5

На другі дзень пасля тых нібыта неверагодных, а насамрэч — проста незразумелых падзей, Пятро Камар з’явіуся на вясковай пошце, як толькі яна адкрылася, узяу бланк тэлеграмы і напісау наступнае:

«Тэрмінова прыязжай Творацца цуды».

Унізе ён паставіу адрас свайго брата Паула, які працавау у будатрадзе, недзе у Мінскай вобласці. Загадчыца пошты цётка Тэкля механічна прачытала тэлеграму, пералічыла словы, назвала суму, якую трэба было заплаціць, і тут да яе дайшоу сэнс напісанага. Яна з падазронасцю паглядзела на Пецю паверх акулярау. Вочы у яе былі колеру алоукавага графіту.

— Што ты напісау?

Пеця паціснуу плячамі, мауляу, што?

— Якія цуды? Якія цуды творацца? — крыху раздражнёна вымавіла загадчыца пошты.

Пеця хацеу гэтак жа раздражнёна адказаць, што ніякія, бо ён ні пра які там цуд нічога не паведамляе.

— Вы не пашляце гэтакую тэлеграму?

— Не. Забірай яе, — адказала загадчыца і дзелавіта паклала запоунены бланк пад шкляны экран, за якім сядзела.

— Я ж не пішу, што месяц з неба зваліуся, — спакойна сказау Пеця. — І што ён ляжыць на гародзе сярод гарбузоу… Я нічога такога не пішу!

— Не прыдурвайся, Пеця, ты дарослы хлопец.

— Вось таму, што я дарослы, як вы кажаце, магу я паслаць тэлеграму?

— Дарослыя не пасылаюць такіх тэлеграм.

— Якіх? Хвёкла Іванауна, што вы разумееце пад словам «цуд»?

— Пеця, ты вялікі хлопец, — ужо асуджальна сказала загадчыца, якая не любіла, калі яе называлі Хвёклай. Яна любіла, каб яе называлі або проста Іванауна, або яшчэ прасцей — цётка Тэкля. Таму яна адпомсціла:

— Ідзі, Пяцюньчык, чым карысным займіся. Кніжку якую пачытай, ці рыбы налавіце… Я занятая, ідзі-ідзі.

Пеця адчуу, як ад гэтай дзіцячай яшчэ мянушкі-назову у яго ажно пабурачкавелі вушы. Ён узяу ручку і закрэсліу у тэлеграме два словы. У тэксце засталося «Тэрмінова прыязджай».

Загадчыца нервова смыкнула тэлеграму да сябе, стрэльнула вачамі па закрэсленым, буркнула:

— Няма чаго рабіць… — і налічыла грошы. Потым падсунула да сябе тэлефон, каб перадаць усечаную тэлеграму на тэлеграф, і, змушаная рабіць тое, што супраць яе волі, а галоунае, як яна лічыла, супраць здаровага, цвярозага сэнсу, зусім ужо раззлавалася.

— Ён табе так і прыедзе. Ён жа ж на рабоце, Павел твой. Ён у будатрадзе. Гэта табе не хіханькі. Што, я не ведаю, што пра цябе з раніцы кажуць? Манаха бачыу? Усохлага? З дупла выпау… Кія на вас няма, біць вас няма каму.

Але Пеця ужо выходзіу з пошты. «Пяцюньчык» быу адпомшчаны.

Дома Пецю ужо чакау усхваляваны Мікалай Лявонавіч.

— Дзе вы гэта узялі? — былі ягоныя першыя словы. І настаунік паказау Пецю скурачку.

Пятрук падрабязна, не прапускаючы нават самай нязначнай дэталі, расказау пра учарашняе. Ён нават не прапусціу, у які момант заходзіу за хмаркі месяц і у які выходзіу, як заузята плёхкала рыба і як тауклі мак камары.

— Ідзём да дуба. Гэта ужо сур’ёзна, — раззлавана сказау настаунік, выслухаушы Пецю.

Каля дубовай калоды іх ужо чакалі. Па-першае, сам гаспадар сотак, Колб, па-другое, там была Лена, якая уважліва разглядвала сляды на беразе рэчкі. Цікауныя суседзі і не меней цікауныя дзеці, якія вось так рана папрыходзілі паглядзець на месца нечуванага здарэння, дапаунялі зборню.

Мікалай Лявонавіч абышоу дуб, зазірнуу у дупло, пакалупау там пазногцем, паузірауся у зямлю пад дуплом.

Абследаванне нічога новага не дало. Загадка заставалася.

Пасля здарэння прайшло каля двух тыдняу. Чуткі і плёткі па вёсцы хадзілі самыя неверагодныя. Ужо нехта кляуся і бажыуся, што бачыу іншапланетнікау, іншыя сцвярджалі, што пад вёскай атабарыліся сектанты. Зразумела, расказвалі і гісторыю, блізкую да той, якой колісь частавау вучняу настаунік гісторыі — пра манаха, які праспау тысячу гадоу у дубовай калодзе, заліты мёдам. Казалі яшчэ, што да старога Камара, Пецевага бацькі, з Аустраліі ці Канады прыехау родны старэйшы брат. І што гэты ягоны брат быу пастрыжаны на чужыне у манахі, так пасціуся, што высах у трэску, і вось зараз прыехау ледзь жывы на радзіму дажываць. Але Камар запатрабавау з яго грошы, а у таго манаха не аказалася ні капейкі. Бо, мауляу, маскоускія улады усю ягоную пенсію у тых канадскіх ці аустралійскіх далярах так пералічылі на савецкія рублі, што выйшла смешная сума, ад якой той манах адмовіуся. І цяпер бедны манах, як не было дзе жыць, падауся некуды на Волхаускія балоты. А уночы ходзіць па гародах і дзе у каго морквіну выцягне, у каго слоік з малаком увалачэ.

Было у разгары жніво. Часу слухаць і верыць розным показкам не знаходзілася, на палях гулі камбайны. Пятрук кожны дзень чакау свайго брата-студэнта, якога лічыу самым разумным чалавекам на свеце, і які, урэшце, дасць элементарнае тлумачэнне незразумелай з’яве. Чакалі Паула і Лена з Міхасём. Прауда, Павел прыслау ліст, што не можа вырвацца з будатрада нават на адзін дзень, але усяляк шукае такой магчымасці.

Дні ішлі за днямі, Павел усё не ехау, Мікалай Лявонавіч слова за словам расшыфроувау скурачку, хлопцы і дзяучына хадзілі працаваць на калгасны зерняток, і гісторыя, якая так бурна пачалася і так уразіла вяскоуцау, стала памалу забывацца.

Неяк вечарам каля вясковага клуба моладзь сабралася на танцы. Але для танцау пакуль было ранавата, ды і загадчык клуба яшчэ не прыйшоу з дому і не прынёс пласцінкі з папулярнымі мелодыямі. Паміж юнакамі і дзяучатамі ішла размова — нехта успомніу пра нядауняе такое дзівоснае здарэнне.

— А я вам кажу, што гэта было! — даказвау адзін хлопец. — Вы ж тады фільм глядзелі, а мы на вуліцы стаялі. Чуем — крычыць нехта, дзяучына нейкая. Крычыць, аж заходзіцца. Мы насцярожыліся і туды…

— Во залівае! — крыва пасміхаючыся, казау хлопец з тых, якія нічому не вераць. Але распавядальнік не звяртау на яго увагі і працягвау:

— Пабеглі туды, глядзім — Ленка Заранок бяжыць. Мы да яе: што здарылася. Яна так і так, гаворыць, манах з дупла выпау.

Той хлопец, што перабівау распавядальніка, тоненька захіхікау. Іншыя слухачы тарганулі смехуна за кашулю, мауляу, не перабівай.

— Так і так, кажа Лена, манах з дупла выпау, трэба ратаваць, а то памрэ, худы надта. Кажам, які манах, што ты вярзеш? А яна — не, бяжыце да настауніка, у яго тэлефон, выклікайце «хуткую». А мы ж не верым! — распавядальнік падняу руку угору. — Вядзі, кажам, паказвай, дзе ён? Яна і заводзіць нас на рэчку. Гляжу, Пеця Камароу нібы учаурэлы…

— Ты там быу? — перабіу растабары Міхась Сінчук. Як Пецеу таварыш, ён не хацеу, каб чапалі імя сябра.

— Не быу, але хлопцы былі, малыя, за агародам Колбавым. Прыбеглі туды, а там адзін Пятро збянтэжаны стаіць, — крыху паправіуся распавядальнік. — Зніякавелы, ашаломлены. Пытаем: дзе твой манах? Ён і паказвае — во, па вадзе пайшоу.

— Па вадзе, акі па суху! — Зноу не вытрымау весялун. — Як па сухім! Ну ты і майстар байкі плесці. Шкада, Камара Пеці няма, дау бы ён табе выспятка… Такія кулі ліць…

— Ды змоуч ты, хай чалавек раскажа, — стрымлівалі весялуна дзяучаты з суседняй вёскі, якія сёння прыйшлі на танцы і якія нічога не ведалі пра здарэнне.

— І што ж вы думаеце, глянулі мы туды, куды Пецька паказвае, а ён, той манах, і ідзе па рэчцы, як па сухому, шпарыць, во, як па дарозе, рыхтык там брукаванка.

— Дык мо там які прывід… — з сумневам у голасе перабіла адна дзяучына.

— Вось бачыце! — абурыуся расказвальнік. — Як прывід — то гэта і нармальна, гэта можна вытлумачыць, а як манах з мінулых стагоддзяу, дык гэта вам не верыцца. Кажу вам, паверце, на уласныя вочы бачыу, як чалавек ішоу пасярод ракі па вадзе.

— Вечарам, уночы, лічы, ты гэта бачыу? — зноу не вытрымау Міхась. — Пытаюся — ці быу ты там?

— Ну і што што уночы? Тады месяц свяціу, хоць іголкі збірай. Гэта па-першае, а па-другое, Міхась, вы пабеглі з той скурачкай да настауніка, а мы выйшлі з клуба і пайшлі на рэчку…

— Ну і што далей было? Залівай далей… — рагаталі дзяучаты з суседняй вёскі.

— Што далей? Адзін з нас, Віцька Петрушэня, зняу адзежу і кінууся у ваду, але, бедалага, далёка не праплыу, бо забаяуся адзін. Што б ён з тым манахам рабіу?

— Пагаварыу бы з той муміяй…

— Дык вось, нам так тады страшна зрабілася. А галоунае — сабакі не брэшуць. Каб нехта чужы быу на сяле, тутэйшыя блахачы узнялі б такі вэрхал…

— А як ён усё-ткі выглядау? — дзяучат раз’ядала цікаунасць.

— Як выглядау? Страшны, чорны, усё адно мумія егіпецкая…

Тут на дарозе з боку далёкай чыгуначнай станцыі з’явіуся малады чалавек у светлай кашулі, з тоуста напакаванай спартыунай сумкай праз плячо. Час быу такі, што акурат цяпер, калі хто прыязджау на вечаровым цягніку, і прыходзілі у вёску.

— Павел! — закрычау Міхась. — Як мы цябе чакаем.

Хлопец, якога Міхась назвау Паулам, падышоу да клуба, павітауся за руку нават з дзяучатамі, кожны раз жартам спрабуючы тыя ручкі пацалаваць, але дзяучаты рукі вырывалі.

— Як жыццё? Што тут у вас за рада паустанцау у Мілавідах?

Гісторыя пра манаха была пауторана з новымі дэталямі і падрабязнасцямі.

— Уга! Цікавая навіна. Дык, кажаце, мумія уваскрэсла? — спытауся Павел, паціраючы бровы. — А ведаеце, што я вам скажу?

Усе моучкі глядзелі на студэнта. З твару і ростам ён быу як Пятро, у плячах нават вузейшы, худы і загарэлы.

— Я ведаю, дзе гэты манах цяпер.

— Дзе?

— Так я вам і скажу. Вось занясу свае ванзэлкі, і мы туды сходзім.

— Ноччу? Куды?

— Пачакайце хвілін пятнаццаць. Перакушу дома, вазьму Петрыка і мы выведзем святога інака на чыстую ваду, далібог. Я ведаю, дзе ён. Нюхам чую. І пакліч, Міхаська, Лену сюды. Ёй будзе цікава.

Павел узваліу сумку на плячо і падауся дахаты. Усе прысутныя абрадавана уздыхнулі.

— Вось што значыць вучоны чалавек, сталічны студэнт. Прыйшоу, і за пяць хвілін развёу бяду рукамі, — сказау Міхась, калі Павел адышоуся.

— Гэта Пецькау брат? — спытала дзяучына з суседняй вёскі.

— Пецькау… У Мінску вучыцца. На гісторыка.

— Так, ён нічога, высокі.

— О! Ён у нас — што ні гавары — светлая галава.

— А мне казалі, што у Пецевага брата доугія валасы… А гэты як зэк пастрыжаны.

Міхась сумеуся. Сапрауды, ён і не звярнуу увагі на Паулаву прычоску.

Студэнтавы даужэзныя светлыя валасы шмат у каго былі прадметам зайздрасці, бо у школе не дазвалялася насіць доугія прычоскі. І вось — лысы, і ужо дауно, бо паспела адскочыць кароткая шчотка новых валасоу.

— Будатрад вам не семінарыя, — патлумачыу Міхась. — Там не параскашуеш. У бетонамешалку як зацягне валасы. Таму загад усім стрыгчыся пад нуль! Вы стойце тут, а я схаджу па Лену Заранчыху.

Не, не варта было звязвацца з ім, з манахам. Для гэтага трэба мець вопыт, сілу. Уяуляць манаха, жыццё ягонае, якое так і не прагледзеу скрозь бясконцыя гады, цяжка, складана. Паспадзявауся на лёгкі поспех…

З чаго усё пачалося? З гульні, з уяуленняу, з успамінау. З таго малога чорціка — самага сапрауднага, — які дапамог сёе-тое зразумець.

Гульня пачалася з вяртання ва уласнае папярэдняе жыццё. Цікавая рэч — што у маладых гадах можна успомніць пра дзяцінства? Стоп! Сваё, ці манахава? Вечны холад. Курная хаціна. Замест коміна — дымны мех. Калі у печы выпальвалася, заткалам затыкалі печ, а мех, які быу падвешаны пад столь, і праз які дым і цяпло выходзілі у неба, закручвалі і завязвалі. У хаце адразу рабілася чадна і цёпла. Ад чаду выскоквалі на вуліцу, на снег. Адзежы не было, лапці вечна мокрыя. Летам хораша, летам выдатна. Усё наукола у зараслях галешніку, стажкі вакол хлявоу і хат. Увесь свет у алешынах — нізкіх, карчаватых.

Бацька быу майстра, увесь час стругау пілавау. За капейкі, бо не асмельвауся простым людзям заломваць цану. Ці былі тады капейкі? Эх ты, гісторык. Грашы, шэлягі. Аднойчы бацька насыпау у мех стружак і загадау вынесці за поплау, праз гаць прайсці і высыпаць. Выкінуць у карчы, як казалі. І тады пабег. А ужо не так светла было. Яшчэ не вечар, але у тым галешніку за гаццю змрачнавата. Пабег, асільваючы незразумелы страх, і стау высыпаць пад куст альхі, якая каранямі была у вадзе, бо лета было толькі напачатку, і яшчэ стаяла вада у равах, у карчах. Тады і здарылася тое, што памятау усё жыццё, што ніколі ні пры якіх абставінах не выходзіла з галавы, сядзела і будзе сядзець вечнай стрэмкай.

Ён раптам убачыу проста перад сабой на вузлаватых, белых у прыцемках альховых карэнішчах… чарцяня. Самае сапрауднае чарцяня. Яго было цяжкавата разгледзець, бо святла не хапала тут, пад галінамі альхі. Спачатку ён падумау, што гэта нейкі звярок. Велічынёй з ката. Або такі кудлаты смешны маленькі сабачка. Але істота сядзела так, як можа сядзець толькі чалавек. Тое, што можна было назваць тварам, было невыразным — нешта і кацінае, і сабачае… Ці то вушкі на галоуцы, ці то рожкі. Толькі вочы сумныя і праніклівыя. Яны не свяціліся, як можна было меркаваць, што вочы у падобных істот свецяцца злавесным святлом. Яны адбівалі святло неба, проста цьмяна блішчэлі. І выклікалі адчуванне журботы, бяды, нават нейкага мілажалю.

Ён тады крыкнуу, кінуу мех, і пабег прэч. Дома яго трэсла, мову адняло. На роспыты бацькі, калі яго крыху адпусціла, заявіу што бачыу чорта.

— Ты у карчах бачыу чорта? — сур’ёзна і разам з тым весела перапытау бацька і крыва усміхнууся. — Ідзём, пакажаш, дзе ты яго бачыу

Ісці ён наадрэз адмовіуся. Бацька узяу малодшага сына, яны узброіліся кіямі і разам схадзілі на поплау па кінуты мех. Ніякага чорта яны там не убачылі.

Потым яго вадзілі да шаптухі выліваць страх. Вылілі — ён перастау баяцца поплава, альховых кустоу. Гісторыя пакрысе забылася. Яму проста не напаміналі пра недарэчны страх. Але ён памятау. Стрэмка сядзела. І чорцік не раз з’яуляуся яму у снах: моучкі сядзеу на белаватых альховых карэнішчах і з цьмянай жальбай глядзеу на яго.

Калі ён вырас і вывучыуся, візія гэтага чорціка з жаласлівым позіркам нікуды не знікла. Яна зрабілася дэталлю, элементам ягонай свядомасці. Вобраз чорціка не мог выцесніцца з галавы нічым. Прауда, ён і не перашкаджау яму — быу бяскрыудным. Ніякай ні карысці, ні шкоды гэты вобраз не прыносіу.

Ён многа і не думау пра яго — ёсць у галаве, у свядомасці у людзей розныя вобразы — дык і што з гэтага? Вобраз гэтага чорціка нават смяшыу яго, забауляу Але ён не расказвау пра яго. Нікому і ні пры якіх абставінах. Паспрабуй раскажы каму?! Што падумаюць? З часам і узростам вобраз чорціка знікау, амаль забывауся, амаль выветрывауся з галавы.

Значна пазней, калі вырас і стау чуць і разумець выразы пра так званыя «белага каня», «белую гарачку», ён зноу успамінау пра свайго бяскрыуднага сябручка. І ужо тады, калі стау разважаць пра гэта, пачытау сякую-такую адмысловую літаратуру, і не навамодную, а старажытную, якой тысяча ці паутары гадоу раптам усвядоміу што гэта быу не чорцік, але… ягоны уласны анёл. Гэта значыць вобраз той душэунай сілы, энергіі, якая была у ім, як чалавеку, і якой надзяляецца кожная жывая істота.

Вось што тое было — вобраз сілы! Мала таго, гэта быу не анёл тагачаснага дзіцячага узросту. Гэта быу анёл цяперашніх ягоных гадоу, яго, дарослага чалавека, калі душа заморана мярзоццем так званага дарослага жыцця. Ён тысячы разоу вяртауся у сваёй памяці у дзяцінства, калі адчувау сябе бязвінным, чыстым, светлым. Уласна, істотай, якая не мела ніводнай заганы. І гэтае вяртанне нейкім чынам праходзіла праз таушчыню пражытых гадоу, матэрыялізавалася, і ён глядзеу вачамі дарослага, сталага чалавека на самога сябе — маленькага, бязвіннага, абсалютна чысценькага.

А што бачыу той, на якога ён глядзеу? А тое і бачыу, што уяуляла сабой ягоная душа цяпер — чарцяня!

Вось, аказваецца, чаму ён тады не пазнау свайго уласнага анёла, які прыйшоу да яго праз пражытыя гады паглядзець на свой уласны пачатак! Нібы магутная рака вяртаецца да маленькай крынічкі, струменьчыка паглядзець, з чаго, уласна, пачынаецца.

І наколькі чысцюткая вада у гэтым пачатковым струменьчыку, настолькі і брудная, з’індустрыялізаваная вада на вытоку ракі. Раса, дыяменты, празрысты бальзам у вытоку — бруд і смурод у яе эстуарыіі, вусці, дзе яна вылівае свае струмені, уласна, і не вады, а амаль мёртвага хімічнага раствору у мора.

Выходзіць, так робіцца і з чалавечай душой: ён у дзяцінстве убачыу свайго дарослага анёла і прыняу яго за чорта?! Дзіцятка, хлопчык — чысты душою — і чорт, хай сабе малы, у немаладыя гады.

Выходзіць, так. І што тады рабіць? У чым загадка гэтай неадпаведнасці? Дзе выйсце? І навошта ён, гэты інструментарый думання, яму дадзены?

Павел не прыйшоу да клуба ні праз пятнаццаць мінут, ні праз паугадзіны. Міхась выклікау Лену, і яны спыніліся насупраць Паулавай хаты, сталі чакаць, калі выйдуць хлопцы. Неузабаве выйшау Павел, адзін. У руках трымау невялікі электрычны ліхтарык.

— Пятра няма дома, усё на рыбе боутаецца, таму я і затрымауся, чакау яго, — сказау ён і звярнууся да Лены замест прывітання. — Ты не ведаеш, у якім месцы ён ловіць?

Звяртауся з падтэкстам, бо ведау, што Пятрук у гэты час мае з Ленай спатканне — ш. мат што чуу пра іх. Дзяучына успыхнула, але авалодала сабой, прамовіла:.

— Ён, гэта… чарвякі у абед капау, але нічога не гаварыу, куды пойдзе…

— Ды на азярынах, па той бок ракі недзе прападае, — выручыу Лену Міхась.

— І гэтак позна? Добра, пойдзем без яго. Вы не здагадваецеся куды?

Лена і Міхась не здагадваліся.

— У царкву! — Павел рассмяяуся. — Людцы! Што тут такога? Царква — гэта не дом смерці, як вам унушылі з дзяцінства. Гэта дом жыцця!

Што ж, царква дык царква. Ісці было недалёка. Невялічкая царква знаходзілася крыху убаку ад вёскі на цесных могілках, густа і без ладу зарослых бэзам, тоустымі дубамі і бярозамі. Каб не сабіраць цікауных малых, пайшлі агародамі.

Загрузка...