Тут ужо я сьведка: менавіта так хвораму Шамякіну “здавалася”. Я быў членам рэспубліканскай юбілейнай камісіі да 100-годдзяў і ведаю, што мы кожны раз нешта новае “выдумлялі”. Я добра ведаю, што было да 90-годдзяў і што мы выдалі да 100-годдзяў. Узяць хаця б маё дзецішча - факсімільныя выда- ньні першых кніг вялікіх паэтаў - “Жалейкі” і “Песьняў-жальбаў”. Гэта я на Рэспубліканскай Камісіі ўнёс такую прапанову. Праўда, ня быў яшчэ ўпэўнены цалкам у посьпеху. Была нагода выпрабаваць на “Вянку” Максіма Багдановіча.I “спроба” атрымалася на ўзроўні выставачнага сьпецэкземпляра! А тыя агром- ністыя тамы, што часткова зробленыя нават у скураным пераплёце. А помнік Янку Купалу ў Ляўках! Ды шмат чаго! Вось толькі не дазволілі мне выпусьціць альманах “Спадчына” з п’есай Вялікага Купалы “Тутэйшыя”. Сьвіньні! Хамы! Малпападобныя недачалавекі!
Пасьля раптам ён піша што “арганізацйыйны ўзровень быў высокі, што было нададзена падзеі ўсесаюзнае значэньне”. А ў I. Шамякіна - гэта найвышэйшая ацэнка. Ен, бедны, ніколі, нідзе і ні ў чым не адчуваў сусьветнага ўзроўню!
З мемуараў перад намі паўстае сапраўды добры, сімпатычны чалавек. За чалавечнасьць, за гатоўнасьць кожнаму дапамагчы я і люблю яго. А не за твор- часьць! I не за прасавецкасьць!
Гэтае апошняе, прасавецкасьць, засланяе ўсё сапраўды чалавечае і ў яго асабістым, і ў яго грамадскім жыцьці, і ў яго творчасьці, значна зьбядніла, адэбіліла яго творчасьць.
Наконт “незавознасьці” я пасьпяшаўся. Сёньня яшчэ забягаў Лёня Дрань- ко-Майсюк. Паедзе ў фкуцк. Няхай паезьдзіць хлопец. Пакуль хочацца і сілы мае! Пасьля прыехалі нашыя “паўднёвыя паўночнікі” - Марына, пляменьніца, з Iлавайска Данецкай вобласьці Алёна з мужам. Муж кіяўлянін. Вельмі прыгожы, культурны, выхаваны хлопец. Яны некалькі гадоў паслужылі ў ГДР (ён афіцэр), цяпер за той камфорт кінулі на возера Ханку. Кажуць, зьверху некалькі дамоў (тры ці чатыры), а зьнізу - славутая Ханка. Цяпер, каб еўрапейцы не бунтавалі, не ўцякалі па ўсякіх прычынах, дык ім паказалі “тульскі пернік”: год службы ў тым дзікім краі будзе лічыцца за паўтара гады службы ў Еўропе. Гэта раз. А па-другое, калі тры гады вытрымаеш там, гарантыя, што ўжо другі раз ніколі не пашлюць.
Во, як нялёгка трымаць цяперашнюю моладзь у паршывых умовах! Малайцы хлопцы! Цяпер мы іх навучылі і вучым стаяць за свае чалавечыя правы. Галоў- нае, што мы дамагаемся, каб яны не прызнавалі розьніцы ў правах чалавека і правах воіна, што ў Канстытуцыі няма спасылкі на тое, што служба ў войску рэгламентуецца іншымі, неканстытуцыйнымі законамі і актамі.
Алёна і Пятро, пакуль былі ў мяне (мы вельмі сімпатычна правялі з імі час), дзяцей - сваю “ЛеначкуЛгнаценачку”, як кажа Алёша наш, і таго самага Алёшу пакінулі ў скверыку бальніцы. Мы час ад часу глядзелі на іх. Яны нам махалі сваімі рукамі.
17 кастрычніка 1985 году. Чацьвер. Наведаў мяне Леў Салавей - ляжыць паверхам ніжэй. За кароткі час ён скінуў 31 кілаграм вагі. Я ніяк не магу да яго такога прывыкнуць. Апрача “сваіх”, штодзённых, быў таксама і Анатоль Вярцінскі. Слаўны ўсё-такі ён чалавек. Добра, што я яго так даўно паважаю і так даўно, калі давялося, абараняў ад Паўлава яго “Чалавечы знак”. Вярцінскага творчасьць заслугоўвае высокіх словаў. Канешне, ёсьць там і каньюктурная палова, але ж яна, лёгкаважкая, зьляціць з якаснага зерня. Добра, што ня ўся творчасьць плявелы.
Аднак вярнемся да “ўспамінаў” I. Шамякіна.
Бацькаў брат Трышка. Уступіў у камсамол і пайшоў сьпяваць у царкоўны хор. “З камсамолу яго з трэскам выключылі”.
Маці мела рэдкае імя - Сынкляція. Была з багатай сям’і. Яе бацька некалькі разоў выбіраўся старастам сяла. А ў сяле ж 700 двароў ды яшчэ пасёлкі розныя. Гэтае стараства дзеду, вядома, тады не даравалі б, але “ўлічылі”, што сын яго Андрэй “аддаў жыцьцё за рэвалюцыю”.
Цікавы яшчэ дзядзька Павел - Сяўра. Яго гналі з усякіх пасадаў - з малых і пабольш. Ен, стаўшы старшынёю калгасу ў 30-я гады, хацеў шчыра арганізаваць аплату працы калгасьнікаў. “Але дайшло да райкому, і яго тут жа бясшумна прыбралі: паслалі некуды ў пажарную: давай пражакцёрствуй на пажарах!”
Мог бы такі аўтар крыху больш напісаць пра калектывізацыю. Ен жа мусіў яе, праклятую Богам і людзьмі, добра памятаць. Ен піша “між іншым”, так сабе. Паслухаем: “Дарэчы, пра калектывізацыю. Я ня так блізка ведаў вёску, яе людзей, каб мяне гэта закранала (! - М. Д.). Помню хіба адно. Калі пачалося раскулачваньне, бацька паведамляў маці як бы спалоханым шэптам, што забралі Сядога ці Дубадзела”.
Вось і ўся Шамякінская калектывізацыя, усё раскулачваньне - гэтая найвя- лікшая трагедыя ўсяго сялянства сьвету за ўсю гіторыю яго існаваньня!
У Шамякіных неяк склалася даволі пікантная сітуацыя. Пётр Шамякін быў лесьніком, часта пераязджаў з месца на месца. I вось у 1944 годзе, не дачакаўшыся пакуль лясьніцтва яму паставіць хату, ён пачаў будаваць сабе яе сам: прыляпіў яе на краі пасёлку Чэхаў, “упісаўшыся” ў вуліцу”. А пасёлак няправільна лічыцца і дагэтуль рускім, Навазыбкаўскага раёну. Але хата стаяла на беларускай зямлі, у Добрушскім лясьніцтве. Затое хлеў стаяў на тэрыторыі дзьвюх рэспублік. Да рускага сельсавету два кіламетры. Туды бацькі насілі падаткі і страхоўку. Але неяк у беларускай Карме дакапаліся да гэтай крамолы і прымусілі трымаць усе “дзяржаўныя” зносіны толькі з імі - за 15 кіламетраў. А трэба ж мець на ўвазе, што тады транспарту не было.
Мне цікавым выдалася апавяданьне пра кітайца, якіх у маіх родных мясьцінах не было і няма. Дык вось у вёсцы Маркавічы быў кітаец - ардэнаносец яшчэ з часоў грамадзянскай вайны. Гэты кітаец, цікава, так і не паступіў у калгас, “хоць яго разы два арыштоўвалі”. I вось кітайцу не прадалі ў мясцовай краме лапату. “Лапаты былі дэфіцытам, прадавалі іх па сьпісе, лепшым людзям ці на нарыхтоўку яек”. Так аўтар без найменшай іроніі апраўдвае тыя (без)“парадкі” і нават ня ставіць у двухкосьсе такія тэрміны, як “лепшыя людзі” і інш. Мы ведаем, што падчас гэтыя “лепшыя” - гэта былі тыя падонкі, што раскулачвалі, забівалі, гналі ў Сібіры ў Бутыркі, у Лубянкі, у канцлагеры, катавалі якраз нашых лепшых людзей і пазбавілі нас насеньня нашай эліты.
Гэты кітаец-“ардэнаносец” уклініўся ў апавяданьне пра другога “ардэнанос- ца”, партызана часоў грамадзянскай вайны. Гэты, Скоблікаў яго прозьвішча
- увекавечым і тут - працаваў лесьніком у Воленцы. Адзначаўся тым, што “біў парубшчыкаў”. На яго “пісалі скаргі”. Падпісалі ў лясьніцтве загад аб зваль- неньні, “а высяліць яго з лесьнічоўкі ня мелі сілы”.
I вось тады бацьку Шамякіна паставілі часова крамшчыкам у Пыхані. “Была картачная сістэма”. Малы !ван памагаў бацьку - увечары разьбіраў адрэзаныя картачкі на хлеб - асобна, крупы - асобна і г. д. Мяса і кілбасы, заўважае аўтар, ніколі не было”.
Малапісьменны бацька за 4 месяцы “пратаргаваўся”. I “мусіў купіць цёлку, каб пакрыць нястачу”. Пайшоў зноў у лесьнікі.
Даволі цікавыя разважаньні I. Шамякіна пра свайго бацьку, пра дзеда, пра такіх сялянаў, што былі “па-свойму таленавітымі. Але не ў вядзеньні сваёй гаспадаркі!.. З такіх людзей ніколі не вырасталі багацеі, кулакі, нават пры самых спрыяльных умовах. Гэта катэгорыя тых сялянаў, якія да рэвалюцыі (ды і пасьля) папаўнялі армію пралетарыяту.
I далей I. Шамякін цудоўна прасьвятляе марксісцкі тэзіс пра “перадавы рабочы клас”, што вылупіўся з тых нягеглых. Ен кажа “На шахтах, заводах, дзе ня трэба было асабліва варушыць мазгамі, дзе за цябе думаюць майстры, інжынеры, з іх атрымоўваліся нядрэнныя рабочыя, нярэдка - вельмі добрыя рабочыя”. Аўтар зусім правільна і тлумачыць гэтую сваю думку: “Вядзенне ўласнай гаспадаркі патрабуе асаблівага арганізацыйнага таленту”. Гэтай катэгорыі аўтар не прысвоіў парадкавы нумар. Але ж паводле яго логікі паставім яе першым нумарам (тыя “няўдачнікі” сяляне і “добрыя рабочыя” - другі).
“Праўда, - кажа I. Шамякін, - была і трэцяя катэгорыя сялян, якіх... назы- валі гультаямі. Такія ў сяле не багацелі і ў горад рэдка падаваліся”. Парадоксам нашага часу зьяўляецца тое, кажа I. Шамякін, што з вёскі, з калгасаў, хлынулі ў горад менавіта дзьве першыя катэгорыі сялянаў: дзелавыя, ініцыятыўныя, та- ленавітыя і такія, як Міна (!ванаў дзед па бацьку - М. Д.), - шчырыя рабацягі, “цягучыя”. Першая катэгорыя, канчае гэты свой цікавы расклад I. Шамякін, калі і не выязджае, то выбіваецца ў начальнікі, у кіраўнікі, установаў розных хапае і на сяле, напладзілі больш, чым трэба. У сферы сельскагаспадарчай вытворчасьці застаюцца, як правіла, трэція. Да сваіх традыцыйных заняткаў - сузіраць і філа- софстваваць наконт кожнай зьявы - дадалі трэці “прыемны” занятак - браць чарку. Раней не было за што, а цяпер на “чарніла” кожны можа зарабіць...”
“Сям’я наша жыла на мяжы беднасці, - кажа Шамякін... - На першых курсах тэхнікума... я нярэдка галадаў. Прыязджаў дадому - і ў маці не знаходзілася шматка сала, ні масла, каб даць мне з сабой”.
Стыпендыя ў Iвана была 60 рублёў, бацькаў аклад - 120. Але ён ня ўмеў карыстацца неабсяжнымі землямі.
Настаўнік Шкаруба таемна ў лесе прачытаў дзецям верш С. Ясеніна. Мабыць, у гэты самы час цэлы курс Менскага педінстытуту быў арыштаваны за чытаньне Ясеніна. Многіх расстралялі. Вярнулася мала, у тым ліку і Уладзімір Клішэвіч.
Даносы ў школе. Iван выпадкова драпнуў цыркулем сшытак і прарваў во- кладку якраз на воку Сталіна. Данесьлі. Ледзь апраўдаўся. Вывучаў дырэктар Букініч усю радаслоўную яго.
Вельмі кідаецца ў вочы Шамякінскае вернападданства. Нават ён піша такую лухту: “Жылі бедна, але калгасам былі задаволены”. Гэта ў Карме. “Наш сусед бязногі Мікіта, інвалід вайны, не ўступіў у калгас, і бабуля мая асуджала яго”. Усе Шамякіны - “савецкія людзі”!!!
На дыпломную практыку Шамякіна паслалі ў сакавіку 1940 году на цэ- ментавы завод у Росі пад Ваўкавыскам. “Адбіралі тут у Заходнюю строга, у гарком камсамолу запрашалі. I недарэмна. Дыпломамі сваімі мы займаліся менш за ўсё... На заводзе мы зьяўляліся вельмі рэдка. Але агітацыйную работу вялі актыўна... Нас выклікалі ў райком партыі, давалі заданьні, асабліва, калі пачалася кампанія па выбарах у Вярхоўны Савет... Ад гэтага мы адчулі сваю значнасьць. Адразу пасталелі”.
Пра гэта Шамякін напісаў у “Непаўторнай вясне”. Абяцае яшчэ вярнуцца да гэтай тэмы.
Перад вайною. I ў калгасе сяляне, і ў саўгасе сяляне. Але тыя, што ў саўгасе, называюцца рабочым класам. А яму ж у саветаў заўсёды больш увагі. Шамякін піша, што нават у саўгасе “карціны паказвалі часьцей, у той час найбольшая ўвага была рабочаму класу”.
I. Шамякін у маленстве марыў пра ваенную школу.
Адным з яго дзіцячых каханьняў была аднакласьніца Маруся, якая нара- біла Iвану сораму, паказаўшы хлопцам яго запіску з прызначэньнем месца і часу спатканьня. “Замест Марусі з-пад моста выскачылі “чэрці” з намазанымі мордамі, у зімовых шапках, вывернутых кажухах”. Бедны Iван вымушаны быў скокнуць “у ваду ў сваіх лепшых штанах”, а пасьля ісьці “ні з чым” дамоў аж
14 кіламетраў. 14 сюды і 14 назад!
“Маруся ў вайну выйшла замуж за лясьнічага, што служыў у немцаў. Яго асудзілі, саслалі.” Пасьля вайны Iвану давялося разам працаваць у Пракопаў- скай школе. “Была яна злой, сварлівай, сквапнай бабай, дрэннай настаўніцай...
Мяне ненавідзела, але баялася: я быў сакратаром партарганізацыі, а на ёй пляма
- муж нямецкі памагаты”.
Аўтар сьцьвярджае, што ён “менш, чым хто з майго кола франтавікоў, вы- карыстаў у творчасьці асабіста перажытае на вайне. Адна аповесьць “Агонь і снег”. Усё іншае... - падказана трагедыяй народа, гераізмам партызанаў і пад- польшчыкаў. Подзвіг беларусаў - тэма невычэрпная”.
Лічу справядлівым назіраньне аўтара, што “розьніца паміж калгасамі і саўгасамі толькі ўяўная, тэарэтычная... Але ў практыцы кіраваньня, асабліва ў першым звяне, раённым, паміж калгасамі і саўгасамі мяжа даволі ўмоўная”.
Хваліць аўтар гэтак званую Харчовую праграму. “Але ўсе... мерапрыемствы, рэарганізацыі не спрыяюць працэсу, што нарастае з хуткасцю снежнай лавіны
- самазнішчэньня традыцыйнай вёскі з тыпова сялянскай псіхалогіяй і з бытам, які мала ў чым да нядаўняга часу мяняўся на працягу стагоддзяў... У гэтым плане нельга не прызнаць сілу нашых ідэалагічных сродкаў; здорава мы паста- раліся, каб развянчаць традыцыйную любоў селяніна да зямлі, і гэтак жа добра папрацавалі, каб прывучыць моладзь да новага жыцця - без гною, свінней, з гарачай вадой і прадуктовым магазінам на першым паверсе”.
Аўтар піша, як узбройвалі да вайны нават прафсаюзнага работніка ніжэйшага рангу: старшыня рабачкаму ў саўгасе хадзіў з рэвальверам.
“У саўгас прыехаў Старшыня ЦВК БССР Чарвякоў. Саўгас спецыялізаваўся на вырошчваньні трусоў. Вырашалася мясная праблема. Дарэчы, праз год, калі Чарвякова не стала, трусіная ферма была закрыта як шкодніцкае пачынанне...
Кіраўнікі саўгаса хацелі прагнаць малых - Чарвякоў дазволіў, каб мы хадзілі следам. Пасля я быў ашаломлены: хлопцы, не вучні, рабочыя, укралі з машыны картуз”.
Прыехаў неяк Шамякін у гэтую сваю дэпутатскую акругу, у Пракопаўку, да яго, вядома з рознымі пытаньнямі, скаргамі. Гэта “раздражняла сакратара райкому партыі Г. С. Шведаву. Найбольш абуральныя былі скаргі-просбы наконт цэглы “...бо побач, у Будзішчы, за тры кіламетры - раённны цагельны завод.”
“Мемуары” Шамякінскія ўсяляк даказваюць, ці заклікаюць гэта зрабіць, які ён страшэнна савецкі. I ён. I ўся яго сям’я. I сем’і яго сваякоў. Часам адчуваў горыч “паражэння”. Ен рыхтаваўся ў камсамол. “Я праяўляў асаблівую актыў- насць, па сутнасці, стаў нявыбраным сакратаром, бо і настаўнікі і вучні прарочылі мне гэтую ганаровую пасаду, калі арганізацыя будзе створана”.
I вось у Церахоўцы, у райкоме камсамолу ўсіх прынялі ў члены камсамолу, а !вана... толькі ў кандыдаты. “Боль крыўды помню дагэтуль. Назад не вяртаўся разам з усімі, ішоў адзін, як воўк, і глытаў слёзы.” А не прынялі яго ў камсамол тады, таму што яго бацька... служачы. Бацька таксама быў пакрыўджаны. Ен крычаў: “Які служачы - ляснік? Ен - горш за шахцёра. Лесаруб. Пажарнік.”
Але такія былі тады савецкія законы і правілы. Яны і цяпер дзікія. Праўда, памянялася на лепшае ў тых, відавочных формах жыцьця, затое яшчэ мацней- шымі сталі ў іншых, напрыклад, у цэнзурных.
Пра Макаёнка: “...нічога не адбывалася, што магло б прадоўжыць яго літара- турнае жыццё, яго думкі. Сумна ад таго, што людзі, якія кляліся яму ў дружбе, так хутка забываюць свае клятвы. Горка”.
“.Я зусім ня маю запісваць падзеі кожнага дня, тым больш літаратурныя. Бледныя яны, гэтыя падзеі.”
А вось гэтых два абзацы - ладны кавалак - мне хочацца цалкам выпісаць.
“У Церусе квартаравала італьянская часць. Салдат прыйшоў у двор да Кротавых і хацеў рэквізаваць адзінага парсючка. I тут адбылося незвычайнае: пяцідзесяцігадовы Філат (бацька Марыі Філатаўны, жонкі I. Ш. - М. Д.), маленькі, худзенькі чалавек счапіўся біцца з адкормленым акупантам. Вольга і Маша ўбачылі гэтую жахлівую для іх сцэну, калі на крык італьянца ў двор убеглі іншыя салдаты. Дочкі абамлелі: канец бацьку, застрэляць. Але італьянцы
- вясёлы народ! - абкружылі задзір, што качаліся ў пяску, у курыным памёце, і пляскалі ў далоні, крычалі “бравісіма!” то свайму сябру, то селяніну - у за- лежнасці ад таго, хто каго падмінаў пад сябе.
Парсючка бацька ўратаваў. У той раз. А праз колькі дзён італьянцы ўсё роўна ўкралі яго. Вясёлыя і гуманныя, яны ў той жа час былі адмысловымі злодзеямі. Немцы пахабна, адкрыта рабавалі, італьянцы ўпотай кралі, для іх гэта было нешта накшталт спартыўнай гульні. I свае, і суседзі адзінадушныя ў вывадзе: счапіўся б гэтак наш чалавек з немцам - не было б яму літасці, верная смерць чакала, можа, нават пакутлівая”.
Прававерны Шамякін, што атаясамлівае сябе з рэжымам, піша: “Буржуазныя ідэолагі вывучылі і ведаюць слабасці чалавечай псіхалогіі. Спажывецкі бум, які пракаціўся, што цунамі, у апошнія два дзесяцігоддзі, нямала разбурыў з таго, што было закладзена, збудавана намі ў душах людзей у першыя дзесяцігоддзі рэвалюцыі. Гэта, бадай, адна з самых значных дыверсіяў супраць камуністыч- ных прынцыпаў, самая прадуманая і самая непрыкметная, хітрая. Тут ніводнага дыверсанта не зловіш за руку. Нібыта ўсё робіцца само сабою. Проста мы не выявілі гэтай хвалі на стадыі яе зараджэння і нічога не маглі паставіць на яе шляху, калі непрыкметная, як і цунамі, яна набірала сілу. А цяпер мы расчыш- чаем друз ад тых разбурэнняў, якія яна зрабіла”.
А вось цікавая выснова: “Дзеці паміралі там, дзе панавала спрадвечнае ся- лянскае дзікунства, дзе нічога не рабілася, каб пераадолець яго. I калі жанчы- на-маці адносілася да іх па прынцыпу: “Цэлы будуць ці “Бог даў - Бог узяў”. Калі ў хаце не было выпрацавана стагоддзямі ладу, таго ладу, пра які хораша напісаў В. Бялоў, калі добра не мылася, не прыбіралася і дзеці елі з адной міскі з кошкамі, адным словам, як кажуць цяпер, адсутнічала здаровая сялянская санітарыя, - у такую хату часта заглядвала кашчавая.”
Яшчэ Шамякін прасавецкі: “Завяршылася калектывізацыя. З-за супраціўлення кулацтва і з-за немалых перагібаў у правядзенні гэтай сацыяльна-эканамічнай рэвалюцыі на сяле, галоўным чынам з-за рэзкага зніжэння колькасці жывёлы, стварыліся значныя цяжкасці з харчаваннем. У краіне была ўведзена картачная сістэма.”
Вольга была найстарэйшая ў Кротавых. Але не любіла яна расказваць пра асабліва савецкія, асабліва галодныя гады. А аднойчы “у яе вырвалася, і сказала яна не без гордасці, не без стоенай пахвалы і сабе, і малодшай сястры, і брату: “А ў трыццаць трэцім ніхто з нашых дзяцей не апух. Некаторыя з бацькамі і маткамі - апухалі. Лес нас карміў, рэчка у нас, калі не ляніцца, з голаду не памрэш”.
А вось Маша, расказвала: “Елі ў тую цяжкую вясну ўсё: “сасновую “кашу”, маладыя парасткі, “пучкі”, шчаўе, але асабліва падтрымлівала рыба, якую ўмела лавіў дзесяцігадовы Мікалай”.
Гэта так расказваюць кабеты - і зусім непісьменныя і крыху больш адукава- ныя. I сэрца сьціскаецца ад болю калі гэта чытаеш. Але вось паслухаем гэтага надта ўжо савецкага пісьменьніка Iвана Шамякіна: “Дарэчы, пра год трыццаць трэці. Вясна гэтага году была кульмінацыяй цяжкасьцей “вялікага пералому”. Як вядома, найбольш перажывала Украіна. Натуральна, нястачы адбіліся і на паўднёвых раёнах Гомельшчыны.”
Гэта ж трэба так. Ды як так можна. 7 мільёнаў вымерла украінцаў, уміралі яны і на прызбах беларускіх хатаў. А ён, “пісьменьнік” ацаніў: “як вядома, найбольш перажыла Украіна”. Ды хто ты пасьля гэтага, ануча ты чырвоная!
Я не люблю і ня ўмею лаяцца. Увесь наш род такі. А тут варта было б загнуць такое на гэтага прыстасаванца. Вось новае яго блюзьнерства: “Было голадна, але свабодна. Шырока адкрыліся дзверы ў вялікі свет навукі (!!! - М.Д.). Што гэта за “свет навукі” мы ўжо бачылі па гэтых “мемуарах”: і ў Шамякінавых, і ў Кратовых, і ў іх суседзяў было безьліч дзяцей. I ніводзін не вывучыўся на буйнога сьпецыяліста. Адзін !ван стаў пісьменьнікам. Але ж пісьменьніцкі сьверб находзіць на чалавека незалежна ад адукацыі.
Сёе-тое можна выцягнуць і з гэтых чырвоных ашмоцьцяў: “Выхадны быў адзін - нядзеля. А законы суровыя: за прагул пад суд”. Але ж паслухаем вер- нападданіцкую споведзь: “Ды і сумленне не дазваляла зрабіць прагул.” I даводзі- лася галоднаму дзеячу па 60 кіламетраў у дзень мясіць палескую гразь! Божа мілы! Дзе Ты быў тады? Дзе Ты ёсьць цяпер. Пакарай. Хоць заднім чыслом гэтых “народных дабрадзеяў”, гэтых крывавых катаў. Прыбяры Ты іх з нашае далейшае дарогі!
Здаецца я ўжо занатаваў недзе, што стыпендыя ў Iвана была 60 рублёў, а “французская”, як яе тады называлі, булка за 72 капейкі, грамаў трыццаць (сто грамаў на тры разкі) цукру, растворанага ў чыстым кіпятку (на чай мала хто траціўся), лічылася шыкоўнай вячэрай, святочнай.”
Зноў споведзь камунара: “.Божа, якія мы былі бедныя! I якія багатыя цяпер! I яшчэ часам выказваем незадаволенасць!”
Iван, як бачым, час ад часу дае і ўспаміны іншых членаў абедзьвюх сем’яў. Вось найменшая з Машыных сясьцёр Клава - яна помніць, “калі фронт набліжаўся ў 1943 годзе - хаваліся ад карнікаў, якія адступаючы, злосна распраўляліся з насельніцтвам. Некаторая частка церушанаў не схавалася ў лесе, засталася ў вёсцы. Усіх іх, сорак восем чалавек, загналі ў драўляную царкву і спалілі. Не зьлітаваліся нават над сем’ямі паліцэйскіх”.
Божа, няўжо яшчэ калі дапусьціш такое?! Як мог Ты тады даць такую волю фашыстам і камуністам?!
Шамякін расказвае, што ў 1946-1947 гадах не заўсёды ў іх з Машай быў нават хлеб. Хоць які гэта быў “хлеб”? - з мякінай і іншымі прымесямі. А “на паёк часам прадавалі не муку, а збожжа, яго трэба было змалоць. Малолі на самаробных млынах. Круціць такія хатнія жорны вельмі цяжка. Машы адной не па сіле. Хадзілі ўдваіх. Помню, што для мяне гэта была самая пакутлівая работа. Ня толькі з-за цяжкасці. Яна абражала мяне. Млыны меліся ня ў кож- нага. Бліжэйшы - знаходзіўся ў сям’і, дзе былі мае вучні. Яны глядзелі, як настаўнік абліваецца потам, і - што думалі. Пасміхваўся і гаспадар: “Весялей круці, Пятровіч!” Мне здавалася, што занятак такі, як нішто іншае, прыніжае і аўтарытэт настаўніка, і аўтарытэт сакратара партарганізацыі.”
Вось, высьвятляецца, чаго саромеўся камуніст Шамякін! Каб не пабляк яго сакратарскі аўтарытэт. Дык вы там усе камуністы: вырашылі б “бяз сораму” вазіць усе “пайкі”, ссыпаўшы ў адзін мех, змалоць там на сапраўдным млыне ў Церусе, а пасьля разважыць на тыя пайкі.
Філасофія Марыі Філатаўны: “Менш багацьця - лягчэй паміраць.” “Часам яна палохае мяне сваёй шчодрасцю: гатова раздаць усё, - прызнаецца Iван Пятровіч.
I. Шамякін: “.Я даўно заўважыў, што ў навуку падаюцца прагматычныя жанчыны, менш адданыя сям’і, эгаістычныя, самалюбівыя”.
Клаўдзія Філатаўна атрымала дыплом медінстытуту з адзнакаю, магла б быць вучонай. Але паехала за хлопцам у глыбінку, у Краснапольле, да хлопца, які некалі разам з ёю канчаў медвучылішча і там працаваў фельчарам у сяле. Пасьля Аркадзь скончыў сельгасінстытут і рабіў аграномам у Краснапольлі.
Вясельле іх згулялі ў кватэры !вана Пятровіча - “немнагалюднае - чалавек трыццаць сваякоў, аднакурсьнікаў, але шчырае і вясёлае”.
За свата быў Андрэй (Макаёнак, канешне).
Аўтар расказвае, як ён на сваёй машыне вёз з Менску ў Краснапольле Клаву ўжо з дзіцём. “Спыніліся ў Фарцы - падбеглі бабулі: “Бацюшка ў царкве не хрысціць - холадна, у сваім доме.” Пасля, часта едучы з Наташай-школьніцай па гэтай дарозе, я жартаваў: “Вось тут, Наташа, мы цябе хрысцілі”.
Гэты аўтарскі “досьціп”, аднак, вельмі красамоўны. Перш за ўсё тым, што рэ- лігія перасьледуецца ў СССР: каб пахрысьціць дзіця, трэба ехаць на край сьвету, туды, дзе цябе ніхто ня ведае. I людзі, жыхары тых шчасьлівых, адзінкавых на сотні кіламетраў вёсак, дзе ёсьць царква, прывыклі ўжо да таго, што, калі ў іх вёску ўязджае машына з немаўляткам, значыць, вязуць яго хрысьціць. А гэта, у сваю чаргу, сьведчыць, апроч усяго, што бацькі “пры пасадах” сьпецыяльна едуць выканаць свой хрысьціянскі абавязак туды, дзе іх ніхто ня ведае, інакш страцяць пасады свае.
I. Шамякін згадвае пра свайго сына Сашу. А ці бачыў я яго хоць раз?
Мяне, ураджэнца Заходняй Беларусі, нямала зьдзівілі “разважаньні” Iвана Шамякіна і пра мой Край і пра яго каланізацыю савецкім імперыялізмам у 1939 годзе на падставе дамоўленасьці з нямецка-фашысцкім імперыялізмам.
Аўтар першы раз згадвае тут пра гэта ў сувязі са сваёй “дыпломнай” практыкай на заводзе пад Ваўкавыскам, цяпер гэта ў сувязі з Машыным і Клавіным братам Колем. “Коля рана пачаў курыць, лазіць па чужых садах, прапускаць заняткі ў школе. Таму пасля сёмага класа і пайшоў у вучылішча ФЗН (фабрычна-за- вадскога навучання, - М. Д.). Вучыўся на электрыка”. I вось гэты сьпецыяліст “паехаў на працу ў Заходнюю, у Ліду”.
Адчуваючы ўсюды і заўсёды адказнасьць за савецкага чалавека (тым больш за свайго сваяка), Iван Шамякін імкнецца рабіць яго маральна вышэйшым за людзей “чужога свету”. Ен піша, што пазнаўшы “радасці самастойнага жыцця ва ўмовах асяроддзя, якое жыло па законах старога свету, прыйшла да яго поўная сталасць, разумение каштоўнасцей ранейшага жыцця, і характар яго ўвайшоў у сваё натуральнае рэчышча”.
Пасьля гэты Мікалай загадваў фермай у роднай Церусе. Аўтар часам прыяз- джаў да яго. “Работа на ферме, - кажа I. Шамякін, - для загадчыка пачыналася ў пяць раніцы і канчалася ў лепшым выпадку ў дзесяць, адзінаццаць вечара. За месяц прабывання на адпачынку я мог пабачыць швагера толькі хіба на ферме ці на партыйным сходзе, які я стараўся не прапусціць, - вывучаў жыццё, жыў праблемамі сяла”.
Апошнія словы маюць істотнае значэньне для характарыстыкі сапраўднага прасавецкага пісьменьніка-апалагета. Толькі такія, адданыя ладу “пісьменьнікі”, і дасягнулі ўсяго, чым разьмяркоўвае гэты лад. I яны не дазваляюць крытыка- ваць яго хібы, хваробы, яго антызаконныя дзеяньні. Вось паслухаем яго самога. Той самы Мікалай “нярэдка скептычна хмыкаў. з маіх вучоных разважаньняў, як лепш наладзіць сельскую гаспадарку!.. Мяне гэта часам закранала”. Аднак Мікалай - сваяк. А родныя і сваякі !вана Шамякіна - “усе савецкія людзі”. I аўтар канстатуе: “Але да яго гонару - Мікалай ніколі ня быў крытыканам. Ен ніколі не ганіў агулам усё ў сельскай гаспадарцы, як робяць некаторыя з тых, хто спажывае хлеб, а не росціць яго. Ен падказваў “канструктыўныя хады” - са сваіх сялянскіх пазіцыяў”.
Канешне ж, не сакрэт, што Шамякін і яго родныя шчыра шукаюць лекі канаючаму. Бо бачыць яго ў труне - азначала б для іх непапраўную трагедыю. Праўда, Мікалай мог бы нават разбагацець. Ен, аматар сьвінагадоўлі, казаў: “Каб усе гадавалі столькі свіней, як я, мы ня ведалі б, куды дзяваць мяса”. Ну, а што было б з самім Шамякіным? На Мікалаевы тавар попыт - вечны. А на Шамякінскі?
Мікалай нечакана гіне.
“З вечара і ўсю ноч старыя жанчыны чыталі каля труны псалмы, - успа- мінае аўтар.
“Можа не трэба? - нясмела сказаў я Машы. - Камуніст.
“Ваня, гэта не яму трэба. Вользе, Надзі. Гэта дае нейкае супакаенне. Цэлую ноч будзем сядзець”.
Гэтыя, ледзь не заключныя, словы “Дзённіка” вельмі станоўча характары- зуюць верную сяброўку Iвана Шамякіна, сапраўды цудоўнага, разумнага чала- века, Марыю Філатаўну. Паміж імі фактычна ж адбылася адкрытая, жорсткая і бескампрамісная дуэль. I ў ёй перамагла Марыя Філатаўна. А яна ж ведала добра, што яе вялікага мужа - камуніста, члена Цэка, дэпутата і гэтак далей
- па галоўцы не пагладзяць, калі дазнаюцца, што ў яго прысутнасьці адбываліся нейкія рэлігійныя цырымоніі. У яе аказаліся нейкія свае духоўныя каштоўнасьці, якія яна ў рашаючую хвіліну ставіць вышэй ягоных ідэалагічных, а фактычна меркантыльных прынцыпаў.
На гэтым першая частка друкаванай радаслоўнай Iвана Шамякіна скончы- лася (I. Шамякін. Карэнні і галіны. З дзённікаў апошніх гадоў. - “Маладосць”, 1985, № 9, стар. 10-87).
У цэлым гэта сумленныя апавяданьні, сумленныя ўспаміны. Але істотная загана іх - празьмерная саветызацыя.
25 кастрычніка 1985 году. Пятніца. Затэлефанаваў Сяргей С. (Сяржук Со- калаў-Воюш - рэд.) Папрасіў сустрэчы, каб паказаць сваю эпічную паэму. Я даўно ўжо чакаю яе: радкоў з сотню ён сам прачытаў мне, стоячы ў Стаўбцах перад аўтобусам. Я вяртаўся тады з Нясьвіжу. Тое, што я пачуў, зрабіла на мяне выключна добрае ўражаньне: “Маем сваю “Калевалу”!” С. тады ўжо мне паведаміў, што ён неўзабаве пакідае свой музей “далёка ад Менску” і вяртаецца назад. Яго вымушаюць гэбісты. Наконт сустрэчы я сказаў, што а другой палове дня зьбіраюся пайсьці ў выдавецтва, каб павіншаваць з юбілеем Валодзю Паўла- ва. У сувязі з гэтым зьбіраўся перанесьці нашую сустрэчу з С. на панядзелак: тады ж я ўжо буду на працы. Пасьля неяк у гаворцы я даведаўся, што хлопец пераехаў такі ў тое “далёка ад Менску” і ня можа кожны дзень сюды езьдзіць. I я адразу прызначыў сустрэчу прама нават не на сёньня, а на “гэтую мінуту”. Расказаў, як і чым дабрацца да мяне. Ен сказаў, што прыедзе з В.В. (Вінцуком Вячоркам - рэд.) Абодвух гэтых хлопцаў я даўно палюбіў. Я захапляюся іх грамадзянскай мужнасьцю. I гатоў усё зрабіць, каб яны ў будучым прынесьлі як найбольшую карысьць свайму грамадству.
У мяне быў у гэты час Коля. Мы дамовіліся, што сустрэча мая з імі павінна прайсьці без яго, але ж пачацца - з ім. Так і зрабілі. Коля іх сустрэў, распрануў, прадэманстраваўшы, што ён у мяне свой чалавек (мне сапраўды з ім заўсёды добра). З Сяргеем і Вінцуком мы былі гадзіны дзьве - мінімум. У Сяргея забраў два экземпляры эпічнай паэмы “Асілкі Белабога. Быліца пра Шыбара” Стар. 1-138. На апошняй старонцы пазначана: “Менск-Наваполацк-Смоль- ня-Наваполацк. 1983-1985 г.г.” Сяргей выказаў жаданьне выдаць гэту рэч, як і ўсё астатняе, пад аўтарствам: Сяржук Сокалаў-Воюш. Я сказаў, што гэта яго права, паабяцаў падтрымку.
У прынятым рукапісе, як я сказаў 138 старонак. Але гэта толькі першая частка - 3500 радкоў. А ўсяго павінна быць пяць частак - прыкладна роўна- значных у аб’ёме.
Першае ўражаньне ад паэмы - добрае. Сяргей кажа, што прадмову напісаў бы да паэмы Ніл Гілевіч. Некалі ён быў кіраўніком Сярожавай дыпломнай працы. “Дыпламатычныя” адносіны падтрымліваюцца паміж імі і дагэтуль нармальныя.Я параіў Сяргею, каб яны, прынамсі з Сяргеевага боку, хоць пакуль, заставаліся добрымі.
Пасьля Сяргей сказаў, што ў яго ёсьць 1000 рад- коў “нармальнай” паэзіі. Я неяк не надаў адразу гэтаму значэньня, сказаў нешта, што нікога ні да чаго не абавязвае.
Вельмі прыемным субя- седнікам па ўсіх пытаньнях быў Вінцук. Я яшчэ больш палюбіў гэтых хлопцаў. Мы горача разьвіталіся. Праўда перад тым, як разьбегліся, я высьвятліў, што Сяргей не напісаў ні заяўкі, ні анатацыі. Я прапанаваў яму гэта зрабіць.
Пасьля вечарам выму-
шаны быў зноў яго шукаць
па тэлефоне. Я даведаўся,
што ён у школе не працуе,
што яго толькі працоўная
кніжка ляжыць у рэдакцыі
наваполацкай газеты, ён
быццам там праведзены ,
Міхал Дубянецкі з унучатым пляменьнікам Аляксеем. ў якасьці пазаштатнага
карэспандэнта. Гэта амаль ніякіх заробкаў не дае.
Я зрабіў яму новую прапанову, каб неадкладна высылаў тую тысячу радкоў, і, можа, мы іх прапусьцім хутчэй, чым паэму. Паэму трэба планаваць па ўсіх правілах, а там, можа, якая шчыліна створыцца нават сёлета.
Гэта акрыліла хлопца. Бедныя, бедныя мае калегі: за ўсімі імі палюе кадэбэ. Гэта яно і не падпускае іх да працы, ганяе з месца на месца.
26 кастрычніка 1985 году. Субота. З раніцы чытаў Сяржукову паэму - выдат- на. У 10 гадзінаў Марыя на Мішавай машыне павезла мяне на дачу. Ей хацелася паказаць, што яны там зрабілі, ды і мне таксама хацелася зірнуць адным вокам на тую непатрэбную мне гаспадарку. З намі езьдзіла Галя-Вялікая і Алёшка (сястра жонкі з унукам - рэд.). У яго сёньня імяніны. Яму дазволілі “пасядзець за рулём і “пакіраваць” ім. Гэта быў яму найвялікшы падарунак. Тую “дачу” мы засталі ў поўным парадку. Наша нават найпрыгажэйшая, бо фынка ж яе “расьпісала”: зрабіла адну карціну на ўсю сьцяну ад вуліцы, а другую - на увесь тарэц веранды - ад агароду. Усё пафарбавана, усё прыбрана, усё блішчыць.
Некалькі дзённых гадзінаў правёў з Міколам. Гэта былі важныя і неча- каныя для мяне гадзіны: Мікола (хто б мог падумаць!) адгаворваў мяне ад найгалоўнейшай маёй задумы, што павінна ажыцьцявіцца ў бліжэйшы час. Яго аргументы: у савецкай антыдэмакратычнай дзяржаве мяне зьнішчаць, калі не фізічна дык маральна. Я сказаў, што “любое маё “зьнішчэньне” дасьць усім вам магутны маральны стымул” і козыр весьці тую справу, якая знаходзіцца ледзь не ў бязвыхадным тупіку. Весьці і, можа, чаго-небудзь дамагчыся. Са сьлязьмі на вачах ён даводзіў, што я ў цяперашнім маім стане вельмі патрэбны і культуры беларускай і яе сапраўдным дзеячам... Вось яго тырада! Быццам бы логіка ёсьць, а не пераконвае мяне. Мне хочацца больш актыўных дзеяньняў, - вядома, у рамках Канстытуцыі. Сьпецыяльна падкрэсьліваю гэта, каб ніколі фашыствуючыя камуністы не маглі мне (ці нам) нешта незаконнае прыпісаць...
27 кастрычніка 1985 году. Нядзеля. Выпісаўся са шпіталю з незакрытым лістком - лістком непраздольнасьці. Двойчы прыходзіла дадому ўрач, адзін раз - загадчыца аддзяленьня паліклінікі. Усё “слухалі”, пальпіравалі, глядзелі быццам так, як трэба. Рэцэпты кожны раз пакідаюць так рублёў на 12-15! Такая “бясплатнасьць” лячэньня мяне заўсёды “ўміляе”. Прычым вельмі часта таго, што трэба ў першую чаргу, як, скажам, сустак фортэ, няма. I на- огул я паглядзеў, што ўсе нармальныя лекі, як правіла, замежныя. Вядома, часьцей за ўсё югаслаўскія, венгерскія, польскія, гэдээраўскія, чэхаславацкія. З капіталістычных краінаў няма - на здароўе “свайго” народу шкадуюць валюты.
Што ж датычыць “савецкіх” лекаў, дык я бачыў у бальніцы, як хворыя ад іх адмаўляюцца, усяляк просяць урача выпісаць, напрыклад, не анапрылін, (СССР), а абзідан (замежнае). Дарэчы, у мяне цяпер анапрылін, бо абзідана няма ў аптэцы (жах).
Значыць, мяне выпісалі ўжо на працу. Заўтра, 28 кастрычніка, у панядзелак, іду. Іду пасьля перапынку з 7-га верасьня.
Дай Бог, каб усё было добра са здароўем. Па працы ўжо вельмі засумаваў. Столькі яе назьбіралася! I ўсё такой, што без мяне ня будзе зроблена - баяцца, чакаюць мяне. Хапае і такога, што трэба “адрабляць” назад - бо зроблена было, каб дагадзіць тым самым “пу”.
29 кастрычніка 1985 году. Атрымана адносіна ад гэтага ж чысла (№ 02 - 14/3533) наступнага зьместу:
“Дир. изд. МЛ т. Д-му М. Ф.
Во исполнение реш. дир. ор-в ГКИ БССР поручает изд-ву МЛ подг. и вып. в 1986 г. сб. антирелигиозных произведений Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапивы, М. Лынькова, К. Чорного, др. бел. писателей. Изд-ву “Б-сь” предусмотреть выпуск в 1986-1988 гг. по 1-2 плакату атеистической направленности.
Принято к свед., что при подгот. к изд. атеистич. л-ры в ней должны находить отражение вопросы противодействия попыткам класового противника использовать церковный юбилей для новых идеологических диверсий против нашей страны, враждебных нападок на сов. строй, внутр. и внеш. политику КПСС и Сов. г-ва. В связи с этим в перв. плане выпуска л-ры. назв. тематики, следует предусмотреть выпуск книг, брошюр по критике богословских, клерикальных и буржуазно-националистических толкований места религии в истории нашей страны, об обеспечении свободы совести в СССР, о богатстве безрелигиозной духовной жизни сов. людей, гуманных целях атеистического воспитания.
Председатель М. И. Делец.
Исп. Кузьмич В. В.”.
Неяк трэба будзе хоць з большага падлічыць, колькі за апошнія гады атрымана такіх дэрэктываў, як яны намі “выконваюцца”. А я магу ганарыцца тым, што пакуль нам удаецца ўхіляцца ад выкананьня гэтых “канстытуцыйных” “парадаў”.
Цікавы дакумент перадалі мне ўчора. Ен датычыць ужо справаў нацыяналь- ных, датуецца таксама гэтым месяцам: 11. 10. 85. (№02-14/3331):
“Дир. изд. МЛ т. Д-му М. Ф.
В письмах в директ. органы республики неоднократно высказывалось мнение
о недастаточном внимании к изучению бел. яз., его использованию в оформлении городов, поселков, рекламы, товаров народного потребления и т. п.
В свете директ. ук-й по данному вопросу ГКИ БССР поручает всем изд-вам республики при тематическом планировании общ.-полит. худож. и др. лит-ры строже учитывать языковое соотношение выпускаемых книг, брошюр, плакатов, буклетов, открыток.
Просим информировать ГКИ БССР о принимаемых мерах к 16 декабря 1985 года.
Председатель М.И.Делец.
Исп. Яцко В.Н.”
Думаю, што гэтым, з дазволу сказаць “дакументам” тыя “дырэктыўныя органы”, на якія ідзе спасылка, вырашылі засланіцца ад важкіх і законных патрабаваньняў “увагі да вывучэньня беларускай мовы, яе выкарыстаньня ва ўсіх сферах жыцьця рэспублікі.
А чаго патрабуе Дзяржкамвыд “у сьвятле дырэктыўных указаньняў па гэтаму пытаньню”? Прама скажам: не багата. Можна нават сказаць, што гэта “антыпат- рабаваньні”. Прыгадаем, як заўвагі, што былі нам дасланыя пасьля абмеркавань- ня ў ЦК КПБ праектаў і планаў выпуску, і рэдакцыйнай падрыхтоўкі на 1987 год. У іх, як вядома, было патрабаваньне павялічыць выпуск выданьняў на... рускай мове за кошт памяншэньня выпуску беларускіх выданьняў!!! Саюзны Камітэт ужо некалькі гадоў запар даводзіць да нас гэтае самае патрабаваньне. Дык цікава, што 16.ХІІ. г.г. адкажуць Дзяльцу яго выдаўцы, апрача, вядома, Дубянецкага?
Я падрыхтую і дашлю сумленны выклад маіх поглядаў на становішча беларускай мовы ў рэспубліцы, у тым ліку фрагментам пакажу “выкарыстаньне” яе ў выдавецкай справе.
Мяне крайне зьдзівіла В-ва абыякавасьць да гэтай праблемы. Я пазнаёміў яго з ёю праз М-лу. Затое я выразна адчуў яго, В-ву незадаволенасьць маімі выхадамі на яго. Ен быццам бы прызнаў іх занадта адкрытымі і небясьпечнымі.
Ну, дарагі В-к, мы і так робім страшэнна мала для справы. З такімі тэмпамі, з такою колькасьцю і людзей, і зробленага, ды з такою “звышкансьпірацыяю”, якой ты хацеў бы, мы яшчэ і пасьля двухтысячнага году будзем жыць у чужамоўнай дзяржаве, у чужамоўным асяроддзі, без сваёй гісторыі, без сваёй культуры!
Затэлефанаваў МК. Падзякаваў, што я аператыўна, хоць і хварэў, вырашыў пытаньне з выданьнем у яго афармленьні пазапланавай літаратуры. Расказаў пра свае планы. У тым ліку і пра будучую “экспазіцыю”, прымеркаваную да выхаду паэтычнага зборніка “Быў, ёсць, буду...” Ул. Караткевіча.
Абмяняліся з ім думкамі наконт “дзяржаўнага” “пашырэньня беларускай мовы. Гэтым, бадай, і скончыўся мой сёньняшні дзень. Але ж на працягу яго былі яшчэ значныя падзеі. Сярод іх: размова з любімым мною Янкам Брылём; сустрэча з Верай Палтаран і Галінай Гарэцкай. Усе яны выказалі сваю радасьць з прычыны майго выздараўленьня, шчыра прасілі “зразумець, што я не належу толькі сабе, але вельмі патрэбны многім” і таму мушу гэта ўлічваць...
2 лістапада 1985 году. Субота. Па Беларускім тэлеба- чаньні з 19 гадзінаў 50 хвілінаў цэлых паўгадзіны ішла праграма “Сугучча”. Яна была прысьвечаная 800-годдзю “Слова пра паход Варавы”. Вяла перадачу пісьменьніца Люба Філімонава.
Сярод удзельнікаў тэлеперадачы, апроч артыстаў-чыталь- нікаў, былі, вядома, аўтар новага перакладу таго твора на сучасную беларускую мову Рыгор Барадулін і навуковец Вячаслаў Чамярыцкі.
Мяне ўразіла адно Любіна пытаньне і Рыгораў адказ на яго. Перадаю дакладны сэнс дыялогу, не прэтэндуючы, вядома, на стэнаграфічны запіс.
Люба: “Рыгор Iванавіч, ці не адчулі вы, прыступаючы да перакладу такога твора, што вы выконваеце важны са- цыяльны заказ?”
Рыгор: “Не! Што вы - што вы? Такія рэчы паводле заказу ня робяцца. Iнакш - гэта была б халтура. Праўда, гісторыя ведае прыклады, калі часам можа атрымацца геніяльнытвор, зроблены па гатовых матывах, як, напрыклад, у Байрана цыкл твораў “Яўрэйскія мелодыі”. Але ж я ня Байран. Я ня раз чытаў “Слова.”, цягнуўся да яго, быў перапоўнены ім. I вось рашыўся на гэты пераклад.”
Дык што мяне тут уразіла? Быццам бы ўсё нармальна: Люба ў нечым па- рушыла этыку (прынамсі, з майго пункту гледжаньня: я асуджаю заўсёды пар- тыйнае патрабаваньне да літаратараў выконваць пэўныя “сацзаказы” і, як магу, ваюю з гэтай пошасьцю). Рыгор, як умеў, так адбіваўся ад гэтага антытворчага, антылітаратурнага паняцьця: “сацыяльны заказ”. Я з задавальненьнем прыняў бы нават і гэты эклектычны Рыгораў адказ, каб толькі зганьбіць ужыты Любаю партыйны тэрмін “сацыяльны заказ”.
I тым ня менш... Люба - малайчына: яна ці ад некага чула - працавала ж нядаўна ў нас - ці адчула інтуітыўна, што Рыгор выконваў нечае даручэньне. Так, гэта было маё даручэньне! I фармавалася яно наступным чынам.
Паступіў загад адзначыць 800-годдзе “Слова аб палку !гаравым” альбо прыстойным яго выданьнем у “арыгінале”, альбо выпускам нейкай “значнай” навуковай працы пра яго. Я сабраў невялікую нараду з удзелам галоўнага рэ- дактара, яго намесьніка і сьпецыяліста ў галіне “Слова.” - В. Чамярыцкага.
Была прапанова не абмяжоўвацца старажытнарускім тэкстам, а падключыць і па сучаснаму перакладу на рускую, украінскую і беларускую мовы. Лічылася, што беларускі пераклад толькі адзін існуе - Купалаўскі. Хоць усе ведаюць, што ёсьць яшчэ адзін поўны пераклад Яўгена Крупенькі. Яго, аднак, не прызнаюць (тым ня менш я неяк, на той нарадзе, выказаў думку, што і гэты пераклад трэба надрукаваць).
Я ўнёс прапанову, стварыць яшчэ адзін прыстойны паэтычны пераклад і даць яго побач з Купалаўскім у гэтым жа выданьні. Назваў і кандыдатуру пе- ракладчыка - Рыгора Барадуліна.
Усе пагадзіліся, што варта мець сапраўды некалькі перакладаў гэтага твору. Улічваючы, што рускія і украінцы маюць процьму іх. Нават некаторыя іншыя народы маюць па некалькі. А вось наконт Рыгоравай кандыдатуры былі ва- ганьні. Мне сказалі, што ён з задавальненьнем возьмецца, бо гэта “ганаровае даручэньне”. Але ж ён нахапаў багата розных “ганаровых падрадаў” і зрывае тэрмін іх выкананьня (Анталогія лацінамоўнай паэзіі ды іншае). Аднак нарэшце прынялі маю прапанову, маючы на ўвазе мізэрны аб’ём “Слова.”. На другі ж дзень я прапанаваў гэта ўжо непасрэдна Рыгору. Ён вельмі ўзрадаваўся. Нават ня мог прыхаваць ад мяне сваю радасьць. Я зразумеў, што яму “не даюць спаць Варавы лаўры” - лаўры Iгара Шклярэўскага, які раптам зрабіўся сьпецыялістам і ў пытаньнях бітвы на Кулікоўскім полі, і ў пытаньнях “Слова.”, выканаўшы і тое, і тое сапраўды на добрым узроўні.
Усяго гэтага дастаткова, каб сёньня Рыгор, нават не называючы маё прозьвішча і не паўтараючы за сімпатычнай Любай ужыты ёю несімпатычны Маякоўска- Брыкаўскі тэрмін, асьвятліў яе пытаньне зусім ня так, як гэта ён зрабіў.
Гісторыя гэтая мае яшчэ і працяг, які таксама вядомы Рыгору. М. I. Дзялец забараніў мне заключаць з Рыгорам дагавор на пераклад “Слова.” і быў ка- тэгарычна супраць уключэньня яго ў зборнік побач з Купаласкім перакладам. Але за гады працы ў сістэме Дзяржкамвыда я добра пераканаўся, што якраз і трэба змагацца за тое, супраць чаго паўстае Камітэт. Так я і зрабіў. А Рыгор, высьвятляецца, “усё жыцьцё цягнуўся да “Слова.”.
Складаныя рэчы гэтыя славалюбства і добрапрыстойнасьць.
Ну, нічога, што мая ініцыятыва мець “новае” “Слова.” застанецца ананім- най. Я задаволены і тым, што і гэтая мая задумка рэалізавана. Хоць я зусім не перакананы ў аўтэнтычнасьці гэтай “знаходкі” Мусіна-Пушкіна.
4 лістапада 1985 году. Шукаю ўсё ў савецкіх газетах інтэрв’ю Прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана. Колькі часу страціў марна! Думаю, што пабаяцца даць. А калі і дадуць, дык у “ізла- жэньні”, дзе ніводнага аўтэнтычнага прэзідэнцкага слова ня знойдзеш. А могуць яшчэ даць толькі ў маскоўскім выпуску адной з цэнтральных газетаў.
А любая ж з іх выдаецца ледзь не ва ўсіх рэспубліканскіх цэнтрах і ў шмат якіх абласных.
Вось, калі ласка, у “Тайме” інтэрв’ю М. С. Гарбачова апублікавана апера- тыўна і цалкам, без усялякіх зьменаў ці пропускаў.
Вечарам зайшоў Станіслаў (брат
- рэд.). Ён прыкладна такой самай думкі. Дамовіліся, што ўсё-такі ча- каем і шукаем. А калі “падпільнуем”, купляем мінімум па два экземпляры: раптам другі з нас не дастаў.
5 лістапада 1985 году. Пачуў рані-
цай па радыё, у аглядзе цэнтральных
„тт ,, ^ . . Брат Міхала Дубянецкага - Станіслаў. газетаў, што Известия апублікавалі ^ ™
тое самае інтэрв’ю. Усё яшчэ ня верылася. Iдучы на працу, падбег да газетнага
кіёска.
- Мне “Известия”, калі ласка, - хуценька вымавіў я, прасоўваючы ў акенца пятак.
- Няма. - спачувальна адказвае знаёмая кіяскёрка. Па яе тону я зразумеў, што Лнтэрв’ю” было. Але на ўсякі выпадак перапытаў:
- А там было Лнтэрв’ю.”?
Жанчына, не чакаючы пакуль я выкажуся, наблізіла галаву ледзь не да майго твару і шчыра-абуральна сказала:
- Вы толькі падумайце! Людзі так чакалі гэтага. А яны ня толькі што надрука- валі ў аднюсенькай газетцы, але ж і яе сёньня далі ў кіёск менш, чым звычайна.
На ўсякі выпадак я папытаў “Trybun^ Ludu”. Па-першае, трэба неяк зьвесьці сабе “канцы з канцамі” тыя “выбары”, што правёў у Польшчы генерал Ярузельскі; газета звычайна затрымліваецца з дастаўкаю, так што, падумаў я, якраз цяпер недзе будзе з тымі вынікамі. Па-другое, была нічым не абгрунтаваная надзея, што, можа, “Trybuna.” выдрукавала раней тое Лнтэрв’ю”, і вось яно да мяне прыбудзе такім чынам.
Як заўсёды, у кіёску цэлы стос ляжаў кастрыраванай Хонекераўскай “Neues Deutschland”. Варшаўскай газеты не было. Але якраз гэты факт мяне зусім не зьдзівіў. Я ўжо даўно прызвычаіўся да самавольства і свавольства нейкіх са- вецкіх уплывовых чыноўнікаў (можа, нават з таго Палітбюро?!) у адносінах да польскага друку. Некаторыя ж газеты і часопісы ПНР яшчэ і дагэтуль Масква не дазволіла набываць “свайму” чытачу ні оптам, як кажуць, ні ў розьніцу - ні ў падпіску, ні ў кіёсках. А колькі выпускаў забараняецца ў продаж, калі там што-небудзь ёсьць пра пагрозу ці непрыемнасьці савецкай марыянетачнай амаль мёртвай партыі, гэтак званай ПАРП?!
Прыходжу, як мага хутчэй у маім стане, у свой кабінет. Не распранаючыся, набіраю тэлефон брата. “Яму, думаю, лягчэй здабыць гэту газету. Дык папярэ- дзіць трэба, можа, ня ведае.”
Стась узрадаваўся майму званку.
- Праз пяць мінут, - кажа ён, - ты будзеш трымаць у руках тое, што шу- каеш. Нават у двух экземплярах.
- Якім чынам? - пытаю.
Высьветлілася, што раней, чым ісьці на працу, ён павінен быў зайсьці ў Дом кнігі - у “мой” дом. Па дарозе накупляў шмат розных выданьняў, у тым ліку і два экземпляры “Известий” - як мы і дамаўляліся. Паклаў гэта багацьце ў “дыпламат”, які там чамусьці “тасаваў”, пасьля чаго газеты засталіся там на стале, заваленым іншымі газетамі.
Праз пяць хвілінаў я сапраўды валодаў тым, што так шчыра колькі ўжо дзён пільнаваў.
6 лістапада 1985 году. Учора з найвялікшым задавальненьнем прачытаў у “Известиях” ‘Чнтэрв’ю Прэзідэнта ЗША”. Вырашыў нічога не занатоўваць, пакуль не прачытаю яшчэ і дзікую даважку да гэтага сапраўды бліскучага матэрыялу.
Само Iнтэрв’ю займае газетную паласу. Тая “даважка” - таксама. Яна назы- ваецца “Наконт інтэрв’ю Р. Рэйгана”. Гэта нікому не патрэбнае “тлумачэньне” вельмі зразумелых словаў Прэзідэнта, напісанае тымі самымі журналістамі, якія інтэрв’юіравалі Прэзідэнта (Г. Шышкін, В. Аўчыннікаў, С. Кандрашоў, Г. Баравік). Напісанае, вядома, паводле заданьня іх гаспадароў. Каб аслабіць вельмі моцнае ўражаньне ад словаў Прэзідэнта.
Я сказаў, што абодва матэрыялы па адной старонцы. Не! Трэба удакладніць. Ад прэзідэнцкай “старонкі” забраць тэкст, што належыць савецкім журналістам, і дабавіць яго да іх тэксту. А гэта аж 254 радкі з 1372-х! Каля 19-ці працэнтаў!
У гэтым таксама крыецца слабасьць, бездапаможнасьць савецкай ідэалогіі, недавер’е “свайму” народу - чытачу, боязь, што чытач зразумее Прэзідэнта так, як Прэзідэнт і разьлічваў.
Трэба было абавязкова аслабіць, зганьбіць аргументацыю Рональда Рэйгана. Але ж, думаю, што гэтай мэты Крэмль не дасягнуў: Iнтэрв’ю Прэзідэнта ўсе прачыталі, каму пашчасьціла з газетаю. Тую ж, другую, брахлівую, старонку чыталі толькі “сьпецыялісты”, ідэолагі і тыя, хто не знайшоў цікавейшага занят- ку. Апошніх - адзінкі. Значыць, ледзь ня ўвесь падсавецкі народ “начытаўся” аднаго з лідэраў свабоднага сьвету.
Апошні раз такое было дваццаць чатыры гады таму. Тады вельмі вядомы і сапраўды выдатны савецкі журналіст Аджубей, узяў інтэрв’ю для “Известий”, якімі ён кіраваў, у славутага Прэзідэнта ЗША вялікага Джона Ф. Кенэдзі! Памятаю, якое гэта было сьвята! Дый Аджубей тады ня даў усьлед інтэрв’ю сваёй брахлівай старонкі.
Дагэтуль савецкая прапаганда так адурманіла “свой” народ, што многія сап- раўды верылі, быццам бы СССР няспынна ўносіць прапановы аб скарачэньні таго ці іншага віду ўзбраеньняў, а ЗША няспынна адхіляюць гэтыя прапановы. “Асабліва гэта стала характэрна з прыходам у Белы дом Рональда Рэйгана”,
- сьцьвярджаецца ва ўсёй вуснай і друкаванай прапагандзе. Апошняй, дарэчы, забаранілі пісаць у станоўчым духу хоць што б там ні было пра цяперашняга Прэзідэнта ЗША. У свой час думалі такім чынам зганьбіць пана Рэйгана, скамп- раментаваць яго перад выбаршчыкамі і “заваліць” на прэзідэнцкіх выбарах. Аднак высьвятлілася, што там Рональд Рэйган паказаўся амерыканцам сапраўдным Прэзідэнтам, сапраўдным гаспадаром самай складанай у сьвеце гаспадаркі. I яны Яго выбралі сваім Прэзідэнтам! Гэта заадно быў усенародны амерыканскі плявок у твар тых крэмлёўцаў, якія распачалі яго цкаваньне.
Мы, хто з радасьцю, хто зьбянтэжана, чытаем, што ЗША рабілі канкрэтныя міралюбівыя прапановы, якія зусім не з разраду “ўсё альбо нічога” (мы намёк расшыфравалі):
скараціць з абодвух бакоў колькасьць боегаловак балістычных ракетаў па пяць тысячаў;
цалкам ліквідаваць цэлую катэгорыю ракетаў сярэдняй дальнасьці;
выказалі гатоўнасьць адмовіцца ад перавагі ЗША ў некаторых галінах, калі СССР паступіць таксама.
Прэзідэнт выказаўся за прадаўжэньне працэсу скарачэньня, “пакуль мы ня зьнішчым гэтую зброю цалкам”.
Высьветлілася, што ЗША ўнесьлі “ад сарака да пяцідзесяці прапановаў, накіраваных на паляпшэньне нашых рабочых адносінаў, пашырэньня сувязяў і ўмацаваньне даверу:
сумесны касьмічны палёт “Апалон-Саюз”;
больш прамых кантактаў паміж вайскоўцамі;
“простыя людзі абодвух краінаў павінны больш кантактаваць адзін з адным, асабліва наша моладзь”.
Трэба, - кажа Прэзідэнт, -- “навучыцца разумець, што нават пры розьніцы нашых сьветапоглядаў, мы можам і павінны жыць у міры”.
Вось ад гэтага выказваньня, мабыць, найбольш шалеюць савецкія прапа- гандысты: яны ж пераканалі ўжо “савецкі народ”, што капіталістычны сьвет, асабліва яго кіраўнікі, асабліва “адміністрацыя ЗША” катэгарычна і заўсёды адхіляюць “савецкі” прынцып “мірнага суіснаваньня”.
Лопнула манаполія Крамля і яшчэ на адзін быццам бы толькі ім накрэсьлены лозунг, што ў ядзернай вайне ніхто ня выйграе.
Паслухаем Прэзідэнта: “Я много раз говорил, что ядерную войну невозможно выиграть и её нельзя допустить”.
Столькі гадоў савецкія кіраўнікі хавалі ад свайго народу сьвятыя прынцыпы кіраўнікоў краінаў Захаду!
I далей:
“Я б сказаў, што ўсе краіны павінны жыць у міры, незалежна ад таго, маюць яны аднолькавыя альбо розныя сацыяльныя сістэмы”.
Альбо:
“. паміж нашымі краінамі ніякай вайны не павінна быць”.
Прэзідэнт прыгадаў 10-годдзе Хельсінскіх пагадненьняў і сказаў: “Мы вы- конваем гэтыя абавязацельствы і чакаем гэтага і ад іншых”. Яшчэ лепш было б назваць тых гэтых “іншых”, пачынаючы з СССР...
Савецкія крумкачы ўжо каркаюць бясплодны канец будучай сустрэчы. Усё можа быць. Але ж аптымізм якраз пана Рональда Рэйгана нам больш імпануе:
“Я думаю, што нашая сустрэча з Генеральным сакратаром М. С. Гарбачовым можа паслужыць пачаткам руху па шляху да той мэты, якую нашы краіны сабе паставілі: рэзка скараціць ядзерную зброю і прыняць меры, накіраваныя на іх поўную ліквідацыю”.
Вось гэтага якраз і хоча ўвесь сьвет. А намаганьні ў гэтым напрамку заўсёды пры- пісваюць сабе савецкія лідэры. Усе да адзінага! Пачынаючы з Мікіты Хрушчова.
Прэзідэнт растлумачыў пазіцыю ЗША на апошніх перагаворах у Жэневе. Мы лічым, кажа ён, што самай пагрозьлівай зброяй для чалавецтва зьяўляецца сёньня ядзерная зброя масавага зьнішчэньня. I нашай агульнай мэтаю павінна быць стварэньне ўмоваў яе поўнай ліквідацыі ў будучыні.
Аднак Прэзідэнт выразна падкрэсьліў, што ня менш важным зьяўляецца скарачэньне таго тыпу ракетаў, якія, каб дасягнуць зададзенай ім мэты, павінны праходзіць праз космас. Гэтым самым будзе спыненая гонка ўзбраеньняў у кос- масе. А пра гэта трэба дбаць ня менш, чым пра скарачэньне гонкі ўзбраеньняў на Зямлі.
Дзіўныя рэчы высьвятляюцца. Большасьць разумных канкрэтных амерыкан- скіх прапановаў адкідаецца бальшавікамі нібыта з тае прычыны, што, бачыце, структура ўзброеных сілаў абодвух бакоў розная і Савецкаму Саюза, маўляў, давялося б перабудаваць свае сілы.
I такі “аргумент” ЗША прынялі (!). Яны прапанавалі “шукаць узаемныя рашэньні, якія дазволяць збалансаваць сілы з улікам гэтай розьніцы”.
ЗША лічаць неабходным “ліквідаваць усю катэгорыю ўзбраеньняў, у якую ўваходзяць разгорнутыя Савецкім Саюзам ракеты тыпу СС (441 ракета) і нашы (амерыканскія. - М. Д.) ракеты тыпу Першынг-2 і крылатыя ракеты наземнага базіраваньня”.
А калі рускім “не спадабаецца” і такая прапанова, тады ЗША згодныя па- куль пакінуць роўную колькасьць боегаловак для ракетаў гэтай катэгорыі - на мінімальна нізкім ўзроўні.
Вельмі цікава для вуха слухачоў савецкай інфармацыі прагучала думка Прэзідэнта аб пажаданасьці ў далейшым усё больш арыентавацца на абарон- ныя сістэмы, замест таго, каб будаваць сваю бясьпеку з наступальнай ядзернай зброі.
Зусім справядлівым здаецца зьдзіўленьне Прэзідэнта, чаму СССР заўсёды абвінавачвае ЗША “ва ўсякага роду агрэсіўных намерах” у той час, калі абедзьве краіны займаюцца аднымі і тымі самымі распрацоўкамі ў галіне ўзбраеньняў.
Часткова пан Прэзідэнт і адказаў сам на сваё пытаньне. Ён у прыватнасьці сказаў, што “мы адкрыта гаворым пра нашую праграму, таму, што наша палі- тычная сістэма патрабуе адкрытага абмеркаваньня, перш чым будуць прыняты рашэньні па падобных пытаньнях”.
Вось у гэтым і ўся справа. Кангрэс пачаў абмеркаваньне. Яно ў падра- бязнасьцях выліваецца на старонкі друку і ўзбройвае супраць ураду розных несумленных “дзеячаў” як у сваёй краіне, так і ў іншых. З асаблівай радасьцю падхопліваецца заўсёды такая кампанія ў СССР. За ёю ж можна схаваць свой шчыры мілітарызм, адцягнуць увагу свайго народу ад пастаянных цяжкасьцяў, якія ў краіне з кожным годам ня меншаюць, а нарастаюць.
Вялікім адкрыцьцём савецкім чытачам была заява Прэзідэнта, што цяпер “ніводзін амерыканскі салдат не ваюе нідзе на зямным шары”. Божа мой! А тут жа былі ўпэўненыя, што з добры мільён амерыканцаў кожны дзень недзе ў некага страляе, недзе некага рэжа, недзе скідае законныя ўрады і стаўляе прывезеныя ў сваім абозе марыянетачныя.
На такім фоне лёгка ўкараняецца апалагетыка зьнешняй палітыкі СССР: праслаўяецца “народам” сотні тысяч (!!!) яго “лепшых сыноў, што выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак” у Афганістане і іншых краінах, ухваляюц- ца сакрэтныя дзеяньні ўраду, што заўсёды ідуць пад дэвізам “ракеты замест кватэр!”.
Магутным выракам палітычнай сістэме СССР і ягоных марыянетачных сатэлітаў прагучалі словы Прэзідэнта аб правах і свабодах чалавека.
“Мы лічым, што ёсьць дзеяньні, на якія нават законна выбраны ўрад ня мае права. Ніякі амерыканскі ўрад ня мае права абмежаваць свабоду слова або рэлігіі, і ніякі амерыканскі ўрад ня мае права вызначыць людзям, дзе яны павінны жыць, ці могуць яны выязджаць з краіны. Гэтыя і іншыя асабістыя свабоды, увекавечаныя ў нашай Канстытуцыі, уяўляюць сабою самую каштоў- ную спадчыну, пакінутую нам нашымі продкамі, і мы гатовыя яе абараняць да самага канца, пакуль мы існуем як дзяржава”.
Гэтую нешматслоўную канстатацыю сапраўднага становішча ў Краінах Воль- нага Сьвету мільёны савецкіх людзей выпісалі сабе ў нататнікі, схавалі ў свае збалелыя па такіх правах і свабодах сэрцы.
Шчырае дзякуй Вялікаму Прэзідэнту Вялікай Краіны, Глыбокапаважанаму Пану Рональду Рэйгану за гэтыя Славутыя Сьвятыя Словы, якія яснай зоркаю сьвяцілі, сьвецяць і будуць сьвяціць мільярдам абяздоленых людзей у таталі- тарных імперыях і роднасных ім.
А якім папрокам савецкаму “алімпу” зьяўляюцца Словы пра Другую сусь- ветную вайну. Па-першае, у ЗША, як высьвятляецца, не забылі і пра анты- гітлераўскі саюз і пра “гераічнае супраціўленьне, якое было аказана савецкім народам у гэтай барацьбе”. А між іншым цяжка знайсьці хоць адну савецкую газету, часопіс, тэле-радыёперадачу па гэтых пытаньнях, дзе б не абвінавачвалі ЗША і наогул Захад якраз у адваротным.
Наступная фраза Прэзідэнта на целе савецкага ладу пакінула незагойныя сінякі, якія непазьбежна некалі так набрыняюць, што, стаўшы пухірамі, гучна- сьмярдзюча лопнуць. Вось што я маю на ўвазе:
“.Але мы не забылі і таго, што мы ніколі не скарыстоўвалі сваё палажэнь- не аднаго з пераможцаў дзеля таго, каб далучыць да нашай дзяржавы новыя тэрыторыі альбо панаваць над іншымі.”
Многа асацыяцыяў набягае ў сувязі з гэтым. Вось адна з іх.
Асабіста мне расказваў былы старшы савецкі афіцэр, які адначасна з фельдмаршалам Паўлюсам лячыўся ў савецкім шпіталі - вядома, пасьля Сталінград- скае бітвы - Паўлюс, аналізуючы тыя падзеі, сказаў: “Усё, здаецца, зразумеў я цяпер: разумею, чаму Гітлера падпусьцілі немцы да ўлады; разумею, чаму ён накінуў немцам і ледзь не ўсяму сьвету вайну; разумею, чаму нямецкі народ у пераважнай сваёй большасьці пайшоў за Гітлерам; нарэшце, зразумеў, чаму перамог СССР. Але ж аднаго ўсё-такі я не зразумеў: “Як мог горад Кёнігсберг стаць Калінінградам.”
А ці адна толькі Прусія захопленая Савецкім Саюзам? Спрадвеку Расія без тэрытарыяльных здабыткаў (ці з-за іх войнаў) ніколі не вяла. Пра гэта сьведчаць такія аўтары, як. Маркс, Энгельс, Ленін. Але гэтыя “першакрыніцы” цяпер у СССР на рукі бібліятэкі не выдаюць, пакарэньне царызмам усіх народаў КПСС абвяшчае добраахвотным далучэньнем да Расіі, “да яе перадавой культуры” і г. д.
Да гэтай праблемы прымыкае ўзьнятае ў Iнтэрв’ю пытаньне каланізацыі і дэ- каланізацыі. I зноў правераныя “савецкія людзі”, прачытаўшы Словы Прэзідэнта, будуць нямала зьдзіўленыя. Iм жа дзясяткі гадоў убіваюць у галаву, што “імперы- ялістычная сістэма капіталізму разбурылася толькі дзякуючы СССР”, а капіталісты, маўляў, трымаюцца і рукамі, і нагамі за яе. А вось, што сказаў Прэзідэнт:
“На працягу многіх гадоў мы іграем вядучую ролю ў справе дэкаланізацыі і імкнемся выкарыстаць наш уплыў на нашых бліжэйшых сяброў і саюзьнікаў дзеля паскарэньня гэтага працэсу. Мы адчуваем задавальненьне ад амаль завер- шанага працэсу дэкаланізацыі і ганарымся сваёй роляю ў гэтым”.
Далей пачаліся падлікі ракетаў, боегаловак, вызначэньне перавагі Варшаўскага дагавору над НАТА, пытаньні і адказы-экспромты. I тут цікавага нямала, але, на жаль, у мяне надта мала часу, каб хоць зрабіць просты пералік таго, што з майго пункту гледжаньня заслугоўвае ўвагі.
Нямала цікаўных і нават пікантных рэчаў і ў той другой, антырэйганаўскай старонцы. Я, напрыклад, чытаючы яе, адзначыў шэсьцьдзясят шэсьць выказва- ньняў, фразаў, цэлых абзацаў, якіх нельга пакінуць без аналізу, бяз спрэчкі з аўтарамі, без абвяржэньня шматлікіх “іх” “думак”.
А паколькі навуковую працу я не рыхтую па гэтых матэрыялах, у дыскусію з тымі “журналістамі” не ўступаю, дык і ня буду аналізаваць адзначаныя мною радкі. Скажу толькі, што ніхто з журналістаў не назаве гэту старонку сур’ёзнай журналісцкай працаю. Думаю, што працэнтаў па восемдзясят яна была напісаная імі (а можа, і ня імі?) да прыходу іх у Авальны кабінет, дапоўненая некаторай канкрэтыкай.
Але ніяк не магу праігнараваць такую заяву “храбрай чацьвёркі”.
“.у Белым доме вельмі і вельмі недаацэньваюць палітычную падкаванасьць савецкіх людзей, калі лічаць, што такім чынам “адкрыюць Амерыку” - і аме- рыканскую пазіцыю”.
Ну, гэта такое нахабства, ад якога пачырванее нават Юры Жукаў! Кім і як “падкаваны савецкія людзі”? Да іх жа сьвядомасьці не дапускаюць погляды лідэраў дэмакратычных краінаў. Як толькі нешта важнае адбудзецца, дык гэ- тая падзея будзе выкладзеная “савецкім людзям” так, што сапраўднай пазіцыі апанентаў яны як ня ведалі, так і ня будуць ведаць. Нават цэльнай цытаты з аўтэнтычнымі словамі ў сродках масавай інфармацыі не дадуць, ня толькі што поўнае выступленьне. Замест гэтага - лавіна бяздоказных абвінавачаньняў.
Можна было б прыбегнуць да замежных сродкаў масавай інфармацыі, дык “савецкія людзі” ня маюць да іх доступу: радыёперадачы глушацца, органы друку, кнігі не ўпускаюцца ў краіну, тых, хто выязджае за мяжу - сьцерагуць кадэбісты, каб ня мелі кантактаў з тым, свабодным народам.
Значыць, пан Рональд Рэйган, нізкі паклон яму за гэта, усё-такі адкрыў нашым тубыльцам Амерыку і амерыканскую пазіцыю. Бо “палітычная падкаванасьць” гэтых тубыльцаў была айчынная, - паводле адсталай савецкай тэхналогіі, і яе не хапіла на зададзеную дыстанцыю.
Цікава, побач з гэтым абзацам у “Известиях” аб палітычнай “звышінфармава- насьці” людзей у СССР, у суседнім, чацьвёртым слупку таксама адзначаны мною абзац. Гляджу - таксама “рубін” - скарга СССР на абвінавачаньні Пентагонам і ЦРУ у “крадзежы амерыканскай тэхналогіі”.
Што ж! Рускія любяць казаць у такіх выпадках: “На злодзею шапка гары- ць” - ніхто тую чацьвёрку не прымушаў да дыскусіі на гэтую тэму. А калі на тое пайшло, дык амаль усім тым “палітычна падкаваным” вядома, што СССР цьвёрда трымае першынства ў сьвеце па частцы эканамічнага (каб толькі яго!) шпіянажу. На кожным прадпрыемстве нешта крадзенае, у крыху зьмененым выглядзе, укараняецца ці ўкаранёна ў вытворчасьць. У кожным СКБ пацеюць над “падгонкаю” пад савецкія стандарты нечага ўкрадзенага на Захадзе. Ціка- вей за ўсё тое, што за такую ганебную “мадэрнізацыю” прысуджаюць пасьля найвышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі, навуковыя званьні. Крадзіце, хлопцы! Прымушайце канаючы капіталізм працаваць на “самы прагрэсіўны” лад - на камунізм!
Бадай што хопіць! Але ж хоць у саменькім канцы скажу: я глыбока ўпэў- нены, што Ытэрв’ю прайшло праз савецкую цэнзуру. Былі, вядома, і купюры, былі і скажэньні. Бяз іх сацыяізм - не сацыялізм. Гэта яго адзін з галоўней- шых аб’ектыўных законаў. I ўсё-такі мільёны людзей абнавілі свае “падковы” і ўдзячныя Новаму Кавалю. Шкада толькі, што такіх Кавалёў дзесяцігоддзямі не пускаюць у нашыя кузьні, да нашых табуноў.
7лістапада 1985 году. У СССР гэта дзяржаўнае сьвята, гэтак званай Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі. Сёлета ўжо 68 гадоў ёй. 68-я гадавіна пачварнай дэфармацыі чалавечай сутнасьці “на адной шостай частцы зямной сушы”. Гэтая “частка” сама па сабе страшэнная па сваіх памерах, па колькасьці народаў і людзей, што там жывуць. Але ж духоўнае разбурэньне чалавека на гэтым не спынілася. Сюды “далучыліся” і ўсё яшчэ “працягваюць далучацца” больш сьціплыя “часткі сушы”. Ня будзем пералічваць іх! Пры ўспаміне кожнай такой краіны перад вачыма заўсёды ўзьнікаюць штрыхі да іх “аблічча”.
Польшча - кароткатэрміновы трыумф народу, які пад кіраўніцтвам свабод- ных прафсаюзаў “Solidarnosc” скінуў з сябе дыктатуру камуністычнай партыі. Увядзеньне апошняй ваеннага становішча, забарона прафсаюзу “Solidarnoscі”. Арышты, суды. Зьверскае забойства прадстаўнікамі палітычнай паліцыі вялі- кага патрыёта ксяндза Папялушкі. Гэта, каб запалохаць іншых. Цэнзура слова і думкі. Гэта была сапраўдная антыкамуністычная рэвалюцыя - найбольш працяглая, найбольш сьмелая, прыгожая - што датычыцца дзеяньняў народу. Яна нарадзіла шмат таленавітых кіраўнікоў народу як Лех Валенса, Міхнік. Цяпер польскія падзеі прынялі іншыя формы. Народ, аднак, не паддаецца! Генералы - бясьсільныя.
“ГДР”. Прыгадваюцца ўсе цяжкасьці, якія штучна стваралі бальшавікі немцам, каб не дапусьціць аб’яднаньня абедзьвюх частак краіны, каб ня выпусьціць нівод- нага “гэдээраўца” ў Заходні Берлін. Мноства людзей было забіта - “гэдээраскіх” “грамадзянаў” “гэдээраўскімі” салдатамі з савецкіх аўтаматаў. Нарэшце, камуністы пераканаліся, што могуць застацца ў “першай нямецкай дзяржаве працоўных” бяз тых самых працоўных і пабудавалі на “граніцы”, што праходзіць праз Бер- лін, даўжэзную высокую жалезабятонную сьцяну. Яна “аздобленая” калючым дротам пад электратокам На ёй - кулямёты, уздоўж яе, з савецкага, вядома, боку, ходзяць узброеныя салдаты. Страляюць у тых сьмельчакоў, якія ўсё-такі пускаюцца на рызыку - заходнія ж немцы сваіх грамадзянаў не сьцерагуць. I яны зусім ня хочуць ісьці ў “сацыялістычны рай”. Больш 20-ці гадоў жывое цела агромністага гораду дзеліць гэтая пачварная сьцяна - галоўны стрыжань марксізму-ленінізму.
Чэхаславакія. Антыкамуністычная рэвалюцыя пачыналася спакайней, чым у Польшчы. Нават пад лозунгам “за сацыялізм з чалавечым тварам!”. Эва- люцыя ішла пад эгідаю ЦЭКа на чале з яе першым сакратаром Аляксандрам Дубчыкам. Савецкія акупанты не маглі даць рады. Арышавалі ўсё кіраўніцтва гэтай “брацкай” краіны і завезьлі ў Маскву. Тут ім выкручвалі рукі. Нічога не атрымалася. Iнсьпіравалі ананімны зварот “групы кіраўнікоў ЧССР” да СССР з “просьбаю дапамогі”. Уведзены “абмежаваны” вайсковы кантынгент”. Рэвалюцыя задушаная. Уладу ўзялі ў свае рукі славакі - Гусак, Біляк і іншыя. Старое кіраўніцтва скінулі. Пад старасьць Гусак паразумнеў, пачаў крыху адыходзіць ад “старэйшага брата”, набліжацца да дзелавых заходніх калегаў.
Венгрья. Увесь сьвет уздрыгваў ад грукату савецкаў танкаў, якія напрасткі баразьдзілі сталіцу і ўсю краіну. Мужныя мадзяры сваімі целамі стрымлівалі танкі. Але гэта іх не спыняла. Найбольш жорстка праходзіла барацьба ў 1956 годзе. Таксама арыштавалі ўрад, стварылі новы на чале з Янашам Кадарам. Ён у іншых “сац. краінах” тады быў узорам здрадніцтва народу. Цяпер паразумнеў, як і Густаў Гусак. Нават крыху раней за яго. Венгрыя, дзякуючы гэтаму, цяпер найбольш разьвітая краіна ў савецкім лагеры.
Маленькая Албанія адкалолася даўно і, відаць, назусім.
Югаславія каманд з Масквы не прымае. I здаецца, ужо Масква зразумела, што і ня трэба пакуль югаславаў дражніць: “усё роўна вернуцца да нас”.
Румынія - прыкладна, як і Югаславія, вядзе сваю ўнутраную і зьнешнюю палітыку. Дыпламатычныя адносіны падтрымлівае. Цярпліва чакае, калі будзе Малдавія ёй вярнута.
Зьнешне цудоўнымі выглядаюць адносіны з Балгарыіяй - на ўзроўні Крамля і Жыўкава. Ніжэй відны расколіны. Часам савецкія турысты адчуваюць непры- хаваную варожасьць да сябе з боку балгараў.
Манголія - цалкам верхаводзіцца Масквою. Толькі фармальна яна не абвешча- ная часткаю СССР, - каб захаваць лішні голас у міжнародных арганізацыях.
Кітай - няма ўжо даўно ў савецкім лагеры, пакуль ня верне СССР 1,5 млн. кв. км. тэрыторыі (!)
Карэя - вельмі ўмоўна лічыцца “ў сябрах” савецкіх. Яна больш арыентуецца на Кітай.
В’етнам. Адносіны ў апошні час палепшыліся за кошт пагаршэньня іх з Кітаем. Яблыкам раздору стала Кампучыя, якую раней акупаваў Кітай, а цяпер
- В’етнам пры падтрымцы СССР. Генацыд ажыцьцяўлялі і тады, і цяпер.
Асабліва жорстка здабывае сабе СССР Афганістан. Тут ён ажыцьцяўляе сапраўдны генацыд. Была здабыта і Куба. Яе СССР ператварыў у свайго жандара ў Лацінскай Амерыцы, праз яе ажыцьцяўляецца экспарт камуніс- тычнай рэвалюцыі туды. Дастаткова прыгадаць гісторыю з Чэ Геварам, з Грэнадай.
А Ангола? А Нікарагуа? А Эфіопія?.. Вось такія эмоцыі выклікае ў мяне “сьвяткаваньне” чарговых гадавінаў “вялікага кастрычніка”, які я лічу альфаю найвялікшай трагедыі сучаснага сьвету!
21 лістапада 1985 году. Дачытаў (каторы ўжо раз!) першы зборнік вершаў Сяржука Сокала-Воюша “Агмень”. Ён быў яшчэ 10 гэтага месяца прынесены мне В-ом В-ам (Вінцуком Вячоркам - рэд.) - згодна з маёй прапановаю.
Перш, чым падаць у выдавецтва сапраўды першы свой паэтычны збор- нік, Сяржук прынёс, як я ўжо нядаўна пісаў, эпічную “Быліцу пра Шыбара”
- “Асілкі Белабога” - першая частка з задуманых пяці. У гэтай быліцы каля трох з паловаю тысячаў радкоў, альбо цэлых пяць аркушаў. Значыць, Сяржук наважыўся ствараць свой эпас аб’ёмам 25 аркушаў.
Я з задавальненьнем прачытаў яго. Ведаю, што будзе праходзіць праз стадыі і “інстанцыі” вельмі цяжка, ня выключана, што зусім забароняць.
Я пакуль даў некалькі парадаў Аўтару, накіраваных на аблягчэньне “пра- ходжаньня” твору:
1. Ні ў прадмове, ні ў заяўцы, ні ў анатацыі не пісаць, што гэта толькі не- вялікая частка з цэлай будучай кнігі. “Частка” вострая, дык тым лёгка будзе ад яе адмахнуцца. Скажуць: напішы ўсю, а тады паглядзім.
2. У размове з Сяржуком я зразумеў, што ён зьбіраецца хутка прынесьці з тысячу радкоў сваіх вершаў. Я, пазнаёміўшыся крыху з яго “Быліцаю”, вырашыў, што пакуль яна будзе праходзіць свае “стадыі”, трэба хутчэй прапусьціць яго вершы ў серыі “Першая кніга паэта”. Iнакш тым, каго будзе шакіраваць “Быліца”, зьявіцца добры аргумент: як гэта ён, ня маючы першай кніжачкі, рызыкнуў на стварэньне так званага нацыянальнага эпасу і г. д.
Што можна сказаць пра абодва рукапісы?
Яны вартыя таго, каб іх надрукаваць. I чым хутчэй, тым лепш. Там-сям адчуваецца неспрактыкаванасьць аўтара ў падрыхтоўцы твораў да друку. Але гэта драбяза ў параўнаньні з самімі творамі, іх ідэяй, з таленавітасьцю. Сяржук
- патрыёт. Патрыёт не такі, што “сьмела” думае пад коўдраю, а “на людзях”
- ён, як і “ўсе”, паслухмяны, рахманы. Сяржук - мужны, ваяўнічы патрыёт. Ён свае думкі імкнецца вынесьці на публічны суд, суд грамадскі, суд грамадзянскі. Мала таго. Ён шчыра чакае адпаведнага сваім творам водгуку ў сэрцах сваіх чытачоў. Мне імпануе яго задзірыстасьць, яго максімалізм, яго - мэта. Гэта ўсё яшчэ і мае найдаражэйшыя мне якасьці, хоць узрост наш, узрост дэ-юрэ, “крыху” розны. Але ж гэта ўсяго толькі “дэ-юрэ”. А куды больш справядлівым зьяўляецца тут дэ-факта!
У Сержуковым зборніку вершаў 43 вершы і адна паэмка “Маскарад”. Усяго недзе тысяча дзьвесьце радкоў, як казаў В-к В-ка (Вінцук Вячорка - рэд.), я не пералічваў. Вершы разьбітыя на тры цыклы:
“З нізкі вершаў “Паходня і хлеб”
“З нізкі вершаў “Эрас”
“З нізкі вершаў “Песьні касінераў”, з падзагалоўкам “(паўстанцам 1863 году прысьвячаецца)”.
Адкрываецца зборнік аўтарскаю “Прадмоваю”. Яна напісана ў духу і стылі Францішка Багушэвіча і са спасылкамі на яго і ягоную “Дудку”.
Аўтар смуткуе з прычыны, што “страціліся ад тых часоў шмат якія добрыя традыцыі, што закладаў Мацей Бурачок”. Ён параўноўвае “добры тузін (сучасных
- М. Д.) паэтычных зборнікаў маладых” з першымі зборнікамі “таго ж Купалы ці Танка”. I робіць выснову: “Ні табе ўнутранай будовы, ні табе прадмовы, як колісь у вышэй згаданых аўтараў (“Купалы, Коласа, Багдановіча, Танка і іншых.
- М. Д.), ні табе хаця б якога праграмнага вершыка”.
Сяржук скардзіцца, што пісьменьнікі ўжо ня дбаюць пра свой народ, а толь- га пра сябе. I народ перастаў чытаць іх кнігі, апроч, вядома, кніг “Караткевіча ці Быкава, Мележа ці Гарэцкага”. Шмат сучасных беларускіх кніг знойдзеш, кажа Сяргей, на складах з макулатураю і ў букіністычных кнігарнях. Нават з аўтарскімі аўтографамі. “На добры ўспамін.”
Аўтар з жалем піша, што пісьменьнікі ня ведаюць ужо добра мову свайго народу, а гэты, вядома, сьмяецца над імі.
Канчаецца “Прадмова” таксама заахвочвальнымі словамі Мацея Бурачка, што трэба пісаць і “пісаць ёсьць шмат чаго.”
Наўрад ці пакінуць “жывой” гэтую прадмову. Яе пачнуць крэмзаць яшчэ ў выдавецтве. А там, вышэй!? А вершы? Прадмова не галоўнае. Патрэбны сьвежы голас гэтага паэта. Яго “Песьні касінераў” - цуд. !х усяго адзінаццаць (я не люблю гэты лік! А ў “дванаццаць”, напрыклад, закаханы). Усе яны лёгка кладуцца на музыку.
У “касінерскім” цыкле ёсьць таксама Багушэвіцкае - “Маналог Францішка Багушэвіча”. Нібыта словамі вялікага Дудара Сяржук добра выкладае свае думкі, свой настрой, сваю мэту.
Характэрная страфа з наступнага верша “Воля і Пятля”:
I няма спакою ў юначых душах,
I зямля пад коньмі, як агонь дрыжыць.
Воля дасьць ім крылы, А Пятля задушыць.
Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым бяз Волі жыць.
26 лістапада 1985 году. Генадзь Шупенька расказаў мне, як цікава ўчора былі адсьвяткаваны 55-ыя ўгодкі Уладзіміра Караткевіча.
Недзе ў тым раёне, дзе ён жыве, пабудавалі, мабыць, першы ў Менску салідны “ЖЭС” - двухпавярховы, з канферэнц-залаю, са сцэнаю. Вядома, разьлік быў на “ажыцьцяўленьне грамадска-палітычнай работы сярод насельніцтва на мес- цы яго пражываньня” (гэта афіцыйная “блок-фраза”). Пачалі ствараць зьверху нейкія гурткі, семінары, клубы і г. д.
I вось студэнты політэхнічнага інстытуту стварылі нейкую “грамадскую арганізацыю. па барацьбе з алкагалізмам і апалітычнасьцю”. Усюды паразьве- швалі маляўнічыя плакаты, абвесткі, але склалі іх так, што пэўны кантынгент моладзі зразумеў, якая сапраўдная мэта ў гэтых хлопцаў.
“Пробныя зборы”, як яны назвалі ў афішах сваіх: “вечарынку” правялі ўчора ў гонар найлюбімейшага пісьменьніка сучаснай беларускай моладзі. Прывалаклі аднекуль вялікі корч, падрыхтавалі яго, аздобілі ўзорамі ткацтва і паставілі на яго вялікі партрэт свайго куміра. Было багата выступленьняў сацыяльнага зьместу, літаратуразнаўчага, былі мастацкае прафесійнае і аматарскае чытаньне, музычнае выкананьне і твораў вылікага пісьменьніка, і твораў іншых аўтараў, прысьвечаных яму.
Чынны ўдзел прынялі таксама студэнты іншых навучальных установаў. Было нямала і “дарослай” публікі. Сярод іх - пісьменьнікі, мастакі.
Гэты “ЖЭС”, здаецца, нумар яго 85, знаходзіцца ў такім месцы, што пакуль цяжка зрокава вызначыць яго “адміністрацыйную” тэрыторыю, недзе на стыку вуліцаў Сурганава, Бяды, Някрасава.
1 сьнежня 1985 году. Янка Брыль паставіў перада мною некалькі важных пытаньняў па тэлефоне:
“ 1. Данута Бічэль і ў друку, і так прапануе выдаць поўную спадчыну Васілька, ачысьціўшы яе ад непатрэбнага “рэдагаваньня”.
Яе пачынаў рэдагаваць Таўлай, захварэў і памёр, канчаў Танк. Гэта было яшчэ пры Клімковічы. А ён быў уладалюбівы чалавек. Звычайна гаварыў: “Уладаю, дадзенаю мне Богам, я павінен паглядзець”. “Паглядзіць” і заўсёды крэмзае.
Асабіста Таўлаю ён ня мог дараваць артыкулу ў “ЛіМе”, дзе крытыкаваўся Клімковіч. Так Таўлай да сьмерці не дачакаўся сваёй кнігі, што была “ва ўладзе, Богам дадзенай Клімковічу”.
Янка Брыль кажа, што Леў Талстой не прызнаваў правіла: “Аб памерлых альбо добра, альбо нічога”. Ён лічыў гэты прынцып язычніцкім і казаў, што праўда павінна быць некалі выказанай, магчыма, пра кожнага - ці пры жы- цьці, ці пасьля сьмерці. Так што чаму ж мы цяпер пра Клімковіча ня можам казаць праўду.
Той Васількоў зборнік, што выдаў Клімковіч, грунтаваўся на двух яго кнігах, якія, як і “На этапах” Максіма Танка, выдаваў Р. Шырма.
Можа факсіміле выдаць?
Дарэчы, у мяне адзін з тых двух зборнікаў ёсьць.
2. У новы зборнік Васілька можна б уключыць і вершы, што прысьвечаны яму і чыталіся на яго юбілеі.
3. Можа, выдаць Tveny Kochanowskiego. Разам з імі хораша глядзіцца цыкл Bronеwskiego з “Na smierc corki”.
На Украіне гэта выдалі ў перакладзе Лубкіўскага. Найлепшым у сьвеце перакладчыкам польскай паэзіі лічыцца адзін немец з Франкфурту-на-Майне (Ён з польскіх немцаў, 4 гады быў у савецкім палоне). З якім натхненьнем прачытаў ён гэты твор Бранеўскага на семінары перакладчыкаў у Варшаве (і чэх гэтую рэч чытаў тады ў сваім перакладзе).
Янка Брыль паведаміў мне пра сьмерць С. Р. Дабравольскага, спаслаўшыся на А. Сідарэвіча і “Trybune Ludu’^ 28/ XI-85 г.
Была гаворка і пра Канановіча (4. III. г. г. яму споўнілася 79 гадоў). Даўно, маўляў, маўчыць, не адказвае на лісты і віншаваньні.
Сустрэча маёй сям’і з савецкім бытам. Сёньня Галя прынесла з Дому мадэляў пашыты там гарнітур з дарагой тканіны. Прымерыла - усё ня так. На пінжачку гузік трэба быў адзін, пад поясам зрабілі дзьве пятлі. На поясе спадніцы шлёўкі заказваліся пад вузенькі, сантыметровы паясок, панашывалі гэтых шлёвак разоў у чатыры даўжэйшымі, там замест гузікаў - гаплікі, там яшчэ што. Спражку і гузік згубілі. Усё засталося на той стадыі, што і тыдзень таму назад!
Я бачыў, як учора яны з мамаю вярнуліся адтуль сярдзітыя. Iрынка так і сказала ў прысутнасьці Колі: (Шэляговіча - рэд.) “мабыць, з савецкім бытам сустрэліся”. А сёньня я на свае вочы пабачыў ужо. Вачыма душы пабачыў заадно і чарговы асінавы калок на Ленінскай магіле-маўзалеі - гэта ж ён пачынальнік усяго гэтага сьвінства. Уся гэтая фальшывая магіла ўтыканая такімі падзякамі яму за яго гэвалюцыю, за яго нагодную гаспадарку.)
2 сьнежня 1985 году. Падалі на подпіс стос папер. Чытаю далёка ня ўсё: сьпецыялісты ж пісалі, сутнасьць справы “лаўлю” - і на гэтым.
Адну прачытаў - падпісаў. Другую, гляджу подпіс старшыні прафкаму Ва- дзіма Спрынчана ёсьць (“узгоднена”), трэба і мой подпіс яшчэ (“зацьвярджаю”), паставіў, а пасьля вырашыў прачытаць. I вось што вычытаў: “Дополнение к положению о премировании работников издательства на 1985 год (вводится с 1 апреля 1985 года).
1. Пункт 6 внести дополнение: /
За грубые ошибки идейно-художественного характера и серьёзные недоработки в раскрытии содержания темы, качестве редактирования и художественного оформления изданий, выявленные контролем в инстанциях после подписания корректуры в печать и повлёкшие за собой большую дополнительную доработку или прекращение издания, а также за аналогичные упущения, обнаруженные после выхода издания в свет критическими выступлениями прессы и контрольным рецензированием по линии вышестоящих руководящих органов, полностью лишать премии сотрудников редакций, виновных в этих упущениях, и руководителей соответствующих редакций;
дополнительные расходы и убытки, вызываемые необходимостью большой доработки или прекращения издания, возмещать за счёт виновных в установленном законом порядке как за производственный брак.”
Я жахнуўся: якая аракчэеўшчына! Які неабмежаваны цэнзарскі разгул! Выкрэсьліваю свой подпіс, пад якім была дата 15 мая 1985 г. - калі я хварэў. Подпіс выкрасьліў, а што далей? Мне ж заўтра (цяпер позьні вечар ужо) ска- жуць, што такі пункт абавязалі іх запісаць у ЦК і Камітэце.
Можа “зьмякчыць”? Скажам, ня цалкам пазбаўляць прэміі за “памылкі” ў адным выданьні, а прапарцыйна ўсім выданьням, зробленым гэтым “виновным”. Так і ў адносінах да загадчыка рэдакцыі. I яшчэ: не прызнаць, апроч гэтага, не- абходнасьці кары “за ўпушчэньні”, выкрытыя пасьля выхаду выданьня ў сьвет крытычнымі выступленьнямі друку? А як быць з “кантрольным рэцэнзаваньнем па лініі вышэйшых кіруючых органаў”?
Бяру сабе “на ўспамін” другі экземпляр гэтага карнага кодэксу. Ён з візаю старшыні прафкаму. Першы, пакрэмзаны мною, заўтра прад’яўлю сваім функцы- янерам. А пакрэмзаў я яго моцна! Сьпярша закрэсьліў подпіс. Пасьля ўбачыў, што вялікі кручок ад яго “ўхіліўся” ўніз. Я і яго перакрэсьліў па вертыкалі. А пасьля ўвесь гэты тэкст - ад слова “зацьвярджаю”, назвы пасады, прозьвішча, былога подпісу і названай даты - “пахерыў” цалкам (я не люблю гэтага выра- зу, але ж ён выдатна тлумачыць сэнс таго, што адбылося: перакрэсьліць тэкст літарай “ха” (X). Адсюль: “пахерыць”).
Не раздумваючы падпісваю хадайніцтва аб выдзяленьні “аўтамашыны” ВАЗ- 21013 тэхнічнаму рэдактару Тамары Сокал, інваліду I групы. Няшчасны чала- век. Яе захворваньне патрабуе штогадовага сьпецыяльнага лячэбна-курортнага лячэньня. А пуцёўку далёка не заўжды можна “выбіць” ёй.
А вось кур’ёзны мой загад. Уладзіміра Паўлава, як вядома, зьнялі з пасады загадчыка рэдакцыі. Выконваючая гэтыя абавязкі падала на тым тыдні заяву на адпачынак. Я напісаў на ёй: “У загад. Выкананьне абавязкаў загадчыка рэдакцыі ўскласьці на У. А. Паўлава”. Цяпер гэта ўжо аформлена ў выглядзе загаду. З задавальненьнем падпісаў. Хоць галоўны рэдактар, з-за якога, уласна кажучы, Паўлава зьнялі, падагнаўшы пад Гарбачоўскія законы, тры дні таму
Рыгор Барадулін і Міхал Дубянецкі ў фае Дома Літаратара.
назад (у пятніцу) выказаў сваё нездавальненьне маёй рэзалюцыяй па заяве Алы Куліш.
Як можна, аблягчаю лёс пакрыўджаных, прыгнечаных людзей.
Думаў, на сёньня і ўся мая дабрачыннасьць. А пад “Паўлаўскім” загадам ляжыць мой загад на звальненьне карэктара Ганны Бачанковай. Яна сама падала заяву на звальненьне ў сувязі з нараджэньнем двайнятак. Вельмі слабы гэта карэктар, малапісьменны, хоць і адукацыя фармальна вышэйшая. Але ж затое
- двайняты. Каб у маладой маці адразу зьявіўся добры настрой, я абвяшчаю ёй падзяку за працу і даю грашовую прэмію, апроч таго, што ёй павінны нейкую суму выплаціць па лініі сацыяльнага забесьпячэньня. Хай Бог дасьць здароўя ёй і яе дзеткам, здароўя і доўгага прыстойнага і сумленнага жыцьця!
Аднак назьбірала кадравічка загадаў! Вось пісьменьніку Iвану Мяла мяняецца ганарарная стаўка за кнігу “Аўсяны бунт”: планаваўся тыраж меншы, на адну ганарарную норму. А заказаў паступіла на масавы тыраж. Давялося вызначыць дзьве стаўкі: за адно “звычайнае” выданьне - 250 рублёў за аўтарскі аркуш і ў дадатак яшчэ за масавы тыраж - 275 рублёў за кожны аўтарскі аркуш. Значыць, аўтар атрымае ганарар большы, чым удвая супраць першага дагавору. Апошні давялося ануляваць і скласьці новы.
I ўсё-такі ёсьць яшчэ адзін загад не такі прыемны: в.а. загадчыка перакладной замежнай літаратуры Валянцін Рабкевіч падаў заяву, каб яго перавялі з гэтай пасады зноў у старшыя рэдактары. “Перавялі”. На яго месца паставіў Васіля Сёмуху. Добра, што “чва-каў” не патрабуюць узгадняць з Камітэтам.
Iду дамоў. Бачу перад блокам тэлефонаў-аўтаматаў сядзіць у вельмі няёмкай позе, на каналізацыйным дыску (веку) нейкі чалавек. Гляджу, ён абапіраецца на мыліцу. “Можа вам памагчы ўстаць?” - пытаю, ён кіўнуў галавою. Я, забыўшына свой інфаркт, згроб яго і зацягнуў у будку. Нялёгка гэта было: ён ня мог зусім падняць ногі ад зямлі на 10 см, каб стаць на падлогу будкі. Неяк даў Бог мне сілы, зрабіў. З суседняй будкі выйшаў мужчына і кажа: “Мабыць радыкуліт скруціў чалавека, выклікаў “хуткую дапамогу”. Шчыра дзякую вам, вы першы падышлі да гэтага няшчаснага! Чэрствыя людзі.”
Па дарозе дамоў я некалькі разоў спыняўся, каб прыняць нітрагліцэрын. Дацягнуўся неяк у свой пад’езд: ліфт не працуе. Я адчуў, што ў вачах маіх зьявіліся сьлёзы, як у таго майго “пацыента”: “А як жа мне дабрацца на свой чацьвёрты паверх?.. ”
17 сьнежня 1985 году. Прысутнічаў на пленуме Саюзу журналістаў Беларусі, прысьвечаным рэалізацыі нейкіх там партдаручэньняў. Дакладчык - старшыня рэспубліканскага праўленьня СЖ, рэдактар беларускай газеты А. Тоўсьцік (та- гачасны рэдыктар “Звязды” - рэд.) прачытаў свой даклад па-руску. I пераваж- ная большасьць выступленьняў была на рускай мове. Хаця ў зале сядзелі ўсе кіраўнікі ў асноўным беларускіх выданьняў.
Учора прыбег у кабінет да мяне Мікола (Шэляговіч - рэд.). Быў вельмі ўзрушаны. Яго навуковы кіраўнік Крывіцкі ў адказ на выхад у сьвет 12-га нумару часопісу “Беларусь” з Колінымі “паляшуцкімі” вершамі адмовіўся ад далейшай працы з гэтым сваім асьпірантам. Яго матыў: няхай сабе там гавораць так, як умеюць. Мы будзем вывучаць і апісваць іх гаворку. Але ж друкаваць на ёй літаратурныя творы?!
Коля, разьвітваючыся з ім сказаў:
- Ну, што ж, тады я вольны адправіць назад вашы “праўкі” ў бок беларусі- зацыі майго дыялекту, вярну іх у іх сапраўдны, а ня штучны стан.
Мікола думаў ашчасьлівіць свайго кіраўніка аўтографам на гэтых вершах. Аднак вучоны “мовазнаўца” не прыняў гэты сувенір.
Давялося зьвяртацца да загадчыцы сектару прафесара Мацкевіч. Яна супакоіла хлопца. Сказала, што папросіць прафесара Супруна ў кіраўнікі, альбо возьмецца сама, “хоць я ўжо і старая на такую справу”. Зрэшты, сказала яна, можна і без афіцыйнага кіраўніка, “сектар будзе кіраваць, мы вас паважаем і цэнім”.
Яна супакоіла Міколу. Аднак гэтага спакою хапіла толькі на адны суткі. Сёньня зноў падзея.
Пайшоў ён у “ЛіМ”, каб сустрэцца з рэдактарам Алесем Жуком і дамовіцца наконт апублікаваньня ў гэтай газеце нізкі вершаў. Там на яго накінуўся Мі- кола Гіль, назваў сепаратыстам. “Палесьсе нашае і мы яго нікому не аддамо! Вы зьвялі ў зман Аляксандра Шабаліна, рэдактара часопісу!”
Коля, як ён перадаў мне, парыраваў кваліфікавана (але ж, думаю, што таксама на павышаных танах). На “сепаратыста” ён адказаў: “Так, разбагацеў беларускі народ, ужо мае нават сваіх шавіністаў. Я ж аб вашай лаянцы і поглядах таму- сяму раскажу. Вам некалі сорамна будзе”.
- Вы што, не можаце пісаць па-беларуску? Вы ж ня ёлупень які! Вунь Яніш- чыц піша, Федзюковіч, ваш зямляк - піша і нават кажа, што вы робіце глупства! (Тут Коля на зьдзіўленьне Гіля сказаў, што “Федзюковіч” ня проста зямляк, а нават дзядзька як і Ала Кабаковіч - цётка. У суботу той самы Федзюковіч “горача” віншаваў Колю і нават прапанаваў ісьці ў яго кавалерскую кватэру і “адзначыць” падзею, ад чаго Мікола адмовіўся).
- У мяне найлепш атрымліваецца толькі на матчынай мове, - кажа Коля.
- А чаму вы ня пішаце па-руску? Вы ж гэтую мову ведаеце.
На спрэчку сабралася шмат народу. Прайшоў па калідоры і Алесь Жук. Коля пайшоў-такі да яго, прадставіўся. Алесь адразу сказаў:
- А я здагадаўся, хто вы. Што, надрукавацца хочаце ў нас? Прыносьце да 120 радкоў з прадмоўкаю добрага паэта (“дамовіліся” на А. Вялюгіна).
Марыя і Міхал Дубянецкія з дочкамі Ірынай і Галінай.
Коля прыйшоў да мяне дамоў, не знай- шоўшы ў выдавецкім кабінеце. Да гэтага часу я ўжо прыехаў з Дому друку. Ад мяне званіў А. Вялюгіну. Гэты адмовіўся пісаць прадмоўку.
Я параіў Анатоля Вярцінскага. Ён быў у Каралішчавічах на семінары маладых.
Вечарам дазваніўся. Анатоль сьпярша сумняваўся, а ці варта яму пісаць пасьля таго, як яго, Шэляговіча “адкрыў” і так хо- раша народны пісьменьнік Iван Шамякін.
Пасьля ўсё-такі пагадзіўся, папрасіў у гэту пятніцу прынесьці яму вершы, ён адбярэ для “ЛіМа” і напіша прадмоўку.
18 сьнежня 1985 году. Серада. Планёрка. !сьці на працу ня меў права - вельмі дрэнна сябе адчуваю. Цяпер ужо мінула 12-я гадзіна ночы. Прыняў усе лекі. Але хацелася сёе-тое запісаць у дзёньнік.
Дзень быў наогул цікавы. На планёрцы расказаў пра пленум Саюзу журналістаў і пра выступленьне на ім С. Паўлава. Вядома, усіх уразіла яго новая тэрміналогія, яго “парады”, "папярэджаньнг.
Азнаёміў прысутных з апошнімі дакументамі. Сярод іх важным назваў загад Пастухова аб частковай зьмене яго загаду за 1982 г. аб абавязковым рэцэнза- ваньні выдавецтвамі сваіх выданьняў.
У гэтым новым загадзе-дадатку вызначана максімальная колькасьць рэцэнзіяў: на ўсе выданьні - да трох, на літаратурна-мастацкія творы - да дзьвюх. Творы самых славутых у сваёй галіне замежных і савецкіх аўтараў, калі рэдакцыя палічыць магчымым, можна, не рэцэнзаваць.
Характэрна, што Серафіму (Андраюку - рэд.) не спадабалася і сама рэгламен- тацыя і асабліва апошняе “паслабленьне”. Ён нават “выдаў” уголас адпаведную рэпліку, сэнс якой: гэта пагроза зьніжэньня якасьці літаратуры.
На планёрку я запрасіў Алеся Разанава, каб расказаў пра канферэнцыю перакладчыкаў літоўскай літаратуры, з якой ён прыехаў.
Мне прыемна было з Алесевай дапамогай падкрэсьліваць плённасьць пошу- каў у выданьні сусьветных шэдэўраў на нацыянальных мовах. Літоўцы за 10 гадоў вырашылі выпусьціць цэлую бібліятэку іх - 120 тамоў. Распрацаваны і надрукаваны прасьпект, створана ў выдавецтве “Vaga” сьпецыяльная рэдакцыя ў складзе шасьці чалавек. Надрукаваны Бібліяграфія ўсіх кніг, перакладзеных на літоўскую мову - недзе каля 2,5 тысячаў назваў і Персьпектыўны план такіх выданьняў да 2000 году!
Выключна цікавым быў канец працоўнага дня. Дзьве з паловаю гадзіны з бібліёграфам Валянцінай Нічыпараўнай Дышыневіч. Яшчэ перад маёй хваро- баю яна выказала жаданьне скласьці анталогію “У вянок Францыску Скарыне”
- творы паэзіі, драматургіі, прозы беларускіх пісьменьнікаў ад вытокаў літара- турнай Скарыніяны да нашых дзён (1913-85 гг.)
Ад Скарыны мы “перакінуліся” на яго Біблію. Я коратка перадаў ёй пра свае намаганьні. Непрыкметна “дабраліся” да мітрапаліта Філарэта. Мяне зьдзівіла, што яна пытаньні рэлігіі ведае ня горш, чым сваю бібліяграфію, якой яна ў галоўнай бібліятэцы рэспублікі займалася аж да выхаду на пенсію. Філарэт ёй вельмі імпануе сваёй эрудыцыяй, шырынёй поглядаў, пільнай увагаю да беларус- кай культуры, асабліва да гісторыі рэлігіі на Беларусі. Увёў на ўсяночнай чытаць Евангельле ад Яна апроч царкоўна-славянскай мовы і на лацінскай, грэчаскай, рускай і беларускай мовах. Праз патрыярха Усея Русі ўвёў сьвята беларускіх сьвятых (3-я нядзеля пасьля Троіцы) увёў упамінаньне ўсіх беларускіх сьвятых у кожным набажэнстве. Зьбірае дакументы на напісаньне Жыцій беларускіх сьвятых. Дамогся пабудовы “сабе” рэзідэнцыі, якая ўпрыгожвае горад, з густам аформленай, з беларускімі нацыянальнымі матывамі. Яму крыўдна, што сёй-той з беларускай інтэлігенцыі варожа да яго ставіцца, лічаць яго вялікадзяржаўным шавіністам.
20 сьнежня 1985 году. Учора ледзь дайшоў дамоў на абед: біў страшэнны кашаль, слабасьць, нельга было ні ўдыхаць, ні выдыхаць. Думаў, не дайду да кватэры. Дайшоў толькі таму, што бачыў перад сабою некалькі пар нечыіх ног, якія ішлі ў тым самым напрамку, што і я. Мабыць таму і мае перастаўляліся. Адчыніў дзьверы і, спускаючы з сябе на падлогу паліто, папрасіў Iрынку вы- клікаць “хуткую дапамогу”.
Чакаць давялося, дзякаваць Богу, ня доўга. Прыехала інфарктная брыгада, бо фынка, выклікаючы, сказала, што нядаўна я перанёс інфаркт міякарда. Аднак, я і ідучы адчуў, што гэта не сардэчны прыступ, а, хутчэй за ўсё, прастуднае абвастрэньне. Пасьля неабходнага абсьледаваньня, уключаючы і ЭКГ, урач так і прызнала. Зрабілі ўкол эўфіліну і паехалі, загадаўшы ляжаць у пасьцелі, а на заўтра выклікаць свайго ўчастковага ўрача.
Сёньня ўжо была Людміла Мікалаеўна. Навыпісвала рэцэптаў на розныя супрацьпрастудныя лекі - эўфілін, беніміцын, кодтэрлін, розныя мікстуры і інш.
Цэлы дзень мяняю няспынна мокрыя насоўкі на сухія, нічога ня бачу скрозь сьлёзы.
Некалькі разоў мне патэлефанавалі з выдавецтва, адзін раз я ім туды паз- ваніў. Выбраўся з пасьцелі. У вочы кінуліся газеты - учарашнія і сёньняшнія. На першай старонцы “Правды” за 19-е сьнежня - сустрэча М.С. Гарбачова з амерыканскім прафесарам Б. Лаўнам і савецкім акадэмікам Я. I. Чазавым. Яны ўзначальваюць міжнародны рух “Урачы сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны”. Гэтай арганізацыі прысуджаная Нобелеўская прэмія міру за 1985 год. Прэмію прымалі якраз гэтыя два дзеячы - як сустаршыні “руху”.
Я не бяруся даваць ацэнку ролі названага руху на захадзе, ва ўсім сьвеце. Затое “ведаю” яе ў СССР - гэта zero! Мая Марыя, кандыдат медыцынскіх навук, і ня чула пра такі рух. Ня чуў і цэлы яе Шстытут, дзе працуюць сотні медыкаў, у тым ліку дактароў, кандыдатаў, прафесараў, дацэнтаў.
Няўжо на Захадзе яшчэ не пераканаліся, што ў Савецкім Саюзе, як праві- ла, пад шыльдаю любой аўтарытэтнай арганізацыі можа быць проста самая звычайная фікцыя. Тут умеюць іх ствараць! Прызначаць кіраўніка, нават цэлы камітэт; загадаюць ім правесьці пэўную колькасьць сходаў, сагнаўшы на іх праз райкамы партыі “працоўных” любога кантынгенту, уручаць ім тэксты “прамо- ваў”, арганізуюць вялікую прэсу, радыё, тэлебачаньне. Iнфармацыя пра гэта з разьлікам, пасьлядоўна і настойліва пускаецца за мяжу. А там. прымаецца за рэальнасьць.
I вось вынік! Такая антыдэмакратычная практыка інсьпірацыі ў СССР ан- тываенных і іншых актуальных у сьвеце рухаў цяпер ухвалена найвялікшай, самай аўтарытэтнай міжнароднай прэміяй. I ў свабодным сьвеце за гэта нават няма каго прама абвінаваціць. Хіба нармальныя, маральна не сапсутыя людзі ў стане хоць падумаць, што так нехта недзе здольны арганізоўваць такія псеў- дасьпектаклі? Дзеля гэтага, як мінімум, трэба быць такім самым фігляром.
Адыёзная, здаецца, і фігура самога савецкага “сустаршыні” Чазава. Ці гэта ня той Чазаў, што падпісаў у свой час ганебнае абвінавачаньне супраць акадэміка Андрэя Сахарава, сфабрыкаванае ў кадэбэ? Няўжо ў сапраўднага вучонага- кардыёлага ёсьць яшчэ і другі твар - твар палітычнага жанглёра, марыянеткі органаў улады? Ды якой яшчэ ўлады? Той, для якой, апроч сваіх партыйных мэтаў, няма нічога сьвятога. Той, якая, прымушаючы медыкаў у часе вайны забіваць людзей, так груба зганьбіла клятву Гіпакрата, на якую спаслаўся Гар- бачоў у размове з Б. Лоўнам і Я. Чазавым.
Вось як тасаўская інфармацыя ў сувязі з гэтай бяседай перадае словы М.С.Гарбачова пра названы міжнародны рух:
“Сёньня яму сапраўды належыць аўтарытэтнае месца ў сусьветным анты- ваенным руху. Медыкі раскрываюць суровую праўду, якую павінны ведаць людзі, каб не дапусьціць непапраўнага. У гэтым сэнсе Гіпакратава клятва, якая абавязвае ўрачоў ахоўваць сваіх пацыентаў ад усяго, што можа пагражаць іх жыцьцю, сапраўды набыла ў ядзерны век новае вымярэньне”.
Працягваю руку і бяру новенькую кнігу беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар.” Зараз мы ў ёй знойдзем пацьвярджэньне словаў кіраўніка савецкай дзяржавы.
Вось гэтыя старонкі пра мараль савецкіх медыкаў, якія расстрэльвалі сваіх пацыентаў нібыта за панікёрства. I тады, і цяпер такая мараль медыкаў ухва- лялася і ўхваляецца. Санінструктар роты Вольга Амельчанка сама расказвае аўтару пра свой “подзьвіг”: “Раніцай пастроілі ўвесь батальён, вывелі гэтых баязьліўцаў, паставілі сьпераду. Зачыталі, што расстрэл ім. I трэба сем чалавек, каб прывесьці прыгавор у выкананьне. Тры чалавекі выйшлі, астатнія стаяць. Я ўзяла аўтамат і выйшла.”
На падставе гэтых “інтэрв’ю” змайстравалі кінасерыял аж з сямі карцінаў. У адной з іх здымалася і гэтая амаральная пачвара, цяпер ужо пачвара і фізічная. А як зьнялася? У вайсковым мундзіры! Хоць пасьля вайны ў арміі яна ўжо і не служыла, а па-вайсковаму любіць і цяпер апранацца. Гэта засьведчыла аўтар кнігі, сустрэўшы яе ў Маскве на “зьлёце” ветэранаў 65-ай арміі: “Усе былі ў вясеньніх сукенках, сьветлых касынках, а яна - у вайсковай форме”. У кіна- фільме нават паказалі, як ад яе аўтаматнай чаргі ўпалі дзьве ахвяры “асобага аддзела” і савецкай медыцыны.
Я пісаў ужо пра гэта адразу пасьля таго, як паглядзеў гэты страшэнны серыял. Я ледзь не самлеў тады, убачыўшы гэты “гуманізм новага тыпу”, як называюць такое камуністы.
“Правды” і астатніх газетаў мне ўжо хапіла. Вунь якія кашмарныя асацыяцыі выклікалі яны ў мяне.
Цяпер каля паловы дзявятай гадзіны вечара. Уключыў тэлевізар - “беларус- кую” праграму. Паводле абвесткі ў газеце там павінна быць перадача з Віцебску
- “Дзьвіна”. I тут няўдача: ідзе шматсерыйны фільм пра Леніна, той самы, што і па маскоўскай праграме. Правільна! Нашто нейкім там беларусам мець сваю праграму? Няхай глядзяць тое, што глядзіць Масква, хутчэй забудуць пра сваю самабытнасьць!
1 студзеня 1986 году. Год тыгра сустракаю ў бальніцы. Знаходжуся тут з 25 сьнежня. Перад гэтым ужо некалькі дзён ляжаў дома. За гэты час зрабіў пару нязначных запісаў.
Самае важнае значэньне апошніх дзён мела для мяне згуртаваньне маёй сям’і вакол добрых калядных традыцыяў. Мне вельмі прыемна, што і Галя і Ірынка ўспрынялі ад мяне гэтыя традыцыі. Мама далучылася да іх завіханьняў, дапамагала ўсё зрабіць як найлепш. Упрыгожыў мерапрыемства рытуал “праламленьня аплатка”. Кожны меў магчымасьць выбраць сабе выяву паводле свайго густу: аплатак быў багата і з густам аформлены мастацкім цісьненьнем.
І вось цяпер сям’я мне наладзіла працяг гэтых традыцыяў. Учора пад вечар прыйшлі да мяне ўсе мае найбліжэйшыя ў поўным складзе, нарадныя, ажыўленыя. Наладзілі мне ў палаце елку – некалькі галінак у слоіку з вадою, увешаных арыгінальнымі цацкамі, з сапраўднай сьвечкаю. Доўга былі са мною, прыўнёсшы ў мой гэты часовы быт аптымізм, весялосьць, адарылі мяне і ў гэты вечар мілымі падарункамі, пахваліліся сваімі сувенірамі, абноўкамі.
Пры ўсім гэтым прысутнічаў Міша Ч. (Міхаіл Чуднікаў, сваяк Марыі Дубянецкай – рэд.) – ён апярэдзіў нават маіх мілых птушак. Разьвітваючыся, яны наказалі мне абавязкова ў 24 гадзіны запаліць сьвечку. Я з прыемнасьцю выканаў іх наказ.
У палаце, апроч мяне, яшчэ трое хворых: Фёдар Апанасавіч Бачыла – славуты партызан, цяпер фотакарэспандэнт “Чырвонай змены”; Міхал Васільевіч Дражын – некалі журналіст-“раёншчык”, пасьля партыйны работнік аднаго з Менскіх райкамаў, цяпер – прафсаюзны дзеяч абласнога маштабу; Уладзімір Апанасавіч Рымша – да апошняга часу узначальваў адно з вядучых упраўленьняў у Міністэрстве сувязі БССР, цяпер “малады” пенсіянер. Усе трое цікавыя людзі, больш-менш раскаваныя, на падзеі, што займаюць голавы “савецкіх людзей”, глядзяць рэалістычна. Толькі Бачыла час ад часу ўпадае ў апалагетыку ладу, Вялікай Айчыннай вайны (відаць, каб стварыць магчымасьць пахваліцца сваімі подзьвігамі, што ён і робіць у кожную вольную хвіліну).
Мая елка ўсіх іх мабілізавала, падбадзёрыла. Поўнач мы і сустрэлі вакол яе, з запаленаю сьвечкаю. Усе захапляліся маёй сям’ёю.
15 студзеня 1986 году. Дачытаў кнігі А. Кудраўца “Сачыненне на вольную тэму” і “Апавяданьні”. Добры раман і сімпатычныя ўсе апавяданьні. Перад гэтым прачытаў ужо тут аповесьць В.Распуціна “Пажар” (“Наш современник”, 1985, №7), літаратуразнаўчую працу Я.Івашкевіча “Людзі і кніжкі” (на польскай мове).
16 студзеня 1986 году. Каля дзесяці гадоў назад у мяне была выпадковая сустрэча з прафесарам Калядой. Тады я лячыў у оталарынголага горла, як раптам зайшоў з суседняга кабінету Васіль Іванавіч Каляда. Ён закончыў там кансультацыю хворых і выйшаў да ракавіны-ўмывальніка. Зірнуўшы ў наш бок, зьвяртаецца невядома да каго з нас – да ўрача ці да хворага: “Можна і мне паглядзець?”. Урач ажыўлена прагаварыла: “Ой, што вы Васіль Іванавіч! Я буду вельмі вам удзячна! Хоць гэта вам і ня планавы хворы…” Прафесар таксама весела сказаў, зьбіраючыся сесьці перада мною: “Я не люблю ні слова план, ні таго, што за ім стаіць… асабліва ў медыцыне”.
Памятаю, я тады адзначыў сабе, што такога чалавека нельга не любіць ці хаця б проста паважаць. Кожнаму такому сьпецыялісту паліклініка рыхтуе пэўную колькасьць хворых на кансультацыю. І яны рэдка калі самі шукаюць сабе “звышпланавых” пацыентаў. А гэты – калі ласка.
В. І. уважліва абсьледаваў усе мае органы, якія пералічаны на шыльдзе, што на дзьвярах гэтага кабінету, – “вуха, горла, нос” – і сказаў, што праз дзень-другі голас мой вернецца, парушэньняў ніякіх тут у мяне няма.
– А дзе вы думаеце адпачываць сёлета? – спытаў прафесар, незабыўшы, што за акном гуляе час летніх адпускоў.
– Зьбіраюся з сям’ёю ў Малдавію, – адказаў я коратка.
– Цудоўна, цудоўна! – малдаўскія каньякі і віны паспрыяюць канчатковаму выздараўленьню, – весела заключыў добры прафесар.
– Васіль Іванавіч! Што вы робіце, – заенчыла мой урач.
– А! Вы запісваеце мае парады? – убачыўшы перад урачом разгорнутую маю “гісторыю”, сказаў прафесар. – Дык я зусім сур’ёзна сказаў, запішыце, калі ласка, і гэтую параду.
Дома жонка-ўрач не паверыла ў маю байку пра добрага прафесара і яго чароўныя лекі.
Сёньня я другі раз сустрэўся з прафесарам Калядой. Гэту кансультацыю прызначыла мне ўрач Тацяна Віктараўна: некалькі дзён у мяне трымаецца хрыплы голас, хоць галасавыя зьвязкі яна знайшла ў парадку.
Прафесар прыняў мяне ў сваім кабінеце – на чацьвёртым паверсе Рэспубліканскай бальніцы (у старым корпусе). Я застаў яго за вывучэньнем маёй “гісторыі”. Ён паказаў мне на крэсла, і сам сеў каля мяне. Кароткае апытаньне. Уважлівае абсьледаваньне.
– Зьвязкі – нармальныя, беленькія, – кажа прафесар. – Зараз паглядзім глыбей…
Пасьля было прапальпіравана горла звонку, абсьледаваны вушы, нос. І гэта ўсё адпавядае норме. У выніку прызначана некалькі сеансаў лячэньня ва ўрача, дадзены неабходныя парады.
Усё гэта заняло некалькі хвілінаў. Тым ня менш мой візіт цягнуўся дзьве гадзіны. Прафесар у маёй “справе” вычытаў маю пасаду. Яна, відаць, выклікала ў яго мноства асацыяцыяў, павярнула яго думкі ў часы маладосьці. Да таго ж, як высьветлілася, у яго і цяпер ёсьць сувязі з выдавецкім сьветам.
Васіль Іванавіч “здаў” нядаўна ў выдавецтва “Беларусь” першую частку (кнігу) трохтомнай працы па… гісторыі Менску. Я быў нямала зьдзіўлены такім нечаканым хобі шырока вядомага дзеяча медыцыны. Аднак за гэтыя дзьве гадзіны я пераканаўся, што ён усім сваім сьвядомым жыцьцём рыхтаваўся да стварэньня такой кнігі.
У прафтэхвучылішчы ён палюбіў урокі маляваньня, заахвоціўся да графікі. Гэта дзякуючы выдатнаму педагогу, які змог выхаваць некалькі выдатных мастакоў ва ўмовах няпрофільнай навучальнай установы. Сярод яго выхаванцаў… вядомы архітэктар Заборскі.
Гэтаму педагогу Наркомасьвет даручыў аформіць яго павільён на Усебеларускай выстаўцы. Натуральна, адбіраюцца і памочнікі – Заборскі, Каляда і інш.
Яшчэ задоўга перад вайною В. Каляда зьбірае графічныя матэрыялы, якія датычыліся гісторыі Менска. Пасьля вайны калекцыя пачала папаўняцца жудаснымі ілюстрацыямі разбуранага гораду. Трапляліся фотаздымкі адных і тых самых аб’ектаў, зробленыя перад рэвалюцыяй, перад вайною і пасьля яе: на двух першых былі дамы, на апошнім – каркасы знаёмых дамоў, альбо кучы друзу, руіны. Аўтары часам здымалі цені, што падаюць на вуліцу ад цікавых аб’ектаў. Выпадкова знайшліся здымкі тых аб’ектаў з іншымі ценямі – ценямі руінаў. Вельмі цікава супастаўляць здымкі, зробленыя з адной кропкі толькі ў розны гістарычны час.
Да вайны, расказвае Васіль Іванавіч, Менск лічыўся пагранічным горадам. Таму фатографам не дазвалялася нічога ў горадзе здымаць. Дазвалялася гэта рабіць выключна фотажурналістам і кінааператарам. Мелася на ўвазе, што іх здымкі будуць выходзіць у сьвет толькі праз рукі цэнзара.
Пасьля вайны, працягвае прафесар, у мяне быў участак каля Чэрвеньскага рынку. Неяк я зайшоў па выкліку ў адну кватэру, аказаў дапамогу жанчыне і, зьбіраючыся адыходзіць, убачыў яе дзіця. Малы сядзеў на падлозе і шматаваў нажніцамі нейкае вялікафарматнае, багата ілюстраванае выданьне. Яно было прысьвечанае Менску і прымеркавана да зьезду Саветаў БССР, выдадзенае недзе ў 1929-м ці 1930-м годзе.
Гэтае выданьне В. І. Каляда ўжо ня выпусьціў са сваіх рук. Яно яшчэ больш распаліла ў ім “менскаманства”.
На сваім экслібрысе ён таксама выгравіраваў атрыбуты любімага гораду, сярод іх – старажытны дзьвюхвежавы замак (рэстаўрацыя). А з якім замілаваньнем расказвае ён пра свой горад, з якім болем успамінае загінуўшыя помнікі, называе тых “дзеячаў”, якія вінаватыя ў гібелі нашых шэдэўраў у савецкі час. “І дагэтуль яшчэ не перавяліся гэтыя варвары”, – кажа прафесар.
Цікава, што такі вялікі патрыёт і знаўца Расіі, як Уладзімер Салаухін, жадаючы бліжэй пазнаёміцца з Менскам, у адзін са сваіх прыездаў сюды, наведаў кватэру прафесара Каляды, слухаў яго расказ, аглядаў яго калекцыю. “Нашу боль па страчаных помніках гісторыі і нашай культуры, кажа вучоны-патрыёт, Салаухін успрыняў з абурэньнем як свой боль, з абурэньнем, як гэта толькі ён умее, ганьбаваў менскіх кіраўнікоў. Перапала і творчай інтэлігенцыі, асабліва архітэктарам. Гэтыя апошнія – вядома, ня ўсе, а кан’юктуршчыкі, – пляскалі ў ладкі з прычыны кожнай чарговай праграмы вынішчэньня гісторыі беларускага народу, нярэдка самі падсоўвалі свае разбуральныя прапановы.
Я даведаўся яшчэ, што Васіль Іванавіч Каляда пачынаў як чыгуначнік. Набыў афіцыйна гэтую прафесію, некалькі гадоў езьдзіў у якасьці памочніка машыніста паравозу, нават некаторы час быў машыністам, пасьля перавялі яго ва ўпраўленьне – патрэбен быў чалавек, які ўмее чытаць і ствараць чарцяжы.
Дзіўны чалавек. Яшчэ можна дадаць, што ён сват вядомага генерала Трацьцяка.
У 17 гадзінаў з хвілінамі выклікалі ў ардынатарскую на ўрачэбна-працоўную камісію. Запрасілі сесьці ў чырвонае глыбокае, як міска, крэсла. Я вымушаны быў пераступаць яго, каб не сядзець задам да аднаго, верагодна, з членаў камісіі. У кабінеце, апроч мяне, чацьвёра – 2 жанчыны і 2 мужчыны. Мне вядома толькі Алена Канстанцінаўна Кузьняцова – намесьніца галоўнага ўрача другой паліклінікі, старшыня ўрачэбнай кантрольнай камісіі. Другая, невядомая мне жанчына сказала: “Мы вас, Міхаіл Фёдаравіч, запрасілі на УПК. Я – старшыня камісіі, Тамара Аляксандраўна, а гэта, паказвае на мужчынаў – члены камісіі, аднак не назвала іх. Мы вывучылі вашую “гісторыю” і вельмі заклапочаныя вашым станам і лёсам”.
Папрасіла мяне прылегчы на канапу, паслухала, прапальпіравала. Пасьля яе месца заняў член камісіі неўрапатолаг, што я вызначыў па малаточку ў яго руках. У агульнай нялёгкай бяседзе мяне пераконвалі кінуць на год працу (!) “А пасьля мы можам зноў дапусьціць вас да работы. Цяпер вам мы вымушаныя вызначыць другую, непрацоўную групу. А там, магчыма, і здымем яе, альбо трэцюю дамо”.
Але ж тады, крыху пазьней, я ўжо дасягаю пенсійнага ўзросту і так. І ня возьмуць мяне ўжо на выдавецкую працу. Магчыма і групу гэтую даюць па камандзе зьверху. Цяпер я ўпэўнены, што ў іх быў разьлік нейтралізаваць мяне вось такім жорсткім метадам – трымаць увесь час пад стрэсамі, давесьці да стэнакардыі, да інфаркту, да інсульту – да магілы. А цяпер, выдаючы мне “белы білет”, яны літасьціва кажуць: “згаджайцеся, Міхаіл Фёдаравіч, лепей жа быць жывым чым мёртвым: пойдзеце на працу, мы не гарантуем вам жыцьця з вашай складанай працаю”…
У палаце была Марыя. Я абвясьціў гэта ня толькі ёй, але і ўсім супалатнікам: “дзьве” хвіліны таму назад мяне ўвялі ў годнасьць інваліда другой групы бяз права займаць любую пасаду.
1 лютага 1986 году. Зноў “Аксакаўшчына”, клінічнае аддзяленьне, п. 216. пасьля таго, што са мною зрабілі, дык нават яшчэ пуцёўку сюды выдалі мне “на птушыных правах” – без бальнічнага бюлетэню, значыць, бяз выплаты мне сярэдняга заробку за час побыту тут.
Бальнічны закрылі 28-м чыслом студзеня, днём урачэбнай камісіі, хоць лічылася, што я ў бальніцы знаходжуся да сёньняшняга дня. Пазаўчора мне і выдалі такі куртаты бюлетэнь. Я сказаў, што ў такім разе няхай выпісваюць бальнічны на Літфонд. Нехаця, але ж “зрабілі” – з 1 лютага, выкінуўшы, такім чынам, з-пад аплаты тры дні. Гэта значыць, што і мяне нахабна прымусілі даць ахвяру ў тыя славутыя “10 працэнтаў “зьніжэньня” захворваньняў у рэспубліцы”.
Пасьля таго, як Міністэрства аховы здароўя БССР узяло “на сябе” такое абавязацельства, урачы амаль спынілі выпісваць лісткі непрацаздольнасьці. Апроч гэтага, уводзіцца парадак, пры якім наогул і ня будуць аплочваць такія лісткі, калі яны выдадзены на час амбулаторнага, хатняга, лячэньня. А вельмі ж часта такое лячэньне праводзіцца таму, што ў бальніцы няма месца, каб прыняць хворага. Значыць, лячыся і горш, і за свой кошт, без кампенсацыі вымушаных стратаў у сваім бюджэце.
2 лютага 1986 году. З учарашняга дня маральна рыхтаваў сябе паехаць сёньня ў Ракаў у касьцёл на Грамніцы. Лічыў, што ў першыню выпала мне шчасьлівая магчымасьць адсьвяткаваць запар “усе” “ракаўскія” Грамніцы – і каталіцкія, і праваслаўныя: я ж буду тут яшчэ і 15-га лютага, ці 2-га па старому стылю. Калі такое яшчэ надарыцца? Аднак гэтыя мае рэлігійна-плюралістычныя намеры перакрэсьліў Язэп Янушкевіч. Ён даўно шукае са мною сустрэчы. Днямі захапіў мяне дома (па тэлефоне) і, даведаўшыся, дзе я буду ў бліжэйшы час, паабяцаў прыехаць. І вось прыехаў, “выратаваўшы” мяне і ад Ракава, і ад сьнеданьня.
Некалі я ўспрымаў гэтага юнака адназначна – добра, нават з нейкім захапленьнем і радасьцю. Праз некаторы час ён сам пахіснуў ува мне сваю старэча-спрактыкаваную, не па ўзросьце асьцярожнасьць. Я адчуў тады, што ён слухае мяне і баіцца, ня ведае, як сябе паводзіць. Бо падтрымліваць гаворку ў дадзеным мною напрамку, значыць, магчыма, трапіць на кручок “літаратараў у цывільным”, а не падтрымліваць мяне – не выпадае. Пасьля да мяне пачалі даходзіць адкрыта негатыўныя ацэнкі ягонай асобы. Я ня веру ім, аднак прыгадаў усё гэта, калі ўбачыў яго перад сваімі дзьвярыма. Тыя нагаворы не зьмянілі маіх адносінаў да яго. Я быў зусім шчыры з ім і цяпер. Можа, ня варта было. Але ж я ўжо, здаецца, такім прасьцячком і памру. А колькі разоў даваў сабе слова, не заўсёды і не перад кожным выкладваць сваю душу!
Вось цяпер аналізую нашую трохгадзінную бяседу з Язэпам і пераконваюся, што я яму нагаварыў процьму небясьпечных сабе рэчаў. Затое, канстатую з прыкрасьцю, ён быў “разумнікам” – у маім пакоі толькі слухаў мяне, устаўляючы час ад часу нязначныя рэплікі, а на вуліцы прызнаўся, што ён не давярае сьценам. Бачыш, ён, малады, не давярае, а я?..
Што ж хацеў ад мяне Янушкевіч? А хацеў і ня так ужо мала: для яго я быў яшчэ дырэктарам выдавецтва.
Нейкім чынам паміж ім і Сакратам Яновічам пачалося ліставаньне. Адзін Сакратаў ліст ён паказаў мне. Мабыць, каб я пераканаўся, што яму, Юзіку можна давяраць. Гэта па-першае. А па-другое, пакуль ён будзе маўчаць “прыслухоўваючыся да сьценаў”, я самастойна пазнаёмлюся з Сакратавымі клопатамі, якія, я зразумеў, Язэп падрадзіўся “адрэгуляваць”. Гэтыя клопаты – таксама мой і клопат, і боль. Справа дачытыцца лёсу заключанага ў дасалідарнасьцевую эру паміж выдавецтвам “Мастацкая літаратура” і Сакратам пагадненьня на выданьне яго “Самасея”. У лісьце я ўбачыў нават крыўду на мяне, больш за тое – нешта накшталт пагрозы мне: “Перадай Дубянецкаму, што я маю права спагнаць з выдавецтва праз суд 2800 рублёў.” Калі гэта эзопаўская мова, разьлічаная на тых самых “літаратуразнаўцаў у цывільным”, – дык гэта адно, а калі да Сакрата сапраўды прыйшло такое перакананьне? Ня веру! Не! Хіба ён ня ведае, што ініцыятыва таго пагадненьня была мая? Дык што, хіба я заключаў бы кантракт, каб падарыць Сакрату тыя грошы, што ён падлічыў, без выданьня яго кнігі? А хіба Сакрат ня памятае мой postscryptum да жорсткай адносіны В. Хомчанкі, за які ён яшчэ пісьмова падзякаваў мне? І якое дачыненьне да ўсяго гэтага мае Язэп? Пакінуўшы “чуткія сьцены”, ён нешта плёў мне, што нехта “з той канторы” (трэба думаць, з кадэбэ) раіць яму напісаць станоўчы артыкул пра Сакрата, і ён будзе рэабілітаваны ў “нас”. Можна і артыкул. Толькі пры чым тут і Язэп, і “яго” “кантора”? Няхай чытаюць Сакратавы творы, у іх ён увесь – палымяны патрыёт-беларус, крыху сумбурны ў сваёй празьмернай гарачнасьці. А яшчэ ён занадта даверлівы, ня ў прыклад свайму “вучню” Язэпу. А наогул, трэба напісаць Сакрату і ўсыпаць яму за яго методу весьці справы, за яго “давераную асобу”…
Другое, больш важнае Язэпу, было пытаньне пра будучую кнігу ўспамінаў пра Ул. Караткевіча. Хітры Язэп сьпярша выпрасіў у Веры Палтаран вусны дазвол на складаньне такой кнігі, а пасьля толькі пачаў забясьпечваць выгляд прыстойнасьці свайго намеру. Больш за тое, яшчэ да гэтага “дазволу” ён пачаў бегаць з магнітафонам і таму-сяму падсоўваць мікрафон. Ён прыехаў цяпер да мяне, бо пачуў, што я прасіў Веру Сямёнаўну атрымаць згоду на такога ўкладальніка ў Адама Мальдзіса – самага старога (не па ўзросьце, а па даўнасьці) і самага шчырага сябра Караткевіча. Прыехаў, каб супакоіць мяне, што “Мальдзіс вельмі заняты і сам прапанаваў” яму пачынаць зьбіраць матэрыялы. Правільна, “прапанаваў”, але ж postfactum. Ну, будзем лічыць, што ўсё нармальна. Важна, каб была забясьпечаная якасьць выданьня. Думаю, што з Язэпавай энергіяй і зацікаўленасьцю можна спадзявацца на посьпех. Ён адразу ж папрасіў аб’ём 25 аркушаў: Вера Сямёнаўна, сказаў, прапанавала толькі 20.
Шкада толькі, што такі прадбачлівы і абачлівы хлопец патраціў столькі часу на размову не з дырэктарам. Я сказаў яму пра гэта, хацеў нават паразважаць вакол гэтай сітуацыі, але ж “мне не пашанцавала”: падышоў “Язэпаў” аўтобус і ён, папрасіўшы ў мяне прабачэньня, стрымгалоў пабег. Яму цяпер хоць тут пашанцавала!
12 лютага 1986 году. Учора, вярнуўшыся пасьля нейкіх паходаў у свой пакой, атрымаў паведамленьне (перадаў В. А. Гоцман), што званіў Васіль Быкаў, шкадаваў, што не застаў мяне на месцы. Я вырашыў зьняць клопат з Васіля Быкава і самому патэлефанаваць яму. У той самы дзень ня здолеў гэтага зрабіць – хацелася размаўляць з ім без пабочных, чужых вушэй. Такі час выдаўся ў мяне сёньня.