ДАДАТАК


ПРОТЕСТ

Писатели России в защиту Славамира Адамовича

Всемирная организация писателей Русский ПЕН-центр в Витебский областной суд

От имени и по поручению писателей Русского ПЕН-центра, международной организации по защите прав писателей и журналистов, выражаем свой протест по поводу суда над поэтом Славамиром Адамовичем, который вот уже почти год содержится в заключении КГБ Беларуси. Прежде чем писать сей протест, мы ознакомились с произведением, за которое судят поэта.

Мы считаем, что в стихотворении "Убей президента" нет призыва к конкретному действию против конкретного лица и всё стихотворение написано в стиле гротеска, поэтического перформанса. В конце 20-го столетия пора наконец понять, что художественное слово, поэтический образ не может быть поводом для преследования писателя или поэта.

В связи с этим мы полагаем, что нарушено одно из основных прав и свобод человека - право на свободу слова и самовыражения. Мы категорически настаиваем на прекращении уголовного дела против Славамира Адамовича и считаем, что этот позорный процесс полностью дискредитирует судебную власть Беларуси перед лицом международной общественности. Мы сделаем всё, чтобы предать международной огласке дело суда над поэтом, и будем путём обращения к международной общественности и организациям добиваться его освобождения и прекращения дела.

С уважением

Дмитрий Лихачёв

Андрей Битов

Андрей Вознесенский

Лев Разгон

Белла Ахмадулина

Татьяна Бек

Булат Окуджава

Фазилъ Искандер

Анатолий Приставкин

Александр Ткаченко

ЮннаМориц

Константин Кедров

Ядгар Обид

Аркадий Ваксберг


21 января 1997 года

ZABIJ PREZYDENTA

Zabij kanalie, ktora straszy

stroszac swcj was operetkowy

Nad krajem biednym, ale naszym,

nad krajem pieknym, choc surowym.

Zabij, czym mozesz tego drania.

Pruj z automatu, wal toporem,

rozwal mu czerep bez wahania

i wrzuc do sracza za obora.

Zabij to scierwo wiecznym piorem,

kozikiem zabij, parasolka

lub zrob piekielna mu miksture

i zadaj w szklance z monopolka!

Zabij jak wroga, bys mlodosci

nie zgnoil swej w kolchoznym gnoju.

Niech kraj nasz slawi sie wolnoscia

nie zniewolenia paranoja!

Zabij zuchwale i do konca,

jak umie tylko Bog zabijac,

Niech wreszcie sie ohyda skonczy!

Usun ja z domu, jak pomyje.

Dom bialoruski oczyszczony

zamkniety dla wasatych katow

i jasnym sionkiem rozswietlony

wolnemu otworzymy swiatu.

Ha плоьскую мову пераклаў

Чэслаў Сенюх


ВЕРШЫ САЛІДАРНАСЬЦІ

ЗАБІ ПРЭЗІДЭНТА!

(заклік да сапраўднага грамадзяніна,

натхнёны С. Адамовічам)


Ня дзеля свайго праслаўленьня -

для нас, для нашчадкаў зрабі

той крок, што вядзе да збаўленьня:

забі прэзідэнта, забі!

За хісткую нашу Свабоду,

за шчырую нашу Любоў

забі, каб грамадскую згоду

i мэту мы ўбачылі зноў!

Агідную зьнішчы пачвару,

у пекла яе накіруй,

жыцьцё на аўтар, як ахвяру,

ты кінь i Краіну ўратуй!

Хай зноўку Радзіма квітнее,

хай славіццарод крывічоў!

Забі, хай паўсюль чырванее

звыродцы бязбожнага кроў!

Стань Збаўцам ды нашым Героем,

нас верыць ізноўку прымусь,

што спраўдзіцца суджана мроям,

бо ёсьць і жыве Беларусь!

Алесь Ш-н

Менск, 1997


* * *

Дыктатар i Муза - зусім

немагчымы дуэт,

Адзінае ёсьць падабенства такому

дуэту:

Калі заклікае забіць прэзідэнта паэт,

Тады прэзідэнт без разваг

забівае паэта!


ЛЮБІ ПРЭЗІДЭНТА!

Калі як драпежнік пад маскай ягняткі на трон

Імкнуўся узьлезьці нядаўні калгасны патрон,

Хлусіў ён бязь меры пра блізкія шчасьце і рай...

Ну што ж ты, народзе, зьбірай-пажынай ураджай,

І ўсёж, абылганы дашчэнту,

Любі прэзідэнта!

Пры возе ягоных, пражэктаў ты - вечны бурлак.

Дубінкай па карку. Пад рэбры ці ў голаў кулак.

Бо як жа навесьці парадак, прынесьці спакой?

Хіба ж не бязрукі! А нават з у ладной рукой!

Да скону ад кулі ці прэнта

Любі прэзідэнта!

Любі прэзідэнта, як любіш ты ГЭТА жыцъцё!

Любі прэзідэнта! Хай сьвет у друзы, на шмацьцё!

Любі прэзідэнта! Спявай яму славу! Трубі!

Але і ня думай пра іншыя рыфмы зь "любі"!

Любоў не дае дывідэндаў.

Любі прэзідэнта!

О, раб прывыкае i любіцъ ня чуцца рабом,

Званы на званіцах яму не набатнае "бом".

Цэмент пастаменту. Халодны як лёд монумент,

А "бом" - гэта слава таму, у каго пастамент.

Таму не прагапай мамэнту -

Любі прэзідэнта!

Сяргей Сокалаў-Воюш,

"Наша Ніва" (№ 14,1996)


* * *

...Жыву ў краіне, дзе любяць да сьмерці

паэты свой горкі, зьнявечаны Край.

Мой браце Паэт, нікому ня сьцерці

вершу твайго. Дык жыві i сьпявай!

Алесь Паднябесны,

"Наша Ніва" (№20, 1996)


СЬВЕДЧАНЬНЕ ЖУРНАЛІСТА

Падмочаная столь у кабінеце сьледчага ў цэнтральным корпусе КДБ у Менску, куды мяне, рэдактара газэты "Наша Ніва", абавязалі зьявіцца як сьведку ў справе журналіста i паэта Славаміра Адамовіча, найлепшым чынам сьведчыць пра тое, што былая "савецкая інквізіцыя" сёньня ня ў форме. Праўда, варта было выйсці з кабінету i азірнуцца на дзьверы зь вялізнай табліцай "Идёт допрос" у тоўстай чорнай рамцы, як атмасфера камісара Цанавы адразу нагадала пра сябе. Упершыню са сталінскіх часоў "органы" пасадзілі за краты беларускага паэта. Упершыню з часоў царскай ахранкі ў рэдакцыі "Наша Ніва" быў праведзены ператрус.


АРЫШТ

Журналіст Адамовіч надрукаваў у "Нашай Нiве" некалькі сваіх артыкулаў. Перад гэтым у Віцебскай газэце "Выбар" зьявіўся ягоны новы верш "Убей президента!". Сьледчы паказаў мне гэты верш, які кваліфікуецца як заклік да тэракту. Што праўда, у тэксьце не канкрэтызуецца, якога прэзідэнта заклікае забіць Адамовіч, але ж сёньня ў Беларусі ўсе думаюць толыкі пра аднаго прэзідэнта, якому пастаянна пагражае небясьпека - гэтым разам у выглядзе верша...

Дарэчы, у часе ператрусў у рэдакцыі "Нашай Нівы" "оперы" з асаблівым энтузіязмам накінуліся на фатаграфіі былой жонкі Адамовіча, дзе яна зьнятая разам з А. Лукашэнкам. Мне падумалася - Ці ня гэта яны шукалі? Прэзідэнт сустракаецца з былой жонкай Адамовіча, Адамовіч піша верш "Убей президента!", пасьля чаго "органы" садзяць за краты Адамовіча, а здымак канфіскуюць у рэдакцыі...

Малады сьледчы Сакольчык слаба разьбіраецца ў справах беларускага адраджэньня i папpaciy мяне гаварыць па-расейску. Па чалавечы ён разумее - абвостранае грамадзянскае пачуцьцё ў атмасферы грамадзянскага бясьсільля штурхае паэта на рэзкія словы...

Kaлi толькі з паводзін гэтага сьледчага рабіць выснову пра стан сёньняшняга КДБ, то выснова такая - дэзарыентацыя. Я сказаў яму так: наша газэта ні ад каго нічога не хавае, наадварот, інфармацыя - гэта наш хлеб; мы працуем строга на падставе Канстытуцыіі Беларусі i выступаем супраць тых (у тым ліку i прэзідэнта), хто гэтую Канстытуцыю не паважае i парушае. "Правільно делаете", - сказаў сьледчы Сакольчык...

З Адамовіча - скандальнага "рэваншыста" i паэта - яны спрабуюць зрабіць бандыта. Сапраўдныя бандыты пры гэтым атрымліваюць карт-бланш на сваю дзейнасьць. Дзесятак "операў" занятыя вершамі.

Як вы ацэньваеце ягоную паэзію? - пытаецца ў мяне сьледчы. Каб доўга не тлумачыць, кажу, што гэта "поэт есенинского типа", гэта значыць, як паэта яго даўно вывучаюць у школах, а пра Ясеніна-чалавека напісана процьма кніг, але так ніхто толкам i не зразумеў, што гэта за "птушка". Я думаю, вы перабольшваеце, - робіць выснову сьледчы-літаратуразнавец...

Сьледчы Сакольчык прыслаў да мяне "дзяржаўнага" адваката, які адкрыта пpaciў грошай, намякаючы на тое, што абараняць можна з розным энтузіязмам.

Але "Наша Ніва" - гэта не дабрачынны фонд. Чаму, цікава, адвакат не зьвярнуўся ў Хельсінскі камітэт? Пасьля сьледчы прапаноўваў разьмясьціць у рэдакцыі маці Адамовіча, якую ён выклікаў зь вёскі. Тут ужо ня вытрымаў выдавец, які сказаў у трубку, што тут рэдакцыя газэты, а не гатэль КДБ; калі вы "разьмясьцілі" Адамовіча, разьмясьціце і ягоную маці. Сакольчык пасьля гэтага пакрыўдзіўся і наслаў на рэдакцыю вобыск.


ВОБЫСК

Генеральны пракурор Капітан даў санкцыю на ператрус рэдакцыі. Чатыры гадзіны "оперы" заганялі ў адзін пакой супрацоўнікаў і аўтараў газэты, якія ўсё падыходзілі і падыходзілі (працоуны дзень). Дэбісты нікога не выпускалі, не дазвалялі адказваць на тэлефонныя званкі. Хтосьці забег на хвілінку - i застаўся на чатыры гадзіны, хтосьці не патрапіў у паліклініку на працэдуры, хтосьці не забраў са школы дзіця. Праца рэдакцыі была выбіта з графіку. Але дзеля чаго гэта ўсё робіцца i чаму такімі метадамі - так нixто i не зразумеў. "Оперы" таксама растлумачыць не маглі.

Наогул ператрус у рэдакцыі 24-палоснага тыднёвіка - справа няпростая. Асабліва калі перабіраць тоўстыя архіўныя папкі. А ў тых папках чаго толькі няма!..

Ясна, што забралі ўсе рукапісы Адамовіча, але пасьля пачалі "браць на газэту". Апісалі i канфіскавалі беларускую газэту "Зважай", якая выходзіць у Канадзе, некалкі лістоў у рэдакцыю, згаданы вышэй фотаздымак i нават мой накід рэдакцыйнай калонкі ў нумар, які яшчэ ня выйшаў. Падумалася, вось ходзіш, мучаешся, нарэшце ў галаву прыйшла першая думка, сеў, занатаваў; тут налятае КДБ i думку тваю канфіскуе. Ну хто сказаў, што ў 37-м было інакш? Сёньня - тваю думку, заутра - цябе самога. I пры гэтым ніхто i ніколі толкам табе ня скажа - за што.

Сяргей Дубавец,

"Свабода", №30 за 26 красавіка 1996 году


З НОВЫХ ВЕРШАЎ

БЕЛЫ МАРШ

Марш-марш, нас тысячы,

рукі ў замок,

воляю трызьняны,

мераем крок.

Юныя, моцныя

цягліцы плеч.

Мы паўнамоцныя,

іншыя - прэч!

Воды расталыя,

вецер з Дняпра,

зь верай паўсталыя

крыкнем: "Ура!"

Мокра на дворышчах,

сьветла ў душы,

ворагаў зборышчы

сьмела крышы!

Гэй жа, зьвязовы,

хутчэй запявай

песьню маршовую

за Родны край!

8 лютага 2000 году


* * *

Самае-самае ноччу,

раніцай, днём i вечарам

я сузіраю ў думках,

а потым ствараю прыгожае,

альбо, калі не ствараецца,

вяртаю сябе да памяці,

да пошукаў самага-самага -

нябачнага, невымоўнага,

але якое заўсёды,

усюды i скрозь, дзе белая

Краіна мая ўзьвіваецца

ў неба сьцягамі Волі.

20 чэрвеня 2000 году,

Нью-Ёрк


* * *

Не для гномікау партыі -

для сябе здабываю свабоду.

Каб жыла, як заўсёды, упартая,

каб зьнішчала плебейства пароду.

Свабода мая ня кніжная,

ня тая, камі ўсё, што хочацца,

можна, рабіцъ і пыжыцца,

i лярвай у ложку варочацца.

Свабода мая вызвольная

ваўчыцай цяжка параненай

выходзіцъ з лагва падпольнага

і ўецца незаарканенай.

Свабода мая Беларусская

крывёю чыстай крывавіцца

i стужкай вузенька-вузкаю

сьцякае па белай правіцы...

2001 год

Загрузка...