***

Гэта паэзія?

Тое, што я думаю,

Гэта паэзія?

Гэта паэзія,

Калі ўрачы глядзяць

На маю кардыяграму

І заўжды здзіўляюцца:

Што гэта за словы?

На якой гэта мове?

О-о! Ды ў вас брадзікардыя!

У вас сэрца баліць?

Баліць. Анягож!

Дайце! Дайце!

Я сама прачытаю, што напісала маё сэрца!

Загрузка...