Настальгiя

Нашае пакаленьне

Iншае ўсё ж было.

Мора сьнягоў па калена

Годна яно прайшло.

Як нам было ўсё проста,

Простага нават прасьцей!

Моцным было сяброўства,

Вербы расьлi гусьцей.

Ну а якiя красунi

Шпацыравалi паўсюль!

Вам у цяперашнiм суме

Гэткiх ня ўзяць нiадкуль.

Гэх! не паўторыцца заўтра

Сьнег мiнулай зiмы.

Хутка, нiбы дыназаўры,

Зьнiкнем з планэты i мы.


Загрузка...