АД ВЫДАЎЦЫ


Галоўнае Праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, з сядзібай у Беластоку ідучы на сустрэчу ініцыятыве беларускай моладзі ў пашырэнні мастацкай самадзейнасці ў межах Народнай Польшчы выдае першае сваё выданне «Зборнік сцэнічных твораў» для гурткоў мастацкай самадзейнасці. Складаецца ён з трох п’ес аднаактовых і адной п'есы двухактовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкага), «Міхалка» (з польскага пераапрацавана Далецкімі) і «Мікітаў Лапаць» М. Кудзелькі.

Думаем, што гэты зборнік п’ес дапаможа нашай моладзі ў арганізіванні драматычных гурткоў.

Выдавецтва падабрала п’есы, якія ў нашых абставінах не цяжка падрыхтаваць да пастаноўкі. Зборнік гэты дапаможа ў працы моладзі ў пашырэнні беларускай культуры.

Выдавецтва просіць прысылаць свае заўвагі і пажаданні адносна зборніка пад адрасам: Галоўнае Праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, вул. Маніфеста Ліпнёвага 25.

Галоўнае праўленне беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.


Загрузка...