***
калі б
можна было
проста ўзяць і адключыць
функцыю «надзея»
ў наладах сваёй аператыўнай сістэмы
і больш не спадзявацца
тупа зняць галачку
кажучы мовай суровай сучаснасці
стала бы прасцей і
спакайней
можна было б узяцца
за справы
пачытаць кнігу
схадзіць з сябрамі на каву
і не думаць пра будучыню
таму што яна наступае
толькі тады
калі пра яе забываеш
ты ўсё ведаеш
але нічога не знаеш