Час няўмольны. Ён шмат сцірае з нашай памяці. Забываюцца падзеі, даты, людзі. Забываюцца продкі. Асобным з ix якімсьці чынам пашчасціла, i яны, як кажуць, «на языку». Другіх прыгадваюць зрэдку.
Штосьці падобнае здарылася i з Іаахімам Літаворам Храптовічам. Некалькі гадоў таму аб ім загаварылі. З'явіўся шэраг артыкулаў. Аднак усе яны былі прысвечаны толькі адной праблеме — гісторыі створанай ім бібліятэкі i яе будынкаў. Пытанне сапраўды балючае. Кніжны скарб, які сабраў гэты чалавек, знаходзіцца за мяжой. Іаахім Літавор быў вельмі неардынарнай асобай. Усебакова адукаваны. Дзяржаўны i грамадскі дзеяч. Філосаф i асветнік, гуманіст i прыродазнаўца, паэт i публіцыст.
Нарадзіўся ён 4 студзеня 1729 года ў фальварку Ясянец, які належаў дзеду па маці К. Несялоўскаму. Дзед быў эрудитам, чалавекам шырокіх поглядаў, даволі вядомым у тыя часы пісьменнікам. Заўважыўшы жывы, дапытлівы розум унука, Несялоўскі сам узяўся за выхаванне нашчадка. Запрасіў першакласных настаўнікаў. Узровень ведаў, якія Іаахім атрымаў дома, даў яму магчымасць без усялякіх цяжкасцей працягваць адукацыю ў Віленскай акадэміі. Можна смела сдвярджаць, што менавіта дзядуля перадаў унуку i сваё захапленне чароўным светам паэтычнай творчасці, i майстэрства вершаскладання. Як бы там ні было, але на працягу ўсяго жыцця Іаахім пастаянна звяртаўся да паэзіі. Прычым з аднолькавай лёгкасцю пісаў на беларускай, польскай i лацінскай мовах. Заўважу, што ён не лічыў гэты занятак другарадным. Наш зямляк успрымаў паэзію не толькі як від мастацтва, які ўзбуджае пачуццё прыгожага, але i як вельмі дзейсны сродак распаўсюджвання навуковых ведаў i ўсталявання ў грамадстве больш дасканалых прынцыпаў маралі. Сведчаннем гэтага можа быць артыкул «Паэзія», які быў змешчаны ў энцыклаледычным выданні «Збор найпатрэбнейшых звестак» (уклад. I. Красніцкі) i ўбачыў свет у 1781 годзе.
Пасля заканчэння Віленскай акадэміі Іаахім, як i многія яго забяспечаныя сучаснікі, вырашыў працягваць адукацыю за ІУІЯЖОЙ. Вучыўся ў Германіі. Шмат падарожнічаў. Пабываў у Італіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Франдыі, Англіі. Усюды цікавіўся найноўшымі на той час дасягненнямі навукі. Асабліва прыцягвала яго ўвагу сельская гаспадарка. Вывучаў розныя спосабы земляробства, аналізаваў ix з намерам выбраць самыя радыянальныя. Цікавілі яго i даламожныя галіны сельскай гаспадаркі — агародніцтва, садоўніцтва, пчалярства, развядзенне рыб у вадаёмах. Усё прачытанае, убачанае прывяло да таго, што ў нашага земляка сфарміраваўся своеасаблівы погляд на тое, як палепшыць становішча ўласнай гаспадаркі i краіны ў цэлым. Ён увасабляў пэўны сплаў ідэй асветнікаў i поглядаў фізіякратаў.
Першыя лічылі, што ад садыяльных бед выратуе распаўсюджанне ведаў, навукі, асветы. Фізіякраты аддавалі перавагу прыродзе. Лічылі, што яна з'яўляецца адзінай крыніцай усіх багаццяў чалавецтва. Сцвярджалі, што грамадства ўзбагачаецца толькі за кошт зямлі i прыбытак ствараецца толькі ў прыродзе, у прыватнасці ў сельскай гаспадарцы. Што ж датычыць рамёстваў i прамысловасці, то яны, паводле поглядаў фізіякратаў, не ствараюць нічога новага.
Дасягненне Храптовіча заключаецца ў тым, што з двух гэтых вучэнняў ён выбраў найлепшае. Разважанні прывялі яго да думкі аб тым, што павелічэнне прадукцыйнасці гаспадаркі магчыма толькі ў тым выпадку, калі той, хто працуе, будзе зацікаўлены ў выніку сваёй працы. З гэтага ён зрабіў выснову аб шкоднасці паншчыны. Далей лагічна вынікала ідэя аб асабістай вольнасці i адукадыі ўсіх саслоўяў. Для пацвярджэння сваіх ідэй ва ўласных маёнтках Шчорсы, Нягневічы i Вішнева ён адмяніў у 1790 годзе паншчыну. Устанавіў максімальны памер зямельнага надзелу. За карыстанне зямлёй сяляне павінны былі аддаваць яму трэцюю частку ўраджаю. Пашырыў правы сельскіх органаў кіравання. Пад яго ўплывам былі створаны сялянскія касы ўзаемадапамогі i страхавы магазін. Праўда, асабістая вольнасць сялян Храптовіча была абмежавана. Усе ворныя землі, сенакос, лес i іншыя ўгоддзі заставаліся яго ўласнасцю. Сяляне практычна ператварыліся ў арандатараў. Той, хто жадаў змяніць месца жыхарства, павінен быў заплаціць пэўную суму грошай альбо прапанаваць на свой надзел другога жадаючага. I нават у такім выпадку канчатковае рашэнне аб дазволе пакінуць маёнтак заставалася за адміністрацыяй.
У гэты ж час Храптовіч пабудаваў у сваіх уладаннях школу для сялянскіх дзядей i арганізаваў у ёй ланкастэрскую сістэму навучання. У ёй дзеці не толькі вывучалі агульнаадукацыйныя дысцыпліны, але i набывалі аграгіалітычныя веды i рамесніцкія навыкі.
Іаахім «прыклаў руку» да пашырэння асветы ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён быў адзін з самых заўзятых стваральнікаў адукацыйнай камісіі — першай у Еўропе дзяржаўнай установы па кіраванню народнай асветай. Камісія гэта была заснавана соймам у 1773–1775 гадах. Наш зямляк з'яўляўся актыўным яе членам на працягу ўсяго дваццацігадовага часу існавання. Пад яго ўплывам камісія зацвердзіла рэформу школ i універсітэтаў у духу перадавых ідэй асветнікаў таго часу. Адукацыя пачала набываць свецкі характар. У навуковых установах пачалі больш увагі ўдзяляць прыродазнаўчым i фізіка-матэматычным навукам. Асноўнай мовай навучання замест латыні стала польская. Заўважым, што грошы на дзейнасць камітэта былі ўзяты не з дзяржаўнай казны. Ix склалі сродкі распушчанага рымскім папам езуіцкага ордэна. Гэтыя змяненні выклікалі рэзкае незадавальненне рэакцыйна настроеных прадстаўнікоў магнацкашляхецкіх колаў i каталіцкага духавенства. Імі неаднойчы рабіліся спробы спыніць дзейнасць камісіі. Аднак Храптовіч сваім уласным аўтарытэтам i аўтарытэтам пасад, якія ён займаў, адбіваў гэтыя спробы.
Наш зямляк займаўся не толькі сельскай гаспадаркай ды грамадскімі справамі. Ён актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Не раз удзельнічаў у соймах. Займаў важныя дзяржаўныя пасады: маршалка Галоўнага трыбунала, падканцлера, міністра замежных спраў, канцлера Вялікага княства Літоўскага. Змагаўся за правядзенне рэформ. Быў адным з тых, хто дабіўся прыняцця новай Канстытуцыі.
Пры ўсім тым Іаахім не забываўся i пра неабходнасць развіваць навуку. Усімі магчымымі сродкамі падтрымліваў навукоўцаў. Выдатна разумеў неабходнасць ix аб'яднання. З гэтай мэтай стварыў «Таварыства сяброў навукі». Сам уступіў у яго, i не намінальна, не як толькі «пан-заснавальнік». Ён выступаў у ролі тэарэтыка i папулярызатара эканамічных i фізічных ідэй фізіякратаў. Напісаў шэраг кніг. У 1802 г. выйшаў яго твор «Аб штогоднім нацыянальным узнаўленні». Праз некалькі гадоў пасля гэтага ўбачыла свет другая яго кніга — «Аб праве прыроды». Значна раней, у 1781 годзе, была выдадзена кніга, якая з'явілася вынікам шматгадовага захаплення Храптовіча пчалярствам. Называлася яна «Апісанне пчалярскай гаспадаркі ў Шчорсах». У ёй былі змешчаны назіранні, тэарэтычныя i практычныя адкрыцці, парады пачаткоўцам.
Што ж датычыць бібліятэкі, то знаходзілася яна ў рэзідэнцыі Храптовіча ў Шчорсах (цяпер вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці). Папаўняў яе Іаахім на працягу ўсяго жыцця. Прывозіў кнігі з-за мяжы, купляў бібліятэкі ў спадчыннікаў такіх жа заўзятых бібліяфілаў, набываў пры распродажы маёмасці закрываемых манастыроў. З часам яго бібліятэка ператварылася ў адзін з найбуйнейшых па колькасці i найбольш багатых па змесце прыватных кніжных збораў на Беларусі. Гаспадар ператварыў яе ў своеасаблівы культурна-асветны цэнтр. Ён дазваляў карыстацца сабранымі ім скарбамі ўсім жадаючым. Больш таго, стварыў для ix плённай працы ўсе ўмовы. Завяшчаў працягваць гэту справу свайму спадчынніку. Памёр Іаахім Літавор 4 сакавіка 1812 года.
У наш час здаецца нават дзіўным, колькі паспеў зрабіць гэты чалавек. Аднак трэба заўважыць, што i пражыў ён нямала для тых часоў — 82 гады. Прычым жыццё яго было напоўнена думкамі аб тым, каб прынесці карысць не толькі сабе, але i ўсяму грамадству, у якім ён жыў.