ВОЖЫКІ
Супынілі вожыкі
рух сваёй хады.
Захацелі вожыкі
вогненнай вады.
Вогненныя вожыкі
выпілі ваду.
І цяпер у вожыкаў
вогненны бадун.
СПРЭЧКА
Закрычаў капітал сусьветны: - Пі-і-і-і!
Прачынайся ды йдзі на працу!
А працоўны народ супакоіў: - Сьпі.
Быў бы сэнс дзеля іх старацца.
Капітал сусьветны сваё: - Працуй!
Гэта твой сьвяты абавязак!
А працоўны народ: - Замаўчы, буржуй,
Досыць нам сацыяльных казак!
Учапіліся ў кудзеры і па скон
Іх дзяруць за сьвятую мэту:
- Абуджэньне душы сусьвету!
- Не, за ейны спакойны сон!
* * *
У мяне зачасалася сьпіна -
на ёй завялася вош.
Я гэта так не пакіну.
Калі ня я, дык хто ж?
Бывае, пасьля куфлю піва
дрэва шукаць ідзеш -
так хочаш зрабіцца шчасьлівым.
Калі ня тут, дык дзе ж?
ПРАЛЯТАЛІ ПТУШКІ
Праляталі птушкі
Над зялёным лугам
Паскідалі птушкі
На зямельку яйкі
На патэльні луга
Бела-залатыя
Смажацца яешні -
Белыя рамонкі.