Вандроўка на Поўнач

І машынкі паехалі да дому, на Поўнач. Пакуль яны ехалі, надыйшла ноч. Няпроста арыентавацца ў цемры! Але сябрам дапамагаў компас. Яго зялёная стрэлачка свяцілася ўначы, як светлячок. Машынкам дужа хацелася спаць, але яны ехалі і ехалі, таму-шта спяшаліся да дому.

Машынкі ехалі на Поўнач доўга — даўжэй чым на Поўдзень! — пакуль не развіднелася. І тут яны ўбачылі, што трапілі ў невядомую краіну — у краіну Паўночных гор! Хутчэй за ўсё, сябры выпадкова мінавалі свой прыпынак і апынуліся далёка на Поўначы.

А на Поўначы іх сустрэлі горы і цішыня.

Дружа, ты бачыў сапраўдныя Паўночныя горы? Не? Вось і машынкі не бачылі і вельмі здзівіліся, убачыўшы, якія горы велічныя, грозныя і прыгожыя! Скажу табе па сакрэту: насамрэч Турба-Элік і яго сябры трапілі не ў сапраўдныя горы, а ў скрыню з каменнямі. Гэта была калекцыя камянёў, якія калісьці назбіраў на Поўначы хлопчыкаў тата. Ён ўзяў толькі самыя прыгожыя камяні: чорна-блішчастыя, празрыста-белыя, зялёныя і пярэстыя…

У машынак ад здзіўлення адчыніліся капоты — так уразіла іх каменная прыгажосць! Яны стаялі сярод паўночных камянёў ціха і насцярожана. Нязвыклая цішыня іх чамусьці палохала. А баяліся яны нездарма! Бо ў скрыні з каменнямі жыў грозны вартавы — Папяровы Дыназабр! Яго зрабіў Глеб. А было гэта вось так.

Загрузка...