Марш мiяцэнавых сланоў

Трубi

Труба!

Трубi

Труба!

Трубi

Труба

Даўгая!

Скачы

Скакуй

Скачы

Скакуй

Адсюль

Да небакраю!

Лясы

Пяюць,

Лугi

Пяюць

I песьнямi

Палаюць:

Сланы

Цяпер

Усе

Цяпер

На носе

Трубы

Маюць!

I вось

I я

I вось

I я

Сваю

Трубу

Уздзену

I пра-

Трублю,

I пра-

Трублю

Эпоху

Мiяцэну!


Загрузка...