ВАЎКАЛАК

Чараўніца уракла —

Быў я колісь ваўкалакам,

Бегаў чортам ўздоўж сяла,

I к гавядам поўзаў ракам,

I людскую знаў гаворку,

I з сабакамі з надворку

Гаварыць я спосаб меў.

За гумном раз ціха сеў,

Ажно Лыска прыляцеў,—

Як на панскай службе стаў,

Па прыязні ён мне кажа:

— Кінь ты, куме, жытло ўража:

Цяпер марна прападаеш.

А ты ж гэткі спосаб знаеш:

Майму папу стань служыць,

Табе добра будзе жыць.

— Ах ты, дурню,— думаў я.—

Мне вярнуцца да сяла?

З сваім панам і сялом

Задушыся ты калом!

Хоць галодзен — я свабодзен,

Гдзе мне цягне — там бягу.

На свабодзе прападу,

А ў няволю — не пайду!

Буду вольным ваўкалакам,

Ты ж — па прывязі сабакам!

Загрузка...