Сябры

Па плошчы iдзе чалавек.

Насустрач — аўстралапiтэк.

— Як маешся, брат чалавек?

— Звычайна, аўстралапiтэк.

— Чым зоймемся, брат чалавек?

— Як хочаш, аўстралапiтэк.

— Дайграешся, брат чалавек!

— Як зробiш, аўстралапiтэк.

— Не моцна я, брат чалавек?

— Як знаеш, аўстралапiтэк.

Загрузка...