ЯК УЗНІКЛІ КЛІМАВІЧЫ


З далёкага Пецярбурга трапілі да нас нейкія вяльможныя паны, можа, нават сам цар. Ездзілі тады ж яны не машынамі, а ў карэтах. Трапілі яны з карэтаю ў наша балота і загрузлі. Ніяк не маглі самі выцягнуць карэту з гразі.

Жыў там толькі адзін чалавек з сям’ёй. Звалі яго

Клім. Пачуў ён, што паны загрузлі, і пайшоў іх ратаваць.

Запрог ён валы, прывязаў вяроўкаю карэту і выцягнуў яе. Узрадаваліся паны.

Загадаў тады цар пабудаваць горад і назваць яго Клімавічы.

Загрузка...