***

Лета

Адцвітаюць півоні

Пірацкія рэйбаны

Блішчаць

Як сапраўдныя

Можа быць

Увесь сэнс

Знаходжання тут

У гэтым свеце

Хаваецца ў бліку

Сонечнага святла

На гэтых ідыёцкіх акулярах

Якія пасуюць табе

Калі ім захочацца

Можа быць

Увесь сэнс

Гэтага свету знікне

Як толькі гэтыя пустыя

Не

Не пустыя

Простыя словы

Скончацца

Загрузка...