Ля вогнiшча

Даўней было цяплей,

Сланы хадзiлi лысыя,

I веяў ветравей,

I песенькi лiлiся.

Тады яшчэ зямля

Ня знала пiтэкантрапаў —

I люд лясны гуляў,

I вецер лесу кант трапаў.

Тады ляцелi днi

Ды доўгiмi нядзелямi,

Тады памiж раднi

Ля печы не нудзелi мы.

I сто вякоў так жыў

Наш люд памiж арэлямi,

Ды вецер закружыў

Зiмовымi завеямi.

Ды вецер так абняў,

Што запалiлi полымя,

I сiвер распачаў

Эпоху леднiковую.

А нас не задушыць,

Хоць вымерзлi атраманты,

А мы працягнем жыць,

Хоць не сланы, а маманты!

А мы будзем — пiсаць

Рандэлi выкшталцоныя!

А мы будзем — сьпяваць!

Сланiхам! Барытонамi!

Пакуль наша зямля

Углыб не правалiлася,

Пакуль сланы страляць

Сланоў не навучылiся,

Пакуль вярбы паўсюль

Аб'ёмы дастатковыя —

Мы вытрываем ўсю

Эпоху леднiковую!


Рабiў В. Мiх. ЛУПАСIН


Загрузка...