4. Папяровыя сутарэнні


Некалі, ужо досыць даўно, я назваў беларусаў «папяровай нацыяй», маючы на ўвазе, што беларусы як нацыя спачатку былі заяўленыя ў друкаваным мастацкім слове, газеце «Наша Ніва», выдавецкіх праектах і да таго падобным і ўжо толькі пазней, абапіраючыся на гэтыя «папяровыя падваліны», аформіліся ў якасці палітычнага суб’екта. Інакш кажучы, беларуская нацыя паўстала як нацыя дзякуючы найперш беларускаму тэксту. Бадай менавіта таму ў трыццатыя гады бальшавікі перадусім вынішчылі амаль усіх беларускіх пісьменнікаў… Але так сталася, што і потым, аж да самай апошняй пары, калі мы ўжо даволі часу маем незалежную дзяржаву, беларуская Беларусь амаль цалкам лакалізаваная ў «папяровай прасторы». А гэта значыць, што, прынамсі ў этнаінгвістычным значэнні, Беларусь па-ранейшаму пераважна трымаецца той «паперай», якую мы прадукуем у фармаце кніжак, газет, часопісаў, альманахаў ды ўсялякага такога іншага..

Натуральна, нічога добрага ў гэтым няма. Але так яно ёсць.

Загрузка...