Поўнач


* * *

За любоўю наўпрост басаноч,

нібы ластаўка, лётала ў сне.

— Забяры мяне ў поўную ноч!

— Можа, знойдзеш каго без мяне.

Не знаходжу. Між ніваў i рэк

апусцеў наш заселены кут,

нібы вымер даверлівы люд,

a згубіўся ж адзін чалавек.

Не пазбавіць ні песня, ні птах

болю, быццам рубца ад нажа.

Затуманілася ў галавах.

Цэлы год не праходзіць імжа.

Стухла чуласць мая без пары.

Развітанні лягчэй за муры.

Пагасілі вятрыскі кастры.

Студзіць сэрда самота знутры.

Хоць бы прысачак тлеў ад агню.

Ані следу завеі ў гаях.

У падушку слязіну ўганю...

Не сагрэтая крэпасць мая.

Ненаўмысна за шыбінай стаць:

пранізаць ад сцяны да сцяны

за імжакаю двор прахадны...

На рагу як бы тая ж пастаць.


* * *

Выгінастую плынь вадапою

маладзік сярпочкам намеціў,

дзе, абняўшыся, мы з табою

ад кахання хацелі памерці...

Прыхапіў нашу долю мароз.

Замятуха галінку зламала.

Ды каб шчасцейка гай узрос,

усё роўна было б яго мала.

Аніхто нідзе аніколі

не падумаў, што шчасця даволі,

што захвоціўся ім сапраўды,

зажадалася ліха-бяды.

Не зайздросцяць спакою цёмнаму.

Мой гасцінец — дзядуля старэнькі!

Нават шчанятку бяздомнаму

зазірнуць маю права у зрэнкі.

А магло ж у зеніде спыніцца,

нібы сонейка летняе. Раптам

накацілася навальніца,

пеканула па долі градам.


* * *

Пугач спужаўся цемнаты сасонніка...

А ясны месячык паплыў да сонейка.

Прастор запоўніла сляза бяссонейка

а ясны месячык паплыў да сонейка.

Ды сплянтаваў віхор насешіе-зоры ўсе.

Чарноту ноч пасе

па чэмернай расе.

За ціхім селезнем ляцелі вуціцы.

Ды размінуліся на цёмнай вуліцы.

А белы селезень да чарнаты аслеп —

пад чорным берагам

забіўся ў чорны склеп.

У склеп няма хады —

ля лаза чорны склют.

Спрадвечны шлях бяды —

з кутка начнога ў кут.

Чарнота даўкая да сэрца спазмаю.

I хваля коціцца з сівою пасмаю.


* * *

Світанак звёў валацуг.

Мы — Азія i Еўропа.

Між нас Уральскі ланцуг —

твая хвароба.

Лёс заваліў перавал.

Кожны сам з сабой піраваў.

Ты зеллечка выпіў мора,

такая пакора.

Я, салігорскае дно,

плачу шмат i даўно.

Ужо змагаюся мала,

адваявала.

З намі рахункаў не маюць

ні сваякі, ні магілы.

Над намі з дакорам лунаюць

сын i дачка, нашы крылы.


* * *

Поўнач тчэцца.

На мароз бярэцда.

Пачарнела, як у песні, сэрца

за грачынае чарней пяро...

Гэта па каго плыве паром?

Гора не забіла напавал.

Толькі сценам нас, прапашчых,

шкода.

Ты сваім жыццём не авалодаў,

i разбіліся адразу два.


* * *

Ha забытай віцебскай дарозе

сцюжа правіць жорсткія правы.

У засыпаную клёнам восень

абтрусіла стому з галавы.

Не ўзыду крынічкаю нікому,

сумнай знічкаю не пасвячу.

Не знайду між ночкамі праёму.

Звечарэла.

Цемрадзь уваччу.

Золкім прадзівам сцяжыну выткуць

мне на памяць вербы-спарышы.

Клёны, клёны, змоклыя да світкі,

ветрыкам прытуляць да душы.

Як прыбой на моры, свет спакусны,

адпусці ад ашуканства сном.

Так марудна астываюць вусны...

Стынуць птушкі з выраю вясной.

Бурай узрасла на шчыльным грудзе,

стромкаю гранітнаю градой.

Паўз акно забыту ходзяць людзі

міма сэрца стрыманай хадой.

Дзе ж мой край, агнём наканаван

ы,

мой ратунак?

Як жа я адна?

Даганяў ручай, ад шчасдя п'яны.

Абнімаўся бор ля Астрына...


* * *

Дубіцца мораны дуб

у бягучай вадзе.

Дубіцца сэрца

у немінучай бядзе.

Маці-зямля,

зачыняеш акенцы зары,

над вачамі асуджаных злітуйся,

вейкі закрый.

Жоўтыя кветкі бяссмертніку —

жоўцевы лек.

Зыркія барвы заходу

не зычаць бяды.

Дужым

гулы-ія гарцаваць

па хрыбтах дужых рэк.

Як абярнуцца ракой

да людской глухаты?

Прорва блакіту

віруе у зрэнках дзяцей

i разліваецца шчасцем

па ўсёй цемнаце.

Раптам

пачнецца адлік нашых дзён

ад каляд.

Што ні пагляд,

развіднеецца свой далягляд.

Вечар, нікім не прыдуманы,

дадзены нам,

я пералётнаму ветру

дарэмна аддам,

птаху аддам высокіх надзеяў пасеў,

божай кароўцы,

якую ніхто не пасе.

З твару світанак расцвіў,

хоць напіся вады!

Дзеці, не злуйце,

што вывела вас за руку:

вось пералескі, прасторы,

гушчар лазняку...

Толькі прырода

аддадзена ўсім назаўжды.

Боль да вытокаў вяртае,

як род уцалеў.

Рана, мой сын,

з непапраўнай бяды пасталеў...

Гора прагнала шпакоў-спевакоў ca двара.

Шчасцейка — знічка.

Доля людская — зара.


* * *

Пакручуся яшчэ, дзе світае святло.

Для вачэй несвядомых ратуй мяне, божа!

Следам за дзедам адкладу падарожжа.

Перастану трымацца, як разам было.

Перад ім апраўданне —

жыву як найгорш.

Між няздатных гібею слабой небаракай.

Сцісне сэрда заплакаць —

хоць дзе буду плакаць.

А навошта сляза?

Супакойвае ўсё ж!

Двайнічок — узвей-вецер

са мной пагалосіць.

Неспатольная мара — віднецца сасной.

Падарунак, што вечар маўклівы прыносіць,

як абразу прыму — а навошта адной?

Урачыста прыкленчу на нашу мяжу,

дзе заўчасныя выспелі барвы граніту.

У спрадвечны спакой маладога забыту

беспрасветнаму небу адкрыю душу.

Не прачнецца жаданне збудзіць перапёлку,

напалохаць чарнявага ў лузе грака...

Да зямліцы прыгне мяне, хісткую зёлку,—

патрымаю галоўку зямлі на руках.

На сумежак хоць перыйкам,

гускі, прыляжце!

Палі ценем — i люшку зары зачыняць...

Казытнуў вочы зайчык праменьчыкам шчасця.

Па спрадвечным дунаі плыве зайчаня.


* * *

Hi да чога не здатная я.

Сэрцы раіліся ўчора.

Гора ўспрымаю за гора.

Знікла мая апора.

Ранак — выпадкам госць.

— Як табе йдзе?

— Як ёсць.

Апроч таго, што няма,

рады даю сама.

Цвёрды жыццё арэх.

Перажыла свой грэх.

Ррыгожым рабіць грахі.

Хто прывязе два мяхі

бульбы мне на зіму,

буду маліцца таму.

Высыплю словы ў раллю.

Радасці з ix не ўяўлю.

Нават ад словаў пустая,

нібы святая...

Світае

вечар маёй галавы.

Ясна — хто я, а хто вы.

Чым жыла я раней,

сцяміла...

Той стаў радней,

хто не ратуе мяне.

Шчыра прытуліцца Бонка.

Чуе, нібы перапонка.

— Бонка, а дзе наша зло?

Выгарала святло

з вачэй...

Змяркаецца неба.

I шкадаваць не трэба.


* * *

Дзе сонныя бусляняты

спавіты полкамі хмараў,

дзе прарастаюць зярняты

надзеі сярод папараў,

празрыста, ясна, двурога

маладзік авечкі пасе,

ніхто не чакае нікога,—

там буду я, нібы ўсе.

Там, уцякаючы ў морак,

губляе жар-птушка пер'е.

Самота воддаль ад зорак

плыве па моры бязмер'я.

Неба напіўшыся, коні

сходзяцца ў гай, нібы ў церам,

накрыўшыся волкім денем,—

ніхто ix у стайню не гоніць.

А сонца расчэсвае дым,

у кожным куточку свеціць.

Не трэба на свеце тым

начаваць каля смерці.


* * *

Я вінавата, што зіма ўрадзіла,

што ёсць у бедных прадчуванне дзіва,

што ў лютым у вясковых адпачынак...

Хацелі хлопчыка,

з'явілася дзяўчынка.

А тата маме кажа:

— Быт наш зрэбны,

I вельмі нам араты быў патрэбны.

A ўжо ж як нарадзілася дачушка,

хай апалае словы ў апалушках.

Святую справу ўпадабала гэтак,

што апалала ў апалушках дзетак.

A занядужаў родны чалавек,

сушыла зелле, безнадзейны лек.

Самота-стома чарней, чым сажа.

А мела шмат сябровак, аднадумак.

Сяброўкі ўгору не падносяць сумак.

I без любові жыць на свеЦе як жа?

I дзетак вабіць у блакіт-бязмежжа

ад хаты-казкі пакаці-гарохам.

I скрыпка на чужым вяселлі рэжа.

I рохкае пятак зямлі, як рохкаў.


* * *

— Паглядаю на цябе,

не затлумленую справай.

Скінула маску,

голас не свой.

Коцяцца словы

на долі сувой

i заціхаюць

між часам i явай.

— Быць чалавекам

ясная нагода

i няшчасным быць...

Жанчыне тым болей...

— Паглядаю ў твае вочы,

так пакрыўджаныя доляй,

набрынялыя скрухай

высакоснага года...

— Ды не скрухай, а думкай

над жыцця загадкай:

чалавек шчаслівы,

як дымок над хаткай,

развяселены пагодай,

у нябёсы рвецца...

I чаму няўдачы

робяць чуйным сэрца?


* * *

Так прыгнула мяне

да гаркавай кары,

да гарбатай гары

гэта пустка ўнутры.

Мне пад ногі падкінь

кладку гнуткай ракі,

дзе жарства, нібы шоўк,

мой сынок-веташок.

Мой сынок — белы свет,

мой заступнік ад бед,

мой вясковы, як дзед,

як яго запавет.

Палатніну страхі

нацягні ў два пругі.

З-пад грымотнай дугі

плешча сэрца тугі.

Без надзеі не кінь,

сонда дзённае — сын

i світальнае — сын.

На ўсе сонцы — адзін.


* * *

Спелых жытоў пазалота

на незагойныя раны.

Луг для ласкі вачэй абраны.

Сцежка мая — адзінота.

Красак i промняў яснота.

Нёман у сонечным німбе.

Куды плыве па бяздомным небе

хмарка мая — адзінота?

Было сябровак няшмат.

Цяпер нават кум i сват

адну абмінаюць мяне...

А чаму так,

ойча мой — смутак?

Да кураводкі-хаціны

пад саламянае крылле,

да літасцівага сэрца Марылі

тулюся ў ліхія гадзіны...

Хто мя.не зноўку верне

ад стомы, глушэння віны,

на вольную волю ў чатыры сдяны?

Праца — маё збавенне.

Адпетыя песні-кароўкі

з прорвы нап'юцца вады.

Вазьміце з сабою мяне хоць куды,

хмаркі — мае сяброўкі.


* * *

Дзён запалкі намоклі,

расамахі-нядзелі

i здранцвенне дашчэнту з'ядуць.

Перавяліся на свеце зладзеі,

часу-грошай даўно не крадуць.

Сонца ўсход нам прыспешвалі ружы.

Да вачэй мяне выганіць страх —

да святой прастаты,

што знарок не варушыць

порах словаў забытых... i прах.

Маладыя пачуцці жыўцом зацугляны.

Гол ад зор у вачах заглушы,

родны край — ты адзіны мой верны каханы!

Шчодра чэрпаеш сілы з душы.

Ды табе толькі прагну ў любові пр

ызнацца,

хоць гірызнанне — заезджаны конь;

навальніца i лек — ачышчальная гіраца,

лёт на сёмае неба i скон.

У чатыры сцяны зачынюся ахвярна.

Апаўночы ў застылую глуш

з нетраў едзе па грэблі загублены марна,

неаплаканы прывід — мой муж.


* * *

Ведаю ўсё i як быццам нічога.

Болем істоту запоўніла ўчора.

Шкода чужой мімалётнай навукі:

моцна трымацца, узяць сябе ў рукі.

Як утрымаць збунтаванае мора

слабым рукам?

Але не пратэстую.

Свет цэлы быць вінаватым не можа,

то вінавачу дачушку, матулю.

Ноччу бяссоннай буру ўтаймую...

Зойдуць сябры — мала ix засталося

у пасівелым гаёчку валосся.

Навідавоку сяброў не сумую...

Ды зацяжною гульнёй у маўчанне

звязаны, слова баімся пустога...

Шмат што сказалі б, не скажам нічога.

Болем ачышчаны, лепшымі станем...

Рупнасць у нас неспадзеўкі разбудзіць,

часта пастукаўшы ў бубен палёгкі

шротам дажджынак, дождж касавокі...

Дожджык сляпы.

Дзеці мы — людзі.

Птахі мы — людзі.

Да голлечка промняў

цягнемся слабым даверлівым крыллем.

Хмараў галінкі сонца адкрьглі —

болем знявечаны, болю не помнім.


* * *

Куточку продкаў не сплачу даўгі.

A Нёман роспачы заліў лугі.

Забавіўся ў гасцях мой дарагі.

А Нёман роспачы заліў лугі.

Вядуць няўцямна ногі да магіл.

А Нёман роспачы заліў лугі.

Сабак майго чуцця — на ланцугі.

А Нёман роспачы заліў лугі.

Душа буслом на шчырыя кругі.

А Нёман роспачы заліў лугі.

A людзі на пасадах — як стагі.

А Нёман роспачы заліў лугі.


* * *

Вусцішна раптам застацца

між снежнай ясноты

Белым суквеццем абсыпаў яліны мароз.

Зорка радзімы i зорка маёй адзіноты —

ззяе палярная зорка на ўскрайку нябёс.

Сэрца начы

з прадоннем тугі прымірыла.

Лечыць нянавісць.

Загойвае солад надзей.

Покуль дадому вярталася,

пагаварыла

з ціхімі зорамі,

нібы з вачамі людзей.

Золкай пагодай шчырэлі

пагоркі i долы.

Нібы мужчына,

стаў ветлівым бор малады.

Колам за бор зачапіўся мой вечар вясёлы,

інеем глістым струсіліся

з голля гады.

Шчэ засталося цяпла

ад найлепшага мая.

Не размяняла на лютасць

душа дабрыні,

стомаю рук

шарачковы сусвет абнімае,

ані да кога. зла не трымае, ані.

Месячык ясны,

вядзеш заблуканых па демры,

што ж не асвеціш

мой замутнены пагляд?

Як здубянелыя ножкі

ступаюць на церні,

хай углядаюцца вочанькі

зор-немаўлят.


* * *

Зноўку наросхрыст рыпучыя дзверы!

Разбагацела душою ад страт.

Вецер у чыстым полі — мой Эрык.

Бераг пясчаны ля Немана — брат.

Гора?

З карэннем слязы яго вырву.

Гаўя-дачушка ў Нёман вядзе.

Ямка ў сярэдзіне цёмнага віру,

бы ва ўзвей-ветрыка на барадзе.

Ветрык-узвей дае прахалоду

целу, якое стамляецца ў сне.

Цётухны сталі гісторыяй роду.

Краю гісторыя — цётухна мне.

Глыбу жыцця на далоні падыме,

Нёман пачне боль на хвалях драбніць.

Паспавядаюся толькі радзіме.

Будзем з ёй Хмаркі-кароўкі даіць.

Будзем плысці з ёй за песнямі чаек,

з бельмаў нябёс выціраючы мут...

Потым я знікну крыкам адчаю

i здзірванею грудочкам вось тут.


* * *

Буду шукаць я гаючае зелле,

каб на няшчасце,

як на пахмелле.

Хай тое зелле гора астудзіць,

каб пра яго забыліся людзі.

Каб зацвіталі,

пад неба прыўзнятыя,

нібы грамнічныя песні, дзяўчаты.

Каб узляталі за аблачыны,

бы навальнічныя песні, жанчыны.

Каб сваю долю з дужай рукі

не выпускалі дарма дзецюкі.

Згодна

апошняй згарэць у адчаі

у перапёлкай аплаканым краі.


* * *

На стрэшку пасярод жытнёвых гонейкаў

сяброў склікаю на капытны збор.

Каго ў дзяцінстве абагрэлі сонейкам,

прамення хопіць да настылых зор.

Сунічныя, сасновыя шляхі

матулі Беларусі пояць сілай.

Узыдуць словы — скочкі над магілай.

Знямоглы ачуняе i глухі.

Вясковы лад адкрытага пісьма —

адно багацце, што пакіну сыну.

Ці можа гэта грэць, калі прастыну?

I ці нічога ійшага няма?

Між рэкамі i пушчамі стаю.

Зблуканых запрашаю на вячзру.

Люблю ix, нібы Віку i Валеру.

Каму ж яшчэ аддам любоў сваю?

Вярніся лёткай птушкай, маладосць!

Гляджу — паміж ружовага чабору

мне сонейка нясе прамень гумору,

нібы пачула...

Так яно i ёсць...


* * *

Выпрастала смерць крывыя сцежкі.

Я жыву. I засталася з чым?

Маладой суперніцы на ўсмешкі

з вечнаю агідай да мужчын.

...Але хлопец засвяціўся раптам

месячыкам на вуголлі страт.

Ён падаўся мне малодшым братам,

аніякі сапраўды не брат.

Выйдзе мой цяняк, сама не выйду

арабінай пад крыло дажджу.

Выплакала даўкую агіду,

але соннага не абуджу.

Проста ў наваколлі пасвятлела.

Крышку сонейка было шкада.

Проста —

i навошта? —

я ўцалела

словы смяглыя перакідаць...

Хай у недагледжаным прасторы

палятаюць.

З хлопцам насур'ёз

ні аб чым на мове пагаворым,

на якой тут шэпчацца авёс.



ЖУРАЎЛІК

Ужо дапаў да гурбаў перыстых,

з вятрыскам недасяжным роўны.

I пазалочанае перыйка

не пакалолася на промні.

A ў халадочку рэха спеўнае

сядзіць i лапцікі пляце.

Глядзіць разгублена, не ўпэўнена:

куды з падвор'я паляцеў...

У выш бясконцую рыўком.

А каня на балоце плача.

Дзядулеў крыж, як перыскоп —

каб i з магілы ўнука бачыў.

Матуля ў пасмах промняў вечара

здаецца стомленай бярозкай.

Але бадзёрыць сонда вечнае

усмешкам шчыраю сяброўскай.

Пагорак, скуль разгон браў некалі

да мары бацькавай высокай,

глядзіць узбуджанымі рэкамі,

якія злучаны вясёлкай.

Ляці, сынок-жураўлік босы!

Хай белы свет дябе ратуе,

натхняюць родныя нябёсы,

чакае вёска i матуля!


Загрузка...