800 000 000 год да н. э.

Зямля пад лёдам. Па-над лёдам неба.

Ад полюсу да полюсу зiма.

На ўсёй прасторы нi вады, нi хлеба

Няма — мiльён гадоў вады няма.

Вялiкi Месяц i малое Сонца

Ня грэюць сьнегу белага. Зiма.

Зiма, якая цягнецца бясконца,

I iншага нiчога тут няма.

Усё ў мiнулым: i гэтэратрофы,

Што склалi маладой Зямлi планктон,

I вулканiчных жахаў катастрофы

У тысячы магутных гiгатон;

Усё у будучынi: трылабiты,

Якiх дагэтуль не было нiдзе,

I дыназаўры, i мэтэарыты,

I ўсё, што ё цяпер сярод людзей.

Загрузка...