ЛОТАЦЬ
Далонь вясны пазалаціла лотаць
у тых Масцішчах,
дзе няма мастоў,
дзе аблачынка з чатырох пластоў
на дубе, як вяртушка, будзе лопаць.
Свет запалоніць золкім бездарожжам,
дажджынкі зловіць у малечы рот,
за белалобым воблакам прыгожым
памчыцца ў Нёман i разбудзіць лёд.
Вясёлы трэск i вухканне праніжа
ваколле,
што аглухла за зіму,
а сонца па закутках снег паліжа,
таму што надта горача яму.
...Пазнала, што зязюля налічыла.
Ані загадкі-зорачкі...
I ўсё ж
бяжыць сцяжынай памяці дзяўчына
па лотаць у даліну басанож.
Вясны бурлівай шчырая сяброўка
не ведае ні горычы, ні зла.
Рабенькая, што божая кароўка...
Не верыцца, няўжо такой была...
ПАСТЭЛЬ
Бор вушкі навастрыў.
Сасны страла
у белы мякіш хмаркі прарасла.
У студні вечнасці
напіўся жораў-дзень,
у далячынь высокую ўзляцеў.
У студню ўціснуўся начны прастор,
там датлявае
вуголле зор.
Табун туману ідзе на вадапой
праз луг —
дзе подбегай, а дзе ступой.
Жарэбчык радасці
праз рэчку ўброд
пабег па лузе ранішніх турбот.
Вось едуць кленічы
на сухарэбрай клячы...
Спрасонку плача
ў возеры гарлачык:
на слімака падумаў — насарог...
Анюта ранняй птушкай
праз парог
цягнула скрутак світальных вестак
пра сны апошняй ночы i нявестак.
Навіны Ганна трактавала танна,
прымеціўшы:
— Анюта ўсё ж — не Ганна.
Раслі пад воблакі
ствалы дымоў,
а бусел неба крыллем абдымаў.
А цётка Броня
бразнула вядром —
аж воблачка кульнулася ўверх дном.
Размашыстай хадой адмерваў час
Кузьмоў Ігнась,
па прозвішчу Бакас.
Глядзеў на сонда бацька,
як прарок,
схаваўшы думкі пад казырок.
Аладкі,
нібы сонейкі, пячэ —
адна матуля ўходжваецца шчэ.
КРАЮ МОЙ НЕМАН
Шлях маіх продкаў,
шлях прамяністы i Млечны.
Ловіць драчыных падлёткаў
ведер надрэчны.
Плача надрэчны рагоз,
слёзы жанчын не ўрадзілі...
Шчасны мой лёс,
Нёманам вечным праўдзівы.
Шчырыя сэрцы
не дакрануцца да здрады.
Тутака сенцы
адчыняюцца словамі праўды.
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.
Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна.
Выбрала вырай
i адляту ў тваё лона.
Хмельны ад гулу паводкаў,
ты не змялееш ніколі,
шлях ма'іх продкаў,
шлях маёй споўненай долі.
ЗАЦІШАК
Дзе ад суніц гарэў узлеску схон,
заняты таямнідамі, Антон
нёс прад сабою прыгаршчы суніц.
Узлесак не хавае таямніц.
Францішак замаўляў лясную цішу.
Наіўна з цішай раіўся Францішак:
вярнуцца зноў на ядзерны рэактар
або мастацтвам гартаваць характар...
Спакой даўно пастаўлены на кон.
Як сказ пра старажытныя часы,
разгадвае старыя абразы...
I развярэджвае душу Антон,
як задуменна стоіцда пахмуры
каля стагоддзем знішчанай скульптуры.
З малых гадоў
настойліва, без спешкі
яны Радзіму абхадзілі псшкі
як валачобнікі ці музыканты.
Пасля паглыбіліся ў фаліянты.
Незамутнёнымі вачамі молада
глядзелі надпісы звана у Моладаве.
Верш з эпітафіі, што ў Астраўцы.
Мастацтва ў Маларыце, Івянцы.
Стаіліся разгублена ў зацішку.
Аб родных дудах напісаць бы кніжку!
Ці бескарысна любавацца збоку?
Душа не напаказ любому воку.
НА АДНАСЕЛЛІ
У вёсцы на аднаселлі
ўгамоніцца хваляванне
у сэрцы, нібы ў музеі
прад іконай замілавання.
Бачу абраз бабулі
праз сівую кудзелю гурбы,
якую прадзе на шпулі.
Сон праллю цалуе ў губы.
Матулі няма калі прасці
на вераценцы словы —
сячэ на дрывотніку дровы,
частуе зіму ў нашай хаце.
Здаецца, сціхае вецер.
Просіць Марыю матуля:
— Прагай да беспрытулля
заваблены ў свет мае дзеці.
Я — вечна твая даўжніца.
Пакуль намяце сняжніца
на стрэхі сумётаў латы,
вярні ix здалёк дахаты.
ХАТА
Ружы здзічэлі:
калючыя, нібы шыпшына.
Крэкча таполя —
раматус ёй круціць сукі.
Хату піхае вятрыска,
да змораных працай глухі;
зляцелі вароты —
падбіла машына...
Але жыве наша хата.
У хаце —- сям'я.
Дзверы пяюць,
усміхаюцца ясныя вочы.
— Мамачка, вырвуся з працы,
на свята заскочу!
Смутку слязіну змахнулі
хата i я.
Куры, i певень, i кошка
ад золку да смерці
могуць чакаць
непаседы-дачушкі зварот.
I распластанае цела
з ног збітых варот...
Але ў матулі i ў хаты
хворыя сэрцы.
Тахкае болем сцяжына
ад ix да мяне,
торгае частка душы маёй —
родная хата.
З-пад валасоў пасівелых
глядзіць вінавата.
Ноччу да цёплай сцяны
прытуляюся ў сне.
ПАСТУХ
Жыццё штодня падкідвала гасцінцы —
вайну, каросту...
Іржавы грош.
Падбрыквала маленства на гасцінцы
бычком,
які гізуе басанож.
Але бадзёрылі здароўем золкі.
Калолі ногі, як іголкі,
зёлкі.
I не было спачынку каля статку —
штоміг ад шкоды кідаешся ў схватку.
Цішэў настрой мурожнага закутка,
падобнага да старажытнай казкі,
дзе, сонейкам накрыўшыся, Падласкі
жавалі жвачку i драмалі пудка.
Пастух быў не падобны да ляніўца,
гатовы ў бой з лапчывай чарадой.
Яго старание білася ў дайніцах.
Яго прыпеўкі пеніў сырадой...
Сярод праднавальнічнай глухаты
над вухам стрэльне успамінаў пужка:
— Ca шкоды думкі выганяй,
пастушка!
Ледзь не праспала поўдзень залатьг.
НА ЖЫЦЦЁ
Ты тут вандроўнік, лірнік i ратай,
i можаш на цымбалах буры граць,
i колькі хочаш спаць...
Матулін край!
I за яго не трэба паміраць.
Шумі з сябрамі шчырай талакой —
з дубровай, з паўнаводнаю ракой.
Ідзі, куды надумается,, едзь.
I можна тут ад шчасця анямець!
I радасці ў дванаццаць верадён
тут напрадуць, пакуль ты маладзён,
на ўсе
тры тысячы шэсцьсот шэсцьдзесят дзён,
ад продкаў перададзеных жыццём.
Ці ёсць адвага, каб сябе знайсці?
Як сонейку за лесам не зайсці?
З душою лёгкай не паліць кастры
i не згарэць бяздумна да пары?
Я ведаю, што долі не шкада.
У маладосці любім гарачэй.
Шугае нафта колеру вачэй...
I мова, бы крынічная вада.
I гускі гагаюць не за гарой.
I дзэкаюць авечкі i бакас.
Акцэнт наш як радзіннае таўро —
перад людзьмі гавэнда выдасць нас.
ГАЛЁШЫ
Па хісткай кладцы абы-куды
пабег, абы дабегчы да канца.
З нядобрым свістам птушкі ca свінца,
сасмягнуўшы, дапалі да вады.
Не разумеў ты гэты свіст варожы.
Заплакаў,
бо згубіў свае галёшы.
Ды кладку з-пад здубелых ног не страціў
i дапамог знясіленаму брату.
Убачыў маці.
Расказаў пра страту.
Ды за галёшы не ўшчувала маці.
Ад возера паміж кустоў прагалы.
Прыпаў да бору шчыльнага сцяны —
знясілены,
разгублены i сталы
пад змрочнай таямніцаю вайны.
Нямецкі самалёт гудзе іначай,
i птушак выпускаюць з самалёта.
Ад страху лёд становіцца гарачым.
Найлепш хавацца у сваім балоце,
Кроў асабліва яркая на снезе,
а на балоце —
рыжае разводдзе.
Найлепш хавацца ў роднае балота.
хоць гразь у вайлакі i ў вочы лезе.
З балота вырас,
як ляспы пагорак.
Ванна дагнала,
як было за сорак.
БЕЗЫМЕННА
Пахавана дажджом.
Шчырым ветрам апета.
Абалонку душы
праглынула планета.
I прапалі сцяжыны
у прадонне су свету.
Дзень наступны
яе не чытаў запавету.
Ды пакуль над зямлёй
ціхі золак не згас,
не стамляюцца кроны
расці ў беспрытулле
i расказваць палеглым
легенды пра нас.
I шукае ў рацэ
свой адбітак матуля.
I на свеце трывожным
спакою няма...
Сувязная ваеннае мае імя.
ВОБЛАКАМ СНЕГУ
Дам нырца ў пясчаныя хвалі —
галінка надломана.
На чабаровы грудок
узыдзе скочка-зара.
Не замгляцца зялёныя вочы Немана.
Не астыне блакітная кроў Дняпра.
Будуць купаць маленства
начоўкі ліповыя Нарачы.
Настоена Свіцязь празрыста
на чарадзейнай руце...
Не ўсцеражэцца Кастусь,
пра найлепшае марачы,—
падставіць сляпой страле
дуб свае грудзі.
Сагрэе поле
з блакітнага лёну світка.
Шчаслівыя вусны
глынуць баравога пітва.
Ca шляхоў Клімука — Кавалёнка
выткуцца два
паясочкі на скроні,
ад сонца намітка.
Спрытна падбрыкнеш зубрыкам
з маладога Жодзіна,
вымытая, што бабёр,
заўжды ў бягучай рэчцы.
Вушкі краіны —
нафтавыя вышкі Рэчыцы.
Вочы з драўлянай плахі,
у лёхах знойдзенай...
З роднага даху адпудзіць
няўдачы вясновы дым
i накіруе воблакі
па нябеснай вуліцы.
Воблакам снегу,
пленам дажджу ў цябе выліцца.
Промнем барвовым сардэчніку
i пачуццём маладым.
* * *
Пад малады цянёк бяроз
пайшоў мой загасцінскі лёс,
нічога не было нібы...
I статкі — шчырыя грыбы.
Ізноў вяртацца мне куды?
У згадках скачуць каля хаткі
праменных ранкаў парасяткі
i парасяткі — жалуды.
Кірмаш сарочы, ні граша.
Ды зразумела я не ўчора,
што бедная кішэнь — не гора.
Багата бедная душа.
Жабрак збірае праз жыццё.
А мой світанак быў харошы.
Купаю памяць у раскошы
да дна шляхоў прайграных дзён.
Снягоў адталых ручайкі
ці пеўнікі збудзілі ранне.
Асуджана на пакаранне
раскручваць долі ручнікі.