Мужчына


* * *

Наблытала спакусная вясна,

запэўніла,

што я табой жадна.

Ля возера,

дзе выдумшчыкі йшлі,

вясновыя бярозы расдвілі.

На беразе ракі

ні чалавечка.

Званіла смехам вадаспада рэчка.

Свяціўся дзіўны горад, бы касцёр.

Па горадзе прайшліся —

ён замёр:

глядзеў, не зводзіў здзіўленых вачэй,

але гарэў кастром яшчэ зырчэй.

А нехта непрыдумана ўздыхнуў,

каго наш воблік смуткам закрануў.

Таго вясновы смутак пранізаў,

хто возера вачэй успомніў сам,

з чыёй душы

зляцелі птушкі броў,

хто ведаў,

што любоў не на дабро...



АЎТАПАРТРЭТ

Хто я такая?

Жанчына.

Мяне прыдумала спёка.

Самота i смутак пазнання

на свет красы нарадзілі.

A лупавокія яшчаркі —

тутэйшыя кракадзілы —

чараваць навучылі

пацягнута марывам вока.

Яшчэ не было гісторыі

ў мяне,

бы ў шчаслівай краіны,

якую другія краіны

не разбуралі ў руіны,

нібы ў дзівадкай кароны,

якую кароль не надзеў.

Нібы ў паважнай матроны —

жыццё без важкіх падзей.

Каго я люблю?

Айчыну

з бурлівай, быстрай ракою,

з ластаўкай гаваркою,

з лёсам крылатага бору.

Кахаю каго?

Мужчыну.

Прынёс мне шмат неспакою.

Мужчыну лёгкай хады,

задзірыстага гумору.

Зведала мукі любові,

пакуты чыстыя слова.

А многа?

Ды дастаткова,

каб заглушыць уздыханне.

Каб заслужыць дараванне —

крыўдзіла не выпадкова...

Пышна магла красавацца,

як маладыя суседкі.

Звабіла доля паэткі.


* * *

Сармацкае імя

больш не магу

уголас, як закляцце, вымаўляць.

Начамі вусны ўпотайкі баляць.

Пачуцці атуляюцца ў смугу.

Хачу пераканаць сябе...

Дарма!

Гаркавае сармацкае імя,

як водар багуну,

нібы рака,

аж апякае кончык языка.



МУЖЧЫНА

Апоўначы прыйдзе мужчына.

Дасвеццем прыкрыты пойдзе.

Любоў — скразняку адпачынак

на баравым пералёце.

Пойдзе ў гушчар канапляны.

Паўдня паіграе ў карты,

Прытворыцца ў дым п'яны.

Слова звядзе на жарты.

Словам яго не зловіш.

Скажы ты мору спыніцца!

З пачуццяў яго не звольніш,

як з працы звальняюць ляніўца.

— Шукай,— скажуць,— ветру ў нолі

тады, як ветру няма.

Ён бы яшчэ пасваволіў,

каб грошы былі задарма.

Вернецца зноў ніадкуль,

шапку пакіне на плоде.

Разгубленасць скразняку

на баравым пералёце.



ВЯСНОВЫЯ ШТРЫХІ

Нівы цела

маладзела.

Вочы дрэва —

пупышы.

На празрыстай адзіноце

па лістоце

гром тужыў.

Даўгалыгае без рожкаў

пачуцця аленяня

бударажыла прыроду

ад світання да паўдня.

Па расхліпанай раллі,

па разбуджанай вясне

паблукала i заснула

на маланкавай струне.


* * *

З прамення

сонца выткала смугу.

Стамілася,

таму i плача ўдзень.

Я сонейка суцешыць не магу,

пакуль мужчына невядома дзе...

Дня слёз хапіла

на дзве шчакі.

Ноч плакала.

Расплакаўся мой сон.

Бяссонніца

дзіравы парасон

мужчыну ў свет нанесла

нацянькі...

Дождж вельмі мокры.

Мокну да касцей.

Другі ўжо дзень

пад праліўным дажджом,

А ён пад парасонам i плашчом,

а мо, раз'яснены,

сярод гасцей...

Пасля бяссоннай дажджавой начы

каму я каву буду гатаваць?

А ён уцёк не гадаваць жанчын,

a хмаркі дажджавыя гадаваць...


* * *

З адчаем трывогу званю

i рукі дарэмна ламаю:

на беразе звонкага маю

знаёмых вачэй — ні агню.

Усю Беларусь абшукай —

цябе, як слязіну,

не струсіш

ні з веек начной Беларусі,

ні з песні-вяснянкі шпака..


* * *

Болей не ўбачыць ніхто маіх слёз.

Выцягну неяк пад горку свой воз.

Мне загарэцца не ўпершыню.

Ці ж саламандра баіцца агню?

Будзеш мяне вінаваціць яшчэ,

што пасвятлела ўначы ад вачэй.

Дойдзеш няхоцькі да нашых мясцін,

каб да чакання майго не дайсці.

Радасці колькі з няшчаснай любві!

Зранку шчабечуць аб тым вераб'і.

Покуль шчаслівы балюе ў гасдях,

гоніць няўдачніка боль на прасцяг.


* * *

Прыбраўшыся ў пунсовыя маністы

рабін гаркавых, знікла назаўжды.

I толькі смутак безнадзейна чысты

як вадаспад крынічнае вады.

Зрэдчас світаннем

воблікам імглістым

прасочыцца ў смугу маіх вачэй.

I толькі смута.к безнадзейна чысты

нібы пажар, істоту апячэ.


* * *

Пахудзела,

як рэчка

без вуснаў дажджу

у сухоту,

як двайнічок гладыша,

што песні вуркоча плоту

з ветрам,

якінагадаў

пра маладую пяшчоту.


* * *

Горкая асенняя любоў.

Зыркае святло яе дуброў.

Роспачы тупік.

Надзеі пік.

Радасці апошні баравік.

Вып'ю зор крынічных за яе.

Дабрадушны горад ix дап'е.

Наталіўшы смагу, мітусня

выведзе на повадзе каня.

Нецярпенне на брыве нажа.

Вера ў дзіва коннікам у мыле

свет замкне на сумным небасхіле.

А куды нам з вечарам спяшаць?

Між настылай літасцю дваіх

i пякучым сэрдаў адгалоскам,

як падсветкі восеньскім бярозкам,

грэемся на песнях крыжавых.


* * *

Журавінамі шчасце

паблісквае зрэдку.

Таямніца бяды

ззяе ў чортавым зрэнку,

дзе задымленым шкельцам

звераваты нячысцік

нашы ўсмешкі, як ніткі,

заблытаў калісьці.


* * *

Як ні стараліся мы прытуліцца,

нас адарвала бурай ад зямлі.

Каб нам перад нягодаю скарыцца!

I кубак пеннага жьшдя налі!.

Ноч певень разарваў на дзве паловы

i папрыклейваў да валовых рог...

Каб з нашай песні ды прапалі словы!

Ды лепш мы ix аб сценку, як гарох!

Абняўшыся, стаіліся ў гуморы.

I нас няма.

Ёсць навальнічны сон...

У сне пераўвасобіліся ў зоры.

I веюць скразнякі з усіх старой.


ЯК ЖА ТАК

Мы даўно не бачымся...

Аб'ездзіў

ты, спякотны, нетутэйшы,

нібы грэк,

сонныя гурты бароў-мядзведзяў,

табуны незацугляных рэк.

Церам, таямнічы, надвячорны,

пазалочаны электрыкаю зор,

ззяў, пасля парос калючым цёрнам,

громам скалануўся i замёр.

Яркаю вячэрняй зараніцай,

вышытай нябеснаю канвой,

мы маглі, абняўшыся, накрыцца,

ды ўзялі цябе дарогі

пад канвой.

За разважлівым пахмурным борам

ветах наш свяціўся,

аж самлеў.

Палі гусі-лебедзі за мора.

Вернуцца...

А ты не пасталеў.

Выюць сіверных вятроў ваўкі.

Толькі ва ўспамінах прыручаюць

дзве твае мужчынскія рукі

пудкага звярка майго адчаю.

Як жа так?

Быў брод праз рэчку плыткі,

ды ў глыбокі вір нас вывеў брод,

у якім жыццё прадзе дзве ніткі —

кожную на іншы калаўрот.


* * *

Я адна не хацела б вяртацца ў наш дом,

белы свет стане домам, а ложкам ралля.

Завуркоча са мной, бы з маланкаю, гром,

запалоніць самота душу спакваля.

Уваскрэснула. Мне берасцянка пяе.

Уцякаю ад пусткі ў абдымкі твае.

I прытомнасць губляю ў абдымках тваіх.

Ажываю знямоглая — мы не дваіх.

Паміж намі яна,

як нямая сцяна,

глухата...

Ды зялёная птаха ліста

прарываецца з цемры паўз ведер круты

ад цябе да мяне.

Наша крылле — лісты.

Абяцаў мне:

— Вярнуся з лістамі вясной.

Скамянею. А ты да бярозы хадзі,

на грудочак пяску галаву пакладзі

i парайся з грудочкам,

з бярозай — са мной.

Мы рассыплемся зеллечкам роднай зямлі

i спляцёмся карэннем глыбока на дне.

Толькі моцна да сэрца мяне прытулі

i змані, што адну не пакінеш мяне.


* * *

Хай выбухне усмешлівая міна

у знічцы, што скацілася з вачэй,

дзе ты дваіўся, грэўся,

дзе яшчэ

блукаеш, нібы шчасная правіна.

Нічога, што было, не будзе болей...

Не выйду золкам з маладой ракі.

Але прыкутая якой няволяй

мая слязіна да тваёй шчакі?


* * *

Мы напалохалі плоткаў

у звечарэлым возеры.

У кутку працавітых продкаў

ленаваліся аж да восені.

Выгнуў спінку бярозавы цень.

За денем ганяўся прамень,

такой жа сонечнай масці,

як лагодная маці.

Хлапчанём куляўся з пагорка

i цень надвячорка.

Дзень за лес уцёк праз платы...

I возера цемнаты.

Каршачок пацалункаў драпежны

сачыў за намі...

Розвіт, як мрок, непазбежны.

Мы разлучыліся самі.


* * *

Любоў знянацку апаліла сэрца.

Спяклася, нібы яблык на кастры.

Абвугленая костачка ўнутры...

Як прысак выстыне, а дзе пагрэцца?

Узнікнуў, нібы гром, што коціць грэймы

на голым небе

смутку наўпярэймы.

А неба блізка, як яго рукамі

не кратаеш... грымотныя плады —

любоў, нібыта ўбор з рачной вады.

I слёзы ліць па ёй, што грызці камень.


* * *

Ужо мы не наловім зораў

у студні досвіткаў на дне.

Яшчэ ў паўзмроку калідораў

ты не праходзь каля мяне.

Пара інтымнае навукі

мінула...

Глухне сэрда стук.

Ты не шкадуй слабыя рукі,

што не ў абдымках дужых рук.

Знясіленая да астатку,

шкалой нацешыцца не дам.

Яшчэ я выйграваю схватку

з паўночным небам сам-насам.


* * *

Слоў,

вясёлых паслоў,

не стрымаў.

Як вярыг,

нашых сцежак дзічыцца.

Засталася ў сябе я сама,

i з сабою мне трэба лічыцца.

Хай вясновае сонейка ў хату!

Волі сэрцу,

вачам не даваць,

каб яшчэ нешчаслівым дзяўчатам

не прыйшлося мяне шкадаваць.

Запрашу свае песні:

— Сяброўкі!

Адчыняйма акенца на двор!

Выганяйма журботныя слоўкі.

Будзеш госДем, залётны гумор.

Свет снуецца не намі праўдзіва.

Пасярод гаманы сумяцця

разгуляўся паглядны прыдзіра

па спякотнаму кругу жыцця.


Загрузка...