Дзея першая

I

Заслона адкрываецца.

Кабінет Сталіна. Пасярэдзіне пакоя стаяць Гей і Рапапорт. Сталін моўчкі і доўга ходзіць па пакоі. Разы два нават абыходзіць вакол наведвальнікаў. А тыя, бы марыянеткі, паварочваюцца менавіта ў той бок, дзе ў пэўны момант знаходзіцца Сталін.


Сталін (распаліўшы люльку). …Страна на крутом повороте, я бы сказал, на великом переломе. А белорусы народец тихий, но себе на уме. То им одной культурной автономии в составе России вполне достаточно, то подавай республику в составе РСФСР, а то и сомоопределение вплоть до отделения. Один Жилунович чего нам стоил! Я его еще по Смоленску 18-го знал. И Манифест его хорошо помню. В нем ядовитые корешки нынешнего белорусского национал-демократизма и правого кулацкого уклонизма. Тогда в Северо-Западном крае Свердлов с Иоффе навели порядок. Теперь Гею (тыкае яму пальцам у грудзі) и Раппопорту (таксама тыкае пальцам) предстоит сделать то же самое. Товарищ Сталин хорошо знает товарища Гея по Комиссии советского контроля и направляет к белорусам в качестве первого секретаря ЦК К(б) Белоруссии. О товарище Раппопорте товарищу Сталину много хорошего рассказывал товарищ Берман — начальник главного управления лагерей и поселений, у которого он был боевым заместителем. В Белоруссии возглавит ОГПУ. Товарищ Пилляр на этой должности оказался очень мягкотелым и не бдительным… Думаю, сработаетесь.

Рапапорт (занадта гучна, шчоўкнуўшы абцасамі). Так точно, товарищ Сталин!..

Сталін. Не торопись и не шуми, дорогой. Не на плацу. ОГПУ — инструмент тонкий и острый. Не сломай и сам не обрежься… Белоруссия — не просто окраина нашей державы. Она — форпост социализма на западе страны. Она была и остается буферной, я бы сказал, санитарной территорией. Там не должно быть наших внутренних врагов и зарубежных шпионов. А их там больше, чем мы можем сегодня терпеть. (Зноў тыкае пальцам у грудзі Гею.)

Гей. Понимаю, товарищ Сталин…

Сталін. Некоторые белорусские товарищи из руководства, особенно Червяков — я его тоже хорошо помню по Смоленску — увлеклись так называемым возрождением и белорусизацией. От местечкового ренессанса опьянели. Амнистию врагам советской власти объявили. Вернули в край лидеров эсеров, социал-демократов, руководителей БНР и прочую антисоветскую нечисть. Она и пролезла во все государственные институты, оккупировала университет и Академию наук, проникла во все поры культурной жизни. И возрождает теперь черт знает что! Если проморгаем… (Падумаўшы.) Нет! Так вопрос ставить нельзя! История не простит нам поражения на хозяйственном, культурном и политическом фронтах Северо-Западного края!..

Между прочим, и там находились люди, которые требовали от руководства республики решительных методов борьбы с врагами народа, но тот же Червяков, Голодед и другие не учли пересмотра товарищем Сталиным взглядов на всю политику, на крутой поворот и великий перелом. Они осадили настоящих бойцов за народное дело и сами фактически примкнули к грязным делам врагов народа.

Мы посылали в Белоруссию специальную комиссию во главе с председателем ЦИК КП(б) Украины товарищем Затонским. Свое мрачное настроение от положения дел в Белоруссии он изложил в специальном докладе. (Бярэ на стале папку і перадае Гею.) Советую познакомиться и поделиться впечатлениями с товарищем Раппопортом.

Гей. Спасибо, товарищ Сталин!

Сталін. Такие доклады пишутся не ради того, чтобы держать их под сукном. (Пасля паўзы, як папрок.) Между прочим, украинские товарищи успешно завершают разгром контрреволюционного «Союза освобождения Украины»… Вопросы есть?..

Гей. Есть, товарищ Сталин…

Сталін. Спрашивай, дорогой… Между нами никаких вопросов не должно оставаться…

Гей. Какой уклон хуже, товарищ Сталин, — правый или левый?

Сталін. Оба хуже… А точнее, главную опасность представляет тот уклон, против которого перестали бороться… А в Белоруссии борьба почти затихла.

Святло раптоўна гасне.

II

Сцэна асвятляецца.

Такі ці амаль такі ж пакой, як і ў Сталіна, толькі замест партрэта Маркса на сцяне копія вядомай карціны, на якой Сталін замілавана глядзіць на Леніна. У пакоі двое: Рапапорт, закінуўшы нагу за нагу, сядзіць у скураным крэсле за кубачкам кавы; Гей, апрануты пад таварыша Сталіна, ходзіць па пакоі і разважае ўслых таксама, як Сталін. У адной руцэ трымае аркуш з тэзісамі, у другой люльку, якая не хоча гарэць, і ён, паміж словамі, вымушаны распальваць яе.


Гей. Безусловно, в республике есть количественно незначительная часть бывших попутчиков из верхушечного слоя старой интеллигенции, которая перебежала в лагерь врагов и ведет теперь с нами борьбу, а значит, с этой частью интеллигенции нам не только не по пути, но мы ее иначе, как агентуру классового врага, рассматривать и оценивать не можем… Всякий, кто этого не понимает, кто считает возможным, по суждениям узкого делячества, сохранять и далее прежние отношения с этой частью интеллигенции, тот ничего не понимает в развернутой классовой борьбе.

Рапапорт ставіць кубачак на столік і тройчы вяла хлопае ў далоні.

Рапапорт. Артист!..

Гей. И мне, между прочим, нравятся заголовки редакционных статей в «Зьвяздзе» и «Рабочем»: «О правом уклоне в КП(б)Б по национальному вопросу», «Раскроем маневры национал-демократических банкротов», «Смерть врагам революции». И особенно этот: «Революционный приговор». Автор поразительно точно определил общность украинской и белорусской контрреволюций. Не находите, Григорий Яковлевич?..

Рапапорт (раскрывае папку, вымае паперкі). Нахожу… в донесениях сексотов о реакции интеллигенции на наш приезд в эту чухлому (зачытвае): «Шеф ОГПУ Пилляр был смещен за то, что не сумел организовать процесса в Белоруссии, вроде «Союза освобождения Украины», и товарищ Раппопорт назначен с таким заданием». Или еще из «Обзора настроений» в Минске: «Все это дело (на Украине) спровоцировало ГПУ. Спровоцируют и у нас процесс, ведь это тактика старая: у Наполеона, например, в трудные времена на всякий случай было несколько заговоров для того, чтобы отвлечь внимание народа…»

Знают суки, чье мясо съели!..

Гей (ходзячы па пакоі). А посему нам необходимо сосредоточить энергию на решении следующих задач:

— форсированным путем провести сплошную коллективизацию;

— столь же форсированно уничтожить кулачество, как класс;

— тотально очистить общество от национал-демократизма, а партию — от балласта национал-оппортунизма.

Рапапорт (тройчы пляснуўшы ў далоні). Не секретарь, а всесоюзная умница…

Гей (падахвочаны ацэнкаю). В целях крутых перемен в национальной политике, во-первых, наносим решительный удар по наиболее яркому выражению правого уклона в КП(б)Б — прищеповщине, делающей ставку на капиталистическом развитии деревни; во-вторых, решительно отбрасываем курс Наркомпроса и ставку Балицкого на возрождение национального языка и исторической памяти аборигенов; в-третьих, безжалостно расправляемся с контрреволюционным национал-демократизмом и национал-фашизмом. Никакой белорусской самобытности, никакой ориентации на капиталистический Запад! В-четвертых, беспощадно разоблачаем и искореняем правооппортунистические, национал-фашистские взгляды и установки Жилуновича и Червякова на культурное строительство в крае. (Пад Сталіна.) Такова моя стратегия, товарищ Раппопорт. Тактика же за вами, уважаемый…

Рапапорт (устае з крэсла). Стратегия не шутка… А на тактику у меня пока сюжета нет.

Гей. А сюжетчик, притом профессиональный, у меня уже за дверьми. Приема ждет.

Рапапорт. И вдруг в кювете случайно появляется рояль…

Гей. Скорее шарманка.

Рапапорт. Тогда крути. Мне нужно такое шумовое оформление, чтобы небу тошно стало.

Гей. Обеспечим… А пока располагайся в моей комнате отдыха. (Ківае на дзверы за сталом. Націскае на кнопку, з прыёмнай чуваць званок.)

Рапапорт выходзіць. Уваходзіць маладая прыгожая Стэнаграфістка.

Пусть гость заходит…

Стэнаграфістка. Хорошо, Константин Веньяминович. (Выходзіць.)

Гей садзіцца за рабочы стол, перасоўвае тэлефоны, прымае важную паставу. Нясмела ўваходзіць Бэндэ і ў стойцы «смірна» замірае каля дзвярэй. Ён у ботах, сініх дыяганалевых галіфэ і гімнасцёрцы без пятліц. Праз плячо — партупея, на папрузе — кабура для нагана. Гаспадар доўга разглядае наведвальніка, потым паднімаецца з-за стала і ідзе да яго.

Гей. Вот вы какой, товарищ Бэндэ?! Очень рад, очень рад… (Падае руку.) Много о вас наслышан.

Бэндэ (вельмі губляецца, бо ў яго правай руцэ пухлы стары партфель; ён падае на падлогу.) Здраствіця, Веньямін Канстанцінавіч… даруйце, Канстанцін Веньямінавіч. (Абедзвюма рукамі доўга трасе руку Гею.) Я ўжо і сам хацеў… Абстаноўка жудасная! Клясавы вораг шалее!.. Нацдэмы на галавах ходзяць!.. Даруйце, я ўжо з вамі па-беларуску, бо рускім яшчэ не авлодзел, а беларускі не забыў… Бяда! Проста бяда…

Гею нарэшце ўдаецца вызваліць сваю руку з «лапаў» госця.

Шпіёнамі кішыць!.. Куды ні плюнь, на нацфашыста трапіш…

Гей. Садитесь, Лукаш Афанасьевич. (Паказвае на адно з двух мягкіх крэслаў, што стаяць абапал журнальнага століка.)

Бэндэ садзіцца, партфель кладзе на столік, папраўляе кабуру, прычэсваецца.

А вы, смотрю, с оружием не расстаетесь…

Бэндэ. Ратуй Божа. Пры мне толькі кабура. А наган у вашых ахраннікаў на прахадной… пакуль я тут…

Гей. Именное, должно быть, оружие? За гражданскую от командования?..

Бэндэ. Ад ГПУ за ўсердзіе. (Смяецца.) Насі, кажуць, на здароўе і на страх ворагам. А будзеш добра сябе паводзіць, то, маўляў, і гравіровачку імянную накладзем. А адзін не апошні чэкіст яшчэ і намякнуў: ваша, маўляў, прозвішча, таварыш Бэндэ, па-латышску азначае калі не самога ката, то таго, хто водзіць да плахі. (Рагоча.)

Гей. М-да! (Доўга ходзіць па пакоі, распальвае люльку.)

Бэндэ (назірае за гаспадаром, аглядае яго кабінет). Вы думаеце, я ў гэтым пакоі першы раз?.. Бываў і ў Аляксандра Іванавіча Крыніцкага, і ў Яна Барысавіча Гамарніка, і ў Вільгельма Георгіевіча Кнорына… А дзе яны цяпер?.. I як, скажыце вы мне, дарагі Канстанцін Веньямінавіч, такія ненадзейныя людзі маглі падняцца да такіх вышыняў?! (Абводзіць рукою і позіркам кабінет.) I што б магло адбыцца з рэспублікай, з працоўным народам, каб на пасаду Першага вас не прызначылі?!

А напачатку і Кнорын быў мужык нібыта жалезны. Ён яшчэ ў 1918 годзе (адкрывае партфель, дастае паперку) пісаў: (зачытвае) «Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые отделяют их от остальных русских, должны быть изжиты. Нашей задачей является не создание новых наций, а уничтожение старых национальных рогаток…»

Гей. Очень интересная мысль. (Забірае паперку.)

Бэндэ (заахвочана). Ён яшчэ і Мяснікяну раіў ніякай беларускай самастойнасці не дапушчаць, калі той Усебеларускі з’езд разганяў. Ён, дарэчы, і Свярдлова падтрымаў, калі той наводзіў у нас шмон і ўрад Жылуновіча касаваў. Той жа Кнорын і самога Жылуновіча да пазногця прыціскаў, калі ён у Цішку Гартнага стаў ператварацца. Нездарма ж тады адзін наш разумнік казаў пра Кнорына, цытуючы Бярдзяева. (Дастае з партфеля новую паперку, з якой і зачытвае.) «Халуй Смердзякоў, гэта значыць Кнорын, быў у нас адным з першых інтэрнацыяналістаў, і ўвесь наш інтэрнацыяналізм атрымаў смердзякоўскую прышчэпку… I цяпер смердзяковы рэвалюцыі, ажыццявіўшы на справе прынцып Івана «ўсё дазволена», маюць падставы запытацца ў іванаў рэвалюцыі: «Теперь-то почему так встревожены сами-то-с?»

Гей (забірае паперку). Очень точно подмечено…

Бэндэ. I тым не менш, здавалася б, жалезны Вільгельм… заржавеў і зламаўся, як толькі ў нас пачалася гэта свістапляска з адраджэннем і нацдэмаўскай беларусізацыяй. Узяўся дурань за дзела, як вош за цела, і літаральна стаў большым католікам, чым сам Папа Рымскі. З нажом да горла — даеш беларусізацыю! А палітыку моманту не ўлічыў. Ну якая тут можа быць беларусізацыя, калі ў нас тры чвэрці кіруючых кадраў, прашу ізвініць, — рускія і яўрэі?! Яны што, так і пабеглі, так і селі за беларускі буквар?! (Разумее, што не тое сказаў, і палохаецца.)

Гей доўга глядзіць на субяседніка.

Здаецца, я не туды заехаў. Даруйце, бо гэта ад нашай дурной беларускай шчырасці…

Гей. Бывает…

Бэндэ. Як той казаў, калі ўжо некуды і ехаць, то лепш на сваім каньку. А мая стыхія — літаратура і ўсё, што вакол яе. (Паднімае і бразгае свой партфель аб стол.)

Гей. К сожалению, я не могу этим похвастаться.

Бэндэ. Не бяда. Я ўвяду вас у курс спраў.

Гей. Спасибо. Хотя и, собственно, так сказать, классовое и партийное чутьё подсказывает мне, что генеральную линию дальнейшего развития пролетарской литературы где-то сознательно, а где-то интуитивно нащупывает не кто иной, как Российская ассоциация пролетарских писателей.

Бэндэ (радасна). Іменна! Іменна РАПП. Веньямін Канстанцінавіч, даруйце, Канстанцін Веньямінавіч!

Гей. Не спорю, может быть, РАПП где-то в чем-то и ошибается, но в главном он прав: пролетарские писатели должны заслужить, заработать себе право на гегемонию, и мы им в этом поможем!

Бэндэ (як клятву). Жыцця не пашкадую! (Хапаецца за кабуру.)

Гей (ходзіць па пакоі). Запомните, товарищ Бэндэ…

Бэндэ (перапыняе). У нас раней у «Маладняку» адны пралетарыі былі. А ў БелАППе ўжо не тое. Папутнікі ў асноўным, прыліпалы…

Гей (як дыктант вучню). Запомните, товарищ Бэндэ: только пролетарский писатель может правдиво показать жизнь масс. А посему писатель-попутчик от национал-демократов, которые норовят подтолкнуть нас к романтизму, идеализму и прочему эстетизму, глубоко непонятен и чужден пролетарским массам. И именно в этом месте, товарищ Бэндэ, вам бы в самую пору схватиться за оружие пролетариата, коль уж вам его выдали в ОГПУ… И я совершенно согласен с генсеком РАППа Леопольдом Авербахом — этой всесоюзной умницей, не окончившей и пяти классов гимназии…

Бэндэ. А я з таварышам Авербахам, можна сказаць, вось так, як з вамі — ён мне: Лукаш, я яму: Леапольд…

Гей (здзіўлена). Да?

Бэндэ. Каб мне праваліцца!

Гей. Тогда тем более. (Пасля паўзы.) Нам надо искоренить упадничество и кулацкие мотивы, каленым железом выжечь из литературы национал-демократизм и национал-фашизм, раз и навсегда пресечь всякую белорусизацию и всякое дурацкое возрождение. Надо засучивать рукава и брать процесс в свои мозолистые пролетарские руки!

Бэндэ. А Леапольд пра што?! У апошнім выступленні ён так і сказаў: «Мы будзем кіраваць, мы адказваем перад партыяй за савецкую літаратуру, мы будзем арганізоўваць, мы будзем весці!» (Дастае паперку з партфеля, перадае Гею.) Я з гэтымі словамі кладуся і прачынаюся!.. Ад імя таварыша Леапольда і ад сябе асабіста скажу: мы будзем «адзям’яньваць» літаратуру па ўсяму фронту.

Гей. Вы тоже умница, товарищ Бэндэ, но республиканского масштаба.

Бэндэ. Спасіба, Канстанцін Веньямінавіч! Як кажуць, і на тым спасіба…

Гей. Я к тому, Лукаш Афанасьевич, что мы с вами сработаемся.

Бэндэ. Мушу сказаць, што я і да вас у гэтым кабінеце карыстаўся павагай. Толькі што зробіш, падвялі яны мяне. А я ж ад душы стараўся, як з вамі зараз. (Пасля паўзы.) Я неяк сярод нашых завёў гаворку адносна «адзям’яньвання» паэзіі, а яны зубы скаляць і пытаюцца: а чаму, маўляў, «адзям’яньваць», калі ўжо пад Беднага, то лепш было б «абядняць». Думае контра, што я намёка не ўцяміў!.. (Дастае з партфеля чарговую паперку.) А вы гляньце, як той жа Дзям’ян Бедны нашага класіка гваздануў паміж вушэй.

Гей (чытае).

Изменил поэт народу,

Заплясал панам в угоду,

Да, в угоду…

Янки посвист соловьиный

Превратился в шип змеиный,

Да, в змеиный…

А кто этот Янка?..

Бэндэ. Купала, а хто ж яшчэ?..

Гей. Да?.. А как у вас, вообще, обстановка на литературном фронте? Моральная, нравственная, политическая…

Бэндэ. Бардзель! Сапраўдны бардзель… да вас быў… Ну, а вы ж толькі прыехалі.

Гей. Не преувеличиваете?

Бэндэ. Хто, я?! (Трасе партфель.) Ды ў мяне тут кожны на кручку! Я вам як на духу магу: хто, дзе, калі, што і каму! I калі, напрыклад, узяць…

Гей (перапыняе). Пока не будем никого и ничего брать.

Бэндэ. I дарэмна!

Гей. А вы не могли б и нам…

Бэндэ. Я вам скрозь сон магу! А калі разбудзіць… У мяне ў гэтым партфелі… Я ж спецыяльную лекцыю чытаю: абстаноўка на літаратурным фронце… Калі б мая ўлада… я б іх…

Гей. Не будем волноваться, Лукаш Афанасьевич, и вернемся к нашим баранам…

Бэндэ. К якім баранам?..

Гей. Когда говорят «вернемся к нашим баранам», это значит — вернемся к вашим писателям.

Бэндэ (весела рагоча). Гэта точна! Што ўжо бараны дык бараны — самі пішчом пад нож лезуць…

Гей (падхоплівае). Вместо того, чтобы подивиться на новые ворота.

Бэндэ (рагоча). Точна! (Знянацку.) А вам, Канстанцін Веньямінавіч, трэба пісаць! У вас божы дар! I мысленне афарыстычнае. А слова — алмаз! Вы ж любога можаце так прыхапіць, так прыгваздачыць!..

Гей. Если с вашей помощью, то пожалуй…

Бэндэ. Канстанцін Веньямінавіч, няма гаворкі. Колькі я ўжо іншым напісаў…

Гей. Тогда вернемся…

Бэндэ. К баранам?..

Гей. К баранам.

Бэндэ. Бараны яны і ёсць бараны… і таму трымаюцца ў асноўным трыма гуртамі: мой БелАПП, іхняе «Полымя» і яшчэ адна шарага — «Узвышша».

Гей. И какая же разница между этими «гуртамі»?

Бэндэ. Ёсць, і вялікая. Таму мы і зрываем з іх маскі…

Гей. Но когда-то вы были в одном стаде?..

Бэндэ. А вось тут — «чур»! То было ў «Маладняку» з 23-га да 28-га гадоў, пакуль абвастрэнне клясавай барацьбы не пераўтварыла нашу суполку ў гадзюшнік, дзе варажнеча дасягнула такога напалу, што мы, пралетары, вымушаны былі пайсці на пераварот у «Маладняку». Тут нам, а дакладней, самой пралетарскай лініі і здрадзілі рэнегаты Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар і павялі за сабой многіх іншых. (Дастае з парфеля паперку.) Яны ўсе тут па альфабэту…

Гей (забірае спіс). Спасибо…

Бэндэ. Пасля развалу «Маладняка» рабіць не было чаго і мы стварылі новую беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, БелАПП. I з усёй бальшавіцкай праматой засведчылі, што ва «Узвышшы» фарміруецца плеяда буржуазна-рэакцыйных і нацыянал-дэмакратычных пісьменнікаў, пазіцыя якіх варожая, антыпралетарская, а з боку некаторых — кулацкая, антысавецкая і шпіёнская.

Гей. И это можно доказать?

Бэндэ (дастае з партфеля некалькі аркушаў). Як два пальцы абмачыць, ізвініця, канешне…

Гей (рагоча). А вы не без юмора.

Бэндэ. Чым ужо Бог не абдзяліў, дык не абдзяліў. Час такі, што без гумару… Давайце разважаць так: мы, гэта значыць маскоўскі РАПП і наш БелАПП — як вучыць таварыш Леапольд, — асноўныя і адзіныя на дадзеным этапе пралетарскія пісьменніцкія арганізацыі, на якія абапіраецца партыя…

Гей. Допустим…

Бэндэ. А раз так, мы дзелім усіх пісьменнікаў на некалькі канкрэтных катэгорый і вы можаце браць хоць усе адразу, хоць кожную паасобку.

Гей. Тогда берем баранов за рога…

Бэндэ. Да буржуазнай належаць (загінае пальцы) Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Міхась Зарэцкі; да папутнікаў — Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Уладзімір Хадыка, Тодар Кляшторны — пальцаў не хапае; да сялянскай — Васіль Каваль, Мікола Нікановіч, Пятро Глебка; нарэшце да пралетарскай — Міхась Лынькоў, Платон Галавач, Рыгор Мурашка, Пятрусь Броўка. (Дастае з партфеля спісы і перадае Гею.)

Гей (разачаравана). И всё?..

Бэндэ. Перапісаны толькі запявалы. Астатнія — прыліпалы, а іх — легіён.

Гей. И в соответствии с этой классификацией вы считаете… надо брать?..

Бэндэ. Безумоўна!.. I не мае значэння, хто, што і як піша. Для нас найважнейшы клясавы прынцып — «свой» ён ці «чужы».

Гей. А знаете, Лукаш Афанасьевич, в вашей философии что-то есть. Ей-право, что-то есть!

Бэндэ. Скажу шчыра, Канстанцін Веньямінавіч, і тыя першыя, што тут да вас былі, Лукаша за дурня не трымалі. А дзе яны цяпер?.. Хоць за вас я, як за сябе, ручаюся.

Гей. Не надо ручаться. Все под Раппопортом ходим…

Бэндэ. Ну, не вам яго баяцца.

Гей. Не скажите. Это он вас, писателей, балует.

Бэндэ. I дарэмна. Многіх даўно ўжо трэба было браць.

Гей. Не торопите событий, Лукаш Афанасьевич, и сами не торопитесь.

Бэндэ. Дык прададуць жа сацыялізм за панюшку тытуню.

Гей. А куда же вы до сих пор смотрели, позвольте вас спросить?!

Бэндэ. Ізвініця, як кажуць, пасуньцеся — у мяне ў гэтым партфелі копіі ўсіх маіх рэляцый ва ўсе інстанцыі і, між іншым, усім вашым папярэднікам…

Гей. Молодец! Вот за это молодец!..

Бэндэ. Гы-гы… А што ж вы думалі?! Мы з «Маладняка» яшчэ ў 1927 годзе сігналілі аб нацыяналістычнай небяспецы ў нетрах літаратуры. I што ў адказ — беларусізацыя і адраджэнне?!

Гей. А вы не перехватываете часом?

Бэндэ. Хто, я? Дурню бачна, што ў «Полымі» і «Узвышшы» — гэтым закіслым балоце пад шыльдай пралетарскай літаратуры — квітнеюць зусім не пралетарскія тэндэнцыі. У Купалы, Коласа, Журбы, Пушчы, Гарэцкага, Труса і да іх падобных адзін індывідуалізм і псіхалагізм, надтрэснутыя ноты нездаровага песімізму, бадай ніводнага слова пра рэвалюцыю і грамадзянскую вайну, пра клясавыя баі. А Кляшторны?! Імажыніст з архіўнай мараллю, біблейскай цвіллю і містыкай з замагільнымі вобразамі. Чытаеш — зусім чужыя нам як па форме, так і па зместу. Ні ў «Полымі», ні ва «Узвышшы» ўдарнік так і не стаў галоўнай фігурай літаратуры! Жах!..

Гей (хітра). Дорогой Лукаш Афанасьевич, не скрою, вы мне буквально открыли глаза.

Бэндэ. Думаеце я іншым не адкрываў… Але ж усе памяшаліся на гэтай беларусізацыі. Даеш адраджэнне! А каму яно трэба?.. Адзін «ліст трох» чаго варты!

Гей. Простите, какой лист?

Бэндэ. Тры дурні — Александровіч, Дудар і Зарэцкі — напісалі адкрыты ліст аб выхадзе з універсітэта, бо там, маўляў, са студэнтаў-паэтаў насміхаюцца, бо там, маўляў, няма нічога беларускага, наогул, там усе супраць беларусізацыі. У мяне такое ўражанне, што ў гэтым універсітэце сабраліся адны плакальшчыкі патрыярхальнай Беларусі ды апалагеты ідыятызму вясковага жыцця, як казаў таварыш Ленін. I кіраўніцтва гнілое — былыя эсэры ды сацыял-дэмакраты. Уявіце сабе, добраахвотна вывучаюць беларускую мову, каб на ёй выкладаць навукі!..

Гей. Где?

Бэндэ. I ў БДУ, і ў Акадэміі навук. А дзе ж яшчэ?.. Кадры клясава засмечаныя. Толькі і гарланяць на кожным зборышчы: ад веку мы спалі і нас разбуралі. Горад з канца ў канец прабяжы, нідзе Інтэрнацыянала не пачуеш. Што ім сусветная рэвалюцыя, што ім дружба народаў? А тон задае хто? А наперадзе хто? Беспартыйныя класікі і да іх падобныя! З’ядналіся паганцы на крытыцы маладнякізму, а цяпер яшчэ і белаппізму. Жыць не даюць, сволачы!

Гей (з іроніяй). Действительно, вам не позавидуешь…

Бэндэ (прымае за чыстую манету). Што вы! Знаходзімся, можна сказаць, у поўнай асадзе. Наша партыйная, агітацыйна-бурапенная лірыка і паэзія ім як костка ў горле.

Гей. А чего они от вас хотят?

Бэндэ. Смех сказаць! Эпічнасці, глыбіні, канцэнтраванай вобразнасці, цэласнасці, канцэптуальнасці і яшчэ мастацкага мыслення. А адкуль тое мысленне ў пралетара? Ці той жа аквітызм…

Гей. А это еще что такое?

Бэндэ. А халера яго душу ведае! Нешта, відаць, накшталт… Нацдэмаўшчына, словам, і нічога іншага. Узвышанцы верхаводзяць. Над таварышам Авербахам смяюцца і маіх партыйных установак не выконваюць.

Гей. И какой же выход?..

Бэндэ. Я вам не ўказ, але, на маю думку, «Узвышша» трэба даўно садзіць. I найперш Бабарэку, Дубоўку, Крапіву, Пушчу, Чорнага, Глебку, Дарожнага, Кляшторнага, Кунцэвіча. (Вымае з партфеля чарговы аркуш.) Тут у мяне ўсе перапісаны. Туды б і Калюгу варта, і Мрыя, і Кундзіша, і Шашалевіча. Усе — контрыкі! I на што спадзяюцца? А колькі іх у «Полымі»? (Падае новы спіс.) Купала, Колас, Зарэцкі…

Гей. Ничего себе бараны!..

Бэндэ. Яшчэ трэба было б пашчупаць Грамыку, Гурло, Галубка, Нёманскага, Піятуховіча, Сянькевіча, Чарота, Вольнага, Дудара, Александровіча, Сташэўскага…

Гей. Не любят вас, наверное, здесь?..

Бэндэ. Не любяць?! Жыўцом бы з’елі, каб не быў я такі касцісты ды шарсцісты.

Гей. Мужайтесь, коллега! Такие люди, как вы, нам нужны. А впереди — борьба не на живот, а на смерть…

Бэндэ. Дыскрэдытуюць, сволачы. Шпількі падпускаюць. Гадзюшнік ён і ёсць гадзюшнік. Вершык па руках ходзіць. (Вымае з партфеля паперку, чытае.)

Сцішыліся РАППы,

Голасу ні-ні.

Шумныя БелАППы,

Поўны цішыні.

Прытаіўся Бэндэ,

Падбэндак унік —

Марная гавэнда

I дарэмны крык.

Не шуршыць папера

Пад даклад пусты…

Пачакай, нявера, —

Аддыхнеш і ты!

Гей рагоча.

Пад Гёту падробка. Вылічыў я, што Якубкава работа…

Гей. Что за Якубка?

Бэндэ. Колас, а то хто ж?

Гей. Кстати, Лукаш Афанасьевич, вы в своей, прямо скажем, весьма и весьма обстоятельной информации умудрились мастерски обойти и Якуба Коласа и Янку Купалу. Как-никак классика, а вы так оплошали…

Бэндэ. Я ўжо казаў, Канстанцін Веньямінавіч, каб вы не бралі Лукаша Апанасавіча голай рукой. Класіка яна ёсць класіка, каб пра яе пагаварыць асобна і грунтоўна. Тым больш што з галоўкі ў нас загніла рыбка… Ад яе нацыяналістычны смуродзец.

Гей. Ну что… (Устае з крэсла.) Очень был рад знакомству. До скорой встречи, Лукаш Афанасьевич.

Бэндэ. Да свідання, Веньямін Канстанцінавіч, даруйце, Канстанцін Веньямінавіч.

Гей падае руку. Бэндэ доўга трасе яе, потым выходзіць. Гаспадар глядзіць на дзверы, распальвае люльку. З пакоя адпачынку нечакана з’яўляецца Рапапорт з прыгожым падносам у руках. На падносе — каньяк, нарэзаны лімон, цукеркі, два кілішкі.

Рапапорт (ставячы паднос на столік). А что, Константин Веньяминович, если однажды товарищ Сталин скажет (імітуе Сталіна): Товарищ Гей у нас замечательный следователь и талантливый чекист, а товарищ Раппопорт неплохой партийный работник. А потому товарищ Сталин считает, что их надо поменять местами…

Гей (прымае ўмовы гульні). Но товарищ Сталин, если ему подскажет товарищ Ягода, может сказать: у нас в Белоруссии растут настоящие бдительные кадры. К ним надо присмотреться на предмет выдвижения в центральный аппарат. (Бярэ кілішак, другі падае Рапапорту.)

Рапапорт (чокнуўшыся з Геем). Тогда за поиск и разгром нацдемовской контрреволюционной организации в Белоруссии.

Гей. А как называлась организация на Украине?

Рапапорт. «Союз освобождения Украины».

Гей. Вот и у нас такая будет. А товарищ Бэндэ, как мне кажется…

Рапапорт (перапыняе, у захапленні). Слушай, Костя, где ты его взял?! Это же…

Гей (перапыняе). Это нечто большее, чем просто чудак.

Рапапорт. Сексот-уникум! Доносчик-феномен! Пока ты его потрошил, у меня созрел совершенно гениальный сюжет дела…

Гей. Союз освобождения и его лидеров будем искать среди писателей и ученых.

Рапапорт. Среди больших писателей и ученых, Костя.

Гей. Разумеется, Гриша.

Рапапорт (яшчэ раз чокаецца). Твое здоровье, секретарь!

Гей. Твое здоровье, ОГПУ!

Выпіваюць, закусваюць. З пакоя адпачынку з’яўляецца Стэнаграфістка.

Стэнаграфістка. Простите. Сколько экземпляров стенограммы беседы делать?..

Святло раптоўна гасне.

III

Купала ў сваім рабочым кабінеце за пісьмовым сталом. Толькі і не сядзіцца і не пішацца яму — туга і неспакой на душы. Папяросы не дапамагаюць. Уваходзіць Уладзіслава Францаўна.


Уладзіслава Францаўна. Яначка, да нас госць. Заходзь, Якубка, заходзь… А накурыў, — божачка! (Адкрывае фортку.)

Якуб Колас падае руку сябру.

Гарбаты ці… па кілішку? (Якубу.) Той самай адмысловай налівачкі?..

Якуб Колас (з сумам і роспаччу). Мне б, Уладка, воцату…

Уладзіслава Францаўна (здзіўлена). Чаго?!

Якуб Колас. Эсенцыі. Поўную кварту. Каб адразу захлынуцца…

Уладзіслава Францаўна (устрывожана). Што-небудзь сур’ёзнае ці дурныя жарты?..

Якуб Колас. Жарты, Уладка, жарты… Не ведаю толькі, ці смяяцца, ці плакаць…

Уладзіслава Францаўна. Такі нешта стрэслася?!

Якуб Колас. Стрэслася. I не дзіва — увесь горад у трасцы. Усю краіну калоціць. Толькі ты, Уладка, пакуль пагуляй — мы спачатку з Янкам пашэпчамся, а ён табе сам перакажа, як пара прыйдзе.

Уладзіслава Францаўна. Во часіны насталі! У Якуба ад Купаліхі сакрэты!..

Якуб Колас. Не крыўдуй, любая… палітыка тут…

Уладзіслава Францаўна. Тады і сапраўды гарбатай не адбудзеш… (Выходзіць.)

Янка Купала (запальвае новую папяросу ад дакуранай). Што-небудзь сапраўды?..

Якуб Колас. Максіма Гарэцкага ўзялі, і Грамыку, і Дубоўку, і Язэпа Пушчу, Бабарэку, Жылку, Чарнушэвіча, Алеся Гурло… Можа, і яшчэ каго… I ў мяне былі. (Вымае з-за пазухі паперкі.) Во гэта прынеслі… Загадалі сваёй рукой перапісаць, падпісаць і ім вярнуць. А то, маўляў, загрыміш разам з іншымі…

Уладзіслава Францаўна прыносіць графінчык і два кілішкі.

Уладзіслава Францаўна. Гэта табе, Якубка, заместа валяр’янкі. А то ты нейкі ўвесь натапыраны. (Хоча выйсці.)

Якуб Колас. Пачакай, Уладка! Прачытай нам вось гэта. (Перадае паперкі.) А то ад такога жанру ванітуе…

Уладзіслава Францаўна (бярэ паперкі, пачынае чытаць). «У шкоднай контррэвалюцыйнай рабоце, побач з актыўнейшымі прэдстаўнікамі беларускага нацыянал-дэмакратызму, прымаў удзел і я, падпаўшы пад уплыў нацыянал-дэмакратычных ідэй і настрояў…» (Нічога не разумее, здзіўлена глядзіць то на Якуба, то на Янку.)

Якуб Колас. Ты чытай, чытай далей…

Уладзіслава Францаўна (чытае далей). «Мая дзейнасць выразілася не толькі ў канкрэтнай рабоце ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі і ў Інстытуце беларускай культуры, але і ў маральным падтрыманні і адабрэнні тае работы, тых установак і тых ідэалагічных вывіхаў і контррэвалюцыйных праяў, што неўнікнёна, у сілу свае дробнабуржуазнае і кулацкае прыроды, нёс беларускі нацыянал-дэмакратызм…»

Я нешта не разумею, пра чые тут «вывіхі»?..

Якуб Колас. Ты, Уладка, чытай! Пра вывіхі я ў канцы патлумачу…

Уладзіслава Францаўна (чытае). «Адарваны ад жывых крыніц пралетарскіх мас, замкнёны ў цесным крузе нацыянал-дэмакратычнай інтэлігенцыі і атручаны нацыянал-дэмакратычным дурманам, я па-прымірэнцку і апартуністычна адносіўся да ўсіх яго праяў (ну і стыль!), ні разу не выступіўшы супраць іх ні вусна, ні ў друку, ні ў парадку пралетарскай самакрытыкі. (Кашмар нейкі!) Мая літаратурная дзейнасць, асабліва яе першы перыяд, выходзячы сваімі карэннямі з часоў «Нашай Нівы» і наскрозь прасякнутая дробнабуржуазнымі настроямі, таксама спрыяла росту і развіццю беларускага нацыянал-дэмакратызму…»

А пры чым тут «Наша Ніва»? I хацела б я ведаць, хто гэта так каецца і попелам галоўку пасыпае — ты, Якубка, ці, можа, ты, Яначка?..

Якуб Колас. Думаецца мне, Уладка, што Янкавы пакаянні яшчэ наперадзе. Відаць, яны не толькі мне напісалі.

Уладзіслава Францаўна (перапыняе). Хто — яны?!. Хто яны?!.

Якуб Колас. Ну, а хто ж яшчэ, як не яны…

Уладзіслава Францаўна (дачытвае вельмі таропка). «Катэгарычна парываючы з беларускім нацыянал-дэмакратызмам, які ва ўмовах Заходняй Беларусі перарастае ў нацыянал-фашызм (ого!), я безагаворачна асуджаю яго як канцэпцыю рэстаўрацыі капіталізму, канцэпцыю адміраючых класаў, варожых дыктатуры пралетарыяту, як мутную антыпралетарскую плынь у творчым патоку сацыялістычнага будаўніцтва, як агіднае звяно ў ілжывым ланцугу шкодніцтва контррэвалюцыйных арганізацый, нядаўна выкрытых у розных месцах Саюза ССР, шпіянажу замежных капіталістычных дзяржаў і іх генеральных штабоў, рыхтуючых употайку крывавую інтэрвенцыю супраць Саюза ССР…»

I куды ты панясеш гэта, шаноўны Канстанцін Міхайлавіч?

Якуб Колас. Рапапорту, а куды ж яшчэ?.. Рапапорту, Уладзіслава Францаўна.

Уладзіслава Францаўна (вельмі ўсхвалявана). Ашалеў чалавек! Людцы добрыя, Якуб Колас ашалеў!

Якуб Колас. Ашалееш…

Янка Купала (узрушана). Гэта самазабойства, Якуб!!!

Якуб Колас. Не, Янка, гэта не самазабойства. Гэта забойства…

Уладзіслава Францаўна (засмучана). Што ж гэта робіцца?! Што ж гэта дзеецца?! Сёння Якуба, а заўтра Янку?!

Янка Купала. А можа, і ў адзін дзень абодвух…

Уладзіслава Францаўна (узрываецца, амаль крычыць). Абодвух?! Вы ўжо падрыхтаваліся?! Абодва?! Разам?! У адзін дзень?! Ягняткі безабаронныя…

Урываецца Ганна — сястра Купалы. З плачам і лямантам кідаецца да яго.

Ганна. Яначка, бяда! Няшчасце, родненькі! Не ўратуеш — загінем! (Галосіць, як па нябожчыку.)

На шум з’яўляецца Бянігна Іванаўна.

А матулечка мая родненькая! (Абдымае.) А сястрыцы мае міленькія! А за якія грахі на нас такая напасць-горачка навалілася! А што ж гэта людцы з людцамі робяць?!

Уладзіслава Францаўна (крычыць). Ганна, змоўкні!!!

Ганна ачомваецца. Купала туліць яе да сябе.

Янка Купала. Што здарылася, Анця? Па парадку. Спакойна.

Ганна (ціха плача). Раскулачылі… раскудлачылі… раскралі… абрабавалі… Вяроўкі, каб засіліцца, не пакінулі!

Бянігна Іванаўна. Толкам, Ганулька, толкам! Каго? Дзе? Хто раскудлачыў?

Ганна. Усіх нашых раскудлачылі! I нас, і Аўлачынскіх, і Раманоўскіх. З наганамі, са спісамі з’явіліся — кулакі, маўляў, рандатары, не месца вам сярод пралетараў… На падводы разам з іншымі і на станцыю. Пад канвоем…

Бянігна Іванаўна (хрысціцца). Божа літасцівы…

Уладзіслава Францаўна (не знаходзіць сабе месца, і ў роспачы, і ў злосці). Ай, злыдні! Ай, гіцлі! Ай, сабакі шалёныя! Гэта сёстры Купалавы — багацейкі?! Гэта швагры Купалавы — не пралетары?! Родзічаў народнага паэта кулачаць?! Я ж вам за гэта!.. Вы ж у мяне за гэта!.. Ну, я вам яшчэ дамся ў знакі! Вы мяне запомніце! Вы цёцю Уладзю не забудзеце!

Янка Купала. Ахалонь, Уладзя! Супакойся! Тут з наскоку не возьмеш!

Уладзіслава Францаўна. Не вазьму?! Гэта я — не вазьму?! І не перапыняй мяне! …Ганна, дзе яны?!

Ганна. Хто?..

Уладзіслава Францаўна. Ну, а хто яшчэ? Швагры, сёстры! I каго там яшчэ кулачылі ў Акопах?! У Ляўшове?!

Ганна. Яся і Юльяна арыштавалі яшчэ да гэтага. А Маньку і Лёлю з дзецьмі ў Барысаў павезлі. У Котлас нібыта адправяць потым. Ні адзежы, ні ежы. У чым стаялі, у тым і пахапалі.

Уладзіслава Францаўна (абураецца). I вы, недарэкі, не маглі сказаць хапунам шалудзівым, што сёстры Янкі Купалы?!

Ганна. А што ім Купала?! I хіба мы не казалі. Толькі пасмяяліся. За яго, маўляў, за самога скора возьмуцца…

Бянігна Іванаўна апускаецца на калені і ціха моліцца.

Уладзіслава Францаўна (зноў узрываецца). А каб жа вас за кішкі ўзяло! А каб жа ўзяло ды не адпусціла! Сволачы! Бандзюгі! Рабаўнікі!.. (Камандуе.) Ганна, збірайся! Якубка, шукай шафёра! Дзе машына? Янка — да Чарвякова! Да Галадзеда! Еду я! I машыну папярок рэек пастаўлю, і сама лягу!.. Ці я не жонка Купалы! (Выбягае.)

Ганна (праз слёзы). I доктара твайго, Яначка, Гораля, ухапілі…

Янка Купала. А яго за што? Ні кала ж ні двара свайго ў чалавека…

Ганна. Грамафон у яго быў. Адсюль — буржуй, сплуататар, інтэлігенцыя.

Уладзіслава Францаўна вяртаецца.

Уладзіслава Францаўна. Ганна, за мной!

Выходзяць.

Якуб Колас (у поўнай роспачы). Яначка, братачка, што ж гэта ў нас робіцца?..

Янка Купала. Мы з табою, бадай, ведаем, што робіцца…

Якуб Колас. Тады мушу пайсці пакаянне перапісваць. (Праз вялікую паўзу.) Не судзі мяне, Янка, строга… Я чуў, як яны там дапытваюць. Не давядзі божа агаварыць каго, як біць будуць ці яшчэ што…

Янка Купала. Бог табе суддзя, дружа. Бог табе суддзя… Хоць я і не спяшаўся б…

Якуб Колас ціха ідзе да парога, зачыняе за сабой дзверы.

Янка Купала (схамянуўшыся). Якуб! (Крычыць.) Вярніся, Якуб! (Бяжыць да дзвярэй).

Якуб Колас вяртаецца, Купала разлівае віно ў келіхі.

На ўсякі выпадак, дружа… На ўсякі выпадак…

Бяруць келіхі. Хочуць чокнуцца, але перадумваюць.

Якуб Колас (вінавата). Я пакуль не развітваюся, хоць і жыць пасля гэтага бязглуздага пакаяння наўрад ці здолею…

Янка Купала. Няхай нам дасць Бог сустрэчу на гэтым свеце…

Якуб Колас. Няхай… (Ставіць на столік келіх, выходзіць.)

Бянігна Іванаўна моліцца.

Янка Купала (сціскае галаву рукамі). Цікавыя людзі мы — беларусы!.. Якое бы ліха навокал нас і з намі ні рабілася, якіх бы мы ні перажывалі нягод і крыўд — мы гэтага як бы не бачым, а калі і бачым, то ліха церпім ды чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта нашае ліха пабярэ з сабою. I праўда, вечна хто-небудзь і як-небудзь, а прыходзіў і намі апекаваўся, хоць нашага ліха і не забіраў.

Падыходзіць да рампы, звяртаецца да залы.

Быў маскоўскі цар, былі ў нас пасланыя ім усялякія чыны: земскі, вураднік, стражнік. Усе гэтыя чыны намі «апекаваліся», а мы шчыра служылі ім, як нявольнікі, ды, уздыхаючы і заціскаючы кулакі, стараліся сябе ўгаварыць, што так і трэба, каб хтосьці панаваў, а часта казалі, што гэта так Бог даў. А самі ж мы і пальцам не кіўнулі, каб гэтым самым апекунам паказаць іх належнае месца.

Але рэвалюцыя змяла сваім ходам цара, панясліся ў свет новыя воклікі будавання новага незалежнага жыцця ўсім народам. А мы як бы нішто і ні ў чым. Пасля царскіх чыноў прыйшлі бальшавіцкія чыны не горш сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялі сваю гаспадарку ў нас, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыйдзе ды бальшавікоў прагоніць. I прычакалі.

Прыйшлі немцы, бальшавікі ўцяклі, а мы засталіся. Немец гаспадарыў, як сам хацеў, над намі, над нашым дабром — не горай нават ад царскіх і бальшавіцкіх гаспадароў, а мы што рабілі? Мы сядзелі і чакалі, злажыўшы рукі, і чакалі нейкага цуда, якое з’явіцца і забярэ нашае ліха. I дачакаліся…

Прыйшлі ізноў бальшавікі, а немцы ўцяклі, толькі мы сядзім на месцы. Бальшавікі навялі свае парадкі. А ў выніку што ж? Пастаўленыя намі (як нам гаварылі) нашы саветы пачалі нешта такое разводзіць, што нам цяжка было дыхаць. I мы стагналі, і ўздыхалі, і чакалі.

Прыйшлі палякі, уцяклі саветы, камітэты і чразвычайка, а мы ізноў сабе сядзім і чакаем…

Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі мы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?»

Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ?..

Святло раптоўна гасне.

IV

Кабінет Рапапорта. Ён такі, як у Гея. Толькі над сталом партрэт Дзяржынскага. За сталом начальнік АДПУ, Рапапорт. Ён націскае кнопку, чуваць глухі званок, з’яўляецца Стэнаграфістка.


Рапапорт. Сейчас здесь у нас будет интересный разговор. Сядь как всегда за дверью и застенографируй.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич.

Рапапорт. А пока позовите чудака этого… как его?..

Стэнаграфістка. Коваля?

Рапапорт. Коваля.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич.

Рапапорт. Но прежде пусть зайдет следователь Кузнецов.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич.

Рапапорт. И еще, когда услышишь мой тройной звонок, войдешь и скажешь: товарищ Раппопорт, на прямом проводе товарищ Сталин.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич. (Выходзіць.)

Рапапорт. Классик есть классик, и здесь пока надо давить не дверями, а авторитетом.

Уваходзіць следчы Кузняцоў.

Кузняцоў. Звали, Григорий Яковлевич?..

Рапапорт. А если по форме?

Кузняцоў. Здравия желаю, товарищ ОГПУ! Следователь Кузнецов по вашему приказанию явился!

Рапапорт. Ты не подскажешь мне, следователь Кузнецов, куда я попал?..

Кузняцоў. Не понял!

Рапапорт. Вот и я прошу тебя понять, что являются только черти, а служащие ОГПУ прибывают к начальнику отдела ГПУ только по вызову.

Кузняцоў. Так точно, товарищ начальник отдела ГПУ! Следователь Кузнецов прибыл по вашему приказанию!

Рапапорт. То-та… Где классик?

Кузняцоў. Уже сидит, товарищ начальник отдела ГПУ!

Рапапорт (строга). Как сидит?!

Кузняцоў. Как положено, товарищ начальник ОГПУ!

Рапапорт. Без приказа?!

Кузняцоў. Так точно! То есть никак нет! Он у меня пока в кабинете сидит!

Рапапорт. Слава богу, а то я подумал, что ты его уже в тюрягу законопатил… Веди его сюда. Беседовать будем.

Кузняцоў. Понял, товарищ начальник ОГПУ! Разрешите идти?!

Рапапорт. Пусть Коваль заходит.

Кузняцоў выходзіць, Каваль уваходзіць.

Каваль. Добры дзень вам.

Рапапорт (доўга і здзіўлена разглядае Каваля). Какой день?! За окном полночь! Ты как зашел?! Рохля!

Каваль. Манька паклікала…

Рапапорт (перадражнівае). «Манька паклікала…» Ты кто?!

Каваль. Каваль…

Рапапорт. У нас ты кто?!

Каваль. Не ведаю…

Рапапорт. Тебе что, до сих пор обязанностей не определили?.. Форму напялил и болтаешься как…

Каваль. Сказалі Купалу чытаць. А што мне чытаць, калі я яго ўсяго і так даўно на памяць ведаю.

Рапапорт. Вот такого феномена, как ты, мне как раз и недоставало.

Каваль. Панял.

Рапапорт. Не панял, а понял! Ты меня понял, Коваль?! А почему ты, собственно, Коваль?

Каваль. У нас у раду ўсе Кавалі.

Рапапорт (дражніць). «У нас у раду ўсе…» Отныне ты у меня Ковалевым будешь. А в напарники к тебе Кузнецова дам. Для симметрии. Два сапога — пара. (Рагоча.) Кузнецов тебя научит, как родину любить. Согласен с Кузнецовым на пару Купалу разрабатывать?

Каваль. Мне ўсё роўна…

Рапапорт (дражніць). Не «мне ўсё роўна», а мне всё равно! Или вы уже здесь так белорусизировались, что по-человечески ударение поставить не можете. Вам, дикарям, только и не хватало возрождения да белорусизации. (Дражніць.) «Ці ў бульбу алей лілі ці не лілі». (Рагоча.)

Каваль. Адпусціце мяне…

Рапапорт (здзіўлена). Куда отпустить?..

Каваль. З органаў…

Рапапорт (узрываецца). Сам ты орган, понял?! Паршивый, недоразвитый орган! И запомни: от нас сами не уходят. От нас вывозят или выносят… ногами (дражніць) упярод.

Адкрываюцца дзверы, уваходзіць Кузняцоў.

Кузняцоў. Товарищ начальник отдела ГПУ, мы с Иваном Доминиковичем… (Адступае ўбок.)

Уваходзіць Янка Купала.

Рапапорт (накіроўваецца да дзвярэй, раскідвае рукі як для абдымкаў). Ради бога! Ради бога, дорогой Иван Доминикович! Рад, очень рад! (Здароўкаецца, доўга трасе руку.) Как здоровье? Как семья?.. Как настроение?.. А впрочем, во всех у нас теперь одно настроение. Присаживайтесь, Иван Доминикович! (Запрашае за стол пасяджэнняў, сам садзіцца насупраць.) Садись, Ковалев. А ты, Кузнецов, шепни Маше, чтобы она нас кофейком побаловала.

Каваль садзіцца побач з Купалам. Кузняцоў выходзіць, а вярнуўшыся, садзіцца побач з Рапапортам. Звоніць тэлефон. Рапапорт ідзе да рабочага стала, здымае трубку.

А-а-а… Здравия желаем!.. Сейчас?.. К вам?.. Нет, товарищ Гей, сейчас не могу… Гость у меня, и очень дорогой… Нет… Иван Доминикович… Спасибо, передам… Всего доброго. (Кладзе трубку.) Привет вам, Иван Доминикович, от Константина Веньяминовича!

Купала дзякуе кіўком галавы. Стэнаграфістка прыносіць каву, разлівае па кубачках, знікае за дзвярыма пакоя адпачынку.

На кофе только и «трымаемся». Иной раз уже ноги не держат… Суровые времена, Иван Доминикович. Борьба! Жестокая, беспощадная борьба по всему фронту.

То «промпартия», то «шахтинское дело», то «Союз освобождения Украины», а теперь вот и у нас свой такой же «союз» обнаружился. Как сказал поэт: покой нам только снится. А на сон (глядзіць на гадзіннік, які паказвае амаль дзве гадзіны), как сами видите, уже и времени не остается. Вы уж, ради всех святых, извините нас, Иван Доминикович, что мы вас ночью… Учреждение наше среди обывателя, прямо скажем, не самое авторитетное. А пригласи мы вас днем — кто-то заметит, как входили, кто-то — как выходили. Разговоры, пересуды, испорченный телефон, чего это Купала в ОГПУ каждый день бегает. А нам бы очень хотелось уберечь вас от всевозможных слухов, неприятностей и неожиданностей. Как говорится, береженого Бог бережет, а Янка Купала у нас один. Один на всех. И нам бы очень не хотелось, чтобы какая-то, даже самая прозрачная тень, коснулась вашего, будем говорить, и честного, и славного, и святого в народе имени. И мы были бы весьма признательны вам, Иван Доминикович, за помощь нам помочь вам. Простите за каламбур. Понимаете, дорогой вы наш Иван Доминикович, в той непростой и неоднозначной ситуации, когда, к нашему большому сожалению, многие ваши знакомые, товарищи, коллеги и даже близкие друзья и единомышленники, что трудно отрицать, арестованы как враги народа, вам бы, Иван Доминикович, следовало как-то отмежеваться, что ли… А еще лучше осудить бы других и покаяться самому. Ну, скажем так, для общей профилактики и удовлетворения напряженного общественного мнения… Скажу откровенно, вам придется не раз встречаться с моими людьми. И это, естественно, избавит вас от дачи показаний против своих бывших друзей и единомышленников в судебном заседании. Поверьте мне, профессионалу, я знаю, как это неприятно. А мои люди, они сию минуту и перед вами и рядом с вами (паказвае на Кузняцова і Каваля), помогут вам избрать ту линию поведения в предварительном следствии по делу врагов народа, которая бы как-то вывела вас из-под удара, сохранила ваш высокий авторитет перед массами, которые и любят, и чтут, и ценят вас как, может быть, единственную звезду первой величины на нашем белорусском небосклоне. И я, дорогой Иван Доминикович, хотел бы в этот трудный для нашего социалистического Отечества час пригласить вас ко взаимопониманию, ко взаимопомощи и к гражданской ответственности, искренности и, конечно же, к откровенности о том, что вы знаете о ваших, будем говорить, бывших друзьях-товарищах…

Янка Купала (вельмі спакойна). Выбачайце, але я яшчэ ад сваіх сяброў не адракаўся…

Рапапорт (крыху разгублена). Я вас понимаю, Иван Доминикович, и высоко ценю ваше искреннее замечание. И тем не менее…

Янка Купала (устае з-за стала). Вы ўжо стаміліся ад мяне, таварыш начальшк. Дзякуй за бяседу — мне час дадому…

Рапапорт. Не извольте беспокоиться, Иван Доминикович… И разве может утомить беседа со столь обаятельным собеседником. Как говорится, я и впредь готов встречаться с вами хоть каждый день. Простите — хоть каждую ночь. А сегодня хотел бы уточнить только один-единственный вопрос. И вы садитесь!

Купала садзіцца, а Рапапорт устае.

И ответ хотел бы услышать не от следователей, и тем более не от доносчиков, а от вас лично. (Ідзе да свайго рабочага стала, неўзаметку націскае кнопку званка.)

Адкрываюцца дзверы, з’яўляецца Стэнаграфістка.

Стэнаграфістка. Извините, Григорий Яковлевич, товарищ Сталин по прямому…

Пачуўшы імя Сталіна, Каваль не толькі папярхнуўся каваю, але і выпусціў з рук кубачак. Кузняцоў падхопліваецца і стукае яму кулаком у плечы. Устае з крэсла і збянтэжаны Купала. Рапапорт ацэньвае абстаноўку і спакойна ідзе да тэлефона, здымае трубку.

Рапапорт. Раппопорт у телефона, товарищ Сталин… Здравия желаем, товарищ Сталин! Так точно, товарищ Сталин, работаем. Пока не завершили, но скоро завершим… Взяли более ста человек, но, думаю, это далеко не все… Штаб?.. Штаб тоже нащупали… Лидера? Найдем и лидера, товарищ Сталин. И вам спасибо, товарищ Сталин… Спокойной ночи, товарищ Сталин. (Вяртаецца да стала, падае Кавалю газету.) Прочтите нам вот это, товарищ Ковалев. Хочу еще раз послушать в вашем исполнении. (Строга.) Всех прошу садиться!

Каваль (чытае). «Сацыяльная рэвалюцыя, якая разгарэлася крывавым пажарам на ўсходзе Еўропы — у Расіі, і цяпер яшчэ палае ўсё паядаючым полымем, стараецца ў сваім пабедным паходзе нішчыць усялякія нацыянальныя перагародкі і злучыць пад чырвоным знаменем усе народы ўсяго свету. Насколькі ёй гэта ўдаецца, пакажа будучыня, але пакуль што ўсе дзяржавы, апрача, разумеецца, Велікарусі, усімі сіламі стараюцца адхрысціцца ад гэтага раю. Нацыянальная рэвалюцыя, паставіўшы сабе мэтай вызваленне ўсіх нацый, быўшых у падняволлі, ідзе другімі шляхамі да вызвалення чалавека з вечных путаў няволі. Яна змагаецца за тое, каб кожны народ пастанаўляў сам аб сваёй долі і быў гаспадаром свайго краю, свайго багацця. Нацыянальная рэвалюцыя не імкнецца к аднаму богу на зямлі і не збівае ў кучу народы пад адзін сцяг… I сацыяльная, і нацыянальная рэвалюцыя мае сваіх прыхільнікаў, якія змагаюцца шчыра за свае ідэалы». (Перадае газету Рапапорту.)

Рапапорт. Ваши вещие слова, Иван Доминикович?..

Янка Купала. Мае. Але ж сказаў я гэта яшчэ тады, калі на Беларусі не было ні савецкай улады, ні АДПУ…

Рапапорт (разгортвае стары каляндар). А вот это когда вы написали? (Перадае часопіс Кавалю.) Только не мямлите, а прочитайте, как вы это умеете. Я думаю, что, составляя этот манифест, Иван Доминикович рассчитывал и на его эмоциональное воздействие…

Каваль (чытае прыгожа, натхнёна, з пэўнымі акцэнтамі на галоўным). «10 ЗАГАДАЎ ДЛЯ ПАМЯЦІ.

1. Кожны праваслаўны беларус павінен ведаць, што ён не расеец, а католік — што ён не паляк. Памятайце, што вы не проста «тутэйшыя людзі», а беларусы.

2. Не саромся, беларусе, гаманіць па-свойму — у роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі наш скарб.

3. Богу маліцца трэба толькі па-свойму, тады вы добра зразумееце тое, што кажаце. Дзяцей вучыць трэба толькі ў роднай мове, тады навука прынясе шмат карысці.

4. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.

5. Толькі ў роднай, добра зразумелай мове чалавечы розум развіваецца і багаціць родную духоўную і эканамічную культуру.

6. Культура кожнай нацыі паасобку прыносіць карысць агульначалавечай культуры — усяму свету. Таксама і мы, беларусы, прынясём карысць усім людзям на зямлі толькі тады, калі яны ў нас угледзяць нашае асобнае, вытваранае намі, а не пазычанае. Фундаментам гэтага ёсць родная мова.

7. Быць беларусам — гэта значыць працаваць дзеля свайго краю, дзеля свайго народа і развіваць сваю культуру і штукарства. Таксама шанаваць і ўсе іншыя нацыі — і свайго не цурайся, і чужому навучайся!

8. Кожны з нас павінен памятаць і ведаць, што наша беларуская мова не горшая за іншыя мовы, толькі ў нашай мове было наўмысна забаронена пісаць і друкаваць кнігі дзеля таго, каб мы аставаліся цёмнымі людзьмі… Ведайце, што некалькі сот гадоў таму назад на нашай мове пісаліся законы ў гэтым краі і друкаваліся розныя святыя і свецкія кнігі.

9. Той чалавек, хто называе нашу мову «мужыцкай», «хамскай» і кпіць з яе, гэта або правакатар, або дурны. Бо мова, на якой гамоніць 12 мільёнаў людзей, мае права быць нараўне з усімі іншымі мовамі і развівацца праз друк кнігі.

10. Тыя людзі з палякаў ці з маскоўцаў, што кажуць вам: «кіньце сваю бедную, неразвітую мову і прылучыцеся да нас — мы вам дадзім усё гатовенькае!» — гэта, памятайце, такія людзі, што надалей хочуць закабаліць вашу душу, — не ідзіце за імі. Бо страціце сваё імя і зробіцеся нявольнікамі духа, грунтам для чужых…»

Янка Купала (пасля доўгай паўзы). Хораша напісана. Надзвычай хораша! На жаль — не мною… (Устае з крэсла.) Бывайце, таварыш Рапапорт. (Кланяецца.) Бывайце, таварыш Кузняцоў. (Кланяецца.) Будзьце здаровы, таварыш Каваль. (Паціскае руку.) Хораша чытаеце. Я б так не змог. (Агульны паклон. Выходзіць.)

Рапапорт. Сволочь! Только два раза рот открыл…

Кузняцоў (з пагрозаю). У меня заговорит!.. Я с него…

Рапапорт (строга). Пока никаких пыток!.. Будем разоружать по-хорошему… А куда это он ушел?! (Кузняцову.) Вы что, пропуск ему подписали?

Кузняцоў. Никак нет!..

Рапапорт. Вернется с пропуском — поставьте ему вопросы в соответствии с разработкой и не отпускайте, пока не ответит на все, без исключения. Письменно! Писать-то он еще не разучился?!

Идите, Кузнецов! А вы, Ковалев, останьтесь. Я помогу вам проявить ваш талант любителя «тутэйшай» поэзии и прозы…

Кузняцоў. Мы десять раз ставили ему вопросы. Приходит, как в гости, сидит и молчит.

Святло гасне.

Загрузка...