Словы Бурачок жывыя ведаў


КАЛЯ ПОМНІКА ЯНКУ КУПАЛУ ЎГАРОДНІ

Каб ні кропелькі дня

ў прорву ночы не ўпала,

наш інстытут засланяў

ад непагоды Купала.

У Немане коней купалі,

a стрыглі вушамі вякі.

Барвовыя гваздзікі

ахоўвалі думы Купалы.

Табе экзамен здавала,

настаўнік строгі Купала,

за слова, скарб шчодры наш,

стаяць да апошняга тыдня,

пакуль не ўцалее наўсцяж

ні ценю адпетага злыдня...

Куды растрачана дужасць?

Колькі я тыдняў праспала?

Да памяці Вашай бяздушнасць

не даруецца, Янка Купала!



МАЦЕЙ БУРАЧОК

У Жупранах звоняць званы.

Ашмянкі плынь халадзее.

На чатырох вараных

вязуць Бурачка Мацея.

Якая высокая сіла

асвечвае сумны абрад —

сармацкі звычай ці сімвал?

Мужыцкі быў адвакат!

Ад Кушлян да Жупран

ціхія гоні ў скрусе.

З адкрытых сялянскіх ран

капае боль Беларусі.

На чатырох вараных

з чорнага шляху не збочыць.

А паабапал труны

гора аж слепіць вочы.

Колькі рабіў ён спробы

гора ўкінуць у лёх.

Чорнай хусцінкай жалобы

день на пагоркі лёг.

Слёзы пад вейкамі шорсткімі

у дзецюкоў, бы ў дзяцей.

Стаў перад суддзямі жорсткімі

павераным люду Мацей.

Скруціў ён сумную дудку,

балесна зайграў дудар

новаму веку пабудку

ад скляпенняў да хмар.

Сумленнем не пакрывіў.

У клетцы грудзей зацеснай

сэрду не стала крыві —

яно захлынулася песняй.

Рванулася на прастор

шукаць новай праўды-спакусы.

Мацей Бурачок не памёр,

бо выжылі беларусы.

У душах сыноў, дачок,

ад веку памаладзелы,

едзе Мадей Бурачок

на конях памяці —

белых.



ЖУПРАНЫ

Жупраны.

Адкрыюцца раны...

Раптоўна закрыюцца раны.

Жупраны —

ca шпілем падвоблачным побач

падземны палац шасцігранны.

Жупраны —

грудочак спакою вячыстага,

цемрай прыбраны.

Жупраны.

Тут бацька i брат.

У магіле тваёй сын Тамаш пахаваны.

Жупраны!

Змагацца пачаў Бурачок.

I суд не прайграны.

Жупраны!

Няроўна дзялілі,

далоў загрымелі тыраны.

Жупраны.

У чысты настрой апрануўся

народ абадраны.

Жупраны!

Світальныя песні паэта

на дудцы зайграны.

Жупраны.

Тут кожны яго зразумеў,

як даследчык старанны.

Жупраны —

узняты аратым руплівым

дзірван занядбаны.

Жупраны

мінулым, сучасным

i будучым векам абраны.

Свіраны,

Кушляны,

Жупраны!

Нябыт пакараны.



У КУШЛЯНАХ

Міхаіл Сямёнавіч Ляпеха, падводзячы рыску пад сваім васьмідзесяцігоддзем, пасадзіў каля каменя памяці Мадея Бурачка шэсцьдзесят дубоў вясной 198З года.

Узышлі паэтавы гады

у кушлянскі вечар малады.

А на кожным дубе ёсць гняздо,

a ў гняздзе пяе віхураў сто.

Між лістоты сонейка дрыжыць,

на галінках думку падкідае:

мова наша родная — святая,

чыстая адзежына душы.

Шэсцьдзесят увысь нанятых струн

ад вайны, ад мору, ад паветра

ў день імшаны спавілі валун

памяці вялікага паэта.

Аксамітам зеллечка засланы,

удумліва ўглядаецца ў блакіт...

Вось прыходзяць ворагі ў Кушляны

i кладуць пад камень дынаміт.

З-пад ляснога каменя ў бязмер

узлятае рой старых папер.

Доўга пабіралі ix дзяды.

Шчэ далей схавалі, назаўжды.

Сейбітам тутэйшым трэба вершы,

што пакінуў ім жа свой паэт,

але трэба, каб хто іншы першым

тыя вершы перадаў у свет.

Словы Бурачок жывыя ведаў,

як Радзіму ратаваць ад бедаў.

Выдыхае словы — замаўляе:

«Не вялікая, не малая,

не чырвоная, не чорная... а белая,

чыстая: нікога не біла,

не падбівала, толькі баранілася...»

Толькі роднай песняй засланілася.

Песню i на камені зайграй,

«як зярно ў гарэху»,

родны край,

у жывой шкарлупіне палёў,

«...дзе Гародня, Мінск i Магілёў...».



ПАМЯЦІ МАЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

Марыі Апанасаўны душа

малодшаю нястомнаю сяброўкай,

паўстаўшы перад гродзенскім барока

калі размыта вечнасці мяжа,

вясною непрылашчаных, гаротных

вядзе па ціхіх вуліцах Гародні.

I я, жывая, крочу за душой

Максіма Багдановіча матулі

так безнадзейна, што не прытуліць

мяне юнацтва горад мой ужо

зялёным голлем дрэваў,

ix садзіў

юнак, які знарок мяне будзіў...

І перад ім, такім калючым, мілым,

я, стрыманая, не ўтаю маркоты,

што гродзенцы не збераглі магілы

Марыі Апанасаўны Мякоты...

Ды лепш, каб ён абняў мяне спярша.

Запела б у маёй яе душа.



СЯБРОЎСТВА

Балацянога зелля хмельны верад

зачараваў тутэйшыя палі.

I Багдановіч, i Зоська Верас

зачараваны песняю былі.

А доля неласкавая гаворыць:

— А я сяброўства ваша пераб'ю.

Хай «верабей» палечыцца на моры!

На моры Чорным блага «вераб'ю».

Так безнадзейна блага маладому

у дваццаць шостую сваю вясну.

Не мае сілы даляцець дадому,

каля магілы матчынай заснуць.

Нязручны i нястрыманы, як мора,

згарэў знянацку ў поўдня на плячы.

Дваццаты век прад ім —

дужэйшы вораг —

грымеў вайной, сухоты не лячыў.

Змагацца за жыццё не стала страху.

А навакол — ні сваякоў, ні мілай

матулі... Здзірванелаю магілай

Гародня кліча да еканчэння шляху.

Засушаны сухотамі сынок

ужо не даляціць да родных ніў.

З тугі, з надзеі, з роздуму «Вянок»

усе грудкі заўчасныя абвіў.

У крыж пераўвасобіўся пахілы,

каб ім Радзіму абнімаць здйлёк.

Не прылятаюць з выраю магілы.

О, боль грудзей — блакітны васілёк!



ШЫПШЫНА ЯДВІГІНА Ш.

Казачнік перад адлігай

куст пад акном пасадзіў.

Цётачка з «важнаю фігай»

міма ішла ад суддзі.

Спіць Беларусь з надвячорка,

плачам, бядой пранялася.

Не загарэлася зорка

долі Луцэвіча Яся.

Ножкамі цэўкі сукае

купаліначка-немаўля.

Каля дзяўчат паблукае —

i ўскалыхнуцца здаля

звонкая скрыпка сцяжыны,

болю крынічнае дно...

Досвітак белай шыпшыны

цешыў надзеяй акно.



ГАЛЬЯШ ЛЕЎЧЬІК

Пытанне з мінулага ў яву

вяртае, ледзь вочы заплюшчу:

чаму ён уцёк у Варшаву,

а не ў Налібодкую пушчу?

Чупрыны капа...

З дабратою

на нас пазірае —- лагодны.

Лячуся яго прастатою.

Пяе ва мне «Чыжык» ягоны.

Між часу — ніякай заслоны.

Купала прыехаў у Слонім.

Заходзіць да сябра на каву...

Чаму ён уцёк у Варшаву?

Партрэт з маладой Зоськай Верас

прад першай сусветнай стыхіяй,

калі гартавалася вера

да роднай зямлі настальгіяй.

...У жаўранкаў лёс на скрыжалях.

Разбураны гнёзды без жалю.

На душы паэтаў аблава.

Схавала без вестак Варшава.



ЗАПРАШЭННЕ

Жадаю, не сакрэт,

з табою без ніякае прычыны

на дзень ці два

паехаць да жанчыны,

якая ў нас адна на цэлы свет.

Ад страху адзійоты па начах

паставіла пад лаваю сякеру

i духаў запрашае на вячэру.

Дух продкаў тоіцца ў яе вачах.

Заслана тканаю дзяружкай лава.

Там Багдановіч — найшчырэйшы госць.

На покуце Рагнеда i Прадслава.

I нам адведзенае месца ёсць.

Хто слову служыць,

там бываў не раз.

Да той жанчыны, мудрай i прыгожай,

даеду ў замець я, у бездарожжа...

Якая ёсць з'яўлюся, без прыкрас.



ХАДЫКІ

Алег i Юрка — файныя Хадыкі.

Сярод дзяўчат вучонасцю вядомы.

А я Уладзіміра гартаю томік

у баразне самлелай бульбы-дымкі.

Як з дзіцянём,

як са старэйшым братам,

пагутарым праз ростань:

a ці варта

ісці да праўды, чыстай, як сляза,

каб мне сцяжыну слова паказаць?

Выходжу ў свет — ягоны след відзён:

бунтарскіх дзей бурлівая рака.

У кожным шчырым парастку радка

хвалюецца душа імклівых дзён.

Дзіўлюся ў вочы

з далечы гадоў...

Маршчын сцяжынка збягае ўдоўж

між броваў,

a наіўнасць у паглядзе...

Салома валасоў, якія гладзіць

жанчыне ўдосталь не давялося.

Але высокае жыццё ўдалося!



У МЯСТЭЧКУ

У мястэчку, дзе мошчаны брук

абмываецца стужкаю плёсу,

мне мой даўні бывалы сябрук

уявіўся давераным лёсу.

Меў задум, бы зярнят спелы колас.

На шчыде ваяўнічасці, ў модзе,

у семдзесят нейкім там годзе

ён паклікаў:

— Хадзі на мой голас.

Ён падумаў пра цемру i кладку —

голас выведзе з демры па кладцы...

Я — пра сцежку сваю ад пачатку.

Непадробны,

не дасць мне мыляцда.

Голас меў трапяткі, малады.

Мне такога на шчасце хапала.

Але знакам планіды заўжды

несмяротны быў Янка Купала.

Усміхнуся — прыпомню нагоду.

Але ж сорамна думаць пра тое:

нецярпенне сваё маладое

зблытаць з прагай служэння народу!

Адчуванні жаночыя будзячы,

каб шуканняў настрой не патух,

спадзяюся на радасць у будучым,

ачышчаю мінуласцю дух.



НІНЕ

Шчасце — жыццё.

У шчаслівых сцяжыны прасцей.

Ды нешчаслівыя

шчасце спаткаюць часцей,

у беспрытуллі

блукаючы па бальшаках...

Носяць мужчыны

сяброўку маю на руках.

Я не пытаю,

куды вы мяне несяце.

Паліць мяне i палае

лес мой —

касцёр.

Луг —

мая песня

ў мяне пад нагамі цвіце.

Ножанькі — словы падлётныя...

Шчасце — жыццё.


* * *

Зрэдку мроіцца дзёрзкі на від

ca шчытом Гарадзенскі Давід.

Быў у плечы штылетам забіты

прадажнай душою ca світы.

Як здзічэлыя, выйшлі з лесу,

Што вядома пра нас — варта жалю.

Хто не вывучыў продкаў лёсу,

той сучаснікаў не паважае.

Абыякавыя да даўніны,

не ашчаслівім нашчадкаў.

Але скарбы дзедаўскіх спадкаў

берагуць за душой курганы.



КАСЦЁР

M.K.

Узляцеў у нябёсы касцёр.

Крылле сполахаў распасцёр

пад аблокі маёвых фарбаў.

Наша сэрца — ахоўнік скарбаў.

Не парадаваў іскраў град

дябе, мой па духу брат?

Апрытомнеў зноў краявід.

Уваскрэс наш касцёр, як прывід,

на кап'і алоўка, у пальцах.

Толькі памяці свечка паліцца.

На жалейцы душы іграе.

He даклічам грачынай зграі,

што ў паддашшы грэлася ўночы.

Прыб'ецца да іншага краю.

Уцяклі ад памяці продкаў,

што дабро бераглі на запас.

Як рукой дакраналіся сподкаў

i жагналіся, верылі ў нас,

што з паддашшаў сваіх без прычьшы

не разгонім вырай грачыны.


* * *

Што ты надумаўся мне падарыць?

Вылепі цемру знарок на двары.

Вылепі горад наш з гліны чырвонай

i прынясі мне запазухай

з дзікай альтанкай,

табой зачарованай,

з грушкай, засушанай насуха...

Новых завулкаў не натвары.

Вылепі з памяці,

мне падары.

Вочы твае прамянеюць вясной.

Хай бы мне пець захацелася зноў

у вечаровай тваёй цішыні.

Вылепі свет,

жыццё ў ім вярні.



У СУСЕДНІХ КРАІНАХ

У шляхотных настроях — адліга.

На балотных абшарах — таксама.

Каралева Польшчы Ядзвіга

за Ягайлу выходзіць замуж.

З Вільні ехаў жаніх у Кракаў.

З ім вялікае войска i світа.

Памірыўся часова Вітаўт.

А за войскам крук чорны кракаў,

прадчуваючы,

што браты

не вязуць між сабой дабраты.

Шлях у Кракаў з Вільні кароткі.

Жаніха апярэдзілі плёткі:

крываваты, брыдкі i варвар.

Апаганіць паганствам Вавель.

Князь прыехаў пакорны,

скароны.

Гэтак мала прагнуў —

кароны!

Прад каронай паклаў на вагі

жмудзь,

Русь Чорную i яцвягі.

Нашы продкі на тым вяселлі

мёд пілі,

марцыпаны елі.

Прапівалі мову Літвы,

не губляючы галавы.

Бачыў позірк Ягайлы хітры

перамогу Грунвальдскай бітвы.

I як быццам ведаў сакрэт,

што ў сівыя часы i заўсёды

не кароны злучаюць народы,

а змаганне яднае свет.



У ДОЦІШКАХ

Зацвіў, нібы сто дваццаць год назад,

у доцііпскіх далінах белы май

i белы сад i ў ім дзідячы сад,

а Бурачка i ў Доцішках няма.

Не стукаюць набіліцы красён,

якія ткалі світку дудару

i патыкалі бураю зару...

Але народ запамятаў усё.

Не зніклі песні, што пяяў калісь

для нас на дудцы пасярод начы...

Алесь паціху дудачку ўключыў —

i песня-думка паляцела ўвысь.

Выводзіць чыстым голасам Алесь,

i падпявае рэчанька-дачка.

Мужчыны песню ведаюць...

Але

няма між ix Мацея Бурачка.

З выгнання ён вярнуўся. Не памёр

на стыку двух вякоў. Яго пара

заўсёды...

Але як спявае хор?

Ці ў лад з настроем сумным дудара?

Toй песняю-душою не крыві!

Хоць трэсйі, ды не кідайся ў адчай...

I як не стане, сапраўды, крыві,

знайдзі Алеся,— гранне не канчай.



СЛОВЫ

Веру словам —

дзіцячым слязам,

што кладуцца на сэрца цяплом.

Можна словам смяротна ўкалоць.

Легкамысным паколешся сам.

Словам чыстай крыніцаю плыць,

у птушыных звінець галасах.

Паспрабуйце на словы злавіць

кракадзіла ў тутэйшых лясах!

Не занось у захмарную высь...

Камяком у грудзях не замры...

Быць я марыла словам калісь,

што загоіць пакуты зямлі.


Загрузка...