ПАСЕЛІШЧА НА ВЫСПЕ


Цямнела i паблісквала на паўднёвым небакраі з самай раніцы, але Буркун на гэта асабліва не зважаў. Дажджы лілі недзе далека, а ў вірку пад лазовым кустом надта ж добра сёння лавіліся акуні. На траве ляжаў ужо доўгі дубец з нанізанымі рыбінамі.

Захапіўшыся, хлопец i не прыкмячаў, як пачала падымацца ў рацэ вада, як яна ўядалася ў бераг, падмываючы старую хвою. Калі вада падступала да самых ног Буркуна, ён узбіраўся па касагору вышэй i зноў закідваў вудачку, сплеценую з воласу конскага хваста.

Але вось рыба перастала кляваць. 3 плёскатам абсунуўся ў ваду бераг. Тады хлопец агледзеўся i ўбачыў, жахнуўшыся, што мыс, на якім ён вудзіў, ужо ператварыўся ў выспу, адрэзаную ад берага хуткай плынню. Рака ўвачавідкі разлівалася, затапляючы нізіны-абалоны, поплаўныя грывы, падступала да далёкага лесу. Бачна там на поўдні ішлі нечуваныя дажджы, таму i пачалася паводка.

Вада ўжо панесла дубец з акунямі, запенілася ў каранях хвоі. Вось ужо i зусім не стала сухой мясціны. Тады Буркун палез на дрэва. Усеўся на таўсцейшых суках i з вышыні са страхам глядзеў на разбушаваную раку.

Зараз, калі ён сядзеў у бяспечнейшым месцы, адчуў, як смокча пад лыжачкай. I тады пашкадаваў, што паводка змыла ўлоў. Праўда, вуду сваю ён не кінуў, захапіў на хвою. Але зараз рыба не лавілася. Відаць, яна адчула вялікую змену ў рацэ. Ей таксама стаў не даспадобы нязвыклы імпэт плыні, i яна зашылася ў свае сховы. Таму на злоўленага шэрага авадня Буркун ледзь, увудзіў невялікую верхаводку, якую адразу ж з'еў.

Крыху пазней Буркун адчуў, як закружылася галава i небакрай пачаў абсоўвацца некуды ўніз. Хлопец ашчаперыў камель, каб не ўпасці, але ўсё адно адчуваў, што апускаецца разам з дрэвам. Яно, падмытае, пачало хіліцца на глыбізну. Вада забурліла ў голлі, запенілася, неадольная плынь падхапіла хвою, закруціла i панесла па рацэ. Буркун то акунаўся ў ваду з галавою, калі рака перакручвала дрэва, то зноў разам з хваёвым камлём вынырваў на паверхню, адплёўваючыся ад вады. Нарэшце, калі дрэва вынесла на сярэдзіну ракі, яно набыло ўстойлівасць i роўна паплыло на ўсход, дзе ўжо пачало вечарэць неба.

Ноч была месячная, i ўся вадзяная прастора ў прывідным святле поўні выглядала бясконцай. I хлопцу часам думалася, што рака затапіла ўсю зямлю, як, па словах старасвецкіх паданняў, ужо калісьці здаралася. I толькі месячная сцежка на вадзе, быццам насыпаная блішчастай луской, няпэўна абнадзейвала выратаваннем.

Несла рака вывернутае дрэва i ўвесь наступны дзень. У пачатку трэцяга дня хвоя падплыла бліжэй да берага i засела на плыцізне. Вада ўпёрлася ў вывараць, злуючыся, што тая не слухаецца, але не адолела сарваць з месца. Паводка бачна пайшла на спад, i моц яе паслабела. Духі вадзяных стыхій, што вырваліся з бяздонняў на волю, трацілі сваю ўладу.

Буркун не спаў мінулыя ночы, быў стомлены i галодны i ўжо абыякавы да ўсяго. Але калі дрэва запынілася, ён узбадзёрыўся i перабраўся на вышэйшыя сукі, каб агледзецца, памеркаваць — можа ўжо можна як вырвацца з гэтай рачной пасткі.

Непадалёку з ракі выступала вялікая выспа з лесам на ніжэйшым краі i вёскай на прырэчным схіле. За вёскай святлела даспяваючай збажыною поле. Каля берага, бліжэй к лесу, пасвіўся статак. Сушэйшым часам выспа, мусіць, злучалася з лесам нейкім перашыйкам, але зараз была ўся акружана вадой.

Нават стома прапала ў Буркуна, так ён расхваляваўся — зусім блізка людзі! Яны былі на беразе каля выцягнутых на сухое чоўнаў. Угледзеўшыся, хлопец нават пачаў адрозніваць загарэлыя твары. Хто яны, гэтыя незнаёмыя з паселішча на выспе? Буркун ведаў, што ў суседніх вёсках жывуць людзі адной з ім мовы, адных багоў i звычаяў. Але чуў таксама, што ніжэй па рацэ — чужое i загадкавае племя, з якім не радніліся, а часам i варагавалі. Што рабіць яму? Клікаць на дапамогу, або датрымацца да цемры, украсці човен i паспрабаваць даплысці да родных ваколіц? Але сярод хацін хлопец прыкмеціў сабак i засумняваўся — яны ўчуюць чужака i ноччу. Тады яго зловяць i заб юць, як злодзея.

Пакуль Буркун разважаў, што яму рабіць, у вёсцы прыкмецілі на вывараці чалавека, i ад берага адплылі чоўны. У ix былі мужчыны з вёсламі. На дно даўбёнак — хлопец гэта прыкмеціў добра — яны паклалі дзіды, a ў некаторых за спіною былі лукі. Падплыўшы да самага дрэва, мужчыны прыпыніліся i пачалі насцярожана ўглядацца ў гушчыню галін i лісця, вышукваючы іншых затоеных чужакоў. I тады хлопец кінуўся ў ваду. Ен рашыў лепш утапіцца, чым трапіць у рукі гэтых суровых незнаемых людзей, i цёмная вада з плёскатам стулілася над ягонай галавой.

Ачнуўшыся, Буркун зразумеў, што ляжыць на нечым мяккім, а моцныя рукі, прыпадняўшы галаву, уліваюць яму ў рот штосьці смачнае i цёплае. Па смаку пазнаў, што гэта грэтае малако. Прыадплюснуў вочы, i першымі ўбачыў жаночыя рукі, якія яго паілі. На запясці адной з ix пабліскваў вузкі бранзалет. Расплюшчыў вочы больш i сустрэўся з поглядам шэрых вачэй пажылой жанчыны. Вочы былі прыязныя, ад ix рабілася спакойна i добра.

Жанчына штосьці ціха сказала i пагладзіла хлопца па галаве. I ад гэтага дотыку ён зноў заплюшчыў вочы.

Спаў ён доўга. A калі прачнуўся, адчуваў сябе ўжо даволі акрыялым.

Выратаванец хутка папраўляўся. Яго кармілі пшанічнымі праснакамі з мёдам, адпойвалі малаком. Драпіны на целе прамывалі рамонкавым адварам. Убачыўшы, што яму не робяць благога, хлопец асмялеў, абвыкся. З большага пачаў разумець i гаворку тубыльцаў. У іхняй мове траплялася даволі шмат звыклых для яго слоў, пра іншыя ж здагадваўся па сэнсу.

Праз пару дзён Буркун выйшаў на вуліцу, каб агледзецца, куды ён трапіў.

Веска складалася з пары дзесяткаў паўзямлянак з нізкімі плеценымі з лазы сценамі, якія пакрываліся зверху двухсхільнымі чаратовымі стрэхамі. Стрэхі трымаліся на слупах, укапаных па кутах паўзямлянак. Шчыліны пад стрэхамі i ў сценах былі закладзены мохам, замазаны глінай, каб зімою не заходзіў у жытло холад. У паўзямлянкі можна было трапіць праз нізкія праёмы-дзверы, завещания скурамі або старымі радзюжкамі. Побач было i нешта накшталт плеценых з саломы дзвярэй — для халоднага часу. У сценах жа знаходзіліся i невялікія шчыліны — вокны.

Каля хацін былі жардзяныя выгарады. Мяркуючы па слядах, у ix ноччу трымалі жывёлу. Тамсям на калах сохлі свежа памытыя пласкадонныя гліняныя гаршкі i збаны. Такі ж посуд захоўваўся i пад невялікімі павецямі, напоўнены рознымі каранямі, арэхамі, зернем.

На першы погляд жытлы былі бязладна раскіданыя па схіле. Але, калі прыгледзецца, можна было заўважыць, што большасць ix ціснулася да берага. Тыя ж, што размяшчаліся вышэй, утваралі другую лінію. Ад кожнай будыніны адыходзілі ўтаптаныя сцежкі, якія зліваліся ў адну шырокую, што перасякала ўсё паселішча. З усходняга боку яна вяла да вузкай затокі пад вербамі, дзе знаходзіліся чоўны-даўбёнкі, прывязаныя да дрэў або выцягнутыя на пясок. Заходні канец сцяжынывуліцы выводзіў за вёску i раздвойваўся. Пакуль што менш пратаптаны шлях зварочваў да яшчэ нязжатага поля, раскапычаны — на пашу.

Можа найбольш Буркуну спадабалася, што ўся веска была абкружана плеценым з тоўстых сукоў плотам. Вастраколіны тырчэлі вышэй чалавечага росту i зводдаль усё гэта нагадвала зубастыя пашчэнкі вялізнага шчупака. Праз такі плот-агароджу не пералезе ні звер, ні чалавек.

Каля краю вёскі, побач з агароджай, стаялі велікаватыя будыніны на слупах з рэдкаплеценымі сценамі без глінянай абмазкі. У адной з ix Буркун заўважыў развешаныя рыбацкія сеткі, мярэжы i іншыя снасці, кошыкі з лазы i саломы, розныя драўляныя вырабы, запасы лыка, цэлыя i бітыя гаршкі, леташнюю салому. Словам, гэта былі i кладоўкі i, мусіць, сховішчы для корму жывёле на зіму.

На краі паселішча, каля невялікай вытаптанай пляцоўкі, хлопец убачыў i зусім дзіўную будыніну — круглую з вастраверхім чаратовым дахам. Над уваходам у яе бялеў рагаты чэрап быка. Буркун зазірнуў у цёмны дзвярны праём будыніны i адхіснуўся — там стаяла мажная жанчына i ва ўпор глядзела на яго. Стаіўшыся пад сцяной, хлопец прыслухаўся, але ў круглай будыніне ніхто не крычаў, не лаяўся. Там было ўсё ціха. Тады ён рашыў зноў зірнуць на тое дзіўнае стварэнне. I зараз зразумеў, што жанчына была драўляная, выразаная з тоўстага камля. Яна трымала на круглым сваім жываце плоскія рукі i была аплеценая i абвешаная рознымі стужкамі, матузкамі, свежымі i засохлым! вянкамі з кветак i дзеразы. Вакол выявы паўкругам ляжалі каменныя зерняцёркі.

Раптам за спіною Буркуна пачуўся шум. Ен азірнуўся i ўбачыў, што да яго подбегам спяшаецца гаспадыня. У яе былі застылыя ад сполаху вочы. Падбегшы, яна азірнулася па баках, схапіла хлопца за руку i пацягнула прэч.

— Сюды нельга. Гэта бажніца — хаціна нашай Вялікай Маці, якая апладняе зямлю i дае нам на полі пшанічнае зерне. У бажніцу нельга заходзіць тым, хто пакланяецца іншым багам. Убачаць светары — будзе бяда!

А яшчэ праз дзень сівабародыя мужчыны вёскі — паважаныя старэйшыны — папыталіся ў Буркуна, хоча ён застацца тут, стаць сынам іхняга роду, ці будзе вяртаццададому.

Вядома ж, хлопец толькі i думаў аб вяртанні. Дома i вёсачка малая, i хаціны цяснейшыя, зробленыя з жэрдак ды трыснягу, i пшаніца дае драбнейшае зерне, i бронзавых вырабаў амаль няма, але ж там бацькаўшчына. Там тата i мама, яшчэ жывая бабуля, браты i сестры, навокал блізкія i далёкія po. дзічы. Ды i кожны куст i дрэва там свае, знаёмыя. Не, ён вернецца, калі толькі яго адпусцяць.

Хлопца выслухалі ca зразуменнем. A адзін з дзядоў падняў уверх палец i глыбакадумна сказаў:

— Кожная птушка з выраю вяртаецца ў сваё гняздо.

Выбралі большы човен, селі ў яго дужэйшыя мужчыны з вёсламі, пасадзілі на карме Буркуна i павеславалі ўверх па рацэ. Буркун трымаўся левай рукою за борт i не мог уцярпець, каб часам не кінуць захоплены погляд на запясце. Там пабліскваў на сонцы медны бранзалецік. Гэта быў падарунак ад тутэйшых людзей.


* * *

— Усё гэта адбывалася на Прыпяці,— не чакаючы пытанняў Івана Пятровіча пачаў тлумачыць я.— I час можна прыблізна вызначыць — каля сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры. У басейне гэтай ракі ў той час знаходзіліся даволі шматлікія вёскі плямёнаў так званых сосніцкай i тшцінецкай культур. Iм належьщь, напрыклад, большасць крамянёвых i бронзавых сярпоу, знойдзеных на Палессі. Ba ўжытку носьбітаў гэтых культур меліся характэрн ыя пласкадонныя гаршкі з цюльпанападобным расшыраным верхам i патоўшчанымі брыжамі. У арнаментах гаршкоў часта сустракаюцца адбіткі рабра пласцінкі з накручаным шнурам — ружанцавы ўзор. Бадай, найбольш істотнае адрозненне ў посудзе культур у тым, што на ўсходзе Палесся, дзе былі сосніцкія тіаселішчы, ён арнаментаваўся поўнасцю, а на цэнтральным i заходнім Палессі, у тшцінецкім асяроддзі — толькі пад верхам. У чым справа? I тады звярнулі ўвагу, што такая традыцыя ўпрыгожвання керамікі — пa ўсёй паверхні ці толькі пад верхам — існавала тут яшчэ сярод позненеалітычных плямёнаў. Значыць, каля паўтысячы гадоў суіснавалі абарыгены i прышэльцы, ажно пакуль у сярэднебронзавы час іхнія культуры не сплавіліся ў адно. Ва ўмовах багністага Палесся, дзе жыццё канцэнтравалася на ізаляваных выспах пасярод балот, месцамі доўга захоўваліся традыцыі познекаменнага веку. Мусіць, з такога «адсталага» паселішча i паходзіў Буркун.

— Слухаю цябе i думаю,— сказаў Іван Пятровіч,— адкуль у вас, археолагаў, такія назвы культур?

— Самі выдумляем. Бо даведацца пра сапраўдныя найменні старажытных плямёнаў дапісьмовага часу немагчыма. Яны зніклі, забыліся, замяніліся новымі. Называем жа археалагічныя культуры пераважна пa першаму выяўленаму найбольш важнаму помніку — паселішчу або могільніку, na тэрыторыі распаўсюджаннЯу na тыповых знаходках. Сосніцкая культура названа na стаянцы каля пасёлка Сосніца на Чарнігаўшчыне, a тшцінецкая — na паселішчу каля горада Тшцінец у Польшчы.


Загрузка...