***

нібыта і дыхаеш

а жыць як бы не паспяваеш

толькі назіраеш

як праплываюць міма аблокі

уцякае вада з-пад крана

банальна

дзень прыходзіць новы

а музыка ўсё тая ж

спрабуеш рабіць усё

паступова

спакваля

нават марудна

каб час браў прыклад

але час нікога не слухае

тым больш мяне


Загрузка...