«Кнігі Магабгараты — гэта адна з найстарэйшых і найвялікшых паэм сьвету. Створаны яны індыянамі болей трох тысяч год таму назад і зьмяшчаюць у сабе каля 220000 радкоў. У Магабгараце, апрача навучальных і духоўна-маральных філязофскіх твораў, шмат ёсьць і прыгожых, паэтычных вобразаў. Зь іх найпрыгажэйшы — „Наль і Дамаянці“ — вельмі добра перакладзены на польскую мову А. Лянге. Легэнда ж аб паляўнічым і галубках ня ёсьць даслоўным перакладам зь індыйскае мовы; я ўзяў толькі аснову гэтай аповесьці і болей-меней захаваў форму санскрыцкага верша — „шлёкі“, якой усе кнігі Магабгараты напісаны». — Я. К.
У нябыт — у забыццё.
Удзірванелы — пакрыты дзірваном, густа зарослы травою.
Піліпаўка — час зімою, калі пачынаюцца моцныя маразы, завеі.
Думна — горда.
Абшар — прастор.
Сонных вёсак шары — нерухомыя цені нібы паснуўшых вёсак.
Амшалых — пакрытых мохам.
Модлы — малітвы.
Пакрыёма — употай.
Бяседа — застолле.
Садзіць на пасад — выдаваць замуж.
Брыльянт — каштоўны камень.
Саета — багатае адзенне з атласу і шоўку.
Гусляр — чалавек, які іграе на гуслях, музычным інструменце.
Ясакар — таполя.
Каня — балотная чайка, крык якой нагадвае гукі піць-піць-піць.
Магнат — памешчык, буйны землеўладальнік.
Світка — вопратка, пашытая з даматканага сукна.
Лунь — ястраб-мышалоў, у якога белае (светла-шэрае) апярэнне.
Дукат — старажытная манета, сярэбраная, пазней залатая.
Скурганіў — загубіў, умярцвіў.
Сарачні сох — сорак саракоў — вельмі многа.
Лёхі — склепы, падземныя памяшканні, сховішчы.
Цемра сярмяжная — зняважлівая клічка бедных, непісьменных сялян, якія насілі даматканыя сярмягі (світкі).
Сажань — старажытная мера даўжыні, роўная прыблізна 2 м 13 см.
Дамоўка — труна.
«С польскаго. Аўтора ня веда.». Я. К