інтро

Неяк я — валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік — мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне:

— Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?

— Не, вядома, — сказаў я. — Сёння я раскажу табе восем істэрый… ой, гэта значыць гісторый.

— Так гісторый цi істэрый?

— Можна сказаць і так, і так, — адказваў я.

— Ну давай, расказвай, — сказаў мне мой сябар просты пісьменнік.

Загрузка...