— Ты зразумеў сэнс? — спытаўся я ў сябра — простага пісьменніка.
— Я не зразумеў наогул ні храна, — сказаў мой сябар. — Навошта ты склаў гэтыя гісторыі?
— Каб ты зразумеў, што ўсе гэтыя персанажы толькі героі гульні Аба Петля, — адказаў я.
— Марк, ты не мог бы гаварыць больш ясна? — умольным тонам спытаў мой сябар.
— Ты заўважыў нешта схаванае ў гэтых гісторыях, сябар мой, — спытаў я.
— Не, — шчыра прызнаўся просты пісьменнік.
— Калі скласці загалоўкі ўсіх апавяданняў атрымаецца асэнсаваная фраза, але калі б я расказваў табе версію на мове ідыш, то тады не атрымалася б, калі шчыра. Але на тваёй мове — атрымліваецца фраза. І загаловак гэтага аутро таксама можна дадаць.
— Хопіць гаварыць загадкамі, Марк. Ну зрабi ласку, перастань, — зло сказаў мой сябар просты пісьменнік.
— Ну добра! Атрымаецца фраза: «манішка раба пятля».
— Манішка раба пятля? — перапытаў мой сябар.
— Так точна, — адказаў я.
— Па-мойму гэта нейкае трызненне, — сказаў мой сябар просты пісьменнік. — Ты не мог бы напісаць нешта папрасцей? Ёсць столькі добрых жанраў: фэнтэзі, дэтэктыў іранічны…
— Ты маеш рацыю! — проста адказаў я свайму сябру.
— Вось-вось, — узрадаваўся мой сябар просты пісьменнік.
Я нахіліўся да яго і сказаў шэптам на вуха:
— Насамрэч, загалоўкі наогул не патрэбныя. І калі ты думаеш што нешта зразумеў, дык я нічога не маю супраць. Але ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі толькі цацкі ў Яе руках.