Praying for the god of rain

эйфарыя растварылася ў пене і тлене дзён

я нават не спадзявалася

што нехта яшчэ нешта будзе памятаць

больш чым два тыдні

хіба што трошачку марыла

усе чакаюць німфаманку ларса фон

трыера

(я таксама!)

ды экранізацыю паводле барыса віёна

але наогул апошнімі днямі

тут так

бязлітасна парыла

што я чакала залевы тваіх словаў

званкоў

смайлаў

і ўсё марна

цяпер

халодны душ

мая мара

Загрузка...