ТРЫ ПЭДАЛІ ДЛЯ ГОНШЧЫКА


* * *

Яна чытала Гумілёва.

Ён слухаў і казаў: “А клёва!”


ЛЕБЯДЗІНАЯ ПЕСЬНЯ РЭАЛІСТА

Як чытаем верш бяз рыфмы -

бы наскокваем на рыф мы.

Трохі меншу вершах ям бы!

Значна лепш - харэі, ямбы...

Калі вершы маюць рытмы -

адчуваем калярыт мы.

Ну а ў вершах новай формы

чуем бразгат аб фарфор мы


***

- Чаму ты прамаўляеш хорам?

- Адному - сорам.


НЯ ЎСЁ TOE ЗОЛАТА, ШТО 3 ВОЗУ ЎПАЛА

- Чаму вада

не цячэ пад камень,

што на сэрцы тваім? -

пытаеце вы.

- Я чалавек

з залатымі рукамі,

толькі без галавы.


***

Я штатная Муза Саюзу пісьменьнікаў.

Назоўнікаў ведаю шмат і займеньнікаў.

Валодаю ўсімі памерамі й рымамі

I марамі масаў усімі магчымымі.

Я сэрцы мільёнаў ціхутка памацаю

I зь іх павыцягваю ўсю інфармацыю,

Каб гутарку весьці з народам карысную

Пра існае ў сьвеце або пра няіснае.

Нарэшце, калі мы такія крутыя,

Навошта нам, Музам, пісьменьнікі тыя?

Мы можам што хочаш даволі прыстойна

Пісаць, друкаваць і чытаць самастойна!


***

Здаваў ён кроў,

а я - мачу.

Ён дзіка роў,

а я - маўчу.


***

Скончым тыдзень за тры дні!

Скончым пятніцу за панядзелак!

I скочым у купальскія агні

Каля навагодніх елак!

Няхай потым ня будзе чаго чакаць

(Усё чаканае - зьдзейсьніцца),

Гэта ж так цікава - разглядаць час

З боку пачатку або канца!


МІЛА МЫЛА МУЛА

Міла мела мала мыла.

Мыла мула мылам Міла.

Міла мула мыла міла.

Міла мыла мулу рыла -

мяла мулу рыла мылам.

Рыла мула нема ныла.


БІЁЛЯГАМ-ПРАКТЫКАМ

Ня рэжце жабак, не катуйце мышак!

Яны не вінаватыя ні ў чым.

Зматайце лепш вантробіны з пакрышак

Машыны часу, на якой мы ймчым.


***

Праводзь сабе пальцам па аблоках,

Размазвай сабе неба па столі,

Той, хто ўсё спаталіў і ў спакоі,

А мы будзем таньчыць і скокаць.

Мы дзеці ненароджаных мамак,

Мы быйцы ненадыдзеных учора.

А ты назаўсёды падмануты

Зьменлівасьцю белых плямак.


***

Я цябе падманю,

я цябе падману:

будзеш ты пада мной -

я цябе падамну.


***

Тры танкісты выйшлі з танку

I сьпяваюць калыханку:

Ціха-ціхенька ляжы,

Як памежнік на мяжы.

Не палохайся чужынцаў -

Гэта толькі муляжы.


Загрузка...