СУД

Там, дзе пушча, за прасёлкам,

Калісь ліс жыў з шэрым воўкам

I, як весць людская кажа,

Жыло згодна племя ўража;

Ды да часу.

Хутка сварка там пайшла:

Ўкрыўдзіў нечым ліс ваўка.

Дайшло дзела да суда.

Можа, праўда, можа, не,—

Адвакаты — два сабакі на судзе.

Кожны брэша, на праціўніка вядзе.

А суддзёю быў глушэц,

Ён разумны ці глупец,

Тое трудна разгадаць,

Адно толькі, як чуваць,

Што рашыў ён дзела так:

Выгнаць з суду ўсіх сабак,

А воўк з лісам плоцяць штраф.

Воўк — бо хлусіць ён напрасна,

Ліс — бо злодзей.

Гэта ясна:

Круцялёў чым разбіраць,

Лепш абодвух пакараць.

Загрузка...