Лёс самога Радзіма Гарэцкага пераконвае, што такое магчыма. Здолеў жа ён стаць ва ўсіх адносінах выдатным беларусам у зусім неспрыяльных для гэтага ўмовах. У трохгадовым узросце ён апынуўся за межамі Беларусі і вярнуўся на радзіму толькі праз чатыры дзесяцігоддзі. Прыклад бацькоў? Вядома, ён меў вялікае значэнне, але болш ардынарнага чалавека мог і напалохаць. Радзім Гаўрылавіч не спалохаўся. Вось што кажа ён сам пра тыя цяжкасці, якія пераадолеў на шляху да беларускасці: «Маці і бацька, дзе б яны ні былі, заўсёды размаўлялі паміж сабой па-беларуску. Але бацька быў рэдка з намі: то турма, то вайна, то камандзіроўкі разлучалі нас. Дзядуля і бабуля (па маці) хоць і беларусы, з Беласточчыны, але гаварылі па-руску. А менавіта яны мяне гадавалі, бо я жыў больш з імі». Вучыцца давялося ва ўстановах, з Беларуссю не звязаных. Адных школ ён памяняў ажно 13. І былі яны зноў жа не ў Беларусі, а ў Коле і ў Туломе, Мядзведжай Гары і ў Рыбінску, Запарожжы і ў Салікамску, Чусавым і Чкалаўску ды іншых гарадах і пасёлках. Значыць, вельмі многае залежыць не толькі ад абставін, але і ад самога чалавека, ад яго характару, волі, мужнасці, сумлення, мэтанакіраванасці. Гэтыя рысы збліжаюць, лучаць Радзіма Гарэцкага з ягонымі продкамі, асабліва з дзядзькам Максімам і бацькам, справу якога ён прадаўжае і на адраджэнскай і на навуковай ніве. Як і бацька, ён стаў выдатным спецыялістам, прызнаным вучоным у галіне геалогіі, дасягнуў тут, здаец­ца, усіх магчымых вышынь. Афіцыйнае прызнанне яго выдатных навуко­вых дасягненняў — Дзяржаўныя прэміі СССР і БССР, званне акадэміка НАН Беларусі і Расійскай акадэміі навук.

Пра маштаб яго навуковых спраў мовай канкрэтных фактаў і лічбаў гаворыць кніга «Акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі» з падзагалоўкам «Бібліяграфія». Памер гэтай кнігі — 90 з лішнім старонак. Праўда, тут не толькі даецца спіс навуковых, навукова-папулярных і літаратурных прац акадэміка, але і прыводзяцца звесткі пра яго жыццёвы шлях, грамадскую і педагагічную дзейнасць. Аднак жа і саміх прац набіраецца больш за 700. Зайздросная прадуктыўнасць!

Словам, аўтарытэт у Радзіма Гарэцкага вялікі і сапраўдны, вядомасць міжнародная, што пацвярджаецца і ягоным выбраннем на пасаду прэзідэнта згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».На гэтым можна было б і закончыць размову пра выдатны род Гарэцкіх, радуючыся, што і сярод беларусаў не звяліся ўнікальныя таленты. Аднак радасць трохі прыглушае адна не вельмі вясёлая акалічнасць. Першая з разгледжаных кніг мае тыраж 1600 экзэмпляраў. Вядома, малавата, але па сённяшніх часах яшчэ сяк-так. Зборнік жа «Шляхам адраджэння» выдадзены ў колькасці ўсяго 250 экзэмпляраў. Проста мізэр! А разлічана выдан­не, паводле анатацыі, на шырокае кола чытачоў. Трэцяя кніга ўвогуле мае толькі 150 паасобнікаў. Ёсць над чым задумацца энтузіястам беларускага адраджэння.

1999 г.


КНІГА ПРА БРАТОЎ ГАРЭЦКІХ

(прадмова да кнігі Р. Гарэцкага «Браты Гарэцкія»)


У гісторыі шэрагу народаў выдатную ролю адыгралі асобныя славутыя роды. Гонарам Беларусі ў ХХ стагоддзі сталі Янка Купала з жонкай Уладзіславай Францаўнай, Якуб Колас са сваім шматлікім атачэннем і, вядо­ма ж, Гарэцкія, род разгалінаваны, які ўпэўнена сягнуў у ХХІ стагоддзе. У яго вельмі моцныя жыццёвыя карані і магутны маральна-этычны патэнцыял. Некаторыя з самых старэйшых Гарэцкіх жылі да 100 і больш (115) гадоў

У развіццё беларускай культуры і навукі велізарны ўклад унеслі Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Галоўным чынам ім і прысвечана кніга, напісаная Радзімам Гаўрылавічам Гарэцкім.

Аўтар кнігі Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі і сам стаў у пэўным сэнсе не менш знакамітым, чым ягоны дзядзька Максім Іванавіч Гарэцкі, класік беларускай літаратуры і яе даследчык, імя якога стаіць у адным радзе з вялікімі нашымі класікамі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам. Баць­ку ж, Гаўрылу Іванавіча Гарэцкага, вучонага з сусветным імем і выдатнага грамадскага дзеяча, Радзім па колькасці навуковых публікацый і перасягнуў. Выдадзены ў 2003 годзе паказальнік яго друкаваных прац (з дадаткам асноўных дат жыцця і творчасці) мае ажно 110 старонак стандартнага кніжнага фармату.

Не абдзелены Радзім Гарэцкі і навуковымі рэгаліямі ды рознымі пасадамі. Ён — акадэмік Акадэміі навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, ганаровы дырэктар рэспубліканскага Інстытута геалагічных навук, член Амерыканскага геалагічнага саюза, прэзідэнт згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Беларускага геалагічнага таварыства, фон­ду братоў Гарэцкіх. Пяць гадоў (1992—1997) быў віцэ-прэзідэнтам нашай

Акадэміі навук. І на працягу ўсёй сваёй творчай дзейнасці плённа працаваў у гуманітарнай сферы. Яшчэ нямала робіць тут і цяпер, хоць мае статус пенсіянера.

Шмат разоў ён выступаў у абарону беларускай мовы, слушна лічачы, што дзяржаўная падтрымка яе ў нас недастатковая.

Цэлую кнігу Радзім Гарэцкі прысвяціў ключавым праблемам нацыя­нальнага адраджэння («Шляхам адраджэння», Мінск, 1997). У гэтай кнізе змешчаны і хораша напісаныя артыкулы пра Янку Купалу, Максіма Тан­ка, Янку Брыля, Пімена Панчанку, Івана Мележа, Васіля Быкава і Алеся Адамовіча.

Ужо была ў Радзіма Гаўрылавіча і кніга пра Максіма і Гаўрылу Гарэцкіх. Пад загалоўкам «Ахвярую сваім “я”...» яна выйшла ў 1989 годзе. Некаторыя звесткі з гэтай кнігі паўтораны і ў цяперашнім выданні. Але і памерам яно значна большае за папярэднюю працу, і некаторыя акцэнты тут узмоцнены.

Галоўны ўпор цяпер зроблены на дакументальную грунтоўнасць размовы з чытачом. Асабліва багатая дакументальная аснастка ў дачыненні да Гаўрылы Гарэцкага. І гэта зразумела, бо ўласнага бацьку аўтар добра памятае яшчэ з малых дзіцячых гадоў, дасканала ведае ўсе перыпетыі ягонага скрутлівага лёсу.

Памяць пра дзядзьку Максіма такой грунтоўнай, з улікам самых малых драбніц, быць не магла. Але і беднай назваць яе нельга, бо ў родзе Гарэцкіх высока шанаваліся ўсе сваякі.

Абсалютная большасць з іх — людзі вельмі яркія, неардынарныя ў многіх адносінах. Гэта і маці Максіма і Гаўрылы Ефрасіння Міхайлаўна (звычайна яе звалі Просяй), і іхні бацька Іван Кузьміч. А яшчэ браты Іван, Парфір, сястра Ганна, самая малодшая ў сям’і. Яна падавала вялікія надзеі. Але лёс дзяўчыны склаўся трагічна: везла перадачу для брата Гаўрылы, які пакутаваў тады ў турме на Лубянцы, і трапіла пад трамвай. У кнізе пра гэтую трагедыю расказана з асаблівай скрухай.

Дачасна абарвалася жыццё не толькі Ганначкі і Максіма, расстралянага бальшавікамі, але і ягонага сына Леаніда. Лёня, як звалі яго дома, у званні малодшага лейтэнанта загінуў 18 лютага 1944 года (тады яму ішоў 22 год) пад Ленінградам, баронячы краіну, якая знішчыла бацьку, ад гітлераўскага нашэсця. Пісьмы гэтага юнака з фронту, апублікаваныя ў сярэдзіне 1970-х гадоў, сталі сапраўднай сенсацыяй, настолькі хораша раскрываўся ў іх высакародны воблік мужнага хлопца. Шырыня творчых інтарэсаў, разважлівасць думкі, любоў да прыроды, беларускі патрыятызм і выключная сумленнасць ва ўсім, выхаваныя бацькам, добра падсвечваюць постаць Максіма Гарэцкага і паказваюць, якіх выдатных людзей забірала вайна, хаця з нашага боку яна была і праўда свяшчэннай.

Максімава дачка Галя, якая зрабіла вельмі многа для зберажэння і папулярызацыі бацькавых твораў, пражыла без малога 86 гадоў. Але замужам яна не была і дзяцей не раджала. Таму з яе смерцю лінія Максіма Гарэцкага аказалася абарванай.

Лёс Гаўрылы Гарэцкага ў гэтым сэнсе ў цэлым быў больш шчаслівым, чым у Максіма. Яго нашчадкі, дзякуй Богу, працягваюць жыццёвае шэсце. У старэйшага сына Усяслава, доктара педагагічных навук, прафесара, які жыве ў Маскве і паспяхова працуе на ніве асветы, ёсць дачка і сын, унучка і ўнук. Дачку і ўнука мае і Радзім Гарэцкі. Яны ўсе ў Мінску.

У сям’і Гарэцкіх з асаблівым піетэтам заўсёды ставіліся да Максіма. А Гаўрыла, слушна адзначана ў кнізе, «рабіў усё, што мог, для вяртання спадчыны брата», рабіў шмат, бескарысліва, часам ахвяруючы для гэтага немалыя ўласныя сродкі. І заўсёды радаваўся, калі выходзілі яго творы ці публікацыі пра жыццё і творчасць Максіма. Сябе самога Гаўрыла Іванавіч увекавечыць праз друк пра яго не імкнуўся ніколі.

Кніга пра братоў Гарэцкіх напісана з такімі замілаванасцю і сардэчнасцю, што кожны, хто ўважліва прачытае яе, абавязкова адчуе самаадданасць абодвух братоў у працы дзеля Беларусі, іх чалавечае высакародства, вышыню духоўных памкненняў і вялікую таленавітасць у многіх адносінах.

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі не стамляўся нагадваць пра тое, што «аснова поспеху — праца, праца арганізаваная, сістэматызаваная, упарадкаваная, мэтаімклівая, але праца творчая, натхнёная, прыгрэтая ласкаю, захапленнем, уздымам».

Сам ён так працаваць умеў. Таму і паспеў вельмі многа зрабіць не толькі ў сваёй спецыяльнай галіне, у звязанай з ёю практычнай дзейнасці ўсюды, куды кідала нялёгкая доля, але і ў гуманітарнай сферы. Ён сябраваў з многімі выдатнымі пісьменнікамі, напрыклад, з Уладзімірам Дубоўкам, які амаль 30 гадоў правёў у зняволенні ды выгнанні, пазбаўлены тады магчымасці займацца літаратурнай працай.

Дарэчы сказаць, што быў Дубоўка сябрам і Максіма Гарэцкага, які выдаў першую кнігу паэта «Строма», высока цаніў яго талент.

Сустрэчы і добрыя стасункі былі ў Гаўрылы Гарэцкага з Янкам Купалам, Якубам Коласам. Тут ён, як і ўвогуле ў жыцці, браў прыклад з Максіма, з якім Колас сябраваў. Дружылі сем’ямі. Іх збліжалі і настаўніцкія клопаты, і пісьменніцкія прыхільнасці, бо Максімава жонка, чароўная прыгажуня Леаніла Усцінаўна Чарняўская, таксама ж была не толькі педагогам, складальніцай школьных падручнікаў, але і вядомай тады дзіцячай пісьменніцай.

Гаўрыла Гарэцкі меў прыязныя адносіны з Кузьмой Чорным, Пятром Глебкам, Алесем Адамовічам. Ён вызначаўся трапнай назіральнасцю і пакінуў пра некаторых выдатных пісьменнікаў унікальныя сведчанні. Вось як ён напісаў пра свае ўражанні ад сустрэчы з Кузьмою Чорным, ужо моц­на хворым: «Як ён змяніўся, як састарэў, які ён хворы, прыпухлы. Проста цяжка пазнаць. Але дух яго такі малады, такі моцны, бадзёры, нязломлены. Столькі ў ім жыццярадаснасці, мудрасці, разваг глыбокіх, разумення жыц­ця. І яшчэ столькі намераў, столькі імпэтлівасці. Я слухаў яго як зачараваны. Вось сапраўды вялікі, святы проста чалавек. Які недасяжны ў яго маральны ўзровень. Самае моцнае ўражанне засталося ў мяне ад пабачэння з Кузьмою».

Гэта май 1943 года. Тады ж была сустрэча з Якубам Коласам і зроблены такі запіс пра паэта: «Ад усёй яго істоты павеяла велізарнай стомленасцю, заклапочаннем, занятасцю. Нібы чалавек не сам сабе гаспадар. Нібы ўвесь час ён на людзях, без асабовага жыцця, увесь час на працы, — дзейнічае, а не жыве. Спаткаў мяне Якуб вельмі ласкава, прыветна. Пагаманілі. Памяняліся адрасамі».

Колас потым хадайнічаў аб вяртанні Гаўрылы Гарэцкага на Беларусь. Але і вялікага народнага паэта ўлады не паслухаліся. Гаўрылу Іванавічу дазволілі жыць і працаваць у Беларусі толькі ў 1968 годзе. А ён жа ў выгнанні шмат гадоў песціў думку «вярнуцца ў горача любімую Беларусь і прыносіць ёй карысць, удзельнічаючы ў геалагічных вышуках». «Шчасцем здаецца даследаванне роднай зямлі», — казаў Гаўрыла Іванавіч. Ён задоўга да адкрыцця адпаведных радовішчаў сцвярджаў, што ў нетрах Беларусі ёсць «нафта, солі, вугаль, жалеза». Гэты дальнабачны прагноз базіраваўся на выдатным веданні геалагічнай структуры роднага краю.

Вялікую цікавасць уяўляюць прадстаўленыя ў кнізе сведчанні пра ўзаемападтрымку Леанілы Усцінаўны Чарняўскай і Ларысы Восіпаўны Парфяновіч — жонак Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — у тыя страшныя часы, калі іх мужы афіцыйна лічыліся «ворагамі народа». Але і тады ад кінутых у бяду жанчын высакародныя людзі, многім рызыкуючы самі, не адвярнуліся: «Дапамагалі Янка Купала і Уладзіслава Францаўна, Якуб Колас і Марыя Дзмітрыеўна (жонка Якуба Коласа), некаторыя жонкі іншых зняволеных».

Кніга пра братоў Гарэцкіх здольная ўсхваляць чытача самой трагічнасцю лёсу Максіма і драматычнымі паваротамі ў лёсе Гаўрылы, які пражыў 88 гадоў (1900—1988). Жонка пасля яго смерці пражыла нядоўга — толькі няпоўных 6 гадоў. Яна памерла 2 жніўня 1994 года. Вельмі кранальнымі старонкамі пра адыход Гаўрылы Гарэцкага з зямнога жыцця і заканчваецца праца. Але істотна і тое, што напісана яна чалавекам, які ведае цану не толькі факта, але і слова, якім расказваецца пра рэальную падзею і сапраўдны факт. Зноў толькі адзін прыклад. Прыгадаўшы даўку, якая ўзнікла на пахаванні Сталіна, Радзім Гарэцкі канстатуе: «Загінула 1500 чалавек». А потым дадае: «І мёрт­вы Сталін працягваў забіваць людзей». За гэтым дадаткам — вялікі сэнс, напамінак пра жахлівасць сталінскіх рэпрэсій. Але забывацца на іх ніяк не выпадае, калі мы не хочам, каб трагедыя паўтаралася зноў.

Вывад: кніга пра братоў Гарэцкіх — з’ява далёка не радавая. Яна з тых павучальных у сваёй багатай змястоўнасці прац, якія трэба чытаць і перачытваць.

2007 г.


СТАРОНКА НЕВЯСЁЛЫХ УСПАМІНАЎ


У вялікім аўтабіяграфічным нарысе «Жыццём ідучы...» («Полымя», 1995, № 11 — 12) я ўжо прыгадваў сваё выступленне на вучоным савеце філфака БДУ восенню 1967 года з рэзкай крытыкай той занядбанасці роднага слова, якая ўжо тады была відавочнай, хоць афіцыйна сцвярджалася, што ўлады на ўсіх узроўнях дужа клапоцяцца пра развіццё нацыянальных моў у савецкай краіне, у тым ліку мовы беларускай. Але на самой справе яе становішча было незайздросным. Роднае слова не шанавалі і ў БДУ. Бо і тут выкладанне вялося па-руску нават на беларускім аддзяленні філфака, дзе па-беларуску чыталіся толькі курсы роднай мовы і літаратуры.

За тое выступленне мяне шмат лупцавалі. Але на працы я ўтрымаўся дзякуючы энергічнаму заступніцтву філфакаўскіх калег — І. Навуменкі, А. Лойкі, П. Шубы, Ф. Куляшова — і памяркоўнасці тагачаснага рэктара БДУ А. Н. Сеўчанкі, які збіраўся мяне звальняць, а потым вырашыў асабіста пагутарыць з маладым бунтаўніком. Для гутаркі ён прыйшоў на філфак, уважліва выслухаў мае тлумачэнні па ўсіх пунктах абвінавачанняў, якія мне тады прад’яўляліся афіцыёзнымі артадоксамі (часта зусім беспадстаўна, па хлуслівай інфармацыі нядобразычліўцаў), і перамяніў гнеў на міласць: не толькі не звольніў у 1967 годзе, але і пры чарговым перавыбранні па кон­курсе падтрымліваў маю кандыдатуру.

Яшчэ адну спробу публічнай абароны роднай мовы я зрабіў ужо ў так званыя перабудовачныя гарбачоўскія часы. Маю на ўвазе сваё выступлен­не ў Мінскім гаркоме партыі — на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага выкладанню беларускай мовы. Адбывалася тое пасяджэнне 11 красавіка 1988 года. Тэкст гэтага выступлення я некалькі разоў спрабаваў прабіць у друк. Было цвёрдае абяцанне даць публікацыю ў «Вячэрнім Мінску». Але і яно аказалася падманным, хаця закранаў я пераважна моўныя праблемы, а на галоўныя асновы бальшавіцкай палітыкі не замахваўся і ўвогуле ў цэлым трымаўся тагачаснага ідэалагічнага рэчышча.

Падаю гэты неапублікаваны, не пушчаны ў друк і пры гарбачоўскай галоснасці тэкст без паправак і скарачэнняў.

Перада мною выступала настаўніца, выкладчыца беларускай мовы, дарэчы, наша выпускніца, і казала, што родная мова ў нас зведзена да становішча замежнай. Гэта не зусім так. На самой справе беларуская мова ў нас у рэспубліцы знаходзіцца ў горшым становішчы, чым замежная. Бо замежная мова ў нашых школах вывучаецца ў абавязковым парадку. Гэта значыць, што ніякія бацькі не могуць вызваліць нядбалую дачку або лянівага сына ад вывучэння замежнай мовы. А вось ад вывучэння беларускай мовы вызваляць можна. Можна самім беларусам, можна тым, хто пастаянна жыве ў Беларусі. Дастаткова толькі захацець, падаць заяву. З гэтага і пачаліся галоўныя беды нашай мовы, тое, што яна стала ўсё больш актыўна выцясняцца з розных сфер ужытку, траціць свой важны грамадскі статус.

Часта даводзіцца чуць, што гэта аб’ектыўны працэс, так склалася гістарычна і г. д. Але ў грамадстве, як і ў жыцці ўвогуле, нічога само са­бой не адбываецца, ва ўсякім разе, кажучы коласаўскімі словамі, «на ўсё ёсць прычына». Грамадскія працэсы таксама накіроўваюцца намаганнямі людзей. І калі мы дайшлі да таго катастрафічнага стану, які наша мова мае сёння, дык у гэтым вінаваты людзі, якія адказвалі за ідэалагічныя працэсы, вінаваты ўсе мы, бо рабілася гэта на нашых вачах, пры нашай пасіўнасці, нашай абыякавасці, нашай палахлівай перастраховачнасці. А яны, тыя пасіўнасць і перастраховачнасць, таксама не з неба зваліліся, яны таксама абумоўлены многімі прычынамі, у тым ліку масавымі рэпрэсіямі культаўскіх часоў, рэпрэсіямі, якія бязлітасна вынішчалі цэлыя пакаленні нацыянальнай інтэлігенцыі, бо тады многім заўзятым барацьбітам з нацыянальнай культурай нацыяналізм мроіўся ледзь не ў кожным беларускім слове, у самой павазе да ўсяго беларускага, свайго, роднага, хоць яшчэ Энгельс пісаў: «Нацыі абавязаны быць нацыянальнымі... Яны больш за ўсё інтэрнацыянальныя іменна тады, калі яны сапраўды нацыянальныя».

Ды вярнуся да гаворкі аб вызваленні ад навучання беларускай мове ў беларускай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы. Закон, па якому дазваляецца гэта рабіць, мы або няправільна тлумачым, або няправільны ён сам, заганны ў сваёй галоўнай сутнасці. Дарэчы, беларускія пісьменнікі адкрыта гавораць пра гэта даўно, прынамсі яшчэ з пачатку 1970-х гадоў. Я, напрыклад, помню адну тагачасную нараду па ідэалагічных праблемах ЦК КПБ, на якой з бліскучымі, выдатна аргументаванымі прамовамі выступалі Іван Мележ, Пімен Панчанка, Генадзь Бураўкін. Яны слушна звярталі ўвагу на тое, што становішча з беларускай мовай у рэспубліцы трэба рашуча змяніць. І пачынаць трэба з хадайніцтва аб пераглядзе таго валюнтарысцкім шляхам прынятага і недастаткова прадуманага закона аб «вызваленні». Час паказаў, наколькі мелі рацыю нашы пісьменнікі. Але практычна тады мала што было зменена, хоць нейкія абяцанні і даваліся. Дык трэба мяняць цяпер. Трэба з такім хадайніцтвам выходзіць у адпаведныя агульнасаюзныя інстанцыі.

Увогуле ж пытанне аб тым «вызваленні» ставіцца ў нас няправільна. Дэмакратыя, ленінскі падыход у гэтым пытанні даюць права бацькам выбіраць для сваіх дзяцей мову навучання. Практычна ў нас на Беларусі гутарка ідзе перш за ўсё пра рускую ці беларускую мову навучання, рускамоўную ці беларускамоўную школу. Хаця, вядома, могуць быць школы з іншымі распаўсюджанымі ў Беларусі мовамі. Для гэтага патрэбна дастатковая колькасць як рускіх (іх хапае), так і беларускіх школ (іх колькасць усё меншае і меншае, а ў сталічным Мінску ўжо няма ніводнай цалкам беларускамоўнай школы). Дык вось права на выбар мовы навучання павінна быць захавана. Тут дзвюх думак быць, мне здаецца, не можа. Але сам змест навучан­ня вызначаецца агульнай дзяржаўнай палітыкай, а не жаданнем тых ці іншых бацькоў. Першы намеснік міністра асветы БССР М. М. Круглей, як паведаміла газета «Звязда» 7 красавіка 1988 года, тлумачыць, што белару­ская мова не такі прадмет, як іншыя, дык ад яе можна вызваляць, а, скажам, ад замежнай мовы вызваляць нельга. А чаму такая няроўнасць? Я думаю, што ніякімі педагагічнымі, навуковымі меркаваннямі гэтую няроўнасць абгрунтаваць па-сапраўднаму нельга. Карацей кажучы, я глыбока пераконаны, што ў Беларусі ва ўсіх школах, на якой бы мове навучання яны ні працавалі, вывучэнне беларускай мовы павінна быць такім жа абавязковым, як і вывучэнне мовы рускай і замежнай. І пачынаць навучанне беларускай мове трэ­ба як мага раней. Цяпер ужо аб’яўлена, што з гэтага года беларуская мова ў рэспубліцы будзе вывучацца, пачынаючы з другога класа. Гэта ўжо нейкі прагрэс, зрух у лепшы бок, бо раней такое вывучэнне пачыналася з трэцяга класа. Але трэба ісці далей. Трэба пачынаць навучанне роднай мове з пер­шага класа, так, як гэта робіцца ў дачыненні да мовы рускай.

Кажуць, што ў такім разе дзеці будуць адчуваць пэўныя цяжкасці, блытаць мовы і г. д. Я думаю, што, наадварот, паралельнае вывучэнне дзвюх блізкароднасных моў будзе садзейнічаць засваенню адной і другой мовы. Але самае першапачатковае знаёмства з роднай мовай у нас у Беларусі, як і ва ўсіх добрых людзей, таксама павінна пачынацца яшчэ з самага ранняга дзяцінства, з дзіцячага сада, напрыклад. І трэба мець не толькі беларускамоўныя групы ў дзіцячых садах, а і ў групах рускамоўных знаёміць дзяцей з мовай беларускай. Дарэчы, ва ўмовах Мінска былі спробы з дзіцячага сада пачынаць вывучэнне замежнай мовы. Дык чаму не рабіць так і з мовай беларускай? Ды справа нават не столькі ў спецыяльным вывучэнні, колькі ў знаёмстве з беларускім словам праз чытанне цікавых казак, добрых вершаў, спяванне беларускіх песень, праз гульні на беларускім матэрыяле і інш. Усё гэта істотна, бо тое, што засвойваецца ў раннім дзяцінстве, застаецца найбольш трывалым на ўсё жыццё.

Трэба шмат што змяняць і ў падрыхтоўцы кадраў у рэспубліцы. Было б зусім натуральным, каб выпускнікі беларускіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў валодалі ў абавязковым парадку не толькі рускай мовай (цяпер гэта патрабуецца безумоўна), але і мовай белару­скай. У нас жа, нават у БДУ імя У. І. Леніна, беларускай мовай калі і валодаюць выпускнікі, дык толькі аддзялення філфака ды яшчэ факультэта журналістыкі (апошнія — далёка не ўсе). Праўда, з гэтага года ў нас сталі прымацца пэўныя меры для выпраўлення становішча. На педагагічных патоках розных факультэтаў БДУ сталі чытацца курсы беларускай літаратуры і гісторыі БССР. Ёсць магчымасць выкладаць на гэтых патоках і беларускую мову. Але нашы мовазнаўцы за такую магчымасць не схапіліся. Кажуць, няма каму выкладаць! Дажыліся...

Што дадуць гэтыя першыя спробы, яшчэ трэба паглядзець. Крычаць «ура» тут яшчэ рана. Але ўжо само ўсведамленне той акалічнасці, што выпускнікі нашых ВНУ, якія ідуць у школу, павінны пры неабходнасці свабодна выкладаць свой прадмет як на рускай мове, так і на беларускай, — ужо само гэтае ўсведамленне істотнае. Яно нараджае пэўныя надзеі, спадзяванні на лепшае. І ідзе яно ў духу ленінскіх ідэй. Пісаў жа У. І. Ленін яшчэ ў 1919 годзе: «Члены РКП на тэрыторыі Украіны павінны на справе праводзіць права працоўных мас вучыцца і гаварыць ва ўсіх савецкіх уста­новах на роднай мове, усяляк процідзейнічаючы спробам штучнымі сродкамі адцясніць украінскую мову на другі план, імкнучыся, наадварот, ператварыць украінскую мову ў сродак камуністычнай асветы працоўных мас. Неадкладна ж павінны быць прыняты меры, каб ва ўсіх савецкіх установах была адпаведная колькасць служачых, якія валодаюць украінскай мовай, і каб у далейшым усе служачыя ўмелі гаварыць на ўкраінскай мове». Гэтыя ленінскія словы, якія цалкам стасуюцца і да Беларусі, узяты з дырэктыўнага дакумента, з «Рэзалюцыі ЦК РКП(б) аб савецкай уладзе на Украіне», напісанай асабіста Леніным. У нас жа і сёння ў многіх дзяржаўных установах рэспублікі (амаль ва ўсіх!) на чалавека, які загаворыць па-беларуску, глядзяць як на дзівака ці малапісьменнага вяскоўца. А так быць не павінна. І не будзе, калі выпускнікі нашых школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў будуць свабодна валодаць як рускай, так і беларускай мовамі. Каб такое стала рэальнасцю, трэба ўводзіць абавязковы ўступны экзамен па беларускай мове (экзамен заліковы, няконкурсны) і ў ВНУ, і ў сярэднія спецыяльныя ўстановы. Лічыцца ж (зусім слушна) у нас абавязковым такі экзамен па рускай мове. Такім чынам, гутарка ідзе пра тое, каб у Беларусі зрабіць рэальнасцю двухмоўе, пра якое мы многа гаворым, але якога фактычна не маем. А яно патрэбна не на словах, а на справе.

У гэтай сувязі хачу спецыяльна падкрэсліць, што, змагаючыся за паўнапраўнае існаванне беларускай мовы, мы нічога не маем і не можам мець супраць мовы рускай. Бо вялікая руская мова — гэта мова міжнацыянальных зносін у нашай краіне, мова нашага братэрства, дружбы народаў савецкай краіны. Яна выводзіць нас у вялікі свет. І без дасканалага ведання ніхто з нас абысціся не можа. Але праўда і тое, што ў нас на Беларусі рускай мове нішто не пагражае. А вось становішча з мовай беларускай трэба рашуча мяняць, мяняць карэнным чынам. Бо сёння нам яшчэ даводзіцца даказваць і тое, што па-беларуску можна выкладаць любы школьны прадмет. Я вучыўся ў школе ў даваенныя часы (скончыў да вайны пяць класаў) і ў пасляваенны перыяд. У нас школа была беларуская. І ніякіх цяжкасцей з той жа спецыяльнай тэрміналогіяй мы не мелі, бо былі падручнікі на беларускай мове па ўсіх прадметах, вядома, акрамя рускай мовы і замежнай. Выдалі ж у нас, калі захацелі, і энцыклапедыю на беларускай мове. І нічога сабе. Чытаецца. Гучыць і там беларускае слова. Дык трэба, каб яно гучала і ва ўсіх сферах нашага жыцця. Трэба, вядома, калі мы сапраўды хочам захаваць сваю нацыю, сваю культуру, мець будучыню як славянскі народ, родны брат вялікага рускага народа, народа ўкраінскага, добры сябра іншых народаў савецкай краіны і ўсяго свету.

І давайце не будзем баяцца абвінавачанняў у нацыяналізме, якім палохаюць многіх яшчэ і сёння, хоць сёння палохацца, здаецца, падстаў няма. Давайце будзем памятаць, што нацыяналізм — гэта не тое, што завецца любоўю да ўсяго роднага, краю, народа, мовы. Нацыяналізм пачынаецца тады, калі абвяшчаюць: толькі мая нацыя вартая, толькі яна найлепшая. А ўсе астатнія — гэта так сабе. Яны і грэшныя ва ўсім, іх за людзей можна асабліва не лічыць. Беларусам у масе іхняй, беларусам як нацыі (пра асобныя выключэнні гаварыць не буду, яны заўсёды магчымыя) такая пагардлівасць, здаецца, менш за ўсё ўласцівая. Наадварот, нам найбольш шкодзіць нацыянальны нігілізм, прыніжэнне сваёй нацыі, непавага да саміх сябе, тое, што Іван Мележ называў лакейскім нацыяналізмам. Калі мы хо­чам перабудоўвацца па-сапраўднаму, у духу ленінскага разумення нацыя­нальных і ўсіх іншых праблем, дык трэба нам весці рашучую барацьбу і з гэтым прыніжэннем, з гэтым лакейскім нацыяналізмам. Зрухі ў гэтым напрамку цяпер адбываюцца. Яны адчуваюцца і ў большай цікавасці да нацыянальнай гісторыі, занядбанай у нас асабліва, хоць добра вядома, што «на­цыя, якая грэбуе сваёй гісторыяй, ставіць пад сумненне і сваю будучыню» (М. С. Гарбачоў).

Ды яшчэ і Пушкін падкрэсліваў: «Павага да мінулага — вось рыса, якая адрознівае адукаванасць ад дзікасці». І толькі, па яго ж словах, «дзікасць, подласць і невуцтва не паважаюць мінулага». Дык дзякуй Богу і добраму часу, што ўжо і мы з пэўнай павагай загаварылі пра сваю гісторыю. Сталі мы адкрыта абмяркоўваць і моўную праблему. Сённяшняя наша нарада (ці кру­глы стол) — таксама добры паказчык у гэтых адносінах. Яна таксама абнадзейвае, бо калі партыйныя кіраўнікі сур’ёзна бяруцца за нешта, за вырашэнне нейкай праблемы, дык гэта заўсёды добры знак. Вядома, калі і ўсе мы праявім належны клопат. Энтузіязм і ўстурбаванасць, з якімі тут падымаліся многія праблемы выкладання беларускай мовы ў школе і ўвогуле гаварылася пра становішча беларускага слова ў нашай рэспубліцы, у нашым духоўным жыцці, дазваляюць спадзявацца на выхад з таго тупіковага стану, у якім наша мова апынулася.

А закончыць хачу адным уражаннем з паездкі ў Пінск на жнівеньскую нараду 1987 года. Я два дні слухаў настаўніцкія выступленні. Як звычайна, яны рабіліся на рускай мове, можа, за адным ці двума выключэннямі. Але вось у залу зайшлі малодшыя школьнікі, піянеры. І загаварылі па-беларуску. З энтузіязмам, натхненнем, задзірыстай галасістасцю і з малой колькасцю пагрэшнасцей супроць норм літаратурнага вымаўлення. Загаварылі з непрыдуманай любасцю, захопленасцю, жывым чалавечым хваляваннем. І я зразумеў, што будучыня ў нашай мовы, у беларусаў як народа, як нацыі ёсць, будзе, калі мы зноў не занядбаем выхаванне любасці да роднага слова, калі, тым больш, не будзем яму, гэтаму выхаванню, процідзейнічаць, як гэта рабілася цэлымі дзесяцігоддзямі валюнтарысцкіх і застойных ды культаўскіх часоў, а зробім усё для таго, каб з дзяцінства прывіваць нашай змене культуру патрыятызму і інтэрнацыяналізму, дзейсных толькі ў непарыўным адзінстве, натуральнай узаемасувязі, прывіваць павагу да свайго народа і да народаўбратоў, да ўсёй вялікай чалавечай супольнасці.

Пераконаны, што сапраўднага поспеху ў гэтай высакароднай справе, дзе беларуская і руская мовы павінны быць саюзнікамі, а не канкурэнтамі, дасягнуць будзе надзвычай цяжка, а то і немагчыма, пакуль будзе існаваць заганная, навукова не абгрунтаваная і ў педагагічных адносінах надзвы­чай шкодная практыка, згодна з якой беларуская мова ў школах рэспублікі не з’яўляецца абавязковай для вывучэння ўсімі катэгорыямі вучняў. Гэтую практыку трэба рашуча перагледзець. Пара таксама вярнуць беларускай мове яе ранейшы статус дзяржаўнай мовы рэспублікі (відавочна, побач з ру­скай мовай)».

Рэверансы перад партыйным кіраўніцтвам, прыкметныя ў маім выступленні, апеляцыя да духу ленінскіх ідэй, спасылка на прывабнае, вельмі дэмакратычнае выказванне бальшавіцкага правадыра пра ўкраінскую мову як на добры прыклад для беларусаў — усё гэта цяпер не ўспрымаецца і проста рэжа вуха дасведчанаму чалавеку. Але тады мы не ведалі пра крывадушнасць Леніна, пра тое, што дэмакратызм і чалавечнасць у яго былі фарысейска-паказушнымі, а прывабныя выказванні на публіку, для друку часта вельмі рэзка разыходзіліся з сакрэтнымі цыркулярамі, у якіх не было ні дэмакратызму, ні чалавечнасці. Але ж менавіта тыя сакрэтныя цыркуляры і вызначалі сапраўдную палітыку заснавальніка савецкай таталітарнай дзяржавы, ажыццяўляліся бальшавікамі на практыцы.

У сувязі з тым, што тэкст майго выступлення, зробленага ў Мінскім гаркоме, заставаўся ненадрукаваным, я цалкам паўтарыў яго і ў 1989 го­дзе, яшчэ за адным круглым сталом, спадзеючыся ўжо на абавязковую публікацыю. Бо гэты круглы стол праводзіўся Міністэрствам народнай адукацыі БССР і рэдакцыяй «Настаўніцкай газеты». Сустрэча была з размахам. У ёй удзельнічалі, акрамя выкладчыкаў ВНУ, супрацоўнікі нашай Акадэміі навук (літаратары і мовазнаўцы), некалькі чалавек з Міністэрства адукацыі, метадысты ці кіраўнікі з навукова-даследчага Інстытута педагогікі, з Мінскага гарадскога ўпраўлення народнай адукацыі, школьныя настаўнікі і дырэктары, а яшчэ дзетсадаўскія начальнікі.

«Настаўніцкую газету» прадстаўляў яе тагачасны супрацоўнік А. Аўрамчык (з вядомым паэтам М. Аўрамчыкам сваяцкіх сувязей не мае). Ён і падрыхтаваў справаздачу пра той круглы стол, апублікаваную ў «Настаўніцкай газеце» 18 лютага 1989 года.

Прачытаўшы гэтую справаздачу, я проста жахнуўся ад журналісцкага самавольства. Бо А. Аўрамчык не толькі дакладна не падаў практычна нічога з майго сапраўднага выступлення (з такой нядбаласцю можна было б змірыцца), але і прыпісаў мне тое, чаго я не гаварыў і гаварыць не мог. Парушыўшы этычныя і юрыдычныя нормы, журналіст стаў ад майго імя пець дыфірамбы адносна таго, як рэктарат і партком БДУ клапоцяцца пра развіццё беларускай мовы, як яны будуць ажыццяўляць «беларусізацыю» навучання, у прыватнасці, пераводзіць на беларускім аддзяленні філфака ўсё выкладанне на родную мову.

Матэрыял пра гэтыя планы А. Аўрамчык перапісаў са шматтыражкі «Беларускі ўніверсітэт» і падаў справу так, што гэта я імі вельмі задаволены. Я ж і самой газеты з распісваннем тых планаў тады яшчэ не бачыў, не чытаў і таму ніяк не мог на яе спасылацца (А. Аўрамчык спасылку мне прыпісаў). Ды я ж добра ведаў і цану такім планам і пастановам. Яны звы­чайна прымаліся для блізіру, мелі пераважна адпісачны характар і на выкананне практычна наўрад ці разлічваліся.Словам, А. Аўрамчык выставіў мяне легкаверным дзіваком, які не ведае рэальнага жыцця. Аднак галоўнае нават не ў гэтым. Уся справа ў нечуваным самавольстве журналіста. Бо ніякай гаворкі пра становішча беларускай мовы ў БДУ ён са мной ніколі не вёў. А ў сваім выступленні пра магчымыя перамены да лепшага я гаварыў вельмі асцярожна, падкрэсліўшы адкрытым тэкстам, што крычаць «ура» нам яшчэ зарана.

Што заставалася рабіць у гэтай прыкрай гісторыі? Вядома, я адразу напісаў абвяржэнне. Пайшоў з ім у «Настаўніцкую газету». А. Аўрамчык ніколькі не збянтэжыўся за свае прыпіскі, паабяцаў тое абвяржэнне надрукаваць і, канечне ж, не надрукаваў, а мой тэкст мне не вярнуў. Тады я выступіў па тэлебачанні і расказаў пра норавы журналіста з «Настаўніцкай газеты» і пра сваё разуменне незайздроснага становішча беларускай мовы ў БДУ. Але надрукаваць і тое тэлевізійнае выступленне мне не ўдалося. Тэлезапісы ж недаўгавечныя. Яны, кажуць, хутка размагнічваюцца. Таму я цяпер усё яшчэ з болем душэўным і ўспамінаю той прыкры эпізод, фактычна скандальны, але для практыкі бальшавіцкіх часоў дастаткова паказальны. Бо не толькі ў «Настаўніцкай газеце» імкнуліся горкую праўду падмяняць казённай алілуйшчынай. А. Аўрамчык зрабіў гэта з асаблівай бесцырымоннасцю. Але і на яго ўправы не знайшлося. Вось так мы і жылі. Думаю, не варта на гэта забывацца і тым, у каго захоўваецца настальгія па бальшавіцкіх парадках.

І яшчэ на адну акалічнасць хачу звярнуць увагу. Прыпісаная мне няпраўда ў «Настаўніцкай газеце» разыходзіцца з пафасам маіх несфальсіфікаваных выступленняў у друку. Студэнты, якія вывучаюць гісторыю нашай літаратуры і крытыкі, пішуць дыпломныя работы, звяртаючыся і да газетных публікацый, напаткаўшы Аўрамчыкавы прыпіскі, маюць права западозрыць мяне ў непаслядоўнасці. А я тады стаў ахвярай журналісцкай самавольнасці. Як у той показцы: без мяне мяне жанілі.

2004 г.


БЫЦЬ САМІМ САБОЮ.


Адказы Дзмітрыя Бугаёва на пытанні Вольгі Куртаніч


1. Вам, як крытыку, даводзілася аналізаваць сутнасць ледзь не кожнага больш-менш значнага твора айчыннай літаратуры. Вашы назіранні: літаратура развівалася з падрэзанымі крыламі?


Так, наша літаратуры і ў дарэвалюцыйныя, і ў савецкія часы развівалася ў складаных умовах. Але яна нараджалася з патрэб народнага жыцця і так ці іначай гэтыя патрэбы адлюстроўвала. «З глыбінь жыватворчых народнага духу» (коласаўскі выраз) да літаратурнай творчасці ўздымаліся нашы вялікія класікі — Купала і Колас, Багдановіч і Гарэцкі, шматлікія прадаўжальнікі іх традыцый. А наконт «падрэзаных крылаў» будзе справядліва зазначыць, што нашым пісьменнікам часта не толькі падразалі крылы, але і здымалі галовы. Асабліва лютавалі ў гэтых адносінах бальшавікі, якія пазнімалі мудрыя галовы ў многіх выдатных пісьменнікаў, вынішчаючы найперш самых таленавітых з іх. Выключэнні былі вельмі рэдкімі. Але на змену знішчаным прыходзілі новыя. І літаратура ўсё ж выстаяла.


2. З вышыні вопыту: якія пачуцці ў Вас выклікае беларуская літаратура ХХ стагоддзя: расчараванне, сум, абыякавасць, гонар?


Наша літаратура ХХ стагоддзя выклікае ў мяне перш за ўсё гонар за тое, што яна ёсць. Самы моцны падмурак беларускай нацыянальнай культуры складала і складае побач з народнай творчасцю (факльклорам) менавіта літаратура. Дзякуючы ім яшчэ жыве ў нас нацыянальны дух. Даводзілася і расчароўвацца, назіраючы, як выдаваліся за сапраўдную літаратуру тво­ры лакіровачныя, дагодліва-лакейскія, якія пісалі не толькі літаратурныя пасрэднасці, але і некаторыя таленавітыя аўтары з гнуткай спінай пры мажнай паставе. З сумам чыталіся творы бяздарныя. Абыякавасці ніколі не было. У мяне халерычны тэмперамент, актыўная эмацыянальная рэакцыя на ўсё, што здараецца ў жыцці і літаратуры. Таму абыякава ставіцца ні да чаго не магу. Кажуць, гэта шкодна для здароўя. Але ж занепакоенасць — вынаходства д’ябла. Не стану сцвярджаць, што д’ябал не падбіваў і мяне на роз­ныя дурыкі (у побыце, у звычайных жыццёвых стасунках). Але ў стаўленні да літаратуры ад д’ябальшчыны я імкнуўся адкараскавацца, неяк адбівацца. Іншая справа — наколькі гэта ўдавалася. Тут відней збоку, а не самому сабе.


3. З вышыні ўзросту: што з напісанага за савецкім часам мае права на прыналежнасць да нацыянальнай літаратуры? Ці ёсць кнігі, што, умоўна кажучы, застануцца ў вечнасці?


Пра вечнасць і за яе гаварыць рызыкоўна. Тут вельмі лёгка памыліцца. Але я не сумняваюся, што ў нас ёсць творы, імёны творцаў, якія будуць жыць, пакуль застануцца ў свеце беларусы. У савецкія часы насуперак ўсякаму ціску нараджалася магутная творчасць Васіля Быкава, які для май­го пакалення стаў знакавай фігурай № 1. А яшчэ ж да яго за савецкім часам у пакутах, у блуканнях ад ссылак да турэмных камер нараджаліся выдатныя творы Максіма Гарэцкага. Ды былі ў нас яшчэ Кандрат Крапіва і Кузьма Чорны, Іван Мележ і Уладзімір Караткевіч, Аркадзь Куляшоў і Максім Танк, Пімен Панчанка і Яўгенія Янішчыц, мой добры сябра Іван Чыгрынаў і цэлы шэраг іншых неардынарных пісьменнікаў. На поўную сілу творыць і цяпер Янка Брыль. Яны не толькі належаць да нацыянальнай літаратуры, але і складаюць яе гонар, хоць некаторыя з гэтых выдатных творцаў мусілі пісаць і рэчы ангажаваныя, з відавочным праслаўленнем сталіншчыны, савецкага таталітарызму. Такія накладкі, відаць, непазбежныя для пісьменнікаў, вымушаных працаваць ва ўмовах несвабоды. Але гістарычны вопыт паказвае, што цалкам заціснуць культуру, мастацтва, літаратуру не ўдаецца ніводнаму тырану.


4. Вы аўтар фундаментальных прац пра творчасць многіх літаратараў. Што, акрамя мовы, у іх творчасці было агульным, што яднала гэтых людзей?


Я не стаў бы называць свае кнігі фундаментальнымі. Якраз за фундаментальнасцю не гнаўся ніколі. Мне здавалася, што трэба імкнуцца да іншага, пісаць так, каб і крытычныя, літаратуразнаўчыя працы чыталіся без натугі, прымусу, а, наадварот, з цікавасцю. Гэтая ўстаноўка на эмацыянальны кантакт з чытачом для мяне была вельмі істотнай. Пісаў я пераважна пра пісьменнікаў выдатных ці па меншай меры добрых. Усіх іх яднала тое, што я вынес у загаловак сваёй кнігі «Служэнне Беларусі» (выйшла ў 2003 годзе ў «Мастацкай літаратуры»). Гэта служэнне, любоў да Бацькаўшчыны яднае не толькі пісьменнікаў, якія жылі і яшчэ жывуць у Беларусі, але і прадстаўнікоў дыяспары, тых, каго мы адносілі да эмігранцкай літаратуры. Людзі з супрацьлеглымі ідэалагічнымі поглядамі менавіта па гэтай прыкмеце (імкненне служыць Бацькаўшчыне, любоў да Беларусі) збліжаюцца трывала і надзейна. М. Танк і Н. Арсеннева, прававерны А. Куляшоў і Л. Геніюш з яе непрыманнем савецкіх парадкаў тут ідуць поруч як прадстаўнікі аднаго народа, адной нацыі.


5. Ці заўжды пісьменнік, пішучы мастацкі твор, расказвае пра сябе?


Пісьменнік так ці іначай, непасрэдна ці больш ускосна адлюстроўваецца ў сваім творы і ў гэтым сэнсе абавязкова расказвае і пра сябе. Тут розняцца мастакі адзін ад другога толькі ступенню і формамі сваёй выяўленасці, адкрытасці. У лірыкаў яна звычайна навідавоку. У эпікаў ці драматургаў больш апасродкаванасці. Але асоба аўтара ў добрым творы заўсёды будзе адчувацца. Зрэшты, па тым, што робіць кожны чалавек, можна меркаваць і пра яго самога. У літаратуры і мастацтве гэта выяўляецца найбольш ярка і пэўна.


6. Часам кнігу параўноўваюць з лекамі ад адзіноты. Чым кніга ўяўляецца Вам?


Для мяне кніга — духоўнае апірышча, тое, без чаго я сваё жыццё не ўяўляю. Я многа часу трачу і на свае ўласныя кнігі. Але гэта таксама тое, чым я жыву. Ну, няхай не ўсё, бо трэба ж чалавеку яшчэ падтрымліваць сваё фізічнае існаванне на грэшнай зямлі. Але без кнігі, зрэшты, як і без праўдзівых сродкаў інфармацыі, чалавек у сучасным грамадстве паўнацэнна жыць не можа.


7. Калі праўда тое, што аўтар уяўляецца нам духоўнікам, а ў яго творах мы шукаем перш за ўсё адпаведнасці са сваім унутраным светам, дык хто з літаратараў найбольш «ваш» (з нацыянальнай і сусветнай літаратур)?


Часткова на гэтае пытанне я ўжо адказваў раней, назваўшы Васіля Быкава. Тут дадам, што ягоная творчасць і сама асоба ўражвалі мяне най­больш, у цяжкія хвіліны падтрымлівалі. Цяпер грэе памяць пра яго чалавечнасць і выключную далікатнасць. Але блізкае, патрэбнае, павучальнае я знаходзіў і знаходжу не толькі ў Быкава. Мне пашанцавала на добрыя кантакты з многімі выдатнымі беларускімі пісьменнікамі. Назаву Дубоўку і Крапіву, Лынькова і Мележа, Адамовіча і Брыля, Танка і Панчанку. З рускіх пісьменнікаў-сучаснікаў і прадстаўнікоў іншых, як тады казалі, братніх літаратур у свой час захапляўся А. Твардоўскім, С. Залыгіным, В. Астафье­вым, А. Салжаніцыным, Ч. Айтматавым, Р. Гамзатавым, Д. Кугульцінавым, К. Куліевым, І. Драчом, А. Ганчаром, Д. Паўлычкам. Кантактаў тут ужо ці не было зусім, ці справа абмяжоўвалася адзінкавымі, найчасцей выпадковымі сустрэчамі. Бывала, што прыходзілася і расчароўвацца. Вялікім кумірам і для мяне, і для многіх маіх равеснікаў быў А. Салжаніцын, толькі за чытанне якога некалі можна было атрымаць дзесяць гадоў зняволення (пас­ля з’яўлення «Архіпелага ГУЛАГа»). Але цяпер калі чую, чытаю прапановы Аляксандра Ісаевіча ўключыць Беларусь у склад Расіі, бо беларусы нібыта настолькі блізкія да рускіх, што нас можна не лічыць адметным народам, дык усякае захапленне былым кумірам знікае. А нараджаецца прыкрасць і шкадаванне, што колішнія прарокі паўтараюць адыёзныя, для нас абразлівыя сцверджанні самых зацята-р’яных русіфікатараў з імперскай закваскай, дабра ад якіх беларусам ніколі не было. Сярод прадстаўнікоў зарубежнай літаратуры захапляўся Я. Гашакам (яго неўміручая кніга пра Швейка ў мяне і цяпер на падхваце), Міцкевічам і Байранам, Хэмінгуэем, Фолкнерам, Сэлінджэрам, Маркесам. Заўсёды хвалявала і хвалюе руская класіка ад Пушкіна да Л. Талстога, Дастаеўскага і Буніна.


8. Станоўчы герой большасці кніг, якія Вам даводзілася разглядаць як крытыку, герой савецкай эпохі ў сённяшняга маладога пакалення можа выклікаць хіба што іронію... Які ж сучасны герой можа задаволіць сучасную публіку?


За сённяшняе маладое пакаленне гаварыць не бяруся. А наконт іроніі, якую нібыта абавязкова павінен выклікаць сёння няхай сабе толькі ў маладых герой савецкай эпохі, дык магу зазначыць, што на яе (іронію) штурхае павярхоўны погляд. Урэшце ж літаратура — люстра грамадства свайго часу, эпохі, і мне бывае цікава перачытваць, вядома, пад настрой, самыя павярхоўныя творы савецкай пары з яўнай ідэалізацыяй такой станоўчасці, якая сёння сапраўды можа выклікаць усмешку. А я чытаю і радуюся: усё ж такі наша жыццё перамянілася істотна. Як бы мы ні наракалі на наш час (гэта робіцца заўсёды сучаснікамі), а і па спрэс прыгладжанай літаратуры відаць, як далёка мы адышлі ад дзікасці, прымітыву, заціснутасці, ва ўмовах якіх некалі мусілі жыць.


9. У чым роля пісьменніка ў літаратуры?


Самае вясёлае пытанне. Пісьменнікі літаратуру ствараюць. І ў гэтым іх роля. Іншая справа, хто якую літаратуру прапаноўвае чытачу. Але гэта ўжо зусім іншае пытанне, якое я не буду асвятляць, каб залішне не расцягнуць свае адказы.


10. Ці супадае роля, якую грамадства ўскладае на пісьменніка, з роллю, якую ён сам сабе прызначае?


Супадзенні тут вельмі рэдкія. Самыя выдатныя пісьменнікі, як правіла, не ўкладваюцца ў звыклыя грамадскія стэрэатыпы. Яны самое грамадства штурхаюць наперад, за што іх і б’юць, бывае, што і неміласэрна, з вялікай зацятасцю, нават лютасцю. Могуць і распяць геніяльнага творцу. А помнік яму паставяць пасмяротна, праз працяглы час пасля знішчэння. Але сапраўдныя мастакі ідуць сваёй дарогай, не зважаючы на крыкі, выццё, улюлюканне, пагрозы, шантаж. З аглядкай жа, з баязлівым прыслухоўваннем (а што там падумае грамадства ды яшчэ ў асобе яго афіцыйных прадстаўнікоў) вялікія мастацкія адкрыцці не робяцца. Толькі голас уласнага сумлення, покліч уласнага таленту і з’яўляецца надзейнай апорай мастака. Некалі гэтую дум­ку я імкнуўся сцвердзіць, назваўшы кнігу пра Івана Мележа «Вернасць прызванню». Мележ тым, што ўвайшло ў гэтую кнігу, быў усцешаны.

У заключэнне хачу падзякаваць Вользе Куртаніч за добрыя пытанні, а шаноўнаму «ЛіМу» за згоду надрукаваць мае адказы на іх.

2003 г.


ПРА СВАЁ ЖЫЦЦЁ


Я — Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч, цяпер прафесар філалогіі (па кафедры беларускай літаратуры), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Яку­ба Коласа, нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў сялянскай сям’і. У маім пашпарце і ў біяграфічных даведках, якія змяшчаліся ў друку, пазначана, што я паявіўся на свет у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці (раней гэтая вёска ўваходзіла ў Чэрыкаўскі раён). Маці ж казала (так запісана і ў маіх метрыках, выдадзеных у 1936 годзе), што я нарадзіўся ў вёс­цы Губіншчына. Мая дзіцячая памяць ніякіх уражанняў ад Губіншчыны не захавала. І гэта невыпадкова — бацькі пакінулі Губіншчыну ў хуткім часе пасля майго нараджэння. Разам з сем’ямі яшчэ пяцярых губіншчанцаў яны, хутчэй за ўсё, у тым жа 1929 годзе стварылі пасёлак Быкоўку, якая праіснавала толькі адно дзесяцігоддзе. У 1939 ці 1940 годзе той пасёлак Быкоўка, у якім прайшло маё замацаванне ў памяці дзяцінства, быў ліквідаваны. Але яго жыхароў у Губіншчыну не вярнулі, а перасялілі ў вёску Сычык, створаную выхадцамі з той жа Губіншчыны.

У мяне з Сычыкам звязаны і частка дзіцячых гадоў, і юнацтва, і ўвесь наступны час, калі я яшчэ падтрымліваў сувязі з малой радзімай. Каб кожны раз не ўдавацца ва ўсе гэтыя падрабязнасці, я і стаў называць Сычык месцам свайго нараджэння. Вялікага граху ў тым не бачу, бо ўрэшце і Губіншчына, і былая Быкоўка, і Сычык — гэта адна ваколіца з жыхарамі губіншчанцамі, прамымі ці патомнымі.

Вучыўся я ў школе, якая называлася Губіншчанскай, але і ў даваенныя гады была размешчана не ў самой вёсцы, а трохі наводшыбе ад яе, на ладнай горцы пры ўпадзенні кароценькай і, мусіць, таму безыменнай рачулкі ў Воўчас. Тады наша школа выглядала папраўдзе зухавата. А ў вайну ў яе до­брых, з моцнымі цаглянымі падмуркамі будынках, накрытых пафарбаванай у чырвоны колер бляхай, размясціўся паліцэйскі гарнізон. Яго разграмілі пар­тызаны, а школу спалілі.

Да вайны я скончыў пяць класаў. Пасля вызвалення нашай мясцовасці ад гітлераўцаў канчаў шосты і сёмы класы ў Губіншчанскай жа школе. Але яна ўжо тулілася ў не прыстасаваных для нармальнага навучання будынках у вёсцы Сталін (была ў нас і такая вёска) і Сетнае. Урэшце атрымаў за сямігодку атэстат выдатніка і паступіў у Магілёўскае педвучылішча. Там спасцігаў асновы педагагічнай прафесіі на працягу 1945—1948 гадоў. Потым быў год настаўніцкай працы ў пачатковых класах Крытышынскай шко­лы (Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Гэты ж год вучыўся на завочным аддзяленні філфака ў Магілёўскім педінстытуце, а затым перавёўся на стацыянар і ў 1952 годзе педінстытут закончыў. Атрымаў дыплом з адзнакай і накіраванне ў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце імя А. М. Горкага. Аспіранцкую мудрасць засвойваў у 1952—1955 гадах.

З Мінска паехаў у Мазыр. Там быў старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры ў педінстытуце.

З лета 1959 года да верасня 1964-га працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР у якасці спачатку малодшага, а потым (з лютага 1961 года) старшага навуковага супрацоўніка.

З верасня 1964 года — на філфаку БДУ. Працяглы час быў дацэнтам кафедры беларускай літаратуры (цяпер— кафедра беларускай літаратуры ХХ стагоддзя). Са студзеня 1987 года — прафесар гэтай кафедры. Прафесарскае званне прысвоена Дзяржаўным камітэтам СССР па народнай адукацыі (без абароны доктарскай дысертацыі. Кандыдацкую абараніў у 1960 годзе).

З 1957 года выступаю ў друку як крытык і літаратуразнавец. Зрэдку публікую таксама нарысы, эсэ на розныя тэмы, успаміны пра беларускіх пісьменнікаў, з якімі быў блізка знаёмы, а то і сябраваў. У пісьменніцкім Саюзе я з 1961 года. Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ХХ і ўжо ХХІ стагоддзяў, творчая індывідуальнасць найбольш значных нашых пісьменнікаў і яе ўздзеянне на літаратурны працэс, залежнасць літаратуры ад стану грамадства і мажлівасць яе ўздзеяння на гэты стан, актуальныя праблемы літаратурнай крытыкі — такая ў агульных рысах галоўная сфера маёй даследчыцкай працы.

Напісаныя мною артыкулы (іх набіраецца ўжо звыш трох сотняў) друкаваліся ў беларускіх літаратуразнаўчых часопісах і розных газетах, у шэрагу маскоўскіх выданняў. Ёсць публікацыі і ў былых савецкіх рэспубліках, а так­сама ў краінах, якія цяпер адносяць да далёкага (ці дальняга) зарубежжа.

Асобнымі выданнямі выйшлі наступныя літаратуразнаўчыя манаграфіі і зборнікі крытычных артыкулаў і эсэ: «Шчодрае сэрца пісьменніка» (Мінск, 1963), «Паэзія Максіма Танка» (Мінск, 1964; другое выданне, папраўленае і дапоўненае пазнейшымі артыкуламі — Мінск, 2003), «Уладзімір Дубоўка» (Мінск, 1965), «Максім Гарэцкі» (1968; другое выданне, дапоўненае пазнейшымі артыкуламі — Мінск, 2003), «Шматграннасць» (Мінск, 1970), «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (Мінск, 1971; другое выданне — 2004 г.), «Вернасць прызванню» (Мінск, 1977), «Талент і праца» (Мінск, 1979; гэ­тая кніга ў 1984 годзе адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа), «Чалавечнасць» (Мінск, 1985), «Васіль Быкаў» (Мінск, 1987), «Арганічнасць таленту» (Мінск, 1989), «Праўда і мужнасць таленту» (Мінск, 1995), «Спавядальнае слова» (Мінск, 2001), «Служэнне Беларусі» (Мінск, 2003).

У складзе аўтарскіх калектываў працаваў над двухтомнай акадэмічнай «Гісторыяй беларускай літаратуры», выдадзенай у 1960-я гады, над вучэбнымі дапаможнікамі і праграмамі па нашай літаратуры для студэнтаў ВНУ, над падручнікамі для школы, а яшчэ складаў розныя зборнікі, хрэстаматыі, удзельнічаў у выданні твораў некаторых нашых класікаў, рэдагаваў артыкулы і кнігі для настаўнікаў, напісаныя іншымі даследчыкамі (звычайна з маім аўтарскім удзелам). Над калектыўнымі падручнікамі для настаўнікаў працую і цяпер, даючы свае раздзелы і рэдагуючы гэтыя падручнікі.

З 1960-х гадоў займаўся актыўнай грамадскай працай: працяглы час узначальваў секцыю крытыкі і літаратуразнаўства ў СП Беларусі, быў чле­нам, ці, як цяпер сталі казаць, сябрам Савета па крытыцы пры СП СССР, старшынёю Рэспубліканскага міжвузаўскага метадычнага аб’яднання выкладчыкаў беларускай літаратуры, зноў жа сябрам навукова-каардынацыйнага Савета па гісторыі беларускай літаратуры пры АН БССР, удзельнічаў у працы розных камісій, рэдакцый і рэдкалегій і па пісьменніцкай і выдавецкай лініі, і па лініі Міністэрства асветы, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Да красавіка 1998 года ўваходзіў у склад Рады (Праўлення) Саюза беларускіх пісьменнікаў, адзін тэрмін пазасядаў і ў Прэзідыуме гэтай Рады.

Загружаны грамадскай, педагагічнай і літаратурна-крытычнай працай, у якую імкнуўся ўкладваць душу, хоць, можа, і не заўсёды гэта ўдавалася ў поўнай меры, бо ў маладыя гады быў схільны да перахлёстаў у тых жа літаратурных спрэчках, я не заўважаў, як і жыццё фактычна праляцела. Што ж, такі чалавечы лёс. І нікуды ад яго не дзенешся.

Зрэшты, мне наракаць на свой лёс не выпадае, бо ён у мяне пры ўсіх пературбацыях і завіхрэннях складваўся ўвогуле шчасліва. Асабліва мне шанцавала на падтрымку добрых людзей, выдатных пісьменнікаў. У Магілёве мне шмат дапамагалі педінстытуцкі дэкан філфака Мікалай Рыбачкін, загадчык кафедры беларускай літаратуры, вядомы літаратуразнаўца і крытык Якуб Усікаў, загадчык кафедры беларускай мовы і таксама вядомы ў сваёй галіне вучоны Пётр Юргілевіч.

У Мінску праз часопіс «Полымя» далучаў да канкрэтнай працы на крытычнай ніве Рыгор Шкраба, які ў «Полымі» быў спачатку супрацоўнікам аддзела крытыкі, а потым яго загадчыкам. Не раз выручаў у складаных сітуацыях мой навуковы кіраўнік Васіль Барысенка, які быў для мяне спагадлівым дарадцам не толькі ў навуковых, але часам у звычайных жыццёвых справах.

Шчырую прыхільнасць адчуваў я з боку Алеся Адамовіча, у якога захапляла грамадзянская мужнасць, цвёрдасць у адстойванні пазіцый, выдатнае разуменне часу, яго патрэб і, вядома ж, яркая, рознабаковая таленавітасць. А як крытыку і літаратуразнаўцу роўных яму ў нас не ведаю.

Шмат чым я абавязаны Івану Чыгрынаву, які быў вельмі надзейным ся­брам і ўмеў прыйсці на дапамогу тады, калі яна была найбольш патрэбнай.

А як грэлі душу прыхільнасць і падтрымка з боку непахіснага ў барацьбе за праўду і разам з тым надзвычай далікатнага Васіля Быкава, апантанага ў літаратурнай працы Івана Мележа.

Хораша згадваюцца вельмі чалавечны Міхась Лынькоў, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк, Пімен Панчанка, мудры сатырык Кандрат Крапіва, пранікнёная ў сваёй лірыцы Яўгенія Янішчыц.

Заўсёды прыемна і цяпер перакінуцца слоўцам з дасціпна-з’едлівым Рыгорам Барадуліным ці з дасведчаным, здаецца, ва ўсім Янкам Брылём (мы жывем у адным доме), які па-ранейшаму не стамляецца чытаць усё, што пішуць нашы літаратары, і сам працягвае радаваць сваімі мініяцюрамі і мемуарна-дакументальнай прозай.

У БДУ я адчуваў добрае стаўленне Леаніда Кісялеўскага, калі ён быў у нас рэктарам, філфакаўскага дэкана Аляксея Волка, многіх выкладчыкаў, найперш калег па кафедры, Сцяпана Александровіча, але не толькі яго.

Закончу гэтыя нататкі шчырай падзякай жывым добразычліўцам без пайменнага пераліку, бо іх, акрамя згадваных Барадуліна і Брыля (гады жыцця Янкі Брыля — 1917—2006.), у мяне застаецца, дзякуй Богу, яшчэ нямала. Гэта вельмі істотна, бо іначай жыццё чалавека траціла б свой сэнс, станавілася па вялікім рахунку наўрад ці цікавым.

2003 г.


ОТВЕТЫ НА АНКЕТУ Л. РУБЛЕВСКОЙ ДЛЯ «СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССИИ» ПО ТЕМЕ «ИВАН МЕЛЕЖ: ПИСАТЕЛЬ И ВРЕМЯ»


1. Можно ли сказать, что «Людзі на балоце» — наш национальный брэнд?


Не знаю, можно ли называть «Людзей на балоце» национальным брэн­дом. Но это, конечно же, один из лучших наших романов за всю историю существования белорусской национальной литературы.


2. Устарела ли та форма, в которой творил Мележ — классический роман, цикл романов?


Нет, не устарела. Эпический роман — коренной, стволовой жанр реа­листической прозы, в котором фокусируются «все родовые и существенные признаки эпоса» (Белинский). А поскольку «Людзі на балоце» стали нашей классикой, то они устареть не могут. Нет сомнения, что и циклы добротных романов как жанровая структура не потеряли своей весомости и в наше вре­мя. Классика на то и классика, чтобы всегда оставаться жизнеспособной и актуальной.


3. Вы согласны с тем, что Мележ развенчивает фетишизацию земли?


Я думаю, что никакой фетишизации земли у Мележа нет. Нет и развен­чания такой фетишизации. Белорусская литература всегда была сильна по­этизацией земледельческого труда, осмыслением земли как главной основы благосостояния человека, самой человеческой жизни.

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля — аснова ўсёй айчыне.

Это прекрасные строки из «Новай зямлі» Я. Коласа. Мележ продолжал коласовскую традицию в своей «Палескай хроніцы». Его Василь Дятел — персонаж, особенно близкий автору (Мележ иногда и себя называл Васи­лем Дятлом). Так этот Василь извечную крестьянскую преданность земле, свободному труду на ней несет в себе как определяющую черту характера. Когда колхозные активисты перепахивают засеянную Дятлом его поло­ску земли, Василь воспринимает это как крушение всех надежд на добрую жизнь и, конечно же, издевательство над крестьянским трудом.


4. Имеет ли будущее «деревенская тема» в литературе?


«Деревенская тема» в литературе будет актуальной всегда, потому что только земля кормит человека естественным продуктом. Возможно, в от­даленном будущем человек придумает и синтетическое производство пищи. Но радости от этого будет мало. Уже теперь есть некоторое недоверие к про­дуктам, созданным с участием генной инженерии. Но это же еще не синтети­ка в полном смысле слова.


5. Сегодня писатель должен работать еще ради денег. Нормально ли это? Сохранится ли «высокая литература» как основная профессия?


Нет ничего хорошего в том, что уже сегодня писатель не может жить за счет литературного заработка. Это значит, что наше общество недостаточ­но заботится о духовной культуре народа. Я не знаю, сохранится ли литера­турное творчество как основная профессия самых одаренных. Но подлинная литература не умрет. Она будет существовать до тех пор, пока в человеке не уничтожится все человеческое.


6. Сегодня звучит мысль о том, что Иван Мележ — автор первого «женского» романа в белорусской литературе... Так ли это?


Мележ не считал себя творцом «женского» романа. Он писал доброт­ную прозу, в которой с одинаковым успехом показывал подлинную душу и мужчины, и женщины. Понимание женской психологии у него было отлич­ное. Но «женских» романов как таковых он никогда не писал.


7. Иван Мележ творил во временных рамках советской литературы. Ограничило ли это каким-то образом его творчество? Как могли бы вы­глядеть «Людзі на балоце» и другие классические произведения того пе­риода, написанные в иное время?


Мележ, как и всякий художник, творил в координатах своего времени. И эти координаты воздействовали на него своими отрицательными сторо­нами. Но большие художники потому и называются большими, что они не довольствуются ролью простых иллюстраторов расхожих стереотипов. Они стремятся утвердить свое видение жизни, ее правду. Правда Мележа, если говорить кратко и только о главном, заключается в том, что он с большой сыновней любовью изображал подлинное Полесье, открывая его и для всего мира. Конечно, очень своеобразный полесский край и до Мележа привлекал внимание многих крупных художников, того же Я. Коласа. Но они смотре­ли на полесскую действительность взглядом со стороны. Такой взгляд тоже способен открывать немало. А Мележ изображал полесскую жизнь изну­три, с точки зрения человека, для которого все это органически близко как собственная жизнь. И его «Палеская хроніка» еще и по этой причине стала выдающимся достижением белорусской литературы. Но очевидно и другое. Если бы Мележ писал свои романы «Палескай хронікі» в другое время, они были бы во многом иными. Хотя бы потому, что время всегда кладет свою печать на все, в том числе и на произведения больших художников.


8. Есть ли продолжатели традиции (эстетической и т. д.) у Мележа?


Эстетическая традиция Мележа в белорусской литературе жива и се­годня. Это одна из самых плодотворных традиций нашей литературы. В рус­ле этой традиции, обновляя ее, возникли прозведения многих белорусских писателей. Назову И. Чигринова, И. Шамякина, И. Науменко, И. Пташникова, В. Адамчика, Л. Дайнеку, Я. Сипакова, В. Карамазова, Б. Саченко, В. Козько, А. Жука, А. Кудравца, Г. Далидовича, Л. Левановича. Из поэтов наиболее активно продолжает мележевскую традицию земляк Ивана Пав­ловича Микола Мятлицкий, который издал около десятка сборников стихов и поэм о Полесье, особенно акцентируя чернобыльскую трагедию. Некото­рыми гранями своего творчества соприкасается с мележевской традицией и Я. Брыль, хотя он по характеру таланта не эпик, а лирик. А вообще-то в чистом виде коренная традиция нашей прозы не может быть вычленена и связана, скажем, только с Мележем. Ибо на эту традицию с успехом по­работали в свое время Колас и Горецкий, Гартный и Зарецкий, Головач и Крапива, Чорный и Лыньков. А еще Мележ дал блестящий пример нашим писателям в использовании живого диалектного слова. Его герои говорят с очень сильным полесским акцентом. И благодаря этому усилилась их под­линность, без которой Мележ не чувствовал живыми своих полешуков. А они живыми у него стали, сделались и нашими постоянными спутниками в дни радостей и бед.

2006 г.


ЛІТАРАТУРА


Адамовіч, А. Апакаліпсіс па графіку / A. Адамовіч. Мінск, 1992.

Адамовіч, А. «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» / A. Адамовіч. Мінск, 1980. Адамовіч, А. Я з вогненнай вёскі... / A. Адамовіч, Я. Брыль, У. Калеснік. Мінск, 1983.

Адамовіч, А. Война и деревня в современной литературе / A. Адамовіч. Мінск, 1982.

Адамовіч, А. Блакадная кніга / A. Адамовіч, Д. Гранін. Мінск, 1985.

Адамович, А. Додумывать до конца / A. Адамович. Минск, 1988.

Адамовіч, А. Здалёк і зблізку / A. Адамовіч. Мінск, 1976.

Адамовіч, А. Літаратура, мы і час / A. Адамовіч. Мінск, 1979.

Адамович, А. Ничего важнее / A. Адамович. Минск, 1987.

Адамовіч, А. М. Беларускі раман / A. М. Адамовіч. Мінск, 1961.

Адамовіч, А. М. Маштабнасць прозы / A. М. Адамовіч. Мінск, 1972.

Адамовіч, A. Vixi / A. Адамовіч. Мінск, 2002.

Адамчык, В. Выбраныя творы : у 2 т. / В. Адамчык. Мінск, 1995.

Адамчык, В. Голас крыві брата твайго / В. Адамчык. Мінск, 1991.

Акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі. Мінск, 1998.

Алексіевіч, С. У вайны не жаночае аблічча / С. Алексіевіч. Мінск, 1983; 1991. Алексіевіч, С. Апошнія сведкі / С. Алексіевіч. Мінск, 1985.

Алексіевіч, С. Цынкавыя хлопчыкі / С. Алексіевіч. Мінск, 1990; 1991. Алексіевіч, С. Зачараваныя смерцю / С. Алексіевіч. Мінск, 1993.

Алексіевіч, С. Чарнобыльская малітва / С. Алексіевіч. Мінск, 1997; 1999. Арлоў, У. Сны імператара / У. Арлоў. Мінск, 2001.

Александровіч, С. Кнігі і людзі / С. Александровіч. Мінск, 1976. Александровіч, С. Слова — багацце / С. Александровіч. Мінск, 1981. Александровіч, С. Тут зямля такая / С. Александровіч. Мінск, 1985. Александровіч, С. X. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст. / С. X. Александровіч, В. С. Александровіч, Мінск, 1978.

Алесь Адамовіч і час. Мінск, 1998.

Андраюк, С. А. Традыцыі і сучаснасць / С. А. Андраюк. Мінск, 1981.

Андраюк, С. А жыццё — вышэй за ўсё / С. Андраюк. Мінск, 1992.

Барадулін, Р. Збор твораў : у 4 т. / Р. Барадулін. Мінск, 1996—2002.

Барадулін, Р. Калі рукаюцца душы / Р Барадулін, В. Быкаў. Мінск, 2003. Барадулін, Р. Ксты / Р. Барадулін. Мінск, 2006.

Баршчэўскі, Л. П. Беларуская літаратура і свет / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. Мінск, 2006.

Брыль, Я. Запаветнае: выбр. тв. / Я. Брыль. Мінск, 1999.

Брыль, Я. Збор твораў : у 5 т. / Я. Брыль. Мінск, 1979—1981.

Беларуская драматургія. Мінск, 1994—2003, Вып. 1—7.

Беларуская літаратура: проза 20-х гадоў : хрэстаматыя. Мінск, 1997.

Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992—1995. Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мінск, 1985. Беларускія пісьменнікі Польшчы: другая палова XX ст. Мінск, 2000.

Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф. Янкоўскі. Мінск, 1962. Бельскі, А. Сучасная літаратура Беларусі / А. Бельскі. Мінск, 2000.

Бельскі, А. І. Літаратурацэнтрызм / А. І. Бельскі. Мінск, 2009.

Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту / Д. Бугаёў. Мінск, 1989.

Бугаёў, Д. Васіль Быкаў / Д. Бугаёў. Мінск, 1987.

Бугаёў, Д. Вернасць прызванню / Д. Бугаёў. Мінск, 1977.

Бугаёў, Д., Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе / Д. Бугаёў, В. Верціхоўская, М. Верціхоўская. Мінск, 2005.

Бугаёў, Д. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Д. Бугаёў. Мінск, 2004.

Бугаёў, Д. Максім Гарэцкі / Д. Бугаёў. Мінск, 2003.

Бугаёў, Д. Паэзія Максіма Танка / Д. Бугаёў. Мінск, 2003.

Бугаёў, Д. Праўда і мужнасць таленту / Д. Бугаёў. Мінск, 1995.

Бугаёў, Д. Уладзімір Дубоўка / Д. Бугаёў. Мінск, 2005.

Бугаёў, Д. Служэнне Беларусі / Д. Бугаёў. Мінск, 2003.

Бугаёў, Д. Спавядальнае слова / Д. Бугаёў. Мінск, 2001.

Бугаёў, Д. Талент і праца / Д. Бугаёў. Мінск, 1979.

Бугаёў, Д. Чалавечнасць / Д. Бугаёў. Мінск, 1985.

БугаёўД. Шматграннасць / Д. Бугаёў. Мінск, 1970.

Бугаёў, Д. Шчодрае сэрца пісьменніка / Д. Бугаёў. Мінск, 1963.

Бураўкін, Г. Выбранае / Г. Бураўкін. Мінск, 1998.

Быкаў, В. Выбраныя творы / В. Быкаў. Мінск, 2004.

Быкаў, В. Доўгая дарога дадому / В. Быкаў. Мінск, 2002.

Быкаў, В. Збор твораў : у 6 т. / В. Быкаў. Мінск, 1991 — 1994.

Быкаў, В. На крыжах / В. Быкаў. Мінск, 1992.

Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. Мінск—Масква, 2005. Т 1—6. Быкаў, В. Праўдай адзінай / В. Быкаў. Мінск, 1984.

Васючэнка, П. В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм / П. В. Васючэнка. Мінск, 2007.

Васючэнка, П. Пошукі страчанага дзяцінства / П. Васючэнка. Мінск, 1995. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. Мінск, 2000. Верабей, А. Абуджаная памяць / А. Верабей. Мінск, 1997.

Верабей, А. Максім Танк і польская літаратура / А. Верабей. Мінск, 1984. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч / А. Верабей. Мінск, 2005.

Вярцінскі, А. Хлопчык глядзіць... / А. Вярцінскі. Мінск, 1992.

Гарэлік, Л. Зямля бацькоў дала мне права / Л. Гарэлік. Мінск, 1983.

Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры / М. Гарэцкі. Мінск, 1992.

Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4 т. / М. Гарэцкі. Мінск, 1984—1986.

Гарэцкі, М. Прысады жыцця / М. Гарэцкі. Мінск, 2003.

Гарэцкі, М. Скарбы жыцця / М. Гарэцкі // Полымя. 1993. № 2.

Гарэцкі, М. Творы / М. Гарэцкі. Мінск, 1990.

Гарэцкі, Р. Ахвярую сваім «я»... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія) / Р Гарэцкі. Мінск, 1998.

Гарэцкі, Р. Шляхам адраджэння / Р Гарэцкі. Мінск, 1997.

Геніюш, Л. Выбраныя творы / Л. Геніюш. Мінск, 2000.

Гілевіч, Н. Збор твораў : у 6 т. / Н. Гілевіч. Мінск, 1996—2001. Т. 1—3.

Гілевіч, Н. На флейце самоты / Н. Гілевіч. Мінск, 2004.

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. Мінск, 1999—2003. Гісторыя беларускай літаратуры пачатку XX! стагоддзя : тыпавая праграма для ўстаноў вышэйшай адукацыі. Мінск, 2012.

Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі / У. Гніламёдаў. Мінск, 1987.

Гніламёдаў, У. Янка Купала: новы погляд / У. Гніламёдаў. Мінск, 1995.

Голуб, Т. С. У творчай майстэрні класіка: тэксталогія твораў М. Гарэцкага / Т. С. Голуб. Мінск, 2002.

Грамадчанка, Т. К. Праблемы сучаснай беларускай крытыкі / Т. К. Грамадчанка, А. С. Гурская, Л. М. Гарэлік. Мінск, 1996.

Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / С. Грахоўскі. Мінск, 1994.

Грахоўскі, С. Так і было / С. Грахоўскі. Мінск, 1986.

Гусак, С. Аляксей Кулакоўскі / С. Гусак. Мінск, 1967.

Дайнека, Л. Меч князя Вячкі; След ваўкалака / Л. Дайнека. Мінск, 1993. Далідовіч, Г. Заходнікі / Г. Далідовіч. Мінск, 1994.

Дасаева, Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага / Т. М. Дасаева. Мінск, 1993.

Да 80-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Мінск, 2005.

Да 100-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі, Кузьмы Чорнага. Мінск, 2001. Дзюбайла, П.К. У пошуках духоўных каштоўнасцей / П. К. Дзюбайла. Мінск, 1987. Дедков, И. Василь Быков / И. Дедков. М., 1980.

Дранько-Майсюк, Л. Гаспода / Л. Дранько-Майсюк. Мінск, 1998. Дранько-Майсюк, Л. У Вільні і больш нідзе / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2009, № 4; 2010, № 4; 2011, № 3, 4.

Дубоўка, У. Выбраныя творы : у 2 т. / У. Дубоўка. Мінск, 1965.

Дубоўка, У. О Беларусь, мая шыпшына... / У. Дубоўка. Мінск, 2002.

Дудараў, А. Князь Вітаўт / А. Дудараў. Мінск, 2005.

Жук, I. Сустрэчны рух / I. Жук. Гродна, 1998.

Жураўлёў, В. П. Актуальнасць традыцый / В. П. Жураўлёў. Мінск, 2002. Жураўлёў, В. П. У пошуку духоўных ідэалаў / В. П. Жураўлёў. Мінск, 2002. Зарэцкі, М. Збор твораў : у 4 т. / М. Зарэцкі. Мінск, 1989—1992.

Зона бяды. Мінск, 1990.

Зорка Палын. Мінск, 1993.

Зуёнак, В. Выбраныя творы : у 2 т. / В. Зуёнак. Мінск, 1996;1998.

Іпатава, В. Альгердава дзіда / В. Іпатава. Мінск, 2002.

Іпатава, В. За морам Хвалынскім / В. Іпатава. Мінск, 1996.

Кабржыцкая, Т. Слядамі знічкі / Т. Кабржыцкая, В. Рагойшла. Мінск, 1990. Каваленка, В. А. Веліч праўды / В. Каваленка. Мінск, 1989.

Каваленка, В. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць / В. Каваленка. Мінск, 1975. Каваленка, В. Голас чалавечнасці / В. Каваленка. Мінск, 1970.

Каваленка, В. Жывое аблічча дзён / В. Каваленка. Мінск, 1979.

Каваленка, В. А. Іван Шамякін / В. Каваленка. Мінск, 1980.

Каваленка, В. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. Каваленка. Мінск, 1981.

Каваленка, В. Покліч жыцця / В. Каваленка. Мінск, 1987.

Каваленка, В. Пошукі і здзяйсненні / В. Каваленка. Мінск, 1963.

Каваленка, В. Прага духоўнасці / В. Каваленка. Мінск, 1875.

Калеснік, У. Ветразі Адысея / У. Калеснік. Мінск, 1977.

Калеснік, У. Зорны спеў / У. Калеснік. Мінск, 1981.

Калеснік, У. Лёсам пазнанае / У. Калеснік. Мінск, 1982.

Калеснік, У. Максім Танк / У. Калеснік. Мінск, 1981.

Калеснік, У. Паэзія змагання / У. Калеснік. Мінск, 1959.

Калеснік, У. Тварэнне легенды / У. Калеснік. Мінск, 1987.

Калеснік, У. Усё чалавечае / У. Калеснік. Мінск, 1993.

Калеснік, У. Янка Брыль / У. Калеснік. Мінск, 1990.

Казько, В. Выбраныя творы : у 2 т. / В. Казько. Мінск, 1990.

Казько, В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел / В. Казько. Мінск, 1993. Калюга, Л. Творы / Л. Калюга. Мінск, 1992.

Караткевіч, У. Збор твораў : у 8 т. / У. Караткевіч. Мінск, 1987—1991. Караткевіч, У. Творы / У. Караткевіч. Мінск, 1996.

Караткевіч, У. У дарозе і дома: з запісных кніжак / У. Караткевіч // Полымя. 1989. № 1—3.

Карона Вітаўта Вялікага. Мінск, 2004.

Карпюк, А. Выбраныя творы : у 2 т. / А. Карпюк. Мінск, 1991.

Козіч, В. І. Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе / В. І. Козіч. Мінск, 1998.

Колас, Г. Карані міфаў / Г. Колас. Мінск, 1998.

Колас, Я. Збор твораў : у 14 т. / Я. Колас. Мінск, 1972—1978.

Крапіва, К. Збор твораў : у 6 т. / К. Крапіва. Мінск, 1997—2004.

Краса і сіла: анталогія беларускай паэзіі XX ст. Мінск, 2003.

Кулешов, Ф. И. Подвиг художника / Ф. И. Кулешов. Мінск, 1982.

Куляшова, В. Лясному рэху праўду раскажу. / В. Куляшова. Мінск, 1989. Куляшоў, А. Збор твораў : у 5 т. / А. Куляшоў. Мінск, 1974—1977.

Куляшоў, А. Маналог / А. Куляшоў. Мінск, 1989.

Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала. Мінск, 1995—2003.

Лаўшук, С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. Лаўшук. Мінск, 2002.Лаўшук, С. С. На драматургічных скрыжаваннях / С. С. Лаўшук. Мінск, 1989. Ластоўскі, В. Выбраныя творы / В. Ластоўскі. Мінск, 1997.

Лынькоў, М. Выбраныя творы / М. Лынькоў. Мінск, 2013.

Лойка, А. А. Гісторыя беларускай літаратуры : у 2 ч. / А. А. Лойка. Мінск, 1989. Лойка, А. Галгофа / А. Лойка. Слонім, 2001.

Лойка, А. А. Роўнакутны трохвугольнік, або Ад Палямона да Максіма Танка / А. А. Лойка. Мінск, 2003.

Лявонава, Е. А. Беларуская літаратура XX стагоддзя і еўрапейскі літаратурны вопыт / Е. А. Лявонава. Мінск, 2002.

Макаёнак, А. Збор твораў : у 5 т. / А. Макаёнак. Мінск, 1990.

Макарэвіч, А. М. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. / А. М. Макарэвіч. Магілёў, 2013.

Максім Гарэцкі: успаміны, арт., дакументы. Мінск, 1984.

Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча / А. Мальдзіс. Мінск,

1990.

Мележ, I. Выбраныя творы / I. Мележ. Мінск, 2001.

Мележ, I. Збор твораў : у 10 т. / I. Мележ. Мінск, 1979—1985.

Мішчанчук, М. I. Беларуская літаратура на сучасным этапе / М. I. Мішчанчук. Мінск, 1978.

Мішчанчук, М. I. Беларуская літаратура XX ст. / М. I. Мішчанчук, I. С. Шпакоўскі. Мінск, 2001.

Мушынская, Т. Ф. Беларуская літаратура 20—40-х гадоў XX стагоддзя / Т. Ф. Мушынская. Мінск, 2000.

Мушынскі, М. I. I нічога, апроч праўды / М. Мушынскі. Мінск, 1990. Мушынскі, М. Каардынаты пошуку / М. Мушынскі. Мінск, 1988.

Мушынскі, М. Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа / М. Мушынскі. Мінск, 2007.

Мятліцкі, М. Бабчын: Кніга жыцця / М. Мятліцкі. Мінск, 1996.

Мятліцкі. М. Палескі смутак / М. Мятліцкі. Мінск, 1991.

Мятліцкі, М. Чаканне сонца / М. Мятліцкі. Мінск, 2004.

Наварыч, А. Літоўскі воўк / А. Наварыч. Мінск, 2005.

Наварыч, А. Рабкова ноч / А. Наварыч. Мінск, 1988.

Навойчык, П. І. «Наша Ніва» і літаратурна-грамадскі працэс на Беларусі пачат­ку ХХ стагоддзя / П. І. Навойчык. Мінск, 1996.

Навуменка, I. Выбраныя творы : у 2 т. / I. Навуменка. Мінск, 1995; 1997. Навуменка, I. Збор твораў : у 6 т. / I. Навуменка. Мінск, 1981 — 1984. Навуменка, I. Змітрок Бядуля / I. Навуменка. Мінск, 2004.

Навуменка, І. Кніга адкрывае свет / I. Навуменка. Мінск, І978.

Навуменка, I. Я. Максім Багдановіч / I. Я. Навуменка. Мінск, 1997.

Навуменка, I.Я. Ранні Кузьма Чорны (1923—1929) / I. Я. Навуменка. Мінск, 2000. Навуменка, I. Я. Якуб Колас / I. Я. Навуменка. Мінск, 2003.

Навуменка, I. Я. Янка Купала / I. Я. Навуменка. Мінск, 1980.

Навумовіч, У. А. Шляхамі арлянят: проза «Маладняка» / У. А. Навумовіч. Мінск, 1984.

Насустрач духу: анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі. Мінск, 2001. Насустрач духу: анталогія беларускай хрысціянскай прозы. Мінск, 2002.

Наш Быкаў. Мінск, 2004.

Панчанка, П. Збор твораў : у 4 т. / П. Панчанка. Мінск, 1981 — 1983.

Панчанка, П. Зямля ў мяне адна / П. Панчанка. Мінск, 1996.

Панчанка, П. Млечны шлях / П. Панчанка. Мінск, 1980.

Пашкевіч, А. Круг / А. Пашкевіч. Мінск, 2006.

Пашкевіч, А. Пляц Волі / А. Пашкевіч. Мінск, 2001.

Петрашкевіч, А. Воля на крыжы / А. Петрашкевіч. Мінск, 2000.

Пісьмянкоў, А. Думаць вершы... / А. Пісьмянкоў. Мінск, 2005.

Прайсці праз зону. Мінск, 1996.

Пра час і пра сябе: аўтабіяграфіі бел. пісьменнікаў. Мінск, 1906.

Пшыркоў, Ю. С. Беларуская савецкая проза (20-я — пачатак 30-х гадоў) / Ю. С. Пшыркоў. Мінск, 1960.

Пшыркоў, Ю. С. Летапісец свайго народа: жыццё і творчы шлях Якуба Коласа / Ю. С. Пшыркоў. Мінск, 1982.

Пяцьдзесят чатыры дарогі: аўтабіяграфіі бел. пісьменнікаў. Мінск, 1963. Рагойша, В. Паэтыка Максіма Танка / В. Рагойша. Мінск, 1968.

Рагойша, В. I адгукнецца слова ў слове / В. Рагойша. Мінск, 1992.

Рагойша, В. П. Вяршыні: з невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа і М. Багдановіча. / В. П. Рагойша. Мінск, 1991.

Рублеўская, Л. Пярсцёнак апошняга імператара / Л. Рублеўская. Мінск, 2005. Сачанка, Б. Апошнія і першыя / Б. Сачанка. Мінск, 2005.

Сачанка, Б. Родны кут / Б. Сачанка. Мінск, 1989.

Сачанка, Б. Сняцца сны аб Беларусі / Б. Сачанка. Мінск, 1990.

Семашкевіч, Р. Выпрабаванне любоўю / Р Семашкевіч. Мінск, 1982. Станкевіч, Ю. Апладненне ёлупа / Ю. Станкевіч. Мінск, 2005.

Стральцова, В. М. Шлях да сябе / В. М. Стральцова. Мінск., 2002. Стральцоў, М. Выбранае / М. Стральцоў. Мінск, 1987.

Стральцоў, М. Пячатка майстра / М. Стральцоў. Мінск,1986.

Стральцоў, М. У полі зроку / М. Стральцоў. Мінск, 1976.

Сучасная беларуская драматургія. Мінск, 2003.

Сучасная беларуская проза. Мінск, 2003.

Танк, М. Выбранае / М. Танк. Мінск, 1993.

Танк, М. Дзённікі / М. Танк. // Полымя. 1996, № 9—12; 1997, № 1 — 12.

Танк, М. Збор твораў : у 6 т. / М. Танк. Мінск, 1975—1981.

Танк, М. Збор твораў : у 13 т. / М. Танк. Мінск, 2006. Т. 1—2.

Тарасюк, Л. Апалогія красы / Л. Тарасюк. Мінск, 2003.

Туга па Радзіме. Мінск, 1992.

Тычына, М. А. Аляксандр Пушкін і Якуб Колас / М. Тычына. Мінск, 1999. Тычына, М. Карані і крона / М. Тычына. Мінск, 2002.

Тычына, М. Кузьма Чорны / М. Тычына. Мінск, 2004.

Тычина, М. Народ и война / М. Тычина. Минск, 1985.

Тычына, М. Час прозы / М. Тычына. Мінск, 1988.

Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв’ю, эсэ. Мінск, 2005. Усікаў, Я. Андрэй Макаёнак / Я. Усікаў. Мінск,1984.

Усікаў, Я. Беларуская камедыя / Я. Усікаў. Мінск, 1979.

Успаміны пра Змітрака Бядулю. Мінск, 1988.

Успаміны пра Івана Мележа. Мінск, 1982.

Успаміны пра Якуба Коласа. Мінск, 1982.

Успаміны пра Янку Купалу. Мінск, 1982.

Федарэнка, А. Вёска / А. Федарэнка. Мінск, 2013.

Федарэнка, А. Сечка / А. Федарэнка. Мінск, 2012.

Хомчанка, В. Пры апазнанні — затрымаць / В. Хомчанка. Мінск, 1983. Хромчанка, К. Р. Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.) / К. Р Хромчанка. Мінск, 1979.

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі : у 4 т. Мінск, 1997 — 2005.

Чаропка, В. Храм без Бога / В. Чаропка. Мінск, 1992.

Чорны, К. Збор твораў : у 6 т. / К. Чорны. Мінск, 1988—1990.

Чыгрынаў, I. Выбраныя творы : у 3 т. / I. Чыгрынаў. Мінск, 1994.

Чыгрынаў, I. Звон — не малітва / I. Чыгрынаў. Мінск, 1993.

Чыгрынаў, I. Новае ў жыцці, новае ў літаратуры / I. Чыгрынаў. Мінск, 1983. Чыгрын, I. П. Паміж былым і будучым / I. П. Чыгрын. Мінск, 2003.

Шамякін, I. Збор твораў : у 23 т. / I. Шамякін. Мінск, 2003—2006. Т. 1—7. Шамякін, I. Збор твораў : у 6 т. / I. Шамякін. Мінск, 1977—1979.

Шамякін, I. Роздум на апошнім перагоне: дзённікі 1980—1995 гг. / I. Шамякін. Мінск, 1998.

Шамякін, I. Сатанінскі тур / I. Шамякін. Мінск, 1995.

Шамякін, I. Карэнні і галіны / I. Шамякін. Мінск, 1986.

Шамякін, I. Пошукі прытулку / I. Шамякін. Мінск, 2001.

Шамякіна, Т. I. Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія / Т. І. Шамякіна. Мінск, 2001.

Шамякіна, Т. І. Іван Шамякін: вядомы і невядомы / Т. І. Шамякіна. Мінск, 2011. Шамякіна, Т. I. Міфалогія Беларусі / Т. І. Шамякіна. Мінск, 2000.

Шамякіна, Т. На лініі перасячэння / Т. Шамякіна. Мінск, 1981.

Шапран, С. Васіль Быкаў / С. Шапран. Мінск—Гародня, 2009.

Шапран, С. Дажыць да зялёнай травы / С. Шапран. Мінск, 2008.

Шкраба, Р. Моваю вобразаў / Р Шкраба. Мінск, 1989.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984—1987. Юрчанка Г. Ф. Народная сінаніміка / Г. Ф. Юрчанка. Мінск, 1969.

Янушкевіч, Я. Неадменны сакратар Адраджэння: В. Ластоўскі. / Я. Янушкевіч. Мінск, 1995

Загрузка...