ПРА МЯСТЭЧКА ЛЕНІНА


Мястэчка Леніна, яно і за царом так называлася, і за Польшчай. Пры белапаляках не аднаму папала за гэта.

Бывала, стрэне паліцай чалавека на дарозе, спытаецца:

— Куды ідзеш?

— Да Леніна.

Той — бац у зубы!

Перад самым прыходам Саветаў, за які месяц, палякі замянілі назву на Саснковічы, генерал быў у іх, пагранічных войск,— Саснкоўскі.

Але ніхто так не называў — усё Леніна і Леніна.

Загрузка...