўварваннем зімою 1278 г. у сучасныя літоўскія землі. Ім удалося пранікнуць аж да Кернава (на беразе Вяллі). Горад крыжакамі не быў узяты, але тэрыторыя вакол яго была страшэнна спустошана. Супраціўлення ніякага не было, і ордэнскія атрады ішлі ад вёскі да вёскі і знішчалі ўсё, што траплялася на іх шляху. 3 вялікай здабычай у лютым 1279 г. пайшлі крыжакі назад. Але яны не былі пакінуты без пакарання… Мясцовыя насельнікі, сабраўшыся ў вялікае войска і пайшоўшы ўслед за рыцарамі, 5 сакавіка 1279 г. пад Ашэрадэнам нанеслі ім паражэнне. На жаль, гэты поспех не быў замацаваны далейшымі ўдарамі па крыжаках, што і выратавала іх гэтым разам ад катастрафічнага разгрому.

Крыніцы ў асноўным данеслі да нас звесткі аб вайсковай дзейнасці Трайдзеня. Але ў іх мы знаходзім і паведамлеяні, праўда, адзінкавыя і вельмі цьмяныя, пра яго дыпламатычныя захады. Так, можна меркаваць па ўскосных сведчаннях, што ім у прамежку 1273–1278 гг. быў заключаны гандлёвы дагавор з Ордэнам879. Вядомы таксама і яго дагавор 1279 г. з плоцкім князем Баляславам, што ўстанавіла мір паміж ім і Мазовіяй і дало магчымасць яму ўзмацніць барацьбу з Ордэнам.

Як бачым, перыяд князявання Трайдзеня (1270–1282 гг.) быў часам умацавання Новагародскай дзяржавы, якое праходзіла і ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і асабліва ў пераадольванні знешняй пагрозы, якая ішла з поўдня ад галіцка- валынскіх князёў і з захаду — ад Ордэна. Усё гэта і не дало магчымасці Новагародку значна пашырыць тэрыторыю сваёй дзяржавы ў параўнанні з тым, што было зроблена пры Войшалку. Толькі з позняга Васкрасенскага летагйсу мы даведваемся, што Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў яцвягаў880. I гэтаму можна верыць. Далучэнне часткі яцвяжскай тэрыторыі непасрэдна павялічвала тэрыторыю Новагародскай зямлі, забеспячэнне інтарэсаў якой было, як мы бачылі, галоўным клопатам Трайдзеня.

ЗАНЯПАД НОВАГАРОДКА I НОВАЕ УЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА

У далейшай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, асабліва ў дзесяцігоддзе пасля смерці Трайдзеня, маецца таксама нямала цёмных месц. Мы нават не можам упэўнена сказаць, хто змяніў Трайдзеня на велікакняскім пасадзе. У П. Дусбурга пад 1291 г. упамінаецца пра Лютувера, князя літоўскага, як бацьку Віценя881. 3 гэтага можа вынікаць, што ён пасля смерці Трайдзеня стаў вялікім князем. Аднак у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 г. паведамляецца: «Тогда же Литовский князь Будикид и брат его Будивид даша князю Мстиславу город свои Волковыеск, абы с ним мир держал»882. Дык вось другі з гэтых князёў Будзівід выступав ў некаторых нямецкіх крыніцах пад імем Путувера883. У сваю чаргу Лютувера некаторыя нямецкія крыніцы называюць Путуверам884. Усё гэта дае пэўную падставу атаясаміць з Будзівідам Лютувера і лічыць яго побач з Будзікідам вялікім князем, што змяніў Трайдзеня. Нічога нельга сказаць, ці належалі гэтыя князі да яго роду. Бясспрэчна толькі, што як яго, так і іх імёны сведчаць пра іх славянскае паходжанне. Застаецца незразумелым, чаму Ваўкавыск быў уступлены ад імя двух брат'оў, чым тлумачыцца такі дуумвірат. Зза адсутнасці інфармацыі на гэтыя пытанні немагчыма знайсці адказ.

Больш пэўнае меркаванне можна выказаць пра факт перадачы Ваўкавыска валынскаму князю Мсціславу. Прызначэнне гэтай ахвяры ясна ўказана: для ўстанаўлення мірных адносін з Валынню, якая побач з Галічам была да гэтага часу заўсёдным праціўнікам Новагародка. I што самае важнае, уступка была зроблена за кошт яго зямлі. А гэта ўжо сімптаматычна, бо магло азначаць паступовую страту ёю свайго дамінуючага значэння, што ў далейшым яскрава і выявілася.

Калі Будзікід і Будзівід з’яўляюцца найменш вядомымі нам князямі, то іх наступнік Віцень належыць да ліку самых вядомых і славутых імёнаў у нашай гісторыі. Мы ўжо ведаем, што гаварыў пра яго паходжанне П. Дусбург. Аднак у іншых крыніцах пра гэта гаворыцца інакш. Так, у летапісах XVI ст., прасякнутых ідэяй услаўлення жамойцкіх князёў, Віцень таксама адносіцца да іх роду. Тут даводзіцца, што нібыта яго, яшчэ малога, убачыў Трайдзень, праязджаючы праз належачую яму Эйраголу, разгледзеў яго розум і кемлівасць і ўзяў да сябе, дзе ён вызначыўся сваёй рупнасцю, дабрачыннасцю і ўмельствам, за што і быў пастаўлены маршалкам, а пасля смерці свайго патрона заняў яго месца885. Заслугоўвае здзіўлення тое, што ў гэтых летапісах пасля такога дэта лёвага апавядання аб перадгісторыі Віценя нічога не гаворыцца пра яга справы як вялікага князя. Тлумачылася гэта тым, што Новагародскі летапіс заканчваўся часам Трайдзеня, і таму складальнікі пазнейшых летапісаў не мелі патрэбных звестак пра Віценя886. Але з гэтым нельга пагадзіцца, бо пра Трайдзеня звесткі браліся не зНовагарод- скага, а з Г ал іцкаВа лынска г а летапісу, як і ўсё пра ранейшых вялікіх літоўскіх князёў. Менавіта таму, што апошні летапіс абрываўся 1292 г., г. зн. часам, калі Віцень не быў яшчэ вялікім князем, і тлумачыцца, чаму ў складальнікаў пазнейшых летапісаў не было нічога пра Віценя, і яны змаглі выдумаць толькі яго перадгісторыю. Праўда, у Густынскім летапісе, у якім адбіўся і пазнейшы час, мы знаходзім паасобныя звесткі пра Віценя, але яны запазычаны з замежных крыніц. Для складальнікаў летапісаў XVI ст. важней за ўсё было паказаць у інтарэсах тых магнатаў, якія адносілі сябе да роду Калюмнаў, што з гэтага роду паходзіць Віцень і ўсе далейшыя за ім вялікія князі. Выдуманая гісторыя пра паходжанне Віценя і з’явілася падставай для многіх даследчыкаў лічыць яго пачынальнікам новай дынастыі вялікіх літоўскіх князёў. Але ж фактычна новая дынастыя пачалася з Трайдзеня, і таму невыпадкова складальнікі летапісаў XVI ст. імкнуліся нейкім чынам звязаць з ім і Віценя, толькі прыпісаўшы яму жамойцкае паходжанне.

Зазначым таксама, што ў «Сказании о князьях Владимирских», складзеным у першай палове XVI ст. у Маскоўскай дзяржаве, Віцень (яго імя тут «Віцянец») паказаны як адзін са смаленскіх князёў, якому ўдалося выратавацца ад татарскага пагрому і ўцячы ў Жамойць (так тут называецца Літва)887. Беларускія гісторыкі XIX ст. М. БезКарніло- віч888 і А. Кіркор889 выказвалі думку, што Віцень, як і Гедымін, быў сынам полацкага князя Гердзеня. Пры такой разнастайнасці звестак і думак аб паходжанні Віценя зноўтакі вырашальнае значэнне мае яго славянские імя890.

У адносінах Віценя, як і Трайдзеня, вельмі мала захавалася сведчанняў пра яго ўнутраную палітыку. Дарэвалюцыйныя гісторыкі (Б. Антановіч, М. Дашкевіч, М. Любаўскі) супрацьпастаўлялі нібыта літоўскаязычніцкай палітыцы Трайдзеня рускахрысціянскую палітыку Віценя і Гедыміна. Але і тыя адзінкавыя факты без ніякага выключэння гавораць, што Віцень, як і ранейшыя князі, змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы, праціўнікамі чаго былі феадалы балцкалітоўскіх земляў, у прыватнасці Жамойці. Нямецкія крыніцы захавалі і прозвішча аднаго з заклятых ворагаў Віценя — Пялюзы. Ён як быццам з’яўляўся нават сынам Трайдзеня, скінутым з княскага пасада Лютуверам (па іншых звестках ён быў сынам Даўмонта, што болын верагодна). Пасля гэтага ён у 1286 г. уцёк да крыжакоў і на працягу многіх гадоў рабіў свае разбойніцкія напады на пагранічныя землі былой радзімы. У адзін з такіх набегаў у Налынчанах ён захапіў і забіў 70 старэйшын, якія сабраліся на вяселле. Ваяша падкрэсліць, што справа тут не ў асабістых амбіцыях Пялюзы, але, і гэта галоўнае, у падтрымцы яго з боку жамойцкіх вярхоў. Яму нават удалося схіліць да здрады трох вайсковых начальнікаў (Драйка, Спуда і Світрыла), якія здалі свае крэпасці крыжаносцам. Толькі ў 1314 г. Пялюза быў захоплены Гедымінам і пакараны смерцю891. Або вось яшчэ болын яскравы факт. У 1294 г. у час нападу крыжакоў на Жамойць яе старэйшыны схілялі народ да саюзу з немцам! і паднялі паўстанне супроць Віценя. Хоць яно і было задушана, аднак Віценю так і не удалося схіліць жамойтаў да згоды і супольнай барацьбы з крыжакамі892.

Як бачым, па меры далейшага прасоўвання Новагародскай дзяржавы ў глыб балцкалітоўскіх земляў працягвалася і іх супраціўленне. У той жа час як пры Міндоўгу, Войшалку, Трайдзені, так і пры Віцені мы не знаходзім у крыніцах ніводнага факта супраціўлення ўладзе вялікіх князёў у беларускіх землях.

Паколькі дзейнасць (і выключна вайсковая) Віценя адбілася толькі ў заходніх крыніцах, то мы ведаем у цэлым толькі пра яго барацьбу з крыжакамі і часткова з палякамі. Менавіта першае ўпамінанне пра Віценя ў 1291 г., калі ён не быў вялікім князем, і гаворыць пра яго паход на Полынчу. Там сказана, што Лютавер паслаў яго супроць палякаў у зямлю Брэсцкую893. Цяжка сказаць, чаму тут ідзе гаворка пра паход на Полынчу, калі Берасце ў гэты час знаходзілася ва ўладзе валынскага князя Мсціслава894. Трэба зазначыць, што ён перад гэтым вёў упартую спрэчку са сваім пляменнікам Юрыем Львовічам за Берасце. Жыхары гэтага горада выказалі былі сваю сімпатыю да яго суперніка, і яны былі за гэта пакараны. Мсціслаў, не хочучы праліваць іх крыві, вырашыў абкласці іх цяжкой данінай, аб чым і загадаў пісцу запісаць у летапіс: «…уставляю ловчее на Берестьяны и в векы за их коромолу: со ста по две лукне меду, а по две овце, а по пятинадесять десятков льну, а по сту хлебов, а по пяти цебров овса, а по пяти цебров ржи, а по 20 куров, а по горожаны 4 гривны кун, а кто моё слово порушить, а станет со мною перед богом. А вопсал есмь в летописець коромолу их»895. Вядома, усё гэта не магло выклікаць прыхільнасці берасцянаў да валынскіх князёў і ў далейшым побач з іншым мела ўплыў на ўваходжанне Берасцейскай зямлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Іпацьеўскі летапіс над 1291 г. апавядае аб дапамозе Льва Галіцкага польскім князям Баляславу, Кандрату, Лакотку пад Кракавам, але там Віцень не ўпамінаецца. Аднак магчымасць барацьбы Віценя за Берасце нельга выключыць. Берасцейская зямля, у склад якой уваходзілі апроч Берасця Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, клінам урэзвалася паміж Мазовіяй і новагародскімі ўладан нямі, і таму барацьба за яе была жыццёва неабходнай для дзяржавы. Да таго ж гэтая зямля была адгароджана ад Валыні балотамі і пушчамі. Усё гэта аблягчала яе ўключэнне ў склад Вялікага княства Літоўскага, шго і адбылося ў 1315 г. Цікава, што ў познім Васкрасенскім летапісе ў заслугу Віценю, які там называецца сынам Трайдзеня (Прайдзеня), і ставіцца якраз тое, што ён «прибавил земли Литовские много и до Бугу»896. Магчыма, што далучэнне Берасцейскай зямлі было найболыным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя. На жаль, крыніцы не даюць магчымасці ўстанавіць, ці пашыралася ўлада Віценя на Тураўскую і Пінскую землі.

Пра паход Віценя супроць Полынчы гаворыцца і пад 1293 г., калі ён стаў вялікім князем. Уварваўшыся з вялікім войскам у Сандамірскую зямлю, ён спачатку меў вялікі поспех, захапіўшы багатую здабычу і тысяч шэсць палону, але пасля адыходу пацярпеў паражэнне897.

Ужо адзначалася, што ў Вялікае княства Літоўскае беглі, ратуючыся ад крыжакоў, прусы, дзе іх прымалі і сялілі найперш у раёне Гора дна. Так, напрыклад, адзін з апошыіх прускіх старэйшын Скурда з усімі сваімі людзьмі пакінуў радзіму. Для рассялення іх каля Ліды была адведзена зямля (в. Кержышкі). Вось гэтым і тлумачылася, чаму Прускі ордэн і пачаў свае набегі на Гарадзенскую зямлю. У 1284 г. рыцары і напалі на яе. Яны аблажылі Горадзен, пасля жорсткага бою авалодалі яго акольным горадам (самога цэнтра не змаглі ўзяць), пабілі безліч людзей і пасля са здабычай, якую нарабавалі па навакольных вёсках, вярнуліся назад898. I гэта быў толькі пачатак. Шматпакутная Горадзеншчына цярпела ад нападаў рыцараў у 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1311 (тройчы), 1314, 1324 і 1328 гг.899.

Аднак не ўсе гэтыя паходы прыносілі ўдачу агрэсару. У 1314 г. крыжакі нечакана рушылі на Новагародак, узялі яго і спалілі, а пасля сталі штурмаваць замак. I вось тут упершыню вызначыўся выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец Давыд Гарадзенскі. Гэта. быў чалавек, надавлены незвычайнай энергіяй, прадпрымальнасцю і вайсковымі ведамі, таму карыстаўся высокай пашанай і займаў пасля вялікага князя першае месца ў дзяржаве. Нездарма ж пасля Гедымін аддаў за яго замуж а дну са сваіх дачок. Будучы гарадзенскім старастам, ён займаў адно з ключавых месц у абароне дзяржавы з боку Мазовй і Тэўтонскага ордэна.

Палкаводчы талент Давыда Гарадзенскага ўпершыню яскрава выявіўся пры абароне Новагародка ў 1314 г., калі ён са сваім войскам з’явіўся на выручку крэпасці, якую аблажылі крыжакі. Ён авалодаў іх лагерам, перабіў у ім варту, захапіў коней і харчовыя прыпасы. Крыжакі вымушаны былі адступаць, але на зваротным шляху яны не знайшлі ў пэўных месцах сваіх складаў з правіянтам, бо яны былі загадзя разбураны Давыдам. Крыжацкае войска, церпячы ад голаду, рассыпалася і амаль усё загінула ў непраходных лясах.

Цяжка сказаць, ці быў яшчэ ў гэты час Новагародак сталіцай дзяржавы. Пісьмовыя крыніцы пра гэта маўчаць. Праўда, у летапісах XVI ст. гаворыцца, што Гедымін стаў княжыць «на прастоле бацькі свайго Віценя ў Кернаве». Аднак гэтаму цяжка паверыць, бо пасля мы даведваемся, што Гедымін княжыў у Вільні, і таму значэнне Кернава як сталіцы дзяржавы пасля Новагародка не мае пад сабой падставы. Але незалежна ад таго, ці знаходзіўся Віцень у Новагародку, дамінуючая роля яго і яго зямлі ў дзяржаве стала відавочна падаць. Найперш прычынай гэтага былі вельмі неспрыяльныя знешнія ўмовы. Калі ў 50–70-х гг. XIII ст. Новагародскай зямлі прыносілі разбурэнні і спусташэнні галіцкавалынскія войскі, то пачынаючы з 80-х гг. яна становіцца аб’ектам узмоцненых нападаў прускіх крыжакоў, што не магло не падарваць эканоміку, а разам з тым і палітычнае значэнне зямлі. Трохразовы захоп, абрабаванне і разбурэнне Новагародка ў 1274, 1277 і 1314 гг. таксама не маглі не падзейнічаць адмоўна на лёс яго як сталіцы дзяржавы.

У той час як роля Новагародскай зямлі ў дзяржаве паніжалася, усё больш узрастала зноў значэнне Полацкай зямлі. На жаль, інфармацыя аб ёй пасля яе аб’яднання з Новагародкам таксама вельмі бедная. 3 гэтага часу да пачатку XIV ст. захаваліся толькі лічаныя і разрозненыя звесткі аб полацкай гісторыі.

Адным з гэтых сведчанняў з’яўляецца невялікі літаратурны твор пад назвай: «Семена епископа тферского наказание». Змест яго вельмі важны і выразны, і мы таму яго прывядзём поўнасцю і ў арыгінале: «Константин князь Полоцкий, нарицаемый Безрукий у собе в пиру, хотя укорити тивуне своего о чем, рече попу пред всеми: владыко, где быти тивуну на оном свете? Семен поп отвечав: где и князю. Князь же не у любив того, молвит попу: тиун неправду судит, мзду емлет, люди продает, мучит, лихое всё деет, а аз что даю? И рече поп: аще будет князь добр, Богобоин, жалует людей, правду любит, избирает тиуна или коего волостеля мужи добре и богобойне, страха божия помне, разумна, праведна, по закону божию всё творяща и суд ведуща — и князь в рай и тиун в рай. Будет ли князь без Божия страха христиан не жалует, сирот не милует и вдвовицам не печалуется, поставляет тивуна или коего волостеля — человека зла, бога не боягцася и закона Божия не ведугце, и суда не разумеюще, только того деля, абы князю товара добывал, а людие не щадил, аки бешена человека пустил на люди, дав ему меч, тако и князь, дав волость лиху человеку избити люди, — князь во ад и тиун с ним во ад»902.

Гэты твор з’яўляецца адзіным сведчаннем пра полацкага князя Канстанціна. Паколькі тут выведзены Сімяон, які з’яўляўся цвярскім епіскапам з 1271 г. па 1289 г., то гэта можа арыенціровачна ўказваць на час, калі княжыў Канстанцін. Відаць, Бязрукім яго празвалі таму, што ён быў у сапраўднасці такім, хутчэй за ўсё ў выніку ўдзелу ў вайне. Не выключана, што ў яго асобе мы маем таго ж самага Канстанціна, які княжыў у Полацку ўжо раней, перад Гердзенем, як стаўленік Траняты, і прыйшоў зноў да ўлады пасля Ізяслава.

Хоць твор, напісаны ў форме размовы князя з епіскапам, мае багаслоўскі характар, тым не менш ён — адзін з вельмі рэдкіх дакументаў, у якіх знайшлі сваё адбіццё сацыяльныя парадкі таго часу, у прыватнасці сваволле цівуноў, якія, атрымаўшы ўладу ў воласці, «не на праўдзе судзяць, бяруць хабары, людзей прадаюць, мучаць, ліхое ўсё дзеюць», і ўсё гэта толькі дзеля таго, каб «князю прыбытак здабыць, а людзей не літаваць». Што ж, даволі дакладная замалёўка грамадскага зла, тыповага не толькі для Полацкай зямлі, як лічыў В. Данілевіч903, але і для ўсіх земляў, дзе панавалі феадальныя парадкі. I ўжо калі такія цівуныліхадзеі былі ў такога унікальнага на той час князя, якім з’яўляўся Канстанцін Бязрукі, то можна ўявіць, якімі былі яны ў інншх князёў, дзеля карысці якіх найперш і тварыліся бясчынствы. Можна думаць, што калі Канстанцін не абмяжоўваўся толькі нараканнем на несправядлівасць такіх парадкаў, а і імкнуўся іх выкараніць, то наўрад ці мог ён доўга сядзець на княскім пасадзе. Роля белай вароны яўна не пасавала князю, і ўсе тыя цівунываладары, якіх ён так асуджаў, не маглі не паставіць яго перад выбарам: або змірыцца з тым, што яны тварылі, або развітацца з княскім пасадам. Магчыма, што апошняе і адбылося з Канстанцінам, і ён апынуўся ў Віцебску, дзе пазней быў князем, як можна меркаваць, яго сын Міхаіл Канстанцінавіч.

Была выказана думка, што дзесьці ў другой палове XIII ст. полацкім князем мог быць Яраслаў Ізяславіч904, грамата якога Барысаглебскаму манастыру захавалася905. Сапраўды, такі князь мог быць, даводзячыся сынам Ізяславу, які княжыў у Полацку пасля Гердзеня. I ўсё ж гэтае меркаванне адпадае, бо ў грамаце ясна сказана, што яна дадзена ў 1396 г.

Але самай цёмнай і заблытанай з’яўляецда гісторыя, што захавалася ў нямецкалацінскіх крыніцах і ў М. Стрыйкоўскага аб князю, імя якога засталося невядомым і які нібыта быў у Полацку не дзе ў канцы XIII ст., і аб падзеях, што адбыліся пасля яго смерці. Тут паведамляецца, што гэты князь з’яўляўся язычнікам, г. зн. літоўцам, але, захапіўшы Полацк, прыняў каталіцтва і, паколькі быў бяздзетным, то завяшчаў Полацкую воласць крыжакам, і яны пасля смерці яго ў хуткім часе нібыта захапілі Полацк, наваднілі яго рознымі каталіцкімі служкамі, якія прымушалі пераходзіць у іх веру праваслаўных палачанаў, што ў дадатак да гэтага цярпелі ўціск і ад лівонскіх рыцараў. Усё гэта вывела палачанаў з цярпення, і яны нібыта звярнуліся каля 1307 г. да літоўскага князя (імя яго не называецца) з просьбай дапамагчы ім вызваліцца ад у лады немцаў, на што ён ахвотна згадзіўся і лёгка расправіўся з крыжакамі, карыстаючыся тым, што яны былі ўцягнуты ва ўзаемную барацьбу.

Аднак праўдзівасць гэтай гісторыі вьпслікае вялікія сумненні. Асабліва насцярожвае тое, што князь, спачатку язычнік, а пасля заўзяты католік, застаўся безыменным, хоць такога не магло быць, калі ён сапраўды пісаў дарчую грамату. А гэта значыць, што яе не было, а калі і была па дробленая, то ўсё роўна імя князя павінна было там стаяць, як гэта мела месца ў аналагічных граматах Міндоўга. Апроч таго, супастаўляючы дзве граматы, у якіх апавядаецца пра полацкую гісторыю, мы знаходзім у іх супярэчнасці. У адной гаворыцца, што немцы прадалі Полацк Літве, у другой — што яны былі выгнаны літоўцамі па просьбе палачанаў. Між тым з матэрыялаў Рымскай курыі, якая расследавала гэтую справу, відаць, што абвінавачванні Ордэну ва ўціску далачанаў прад’яўлялі толькі яго ворагі906.

М, Стрыйкоўскі, выкладаючы ўсю гэту гісторыю, заўважыў: «Я знайшоў весткі ў старых рускіх летапісах, невялікімі экземплярамі якіх карыстаўся, што Літва ў 1307 г. (толькі ў яго і ўказана гэтая дата. — М. Е.) авалодала Полацкам, але няма вестак аб тым, якім чынам гэта здарылася і хто тады валодаў Полацкам»907. Прызнанне красамоўнае! Нават для М. Стрыйкоўскага, які не грэбаваў фальсіфікацыяй, гэтыя звесткі былі няпэўнымі, ён не бачыў у іх дэталяў, якія б рабілі іх праўдзівымі. Трэба таксама зазначыць, што некаторыя з рускіх летапісаў, якімі карыстаўся гэты храніст, дайшлі да нас, але ні ў водным з іх няма апісання полацкіх падзей 1307 г. Усё гэта ставіць пад сумненне, што такія летапісы былі. Вось чаму яшчэ ў канцы XIX ст. было даказана, што «Полацкае княства ніколі не было пад уладай Ордэна, ніколі і ніхто не дарыў яго Рыжскай царкве, і ніхто не вызваляў яго ад нямецкага ўціску ў 1307 г.»908.

I вось апошні сведка полацкай гісторыі таго часу. Гэта грамата полацкага епіскапа Якава. На жаль, яна засталася недатаванай, і таму час яе напісання выклікаў супярэчлівыя меркаванні. В. Васільеўскі прывёў даволі важкія аргументы ў карысць таго, што грамата напісана ў 1309 г., з чым згодны быў і У. Пашута. Аднак апошні на падставе таго, што ў грамаце Якава робіцца спасылка на дагавор Віценя з Рыгай каля 1293 г.910, адносіць яе да гэтага часу. Але хіба мог Якаў так гаварыць пра дагавор, заключаны дзесяць гадоў назад, звяртаючыся да рыжанаў: «…а ныне есмь уведале любовь праве вашае с сыном моим Вите нем»9».

Гэтыя словы вельмі добра сведчаць аб тым, што Полацк каардынаваў сваю знешнюю палітыку з усёй дзяржавай, з якой ён наўрад ці перарьюаў еднасць з часоў Войшалка. Апроч таго, нельга не ўбачыць, што наладжванне мірных і асабліва ганд левых сувязяў з Рыгай было найперш у карысць Полацка, звязанага з ёю сваёй галоўнай жыццёвай дарогай па Дзвіне. А гэта не магло не ўказваць на ўсё большы ўплыў Полацка на палітыку ўсёй дзяржавы. Вышэй ужо ўказвалася, што перадача Будзікідам і Будзівідам Ваўкавыска ўказвала на паступовае змяншэнне ролі Новагародскай зямлі ў дзяржаве. Праўда, У. Пашута лічыў, што гэтага патрабавала найперш барацьба з Ордэнам, які разгарнуў наступление на Жамойць. Аднак супраціўленне Ордэну было пастаяннай жыццёвай неабходнасцю новай дзяржавы, чым побач з іншым дыктавалася яе ўтварэнне. Дарэчы, у гэты час, як мы бачылі, і Новагародская зямля нямала цярпела ад крыжацкіх нападаў. Таму перадачу Ваўкавыска ВалыHi побач з прыязнымі адносінамі епіскапа Якава да Віценя больш дакладным будзе лічыць выяўленнем узрастаючага значэння Полацка ў дзяржаве. Выяўленнем гэтага можа быць тое, што ў 1285 г. «литва Ловоть воеваша»913. А гэта значыць, што сілы дзяржавы паступова пераключаюцца на ўзнаўленне ранейшай палітыкі Полацка ў адносінах да суседніх усходніх земляў, вынікам чаго ў далейшым і з’явіцца пашырэнне тэрыторыі дзяржавы на ўсход. Праўда, сам Полацк не стаў сталіцай усёй дзяржавы, але ёй стане другі даўні цэнтр крывіцкай каланізацыі ў балцкакрывіцкіх землях — Крывічгорад — Вільня. Так закончыўся новагародскі перыяд нашай гісторыі.

Тое, што Новагародак у другой палове XIII ст. заняў дамінуючае значэнне ў нашай гісторыі, не было, як мы бачылі, выпадковасцю. Гэтаксама і тое, што ён стаў першай сталіцай новай дзяржавы, добра тлумачыць яе назву як Літоўскай. Звычайна ў гістарычнай літаратуры гэта тлумачыцца як вынік заваявання Літвой (у дадзеным выпадку пад ёю разумеецца тэрыторыя сучаснай Літвы) беларускіх земляў, і ў першую чаргу Новагародка і яго зямлі. Але, як мы бачылі, ніводнага факта ў карысць гэтага не было прыведзена, што і зразумела, бо ўсё адбывалася наадварот. Не Літва заваёўвала Новагародак, а ён яе заваяваў, як гэта было намі паказана на аснове гістарычных матэрыялаў. I калі беларускія землі далучаліся да Новагародка мірна, на глебе іх эканамічнага, палітычнага і культурнаэтнічнага збліжэння, то балцкалітоўскія землі падначальваліся гвалтоўна, аказваючы моцнае супраціўленне новагародскай аб’яднаўчай палітыцы. Яшчэ рускі гісторык Н. Надзеждзін адзначыў у 1843 г., што перамагла не Літва, а яе назва914. I гэта так. Старажытная Літва, як сведчаць гістарычныя крыніцы і тапаніміка, знаходзілася ў Верхнім Панямонні, на тэрыторыі Беларусі. I хоць яна была заваявана суседнім Новагародкам, яна, аднак, захавала сваю назву і ў далейшым нават пашырыла яе. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што яна займала цэнтральнае месца сярод беларускіх гістарычных абласцей: Полацкай, Тураўскай і Новагародскай. 3 назван Літвы атрымалася прыблізна тое самае, што і з назвай другой балцкай зямлі — Пру си. Размешчаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж вусцяў Нёмана і Віслы, яна ў канцы XIII ст. была заваявана нямецкім ордэнам, але таксама не страціла сваёй назвы і стала пашыраць яе на захад аж да Берліна.

I вось як пад балцкай назвай «Прусія» існавала буйная нямецкая дзяржава, так і пад балцкай назвай «Літва» хавалася буйная ўсходнеславянская дзяржава. Як усходнія немцы называліся прусакамі, якіх нельга блытаць з прусамі, так панямонскія беларусы называліся літвінамі, якіх нельга блытаць з літоўцамі. Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, аднак гіа гісторыі свайго ўтварэння на тэрыторыі Беларусі, дзе знаходзілася яе ядро, па панаванні ў ёй беларускай культуры і мовы яна была найперш беларускай дзяржавай. Нездарма ж яшчэ ў летапісах XVI ст. гаворыцца аб «Новогородской державе, над Немном лежачее», якой належал! Гора дзен, Драгічын, Берасце і ў якую ўваходзілі «вси краины русские от Вилны аж до жродел (вытокаў) Неменовых, где ся за Копылем начинается». I нездарма ж у летапісах XVI ст. у Новагародак заднім чыслом саджаліся жамойцкія князі, якія з гонарам насілі тытул Вялікага князя Новагарод скага916.

Вялікае значэнне Новагародка ў нашай гісторыі падкрэсліваецца і тым, што яго герб «Пагоня» — коннік з мячом над галавой917 — стаў дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага. І,зрабіўшыся пасля сталіцай, Вільня пераймае гэты сімвал, а за ёй і многія беларускія гарады. 3 гэтага часу «Пагоня» становіцца выяўленнем дзяржаўнай самабытнасці Беларусі, выйсковай доблесці яе мужных барацьбітоў за волю радзімы. Усё адзначанае пераканаўча паказвае, што Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII ст. і пачатку XIV ст. існавала як Новагародская дзяржава.

Загрузка...