ЯК ДЗЕЦІ ГАДАВАЛІСЯ


Мая бабка Мар’яна доўга працавала за прыгонам. Тады прымушалі працаваць усіх сялян, нават жанчын з маленькімі дзецьмі. Дзяцей ніхто не забаўляў, а калі яны крычалі, галодныя, іх запіралі ў ёўню. Войт казаў:

— Хай там поўзаюць. Заснуць і плакаць не будуць.

I прыходзілася маткам са слязамі на вачах заносіць маленькіх дзяцей у цёмную ёўню.

Там яны поўзалі ўпоцемку і крычалі да хрыпоткі. Пасля такіх «доглядаў» дзеці былі хрыплыя ад крыку.

Загрузка...