Махайрод

Махайрод махае ротам,

Мяса рэжа пасярод.

Рухi лапаў быццам ротар,

Сам нiбы барвовы рот

Крыважэрны махайрод.

Сёньня ўгору, сёньня ўдолу

Папабегаў ён, як хорт.

То закон усiх жывёлаў:

Калi быў слабы i кволы,

Будзеш смачны, быццам торт.

Вус аблiжа, памарудзiць,

Замуркоча пад ракой.

Рэшту кiне ваўкам, людзям,

Каб ня смелi запаскудзiць

Адпачынак i спакой.


Загрузка...