Язэп Руцкі (1574—1637)

Дарунак, які ўрэчаісніваюць таемствы (Тэзы)


I

Створаны чалавек

з двух непадобных пачаткаў —

з душы i цела.

Вось жа, Ўсявышні Бог

творыць не толькі

дзівосныя вобразы,

але i нябачна

сваімі дарункамі надзяляе —

каб станавілася гожай —

душу.

Ну а праз бачнае знакаванне,

якое намі ўспрымаецца,

адпускае,

у міласці да чалавека,

грахі.

Ад Бога — лагодань,

i той, хто багаты ёю,

ёю багаты адно ад Бога.

Бо ўжо здаўна,

з колішніх дзён,

абвясцілася ў свеце зваба,

a супастатамі праваслаўнай

веры цяпер

яна аднавілася ў розных

ерасях красамоўных.

Аднак хрысціяне,

дбаючы аб ратунку,

мусяць ix сцерагчыся

i не ўдавацца ў развагі

аб з'яўленых знакаваннях.

II

З'яўныя знакаванні

найменаваны словам,

што ўзята

з Пісання Святога

i што ва ўжытак

святымі айцамі ўведзена,

i што прынята

святымі апосталамі:

па-грэцку

ім назва «містэрыі»,

a па-лацінску

найменне ім «сакраменты».

У мове славянскай

найлепей адпавядае

ім слова «таемствы».

Яно азначае

даступнае нашым пачуццям

з'яўленне рэчаў,

што чалавека,

які прысвячаецца ў ix,

асвячаюць,

i выяўляе

найадпаведнейшым чынам

самую сутнасць таемстваў.

Таму i ў Старым Законе,

i ў Новым таемствы

так называюцца не дарэмна

i не адвольна —

я sc хоча давесці Кальвін —

людзьмі вызначаюцца.

A ўсё тое

абмежаванне таемстваў,

якое зазвычай

нясуць з сабой лютэране,

иовахрышчонцы

i кальвіністы,

пярэчыць вучэнню

Царквы Прававернай.

III

Каб здзейсніць таемства

паводле узору,

што падаецца

ў Новым Законе,

патрэбна тры чыннікі,

ці тры часткі:

па-першае, рэч,

па-другое, з'ява,

па-трзцяе, воля таго,

хто здзяйсняе таемства.

Калі не халае

хоць бы адной

з гэтых трох частак,

таемства

здзейсніцца ўсё ж не можа.

Што тычыцца рэчы,

дык гэта —

матэрыя, што сфармавана

i для здзяйснення таемства

ўзаконена Богам,

як у таемстве хрышчэння —

вада,

як хлеб i віно —

у таемстве прычасця.

Што тычыцца з'явы,

яна сфармавана ў словах,

якія ўзаконены Богам

i з дапамогай якіх

спраўджваецца таемства.

Матэрыя існуе

ў дзвюх постацях:

самірэчы —

гэта далейшая постаць,

а тое, што рэчы

змяшчаюць i выяўляюць

i што ўвасабляецца ў словах,

бліжэйшая постаць,

ці з'ява.

Так, сутнае разумение,

дадзенае Хрыстом,

павінна

не абвяргацца,

нявечыцца

ці змяншацца,

a спраўджвацца ў з'явах

таемству згодна.

Таксама ні ў рэчах,

ні ў змесце рэчаў

нічога

зменена быць не можа.

Таму недарэчы

адвольныя тыя змены,

што дапускаюць

у словах таемных

Лютэр,

ці Брэнт,

ці Звінгель.

Мусім сказаць,

што i Кальвін,

калі выкладае вучэнне

аб запаветах Божых,

з'яву таемства

ўяўляе хібна.

IV

Таемствы,

якія засведчаны

Новым Законам,

папраўдзе

прылады Гасподнія —

Бог праз ix

грахі ачышчае i на душу

лагодань ліе.

Нездарма

дарунак, які ўрэчаіснівавць

таемствы,

святыя айцы называюць

лагоданню —

ласкаю Божай; i як

прылады Гасподнія маюць

таемствы сілу

грахі адпускаць

i душу асвячаць,

бо яны

увасабляюць не толькі

само значэнне

Божага дзеяння, але i самую

жывую лашдань даюць.

Скажона

вучыць, як бачым, Кальвін,

калі вытлумачвае, што былі

таемствы ўзаконены Богам

адно для таго, каб веру

ў Гасподнія запаветы

жывіць.

Мы ж болей

верым Святому Пісанню,

якое вучыць,

што дзеяннем рэчаў таемных

нам насамрэч даецца

крывёю Хрыстовай

зысненая лагодань.

І, каб ва Ўсясветнай

Царкве Прававернай,

якая, адкладу не чынячы,

дзеля

дабраславення Гасподняга

i адпушчэння грахоў

уводзіць

у веру дзяцей сваіх,

не гнездаваць

спакусаў i хібаў,

мы вызнаём

таемства хрышчэння,

мірапамазання,

цела й крыві Хрыстовых,

як гэта

апосталы вучаць.

V

Усякае творнае цела

слухаецца свайго Творцу

i здольна

увасабляць i ўспрымаць

дасканаласць, якая

пераўзыходзіць прыроду

гэтага цела.

Таму, беручы пад увагу,

што піша Пісанне

i кажуць святыя айцы,

разважаюць слушна

i слушныя робяць высновы

на гэты конт багасловы,

a менавіта:

маюць таемствы

не толькі адно павучальны

характар, але i ўяўляюць

чын відавочны, альбо фізічны,

што з'явай знадворнай

тычыцца цела,

a сілаю ўнутранай,

успрынятай

намі ад Бога,

тычыцца нашай душы —

ачышчае

яе ад граху i дарункам

лагодані Божай узбагачае.

З крыніцы Святога Пісання

i ca здабыткаў

айцоў хрысціянскіх святых

мы чэрпаем веды,

а разважаць

у духу згаданага Кальвіна

i неразумна,

i згубна.

VI

У Хрысціянскай Усясветнай

Царкве Праваслаўнай,

вось жа,

узаконена сем таемстваў:

таемства хрышчэння,

мірапамазання,

цела й крыві Хрыстовых,

споведзі, ці пакаяння,

святарства,

шлюбу

i — наапошне —

алеяпамазання.

Вера ў таемствы

не можа адпрэчвацца

ды расцякацца

па рэчышчах разнадумнасці,

i вучэнне

аб іхняй з'яднанасці

ca знакаваннем — вучэнне

айцоў Царквы Хрысціянскай

Божай.

Яму ж

супротнічае Зізаній:

Пісання

ён не трымаецца i не чуе,

што кажуць айцы святыя,

i сімвал веры,

прыняты Нікейскім саборам

i сцверджаны,

Канстанцінопальскім, ён

вызнаваць не хоча

(пра гэта

сведчыцца

ў першым лісце аб судным

дні). Нававерцы

аблудна таемствы бачаць,

калі вызнаюць,

як гэта робіць Лютэр,

ці толькі адно таемства,

ці два –

як асобння лютэране,

ці тры —

як, прынамсі, Кальвін,

ці, у цэлым, меней за сем,

ці — ізноў-такі — болей.

Загрузка...