ВОГНЕННАЕ ДРЭВА


Стары магутны Дуб з густой раскідзістай кронай рос крыху паводшыбе ад лесу. Крона яго служыла надзейным прытулкам мноству птушак. Птушкі паважалі i любілі свайго гаспадара, «дзядзечка Дуб» звалі яны яго.

Але раптам Дуб пачаў сохнуць.

— Што здарылася, дзядзечка Дуб? — пыталіся птушкі i малыя дрэўцы.

А Дуб i сам не ведаў, што з ім такое.

— Ломіць i млее ўсё, як грызе што,— пажаліўся ён свайму старому сябру Каршуку.

Каршук спалохаўся i паляцеў шукаць Дзятла. Дзяцел агледзеў Дуб i таксама спалохаўся:

— Гэта страшэнныя жукі-жыццягрызы. Пакуль што яны бяскрылыя, ды вось-вось крылы ў ix адрастуць.

— Але ты выратуеш Дуб? — заненакоена спытаў Каршук.

— Птушкі бяссільныя перад гэтымі пачварамі. Гора таму дрэву, якое жукі-жыццягрызы выберуць сваёй ахвярай. А хутка яны разляцяцца па ўсім лесе, і нам, птушкам, давядзецца шукаць новую радзіму,— бездапаможна адказаў Дзяцел.

Моўчкі выслухаў Дуб яго словы i спахмурнеў яшчэ больш. Ад жаху застыў нерухома ўвесь лес i нават птушкі сцішыліся. Усю ноч не спаў Дуб, уснамінаў сваё доўгае нялёгкае жыццё, усю ноч думаў, як выратаваць лес ад навалы. A раніцай папрасіў Каршука сабраць птушак. Калі яны зляцеліся, ён доўга ім нешта шаптаў. Птушкі спачатку абурыліся, а потым засмуціліся i паабяцалі выканаць просьбу хворага дрэва. I больш за ўсіх плакаў стары Каршук.

Спачатку кожная птушка знайшла па сухой галінцы. Потым з галінкамі ў дзюбах паляцелі да чалавечага жытла. У дарозе да ix далучыўся Бусел.

Доўга ляцелі птушкі i нарэшце заўважылі вогнішча, каля якога сядзеў маленькі хлапчук.

Першы прызямліўся Каршук. Ён хацеў торкнуць сваю галінку ў агонь, але малы не спужаўся, а схапіў таўстую ламачыну i так лупцануў ёю старога, што той i галінку выпусціў з дзюбы. Каршук сунуўся яшчэ раз i зноў атрымаў палкі. Прыйшлося ўцякаць.

«Першы раз у жыцці б'юць за добрую справу,— сумна падумаў стары драпежнік.— Вось яны, людзі...»

Самае дзіўнае было пасля. Да вогнішча ўпэўнена апусціўся Бусел i пашыбаваў прама на малога. Хлопчык спачатку здзівіўся, але потым павёў сябе як сапраўдны мужчына:

— Табе агеньчык патрэбен, бусачка? Давай сваю галінку,— ласкава сказаў ён, адкінуў проч сваю зброю, i падпаліўшы галінку, аддаў птушцы.

Бусел, а за ім i ўся чарада падняліся ў паветра. Калі галінка дагарала, падлятала паступная птушка са сваёй галінкай. Але вось засталася апошняя галінка. Птушкі разгубіліся: «Што рабіць?»

— Палова ляціце ўніз па галінкі, палова ляціце за мною,— раптам прапішчала нейкая птушачка, імя якой Каршук не ведаў, i, падляцеўшы да дагараючай галінкі, падставіла агеньчыку сваё крыло.

Імгненне — i яно ўспыхнула; у самы раз, бо галінка патухла. Маленькая птушачка ляцела так спакойна, быццам i не гарэла зусім, быццам ёй не заставалася жыць усяго некалькі хвілін.

«Якая самаадданасць! — падумаў Каршук.— Дваццаць гадоў лаўлю i ем такіх вось птушанят, але ніколі i ў галаву не прыходзіла, што гэткая малеча можa быць героем!»

— Падаю,— прапішчала птушачка праз хвіліну. Да яе падляцела такая ж малая, падставіла крыло. Нейкі час яны ляцелі побач, але вось ужо ў небе засталася толькі адна вогненная птушка.

«I гэтая таксама ў героі лезе,— чамусьці з зайздрасцю паглядзеў на яе стары Каршук.— Такая малеча згарае за хвіліну. Гэтак, пакуль дабяромся, пагараць усе. Я згарэў бы не так хутка i праляцеў бы больш».

Раптам ён заўважыў, што чарговую вогненную птушку рыхтуецца змяніць Бусел.

«Ну не, даўганогі, гэта табе не ўдасца. Хопідь з мяне ганьбы каля вогнішча. Ляці ўжо лепш да сваіх буслянят. I дзякуйце богу, што загінуў ваш стары вораг i вам зараз не трэба будзе непакоіцца за сваё жыццё».

Калі малая птушачка запішчала: «Падаю!», ён рашуча, але неяк пяшчотна, што яго самога здзівіла, адштурхпуў Бусла i падставіў сваё жорсткае вялікае крыло.

«Ну вось i ўсё. Я i не здагадваўся, што ім было гэтак балюча. Ага, вунь i птушкі з галінкамі. Даганяюць. Што там крычыць Бусел? Не, збіць полымя ўжо не ўдасца. Але прыпыніцца сапраўды трэба, каб паспелі, каб я быў апошпім з ахвяр. Падлятаюць. А я ледзь трымаюся».

Да Каршука падляцелі птушкі, падставілі адразу ж дзве галінкі, якія тут жа загарэліся.

— Ляціце хутчэй, нявінныя стварэнні! Ратуйце лес, а выратуеце — жывіце шчасліва. На аднаго ворага ў вас будзе меней. Гэй, Бусел, з'еш за мяне лішнюю жабу! — крыкнуў стары драпежнік i знік. Назаўсёды...

У сярэдзіне дня загарэўся стары дуб. Гэта заўважыў ляснік, схапіў рыдлёўку i сякеру i пабег ратаваць лес.

— Дні былі дажджлівыя, у лесе мокра. I ад чаго ён загарэўся, стары? — расказваў ён потым суседзям.— А яшчэ птушкі. Адкуль ix столькі зляцелася? I чаго? Як над чалавекам усё роўна.


Загрузка...