Сэмюэл Бэкет Не я

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ

Рот.

Слухач.


РЭМАРКА:

Рухі: яны складаюцца з простага падняцця рук з абодвух бакоў і іх рэзкага вяртання назад, у першапачатковае становішча, з выразам бездапаможнага спачування. Размах памяншаецца з кожным разам: на трэцім ён ледзь заўважны.

Дзеля гэтага паўза досыць працяглая, бо Рот паступова адыходзіць ад рашучай адмовы выпусціць трэцюю асобу.


Сцэна зацемненая, але Рот у глыбіні сцэны, справа ад публікі, каля васьмі футаў над падлогай, слаба асветлены зблізку і знізу; астатняя частка твару ў цяні. Нябачны мікрафон.

Слухач — на пярэднім плане, злева ад публікі: высокая вертыкальная постаць нявызначанага полу, загорнутая з ног да галавы ў прасторны чорны балахон з капюшонам, уся асветленая слабым святлом; стаіць на нябачным п’едэстале, чатыры футы вышынёю: гэта відаць толькі з таго, што яна павернутая тварам па дыяганалі сцэны ў бок Рота; яна ўвесь час нерухомая, акрамя тых чатырох момантаў, калі робіць кароткія рухі — там, дзе гэта пазначана. Глядзі «Рэмарку».

Пакуль у тэатры гасне святло, Рот нешта неразборліва гаворыць за заслонаю. Святло ў тэатры цалкам пагасла. Неразборлівая гаворка за заслонаю доўжыцца 10 секунд. Калі падымаецца заслона, ідзе імправізацыя паводле тэксту — як магчымая прапанова — аж да таго, як заслона паднятая і ўвага дастаткова сканцэнтраваная на:


Рот. ... туды... у гэты свет... гэты свет... малюсенькая рэч... да свайго часу... у забыты ўсімі — ...што? ... дзяўчынка? ... ага... малюсенькая дзяўчынка... у гэты... туды, у гэты... перад яе часам... забытая ўсімі дзірка, што называецца... называецца... якая розніца... бацькі невядомыя... ніякіх звестак... ён знік... без следу... не паспеўшы нават зашпіліць штаны... яна проста... праз восем месяцаў... амаль што дакладна... гэтак, ніякага кахання... абышлося без яго... ніякага кахання, што нармальна пераходзіць на... немаўлятка... у доме... не... не, сапраўды, з гэтае прычыны зусім-зусім ніякага... зусім ніякага кахання... на ўсім працягу... гэткая тыповая рэч... нічога і ў ніякім выглядзе аж да шасці-дзесяці, калі — ...што? ...семдзесят? ... Ойча нябесны!... аж да сямідзесяці... ходзячы па полі... машынальна шукаючы першых ключыкаў... каб зрабіць букет... праз некалькі крокаў спыніцца... утаропіцца ў прастору... потым ізноў... крыху больш... спыніцца і зноў утаропіцца... і гэтак далей... рухацца туды-сюды па крузе... і раптам... паступова... усё скончылася... усё гэтае святло красавіцкага рання... і яна апынулася ў — ...што? ... хто? ... не!... яна!... (паўза і рух №1)... апынулася ў цёмнай... і калі не дакладна... непрытомная... непрытомная... бо яна здолела толькі пачуць гудзенне... так сказаць... увушшу... і прамень святла паявіўся і знік... паявіўся і знік... гэтак, як Месяц можа выпраменьваць... рухацца... але гэтак прытупіліся пачуцці... гэтак пачуцці прытупіліся... яна не ведала... у якой яна позе... уявіце сабе! ... у якой яна была позе! ... ці то стаяла... ці сядзела... але мозг... што? ... укленчыўшы? ... ага... ці то стаяла... ці сядзела... ці ўкленчыла... але мозг... што? ... маніць? ... ага... ці то стаяла... ці сядзела... ці ўкленчыла... ці маніла... але мозг яшчэ... яшчэ... пэўным чынам... бо першая яе думка была... о, гэта куды пазней... раптоўная ўспышка... паявілася, калі яна павінна была паверыць... разам з іншымі беспрытульнымі... у літасцівага... (кароткі смех) ... Бога... (нармальны смех)... першая думка была... о, гэта куды пазней... раптоўная ўспышка... што яна была пакараная... за свае грахі... некаторыя з іх пасля... яшчэ адзін доказ, калі доказ быў патрэбны... прамільгнулі ў яе свядомасці... адзін за адным... потым адышлі як недарэчныя... о, гэта... о, гэта куды пазней... гэта думка адышла... калі яна раптоўна ўсвядоміла... паступова ўсвядоміла... што яна не пакутуе... уявіце сабе! ... не пакутуе! ... напраўду, яна не магла прыгадаць... гэтак адразу... калі яна пакутавала, тым не менш... пакуль, натуральна... лічылася, што яна пакутуе... ах! ... мелася на ўвазе, што яна пакутуе... якраз, бо вольны час... у яе жыцці... калі яна мела выразны намер атрымаць задавальненне, у яе... яго не было... і найменшага... у сувязі з гэтым, вядома... гэтае адчуванне пакарання... за той ці іншы грэх... або за шмат якія... або без асаблівай прычыны... дзеля сябе самой... гэта яна разумела дасканала... што адчуванне пакарання... якое найперш выявілася ў яе... паявілася, калі яна павінна была паверыць... разам з іншымі беспрытульнымі... у літасцівага... (кароткі смех)... Бога... (нармальны смех)... найперш выявілася ў яе... пасля адышло як недарэчнае... магчыма, і не было такое ўжо недарэчнае... у рэшце рэшт... гэтак далей... усё гэта... дарэмныя пошукі прычыны... пакуль іншая думка... о, гэта куды пазней... раптоўная ўспышка... вельмі недарэчнае, сапраўды... але — ... што? ... гудзенне? ... ага... увесь час гудзенне... так сказаць... увушшу... хоць, вядома, цяпер... зусім і не ўвушшу... у чэрапе... прыглушаны шум у чэрапе... і ўвесь час гэты прамень ці пучок святла... як прамень месяцовага святла... але, напэўна, не... вядома, не... увесь час тая самая пляма... то светлая... то схаваная... але ўвесь час тая самая пляма... бо ніякі Месяц не мог бы... ніякі... ніякі Месяц... усяго толькі частка таго самага жадання... рабіць балюча... хоць цяпер. зважаючы на той факт, што... ані тром... не прыпадак болю... пакуль... ах!... пакуль... гэта іншая думка потым... о, гэта куды матей... раптоўная ўспышка... такая недарэчная, сапраўды, але такая падобная да яе... пэўным чынам... што яна б магла добра рабіць, каб... стагнаць... ціха і голасна... курчыцца ад болю яна б не змагла... як на цяперашнюю... агонію... але не змагла б... не змагла б панесці шкоду свайму выгляду... няздольная падманваць... або машына... куды хутчэй машына... такая разабраная... ніколі не атрымала інфармацыі... або не можа адказаць... як анямелая... ні гуку... ніводнага і ніякага гуку... ніякага крыку «дапамажыце!», напрыклад... магла яна адчуваць гэткую схільнасць... крычаць... (крычыць)... пасля слухаць... (маўчанне)... зноў крычаць... (крычыць зноў)... потым зноў слухаць... (маўчанне)... не... абысціся без гэтага... маўчаць, як магіла... ніякая частка... што? ... гудзенне? ... ага... поўнае маўчанне, толькі вось гудзенне... так сказаць... ніводная частка яе хвалявання... што яна магла адчуваць... толькі павекі... можна меркаваць... туды-сюды... вырубіць святло... яго яны называюць адлюстраваннем... зусім ніякіх пачуццяў... але павекі... нават найлепшыя часы... хто адчувае іх? ... адплюшчванне... заплюшчванне... уся гэтая вільгаць... але мозг яшчэ... яшчэ досыць... о, і не абы-як! ... на гэтай стадыі... кантралюецца... пад кантролем... засумнявацца нават у гэтым... бо гэтым красавіцкім раннем... гэтак падсумавалася... гэтым красавіцкім раннем... яна зафіксавала сваім позіркам... далёкі званочак... калі яна паспяшалася да яго... зафіксаваўшы яго сваім позіркам... каб не згубіць яго... не ўсё скончылася... усё тое святло... само па сабе... без усякага... без усякага... з яе боку... гэтак далей... гэтак далей... выйшла... дарэмныя сумненні... і ўсё нема маўчыць... прыемная мёртвая цішыня... калі раптам... паступова... яна ўсвядом... што? ... гудзенне? ... ага... наўкол мёртвая цішыня, толькі вось гудзенне... калі яна раптам усвядоміла... што словы — гэта... што? ... хто? ... не! ... яна! ... (паўза і рух № 2)... усвядоміла... што далятаюць словы... уявіце сабе! ... далятаюць словы... голасу яна не пазнавала... напачатку... пакуль ён гучаў... пасля, нарэшце, мусіла прызнацца сабе... што гэта ніякі іншы... як яе ўласны... пэўны галосны гучыць... яна ніколі не чула... дзе-небудзь яшчэ... гэтак, што людзі ўтаропяцца... рэдкія выпадкі... раз ці два на год... заўсёды зіма — крыху дзіўная прычына... утаропяцца на яе няўцямна... а цяпер гэты прамень... увесь час прамень... яна, якая ніколі... наадварот... сапраўднае яшчэ немаўля... усе свае дні... як яна выжыла! ... нават купляючы... ходзячы купляць... у вялікім магазіне... універсаме... спіс у руцэ... з сумкаю... старой чорнай гаспадарчай сумкаю... потым стоячы там у чаканні... прастойваючы невядома колькі... у сярэдзіне натоўпу... нерухома... утаропіўшыся ў прастору... рот раскрыты напалову ад звычайнага... пакуль сумка зноў не была ў яе ў руцэ... сумка зноў у руцэ... потым заплаціць і выйсці... нават не сказаўшы «да пабачэння»... як яна выжыла! ... і цяпер гэты прамень... не злавіўшы і палавіны яго... ні чвэрці... незразумела... што яна гаварыла... уявіце сабе! ... незразумела, што яна гаварыла! ... пакуль яна не пачала спрабаваць... маніць сабе самой... гэта быў не яе... зусім не яе быў голас... і, несумненна, было б... жыццёва важна, каб яна... яна мела намер... пасля доўгіх намаганняў... калі раптам яна адчула... паступова стала адчуваць... што яе губы варушацца... уявіце сабе! ... яе губы варушацца! ... бо, вядома, да тае пары яна не мела... мела не адны губы... шчокі, сківіцы... увесь твар... усё тое — ... што? ... язык? ... ага... язык у роце... усе тыя выкрыўленні, без якіх... немагчыма гаварыць... і, акрамя таго, звычайным спосабам... не адчуваецца зусім... як хтосьці настойліва імкнецца... да таго, што гаворыцца... усё існаванне... абапіраецца на яго словы... таму не толькі яна павінна была... была павінна... не толькі павінна была яна... саступіць... дапусціць толькі яе... толькі яе голас... але гэтая другая жахлівая думка... о, гэта куды пазней... раптоўная ўспышка... нават болей жахлівая, чым гэта мажліва... тое адчуванне вярталася... уявіце сабе! ... адчуванне вярталася! ... пачынаючы зверху... потым даходзячы аж данізу... уся машына... але не... абышлося без таго, што... адзін толькі рот... пакуль... ах! ... пакуль... пасля — роздум... о, гэта куды пазней... раптоўная ўспышка... гэта не можа доўжыцца далей... увесь гэты... увесь той... заўсёдны паток... напружваючыся, каб чуць... разумець штосьці з гэтага... і яе ўласныя думкі... разумеюць штосьці з таго... усе — ... што? ... гудзенне? ... ага... увесь час гудзенне... так сказаць... усё гэта разам... уявіце сабе! ... усяму целу нібы канец... толькі рот... губы... шчокі... сківіцы... ніколі — ... што? ... язык? ... ага... губы... шчокі... сківіцы... язык... ніколі не замёршы нават на секунду... рот узбуджаны... паток словаў... у яе ўвушшу... напраўду, у яе ўвушшу... не цямячы паловы... чвэрці... незразумела, што яна гаворыць! ... уявіце сабе! ... незразумела, што яна гаворыць! ... і не можа спыніцца... не спыняе гэтага... яна, якая толькі за адну хвілю перад гэтым! ... за адну хвілю! ... не магла вымавіць ні гуку... ніякага гуку... цяпер не можа спыніцца... уявіце сабе! ... не можа спыніць паток словаў... і ўвесь мозг моліць... штосьці ў мазгу моліць... моліць рот спыніцца... зрабіць паўзу на хвілю... калі нават на хвілю... і ніякага водгуку... як быццам ён не пачуў... або не здолеў... не здолеў спыніць гаворку на секунду... быццам звар’яцелы... усё гэта разам... напружваючыся, каб чуць... злучыць гэта ў адно... і мозг... сам даходзячы да лрыпак... спрабуючы асэнсаваць гэта... або спыніць... або ў мінулым... дрэнна выхоўваючы мінулае... успышкі адусюль... ідзе часцей за ўсё... праходзіць праз усё яе жыццё... дзень пры дні... некалькі крокаў, пасля спыніцца... утаропіцца ў прастору... потым далей... яшчэ некалькі... спыніцца і зноў утаропіцца... гэтак далей... ходзячы па крузе... дзень пры дні... або той час, калі яна плакала... адзіны час, пра які яна магла ўспомніць... з тае пары, як яна была немаўляткам... павінна была плакаць, бо немаўля... мажліва, не... неістотна для жыцця... толькі плач пры нараджэнні, каб атрымаць магчымасць... хадзіць... дыхаць... пасля нічога болей аж да гэтага... ужо старая карга... сядзіць, утаропіўшыся на сваю далонь... дзе гэта было? ... Крокераў, маёнтак... аднойчы ўвечары па дарозе дадому... дадому... маленькі курганок на Крокеравым полі... сутонне... сядзела, утаропіўшыся на сваю далонь... там, у яе лоне... далонь угору... раптоўна ўбачыла, што яна мокрая... далонь... напэўна, слёзы... яе, напэўна... нікога на мілі наўкол... ні гуку... толькі слёзы... сядзела і глядзела, як яны высыхаюць... усё прайшло праз секунду... або спрабуючы ўхапіцца за сцябло... мозг... сам затухае... хутка ўхапіцца і далей... там нічога... далей, да наступнага... дрэнна, што голас... горш... бо мала сэнсу... усё гэта разам... не можа — ... што? ... гудзенне? ... ага... увесь час гудзенне... глухі шум, нібы вадаспад... і прамень... то ярчэе, то затухае... пачаць рухацца па крузе... як месяцовы прамень, але не... усё — частка таго самага... звярнуць увагу таксама на тое... краёчкам вока... усё гэта разам... не можа працягвацца... Бог — гэта любоў... яна атрымае ачышчэнне... назад, у поле... ранішняе сонца... красавік... уткнуцца тварам у траву... жарты — і нічога больш... гэтак далей... ухапіцца за сцябло... напружваючыся, каб чуць... лішняе слова... знайсці ў ім нейкі сэнс... усяму целу нібы канец... толькі рот... як звар’яцелы... і не можа спыніцца... не спыніць яго... неяк яна — ... нешта яна павінна была — ... што? ... хто? ... не! ... яна! ... (паўза і рух №3) ...нешта яна павінна была — што? ... гудзенне? ... ага... увесь час гудзенне... прыглушаны шум... у чэрапе... і прамень... шныпарыць вакол... безбалесна... пакуль... ах! ... пакуль... потым думаючы... о, гэта куды пазней... раптоўная ўспышка... нешта яна, мажліва, павінна была... расказаць... малюсенькая рэч... перад яе часам... забытая ўсімі дзірка... ніякага кахання... абышлося без таго, каб... немаўля, усё сваё жыццё... сапраўднае немаўля... як яна выжыла!... гэты час у двары... што яна павінна была сказаць сама сабе... вінаватая ці невінаватая... уставай, жанчына... гавары выразна, жанчына... стаяла там... утаропіўшыся ў прастору... рот адкрыты напалавіну ад звычайнага... чакаючы, каб яе адвялі прэч... цешачыся даланёй на сваёй руцэ... цяпер гэта... нешта яна павінна была расказаць... ці магло гэта быць тое? ... нешта, што б расказала... як гэта было... як яна — ... што? ... была? ... ага... нешта, што б магло расказаць, як гэта было... як яна жыла... жыла далей і далей... вінаватая ці не... далей і далей... каб пражыць шэсцьдзесят... нечага яна — ... што? ... семдзесят? ... Ойча нябесны! ... далей і далей, каб пражыць семдзесят... нечага яна не ведала сама... не магла ведаць, калі б пачула... потым атрымала дараванне... Бог — гэта любоў... лагодная міласэрнасць... новая кожная раніца... назад, у поле... красавіцкае ранне... тварам у траву... жарты — і нічога больш... падабраць там гэта... ісці адтуль з гэтым далей... яшчэ некалькі — ... што? ... не тое? ... няма чаго з гэтым рабіць? ... нічога яна не змагла расказаць? ... усё ў парадку... нічога яна не змагла расказаць... паспрабаваць штосьці яшчэ... думаць пра штосьці яшчэ... о, гэта куды пазней... раптоўная ўспышка... не тое таксама... усё ў парадку... нешта яшчэ зноў... гэтак далей... нанесці ўдар па гэтым напрыканцы... думаць, што ўсё доўжыцца досыць доўга... потым атрымаць дараванне... назад, у — ... што? ... таксама не тое? ... няма чаго рабіць таксама з гэтым? ... нічога яна не магла думаць? ... усё ў парадку... нічога яна не магла расказаць... нічога яна не магла думаць... нічога яна — ... што? ... хто? ... не! ...яна! ... (паўза і рух № 4)... малюсенькая рэч... туды перад сваім часам... забытая ўсімі дзірка... ніякага кахання... абышлося без яго... немаўля ўсё сваё жыццё... сапраўднае немаўля... нават да самой сябе... ніколі ні гуку... але не зусім... часам раптоўны штуршок... раз ці два на год... заўсёды зіма — крыху дзіўная прычына... доўгія вечары... гадзіны змроку... раптоўны штуршок да... расказаць... потым ірвануцца і спыніць тое першае, што яна бачыла... бліжэйшы туалет... пачаць выліваць гэта... заўсёдны паток... вар’яцкая рэч... палова галосных няправільна вымаўленыя.. ніхто не мог ўсяго зразумець... пакуль яна не ўбачыла ўтароплены позірк, які падаў на яе... пасля памерці ад сораму... пасля адпаўзці назад, у... раз ці два на год... заўсёды зіма крыху дзіўная прычына... доўгія гадзіны змроку... цяпер гэта... хутчэй і хутчэй... словы... мозг... затухае, нібы звар’яцеў. хутка ўхапіцца і далей... там нічога няма... далей, куды-небудзь яшчэ... паспрабаваць куды-небудзь яшчэ... увесь час што-небудзь вымольваючы... нешта ў яе вымольванні... вымольваць усё гэта, каб спыніцца... няма адказу... на модлы няма адказу... або яны непачутыя... занадта слабыя... гэтак далей... працягваць... спрабаваць... не ведаючы, што... што яна спрабавала... што было трэба паспрабаваць... усяму целу нібы канец... адзін толькі рот... як звар’яцелы... гэтак далей... ісці — ... што? ... гудзенне? ... ага... увесь час гудзенне... прыглушаны шум, нібы вадаспад... у чэрапе... і прамень... тыцкаецца і там і сям... безбалесна... пакуль... ах! ... пакуль... усё тое... працягваць... не ведаючы, што... што яна была — ... што? ... хто? ... не! ... яна! ... ЯНА! ... (паўза)... што яна спрабавала... што трэба было паспрабаваць... якая розніца... працягваць... (заслопа пачынае апускацца) ... нанесці ўдар па гэтым напрыканцы... потым назад... Бог — гэта любоў... лагодная міласэрнасць... новая кожная раніца... назад, у поле... красавіцкае ранне... тварам у траву... жарты — і нічога больш... падняць гэта...

(Заслона апусцілася зусім. У гэатры цсмна. Голас працягвае гаварыць за заслонай неразборліва, на працягу дзесяці секунд; сціхае, калі пачынаюць запалышцца лямпачкі.)

Загрузка...