МАНІХВЭСТ
Мастацтва патрабуе -
ахвяраў не хапае.
Хто возьме, паспрабуе -
з насоў накалупае
такога матэр'ялу,
зь якога лепяць цуды:
антычныя піялы,
гатычныя спаруды?
Тады свабоды сьвята
сьвятлом сагрэе нас.
Мастацтва ўедзе ў хату,
мастацтва дзеля мас-
тацтва дзеля дзіва
злавеснай пекнаты -
мастацкія масівы,
мастацкія масты!