Міхась Андрасюк

Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рускія. Яны менавіта і прынеслі гэтую мяжу ў 1944 дзесьці з пад Мінска, з пад Стаўбцоў. І калі б, прайшоўшы сотні кілометраў тузанулі чырвона-зялёныя слупы яшчэ 1500 метраў на захад, я нарадзіўся б хутчэй у Каменцы. Але не тузанулі і я пайшоў у польскую школу, дзе вывучыў польскую мову і ад яе ў маёй беларушчыне назаўсёды застаўся акцэнт.

Загрузка...