КУШЭТКА-ГРЫЛЬ


* * *

На правадох электрык павіс.

Тырчыць адвёртка з ілба.

І думаеш, бачачы гэты эскіз:

“Наша жыцьцё - барацьба!”


ШАХЦЁРАМ

Колькі пранікнёных палкіх фраз,

поўных суму, роспачы ды болю

я кажу, калі зьядаю ўраз

лыжку роднай беларускай солі!


***

Няма вушэй у птушак.

Адрэзаць вушы.

Павыдзіраць сабе ўсе зубы,

Завострыць нос і губы,

Разрэзаць рукі ўздоўж па

локаць,

Наторкаць пёраў,

Зрабіцца самай лёгкай.

Я больш ня буду ежу лопаць,

Я буду лётаць.


ЛАГОДНЫ ТРАВЕНЬ

Я зноў хачу, як у дзіцячай пары,

хадзіць па столі нагамі да гары,

дражніць сьмерць, за касу цягаць,

і на самакацеры пацеры па мацеры.

Але са столі вапну зьдзёрлі галубам,

а самакат закатаваўся сам,

і сьмерць, нібы з вады за валасы,

з жыцьця рукамі цягне. Без касы.


* * *

Фейна дочь утонула в росинке.

В. Набоков.

Феі, эльфы і русалкі

топяць нежаданых дзяцей у расе,

бо на гэтай зямлі ўсе так робяць,

і яны - як усе.


* * *

На чырвонае сьвятло

пайшоў

дождж


ПРЫГАЖУНЯ ЙШЛА ЎМІРАЦЬ

Прыгажуня йшла ўміраць

І пыталася ў ката:

Ці будзе мне пасаваць

3 галавою адцятай?

Ці будуць дзяўчаты зайздросьціць

Майму целу ў крывавай сукенцы?

Ці будзе сьляпіць прыгажосьць

Тых, хто там глядзіць у акенцы?

І ёй адказваў кат:

Будзе, будзе ўсё, не турбуйся.

Інакш бы я цябе ўратаваў,

Каханая мая прыгажуня.


* * *

Я працягнуў руку дапамогі,

а мне ў адказ працягнулі ногі.


* * *

Трамвай спыніўся на павароце.

Павыбівала ўсе зубы ў роце.


***

Бэзавыя джунглі,

Дубовыя лугі.

Пяцёра сіганулі,

Зламалі тры нагі.

Тут мурашы-пачвары.

Навошта нам сафары!


ЦЯЖКІ ВЫПАДАК

Аднойчы мне здалося,

што ад мяне нічога не

засталося.

I не было ў каго запытацца:

“А што ж ад мяне павінна

застацца?”


ТРЫЯЛЕТ

Лізэта - цуд у гэтым сьвеце.

А ў тым - ня цуд. А ў тым -

шкілет.

Але навошта нам той сьвет?

Лізэта - цуд у гэтым сьвеце.

Бяжы жхутчэй: цябе

прывеціць

I твой ухваліць трыялет

Лізэта-цуд у гэтым сьвеце,

А ў тым - ня цуд. А ў тым -

шкілет.


***

Выйшаў чалавек глухі

На трамвайныя шляхі.

- Дзінь-дзінь-дзінь! - сказаў

трамвай

I ад вёз глухога ў рай.


***

Учора ці пазаўчора -

ня памятаю ўжо, калі -

мне здаўся халодным мой

горад.

Я ўзяў - і яго спаліў.

У гурбах ягонага попелу

цяпер мне ўтульна й цёпла.


***

Запусьцілі мы ракету.

Быў Сусьвет - няма

Сусьвету...


KIM БЫЦЬ

- Кім ты хочаш бьіць, калі

вырасьцеш? -

Спыталі ў маленькага Толі.

- Я ніколі ня вырасту.

У нас занізкія столі.


ЛЕТАПІСНАЕ

Я чакаю. Мяне папярэдзілі.

Я цалую знутры тваю скронь.

Ты навокал мяне, я ў сярэдзіне.

Я - зьмяя ў тваім чэрапе, конь.


* * *

Недастварыўшы перла,

Жамчужніца памерла.


Загрузка...