Спачатку бывае разлука, сяды-тады намёкі ў пісьмах, асабліва бліжэй да вясны, ну, а потым нарэшце сустрэча. Вельмі грунтоўны, урачысты прагляд і ўсебаковае абмеркаванне блёснаў, жылак, кручкоў; нарыхтоўка прадуктаў і неабходных для юшкі спецыяў; перааблачэнне ў вопратку, што зробіць нас значна бліжэйшымі да прыроды… I вось — выходзім. З цэлымі калчанамі рознакаліберных, складных вудзільнаў, навярблюджаныя рукзакамі, з выгляду вельмі сур'ёзныя, нават важныя і заўсёды, вядома, з салодкай, амаль дзіцячай надзеяй у сэрцы…
Было ў маёй вёсцы калісьці такое, што самы, здаецца, неадпаведны для гэтай справы чалавек, падсухі і злосны бацька вялікай, беднай і працавітай сям'і, зусім нечакана, наўздзіў суседзям захапіўся вудамі. Хоць бы ўжо, на добры лад, шчупацкімі, а то возьме, як блазен, два дубцы, баначку чарвякоў, некалькі вараных бульбін ці лусту нячэрствага хлеба і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі. Рыбы тае, вядома, мала хто бачыў, а вось як ён, дзядзька Ры-гор, апраўдваўся — старэйшыя памятаюць і сёння. Нават не толькі старэйшыя, але і ўсе рыбакі нашай вёскі гадоў ужо з трыццаць пацяшаюцца пры няўдачы:
— Не інцярэсна, як злапаеш, інцярэсна, як бяроцца!..
Так пацяшаюць сябе, зразумела, у канцы рыбалкі. Ну, а спачатку…
Ды, зрэшты, бліжэй да справы.
Пагодлівым чэрвеньскім адвячоркам, на старым рэйсавым кацеры «Партызан», прайшлі мы кіламетраў з трыццаць па Бярозе, уверх ад Бабруйска, і ка пітаны высадзілі нас на дзікім беразе — па нашай просьбе.
Тут яно, як казаў у дарозе Андрэй, і пачнецца.
Аднак сцямнела нам і напуста і вельмі хутка. Не толькі не злавіўшы нічога, але і не наляпаўшыся ў ахвоту блясной, мы ўспомнілі пра начлег. Усё — наперадзе!.. Пайшлі па росным лузе ў недалёкі лес. Неўзабаве весела гарэў сушняк, сквірчала і капала на ражончыках сала, была чарка і добрая гутарка, на ўзводзе той мужчынскай шчырасці, што бывае нячаста, хутчэй за ўсё — пад натхненнем… Потым Андрэй мой захроп, а я пачаў дзяжурыць.
Над лесам — поўны, таямнічы месяц. Смейцеся, калі смешна, а мне заўсёды хочацца спяваць, калі гляджу на месяц у самоце — я і ён… Цяпер я нават сігналю яму агнём. I вогнішча маё трашчыць жывым сасновым трэскам. Падкінеш галіну, другую, полымя нападзе на ігліцу, і шум ягонай прагнасці адразу нагадвае грукат далёкага грому. За цэнтрам свету — за вогнішчам — чуваць навокал іншыя гукі жыцця. На дальніх подступах бездапаможна ныюць камары — амаль што не чутно. Аднастайна, па-графаманску назойліва торгае драч. Самаздаволена, перакормлена крэкчуць жабы. Звечара за ракою даволі доўга чуваць было натужлівае, з перапынкамі, рохканне аўтамабільнага матора: грузавік змагаўся недзе з гразкаю лагчынай. Пасля, апоўначы, па рацэ прайшоў апошні параход, нястомна, мерна працуючы пліцамі, над самым берагам ведучы вясёлы пункцір аконных агеньчыкаў, якім таксама не спіцца…
Не спалася мне, прызнацца, трохі і ад таго, што я неяк дзіўна, бескантрольна пабойваўся, што і лес, чаго добрага, можа загарэцца, калі пакінуць вогнішча адно, што і надысці хто-небудзь можа на сонных ды насмяяцца… А больш дык не спаў я таму, што думаў.
Не глыбока. Я і наогул не ведаю, калі гэта іменна думкі бываюць глыбокія. Проста ўспаміналася тое самае не ўпершыню. Як гэта некаторыя кажуць: «Давай пагуляем у карты або хоць да Алеся сходзім, пабалакаем — усё час пройдзе хутчэй…» Ая вось канчаю чацвёрты дзесятак і ўсё адчуваю, што час ідзе, што ён бяжыць бязлітасна хутка. I страшнавата ўжо бывас, і шкада, што ўбачана і зроблена так мала!.. I хочацца спяваць пад ціхім, чыстым небам, у самоце. Хутчэй за ўсё — тую простую і глыбокую, як і само жыццё, песню пра адзіноту на крамяністым шляху…
На Бярозу пайшлі мы, вядома, да сонца.
Над лесам — той самы месяц, толькі збялелы, Па роснай траве, ад лесу — цёмная сцежка нашага следу. Барвяны вялізны круг сонца за дрэвамі. Прыгожая, ласкавая — і верыцца, што пе скупая, — рэчка…
Ды тут, як кажуць, жьшдё ўнесла папраўку ў наш паэтычны, амаль малітоўны настрой. Дзікую, вар варскую папраўку! Чортведама адкуль узяўшыся, спачатку пачулася тахканне матора, а потым глухія падводныя выбухі. Які там спінінг цяпер і які там настрой!.. Калі яны, гады, — шэсць чалавек на службовым кацеры з цынічнай тут назвай «Прагрэс», — параўняліся з намі, мы пачалі гаворку… Ды што ж, у нас было адно толькі снравядлівае грамадзянскае абурэнне, а ў браканьераў — грубая сіла, сучасная тэхніка і поўная, вызваленая ад усякіх там маральных тонкасцей, недасягальнасць на шырокай, глыбокай вадзе. Гыркануўшы нам напаследак штосьці накшталт «вось стаіце, дык стойце!», яны тут жа, за паваротам, вухнулі новы зарад. I далей… I зноў… Хочаш цяпер — ідзі ўгору, хочаш — уніз па плыні: шчасце будзе адно.
Так мы і прахадзілі да паўдня, злавіўшы на двух адну рыбіну.
Юшка, аднак, была. Гарэла сапраўднае вогнішча, на гаку, ствараючы ўражанне ўдачы, пахла смажанай цыбуляй, гарачым салам і, калі добра прынюхацца, нават і рыбай. У салдацкім Андрэевым кацялку, адзін на прасторы, то ныраў, то ўсплываў у кіпені, разам з кавалкамі бульбы, бяльмасты акунёк. У адчаі і смутку мы дапілі сваю «Белавежскую горкую», павесялеўшы, — пакупаліся, і я заснуў. Пад дубам, на густой, халаднаватай і духмянай аўчыне мурагу.
I сніўся мне, — нібы за думкі начныя і сумную раніцу, — радасны сон.
Вось я — той самы, што быў у дваццаць год. Учора забраў з сенажаці апошняе сепа, вечарам здорава пакупаўся, спаў на сене, але не заспаў, хоць і нядзеля. Бо я ўставаў пісаць, і, божа мой, як мне пісалася ўсю раніцу, якое гэта будзе добрае — ад самай залатой зямлі да самых белых воблакаў — апавяданне!..
Спёка стаіць над епелым жытам, над пакошамі паплавоў, над палосамі цёмна-зялёнай, папярэшчанай белымі кветкамі бульбы. А я, па гладкай сцежцы ў трыпутніку, еду на ціхім, гонкім веласіпедзе і ўжо цалую, заплюшчыўшы вочы, у думках цалую гарачыя губы маёй нядаўна знойдзенай, ні з кім, ні з чым не параўнанай радасці. I ўсё навокал — маё, і ўсё яшчэ наперадзе, і я зраблю так многа добрага, цудоўнага — о, я зраблю напэўна!..
I хоць нікога навокал няма, хоць ніхто не ідзе, не стаіць на маёй дарожцы, я націскаю на лапку бліскучага званка, і ён, як жаваранак, прачнуўшыся, сярэбрана цвірынькае ў спакойным, каласістым жыце. Яшчэ, і яшчэ, I яшчэ раз!.. I ўжо іх многа, такіх званочкаў навокал, нібыта нават яны лілова-сінія і пахнуць, як у казцы. I ўсё звіняць, шчасліва і настойліва звіняць!..
I я нарэшце расплюшчваю вочы.
Паварочваюся на спіну, гляджу на дубовае шэрае голле, у нерухомы лісцяны гушчар. Успамінаю, як маці мяне, яшчэ маладзейшага, чым у сне, пасылала на суседскі двор — папрасіць ды наабломваць з іхняга дуба лісту ў агуркі. Саліць іх будзем, дык трэба, каб былі аж да вясны крамяныя. Успамінаю Гогаля. Такога іменна, якім я жыў у тыя дні: з бясконцым, невычэршіым і, як спелыя яблыкі, сакавіта-смачным смехам.
«Прекрасные жита по дороге! восхитительные!.. Странно, что перепела до сих пор нейдут под дудочку…»
А потым успамінаецца і тое ў Гогаля, чаго я калісьці не мог зразумець так глыбока, так горка, як сёння, з дыстанцыі часу.
«О моя юность! О моя свежесть!..» — з уздыхам шапчу я, і словы гэтыя да самай глыбіні душы становяцца, як ніколі раней, маімі.
Ды што гэта — я ўжо не сплю, а званочкі яшчэ ўсё звіняць?
Саджуся. Заўважаю, што побач са мною спіць Андрэй; паходныя нашы манаткі ў поўным развале ляжаць на траве; сонца добра схіліла з паўдня; вогнішча на пяску даўно, відаць, асела попелам, а побач з ім — нямыты кацялок і костачкі ад марнага, па-брацку падзеленага ўлову…
Няхай жыве тым часам проза! Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Кляплю яго па жываце і, разбудзіўшы, гавару:
— IIу што, «не інцярэсна, як злапаеш»? Уставай, брат, паслухай. I што за музыка! Андэрсенаўшчына наяве.
Мы закурваем, седзячы на траве, і смак духмянага, церпкага дыму вяртае нас яшчэ больш да сапраўднасці.
А яны ўсё звіняць!..
Ужо не толькі я, а і Андрэй іх чуе.
— Паіішлі на ўзгорак, — кажа ён. — Паглядзім. Узыходзім, і тут нам становіцца яснай уся тая музыка.
На цэлым табуне разнамасных конеіі, хто проста верхам, хто бокам, а хто і на мяшэчку з сенам — шырокім фронтам — едуць, едуць, едуць цыганы. Адны мужчыны. Кожны ў ботах, хоць сам усё роўна не паголены. А ў кожнага каня — пад шыяю званок…
Дык што ж гэта, калі падумаць, за праява?
Тут табе хутка сорак год пасля перамогі пралетарскай рэвалюцыі, тут табе навокал — «хоть трн года скачн» — калгасна-індустрыяльны сацыялізм, «хто не працуе — той не есць», а яны, лайдакі скалазубыя, нібы пазіруюць для самай шырокаэкраннай, самай каляровай і эпічнай кінакарціны з мінулага. На ўласных конях, добра-такі незаконна адпасвеных, топчуць сабе незаконна ды ў белы дзень грамадскую сенажаць і — хоць бы што! Чарнамазыя, барадатыя і безбародыя, кучаравыя і ў кепках, дай божа — кавалі, а то дык канакрады, карцёлснікі ці проста так сабе, свабодныя мастакі на ўтрыманні сваіх языкаста-рукастых варажбітак. Едуць вось, бесклапотна смяюцца і хмельна гамоняць. Сытыя коні то нагінаюцца раз-пораз да высокай травы, то туляць вушы, скаляць зубы і паіўкваюць адзін на аднаго, то проста ідуць кудысьці, рупліва, нават весела ідуць… I небывала, можа, зусім небывала ў гэтых мясцінах таленькаюць, шчасліва перазвоньваюцца, гутараць маленькія званочкі…
— Коней, мусіць, паіць, — азваўся нарэшце Андрэй. — Там жа вунь брод за вербамі.
Ен нечакана засмяяўся.
— Ты чаго?
— Ходзяць немцы і абіваюць бераг лесу.
— Ну?
— А гэта, брат, у блакаду… Немцы і іх, цыганоў, ганялі па пушчы. Хацелі вынішчыць, нібыта — як партызанскіх памочнікаў. Мы тады неяк на «жалезку» прабіраліся, выкручваліся ад карнікаў, і напаткалі цэлы цыганскі табар. «Адкуль ідзяце?» — «З-пад Рудні», — кажа самы аброслы бэчка[19], важак. «А што там чуваць?» — «Ходзяць немцы і абіваюць бераг лесу». I стаў гэты выраз у нашым атрадзе крылатым. Не прынясе, скажам, разведка талковых звестак, так і смяюцца з яе: «Што, абіваюць немцы бераг лесу?..» I тол мы з тых дзён называлі цыганскім мылам.
— Чаму?
— Дьміеяк яны былі да нас прыбіліся зноў. Абадраныя, галодныя — адно страхоцце! Барыс наш якраз баранчыка разбіраў, дык цыганяты накінуліся на трыбухі, давай ірваць рукамі ды глытаць. А рукі тыя, відаць, ад роду нямытыя. Барыс даў ім мяса. Кінуць кавалак у агонь ды, доўга не чакаючы, хапаюць — проста рукамі з прысаку — у рот!.. Накармілі мы іх і з сабою далі. А самі паехалі, здаецца, гарнізон у Тарычы граміць. Дык яны ў наш лагер падкраліся — там быў адзін вартавы, разявака, — ды ўсё пакралі. I тол. Бо думалі, што гэта мыла. Памочнікі! Недараслі яны, каб памагаць. Наогул, брат, каню цыганскаму пад хвост такая вольніца!..
— Ну, а цяпер — куды яны цяпер? Дзеля чаго ім гэты звон?..
Крыху пазней, ад сустрэчнага чалавека, мы даведаліся, што недалёка адгэтуль, на ўзлессі, другі ўжо дзень шумела цыганскае вяселле. I гэта мужчыны-вясельнікі проста ехалі да ракі.
Аднак і ад гэтага тлумачэння, і ад цвярозай Андрэевай праўды справа не стала звычайнай.
Вось ужо колькі гадоў мінула, і цыганы ўжо ні быта не валочацца, зноў прывыкаюць да аселага, пра-цоўнага жыцця, — а яно часамі возьме ды вернецца зноў…
Што — яно?
Ды луг у квецені, сыты табун і званочкі. Безліч маленькіх, сардэчных званочкаў!..
I такое табе (для скептыкаў — такі нават анахранізм) злагоджвае рыбацкую няўдачу.
Зрэшты, рыбак з мяне, нават і мякка кажучы, не вельмі ўдалы. Мне таксама куды больш «інцярэсна, як бяроцца». А не бярэцца, дык ёсць уражанні, думкі, сустрэчы. Іх заўсёды хапае.
I яны, калі праўду казаць, даражэй мне за ўсё. Бо ў мяне часамі нібы і зайздрасці рыбацкай няма. Вось і цяпер — магу нават прызнацца, што таго бярозаўскага акунька злавіў, вядома ж, не я…
Мясціна гэтая была заўважана яшчэ з акна аўтобуса.
Бясконцыя палескія лугі; шырокая, спакойная рака, аблямаваная алешнікам і лазняком; высокі, доўгі, няскончаны мост; хата дарожнага майстра, да якое з насыпу за мостам сыходзіць трэба па крутой сцяжыне, потырч, весела.
Была субота, вечарэла, рабочыя пайшлі ўжо з моста, — нікога нідзе ні душы. Толькі над хатай дарожніка, яшчэ больш падкрэсліваючы гаючую цішыню і пустыннасць, сціпла дыміўся комін.
Аднак тады спыніцца тут мы не маглі. Вогнішча наша загаманіла над велічна ціхай Ясельдай толькі на трэці дзень.
З зялёнага ляснога гарадка сюды прыехалі з намі два маладыя настаўнікі, Генадзь і Мікола.
Планавалася рыба і юшка. На рыбу была ў нас надзея, зранку — нават упэўненасць, два спінінгі і чатыры вуды. На юшку хлопцы ўзялі сваю халасцяцкую каструлю, скавараду і некалькі бульбін. Соль, цыбуля, перац і ліст ляжалі ў адным з нашых рукзакоў. Ну, а вада, вядома, там, дзе і рыба.
Чуў я аднойчы на Сажы, як пасажыры параходзіка, мінаючы плыты, гукалі плытнікам: «Дзядзь-ка-а, можа, вады даць?!» А тыя нават галавы не паварочвалі — такая сумота была, здаецца, на доўгіх, павольных «лавах» бярвенняў…
Нам таксама хапала вады. Вады, зеляніны і сонца. Спёка стаяла ўвесь дзень на саменькай мяжы вялікай навальніцы. Навокал, нізка над даляглядам, як быццам хмурылася, пагруквала, таямніча і насця-рожана, а дождж усё не ішоў. I рыба не хацела брацца ні на блёсны, ні на нажыўку. Упэўненасць наша была растрачана хутчэй, надзея — больш павольна. I не было каму гукнуць з другога берага ці з лодкі:
— Дзядзька-а, а можа, рыбы даць?!
А юшка была нам вельмі патрэбна. Бо не маглі ж мы так сабе адправіць гэтых мілых, дружных юнакоў, што аддалі нам столькі ўвагі дома, правялі нас сёння ажно сюды… I вядома ж, як толькі з-за сітняку да нас падсунуліся на чоўне два мясцовыя рыбакі, што правяралі гэты бераг трыгубіцай, мы, амаль не змаўляючыся, дружна пайшлі на ганьбу… Словам, абед быў рыбацкі.
Тады ўжо, добра-такі пад вечар, з адносна лёгкім сэрцам адпусцілі мы з Андрэем нашых гасцей на аўтобус, а самі заселі ў завоіне з вудамі.
I іменна тады, як на злосць, пачала брацца рыба. Плоткі. На хлеб.
Блаславёнае люстра спакойнай, глыбокай вады. Самаробны, з гусінага пяра, або блакітна-белы куплены паплавок. Яго трывожнае, хвалюючае торканне. Рашучы момант падсечкі і — вяршыня рыбацкай радасці — жывое супраціўленне!.. Як добра, што ўсё гэта так свежа і здорава хвалюе цябе ад самага пастушынага маленства, дае так многа ціхай радасці, нават і не пытаючы: сапраўдны ты рыбак ці проста пэцкаль?! I рэчка, і неба, і гуллівы, несціханы шчэбет птушак ці самавіты, высокі гул самалёта, ідылічны покліч пастушынай трубы ці голас заўсёды чамусьці няўпэўненага і хрыпатага піянерскага горна — усё цяпер наноўнена вялікім і глыбокім сэнсам, радасным рытмам вечна маладой бадзёрасці, зноў і бясконца свежай прыгажосцю.
Час ад часу з кручкоў у глыбокую траву лажыліся шалпатлівыя шюткі.
А штосыіі ўсё нам замінала… Пад вялікім лазовым кустам, справа ад нашай завоіны, штосьці ўсё плюхацела, булькала, фыркала… Што за чорт?! Андрэй асцярожна палез у куст, моўчкі панароў у той шолам сухой галінай, паціснуў плячыма, плюнуў. Тут пад узгоркам, на якім я сядзеў, пачулася шорганне. Нехта ноўз пада мною, шалпочучы нечым сухім. Потым той нехта аціх. I я чакаў яго амаль з кашэчай насцярожанасцю. Зноў шалпочацца!.. Ціха. Андрэй сядзіць зноў ля вуды. I вось пад кустам той самы нехта зноў пачынае сваю работу — нібы пялёнкі палошча, а нотым нібы купаецца, плавае ціха і весела, лішне не плёхаючы, намагаючыся не засмя-яцца з недаўмення насцярожаных рыбакоў.
— Выдра, — сказаў нарэшце Андрэй.
Не лічачы заапаркавых клетак, мне толькі раз давялося бачыць яе жывую і амаль што зблізку. Я ляжаў у траве, задумана гледзячы на раку; каля аеру стаяла на прывязі лодка; і вось на лодку яна выбегла, відаць, упэўненая, што нікога няма. Прабегла краем борта да самага носа і ціха, не па-бабрынаму ціха нырнула.
Ёсць нешта незвычайна прыемнае ў такім вось маўклівым сузіранні. Так падкрадаўся я калісьці, юнаком, да кулікоў на бродзе. Нават апавяданне пра гэтае шчасце пачаў. Яно прапала ў вайну, і я ўспамінаю яго, міжвольна і даволі часта, з нейкім салодкім сумам, нібыта штосьці беззваротна дарагое…
Паказацца — ну, гэтай раскошы выдра нам не дала. Дый нас яна, відаць, не бачыла. Бо не сціхла пад кустам да самай ночы. I здорава абрыдла нам, нягледзячы на ўсю яе экзотыку.
А плоткі браліся, не зважаючы на выдрынае плюханне. Да самага змяркання браліся, пакуль і гэтае шчасце нас не здаволіла. Выпатрашыўшы свой сёнпя зусім нечакана багаты ўлоў, мы разлалсылі яго на роснай траве і накрылі мокрым аерам — да раніцы.
З начлегам таксама пашанцавала. Недалёка ад нашай багатай завоіны мы яшчэ днём заўважылі месца нядаўняй, хутчэй за ўсё піянерскай, стаянкі — два логавішчы з сухога ўжо аеру ды галля і цэлая горба алешніку, не спаленая добрымі людзьмі за ноч. Адно логавішча мы пакінулі, а другое, расцерабіўшы, падцягнулі да горбы ламачча. Зашугала вясёлае, фантастычна прыгожае вогнішча.
Зноў была добрая гутарка. Зноў было непустое маўчанне. I радасць пазнавання — свету і людзей.
Амаль на кожным двары сохне бясконцае павуцінне рыбацкіх сетак. Амаль на кожным хляве ці на хаце — буслянка. Бусляняты, раскрыўшы яшчэ не чырвоныя дзюбы, разморана, бездапаможна хекаюць ад спёкі, а бусла, здаецца, можна, прыўстаўшы на пальчыкі, пагладзіць рукою: і гнёзды нізка, і бусел тут — ледзь не хатняя птушка.
У гэтай лясной, лугавой, балотна-пясчанай, як можна падумаць, патрыярхальшчыне радасным дзівам выглядае звычайнае: новая школа-адзінаццаці-годка.
Малады энергічны дырэктар паказвае нам класы, кабінеты і майстэрні. I мне здаецца, што яму і нялёгка і радасна змагацца з жаданнем хоць намякнуць як-небудзь, што ён не прыйшоў сюды з інстытута на гатовенькае… Але ён і намёку не робіць.
Выходзім на двор. Загарэлы, у блакітнай тэнісцы і ў саламяна-залатым капелюшы гаспадар адчыняе гараж, з немалою затратай свае зайздроснай энергіі заводзіць стары грузавік, бярэ ў кабіну Андрэя, і вось — па шырокай пясчанай вясковай вуліцы — мы ўлятаем у лес.
Пасля ўчарашняга дажджу, прыгрэты руплівым з самага ранку сонцам, лес хмельна пахне прэласцю і жывіцай. Голле гарэзліва намагаецца сцябаць нас па тварах, але мы нагінаемся ў час і ахвотна — Генадзь, Мікола і я.
Цёплы духмяны вецер фурчыць у вушах, малодзіць шчокі і весела плюшчыць вочы.
Лес пераходзіць у поле, лясная духмянасць змяняецца хлебнай. Якое добрае жыта! Як роўна падняліся на тарфяніках каноплі! Пахадзіць бы ў іх гушчары так праз месяц, калі яны ўзнімуцца казачным лесам, падыхаць бы тады іх водарам… За тарфянікамі — лугі, перасечаныя ўпоперак нашай грэблі вадзяною стралой канала. Што тут за прагля была калісьці? Зноў пачынаецца лес. А вунь і вёска, таксама з бусламі ды сеткамі.
Тут мы спыняемся каля святочнай чарады мужчын, дырэктар наш па-свойму хутка дамаўляецца з матарыстам, той забягае ў хату, пасля лезе да нас у кузаў, і вось мы едзем зноў, да возера.
Бывалы грузавік сціпла становіцца ў цяньку — як быццам гэта не ён так хвацка прымчаў нас сюды. На беразе, каля доўгіх падмосткаў, прывязаны чатыры вялікія лодкі.
Матарыста завуць Раман. Гэта маладжавы, азёмкаватай дужасці мужчына ў гумавых ботах і ў скураной шапцы. Ён адмыкае свой «склад», проста будку з аполкаў, удвух з дырэктарам яны выносяць і прыладжваюць матор. Адпіхаем лодку на глыбейшае, сядаем. Капітан наш гаворыць нешта, узмахваючы рукой, але мы ўжо не чуем яго з-за грукату…
Маторы добра слухаюць палешукоў!.. Гэтая думка весела прыходзіць да мяне ўжо на поўным хаду, на люстраным і цёплым, здаецца, бязмежным прасторы.
Вогнішча наша раскошна гамоніць на лузе над ціхай і шчодрай Ясельдай. Не ціхнуць птушкі ў зарасніку. Настойліва лютуюць камары. У паднябесеі час ад часу прамармыча самалёт.
Холадна было б нам тут, у зялёнай і мокрай пустыні, пад касмічным бяздоннем, — холадна і журботна!.. Ды ў нас ёсць вогнішча, і мы — у гутарцы — не здзіўляемся, чаму гэта наш далёкі, ахутаны ў злубянелыя скуры продак мог пакланяцца, як першаму богу, агню. У нас ёсць дружба, і мы то грэемся словам, то дружна маўчым, кожны па-свойму, але не самотна. У нас ёсць родная зямля і роднае жыццё, і мы то гаворым пра гэта, то думаем, кожны сабе і канкрэтна, — успамінаючы новую, свежую прыгажосць і мясцін, і людзей.
Я ўспамінаю возера. Больш — вячэрняе і начное.
Раман вярнуўся па нас на востраў вечарам, калі ўжо заходзіла сонца і залацістая дарожка здавалася на даляглядзе выпуклай, нібы барвяны шар дацягнуў яе да сябе, як магнітам. Падбадзёраны чаркай і юшкай, не вельмі гаваркі дагэтуль матарыст ажыў. Павесялеў нават яго стары матор. А ўсё ж да статка на супрацьлеглым беразе, па даярак і малако, мы дабіраліся доўга.
Сонца зайшло, і дарожка на вадзе, як палатно на поплаве ў руках румянай дзяўчыны, згарнулася, сабралася ў зару. Зрэшты, ужо і чырвань зары пачала набірацца блакіту і блекнуць. А ўсё ж на фоне яе чым бліжэй мы падплывалі, тым выразней вырысоўваўся лагодны ўзгорак палявога берага, дрэвы, кусты, адзінокая хата з трыма агеньчыкамі-вокнамі і сілуэты кароў.
Да прычалу, па водмелі, мы ішлі на малых абаротах, а потым з шастом. Перш чым бразгат бітонаў, жаночыя галасы і звон тугіх струменяў у вёдры, пачуўся нам дзявочы смех і плёскат. Дзяўчаты купаліся зусім, здаецца, побач. Змрок, гусцейшы ў засені дрэў, замяняў ім купальнікі, пра што можна было здагадацца па смеху ды какетліваму вохканню над саменькай вадою.
Дырэктар і Андрэй затрымаліся каля хаты з гаспадаром. Генадзь, Мікола і я пайшлі за Раманам у хату, адкуль чуваць былі галасы і музыка.
Гэта маладзейшыя даяркі, хто справіўся раней і не пайшоў купацца, круцілі патэфон. Сустрэлі яны нас прыязна. Паставіўшы ў кут рукзакі і брызентавыя футаралы з вудзільнамі, не толькі без шапак, але і босыя, мы паселі паміж дзяўчат на лаве. Пачалася гутарка.
— Работа, кажытэ, цяжкая? То нам жэ ны прывыкаты. Толькі страшна бывае ўночы, як віцёр завывае, а гозыра — ой, мацёнько! — так разгайдаецца, а Раманаў маторчык, няма на яго лыха, закрэхча, запырхае і заглохнэ… Ну ты, пырыстань, Раман! Бо палучыш па руках. Нешта ты сённі расхрабрыўся… Хлопцаў у нашым сяле нэма. То ў арміі, то ў горад пораз'язжалыся, розумныкы… Там весялей, ого!..
Гаварыла гэта мая суседка па лаве, дзяўчына ўжо, нават па гутарцы пазнаў бы, сталая, якой куды зручней было б не скардзіцца разам з іншымі, а быць спакойнай і шчаслівай маладзіцай. Вось як гэтая, чарнавокая, што мяняе пласцінкі і толькі ціха глядзіць.
Самая маладзенысая з іхняй пяцёркі, Ганначка, днямі закончыла сем ісласаў. Тварык — амаль дзіцячы, а хустка, як у дарослых, завязана «пад бараду». Дый па ўсім повараце гэтага падлетка відаць, што вельмі ж ёй не цярпіцца стаць дзеўкай. Гатовая спяваць, танцаваць ці проста так вось слухаць патэфон і час ад часу самой прыкінуць слова да гутаркі, яна ўрачыста сядзіць на лаве, мілая сваім учарашнім маленствам.
Гаспадынін сынок, распоены сырадоем, мардаты і шчабятлівы Сяромска амаль не сходзіць з дзявочых каленяў. Цёці гэтыя і казычуць яго, і цалуюць, і гушкаюць. З чаргі ён прыйшоўся і Ганначцы. I калі пестунок сеў у яе на каленях, ледзь не роўны з самою «цёцяй», Раману гэта здалося настолькі пацешным, што ён спытаўся, стоячы сярод хаты:
— А шчо, і ты ўжэ, Ганулё, хочыш маты люлі-люлі?
— От вы, дзядзько, якый!.. — засаромелася малая. Яна тузанулася, босы Сярожка, як кот, гупнуў з каленяў на падлогу, а нянька абражана павярнулася бокам, капрызна падцяўшы румяныя губкі. Ды гэтага і не заўважыў, здаецца, ніхто, і сама яна хутка забы-лася і пра сорам, і пра злосць на смешнага сёння дзядзьку Рамана.
Бо ён прычапіўся ўжо да другое.
З цёмнай кухні ў хату ўвайшла высокая, бравая дзеўка гадоў дваццаці, задорна паўнагрудая, з харошай усмешкай на крыху запоўных губах. Мокрыя светлыя валасы пад стракатай хусцінкай; ватоўка расшпілена на сіняй, у белы буйны гарошак сукенцы; моцныя, стройныя ногі ў бліскучых, толькі што з вады, гумавых ботах.
— Купалысь, Наталачка? — пакланіўся наш ма-тарыст.
— А ўжэ ж, Раманачка! — адказала дзяўчына.
— А плэчыкы так без мяне і ны змылы?
— Вой, дывысь!.. Зараз унукы будуць, а він… Ану, куды лезеш з рукамы?
— Колы ж бо я, Наталачка, толькі пабачу вашу чудэсну маладу красу, так бедныя гочы моі…
— Вой, дывысь, якія яны ў цябе пузырыстыі, гочы!
— То, можа, хоць полячку? Посля купання вам…
— А вы, дідусю, нэ ўпадэтэ?.. Падражніўшыся трохі, Раман і Наталка ўзяліся за рукі, далоньмі пад локці, і, як толькі з пласцінкі пачулася полька, пайшлі.
Наш ахмялелы капітан тоўкся медзведзявата, хоць і відаць было, што калісьці, у свой час, ён мог. А Наталчыны светлыя вочы і поўныя губы ўсміхаліся так, нібы яна вось-вось і скажа: «Булы б кавалеры — сыдзіў бы ты, дзядычку, тыхо ў кутку дай ны рыпаўся б!..» Ні ватоўка, ні боты — нішто не магло перашкодзіць ёй быць маладой і прыгожаіі. Румянец выступіў на шчоках, вочы загарэліся. Яны, дзяўчына і дзядзька, не кружыліся ў польцы, а на мясцовы лад то наступалі адзін на аднаго, то адступалі, на змену выбіваючы зусім, на жаль, не гулкімі абцасамі чачотку, манерна, з выклікам ківаліся ў бакі, ускідвалі галовамі, пасля кружыліся, а тады наступалі зноў. Раман, як мага стараючыся не адставаць ад свае былое танцорскае славы, усё ж такі сутуліўся. Затое Наталка хадзіла — адна любата!.. У іхнім тупаце ды гомане мне зноў пачуўся ціхі плёскат вады на азёрнай водмелі, гарэзлівы — цяпер я ведаю — яе смяшок у вячэрнім сутонні… Уяўляліся нават ласкавыя, з хададочкам, дотыкі кужэльнага ручніка да гарачых, апешчаных цёплымі хвалямі сарамлівых і гордых дзявочых грудзей…
— Вой, ныхай на цябе!.. Більш нэ можу… — нарэшце засмяялася Наталка. I так, здаецца, у час. Бо ўжо не толькі задыхаўся храбры на слове Раман, але і сам гаротнік патэфон стаміўся.
Полымя наша вурчыць на пэўнай, супрацьпажар най, адлегласці ад нас і грэе найбольш само сябе. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзе-таму ды пад плашчом — даволі-такі холадна. Ад камароў ты накрываешся з галавою, зларадна слухаючы ў цёмнай духаце, як яны ваяўніча гудуць, таўку-чыся над недаступнай спажывай.
А думкі, як растрывожаны рой, ніяк не хочуць угаманіцца…
Было бяскрайняе зорнае неба, а пад ім — спакойная і цёплая вада, таксама без канца і краю. Дзве вялікія лодкі, звязаныя насамі, цяжка нагружаныя людзьмі і бітонамі малака, ішлі, здавалася, проста кудысьці, у нейкі да лёгкай жудасці радасны, ахутаны сардэчнай журбою свет. Глухавата, але бадзёра тахкаў стары рабацяга-матор.
I песня была пад высокімі зорамі — песня таксама бяскрайняя!..
Была яна таму, пгіо без яе нам не хапала б чагосьці вялікага, вельмі істотнага ў нашым жыцці. Яна злівалася з тым, чым мы цяпер жылі, як зліваецца калыханка з гудзеннем малога ці з любым бляскам яго бяссонных вачэй, як зліваецца жніўная песня з гарачым шэптам калосся, а песня кахання — з тамлівай слодыччу і горкім сумам першых пачуццяў…
I словы былі ў гэтай песні, ды можна было і без іх. I не таму, што — невядомыя — іх цяжка лавіць на ляту і вязаць у адно: да гэтай дужай, крылатай, душэўнай мелодыі прасіліся новыя, непаўторна свежыя словы, якія голькі тут ды толькі сёння маглі і з'явіцца.
Генка і я адны сядзелі на карме той лодкі, што з бітонамі. А побач з намі, крыху наўскасяк, плыла, нібы на экране, другая лодка — з песняю. Зачараваныя, мы слухалі, і я, як блізкія, пазнаваў у хоры два галасы: грудное, мяккае кантральта і пяшчотны, нясмелы званочак. Гэта Наталка — і тут без намагання першая — і сумавала, і рада была, што жыве. Гэта Гагшачка з захапленнем у вялікіх дзіцячых вачах вітала радасць нялёгкай, хвалюючай сталасці. Гэта ўсе яны, вольна адчуўшы свае працавітыя рукі, песняй казалі цудоўнаму, роднаму свету, як яшчэ многа патрэбна ім чалавечага шчасця!..
Хацелася спяваць, і мы падхоплівалі іх запеў; хацелася маўчаць, і я маўчаў пад песню, у задуме…
Пакуль я любаваўся танцамі, гаспадар-хутаранец расказаў на дварэ Андрэю, што тут, дзе цяпер пасецца калгасны статак, на гэтай заазернай паўвыспе стаялі спрадвеку дзве людныя вёскі. Улетку сорак трэцяга года фашысты-карнікі спалілі іх разам з людзьмі.
Газета пісала, расказваў дзядзька, што два галоўныя вылюдкі былі нядаўна апазнаны ажно ў Латвіі і там асуджаны на смерць. I з гэтага калгаса ездзілі пяцёх туды, на суд, за сведак.
«Ды што, таварышу, з тое іх, нелюдзяў, сабачай смэрты!.. Хыба ж тут выйдзе однэ на однэ?..»
Чалавек гэты, япічэ як салдат польскай арміі, увосень трыццаць дзевятага года трапіў у нямецкі налон і толькі ўлетку сорак пятага вярнуўся. Пабудаваўся тут, на родным котлішчы, адзін за дзве вёскі, сям'ю нажыў, а ўсё ж душа крычыць часамі ноччу найбольш, як падбіты журавель, — па бацьку старым, па братах, па суседзях, па родным з маленства свеце…
«Такыі, товарышу, раны не хочуць гаіцца…»
З вяены да восені вы гамоніце тут, дзяўчаты і маладзіцы з трзцяй, без жыхароў калісьці спаленай фашыстамі, партызанскай вёскі. Працуюць нястомныя рукі, гудзе падлога пад гумавымі абцасамі, звініць апоўначы песня пад гул бяссоннага калгаснага матора. I весела вам, і нялёгка, і сумна бывае. На досвітку — ці дождж на возеры, ці вецер — едзеце сюды, днём — яшчэ раз, увечары вяртаецеся дахаты часцей за ўсё добра-такі прыцемкам, а праз дзве-тры гадзіны — ні свет ні зара — зноў у лодку… Калі мы памагалі вам насіць з берага поўныя бітоны малака, я рад быў, праўду кажучы, што гэта — уначы, што не відно было, як нават я, мужчына і няўломак, а хістаўся. А вы ж іх носіце, таксама на плячы, ды тройчы ў дзень, ды штодня!.. За выключэннем хіба толькі Ганначкі, якой вы пакуль што не даяце насіць адной. За партызанскае і франтавое ліхалецце, кры вавую працу і непаказную мужнасць вашых бацькоў, за ваша маленства са слёзным дымам зямлянак і нялюдскім голадам — вы вартыя не толькі таго, што маеце…
I сапраўды — няхай бы ўжо і сёння час не ішоў так хутка, і маладосць няхай бы не ўцякала пад хрыпатас вяканне затузанага патэфона ў самотнай хаце за возерам, з адным «кавалерам», што і сямейны даўно, і вясёлы толькі тады, калі вып'е…
Бачыў я старым вокам, як вы цікавалі на нашых Генадзя і Міколу. Ды адзін з іх тым часам жанаты, а ў другога ўжо ёсць дзяўчына.
Хто на каго цікаваў, а бялявая Наталка — на чарнявага Генку. I мне міжвольна, не зусім дарэчы, успаміналася адна някрасаўская песня. Ды ты ж не такая, як тая, што ў песні, і ён — не карнет, гэты сціплы, задумёны прыгажун. Ён — свой, цяперашні, наш вясковы настаўнік, ваенны сірата, якога вывучыла куды больш дзяржава, чым маці, бальнічная санітарка. Ён яшчэ, Генка, і паэт, лепш кажучы — ён хоча і рыхтуецца ім стаць. Вось і цяпер ён думае, як гэта ўсё ахапіць — і гэтую ноч, і песню… А ты спяваеш, ты верхаводзіш, Наталка, і не думаеш нават, тпто твой голас і мілы дзявочы задор пойдуць за ім, што ён не зможа іх насіць адзін…
Зорнае неба плыве ды плыве, а возера наша, на жаль, упіраецца ў бераг. Каля Раманавага «склада» нас чакаюць два грузавікі —школьны воддаль, калгасны бліжэй. З асалодай бродзячы па цёплай вадзе, бадзёра гнучыся пад бітонамі, мы памагаем дзяўчатам перагрузіць удой у кузаў трохтонкі. I яны нам, дзівачкі мілыя, «шчыранька дзякуюць»…
Каб вы падохлі, рыбацкія камары!.. А ноч якая доўгая — нават і ў чэрвені — калі не спіцца!.. Ану, вазьму сябе ў рукі, захрапу, як Андрэй!.. Падцягаю калені ледзь не да самага носа, яшчэ раз папраў-ляю на сабе кітайскі лёгенькі плашч, намагаюся думаць пра штосьці цёплае, санлівае… Але дзе там! Лапаткі ажно ўздрыгваюць ад зябкасці, а зубы вось-вось увойдуць у зусім музычны, у цымбальны, чорт вазьмі, настрой. Цярпі, рыбак, уранні не пакаешся!..
Добрыя хлопцы — Генадзь і Мікола. Асабліва, як мне здаецца, Генка. А дружаць яны, паэт з матэматыкам, так, што, збоку гледзячы, — весела. Калі напрадвесні паэтава Зося нарадзіла першынца і неўзабаве паехала з ім да бабулі,— матэматык узяў свой халасцяцкі чамадан і прыйшоў з Інтэрната да «аўдавелага» Генкі. «Бо сумна…» Зрэшты, і гэтага, магчыма, не сказаў. З маўклівых ён, Мікола, з тых нават, што здаюцца сухаватымі,— хоць зрэдку і замармыча якую-небудзь мелодыю, а то і ўсміхнецца, заўсёды разумна і шчыра.
Зосіна фота Генка нам паказваў. Гляджу, і здаецца, што здымалася яна — ужо мамай. Бачыш, як губы зведзены, колькі рашучасці ў вачах. «Я, сам ведаеш, і кахаю цябе, я і пакорная, але прабач, голубе, — ёсць у мяне ўжо і тое, за што, калі хочаш, мы зможам і пасварыцца, за што я і пабурчу, няхай сабе, па-твойму, і непаэтычна…»
— Маладзец, — кажу я Генку і шкадую, што няма яшчэ здымка сыка, што я іх з мамай на гэты раз не пабачу.
Мне і цяпер вось хочацца ўявіць Генкавага наследніка, параўнаць яго, скажам, з маім… Ты цяпер недзе спіш сабе, залатабровы мой ды чарнавокі!.. А Генку я люблю даўно, хоць ведаю толькі тры дні. Бо я калісьці, пішучы, уяўляў такога вось студэнта і паэта і думаў, баяўся, што ён — маё ўяўленне. А ён вось жывы. Праўда, Генка ўжо стаў са студэнта настаўнікам, але затое ён куды лепшы за тое маё ўяўленне аб ім, хоць вершы яго і «навелы» яшчэ слабаватыя. Пакуль што. Учора ноччу, калі мы, раз-вітаўшыся з даяркамі, Раманам і дырэктарам, селі на калгасны грузавік з бітонамі і патрэсліся лесам ды полем у зялёны гарадок, мы з Генкам гаварылі пра нашу любімую справу. Між іншым, і пра такое:
— Чуў — да дзяўчат гэтых прыязджалі летась «пысьмэнныкы з газэты»? Запісвалі многа, здымалі, абяцалі надрукаваць. Хлопцы, кажуць, яшчэ маладыя. I вось ужо год у газеце нічога няма. Наколькі я памятаю, няма, не было і ў часопісах. Падманулі «пысьмэнныкы». А чаму, як ты думаеш?
— Надой нізкаваты. Хваліць няма за што, біць — пакуль што таксама. От сабе, проста жыццё «без характэрных рысаў сучаснасці». Калі тыя хлопцы і захапіліся чым, дык знайшоўся старэйшы, паправіў.
— Ну, а папраўдзе?
— Вы самі бачылі — людзі цудоўныя. Боязна робіцца: як напісаць пра іх дастойна?..
«Напішаш, Генка, — думаю я цяпер, — напішаш, чыстая душа, толькі самім сабою будзь, не палохайся нізкіх надояў, а заўважай перш за ўсё чалавека. I не вучыся цвёрдай сухасці ды слізкай гнуткасці ў таго, хто доўга лгаў і ўсё аддаў той баязлівай ці карыслівай мане. Усю душу сваю, нібы торбу пустую, дзіравую, выпетрыў, а пісаць яшчэ хоча I сёшгя. Ды не проста пісаць, а па прывычцы — вучыць…»
— Чорт бы вас нечага камарыны пабраў!.. — Думкі мае абрывае Андрэеў рашучы бас. — Ты спіш? Світае. Давай будзем грэцца.
I праўда — днее. Зацягнула, як быццам па дождж. Суцэльная матавасць і халодная, нерухомая ртуць — і хмары, і вада, і раса, якою ўкрыта ўсё, за выключэннем хіба толькі вогнішча. Мы падмацоўваем яго з бясконцага запасу сухога аеру і галля. Агонь — няхай жывуць піянеры! — усцешана бухае ўгару і пачынае з азартнай прагнасцю трушчыць сушняк. А мы стаім і ўдзячна грэемся, як старыя, нямоглыя пілігрымы, працягваючы да полымя ледзь не дрыжачыя рукі.
Ды вось сігнал трывогі — пляхае першы шчупак.
— Але ж, брат, і вялікі! — зусім упэўнена здзіўляецца Андрэй. — Пайшлі.
I я ўжо чую, а потым яшчэ і яшчэ раз — усплёскі зусім незвычайнай, хвалюючай сілы. Бяром… дзе там!.. — хапаем халодныя, росныя спінінгі і, пакінуўшы гаманлівую чырвань, спятпаемся туды, вышэй па плыні, дзе мясціна, як гаварылася ўчора, найлепшая…
Пэўна ж, за нейкім трэцім закідам Андрэй бярэ!.. Сяледчыка, праўда, а ўсё ж… Ну, а ў мяне, трасца ёй, «барада»!.. Белая жылка «нуль і сем» — знарок лса, зараза! — чортведама чаго заблыталася так, што і хочучы не зробіш… Ды, збоку гледзячы, я гарачуся не надта. Я ўспамінаю нават тую хітрую свякроў, якая так вось вывучала маладую нявестку — як яна ніткі разблытвае, што ў яе за натура. Што ж, калі ты ўжо, ціхмана-патайная Ясельда, такая свякроў для мяне… Цьфу! Не свякроў, а цешча… Мачыха нават. Але пачакай. Так. I вось так. Ну і ўсё! А цяпер мы не пойдзем следам за дзедам — няхай сабе ён адзін шаломіць раку ў той бок — мы рушым уніз, дзе таксама мясціна. Ану!..
Хлопчыкі, хто мне паверыць, што, дальбог жа, з першага закіду!.. Спачатку быў штуршок, які ашуквае амаль таксама, як ламачына ці доўгі зялёны хвост багавіння. Але за ім, за няпэўным штуршком, хвалюючым прадвеснікам перамогі, пачулася сунраціўленне!.. Ён — таямнічы і, напэўна ж, агромністы, ён — спачатку туга, упарта паводжваў у бакі, а потым нябось паказаўся. Павярнуўшыся бокам, сагнуўшыся дугой, светла-зялёны ў кропачку, а ўсё ж такі ішоў… I гупнуўся на бераг, у траву, акропленую ртуццю.
…Сустрэчы, уражанні, роздум… Цудоўна ўсё гэта, непараўнана.
Аднак нядрэнна таксама, калі яна, рыба, не толькі «бяроцца»… Сядзіш ты, скажам, каля вогнішча ды грэешся ўжо не адным агнём, але і думкай, што вось і ў цябе тым часам, які ты там ні рыбак, а ўсё ж у беразе, у той вунь, зусім звычайнай дагэтуль завоінцы пад лазовым кусцікам стаіць на прывязі, як жарабец, во такі во шчупак!..
Калі ўжо чалавек узяўся за таптуху, дык надзене, вядома, і вопратку адпаведную: самую ні на што не патрэбную старызну — порткі, ватоўку, шапку, якія потым і сохнуць на плоце, і зімуюць недзе разам з сеткай.
А мы з Андрэем, як выпадковыя сёння таптушнікі, лазім па-гарадскому — у трусах ды ў майках, з непакрытай галавою. I вада на нас цурчыць з паднятай сеткі не надта прыемна, і ногі мы даволі грунтоўна паабдзіралі ў асацэ ды карчэўі, і камары ўжо намі пачалі цікавіцца бліжэй…
На беразе, за аерам стаіць трэці наш кампаньён — трыццацігадовы, здаравенны Валодзя, прыгажун з амаль дзіцячай усмешкай дабраты і нібы вінаватасці. У адной руцэ ў яго неразлучная папяроса, у другой — звычайная авоська з неспакойнай драбнарыбіцай.
— А ўсё-такі,— гаворыць ён, — хараство тут якое, хлопцы, у вас і рака, і луг, і лес…
Мы не спяшаемся з адказам, мы занятыя. Якраз Андрэй заходзіць, падводзіць свой бок таптухі да аеру, мы топчам ад зелля ў сетку, а тады — самы цудоўны момант! — паднімаем. I зноў хоць сціпла, але ўсё ж пацвярджаецца ўпартая народная праўда: «Рыба, браток, у Нёмане ёсць!» Гэтым разам у нас — не шалпатушкі-плоткі, не акунькі ці яршы, а сам ягомасць Шчупаковіч! Адцэджаны ў кулі, ён — зялёнай маланкай — замітусіўся па багавінні, па ніцяных клетачках, пакуль не квэкнуў у мокрай і прагнай руцэ. Толькі шпурнуўшы яго на бераг ды спусціўшы сетку ў ваду, Андрэй адказаў:
— Хараство, браце Валодзя. Зрэшты, так мы яго і рабілі, каб хораша… Сюды, сюды… Лявей. Пад гэты вось падазроны аерчык…
Нам ані крышку не холадна. I трэба было б гэтаму здзіўляцца, — позні вечар, палавіна жніўня, — але мы не здзіўляемся. Мы тут прымаем і цяпло і рыбу, як ад бацькі… Лезем па самыя ноздры ў ваду, здымаючы, між іншым, назол-камароў, падводзім, топчам, вымаем, кідаем на бераг — прагныя і шчаслівыя хоць цяпер, пасля няўдачлівага дня са спінінгам.
Не заўважаем, што і цямнее сёння не ў час, што і пагруквае з усіх бакоў… Ідзём мы ўздоўж другога ад прывалу берага, супраць вады, думаючы вось-вось вярнуцца на шырокі плёс, дзе ў водарасці нашаломім, вядома ж, нямала і плотак і шчупакоў… Гэта не толькі надзея, а нават упэўненасць.
Ды тут пачынаецца дажджавая прыстрэлка.
— Канец, відаць, ці яшчэ мо паходзім? — без ценю панікі ў голасе пытаецца з-за аеру наш суха ііутпы энтузіяст.
— Не, брат, усё ж такі канец!
I мы, тры Ермакі, плывём — адзін з узнятай авоськай, а двух, цягнучы сетку, — наўскасяк, на свой бераг, смеючыся пад буйнымі кроплямі, што ўжо малоцяць па вадзе і па нашых галовах зусім па-дажджа-вому густа, спорна.
«А ён і праўда — быстры Нёман», — думаю весела і з міжвольнай трывогай…
Пад густым, напорыстым ліўнем далятаем да нашай палянкі.
Сядзім у «Пабедзе», закрыўшы вокны і ветракі, і гэты наш, з усіх бакоў ашклёны, домік грыбам пры-горбіўся пад несусветным патопам. Маланкі ўжо не проста бліскаюць, а бесперапынку зыбаюцца ды зыбаюцца — у вокнах, у лесе, над лесам — бясконцым, таямнічым, ледзь не жудасным агнём. Бязлітасная, ураганная артпадрыхтоўка грому!..
Ну, пра гэтую ночку гаворка будзе, бясспрэчна, асобая! Як пра люты мароз і завею ў маім маленстве, калі суседскі конь прыйшоў ноччу з дровамі адзін, а самога дзядзьку Васіля толькі ўранні знайшлі на лузе ўдубянелага. Як пра тое жахлівае лета, калі збажына пасля граду была нібы пацягнута, з зямлёй змяшана вялізнай прулсыноўкай. Як пра тую, другую, грымотную ноч, калі пярун ударыў на лузе ў будан, забіўшы адной стралою дванаццаць касцоў…
Ды наш «будан» — мы ўспамінаем пра гэта ўголас — ізаляваны ад зямлі гумавымі скатамі, да таго ж ён не працякае, і мы яшчэ — хоць і не вельмі — маладыя. Мы, вядома, не толькі маўчым ды курым: і смеш-нае ўспамінаецца, і песня просіцца з душы… Хоць гром лютуе, ірвучы на кавалкі неба, хоць не гаснуць маланкі, а лівень лажыцца на нас непрадзьмутай сцяною імклівай і шумнай вады, якой не будзе ні канца ні краю…
Так, ні канца ні краю. Пра гэта бесстаронна цікае нам, направа ад руля, гадзіннік з асветленым цыферблатам. Гадзіну адлічыў, другую… Хутка поўнач.
Тады толькі лівень пачаў аціхаць.
— Нехта ходзіць…
— Ды што ты?
— Ну, браце Валодзя, слых у цябе — ідэальны.
— А вы прыслухайцеся самі… Во!
Адчыняю пярэднія дзверцы і, высунуўшы галаву пад дождж, гляджу назад, дзе паляна і, пад абрывам, рака.
У зіхаценні апошніх маланак на фоне неба чорным, мокрым рыцарам з'яўляецца закапюшонены коннік, а збоку, каля пярэдніх конскіх ног, купінаю чарнее куды больш празаічны і варты жалю «друг чалавека».
Гэта — Арцём, ляснік, і ягоны памочнік, калматы, маўклівы Званок.
— Э-гей! — крычу я, але «рыцар» ужо і сам пачынае злазіць з каня. Падыходзіць.
— Ну, як вас тут, не заліло? Лінуў дык лінуў, халерыя на яго! Дзірка прарвалася ў небе…
— Давай, Арцём, сюды ў церамок.
— Ды мне тут у маім балахоне сушэй, чым вам. А ўжо ж і дажджу во няма. Вылазьце.
I праўда — дажджу больш няма і, здаецца, не будзе.
Пацвярджаючы гэта, калматы Званок моўчкі прасунуўся ў наш кружок каля машыны і з асалодай, рыўком страсянуўся, сьшануўшы навокал процьмай халодных кропель.
— Пайшоў, халерыя!
— Вогнішча, хлопцы!
Паліва мы нарыхтавалі яшчэ ўдзень, ды вунь якую горбу. Але куды ты ткнешся да яго цяпер з запалкаю… Што ж, абліваем ламачча бензінам, і, насуперак усякай макрэчы, полымя выбухае радасцю перамогі.
Калі Андрэй адкаркоўваў бутэльку «сучка», Арцём, таксама прысеўшы каля раскладзенай на газеце закускі, сказаў:
— Ледва дастаў. Каб не Петрык, так і прыехаў бы я з пустымі рукамі. Усё падчысцілі — і соль, і мыла, і гарэлку. «Вайна!..» Ды што ты, браце, хочаш — людзі напалоханыя. Яно ўжо, скалсам, гадоў колькі? Семнаццаць ад партызанкі прайшло, а многія — хто і дзіцем быў тады — памятаюць.
— Ну, Арцёме, бяры, брат, ды цюкнемся.
— Будзьце, хлопцы, здаровыя! Як там яно ні было, а во сядзім ды выпіваем…
Ён тыцнуў белую пластмасавую чарачку пад свой шырокі нос і аддаў яе мне пустую.
— Каму гэта, вядома, хочацца, — зноў пачаў тое самае, жуючы. — Ды яшчэ каб праз каго, а то ж ізноў праз таго самага шалудзьку. Аданавар гэты — ён жа тая самая халерыя, што і Гітлер…
— Нічога, Арцёме, — усміхнуўся Андрэй. — Трэба будзе, дык пойдзем.
— Яно, вядома, пойдзем, куды ж дзенемся.
— Ведаеш, Валодзя, — сказаў я. — Арцём Сцяпанавіч — адзін з першых у нашай ваколіцы партызан.
— Ат, першы, — нібы адмахнуўся Арцём. — Разбярэшся там, хто з нас быў першы. Тут першы я, там першы ён. У многіх тады іншых думак не было. А калі ўжо гаварыць пра першых, дык во яны, канса-мольцы! — Ён тыцнуў шчопцямі з кавалачкам агурка ў Андрэя.
Андрэю было васемнаццаць, калі яны, група вясковых камсамольцаў, выйшлі вясною сорак другога года ў пушчу. Туды вунь, у гэтую мокрую цемру за Нёманам. А праз тыдзень пачалася першая прачоска. Эсэсаўцы, рэгулярныя карнікі — супроць сяк-так узброеных, неабстраляных дзецюкоў. Смяртэль-ны жах і бясконцая — калі лічыць яе не на мірныя дні, а на безліч ваенных гадзін, — без сну, без яды і вады мітусяніна, уцяканне. Пажары лясных хутароў і першыя трупы: на дрэвах, у прысаку родных хат… Тады быў і зацверджаны іх малады, паэтычна прыгожы патрыятызм, зацвердлсаны першымі стрэламі па ворагу, першымі пападаннямі, першымі ранамі і першай ахвярай…
Пра гэта я гаварыў Валодзю трохі раней. I мне цяпер двойчы прыемна… Наогул радасна — за Беларусь, за двух яе партызан-гвардзейцаў. Няхай любуецца мой сібірак, што там і нарадзіўся, што сюды прыязджае куды ахватней, чым у Сочы якія ці ў Ялту. Дык вось табе, хлопча, зямля тваіх бацькоў, вось яна — наша лясная ды палявая старонка, наш бацька Нёман і наша вясёлае вогнішча!.. I Валодзя, якому ў вайну было дзесяць — чатырнаццаць год, начытаны, з тонкаю душою Валодзя глядзіць і слухае з вельмі прыкметнай цікаўнасцю ў вачах.
— Таксама, браце, як цяпер падумаўшы, смеласці трзба было, — гаворыць Андрэй. — Вырашылі мы пусціць эшалон гэты якраз там, дзе яны менш за ўсё спадзяюцца: каля самага моста, каб з насыпу вы-сокага кульнуўся. Паўзём. Авосень — цёмна, гразка! Іван Капуста — хлопец быў! — паўзе спераду, я за ім… Душа, браце, пяе на найвышэйшым напружанні асцярожнасці. А потым я дагнаў Івана ды цап за бот, каб спыніўся. А ён, браце, са страху, ад нечака-насці — шануючы вас — калі вухне!.. Я, браце, ну хоць ты ўдушыся ад рогату — не магу… Ен у злосць… А ўжо насып вось-вось, перад намі…
— Тады ж цябе там, мусіць, і ранілі, і пабілі вас там нешта многа. Ці не там?
Арцём з другой, суседняй брыгады: за даўнасцю можна і пераблытаць.
— Не, браце, тады мы справіліся чыста. I эшалон той пусцілі, і вярнуліся. Хоць дыхту нам трохі далі таксама.
Паўза. А потым не вельмі каб ахвотная даведка:
— Ранілі мяне, Арцёме, каля Войнавага хутара, на днёўцы… Можа, хлопцы, яшчэ па адной?
Зноў паўза, трэск агню і вялае закусванне.
— Было, — гаворыць пасля Арцём. — Было, як ты кажаш, і страшна, было і весела. — Ён хрыпавата смяецца. — Раскажу я вам, хлопцы, бо і самому, бачыце, смешна!.. Паехаў я са сваім аддзяленнем у Баб-ровічы, млын той багаты разбамбіць, што немцам меле, халерыя на яго. Заведуюшчы там зладзюга, падла, ажно вочы круцяцца. «Напішыце мне, — кажа, — таварыш начальнік, што вы ў мяне не дзве тоны мукі ўзялі, а тры. Мне — для адчотнасці». Узялі мы там усё, што змолана было, — вазоў, здаецца, з сем… Не, браце, восем! I паехалі. А хлопцы мае, гляджу ў дарозе, як цюцькі, п'яныя, амаль усе. I сам я не разбяруся, варона, як ён іх там напаіў? Той халерыя — «для адчотнасці». Ну, браток, і намэнчыўся ж я з імі тады! Тут трэба ціха, а яны… Мала ім, што спяваюць, дык яшчэ дужацца шчапіліся на дарозе.
Сашку Тамашыку руку вывіхнулі. А ўжо сюды, да Нёмана пад'язджаючы, каля саменыш Вербалоза віч, Рэдзыса Хведар, гугніла, убачыў, што нейкі дзядзька-пагарэлец вязе настрамак нажабраванай саломы. «Ці пацэлю я, — кажа, — яму ў дугу?..» Ну, тут ужо я яго прыпёр: «Такую тваю, растакую, застрэлю!..» Затвор ягоны ў кішэню сабе палажыў. А ён, халерыя, кажа: «Страляй! Я ракам на дарозе стану, а ты мне, — кажа, — пацэль!» От дзе мармоліна!.. «А не пацэліш, — кажа, — дык ты тады станавіся!..» Ну, я яму толькі па карку заехаў тады. Дзеці ж у цябе, дурыла ты, думаю, маці старая, жонка, дый сам ты хлопец як хлопец, калі не п'яны…
Мы смяёмся. Але мне і шкада адначасна, і крыўдна як быццам, што ўсё гэта сёння — так спрошчана, нават міжволі прыніжана, так не ў тон таму сапраўдна гераічнаму, пра што я нямала гаварыў Валодзю перад гэтай сустрэчай, сам-насам. Не такога хацелася б для яго — каб пачуў… Ну, хоць не толькі ўжо аднаго такога!
I таму я з прыемнасцю заўважаю, што і Андрэй таксама не вельмі здаволены нашай гаворкай. Бо вось ён звяртаецца да Арцёма:
— Ты, браце, раскажы, як вы Баравічка з нямецкай бальніцы ўкралі.
— Ага, укралі,— згаджаецца Арцём. — Трох нас паслаў тады камбрыг: Гоцку, Мяжэвіча і мяне. «Не дазволю, — кажа, — каб мой найлепшы разведчык у фрыца смерць пакутную прыняў…» Яны яго пад-стрэлілі і ўзялі. А там у нас, у гарнізоне, быў сувязны. Нават у бальніцы той самай рабіў. Дык ён выйшаў ажно да першай хаты, чакаў нас. I ноч такая адпаведная была — хоць пальцам у вока. Прыйшлі мы, вартавога цюкнулі, сувязнога гэтага для адводу звязалі, нават хустачку ў рот яму ўперлі. А самі — за Баравічка, да саней яго вынеслі ціхенька і — алёп!.. Халерыю ты зловіш, а не нас! Дый з кулямётам мы былі. Гоцка Косцік насіў тады «Дзегцярова».
Як гэта проста ўсё, як звычайна, Арцём!.. Штосьці сёння не клеіцца ў нас. Намякнуць, каб ты расказаў, як тут твой «кляты» ўзвод (ужо не аддзяленне, а конны ўзвод, якім ты пасля камандаваў) тры дні недалёка адгэтуль трымаў на Нёмане абарону, як немцы не прайшлі, нягледзячы на мінамёты і танкеткі? Што ж, ты і з гэтым таксама згодзішся: «Ага, не прайшлі… Мы іх тры дні трымалі і не пусцілі…»
Ёсць чалавеку пра што расказаць, ёсць што ўспомніць і чым, не прыхарошваючы, пахваліцца. А ён вось зусім празаічна гаворыць, прыўзнімаючыся на калені:
— Давайце, хлопцы, мо трохі паспім? А то будзем заўтра носам, халерыя на яго, кляваць увесь дзень. Галля насцелем, ды ля агню… Ляжаць усё ж такі лепш, чым сядзець у машыне…
I мы рыхтуемся да сну. Бо ўжо навокал вогнішча сырая цемра пачынае так прыкметна шарэць, што заўважаюцца не толькі блізкія дрэвы, але і цярплівы леснікоў верхавік, які тым часам спіць па-свойму, на нагах, сяды-тады гайдаючы страмёны партызанскага, даўно старэнькага сядла.
Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Рэбры прыходзянца напоперак галін. Мулка, вядома, але ляжым. Гамоніць роўным, пругкім гулам полымя, часамі трэсне, нібы раскалоўшыся, сучок. Зверху — не-не дый ападзе з ліста якая-небудзь зусім лішняя кропля, лузгануўшы па плашчы або да злосці спалохаўшы тваё вуха.
«Ужо гэты дык мог бы, — нібы нават капрызна думаю я пра Андрэя. — У яго ж не толькі ёсць аб чым расказаць, але і можа ён, калі ў часіну ціхай шчырасці, удвох, утрох… А зрэшты, чаму яна, тая часіна, павінна была прыйсці да нас іменна сёння, цяпер? Таму, што я хацеў бы вельмі, каб Валодзя пачуў?.. Я раскажу табе многае сам. Бо мне наогул трэба вельмі многае і вельмі добра расказаць пра такіх вось, як гэтыя, шчырых работнікаў нашай вялікай справы. Каб не пайшло ў нябыт, каб не развеялася, пашумеўшы мясцовай легендай, каб не зацерлася ў памяці пакаленняў тое, які тут, над нашым Нёманам, палымнела чырвонай стужкаю на аўчыннай кубанцы, грымела помстаю і маладым, пераможным смехам беларуская партызанская слава…
Не трэба толькі шумных слоў, не трэба імі абражаць непаказную, народную сціпласць сапраўдных людзей…»
Успамінаю, што было днём, як ён ляжыць на высокім абрывістым беразе — разам з намі, ды трохі наводшыбе — наш малады яшчэ Андрэй. Задуманы.
Усе мы маўчым, хто курачы, хто таіс. Глядзім на ціхую ў гэтай глыбокай завадзі ваду, у якой хвалююча, успамінам маленства адбіваецца нагрувашчанне белых аблокаў і мяккая, сакавітая просінь. Глядзім на луг за ракою, дзе стагі ўжо шарэюць, выгараючы на сонцы, а пакоша пацягнулася вясё-ленькай атавай. Глядзім час ад часу і на аблокі ўгары, на іхнім, як і належыцца, месцы… На фоне гэтай бела-лілова-блакітнай прыгажосці, лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы. Не, больш. Далей яшчэ вунь. I лічыць не хочацца, — так многа. Пленум нейкі ці манеўры перад адлётам… У нас тут, за лесам, цянёк. А за ракою, на лузе, — яшчэ ўсё сонечна: недзе далёка за намі сонца толькі што пачынае ісці на пасадку. У велічным спа-коі працавітых дзён, у плённай жнівеньскай спеласці.
«Пра што ён думае?» — гляджу я на Андрэя спадылба, падпёршы падбародак пастаўленымі адзін на адзін кулакамі.
На тым баку стаіць над самай вадою бярозка. Адна, нібыта выбегла з дзявочай чарады, каб паглядзецца ў такое вялікае, чыстае люстра. Маладая, а колькі на ёй залатога лісця!..
«Пра што ж ён думае?.. А, ведаю!»
Пытанне гэтае і мой адказ — цяпер ужо не поўнасцю такія, як былі тады, удзень. Я гавару фактычна: «Пра што ён думаў?» I да ранейшых здагадак, неразрыўна сплятаючыся з імі, далучаюітца новыя.
Успамінаю словы, сказаныя тут, пры вогнішчы: «Ранілі мяне, Арцёме, каля Войнавага хутара, на днёўцы».
За звычайным, нібы і сапраўды толькі даведачным гучаннем гэтых слоў мне цяпер уяўляецца не тое, як яны, хлопцы, прарываліся з варожага агнявога кальца, як чатыры жыцці абарваліся, кожнае жудасна і прыгожа па-свойму… Бачу чамусьці другое, — ужо аголены лістападам бярозава-пярэсценькі гушчар і дол, нібыта для прыхільнай цішыні, багата высцелены жоўтым лістам. Тры буданы, у адным з якіх ляжыць паранены ў нагу дзяцюк. Два іншыя буданы — пустыя: атрад пайшоў на заданне. А з Андрэем астаўся кульгавы Петрык. I цяпер толькі ясна зрабілася, які гэта добры хлопец. I даглядае цябе, нібы маці, і ў душу не лезе. Шбыта вы тут удвох і нібыта адзін ты ляжыш на саломе, накрыты нядаўна чужым, а цянер ужо толькі народным, ласкавым кажухом. I непрывычны боль першай, няўмелымі рукамі перавязанай раны не такі для цябе невыцерпны, як боль па сябрах…
На змярканні параненаму чуваць было, як недзе — то бліжэй, то зноў далей — шамацела лісце пад на-гамі ў кагосьці… Можа, Петрык кульгае, так цяпер жаласна для цябе, а ўжо ж даўно, ад роду заграбаючы правай нагой? А можа, нават дзік, за ветрам не чуючы, падышоў?..
Ды вось шамаценне тое пачулася бліжэіі. I Петрык, якога дагэтуль нідзе не было, мужчынскім голасам крыкнуў: «Стой! Хто ідзе?»
Андрэева рука сама знайшла на саломе пакарбаваную ручку нагана. Дарэмна — галасы свае: Петрыка і яшчэ нечы, так трывожна знаёмы…
Вось зноў шамаціць лісце. У светлым трохкутніку выхаду з'яўляецца цёмны, гледзячы знізу, магутны сілуэт.
— Сынок, ты тут?
Эх, бацька, бацька!.. Няўжо гэта той самы ты, што, пілуючы на прыгуменні дошкі, стаяў на сталюгах і зверху пасмейваўся з сыноў? А потым, як Бульба, дужаўся з імі і рад быў, як сам казаў, у дзве столкі: што і хлопцы выраслі, дый ты яшчэ не ўломак, нават большага гэпнуў… А цяпер вось маўчыш, пазіраючы ў змроку на меншага. Што маўчыш — каб не плакаць?..
— Пайду я ўжо, мусіць, — глуха азваўся ён, пасядзеўшы побач. — А ты папраўляйся. Я мацеры так і скажу, што ўсё добра. А ты папраўляйся… — Пашамацеў саломай, устаў.— Прымаразкі бяруцца…
— Вы, можа, боты мае абуйце, — сказаў няпэўна сын. — У кутку вунь там. I анучы, здаецца, у ботах.
— Хэ, тожа мне салдат!.. Пайду. Ну, будзь здароў!..
Пайшоў. У чужую вёску, у чужую хату. Яшчэ ўсё босы, па пякучай шэрані. I без шапкі. Такі, як выбег з пажару…
I хада яго доўга, бясконца доўга шамацела ў бярэзніку насцілам лісту.
I сёння вось шамаціць — праз дзевятнаццаць год…
…Тады ж, калі мы ляжалі на беразе, Арцём спытаўся ў Валодзі:
— Дык вы з Сібіры? Ад белых, можа, мядзве-дзяў?
Той засмяяўся.
— Ну, ад мядзведзяў — не, а вось алені дык ад нас ужо недалёка, адзін чыгуначны перагон.
— Алені — яны, відаць, такія, як ласі? Спытаўся Арцём не таму, што нібыта не ведае, а хочучы нешта сваё расказаць. I расказаў, як летась увосені сустрэўся на сцеясцы з ласём. Сахаты пары шукаў якраз і быў, вядома, вельмі злосны…
— Гэты во выручыў,— паказаў Арцём на Званка. — Каб не ён, дык невядома, што і было б. То маў-чыць усё, а то дык калі кінецца на гэтага лася!.. А лось — такая вунь, хлопчыкі, звярына! — унурыўся ды на яго! А конь мой — дарма, што ціхі — на дыбы, крутнуўся на месцы, халерыя, ды ў гушчар. Як я там толькі рук ды галавы не адарваў, уцякаю-чы?.. I партызанку — хлопцы лс ведаюць — і фронт прайшоў, а дальбог лса ж, ніколі, здаецца, так не спалохаўся!..
Успамінаю, як быў забіты над Нёманам храбры нямецкі маёр. Трохі вышэй ад гэтага месца, на лузе.
Перад пачаткам блакады нейкі тройчы ардэнаносны франтавік яшчэ загадзя, напярэдадні падскочыў на матацыкле да той «фарфлюхтэр флюс»[20], з намерам паглядзець, чаго тут і каго тут так баяцца тылавыя пацукі, адкормленыя зондэрфюрэры і розны неарыйскі паліцэйскі зброд. Пад'ехаў на матацыкле з каляскай, сам за ручным кулямётам, а фрыц у касцы — за рулём. Спыніўся на высокім беразе, глядзіць цераз бінокль на някошаны луг за ракою, заліты нізенысім сонцам, на котлішчы і зямлянкі двойчы ўжо спаленай партызанскай «Масквы»… «Фарфлюхтэ вюстэ!» [21] Заўтра мы пройдзем у вашы бандыцкія логавы!..
Бінокль яшчэ быў ля вачэй, калі па абодвух ваяках паласнула аўтаматная чарга.
З кустоў на тым баку, толькі праз момант, патрэбны, каб распрануцца, выйшаў голы мужчына і, з пісталетам у зубах, сажонкамі пайшоў напоперак быстрай плыні… Жывы быў толькі матацыкл: ён усё тырчаў, гатовы зноў сарвацца з месца.
А ўжо адтуль, дзе маёра чакалі, у адказ на чаргу прыйшла першая міна — на выручку. Яна разарвалася, праўда, далёка на лузе, аднак і марудзіць нельга было. Упяўшыся, чалавек крануў з месца нагружаны шэра-зялёнай падлай матацыкл, дакаціў яго да абрыву: нырай!.. А сам — з трафейным кулямётам у левай руцэ, над сабою, і з пісталетам зноў у зубах — паплыў назад.
Другая міна разарвалася ў вадзе. Ды ён ужо вылез на бераг. Адтуль — з іх боку — пачуўся трэск матацыклаў… Трэці выбух узрыў лугавую макрэчу якраз на ягонай дарозе ў лес. Чацвёрты ахнуў пра-вей… Ды чалавек ішоў — не бег. Нават і апрануцца збольшага паспеў — трохі адразу, у кустах, а то дык на хаду, пакуль схаваўся ў першым бярэзніку…
Так, гэта быў Арцём.
У тыя дні душа яго была ахоплена страшэнным болем…
Ціха ўстаю. Не разбудзіў нікога. Толькі Званок, не паднімаючыся, спакойна глядзіць на мяне і прыязна матлошыць па траве хвастом. Вогнішча хоча галля. Праношу з горбы абярэмак і кладу. Праз нейкі момант, сабраўшыся з духам, полымя прабівае яго, уздымаецца са здаволеным гоманам.
Днее. Нібы добрыя вочы з-пад злосных брывей, з-пад хмарнай навісі цёпла глядзіць зара. Хмары паднімуцца, сонца ўстане. Будзе яшчэ адзін ціхі, пагодлі-вы дзень. Як гэта проста ўсё — дзень пасля ночы — і як гэта радасна.
Дзень пасля ночы. А ноч перад днём? Тая ваенная, навальнічная ноч…
Успамінаюцца словы: «Было і страшна, было і весела…» Гэта, Арцём, гучала ў цябе… ну, проста як адгавор. Бо страшнае тваё няможна часта згадваць уголас.
Новая хата ў адной з наднёманскіх вёсак. Садок на градах, у агародчыку кветкі. I часта тварык дзіцячы за чыстай, вялікай шыбінай, — як толькі хто стукне брамкай. У хаце на сцяне — выцвілы здымак пад шклом — партызанская конніца, цэлы ўзвод, і камандзір у кепачцы, Арцём Маляўка. Побач — тры ружы з лісцем — дзіцячая вышыўка, «ланцужком». А над усім гэтым — восем фотапартрэтаў. Цьмяных, з бязлітаснай рэтушшу, перазнятых ды павялічаных з маленькіх, пяцімінутных здымкаў мясцовага аматара ці валачашчага партача. Бацька і маці, таксама, як яны, старая цётка, малодшыя Арцёма-вы сястра і брат, першая жонка з дзвюма дзяўчынкамі.
Усе яны загінулі тут, у роднай вёсцы.
Дзевятага фотапартрэта няма. Мішку яшчэ не здымалі, здаецца, ці, можа, прапаў яго здымак. Пяць год было сыну. Казалі, ён уцякаў. Таму і магіла яго была за гумнамі.
Была. Бо летась іх з чатырох магілаў перанеслі ў адну, над якою паставілі помнік. Дзвесце шаснаццаць чалавек. Так падлічылі раней, па памяці, кожны сваіх. А Мішку адкапалі аднаго.
Бацька сам яго пераносіў. I сам расказваў мне, што ў той магіле наводшыбе разам з астанкамі сына быў яго мячык.
«Чырвона-сіні, вялікі. Нібы сягоння помню, як я яго купляў… Палажыў яму мячык той зноў…»
Бачу самотную хату над возерам, безыменнага дзядзьку-палешука. «Такыі, таварышу, раны нэ хочуць гаіцца…»
Адны не хочуць, а другія і зусім не гояцца. Колькі іх прынесла нам вайна?.. А ўсё ж: «Як трэба будзе, дык пойдзем, нікуды не дзенемся». Гэта — шэра, ды гэта затое не фраза. За ёю — вера, якую ўжо гартавалі…
Зноў Арцёмава дабрадушная ўсмешка: «Разбярэшся там, хто з нас быў першы…»
I сапраўды — што назваць пачаткам яго, Арцёмавай, партызанскай біяграфіі? Ці майскі вечар у сорак другім годзе, калі ён, пакінуўшы сям'ю, пайшоў з групай аднавяскоўцаў у гэты вось лес — улсо не з сякерай, без воза, а на вялікія гістарычныя справы? Ці тую восеньскую ноч сорак першага, калі ў акенца яго хаты пастукаў самы першы ў нашых ваколіцах партызан? Ці той чэрвеньскі дзень жахлівага, незразумела ганебнага адступлення, калі ён, шэры ды ціхі бядняк, падняў на дарозе і, азірнуўшыся вакол сябе, панёс у зараснік першыя тры вінтоўкі?..
«У многіх тады іншых думак — не было».
Якія словы патрэбны, каб як след расказаць пра цябе, пра ўсіх такіх герояў — радавых і сапраўды незамянімых?
«У мяне ёсць таксама медалі,— казаў ён учора, зусім прастадушна здаволены. — Адзін „За адвагу“, а другі партызанскі, жоўценькі. А ўжо за фронт нічога не далі. Я там шафёрам быў. На міну раз, халерыя, наскочыў. У Германіі. Толькі пыл і дым, слупам ахнула ўверх, — больш нічога не помню. I галава цяпер часта баліць…»
I ў параўнанні з суседзямі трохі больш сена карове — прывілегія лесніка.
Больш ты як быццам нічога не хочаш. А пра мінулае нават расказваць не любіш. «Што я — адзін такі?» Гэта — не словы твае, я такога не чуў, гэта — думка, і думка глыбока народная. Гордасць і боль прыкрываючы, ты нават смяешся і цягнеш наверх, каб весялей было, тую, не вельмі часам і прыгожую партызанскую будзёншчыну, якое яшчэ ўсё баяцца і тыя, што пішуць, і тыя, што вучаць пісаць…
— Сонца ўсходзіць.
— А, гэта ты, Арцём. Здароў!
Стаім на беразе, глядзім на ўсход, дзе — перад сонцам — учарашняя, «Андрэева», бярозка… Адалей пушча, думаю, дзе на лядах — рады сасонак. Толькі адну чамусьці бачу, буйным планам, з кроплямі серабрыстай расы, што вось-вось зазвоняць, як тыя мае, над Бярозай… У гушчары, над зарослаю рэчкай — цыбатае, бурае ласяня цягне губамі і плямкае, нібы жуе, аерыну, пакуль што толькі гуляючы. Хопіць яму і матчынага малака. А ласіха стаіць па чэрава ў вадзе. Напілася і, не спяшаючыся, угматвае, смачна жуе вялікія плывучыя лісты лілеі, разам з якімі да пысы яе асуджана гайдаецца-плыве пяшчотна белая, з сонечным «сэрцам» кветка. Хутка сонца паднімецца, і Нёмнава быстрая вада, у якую глядзіцца бярозка, заблішчыць, ажыве, зайграе…
Хораша, Валодзя, у нас — учора ты нездарма захапляўся!..
Арцём закурвае.
— Ну, што? — пытаецца з падморгам і прыцішана. — Будзіць іх будзем, рыбу чысціць ды есці варыць, ці пойдзем, можа, закінем, пакуль яны спяць?
Паэтычная, родная проза!..
1961