СКАРБ-ПЯРЭВАРАЦЕНЬ


Два браты ведалі, што ёсць скарб: і бедны, і багаты.

Багаты пайшоў у здабычу, а бедны гаворыць:

— Сам скарб прыйдзе ка мне, калі спатрэбіцца.

Багаты скарбу не знайшоў і са злосці ў насмешку шпурнуў беднаму ў акно дохлага сабаку.

А той дохлы сабака скінуўся беднаму вялікім скарбам.

Загрузка...