ЗОРКА НА СПРАЖЦЫ

Двор абгароджаны высачэзнымі сценамі трох дамоў. Для дарослых яны — нроста пяціпавярховыя. А паспрабуйце зірнуць на іх знізу, ад саменькай зямлі!..

Для дарослых адкрыта дарога і ў той пад'езд, праз які выходзяць на адну вуліцу, і ў тыя вароты, праз якія сюды заходзяць з другой вуліцы машыны. А малым — ну, тым малым, што гуляюць ужо без бабулі ці мамы — адным на вуліцу з двара выходзіць забаронена.

Праўда, і тут, на іхнім двары, вельмі многа цікавага. I гаражы, і дрэвы, і гурбы пяску каля плота, і два сабакі: Лайка з чырвонага дома і Шарык — таго Алёшкі, што Гарыкаў старэйшы брат і называецца Другагоднік.

Ды што ж, калі час цяпер такі, што ўжо не лета, і ўжо не восень, і яшчэ не зіма. I ў пяску ўжо не пагуляеш, і лістоў, нават жоўтых, на дрэвах няма, і снег ніяк не ідзе.

А самае найгоршае… Не, гэта самае найлепшае!.. Словам — гэта музыка, што чуецца адтуль, дзе за высачэзнымі сценамі трох дамоў ёсць плошча і помнік, а на плошчы стаяць або ходзяць салдаты. Гэта — ваенны аркестр, і ён рыхтуецца да кастрычніцкага нарада.

Добра таму, каго ўжо аднаго пускаюць і на вуліцу, і на плошчу! Ен там убачыць не толькі салдатаў у шэрых шынялях і шэрых вушанках, не толькі іх бліскучыя, галасістыя трубы. Калі над плошчай грымне радасны марш, дык на скверы з дрэў гулліва цяру шыцца першы іней, а белы дзядок, што ледзь, здаецца, тэпас тратуарам, і той пачынае ў такт пастукваць кіёчкам.

Добра таму, хто ўжо вырас!

Зрэшты, вялікім лічыць сябе — прыемна кожнаму. Нават і хлопчык з чырвонага дома — у чорнай шубцы, з якой асабліва прыкметна выраслі яго тонкія ногі ў сініх абціслых штоніках і рукі, што заўсёды без рукавіц, — нават і ёп лічыць сябе вялікім. Так і гаворыць часта: «Калі я быў яшчэ малы…» А самому чацвёрты месяц на пяты год.

Асабліва зручна яму лічыць сябе дарослым побач з кругленькім трохгадовым жэўжыкам у цёплым паліто і з румянымі шчочкамі, што не ўмяшчаюцца ў цыгейкавай шапцы, калі яна завязана пад падбародкам.

Гэта сябры. Яны заўсёды разам.

Той дзядзя Толя, што Святланін тата і жыве ў адным пад'ездзе з Шарыкам, калі ідзе дахаты ці на вуліцу, заўсёды спыніцца каля іх і скажа меншаму:

— Здароў, Саша!

— Я не Сася.

— А хто ж ты?

— Я Міся.

А большы, не чакаючы:

— Ён Міша, а я, дзядзя, Юрка.

— Ну? — здзіўляецца дзядзя Толя. — Харошыя вы хлопцы, калі аб'ектыўна сказаць. I абодва.

Яшчэ і руку падасць аднаму і другому. I такую вялізную, дужую, цёплую!..

На двор гэты з трох дамоў збіраецца, вядома, шмат і хлопчыкаў і дзяўчынак. Але сёння Юрка і Міша выйшлі чамусьці раней за ўсіх.

Па праву большага гульню і сёння прыдумаў Юрка.

— Ты будзеш кракадзілам, — сказаў ён Мішку. — Ты стань на ручкі і на ножкі і рабі роцікам так: хап! хан! гыр!.. А я буду цыклоп, як у кіно, і я буду на цябе нападаць…

Мішка згадзіўся. Але, стаўшы на карачкі, раптам уздумаў, што ён не кракадзіл, а конь… Нават заржаў тоненька — от дзівак!

Слова за слова, і дайшло да сваркі. А потым Юрка піхнуў Мішку, той упаў на жывот і заплакаў, а сам большы спалохаўся і — наўцёкі. Ды зачапіўся неяк і пляснуўся, не дабегшы да ганка. Рукі яшчэ нічога, пабаляць, ды ўсё, але калені — ох!.. Не толькі занылі, але і мокрыя… I што скажа мама, калі і ўчора яна сушыла яго порткі на радыятары, і ўчора, і пазаўчо-ра сварылася! I Юрка заплакаў таксама.

За сценамі недзе грымяць вясёлыя трубы, а два дзівакі равуць дуэтам — адзін стоячы, а другі яшчэ ўсё на жываце.

Ды тут на ганку з'явіўся нейкі незнаёмы дзядзька.

— А гэта што за энапея, га? — спытаўся ён гучна і грозна.

Малыя сціхлі і ўталопіліся на яго. Мішка нават устаў.

Яны яшчэ не ведалі, што гэта дзядзька Лапша, водаправодчык, які працуе ў кацельнай на другім двары. Загуляўшыся, яны не заўважылі, як ён прайшоў па двары, спусціўся ў кацельную іхняга дома і выйшаў зноў на ганак. I ім няясна было, адкуль такі з'явіўся — злосны і чужы.

А для дзядзькі Лапшы ўсё цяпер выглядала і ясна і проста. Ён толькі што выпіў. А не дабраўшы меры, замкнуў сваю «фабрыку» на завалу і прыйшоў сюды, да сябра і калегі, водаправодчыка Кіпеня. Пабалакаць думаў ці, можа, яшчэ што-небудзь… А тут і ў Кіпеня «фабрыка» на замку. Помпы толькі шумяць за дзвярыма. Сарвалася. А назад спяшаца няма чаго — можа, хутка надыдзе?..

Дзядзька гэты толькі адразу напалохаў хлопчыкаў. А потым аказалася, што ён вельмі добры. I ручкі ім абцёр, і слёзы Мішку выцер кіпцем і гаворыць:

— У вас, браткі, без паўлітра не разбярэшся, хто вінаваты, а хто не. Ну, ты не плач… Які ж з цябе пасля гэтага можа быць кракадзіл? А музыка, хлопцы, якая! Чуе-еце? О!

Ён нават заспяваў, размахваючы рукою:

Вьется, вьется знамя полковое,

Командиры впереди.

Солдаты, в путь!..

— Хар-рошая музыка, хлопцы! У нас, на парты занскім парадзе, — сказаў ён, сядаючы на асфальце каля сцяны, — марш ігралі, праўда, не такі. Трам-та-ра-ра, трам-та-рам!.. Такая, браткі мае, эпапея!.. Вось вы пабіліся, засмэркаліся, і толькі. А ў нас бывала — не дай і не прывядзі! Ты ведаеш, адзін з другім, што такое блакада?

Юрась і Мішка стаялі побач, глядзелі на дзядзьку як зачараваныя. I маўчалі.

— Ды адкуль вам, браточкі, ведаць пра тую блакаду!.. А мы ляжым напрадвесні. У сорак трэцім. Балота, лес. Холад, голад. Навокал немцы. Грошай — ні капейкі… Цьфу!

Ен памаўчаў.

— Там яшчэ нічога, — пачаў пасля. — Адтуль мы вырваліся. Не ўсе, праўда… Але мне на той раз пашанцавала. Затое другі раз мяне джыганула сюды вось. О, так я ляжаў…

Дзядзька прылёг на сухім каля сцяны асфальце і паказаў:

— Ляжу. А потым толькі хацеў ірвануцца ў перабежку, толькі, шануючы вас, казённую частку падняў, а куля — дзык! А другая ў руку! А трэцяя вось тут, у грудзі! Рэшата! Эпапея! Вось, браткі, што такое фашысты і што такое вайна!..

Дзядзька як лёг, так і астаўся ляжаць на сухім. Толькі на бок павярнуўся. I галаву рукою падпёр.

— А цяпер, — сказаў ён, — музыка табе іграе, кроў маладая кіпіць, і хоць бы хны… Тры разы ўрадам адзначаны. А сам папсаваўся ўшчэнт… Драмануць, пакуль той Кіпень прыйдзе, ці што?.. Ну, маладыя людзі, прашу хвілін пятнаццаць цішыні…

Дзядзька заплюшчыў вочы.

Хлопчыкі пастаялі трохі, а потым Юрка, зусім-зусім забыўшыся пра сварку, узяў Мішку за руку, адвёў да шюта і шагшуў малому ў самую шчаку:

— Ты тут стой і глядзі… На вось гэтую палку! I стой ды глядзі. А я хутка вярнуся…

А сам пабег у той пад'езд, іпто на вуліцу.

…Цёця Зоя Пятроўна, тая, што Юркава мама! На гэты раз не карайце вы свайго дзецюка, што ён забыўся на ўсе забароны і абяцанні і сам пайшоў на вуліцу!.. Зрэшты, трэба, вядома, і паўшчуваць, бо да мэты яго — ажно два скрыжаванні, дзе мноства машын. Толькі ж за смеласць, за чулае сэрца…

Юрка ідзе на плошчу, на голас салдацкіх труб.

Шчасліва псрабраўшыся цераз адно скрыжаванне, ён пайшоў да другога. Дарослыя кажуць, што гэтай дарогі — адзін толькі квартал. А колькі ж тут цікава-га! I магазін, дзе прадаюцца кніжкі, кубікі, каляровыя алоўкі. I дзіцячае кіно, дзе ён глядзеў учора з Анькай пра цыклопа і кракадзіла. I сквер з фантанам, дзе вясною зялёныя каменныя жабы зноў будуць пырскацца з рота вадою. А вунь, на рагу, улетку цёця прадае марожанае…

А хутка будзе другое скрыжаванне, за якім — салдаты.

Але тут…

Ох, так, не ўсё ў жыцці збываецца!.. На тратуары перад Юркам стаяў Святланін тата, дзядзя Толя.

— А ты, браток, куды? — спытаўся ён. — Куды ж гэта ты адзін?

— Там… фашысты дзядзю пакрыўдзілі… Дзядзя харошы, а яны яго кулямі пастралялі! I ён ляжыць…

— Дзе ляжыць? Што ты выдумаў?

— Я не выдумаў. Ён — партызан. Ён праганяў іх, а яны…

— Э, браток, нічога мы з табою тут… Пайшлі на месца злачынства. Вядзі!

Юрка згадзіўся. Калі яго ручка, азяблая без рукавіцы, апынулася ў дужай, цёплай руцэ дзядзі Толі, ён канчаткова адчуў, што справядлівасць хутка пераможа. I без салдат. Дзядзя Толя сам вялікі!..

Аднак на двары іх чакала поўнае расчараванне.

Дзядзькі таго ўжо не было.

I Мішка ўжо не стаяў каля плота, а ішоў сабе па с. цежцы. Нават і без кіёчка.

— Ну? — спытаўся дзядзя Толя. пусціўшы Юркаву руку. — Як ты мне, браток, усё гэта растлумачыш? Дзе твой дзядзя і дзе фашысты?

Юрка стаяў разгублены.

А Міша стаіць і ўсміхаецца.

— Што, румяны? — спытаўся ў яго дзядзя Толя. — Як жа ты, браце-салдаце, на варце стаяў? Дзе ж ты падзеў таго дзядзьку?

I Мішка расказаў:

— Пгысёў дгугі дзядзя… дзядзя з кацельні і зябгаў дзядзю… Дзядзі пайсі туды!

Ён паказаў рукавіцай на дзверы ў падвал іхняга дома.

— Усё ясна, — сказаў дзядзя Толя. — У Кіпеня госць. А ты тут, Юрка, трывогу ўзняў.

Ды Юрка ўжо адышоў ад разгубленасці.

— А фашысты ж дзядзю пакрыўдзілі!

— Ды гэта, браток, было ўжо даўпо. I трэба думаць, што больш не паўторыцца.

— А дзядзя той харошы. Ён партызан! I ён герой!

— Ну, так ужо і герой?

— У яго, дзядзя Толя, зорка на спражцы! Во тут. I вялікая! I Мішка, дзядзя Толя, бачыў!

Дзядзя Толя дастаў з кішэні паліто папяросны карабок і запалкі.

Як гэта добра — быць вялікім!..

Пакуль ён вымаў з карабка папяросу, а потым запальваў запалку, прыкурваў, зацягваўся — за сценамі дома, далёка на плошчы, вясёлым маршам грымелі трубы, а тут за рухамі ягоных рук хадзілі дзве пары вочак. Цікаўных, зайздросных, захопленых!..

— Ну, арлы, — сказаў дзядзя Толя. — Як бы там ні было, а вы, беручы аб'ектыўна, таксама героі. Абараняць пакрыўджаных — гэта па-нашаму. Гуляйце далей. Нават — выходзіць — пад музыку. О, чуеце? Прывітанне!

А ён пайшоў і не ведае, дзядзя Толя, што Юрась і Мішка нават трохі пабіліся… Ну, і няхай не ведае ніхто.

— Я больш не буду, Мішка, цыклопам, — сказаў старэйшы. — А ты не будзь кракадзілам. Дай мне ручку! Хадзем пад гараж — я табе нештачка пакажу…

1960

Загрузка...