ЧАСТКА I. „АМЕРЫКАНКА”


З зaпicaў, зробленых на другой старонцы „Пастановы пра ажыцьцяўленьне меры стрыманьня”.


11.04.96 году

Сёньня распавядаў аўтабіяграфію. Быў адвакат гарадской калегіі адвакатаў. Абяцаў зьвязацца з С.Д. i В.В., гаварылі з ім у асобнай кабінцы. Paiў мне зьвярнуць увагу на 2 пункты ў абароне. „Салаўі” сьледчага ізалятара пяюць круглы год („салаўі” - вертухаі, кантралёры, якія перасьвістваюцца паміж сабою, калі вядуць арыштаванага, маўляў, асьцярожна, зэк ідзе).

На дварэ вясна, нейкая надзея на вызваленьне праз месяцы два. Учора ўзялі адбіткі пальцаў i далоняў. Сёньня пасьля абеду выклікалі да „красуні”, якая спраўдзіла біяграфічныя зьвесткі пра мяне. Сьледчы зьбіраецца выклікаць бацькоў. Узялі каля памежнага пераходу „Каменны Лог” (Меднікі). Сядзеў 4, 5, 6, 7 i 8-га ў ізалятары для затрыманых в/ч 2044 Смаргонскага пагранатраду. Трое сутак галадаў, ляжаў плазам на нарах. Салдаты i афіцэры адносіліся нармальна. Пераважна - беларусы.

Маё затрыманьне прыпала на каталіцкі Вялікдзень. Салдаты (чуваць было нават у камеры), што называецца, на вушах стаялі, напіўшыся за грошы, якія ім удаецца адшманаць у пакістанцаў. Гэтых гаротнікаў ловяць ледзь ня кожны дзень. Вось i чацьвёртага затрымалі групу з чалавек 15-ці, усе худыя, змарнелыя. Кіаўніка пасадзілі да мяне, спачатку бунтаваў супраць сала ў салдацкай кашы, але Голад, Голад вышэй за ўсе караны i бібліі. Хіба толькі чалавечая воля i можа паўстаць над законам інстынкту.

Усе тры дні, што я ня еў, салдат выкідваў маю пайку у парашу, якая была праз калідор насупраць.


12.04.96 году

10 г. раніцы. З прагулкі, сёньня новая клетка, амаль квадратная, № 15. У камеры можна мець гатавальнік, але на ноч забіраюць. Па малой патрэбе - толькі ў вядро, бо ўнітазу (парашы) няма. У агульную прыбіральню выводзяць два разы: раніцай i вечарам. Сёньня армяніна Юру забіраюць з „хаты”, пасадзілі яго за кантрабанду: хацеў правезьці даляры зь Літвы ў Арменію.


13 красавіка

Aпошнi дзень „страснога” тыдня ў праваслаўных. Па радыё сумная музыка, п’есы Чайкоўскага. Плача скрыпка пад акампанемент раялю. Надвор’е пагоршала: ападкі, змрочна. За грошы, якія захоўваюцца ў турэмнай касе, змагу набыць нешта толькі з 20 красавіка.


19.04.96 году

Сёньня Галіна здае дзяржаўныя экзамены. Як яна там, мая салодкая?

Перавялі ў 9-ю, сусед - Аляксандар Маціеўскі, 100-я, удзел у групавым забойстве старшыні праўленьня „Медбанку” Валодзькі (Валадзько, як пiшуць, зыходзячы з правілаў расейскай мовы). Прынесьлі партатыўны тэлевізар „Гарызонт”. Глядзім хакей, матч „Беларусь - Японія”.


20 красавіка

Тэлевізар згарэў. Сусед мой A.M. служыў у сьпецназе, распавядае, што ўдзельнічаў у акцыях у Фергане, Баку, Намангане, Сухумі, ахоўваў у 1989 годзе М.Рыжкова. А пачынаў сваю кар’еру ў вучылішчы г.Новассбсрска, у якім рыхтуюць байцоў сьпецназу.


21 красавіка 1996 году, 9-я камера

Спрабую пісаць вершы, але вобразы, метафары, словы, рыфмы атрымліваюцца якіясь вялыя, ня тое, што магло б мяне задаволіць.

„Pyкi назад!” - ты ідзеш на допыт.

„Рукі назад!” - ты дзяржаўны злачынца.

„Pyкi назад” - набываеш вопып.

„Pyкi назад!” - i думка, як сьпіца,

пра тое, што там красавік і суха,

дзяўчаты скінулі тоўстыя гетры,

на кругині яшчарка сушыць бруха

i пахне гудронам асфальт нагрэты.

З рукамі назад выводзяць на пляцык

трохкутнай формы - хадзі i думай

пра тое, як там дэфілююць грацыі,

як там парламент фліртуе з думай.

Пра радасьць успомніш, калі жанчына

цябе па-крывіцку любіла штоноч,

i вы любоў запівалі „чын-чынам”,

i сьлёзы сьветлыя беглі з воч.

А „рукі назад!” - гэта ўсё часова,

а „рукі назад!” - ня страшна, калі

табою валодае вечнае Слова

i памяць пра травеньскі. пах ральлі.


22.04.96 году

Вечар, па першай праграме беларускага радыё ідзе перадача „Сябрына”, у якой - пра расейскага паэта М.Рубцова. Загінуў, бедалага, ад рук уласнай жонкі, прыдушыла п’янага коўдрай. А можа якраз так i трэба паміраць паэту?


24 красавіка

Адбылася сустрэча з адвакатам, атрымаў асадку. Сфатаграфавалі. Зарос, барада, чорны, як чачэнец. На волі +26 °С.


25.04.96

Вечар. Опера Сен-Санса „Самсон i Даліла”. Афіцыйнае радыё перадае, што на заўтрашні „Чарнобыльскі шлях” прыязджаюць сябры з украінскай арганізацыі „УНА-УНСО”. Атрымаў перадачу ад былой фіктыўнай жонкі.


26 красавіка

Пятніца, 10 гадоў з дня аварыі на ЧАЭС i з часу майго першага жанімтсва. Ясны цёплы дзень, якога я ня бачу, толькіа чую гукі з волі: ціўкае сініца, мяўкае кот, званы на Катэдральным саборы. Сёньня там БНФ арганізуе шэсьце. Як яно будзе?

Ад I. Ф. К атрымаў перадачачку: пару майткаў, асадку, паперу.

Быў на „медаглядзе”, аглядалі дзьве кабеты, пра кваліфіксацыю якіх гаварыць не прыходзіцца. Сказаў, што некалі хварэў саркаідозам Бека, што нешта нездаровіцца майму пенісу. Абяцала арганізаваць яшчэ адзін агляд (флюараграфія i уролаг).

Прайшоў дождж, проста лівень. Паветра пасьвяжэла. У фортку залятае чмель i, здаецца, авадзень. Атрымаў інфармацыю, што на „Валадарцы” (цэнтральная сталічная турма, якая прылягае да вуліцы імя Валадарскага) сядзіць за „хуліганку” Алесь Шадрын. Хворы, гніе (язвы на целе), на зону не паехаў.

Вечар, гадзін 7. У двары паміж турмой i будынкам міністэрства ўнутраных спраў салдаты ўнутраных войскаў i амапауцы бразгаюць шчытамі, чуваць каманды. Відаць, грузяцца на машыны. Што там адбываецца? Ці выстаялі нашы людзі? Ізноў дождж, Ізноў грымяць шчытамі Надвор’е - толькі дзяўчат кахаць. Сядзім, як у цырку шапіто, пад купалам. Чуваць, як зомбі ў форме выкрыкваюць слова „фашысты”. Цямнее, за кратамі сьмяюцца, сьмех.


27 красавіка

Ноччу ішоў моцны дождж, Цяпер 15.00. Радыё перадае пра ўчарашнія падзеі. Дзесяткі ўдзельнікау „Чарнобыльскага шляху” атрымалі раненьні ў выніку сутычак зь міліцыяй. Дэманстранты перакулілі некалькі машын ДАІ. Значыць, на вуліы народ выйшаў. I гэта надае сілы, трэба трымацца. Вось чаму так доўга ўчора бразгалі амуніцыяй. Пракурор горада ўзбудзіў справу па факце беспарадкаў, артыкул 186. Ня хныкаць, не апускацца! 186-ы - арганізацыя беспарадкаў. Hiчога, пабачым. Ён яшчэ пашкадуе, што нарадзіўся на сьвет. Дзень 2б-га паддае энтузіязму.

Ці даходзяць да Галіны мае лісты?

Сёньня ў нашым цырку штосьці грукае. Ці не зьбіваюць гэта новыя шканары (нары) для новых „дзяржаўных злачынцаў”?

Казёл, сука, кідай курыць!

Кіну, сёньня кідаю. Трэба выжыць! I выйсьці!


28.04.96 году

Haпicaў трэці верш, рэфрэнам - слова „проста”. Усё банальна проста.

Ах, проста блакітнае неба,

проста птушка пяе,

проста цёплая глеба,

проста сонца ўстае.

Проста цьвітуць пралескі,

проста жоўты пясок,

проста сьвежыя трэскі,

проста па дрэвах сок.

Проста сяджу ў вязьніцы,

проста ем баланду,

проста ніяк ня сьпіцца,

проста нікуды ня йду.

Проста сябры на волі,

проста i ворагі там,

проста цячэ са столі,

проста жыцьцё - бедлам.

Проста хутка асудзяць,

проста буду маўчаць,

проста сумую па людзях,

проста хачу кахаць.

Неба ў аблоках. Вечар, 20:00. Літаратурная перадача пра Ясеніна. Быццам сваіх няма, вартых згадкі. Потым гутарка А. Кудласевіча з гісторыкам М. Ермаловічам. А вось i празаік А. Казлоў як гладка прамауляеі Поўны эфір экскрэментаў!


29.04.96

Вякае „патрыёт” Баранкевіч. Дастала нахер гэтая радыёпіпка, ды ня выключыш. Як i дзьверы камеры з сярэдзіны не зачыніш. Пакуль што ўсе рэгулятары i засовы - з таго боку камеры, у руках вертухаяў.


ПЕДЭЛЬ

Педэль ходзіць за дзьвярыма,

педэль ведае дакладна,

як патрэбна службу правіць

у любых умовах часу,

у пару тэрору, гвалту,

летам, восеньню, зімою...

Педэль мае палку з гумы,

не турбуюць яго думы.

Педэль, наш любімы педэль,

безь цябе мы анікуды.

Дай нам, педэль, каб нам ведаць,

як хадзіць, глядзець куды,

як пазьбегнуць нам бяды.

У цябе пруток гумовы,

у цябе густыя бровы.

Педэль - гэта проста цуд.

Педэль - цаца. Педэль - гут!

Педэль слухае маўкліва.

Педэль - млын.

А мы ёсьць мліва?

Запісы з 19-га па 20-га красавіка ўключна зробленыя на асобным аркушы паперы.


30.04-1.05

Сьніўся чорны сон. Запомніўся развалены чэрап знаёмага, з тылу, з патыліцы. I адтуль - чорна-чырвоная маса, застылая, студзяністая.


02.05.96 году

У камеры сыра-сыруха, усё сырое. Зьяўляецца інфармацыя, што забіты старшыня праўленьня „Медбанку” Валадзько быў зьвязаны з банкіркай Віньнікавай (адзін з бакоў забясьпечваў другому „правод грошай”). Завяршыў верш, які пачаў пісаць яшчэ дзевятнаццатага.


ЁН

Бойся яго, ня бойся -

ён побач, i над, i пад.

Штодня ён прыходзіць у госьці,

твой самы „старэйшы брат”.

Ён любіць тваю жанчыну

i вечна прагне яшчэ,

ён ходзіць крокам качыным,

альбо як дровы сячэ.

Спакойна яму i сьпіцца,

i соладка п’ецца яму,

тутэйшы начальнік паліцыі

яго ня кіне ў турму.

Ён любіць гасіць плявочкамі

агмені самотных душ

i пільнымі шэрымі вочкамі

глядзець скрозь садовы плюшч.

Ён пляга твая адвечная,

штодзённы твой госьць у дом,

i ты, як лаза надрэчная,

праходзіш праверку на злом.

03.05.96


Перадача ад В. Страшэўскай. Дзякуй табе, дарагая!

Візуальная ацэнка работнніа КДБ (кантралёры, сьледчыя, аператыунікі): нейкая агульная заношанасьць зьнешняга выгляду, суглобістасьць (варыянт - масластасьць), абгрызеныя пазногці, нячыстыя, проста элементарна брудныя рукі.

Я бачыў альфу, бачу амегу, а бэту ўбачаць нашчадкі!

Вечар. На чарговай сэсіі Вярхоўнага Савету разьбіраюць падзеі 26 красавіка, выступіў С. Шарэцкі. Арыштавалі Ю. Хадыку, за якога перад ВС хадайнічае дэпутат Г. Карпенка. Знайшлося каля трыццаці чалавек, якія падрыхтавалі тлумачэньне прэзыдэнцкім гербу i сьцягу.


4 траўня

У раншшім аглядзе газэт - пра міліцыю, якая атакавала групу моладзі каля сталічнай філармоніі. Сусед-»соты» кажа, што, відаць, разганялі якіх-небудзь панкаў-рокераў ці анархістаў. Хваліцца, што яшчэ ў школе сам разганяў такіх.

16:00. Травеньскі гром i лівень! Божа, як там файна!


5 траўня 1996 году

Дзень прэсы, устаноўлены ўказам ППРБ. Зрэшты, так было и пры саветах.


7.05.

Прынесьлі газэты „Труд” i „Звязду”. Тры гадзіны дня. У сьледчага. Канчаткова адмаўляюся даваць паказаньні i падпісваць якія-небудзь паперы. Сьледчы нэрвуецца, грубіяніць, нарэшце просіць мяне заявіць яму адвод, на што я не пагаджаюся. „Узяўся, сука, за справу, дык рабі да канца”, - думаю я пра гэтага кратаеда.

Жыць хочацца, бадай што, як ніколі,

тым больш любіць, тым больш, калі вясна,

тым больш, калі ў цябе дачка на волі,

тым больш, калі яе ў цябе няма.

Гэтыя радкі пicaў я 5 траўня.

У кнігах турэмнай бібліятэкі знаходжу актуальныя i справядлівыя думкі:

мяне будуць слухаць, пакуль будуць баяцца,

нянавісьць - наш запавет, помета - наш баявы кліч!

„Паэт, ты без разбору выкрываеш тых, каго называюць катамі радзімы, ты прыбіў Карла V i Філіпа II да ганебнага слупа гісторыі, - ты не так!, як сава, ты не прагматык. Ці ўпэўнены ты, што ў гэтым сьвеце ўжо няма ні Карлаў Пятых, ні Філіпаў Другіх?” - пicaў Шарль дэ Костэр.


11 траўня 1996 году

Сёньня сьніў дачку, якой у мяне няма, а ёсьць яна ў Сашкі-сотага, забойцы. Сьніў, нібы дачушка мая напісала верш, адзін радок асабліва ўдалы. Мы абдымаліся, я рады за яе. Шкада, што не запомніліся радкі. Сон у камеры - другая рэальнасьць: там i дачка, i вершы, i каханая жанчына, i Радзіма, вольная ад набрыдзі... Перачытваю раман „Угрюм-река”. У нас тут усе змрочныя, спадылбастыя. Ніводнай роднай душы блізка, толькі душагубы ды мярзотнікі побач, ублюдкі, спадкі соцыюму, хоць жа таксама чалавекі.

Верш, напісаны дзевятага раніцай.


СУСТРЭЧА

(Афіцэрам Смаргонскага пагранатраду)


- Дзень добры, палкоўнік! Я Славамір.

Будзем знаёмыя? - Будзем.

Трашчыць і рвецца ад гукаў эфір,

і рвуцца ад кашлю грудзі.

- Палкоўнік, прыступім. Вось карта i план,

Далей мы цярпець ня можам...

- Я ведаю, гэты паршывы клан

мы зьнішчым i пераможам.

- Выдатна, палкоўнік! Вы, бачу, наш,

сапраўднай касьці беларускай.

Вы будзеце нішчыць здраднікаў саш

нават на глебе рускай.

- Я буду, аднак жа, дзе нашы арлы?

Час „ч” мы павінны прызначыць.

Мы выступім ціха на самай зары,

пакуль вораг сьпіць на дачах.

Мы жаль i спагаду адкінем прэч.

За нашых жанчын i дзетак

мы будзем головы варожыя з плеч

здымаць, як жытцо з палетак.

Атрады зьнішчальныя ўжо ў лясах,

чакаюць толькі загаду.

Што ж, кожнаму здродніку свой пасаг.

Гатова ўсё да нападу.

- Палкоўнік, трымайце, вось вам рука,

рука не солдата - поэта.

I вып’ем давайце за колер кукард,

за бела-чырвоны. За гэта!


12 траўня 1996 году

Нядзеля, скончыў чытаць пра змрочную расейскую раку. Шкада Прохара, Ніны, сябе, „нявесты”, якая дзесьці там трахаецца налева й направа, бацькоў ужо немаладых...

Надвячорак, пятая гадзіна. Радыёперадача пра М. Стральцова, у якой бяруць удзел В. Карамазаў, С. Кавалёў, А Кудравец.

Вечар. Радыёперадача „Дрэва жыцьця”. Дыялог: А. Кудласевіч - В. Чаропка. Пра што яны там разважаюць, калі я ўжо сяджу? Ненавіджу разважаньні як духоўную нямогласьць!


13 траўня 96 году, панядзелак

Адпаведны дзень выбраў мой сусед, каб ускрыцца. Выдабыўшы з аднаразовай жылеткі лязо i намачыўшы левае запясьце, чалавек пачаў рэзаць сабе вены. Рэзаў хвілін пяць-сем, я ляжаў на нарах, уткнуўшыся фізіяноміяй у шурпатую сьцяну камеры. Потым чалавек захроп, потым заціх. З абмяклай скрываўленай рукі ў пластыкавы жбан спакойна падалі чырвоныя кроплі. Гэта быў мне сігнал, што пара ўстаць i паклікаць вертухая.

Суседа забралі хутка i вярнулі ў камеру толькі вечарам. Спалатнелы, з зашытымі жыламі, ён упаў на шконку i не ўставаў да раніцы. Яму па-ранейшаму сьвеціць 15 гадоў турмы альбо выключная мера сацыяльнай абароны - расстрэл.

Вяртаюся да ранішняй прагулянкі. Чую ў суседнім дворыку галасы дзьвюх жанчын. Як дзіка - жанчына за кратамі! Адна маладая, дробна цокаюць абцасікі. Бегае з кута ў кут. Што яна нарабіла? За што? А што ні было б - так шкада. I такі голас - малады жаночы голас! Ну й дзянёк, жаль i нянавісьць ціснуць на грудзі, а я любіць хачу, ой як любіць!


14 траўня

Гадавы юбілей акупацыйнага „рэферэндуму”. Ноччу закінулі ў камеру самага сапраўднага кітайца Ліня. Днём пасьля абеду прынесьлі перадачу ад маткі.


15.05.96 году

Учора зайшла дачка ад дзяўчат, а таксама газэты. Чакаю пісьма ад Галіны. У кабінеце сьледчага адбылася сустрэча з маці. Вывозілі ў паліклініку, што на вуліцы Макаёнка. Прасьвяцілі лёгкія, доктар сказаў, што карані маёй дыхалкі чыстыя. Пакуль „сьвяцілі” - заляцаўся да ёмкай такой медсястры гадоў пад трыццаць пяць. Потым сказаў нехта, што гэта жонка аднаго з кантралёраў.

Едзем назад, у „амерыканку”. Бачу, каштаны выплылі, а вішня адцьвіла... Раптам абганяе нас таксі. У салоне, відаць, сям’я: бацька, маці і дачка гадоў чатырох-пяці: глядзіць у тыльнае шкло, проста на мяне глядзіць. Павольна прыпадымаю закайданеныя рукі, каб можна было ўбачыць з вуліцы. Няхай глядзіць малая, няхай запамінае. Можа праз гады ўспомніць, у кожнага ж ёсьць свой самы першы дзіцячы ўспамін, першы зафіксаваны эпізод пачатку жыцьцёвай дарогі. Божа, як балюча, як неміласэрна паказваць мне, зьняволенаму, гэтага вольнага анёла. Ці ўсьведамляе, ці разумее бацька гэтай дзяучынкі, што Бог паслаў яму жывую радасьць, а мне - толькі мару, мару пра дачку.


17 траўня

Да абеду прайшоу судова-медыцынскую камісію. Правяралі мой псіхічны стан два мужычкі і смуглявая жанчына ў веку за 60, здаецца, жыдоўка. Пытаньні задаюць: калі былі б вы мастаком, то якім чынам адлюстравалі б на вашай карціне беднасьць, страх, шчасьце, радасьць? I каб yciм было зразумела, што гэта менавіта радасьць, шчасьце, страх, беднасьць?

Потым маладзейшы махаў перад носам аутаручкай, загадваў прыўставаць на пальцы й пяткі.

Ідучы з камісіі, стрэльнуў у кантралёра цыгарэтку.

Соты загінаецца, ляжыць вось, рот раскрыты. А на волі якое цудоўнае надвор’е! Учора балела галава, нудзіла. Потым кашаль, потым выпіў карвалолу i заснуў. Калі суд, калі?

Сёньня бралі кроў на СНІД. Чорная нейкая наша кровачка. Душна. Беларускае радыё запраўляе да ачмурэньня, а прадольны не выключае, падла, кажа, слухайце, што баця кажа.


18 траўня

Кітаец, паскуда, дастаў. Загазаваў усю камеру, чмякае ротам, як сьвшьня, і прыстае, каб тлумачыў яму расейскія словы. Вось дзе ўжо гнюс азіяцкі, вось бы таго Новікава-інтэрнацыяналіста з кітайцам у адну камеру, каб адчуў еднасьць народаў...

Прайшоў лівень з грымотамі. Пасьвяжэла.


18 траўня

Лявон Галубовіч чытае па радыё вершы. Той самы, што ўсё пытаўся, калі я сяду, і не зьбіраўся насіць перадачы. А цяпер Кудласевіч вядзе зь нейкім Гардуном псэудаінтэлектуальныя размовы пра гісторыю хрысьціянства.


ЧЫСТАЕ

Яно жыве на паверхні,

на плоскасьцях каардынат,

на ніжняй вусьне, на верхняй,

пад сэрцам у нашых дзяўчат.

Іскрыцца яно ў зялёным

i ў жоўтым на сонцы блішчыць,

зрываецца кропляй з клёнаў,

у душах зьлёгку шчыміць.

Яно жыве ў пацалунках

крывіцкіх жанчын i мужоў,

у сьветлых дзіцячых малюнках

i там, дзе сьляды вужоў.

Жыве яно ў самым-самым,

на вейках нашых дрыжыць,

сьвіціцца ў квадраце рамы

i на сталёвым нажы.

Яно жыве на сьвітаньні,

i днём, і калі паўзмрок,

i там, дзе нашы спатканьні,

i скрозь, дзе чуваць наш крок.


20 траўня

Кітайца павялі лячыць зубы. Я быў у доктара i адваката. Лекі ад урэтрыту трэба свае. Пахаладала, дажджы. Соты падлабуньваецца да кітайца.


21 траўня

Вертухай прыйшоў на службу п’яны, тхне перагарам. Сумна.


22-га

Курым самакруткі. Дождж. Адправіў заяву на імя генпракурора. Відаць, будзем сядзець i лета.

Вечар. Галіна Каржанеўская выступае па радыё. Ізноў кітаец Лi Хен СІ з роспытамі. Ціксавіцца, ці можна ў нас мець другую жонку. Каржанеўская чыста гаворыць, прыемна. Здаецца, яна случанка, са Случчыны, як i мая Валя С. (Шчэрба).


23.05

Атрымаў лісты ад Галіны Васовіч i Міколы Касьцюкевіча. Пастрыгліся з Сотым пад лысага, ён нават пагаліў галаву. Галіна запэўнівае, што ў нас будзе файны малы „перчык”. Хочацца верыць, але ж маніць, сучка.


24 траўня

Соты спадзяецца трапіць у дурхату. Сам я раніцой запісаўся да доктара, але так i не атрымаў меддапамогі. Вобшук-шмон у камеры. Канец вясьне. Дзесьці на волі адцьвітаюць дзьмухаўцы. Сусед калупаецца ў пальцах на нагах. Дзяжурны пaпpaciў прабачэньня за тое, што ня выклікалі мяне да доктара.

Вадзілі ў душ, дзе мы „памыліся”.

У Сотага была сустрэча з маткай i жонкай. Жонку ён саромеўся цалаваць пры матцы. А калі трымаў ногі чалавека, якога душылі, тады, відаць, сораму ня меў. Але я Сотаму не судзьдзя.

Абед. На першае далі... шчаўе. Вечна поўны страўнік. На свабодзе хадзіў галодны, а ў няволі аб’ядаюся.

Кітаец ходзіць туды-сюды i падпускае газы, скаціна. Соты ляжыць i робщь выгляд, што яму гэта да лямпы. Але яму не да лямпы, ён спадзяецца, што кітаец дасьць ягонай жонцы работу. Вось дзе яскравы прыклад блядзкай беларускай натуры: цярпець смурод i спадзявацца, што прыйдзе іншаземец i нешта дасьць (работу, шчасьце, спакой, дом, новую Радзіму i г. д.). Праект кітайца i Сотага наступны. Кітаец здымае на чыгуначным вакзале кватэру пад кантору, а жонка Сотага будзе ў кітайца сакратаркай.


25 траўня

Раніца. Сьнілася ноччу, што нібы з цыганкай у нейкай пуні, ці то з Валяй-случанкай.


26.05.1996 году

Дождж. На волі: вол бушуе - лета чуе. 18:00. Радыёперадача „Дудка беларуская”. Тэма: праблемы беларускай мовы ў школах Смалявіцкага раёну. Як той казаў, хоць стой, хоць падай.


27-га, паўдня

Ужо стала звычайнай наступная практыка: беларускамоў-ны журналіст пераходзіць на расейскую, калі той, да каго ён зьвяртаецца, адказвае па-расейску. Поўная адсутнасьць прафесійнай i чалавечай годнасьці

Нарэшце звадзілі да доктаркі. Атрымаў два фундырыкі лекау ад урэтрыту, перадала ix Валя, жанчына мая нябесная.

Якаясь птушачка ціўкае, хіба жаваранак?

На абед давалі бурачковую салату, потым адвялі ў прыбіральню. Соты-сьпецназ пагаліў сёньня і бараду. Цяпер ляжыць дагары пупком i натхнёна вырывае з носу валосьсе. А кітаец Лі Хен натхнёна атакуе нас газамі сваіх азіяцкіх вантробаў. Спрабаваў я растлумачыць яму i словам, i кулаком сутнасьць праблемы, а ён, морда, вертухаю паскардзіўся.

Вечар. Дачытваю „Хлопаў” польскага пісьменьніка Рэйманта. Па радыё – перадача „Спадчына”. У праграме - фольк-гурт „Камэлот” i пра фільм „Паланэз для касінераў”.

Позьні вечар. Дачытаў „Хлопаў”, якія выклікалі ўва мне самы сапраўдны катарсіс. Распусьціў быў нюні, пазычыў у вертухая цыгарэту. Потым чытаў-перачытваў ліст ад Галіны.


28 траўня

Соты, засранец, прадае кітайцу нашых дзяўчат, кажа, нашы - самыя прыгожыя. Цяпер расказвае, як лепш купіць будынак пад рэстаран.


29 траўня

Вырашыў: з пятага чэрвеня іду на сухую галадоўку, адмаўляюся ад прадуктовых перадач. Падонкі з дзяржрадыё азьвярэлі канчаткова. Раніцай якісь підар паліваў на С. Шушкевіча i яго каманду, вечарам - паўтор. Вечар, 20:00. А. Кудравец залівае пра М. Чаргінца i ягоны раман „За секунду до выстрела”, які я днямі якраз чытаў.


30 траўня

Устаў рана, бо выспаўся. Выкурыў цыгарэту. Галіна сёньня абараняе дыпломную работу. У сёньняшняй „Мінскай праўдзе” - інтэрв’ю з супрацоўнікам тутэйшай дзяржбясьпекі пра шантаж, пра тое, ці магчымы ён сёньня з боку сьпецслужбаў. Прынесьлі газэту „Свабода”, некалькі нумароў за мінулы 1995 год, некалькі – за сакавік гэтага.

Атрымаў перадачу ад маці: клінок сыру, кілбасу, масла, пакет сьмятаны, булачкі, цукеркі. Сустрэцца не дазволілі. Хочацца ў лазьню, каб выпарыцца.


31 траўня

Учора пад вечар зайшоў тэлевізар (трэці раз на імя Сотага-сьпецназа). З навінаў па ГРТ даведаліся, што 30-га ў Менску адбыліся новыя сутычкі з міліцыяй.

Сёньня аддаў заяву на імя начальніка „амерыканкі”, у якой паведамляю, што пачынаю сухую галадоўку i адмаўляюся ад прадуктовых перадачаў, калі ня будуць выкананыя мае патрабаваньні: сустрэча з журналістам; з Галінай; паскарэньне працэсу сьледства i суд яшчэ да восені.

Днём выклікалі да начальніка, пры нашай зь ім размове прысутнічаў нехта з Рэспубліканскай пракуратуры. „Хазяін” ахвяраваў паўпачкам цыгарэт, прызнаваўся, што ў час выбараў галасаваў за Зянона Пазьняка, які, маўляў, толькі i можа раскатурхаць наша сацыяльнае балота. Проста дзіва, які сьвядомы начальнік вертухайні.

Сёньня чамусьці ўвесь дзень на дварэ не змаўкае рэпрадуктар. Ізноў баліць галава, дрэнны стул. Кітайца ад нас перавялі.


1 чэрвеня

Вось i лета, якое я хутчэй за ўсё ня ўбачў.

„Мой справядлівы пратэст палічылі пасквілем, як падбухторвае да мецяжу, i засадзілі мяне на тры месяцы, ха-ха-ха! Яны зрабілі мне вялікую паслугу, мой дарагі. Ніводны мужчына ня можа лічыцца мужчынам, пакуль не пасядзіць у турме за свае перакананьні”. Р. Олдынгтон, „Усе людзі - ворагі”.


2 чэрвеня, нядзелька

Пранізьліва-сіняе неба ў вакне. Па ГРТ ідуць „Дні” Няўзорава. Дзікія рэпартажы пра „нашых”, якія „гасяць духаў” у Чачні. Пра пратэсты моладзі каля рэзыдэнцыі беларускага прэзыдэнта, якую Няўзораў называе „нацыстамі” Адсюль выснова: мы альбо яны, брыдзь расейская!


3 чэрвеня

Сьнілася: радыяцыя, акадэмічныя класы, падвалы, еўрапейцы, белая спрытная жанчына 55-ці, немка. Мне трэба ўцякаць. Потым вайна, неразьбярыха...

Цёпла на вуліцы, але нас там няма. Нас там няма.


5 чэрвеня 1996 году

Першы дзень сухой галадоўкі. Вечар, халаднавата i пух таполяў.

„Дайце мне іншага каня, перавяжыце мне раны”. Шэкспір, „Рычард Трэці”.


7 чэрвеня

Трэці дзень галадоўкі. Сьведкам майго кароткага дыялогу са сьледчым Сакольчыкам быў новы i зусім яшчэ малады адвакат. Калі я растлумачыў яму, што адмаўляюся ад ягоных паслугаў, ён i сам адмовіўся ад удзелу ў працэсе. Тады сьледчы прымусіў яго напісаць тлумачальную запіску.


9 чэрвеня, нядзеля

Пяты дзень галадоўкі. Ужо ні пісаць, ні чытаць не магу i не хачу. Арганізм слабее, у роце суха, язык белы. У вачах цямнее, пры рэзкіх рухах хістаюся. Дні праз два буду гатовы. Дай, Божа, сілы!


12 чэрвеня

Дзень незалежнасьці Pacei. Учора быў у начальніка, прысутнічаў пракурор Сухаверх. Угаворвалі спыніць галадоўку. Ненавіджу! I таму буду трымацца свайго...


18 чэрвеня

14-ы дзень галадоукі, 8 зь якіх - „сухія”. Сьледчы перадае справу ў суд. Я падпісаў, а таксама Haпicaў заяву, што згодны атрымаць юрыдычную дапамогу ад адваката Гары Паганяйлы.

Была маці, перадала мёд, цукеркі, хатні сыр. Гаварылі пра справы радні. 30 траўня маці была ў Менску, але да мяне ў „амерыканку” ня трапіла, бо трапіла пад міліцэйскі разгон каля ГУМу. Нейкія маладыя жанчыны з Фронту ледзь выбавілі яе з бойкі.

На старым хутары пасадзілі ячмень i пшаніцу. Учора, 17-га, работнік гарадской пракуратуры Васіль Барысаў задаў мне сваё галоўнае пытаньне: „Как вы понимаете слово „убить”?”


19.06.1996 году

Ужо каторы дзень знаходжуся ў шпіталі КДБ, што на вуліцы Макаёнка ў Менску. Доктар просіць, каб ужо пачаць есьці. Буду трымацца да 22-га. Даюць посны грэчневы ўзвар. Адзін раз была мінералка. 15-ы дзень галадоўкі.

Першыя двое сутак у шшталі ляжаў пад кропельніцай, прыкаваны за руку й нагу да шпітальнага ложка. Цяпер на дзень кайданы здымаюць, але на ноч руку прыкайданьваюць. Доктара завуць Алег Міхайлавіч, нармальны чалавек, прыносіць мне газэты.

А дзесятай раніцы прыйшлі адвакат Гары Пятровіч і сьледчы, які ўсё лыбіцца, сука, яму сьмешна. Адыходзячы, заявіў, што, каб я не пайшоў на мяжу, то, можа, справа да суда i не дайшла б. Дамовіліся з адвакатам, што да азнаямленьня з матэрыяламі справы падключуся з наступнага тыдня. Вось прынесьлі пайку, ды ня мне. Шклянка вадкасьці, кавалак хлебу. А сьледчы межаў цынізму ня мае. Наконт майго знаходжаньня ў рэанімацыі заявіў, што мяне проста не было куды пакласьці ў іншым месцы. Вакно ў палаце прыадчынена, бачу зеляніну, прайшоў дождж Хочацца волі i яды, сапраўднай мужчынскай яды.


20 чэрвеня

Чацьвер, халодны i вятрысты дзень. Ходзяць густыя сінія хмары. Вярнуўся з адпачынку начальнік шпіталю, зайшоў, пацікавіўся, як я. Кажуць, што ня ўсё ў мяне добра з ныркай. Магчыма, перавядуць у іншае месца для абсьледаваньня. Усё магчыма.

Насупраць шпіталю - новы дом з чырвонай цэглы, заселены міліцэйскім начальствам. Будуецца i другі чырвонацагляны, у якім трохпакаёўка мае 102 квадратныя метры карыснай плошчы, 2 санвузлы, паркетную падлогу, лоджыю (веранду).


21 чэрвеня

5-я сталічная клінічная бальніца. Праверка нырак у ізатопным кабінеце. Укол у правую руку.

Вечар. Год назад у парку Горкага я чытаў вершы. Аўдыторыя была – пераважна моладзь. Яна наша, i мы для яе.

Дзесьці ў нашай старане высьпяваюць чарніцы, парэчкі, вішня. Водар сена i гародаў. Хочацца ў мох фізіяноміяй, волі!!! Па тэлевізары гляджу разам з кантралёрамі фільм „Гу-га”. Сюжэт - жыцьцё i сьмерць штрафнікоў у штрафных батальёнах.

Дажыць да панядзелку!


22 чэрвеня

Сёньня моладзь праводзщь антыфашысцкія мітынг i шэсьце. Прайшла чутка, што будуць ісьці сюды, на Макаёнка, мяне вызваляць. Таму сёньня днём у палаце мяне вартуюць аж тры кантралёры. На калідоры таўкуцца ціхачы ў штацкім, на вуліцы - людзі ў ваеннай форме. Колькіа ж праблемаў можа стварыць рэжыму ўсяго адзін чалавек! А каб сотня-другая!?

Пратэлефанавалі, што ў шпіталь прыедзе сам Мацкевіч, кіраўнік КДБ.

Пацяплела, церусіць дожджык. Глядзім фільм „Заўтра была вайна”. Гадзіне а трэцяй дня ўзмоцненую ахову зьнялі. Відаць, мітынг закончыўся. Вечарам на зьмену прыйшоў моцна п’яны вертухай, другі таксама быў пад мухай.


23 чэрвеня, нядзеля

Ем мёд з сырам. Пачаў есьці. Жыву! Каторы дзень у ложку, у белым. Вечарамі - клізмы, таблетка вітамінаў, душ. Уколы антыбіётыкаў скончыліся. Чацьвёртая гадзіна дня. Нейкая дзеўчынёха спрабавала прарвацца да мяне, але не ўдалося. Перадала праз доктара, што спачувае. Калі адкінуць закулісныя інтрыгі, то астатнія нармальныя людз ўспрымаюць мяне так, як я i хачу, каб ўспрымалі.

Вечар. Прыязджала Ганна Матусэвіч з Койданава. Перадала ліст i прадукты: трускалкі, цукеркі, латышcкі хлеб, кілбасу вэнджаную. Haпicaў ей тут жа адказ.

Кавалак чорнага хлеба,

нашага хлеба з нашага жыта

давай пераломім на дзьве палавіны -

табе i мне -

i абмочым у мёдзе

яшчэ не загуслым, яшчэ з пахам воску

i нашых прастораў.

Давай падсілкуемся, дружа,

насыцім давай нашы целы

высокай энэргіяй пушчы

i гарызанталямі поля.

Пасьля столькіх дзён паміраньня

пахнуць дажджом навальнічным

рамонкі i мята ў букеце,

які нам прынесла інкогніта

жанчына з газэты „Имя”.

* * *

Такая ціхая i сьціплая,

на шыі крыжык залаты,

вяртаеш ты мяне, асіплага,

зноў да жыцьця i пекнаты.


24 чэрвеня, панядзелак

Яшчэ тыдзень да поўнай рэабілітацыі. „Фізкультурнік” (вертухай, які завочна вучыцца ў інстытуце фізкультуры) дугу гне. Але: любі бліжняга, будзь мудры, як зьмей. Дожджык. Цёпла. Нешта адваката няма. У абед прыйшоў у форме намесьнік начальніка ізалятара, пpaciў pacьпicку, што я спыніў галадоўку. Адказаў, што, магчыма, пасьля сустрэчы з адвакатам. Дактары занепакоеныя маім сэрцам. П’ю глюканат кальцыя з гуманітарнай дапамогі. Даюць грэчку, аднаўляюся. Чытаю трылер пра ваўкалакаў. Кнігу даў мне мой целаахоўнік.


25 чэрвеня

Грэчка: посная, з маслам, алеем, з сольлю i бяз солі, нармальны чай з цукрам. У запасе ў мяне толькі мёд. Г. Матусэвіч успамінае пра нас у „НН”. Юрась Мароз атрымаў сто тысяч рублёў штрафу за тое, што выставіў пікет у маю падтрымку.


ВІТАЛЬНЫЯ ГАЛЮЦЫНАЦЫІ
НА ВЫХАДЗЕ З ГАЛАДОЎКІ

Незагарнае лета. Холадна.

Час ад часу дажджы ідуць.

Нехта ў госьці паклікаў Воланда,

па кілішках разьліўшы ртуць.

Пахне порахам, хной i яблыкам,

стаў на вахту падводны флот,

сьніцца мне то чырвоная фабрыка,

то вільготны жаночы рот.

Хтосьці думае сёньня засіліцца,

хтосьці вену мастырыць лязом,

ну а я, як хацеў бы я ўзмыліцца

на піковай даме тузом.

Мэта блізка, надзея большае.

Я мачаю вусы ў глюканат.

Хутка выйду я, новы i колішні.

Ты чакаеги, „старэйшы брат”?

Незагарнае лета. Холадна.

Час ад часу дажджы ідуць.

Господа в ожидании Воланда

что-то очень мерзкое пьют.


26 чэрвеня

Пачынаецца дзень. На сьняданак макароны, кавалак варанай кілбасы, батон i салодкі чай.

Прыязджала маці. Адвакат Г. Паганяйла i С. Навумчык згадвалі па радыё „Свабода” маю праблему. Відаць, сёньня вернуць назад у ізалятар.

Вярнулі. У кабінеце начальніка была сустрэча з... Вальгай Тарасэвіч, журналісткай з газэты „Свободные новости”. Як? Чаму i зь якой мэтай дазволілі такое спатканьне, якое я, дарэчы, не заказваў? Размова з журналісткай была даволі доўгай, запісвала на дыктафон. Ці ж выпусьцяць яе, не праверыўшы зaпic?

Цяпер у камеры. Сядзім з сукамернікам Баевым, дымім. На вуліцы дождж.


30 чэрвеня 1996 году, нядзеля

Апошнія тры дні апухаюць ногі, асабліва правая, i баляць. Відаць, з-за таго, што не правялі поўны курс рэабілітацыі пасьля галадоўкі. Пішу заявы на імя генпракурора i начальніка ізалятара з патрабаваньнем вярнуць на далечваньне.


1 ліпеня

Ноччу ішоў дождж, былі грымоты. Галіна ўжо дзесьці на падыходзе да Будслава (яна зьбіралася ў пілігрымку на Будслаўскі фэст 2 ліпеня). Дык вось, сёньня зьезд, а заўтра фэст, людзі будуць маліцца, сустракацца з раднёю, а потым ізноў пойдуць грашыць.

А 10-й торгнулі да сьледчага. Патрабуе, каб я пачаў чытаць матэрыялы справы. Адмовіўся. Чакаю адваката, які павінен зьявіцца ў абед.

Ноч. Пасьля вялікага ліўня. У камеры душна. Глядзім канцэрт „DDT”. Сьпяваюць пра рэвалюцыю. Што зараз робіць Галіна? Дзе-з-кім начуе? Hoгi не адпускае.


2 ліпеня

Раніца. Чую зьмены ў нагах. Баляць. Аналізую паводзіны адваката i - ня веру. Нікому ня веру! Кругом сволач. Трэба неяк вяртацца ў шпіталь. Фёдар Ільіч хоча адправіць на бальнічку для зэкаў.

Вечар. Зайшоў намесьнік „хазяіна”, перадаў „Свабоду” i „Нашу Ніву”, у якой – мае вершы i занатоўкі са шпіталю.


3 ліпеня, серада

Ізноў у рэанімацыйным боксе шпіталю КДБ РБ, здаю аналізы.


4 ліпеня

Сьняданак: рысавая кашка, яйка варанае, чай. Кожныя тры гадзіны мушу мачыцца. Толькі што прывезьлі хворага ў суседні бокс.

Лета дажджыстае i халоднае. Як там мае дрэвы, дубкі, ці ўбіраюцца ў сілу? Чацьвёрты месяц адсідкі. Гэтым разам кайданы не здымаюць, вакно не расчыняюць, за медсестрамі сочаць. Ох, якая раскошная ходзіць! Ці то сястрычка, ці то з кухні, ды хоць сабе i зь месяца, галоўнае - якія формы!

Дзьве гадзіны дня. Званок доктару наконт мяне. Вячэра: шклянка чаю, шклянка кефіру, пюрэ з адваранай рыбай, батон, масла.


5 ліпеня

Падрыхтаваў маляву для перапраўкі на волю. Пачынаюць ныць зубы ў правым верхнім куце. Казлы, нават фрамугу не адчыняюць, каб праветрыць палату. I кайданы на левай. Зьявілася новая санітарка, смуглая, срачка i плечы - як у камбайна „Гомсельмашу”. Ізноў у зьмену выйшла Сьвета, мая надзейная „паштовая экспедыцыя”. Сьвятлана - студэнтка-першакурсьніца медінстытуту, родам з Гарадзеншчыны. Прыйшоў сьлядак, прынёс два тамы „Справы”. Чытаю, перапісваю. Чаго толькі няма ў гэтай пісаніне! Вось, напрыклад, з паказаньняў Кірсанавай, супрацоўніцы „Настаўніцкай газэты”: „З часу знаёмства адносінаў з Адамовічам я фактычна не падтрымлівала. Сустракалася зь ім два-тры разы. Па характары Адамовіч замкнуты, эгаістычны чалавек, вельмі высока сябе ацэньвае. Неўраўнаважаны, успыльчывы”.


6 ліпеня, субота

Набіраю вагу, пачынаю адчуваць уласнае цела. На волю пайшла першая малява.

Уточка-малявочка пошла по адресочку,

девочке любимой я подарил чулочки.

Ты носи их каждый день, а я кепку набекрень.

Такія рыфмы ўпадаюць у галаву, калі з дапамогаю шпітальнай „уткі” перапраўляеш на волю лісты пра свае жыцьцё-быцьцё.

Сказаў сьледчаму, што кантралёры, зь якімі ён вітаецца за руку, прыходзяць на службу п’яныя. Сьлядак зьніякавеў i зараз жа пaпpaciў назваць прозьвішчы. На другі дзень у шпіталі зьявіўся „Сівы” - Фёдар Ільіч, намесьнік начальніка. Упрошваў выдаць яму кантралёраў. Пры гэтым пачаў разважаць, як было, як ёсьць, як, магчыма, будзе. I пра дзеда-чэкіста свайго прызнаўся, i што ў яго, унука, дысцыпліна на вышыні, а п’яныя кантралёры пры зброі - ЧП.

Вось што на гэты конт заўважае ў сваім рамане „Стары бажаволак закон” Ларс Лорэнс: „Важны не менавіта дадзены чалавек, містэр Парсанс, а тое, што падобнае ўвагуле магло адбыцца, з гэтай нагоды было нешта зроблена, калі п’яным не давалі ў рукі зброю i не дазвалялі разгульваць па вуліцах і чапляцца да мірных грамадзянаў. Я ня схільны высоўваць абвінавачваньне камусьці аднаму. Насамрэч назваць кагосьці аднаго - значыць адцягнуць увагу ад галоўнага: адказнасьці ўладаў”.

Ліпень... Яшчэ ў шпіталі. Кантралёры прынесьлі тэлевізар, глядзім нейкі баявік.

Вечар. Вецер нарваў навальніцу, залівае.


* * *

Не гані пургу[1], начальнік,

я табе не крымінал,

а прыгожага шукальнік,

я - пачатак, ты - фінал.

Я ірву душу на часткі,

ты - вязаць концы мастак,

я ўнікаю xiтpaй пасткі

на ральлі, як чорны грак.

Эх, з кайданнага я племя,

кантралёр - табе імя,

мае ногі прагнуць стрэмя,

твае рукі - рамяня.

І таму як еі ўсьміхайся,

як мне ў вочы ні хлусі,

скажа некалі. „Зьбірайся!”

і табе ДэПээНСІ.[2]


7 ліпеня

Раніа, настрой дрэнны. Учора горад салютаваў, ня ведаю, праўда, зь якой такой прычыны.


8.07.96

Чытаў „справу”. Сьледчы, падла, сказаў, што атрыбутыку „Правага Рэваншу” зьнішчыла нейкая камісія. Зьнішчылі працу Валянціны С. родам з Семежава, маёй любімай жанчыны. Гэта былі сапраўдныя мастацкія творы, асабліва нарукаўная павязка з вышытай васьмікутнай зоркай.


9 ліпеня, аўторак

Увесь дзень перапісваў паказаньні сьведкаў, спыніўся на адказах Галубовіча.


10 ліпеня, серада

Зьмена была дрэнная. Чорна-вусаты дугу гнуў. Маўляў, я забыўся, дзе я знаходжуся.

Сьнілася вёска Равячка, радзіма бабулі Грасільды, альхоўскія мужыкі Эдмусь ды Олік. Ізноў вярнулі ў ізалятар, дазволілі патэлефанаваць у газэту „Наша Ніва”. Tpaпiў на Алега Дзярновіча.


11.07.96 г.

Учора як загрузіўся ў 4-ю, так да адбою і прагаварылі. Мае новыя суседзі: Зьміцер, студэнт педінстытуту, i Артур Караткевіч, былы сьледчы з Барысава. Абое на ноч чыталі малітоўнікі.

Мае вандроўкі з камеры ў камеру, як скокі па балоце з купіны на купіну, як у маленстве ў час разводзьдзя з крыгі на крыгу. Патрапіш - прыжывешся, схібіш - будуць праблемы.

Усё ідзе, як ідзе. Дождж, душнавата. Цэлы дзень чытаў „Справу”. Перад абедам - спатканьне з маці. Кажа, дома бацька заняты касьбой, пляменьнік крэпне...


14 ліеня, нядзеля

У камеры сыра, душна, распрануліся да поясу. Сусед Караткевіч глуха кашляе - бронхі ў яго хворыя. Пакінуў на волі жонку з дачкой. Другі - З. Вайхоўскі - сядзіць i каркае: няма Беларусі, няма беларусаў... Сука, яшчэ адно гнілое слова - i я яго стукну.


15.07.96 г.

Вайхоўскаму 23 гадкі, але ўжо „круты”: паезьдзіў па еўропах, бізнэсу нарабіў. I дарабіўся. Шыюць яму забойства чалавека.

Да абеду была сустрэча з адвакатам, Пісалі хдайннітвы пра спыненьне справы. Настрой паскудны. Хлапцы з „НН” перадалі стрыжні, блок чыстай паперы, дзьве газэты, якія я ўжо чытаў.


16 ліпеня

Сон: калоны цяжкай ваеннай тэхнікі, Ізноў у раёне Равячкі. Прысьнілася i Натальля Матыцкая. I так выяўна бачыў яе чорныя вочы, буйныя рысы твару. Была мне радая. Мы сядзел ў нейкай кінатэатральнай зале. Я быццам бы выпадкова апынуўся побач, проста выпадкова праходзіў міма...

„Бізнэсмэн” Вайхоўскі крычыць мне: „Ды я вашу партыю БНФ за вагон піва куплю!”


17-га

Сьнілася дачка Валі Натальля. Кудысьці мы ехалі на нейкім лімузінчыку. Было лета, яна сядзела леваруч, я браў яе за адкрытую да пляча правую ручаньку - спрабавала вызваліць. Потым віншавалі мяне невядома зь якой нагоды.

А вось табе характарыстыка расейскага мужычка з раману Міхала Аляксеева „Вішнёвы вір”: „Однажды ранней весною, незадолго до того, как распуститься листьям, когда ветви деревьев были ещё голы и только подёрнулись тончайшей зеленоватой дымкой пробуждающихся почек, Карпушка приволок в сад дюжины три бороньих зубьев и заколотил их все в ненавистное ему дерево, полагая, что осокорь захворает, почахнет-почахнет, да и помрёт. Из пораненых мест обильно заструился прозрачный, как слеза, сок, и это обрадовало Карпушку”.


18 ліпеня (чацьвер)

Азнаёмілі з паперай, якую сьледчы накіроўвае ў Генпракуратуру (дакумент №12319 ад 17.07.96 г.).

Адправіў ліст Галіне ў Друю.


20 ліпеня

Вайхоўскі моліцца, ня хоча на Валадарку. Сапраўды, там ня так „утульна”, як у „амерыканцы”. I Караткевіч баіцца помсты людзей, якіх ён некалі адпраўляў пад суд. Што ж, маліцеся.

„Але скажы мне, дарагі сябра, няўжо, калі ты ўзыдзеш на трон, у Англіі ўсё яшчэ будуць стаяць шыбеніцы? А гэты стары паяц закон няўжо па-ранейшаму будзе душыць іржавымі ланцугамі ўсялякія праявы мужнасьці?” Гэта з Шэкспіра, Генрых IV, першая частка.

Аднойчы Дыягена спыталі, калі чалавек павінен вячэраць. Ён адказаў: кал гэта заможны грамадзянін - як толькі захоча, калі бедны - як будзе магчымасьць.


Нядзеля, 21 ліпеня

Адбой, пілі парашковае амерыканскае малако, пакрышыўшы ў яго батон. У нас на хутары Казіміраўка такая страва называецца рулі.

Ізноў дождж, сыра. Суседзі зьбіраюцца пераязджаць: адзін на Валадарку, другі - „на бальнічку” (турэмны шпіталь). Кешар заканчваецца, пачынаецца пякотка; хлеб пайшоў дрэнны, кіслы i заляжалы. У акенцы льшнуў вокам кантралёр.

„Любоў да Радзімы, як яе разумела Жанна Дарк, - гэта нешта значна большае, чым звычайнае пачуцьцё, - гэта страсьць, самазабыцьцё. Яна была ўвасабленьнем духу патрыятызму - патрыятызмам жывым, з плоці i крыві, які можна адчуць навобмацак i ўбачыць вокам.

Каханьне, Міласэрнасьць, Спачуваньне, Вайна, Годнасьць, Mip, Паэзія, Музыка - усё гэта можна сімвалізаваць чым заўгодна, адлюстраваць у вобразе мужчыны альбо жанчыны любога ўзросту; але далікатная, стройная дзяўчына ў росквіце

гадоў, з вянцом пакутніцы на галаве i мячом у руцэ, якім яна рассекла ланцугі чужаземнага ўладарства на целе сваей радзімы, ці гэта ня самы дакладны сімвал Патрыятызму, які будзе жыць у стагодзьдзях да рэшты часоў”.

Марк Твэн, „Жанна Дарк”


22 ліпеня (панядзелак)

На выгул не хаджу, вылежваюся. Ажывіліся думкі пра жанчыну. У Расеі за слова таксама судзяць - працэс Валерыі Навадворскай.

„Крыўды чаканяцца на жалезе, добрыя справы пішуцца на вадзе.”

Берта

„Калі засталіся яшчэ грамадзяне, якіх хвалюе абарона людскіх правоў, няхай яны вывучаць законы Злучаных Штатаў пра змовы. Абвінавачваньні ў змовах выкарыстоўваліся, каб прымусіць назаўсёды змоўкнуць найлепшых людзей Англіі. I тое, што гэта састарэлая форма гвалту ўкараншася ў нашай краіне, прымушае задумацца пра многае”.

Кларэнс Дэрроу


24 ліпеня (серада)

Мы перажываем зараз адзін з тых момантаў, калі быць юрыстам – ганаровы абавязак. Такія магчымасьці даюцца адвакату альбо судзьдзі, бадай, толькі аднойчы ў жыцьці, i, каб выканаць свой абавязак, яму трэба знайсьці ў сабе мужнасьць, трэба вытрымаць нялёгкую барацьбу. У такія хвіліны ён павінен валодаць надзвычайным прамоўніцкім дарам, здольнасьцю пераконваць у правільнасьці сваёй пазіцыі.

Позны вечар, пасьля адбою пішам, палім сьмярдзючыя цыгарэты, крадком глядзім тэлевізар.

З другога заезду ў шпіталь КДБ я вярнуўся 10 ліпеня. 10 камера „амерыканкі” аказалася пустой - сусед выехаў на зону, захапіўшы з сабою некалькі нумароў „Нашай Нівы” i „Свабоды”. Магчыма, па невялікім часе мы з ім сустрэнемся ўжо там, дзе адбываюць судовую кару. Але пакуль што я тут, i мяне цікавщь ува ўсей сваей шматграннасьці тутэйшае існаваньне.

Дні бягуць нават у камеры. „Как мало прожито, как много пережито”. У мяне, што праўда, i пражыта нямала - 34. I трэба яшчэ пражыць. Трэба! Хачу ўбачыць паразу ворага i трыюмф нацыянальнага духу.

Мая неасьцярожнасьць служыць мне аховаю - дэвіз „Справы № 182”, якую скончыў чытаць 12 ліпеня.


25 ліпеня

Днямі думаў пра былую жонку Вольгу. Сёньня прысьнілася. Ніякіх знакаў з волі. Пішу, чытаю, нагой хістаю.

Няма голасу, які можа згубіцца бяз сьледу, няхай гэта нават адзінокі голас чалавека ў пустэльні.


26.07.96 году

Здаецца, за сьценамі „амерыканкі” пачынаецца мільтонаўскі кіпеж. Рыхтуюцца да заўтрашняга дня, калі была прынятая Дэклярацыя пра незалежнасьць Беларускай Рэспублікі.

Піма кажа, што ў турме ён хоць уласныя шмоткі мыць ды цыраваць навучыцца. Нябось, на свабодзе пра такія „дробязі” ня думаў - займаўся бізнэсам.


27 ліпеня 1996 году, субота

Пад’ём а шостай. Сарцір (туалет, клазэт, прыбіральня, дабл, нарэшце), а нас трох, а ўнітазы два. Выносім парашу i сьметніцу, у пластыкавыя бутэлькі набіраем вады. На апраўку даюць хвілін сем. Асабіста мне трэба дзесяць-пятнаццаць. Амаль заўсёды не пасьпяваю - вертухаі гоняць назад у камеру.

Перад прагулкай - „лазьня”. Гарачай вады няма - грэюць на кухні. На кожнага – па вядры гарачай. Плёхаемся ў тазіках, палошчам свае ўкарэлыя майткі. 15 хвілін – i „лазьня” адбылася.

Прагулка: квадратны бокс тры на тры мэтры на трох, сьцены пад „шубай”, зьверху - металічная сетка. Цвыркае птушка, яснае неба i бярозавы ліст ад веніка, якім падмяталі цумантовую падлогу-ток. На сьняданак далі аж тры батоны!

Зараз вечар, чуваць, як салютуюць гарматы. Дзень незалежнасьці. Лягавы, паскуда, называе нацыянальны сьцяг беларускім салам.

Мітынг апазыцыі адбыўся каля Палаца спорту. Тэлекампанія ГРТ паказала больш, чым тутэйшая тэлеперадача „Панарама”. У кадры мільгануў твар маёй маці. За сьценамі турмы сёньня ціха.


28 ліпеня (нядзеля)

Сон. Шматлюднае палатно-карціна. Нейкае мерапрыем-ства, на якім я ў цэнтры ўвагі. Тут жа дзяўчаты гарбаносенькія. I Глафіра, i я яе цалую-абдымаю...

Мясцовая доктарка прапісала „вікаір”, таблеткі для нармалізацыі работы страўніка, альбо, як сказаў бы нармальны чалавек, „ад жывата”. Але яны не дапамагаюць. Вечарам ізноў пякотка - пасьля кіслай капусты на абед i хлеба-цаглінкі.


29 ліпеня (панядзелак)

Вечар. Інфармацыя ГРТ зь Беларусі. Наш ублюдак сарваў усе коркі. Гразіўся прыкрыць партыі, абяцаў пашырыць паўнамоцтвы КДБ i МУС.


30.07.96

Дзень 27 Ліпеня наша 4-я камера адзначае сёньня. Дакладней, адзначыла. Яшчэ да ранішняй прагулкі мы выппілі па кубачку i па другім самастаялага вінца з чорных парэчак. Мы прамовілі тост за неўнікнёнасьць нашае перамогі.

А 27-га хадзілі ў лазьню - звычайны душ без гарачай вады. Потым абед, кіслая капуста, пякотка - першая прыкмета гастрыту, таблетка „вікаіру”, паабедзенны сон, туалет з двума ўнітазамі на нас трох, вячэрні чаёк, адбой.

27-га ліпеня два гады таму ў сваім інтэрнацкім катушку абдымаў я чужую жоначку: мы елі недасьпелыя пepciкі i нешта алкагольнае пiлi. Потым нам перашкодзіла другая чужая жоначка. Яна была старэйшая i атрымала мяне. I гэта справядліва. Вечарам па Галоўным Прасьпекце прайшла калона з паходнямі. Цудоўнае завяршэньне сьвятога акту нашае любасьці перад абліччам іхняе здрады.


ЧЫСТЫЯ РУКІ

Я скажу табе, мая любачка, чаму некаторыя на свабодзе так раўніва падыходзяць да праблемы чысьціні рук.

Па-першае, чыстыя рукі — здаровы арганізм.

Па-другое, не магу ж я хадзіць з бруднымі ру-камі, пазбаўляючы цябе тым самым радасьці цалаваць іх. Мае рукі заўсёды павінны быць гатовыя для тваіх пацалункаў. Ведаеш, калі мужчына цалуе рукі жанчыне — гэта часьцей за ўсё тра-дыцыя, этыкет, звычка. Калі наадварот — мужчына гэтай зьяве не знаходзіць найменьня.

Па-трэцяе, педантычнае ачышчэньне ад бру-ду — гэта найбольш эфектыўнае выкарыстаньне магчымасьці, якой заўгра можа й ня быць. Вось табе прыклад: 4 камера, параша, нары, пацёкі на сьценах, турэмны смурод. Я больш не магу займацца воднымі працэдурамі, як гэта ўласьціва толькі мне. Усяго і засталося, што памяць пра халадок тваіх вуснаў, захаваная эпітэліем маіх далоняу...

Па-чацьвёртае, мая салодкая, нехта ўсё ж павінен мыць рукі, своечасова і на ўсіх пальцах падстрыгаць пазногці, здымаць завусенкі. Навокал столькі людзей з бруднымі рукамі, што проста... Гэты пункцік пачынаеш асабліва разумець тут, за кратамі, дзе ты мусіш кожны дзень назіраць, як нячыстая, азызлая рука кантралёра пры раздачы хлябалава ашчапервае жалезную шлёмку, сьлізгаючы вялікім пальцам у твой гастрыт-ны супік. Адно суцяшае: брутальны палец кантралёра завісае пакуль толькі над пайкай зэка, а не над спускавым курком.


ДАКУМЕНТ № 1

Следователю по особо важным делам СО КГБ РБ капитану юстиции Сокольчику А.П.

Справка

о судебных издержках по уголовному делу №182

Судебные издержки по уголовному делу № 182 по состоянию на 17 июня 1996 года составили:

На оплату труда адвоката (Цьветава - С. А) -106.814 рублей;

Стоимость проведённых экспертиз:

- № 880 от 13 марта 1996 года - 850.000 рублей;

- № 1050 от 29 марта 1996 года - 425.000;

- №1470от29апреля199бгода-425.000рублей;

- № 1465 от 3 мая 1996 года - 567.000;

- № 254 от 17 мая 1996 года - 1.500.000 рублей. Всего: 3.873-814 (три миллиона восемьсот семдесят три тысячи восемьсот четырнадцать рублей).

Начальник ФЭОКГБРБ (пячатка, пoдпic)

полковник Т.М. Кукушкин


ДАКУМЕНТ № 2, КОПІЯ

Направляется на рассмотрение: жалоба Драбкина Э.Б. по делу Адамовича С.Г. для проверки изложенных в ней фактов. О принятом решении сообщить заявителю.

Решение: на 1 л.

Нач. отдела (управления)

(подпіс неразборлівы)


ДАКУМЕНТ № 3, КОПІЯ

С огромным удовольствием узнал из печати, что прокуратура занимается делом Славомира Адамовича (Правый Реванш).

Пишу Вам специально, чтобы подчеркнуть для Вас некоторые моральные качества этого профашиста. Я - учитель. Более тридцати лет выписывал „Настаўніцкую газету”, но прекратил это делать после того, как она опубликовала ряд статей члена редколлегии - Адамовича. Если захотите увидеть облик этого ублюдка, пусть редакция предоставит его три статьи, опубликованные в разное время: „Рэмінісцэнцыі з нагоды” - на день освобождения - какое кощунство - Белоруссии от фашистов (какие партизаны - бандиты, какие золотые люди - немцы!), „Текст № 5 „Лола з Будслава” (сплошные „жиды, жидовки и жидовочки”), „Пяць дзён на ўсходняй граніцы” (дикая, нечеловеческая, звериная русофобия).

В своё время я выразил негодование этими материалами. Меня поддержала редколлегия „Советской Белоруссии”, которая, высказав своё возмущение, обратилась (с моим письмом) к министру просвещения. Но - увы, редакционная коллегия „Настаўніцкай газеты”, собравшись по указанию министерства, подтвердила правомочность этих публикаций. И это в „Настаўннікай газеце”, занимающейся вопросами воспитания молодёжи.

В письме, направленном в министерство „Советской Белоруссией”, были слова: „Публикации, которые по меньшей мере не делают чести ни вашему министерству, ни вашей газете”. Это ещё мягко сказано.

Рад, что времена изменились, что в наше время можно „раздать каждой невестке по серьгам”.

Так что известный Вам Славомир Адамович - это не только „Убей президента!”

Буду счаслив, если то, что я Вам сообщил, хоть в какой-то степени пригодится (хотя мой сын убеждает меня, что раз так долго ему позволяли публиковать эту всю мразь - за спиной у него кто-то есть).

С уважением

Драбкин Эдуард Борисович

(Гомель)


Драбкін-малодшы мае рацыю: у мяне сапраўды „кто-то есть”, толькі хутчэй не за сьпіной, а пад нагамі - гэта мая беларуская зямля. Вось яна i дае сілы, i гэта ёй я сплочваю доўг словам, як магу, за радасьць папіраць сваім 41-м памерам чаравіка золата лістоты ейных лясоў, жвір дарог, асфальт вуліцау, бетон турэмнай камеры...

Нехта Драбкін Э.Б. у свой час настаўшчаў у Будслаўскай сярэдняй школе, што на Мядзельшчыне. У гэтай жа школе працавала Паўліна Мядзёлка. У Будслаўскую дзесяцігодку пяць гадоў прашлэпаў i я; тут жа, у даўнім-прадаўнім Будславе, я сустрэў сваё першае платанічнае каханьне - дзяўчыначку Лолу, жыдовачку. Праз 20 гадоў у „Настаўніцкай газеце” я апублікаваў няпэўны паводле жанру тэкст пра сваё першае дзіцячае захапленьне. Вось тут i ўзьнік Драбкін з усім тым на душы сваёй старэчай, пра што можна здагадацца, прачытаўшы ягоны ліст.


31 ліпеня, серада

Раніца. Сьняданак. Заліўны дождж з грымотамі. У камеры сыра, чхаю, паскудна ў роце ад нячышчаных зубоў i папсаванага галадоўкай страўніка. Па абедзе. Артур Караткевіч ледзь дыхае: запаленьне лёгкіх перайшло ў астму. Пераводзяць яго ў іншую камеру. Застаемся з Вайхоўскім. У страўніку разьліваецца цяпло. Каб не перайшло яно ў пякельнае полымя язвы.


2 жніўня, пятніца

Учора ноччу трэцім загрузіўся малодшы сяржант з Барысава. У мяне абвастрэньне боляў у жываце. Гарачыня, пякотка, няма апетыту. Вертухай бубніць, што вось бы нам шланг у горла ды сілком накарміць раз-другі, дык мы перасталі б сімуляваць.


3-га, субота

Лета, летца мінае. Сёньня я быў „дзяжурны” - квэцаў ганучай падлогу камеры.


4 жніўня, нядзеля

Дзень скончыўся. Віталь Барысаўскі лепіць Луку з хлеба, я пiшy, Піма В. Чытае газэту. Душна, i ў роце кісла.


ПРА НЯНАВІСЬЦЬ

„В дни напряжённой летней битвы 1942 года поэт Константин Симонов написал стихотворение „Убей его”. Продиктованное созревшим, оформившимся чувством ненависти, это стихотворение западало в солдатское сердце каждым своим жестоким, жёстким и требовательным словом:

Так у бей же немца, чтоб он,

А не ты на земле лежал,

Не в твоём дому чтобы стон -

А в его - по мёртвым стоял.

Так хотел он, его вина, -

Пусть горит его дом, а не твой,

И пускай не твоя жена,

А его - пусть будет вдовой. (...)

Так у бей же хоть одного!

Так убей же его скорей!

Сколько раз ты увидишь его,

Столько раз его и убей!

Суровы стихи советских поэтов, зовущие к ненависти и возмездию. Яростью священного гнева насыщены их строки. Нашу ненависть мы подняли как меч народной самозащиты. Нашу ярость мы занесли над головой врага как оружие правды, свободы, независимости, любви...”.

Аляксей Суркоў,

„Голоса времени”,

выд-ва „Советский писатель”,

1965 год


„Друг друга ненавидеть умеем - это унаследовали у мещанства, а углубить и расширить ненависть на весь мир, враждебный нам, не удаётся. В современной поэзии музыки ненависти не слышно”.

А.М. Горкі


Питая ненавистью грудь,

Уста вооружив сатирой,

Проходит он тернистый путь

С своей карающею лирой.

М. Някрасаў

Калі турэмшчык паперу з пяром адбярэ,

у сэрца пальцы ўкладу, напішу крывёю сваёй.

Калі турэмнай пячаткай мой закаркуюць рот,

Гнеў загаворыць мой звёнамі ланцугоў.

Фаіз Ахмад Фаіз, пакістанскі паэт


6 жніўня, аўторак

Да абеду. Сусед Вайхоўскі зьехаў на Валадарку. Цяпер удвох з Віталем Барысаўскім, майстрам лепкі, чые гліняныя чарткі прадаваліся ў скверы на плошчы Свабоды ў Менску.

На днях сон. У бабінай хаце: Н. Матыцкая, Н. Захаранка, Скобла, я зь імі. Любошчы. Потым голас дзіцяці, дзяўчынкі, які прыводзіць мяне да вішні на полі, што каля бацькавага хутара. А там, у разоры, труп, чамусьці ведаю, што дзяўчынкі. Яго абселі мурашкі, густа-густа - капошацца. Потым аўтамабіль, за рулём знаёмы актор. I яшчэ сьмерць кагосьці з радні Сіняўскай Мані зь вёскі Матыкі.

„Толькі жыцьцё вымушае пакутваць. Памерці не балюча. Памерці - заснуць. Сьмерць - гэта азначае канец, спакой, супакаеньне. Чаму ж тады яму ня хочацца паміраць?”

Джэк Лондан,

„Любоў да жыцьця”


СУКАМЕРНІКІ

1). Дзіма Вялічка, 21 год. Менск, студэнт Акадэміі фізкультуры. Справа аб забойстве банкіра Валадзько.

2). Камера № 15. Армянін зь Літвы. Кантрабанда валюты.

3). Аляксандар Маціеўскі, былы супрацоўнік міліцыі 9-я камера. Справа Валадзько плюс абвінавачаньні ў згвалтаваньні ў будынку РАУС дзьвюх мянчанак. Сям’я: жонка, дачка.

4). Кітаец Лі Хен Ci. Кантрабанда валюты. 9-я камера.

5). Аляксандар Баеў. Рэкет. 5 гадоў агульнага рэжыму. Камера № 10.

6). Артур Караткевіч, былы сьледчы з Барысава. Хабар. Родныя: жонка i дачка. Хворыя бронхі.

7). Дзіма Вайхоўскі. Ненаўмыснае забойства. Прадпрымальнік. Чацьвёрты курс педінстытуту.

8). Віталь Ж. Малодшы сяржант. Барысаў, „Печы”. Цывільная прафесія - кераміст. Жонка й дачка Ліза.

9). Вадзімас Лашчэўскіс, Літва. Кантрабанда аутамабіля.

10). Алег Рыбкін, непаўналетні Віцебск, вул. Смаленская.

11). Сяргей Сільвановіч, Полацак. Хуліганка.

12). Валянцін Гуртавы.

13). Алег Туронак.

14). Юры Гарбачэўскі, Наваполацак. Артыкул 115-ы.

15). Віктар Зуеў (спаліў аптэку).

16). Алег Кузьняцоў, узрост - 15 гадоў.


8 жніўня, чацьвер

„I ўсё гэта - за што? Што я зрабіў? Якое злачынства зьдзейсьніў я перад грамадзянамі горада Ніягара-Фолс, што на мяне абрынулі ўсе гэтыя кары. Я нават не зграшыў супраць пастановы, якая забараняе начаваць на вуліцы. Я спаў не на вуліцы, а ў полі! Я нават не пpaciў хлеба i не выкленчваў „лёгкую манету” ў мінакоў! Я толькі прайшоўся па іхных тратуарах i паглядзеў на ixны сьмеху варты вадаспад! Дык дзе ж тут злачынства?”

Джэк Лондан,

апавяданьне „Цопнулі”


Учора ад маці перадача. Сустракалася з адвакатам, а сёньня ён i мяне выцягнуў на сустрэчу. Сам „хазяін” перадаў ліст ад Галіны Вансовіч. Бацькі купілі ёй „фольксваген-пассат”, вучыцца цяпер кіраваць. I задае пытаньні, зараза.

„Штэйнхоф вельмі часта мыў рукі”.

Крыстыян Гейсьлер, „Запыт”


10 жніўня, субота

Спрабую разгаварыць Барысаўскага на агульнапалітыч-ныя тэмы. Не выходзіць. Кераміст заняты сваім, ліліпуцкім.

Учора паказалі паперу з Вярхоўнага суда. Маю „справу” сплавілі ў Віцебскі абласны суд - далоў з вачэй. Яшчэ дзесяці няма, а ўжо амаль сьцямнела. Віталь тры разы на дзень моліцца па кантычцы.

Днямі сон: жанчыны, лазьня ў Равячцы, радавым котлішчы Роўдаў; выступленьне Сталіна; доўгая кілбаса; сталіністка Ніна Андрэева; хлюст, якога я б’ю аб сьцяну галавой; міліцыя; бамжы, якія то наступаюць на мяне, то адступаюць; дзяўчаты, мае прыхільніцы; поле, на якім чалавек нешта зьбірае; дзяўчына кідае мне грэбень, я падымаю. Энцыклапедыя.

Сёньня L быў на аўдыенцыі ў Примакова (Расея), пытаўся, ці мэтазгодна праводзіць чарговы рэферэндум дзеля вырашэння пытаньня пра ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю 1994 году. Нават Дзень незалежнасьці 27 ліпеня хоча зьмянщь на 3 ліпеня, калі ў 1944 годзе нямецкая акупацыя зьмянілася на савецкую. Гэта татальны гвалт. I яму мы супрацьпаставім вайну!


12 жніўня, панядзелак

МАЛОДШАМУ СЯРЖАНТУ ВІТАЛЮ,
СЯДЗЕЛЬЦУ ЧАЦЬВЁРТАЙ КАМЕРЫ
„АМЕРЫКАНКІ”

Сядзіш за скрадзены цэзій,

а мог бы - за Беларусь,

маўклівы i негарэзьлівы

барысаўскі беларус.

Яшчэ толькі ўчора быў ты

малодшы сяржант БэА,

у форму як быццам уліты,

як быццам ты ўжо камбат.

Яшчэ толькі ўчора, а сёньня

ты разам са мной сядзіш,

сьціскаеш роспачна скроні,

хістаешся ды маўчыш.

Ты думаў, што шыта-крыта

адбудзецца справа, аднак

ня выйшла ў цябе са збытам

i спраўдзіўся дрэнны знак.

I раз ужо так прыйшлося -

давай ня плакаць, ня ныць,

давай рабіць, каб збылося

ўсё, што павніна быць.


Загрузка...