ЭРДЭЛЬТЭР’ЕР


І

Я кpaў дабро чужых кватэр.

Мяне кусаў эрдэльтэр’ер.


ІІ

На поле выпала раса.

Эрдэльтэр’ер мяне кусаў.


ІІІ

На срэбратканым дыване

эрдэльтэр’ер кусаў мяне.


* * *

Сьвет - тэатар. Людзі ў сьвеце

Хто актор, а хто глядач,

Хто буфетчык у буфеце,

Хто вахцёр, а хто - прабач...

Хто прымае ў гардэробе

Курткі, шапкі, паліто,

Хто цукерачка ў вантробе,

Хто - наогул абы-хто.


ЧАПЛЕЛАСІ

Чапля да лася

чаплялася,

чаплялася -

і аддалася.

I ў чаплі павылупляліся

маленькія чаплеласі -

крылатыя, рагатыя,

зь дзюбамі й капытамі.

А потым за чапляй ганялася

з чапялою ласіха.

I галасіла, галасіла,

пакуль у лесе

не зрабілася ціха.


***

Маё сэрца стукоча, як

швальная машынка -

Няўдалае дзіця фірмы

“Атрапас” -

Якая толькі й ведае, што

рваць ніткі.

Ёй бы рабіць лапшу.


ЧАМУ Я ВЭГЕТАРЫЯНЕЦ

Я С А М

М Я С А


ТРЫІЯЛЕТ-БРАХІКАЛЯН

Са-

Ла,

Мя-

Са

Я

Ку-

Са-

Ла.


ТУЮГ БАГЕМНЫ

Не кахала Пія Ніна,

хоць той граў на піяніна.

Пій паіў Яніну з гора:

- Пі, Яніна!.. Пі, Яніна!..


ТУЮГ ЗАСТОЛЬНЫ

Давай нальем яшчз віна!

На “херас”! І “сацыві” - на!

Калі нас знойдуць у канаве -

дык будзе ў тым чыя віна?


ТУЮГ ЭКАЛЯГІЧНЫ

Каб не засохлі, мо, расьліны,

падліць ім трэба мора сьліны.

Ды дзе ж той сьліны столькі ўзяць,

калі навокал - мор асьліны?


***

Лыжнік сеў за піяніна.

“У рзшце рзшт адшукаў

вольны столік”, - з палёгкай

падумаў ён.


***

Хаты бяз дахаў

Шаты бяз птахаў

Ем без нажа

Хрэн без маржа


НА ЛОЖКУ

(Недакладныя рыфмы)

Я ляжу-сяджу на ложку,

Зьвесіўшы, гайдаю ножкай.

І таму я вельмі хутка

Застануся без абутку.


Загрузка...