Глава 12


Сарджэн убачыў перад сабой такую знаёмую акруглую залу ў той самы момант, калі ўжо страціў усялякую надзею яе адшукаць.

З палёгкай уздыхнуўшы, ёнвыбраўся з калідора і… адразу ж спыніўся, нібыта аслупянелы.

Непадалёку ад яго стаяла Мэры. Стаяла і глядзела на Сарджэна… дзіўна неяк глядзела, не так, як заўсёды. Да таго ж, яна была тут не адна. Побач з Мэры стаяла яшчэ адна жанчына, чымсьці няўлоўна падобная на яе… і не толькі адзеннем, хоць апранутыя абедзьве жанчыны былі зусім аднолькава: у нейкія чорныя пераліўчатыя камбінезоны.А крыху збоку ад іх стаяў яшчэ нейкі высокі мужчына ў пакамячаным кіцелі адказнага работніка ФІРМЫ… знаёмы такі мужчына, толькі вось дзе і калі Сарджэну давялося з ім страчацца?

- Ты?! – нібыта не веручы сваім вачам прагаварыла Мэры, не рухаючыся з месца. – Жывы?!

Супраць гэтага сцвярджэння цяжка было пярэчыць, і таму Сарджэн толькі моўчкі і неяквінавата паціснуў плячамі. Але і гэтага кароткага жэста ягонага было дастаткова для таго, каб Мэры прыйшла, нарэшце, у сябе. Нечакана яна апынулася зусім побач з Сарджэнам… той, шчасліва ўсміхнуўшыся, працягнуў да яе рукі і… атрымаў аплявуху. Не з усяе сілы, вядома ж… так, хутчэй для прафілактыкі…

- Мэры! – умольна прашаптаў Сарджэн і адразу ж атрымаў другую аплявуху.

- Я – Маргана! – працэдзіла жанчына праз зубы. – А ты… я думала, што ты пайшоў у джунглі… шукала цябе там…чатыры дні шукала!

- Якія чатыры дні, Мэры?! – нясмела запярэчыў Сарджэн. – Тут і некалькіх гадзін яшчэ не прайшло…

- Ты яшчэ і здзекуешся!

І галава Сарджэна зноў тарганулася ад трэцяй па ліку аплявухі.

- Чакай, Маргана! – сказала раптам другая жанчына, падыходзячы крыху бліжэй і не зводзячы пры гэтым з Сарджэна свайго ўважлівага позірку. –Дык гэтаі ёсць твойбылы муж?

Мэры нічога не адказала, а Сарджэн раптам са здзіўленнем адзначыў, што яна крыху пачырванела…

- Ты ж завярала мяне, што ён загінуў некалькі дзён таму?

- Я сама так лічыла, - прагаварыла,нарэшце,Мэры. - Шэсць дзён таму ён нечакана знік, і я вырашыла, што гэты дурань зноў пацягнуўся ў лес!

- У лес? – спыталася другая жанчына здзіўлена. – Ён што, такі дурань? Праз лес адсюль нельга ўцячы…

- Ды ён і не ўцякаў! – Дзіўна, але Сарджэну здалося раптам, што Мэры яшчэ больш пачырванела. – Ён ужо аднойчы спрабаваў там бараніць мяне ад небяспекі, якую сам жа і прыдумаў. Праўда, тады я паспела своечасова яго ўратаваць. А шэсць дзён таму…

- Якіх шэсць дзён, Мэры?! – не вытрымаўшы, зноў запярэчыў Нікаля. – І некалькіх гадзін не прайшло…

Нейкі час абодвы жанчыны моўчкі глядзелі на Сарджэна. Мужчына таксама… і толькі зараз Сарджэн, нарэшце, пазнаў яго. Гэта быў адзін з двух супрацоўнікаў ФІРМЫ, якія праводзілі допыт… праўда, гэты трымаў сябе тады даволі стрымана і нават карэктна…

І вось дзе прыйшлося стрэцца зноў!

- Ён не хлусіць, - сказала раптам незнаёмая жанчына. – Ён і сапраўды ўпэўнены, што з часу яго знікнення прыйло ўсяго некалькі гадзін…

- Магчыма і так, прынцэса, - сказала Мэры. Яна ўжо крыху супакоілася. – У тэмпаральных тунелях усё магчыма…

- Якіх тунелях? – спытаўся Сарджэн.

Ніхто яму нічога не адказаў, але ён і сам зразумеў, што гутарка ідзе зараз пра гэтыя незразумелыя калідоры. Што ж, магчыма, слова “тунель” падыходзіць да іх сутнасці куды больш…

-Спытай яго, як ён, наогул, змог сюды трапіць? – сказала жанчына, якую Мэры толькі што назвала прынцэсай. – Хіба толькі праз наш ход?

-Як ён мог трапіць сюды праз наш ход, калі знік шэсць дзён таму, а ход мы прабілі не далей, як учора? – слушна запярэчыла Мэры.

Толькі зараз Сарджэн разгледзіў у акруглай сцяне залы незвычайную адтуліну, якая значна адрознівалася ад усіх астатніх уваходаў у калідоры. Бачна было, што яе, гэтую свежую адтуліну, і сапраўды прабілі і прабілі зусім нядаўна.. вакол былі раскіданы свежыя камякі зямлі і кавалкі бетона…

- Навошта гэта? – спытаўся Сарджэн, падыходзячы да адтуліны і кратаючы рукой яе край. – Адкуль гэта?

- З паверхні, адкуль жа яшчэ! – рэзка, але ўжо без усялякай злосці адказала Мэры. – Каб прабіцца сюды! А вось як ты сюды патрапіў, цікава было б даведацца?!

Не зусім яе разумеючы, Сарджэн паглядзеў на ўваход, якім ён звычайна карыстаўся. Жартуюць яны з яго, ці што?

Але, прыглядзеўшыся больш уважліва да Мэры, Сарджэн зразумеў раптам, што яна не жартуе. Яна не ведае пра ўваход… і гэта тым больш дзіўна, што вось жа ён, зусім побач!

- Ну, што ж ты маўчыш?! – Жанчына, якую Мэры чамусьці назвала прынцэсай, стаяла, наогул, каля самага гэтага ўваходу і, здаецца, таксама нават не падазравала аб самім факце ягонага існавання– Як ты трапіў сюды?!

- Праз уваход, - сказаў Сарджэн. – Вось праз гэты ўваход!

Ён паказаў рукой на цёмную выемку ўвахода ў сцене і ўсе прысутныя дружна павярнуліся ў той бок.

- Праз гэты вось!

- Там нічога няма! – сказала Мэры. Потым яна моцна схапіла Сарджэна за руку, пацягнула за сабой у бок увахода. – Пакажы нам яго! Дзе ён?!

- Ды вось жа!

Сарджэн зрабіў крок, другі… і толькі калі ён прайшоў праз гэты невялікі праход у суцэльнай сцяне залы,усе астатнія змаглі разглядзець яго. І не толькі разглядзець, але і прайсці праз яго ўслед за Сарджэнам. І трапіцьпрама ў жылыя памяшканні будынка …

* * *



Таямнічыя незразумелыя збудаванні сярод непралазных джунгляў былі выпадкова адкрыты навуковай экспедыцыяй на другі год яе знаходжання на планеце. Адкрыццё гэтае, як не дзіўна, не выклікала вялікага ажыятажу, магчыма, таму, што асноўныя мэты экспедыцыі былі зусім іншымі… ды і састаў яе быў адпаведным. І нават калі спецыяльныя аналізы паказалі, што прыблізны ўзрост гэтых збудаванняў – не менш за сто мільёнаў гадоў (а, магчыма, і значна большы)… нават тады павышанай цікавасці да адкрыцця не адбылося. Праўда, тут працягвала работу пэўная група спецыялістаў… частку памяшканняў яны пераабсталявалі для ўласнага жытла, астатнія былі самым старанным чынам даследаваныя… але нічога такога звышасаблівага там знойдзена не было, акрамя некалькіх незразумелых прадметаў, якія крыху пазней і празвалі артэфактамі. Вучоныя прыйшлі да высновы, што і памяшканні, і самі артэфакты – рэшткі нейкай даўняй гуманоіднай цывілізацыі… але і гэтае іх адкрыццё не асабліва зацікавіла фінансавых спонсараў экспедыцыі. Надыходзіў рашаючы момант у бітве за планету, дакладней, за тое, каму яна дастанецца… і каму якая справа была да нейкіх там незразумелых пабудоў сярод джунгляў…

Дзіўна, але старанна вывучаючы ўсе запар памяшканні, ніхто з вучоных так і не “адкрыў” тых калідораў, якія з такім дылетанскімнадхненнем даследваў потым Сарджэн. Уваход туды быў для іх чамусьці зачынены… ніхто з іх проста не бачыў гэты ўваход…

І толькі ў самы апошні, здаецца, год іх работы на планеце аднаму з вучоных пашчасцілася, не толькі ўбачыць ўваход, але і прайсці праз яго. Праўда, слова “пашчасціла” тут не зусім падыходзіць, бо больш ніхто гэтага вучонага так і не бачыў. Прынамсі, на планеце Аграполіс. Яго смерць спісалі на джунглі, дзе і сапраўды небяспека падпільноўвала неасцярожных на кожным кроку…

А сам вучоны аказаўся раптам…на Барсуме. І, зразумела ж, адразу ж быў затрыманы там па падазрэнню ў шпіёнскай дзейнасці.

Небараку-вучонага дапытвалі доўга і ўсебакова. Ягоным няскладным тлумачэнням, зразумела ж, ніхто не верыў… дакладней, амаль ніхто…

Бо знайшліся сярод “дзікіх кошак” і тыя, хто паверыў. І, не толькі паверыў,а супаставіў гэты дзіўны факт з некаторымі іншымі паўлегендарнымі фактамі…хутчэй нават, не фактамі, а легендамі. Тады ўпершыню на Барсуме і зацікавіліся далёкай планеткай, якая не называлася яшчэ Аграполісам. Праўда, цікаўнасць гэта была ў той далёкі час цалкомабстрактнай…

Далейшы лёс вучонага застаўся невядомым. Вядома толькі, што з Барсума яго так і не выпусцілі… ну а лёс мужчын на гэтай “жаночай” планеце, як правіла, не з зайздросных. Што ж датычыцца самой навуковай экспедыцыі, то ёй у хуткім часе прыйшлосяпоўнасцю згарнуць свае даследванні, і планета была аб’яўлена прыгоднай для масавага засялення.ФІРМА, якая, у жорсткай барацьбе з канкурэнтамі і здолела набыць гэтую планету, вырашыла зрабіць яе менавіта аграрнай. Пра таямнічыя збудаванні сярод джунгляў хутка забыліся… ад іх даследвання засталіся толькі каля двух дзесяткаўнезразумелых залацістых прадметаў, так званых, артэфактаў…

І толькі “дзікія кошкі” ўсе гэтыя доўгія гады і дзесяцігоддзі працягвалі сваё ўласнаедасследванне, якое прывяло нарэшце да ашаламляльнага адкрыцця.

Аказалася, што міжпланетныя і міжзорныя падарожжы можна было ажыццяўляць не толькі трансгалактычнымі рэйсамі крэйсераў альбо лайнераў. Невядомая цывілізацыя, якая па нейкіх прычынах альбо знікла сама па сабе альбо перасялілася кудысьці ў іншае месца яшчэ сто мільёнаў гадоў таму, вынайшла куды больш хуткі і дасканалы спосаб перамяшчэння: тэмпаральныя каналы, якія мелі выхады (парталы) на тую ці іншую планету Галактыкі. У асноўным, гэта былі планеты на якіх развівалася альбо патэнцыяльна магчыма было жыццё, хоць меліся і выключэнні з гэтага правіла…

Асноўная складанасць была ў тым, што самое месца тэмпаральнага выхаду заўважыць візуальна альбо хаця б адчуць яго фізічначалавеку немагчыма. Патрабаваліся нейкія асаблівыя прыборы, для выяўлення дакладных месцаў гэтых выхадаў на кожнай з планет… і доўгім шляхам спроб і памылак прыборы такія былі створаны на Барсуме. Але павінна было прайсці яшчэ шмат гадоў і нават дзесяцігоддзяў, перш чым была складзена першая прыблізная галактычная карта тэмпаральных парталаў.

І вось тады “дзікія кошкі” зноў звярнулі асаблівую увагу на Аграполіс. Аказалася, што менавіта тут знаходзіцца нейкая своеасаблівая “перасадачная галактычная станцыя”.І, вядома ж, для паўнацэннага свайго функцыяніравання “станцыі” гэтай тэрмінова патрабаваўся сапраўдны гаспадар…

* * *

Апынуўшыся, нарэшце, у жылых памяшканнях, Сарджэн са здзіўленнем і з задавальненнем нават заўважыў там не менш двух дзесяткаў маладых прыгожых жанчын. Праўда, па іх паводзінах бачна было, што ніякія гэта не “дзікія кошкі”. Так, звычайныя рабочыя жонкі, прытым палова з іх была чамусьці апранутае ў мужчынскае адзенне, занадта для іх прасторнае…

Апрач жанчын, тут знаходзіўся і малады чалавек, знешнасць якога раптам падалася Сарджэну даволі знаёмай. Ён прыгледзіўся…малады чалавек таксама ўважліва на яго пазіраў…

- Нікаля? – спытаўся ён не зусім упэўнена. – Сарджэн?

- Адам?

Толькі цяпер Нікаля пазнаў, нарэшце, былога свайго аднакласніка. Узрадаваны, ён рушыў да Адама, каб пагаманіць…ды толькіМэры яго крыху апярэдзіла.

-Усім выйсці ў суседні пакой! – тонам, які не цярпеў аніякага пярэчання, загадала яна, але, калі і сам Нікаля паслухмяна рушыў услед за іншымі, Мэры адразу ж схапіла яго за руку. –А ты куды!

Акрамя Саржэна і Мэры у пакоі, вядома ж, засталася прынцэса, а з ёй і той прадстаўнік ФІРМЫ (альбо былы прадстаўнік ФІРМЫ), які некалі вёў допыт . Праўда, зараз ён палічыў за лепшае моўчкі назіраць з канапы за ўсім, што адбывалася. Допыт Сарджэна вялі “дзікія кошкі”, а, можа, і не допыт гэта быў зусім, а так… сяброўская размова…

-Колькі разоў ты праходзіў праз гэта… праз гэты праход? – спыталася раптам Мэры падманліва мяккім голасам. – Толькі не ўздумай мне маніць!

-А я і не збіраўся, - крыху пакрыўджана сказаў Сарджэн… потым ён задумаўся на імгненне. – Разоўпяць ці шэсць, здаецца…

-І маўчаў?! – схапіўшы Нікаля за адвароты кашулі, Мэры так трасянула яго, што ў небаракіСарджэна нават зубы лязгнулі і, вядома ж, прыкусілі яму язык. – Чаму ты не сказаў мне адразу ж?!

Не ведаючы, што ёй і адказаць на гэта, Сарджэн толькі моўчкі разяўляў і зноў закрываў рот…

-Чаму ты не сказаў мне, ідыёт?! – ужо амаль крычала Мэры, з усяе сілы трасучы Сарджэна. – Чаму?! Ты ведаеш, колькічасу я б змагла сэканоміць?!

- Хопіць!

На дапамогу Нікаля, як гэта не дзіўна, прыйшла раптам жанчына, якую Мэры назвала прынцэсай. Вырваўшы Сарджэна з рук Мэры (ці, хутчэй, Марганы), яна адшпульнула яго кудысьці ўбок… абняла сяброўку за плечы.

- Супакойся, Маргана!

-Ідыёт! – усё ніяк не магла супакоіцца Мэры. – Трэба ж быць такім ідыётам! Што гэта?

Нахіліўшыся, яна ўзняла з падлогі залацісты прадмет.

- Адкуль гэта?

-Гэта ў мяне… здаецца… выпала… - седзячы на падлозе прагаварыў Сарджэн дрыжачым ад перажытага хвалявання голасам. Потым ён павольна ўзняўся на ногі і дадаў:. – Я там сёння… ну, можа, і не сёння… змог адчыніць адны дзверы гэтым ключом…

Не дагаварыўшы, ён змоўк, заўважыўшы раптам, як пераглянуліся паміж сабой “дзікія кошкі”.

- І што? – спыталіся яны раптам у адзін голас.

Пасля аповеду Сарджэна аб сваіх нядаўніх прыгодах, жанчыны зноў пераглянуліся.

-Тры сонцы і адно з іх зялёнае… - задумліва прагаварыла Мэры. – Фіялетавая пустыня… Хутчэй за ўсё, гэта Саргон-3?

-Але ж яго няма на нашай карце, - запярэчыла прынцэса. – І да яго не менш чым дзесяцькілапарсек, так што…- Яна змоўкла, не дагаварыўшы, уважліва паглядзелана Нікаля. – Ідзем!

- Куды? – не зразумеў Сарджэн, але прынцэса ўжо схапіла яго за руку і пацягнула за сабой да праходу, які выводзіў у круглую залу.

- Дай яму адпачыць, Ірума! – сказала Мэры занепакоена. – Навошта ён табе зараз?

Прынцэса (яна ж, Ірума) нічога не адказала.

Апынуўшыся зноў у акруглай зале, Сарджэн заўважыў, што тут шмат чаго змянілася. Дакладней, змянілася амаль усё…

Шэрая бетонная сцяна залы паспела ўжо афарбавацца ўсімі колерамі вясёлкі, і яны, гэтыя колеры, увесь час змяняючыся, напаўзалі адзін на адзін.Сарджэну іх светлавая гама нечакана нагадала начное неба Аграполіса. І як любілі яны з Мэры сядзець вечаровым часам на прыступках уласнага дома і любавацца чароўным гэтым небам, і Мэры заўсёды трымала Нікаля за руку, і даверліва да яго прытулялася… а потым яна пачынала драмаць пад гэтыя каляровыя пералівы… і Нікаля асцярожна падхопліваў паўсонную Мэры на рукіі нёс яе на руках у ложак… і яна была такая кранальна безабаронная тады… а ён быў для яе не столькі ўладаром, колькіадзіным абаронцам на жорсткай, бязлітаснай гэтай планеце… абаронцам ад усіх няўзгод і няшчасцяў…

- Ідзі сюды!

Апрытомніўшы ад сваіх раптоўных успамінаў, Сарджэн з нейкім спалохам нават паглядзеў на прынцэсу.

- Не бойся, не ўкушу! – сказала яна.

Сарджэн падыйшоў, спыніўся побач. Прынцэса ў гэты час ўважліва разглядвала невялікую частку сцяны, якая чамусьці заставалася па-ранейшаму шэрай…

- Ты бачыш тут штосьці асаблівае? – спыталася яна ў Сарджэна, нават не гледзячы ў ягоны бок. – Калі бачыш – то што?

Сарджэн уважліва прыглядзеўся да неафарбаванага кавалка сцяны перад сабой.

- Тут нейкая выемка, - прашаптаў ён. – І яна… яна нібыта зацягнута шэрым туманам… вельмі шчыльным…

- Працягні руку і дакраніся да гэтага тумана! – працягвала кіраваць прынцэса. – Проста дакраніся!

-Пачакай! – крыкнула раптам Мэры (Сарджэн і не заўважыў, калі яна паспела падыйсці). – Пачакай!

Яна падыйшла яшчэбліжэй і, спыніўшыся побач з Нікаля, нечакана ўзяла яго за руку.

- Цяпер можна, - сказала яна. –Можаш пачынаць!

Але Нікаля спачатку паспрабаваў вызваліць руку.Безпаспяхова.

- Я не буду нават спрабаваць, пакуль ты не адыйдзеш, - сказаў ён. – Адпусці руку.

- І не падумаю! – сказала Мэры і яшчэ мацней сціснула руку Сарджэна.

-Не рабі глупстваў, Маргана!- сказала прынцэса. – Гэта можа быць небяспечна для цябе!

- А для яго?! – спыталася Мэры з нейкім нават выклікам.

- Для яго таксама!

- Тады навошта ты прымушаеш яго рабіць гэта?

-Я прымушаю яго рабіць тое, што патрэбна зараз Барсуму! – сказала, як адрэзала прынцэса. – А ты мне перашкаджаеш … не магу зразумець, чаму!

-А чаму ты вырашыла, што лепш за ўсіх ведаеш, што патрэбна і што непатрэбна Барсуму? – спыталася раптам Мэры такім тонам, што ў Сарджэна нават мурашкі па спіне пабеглі. – Толькі таму, што ты прынцэса, так?!

Прынцэса на гэта нічога не адказала, і нейкі час абедзьве жанчыны толькі моўчкі глядзелі адна на адну. Сарджэну, які стаяў якраз паміж імі, было даволі няўтульна, але што ж рабіць… Мэры па-ранейшаму моцна трымала яго за руку і адпускаць яе, па ўсяму бачна, нават не збіралася…

-Я бачу, Маргана, што твае адносіны з гэтым фермерамзайшлі даволі далёка! - сказала прынцэса холадна. – Ты не знаходзіш?

-Не знаходжу! - Мэры падкрэслена пяшчотна правяла далонню па даўно няголенай шчацэ мужа. – Мае адносіны з гэтым фермерам - гэта мая асабістая справа, Ірума! І толькі мая!

- Вось нават як?!

- Менавіта так! Ты што робіш, крэтын?!

Апошнія словы, вядома ж, прызначаліся для Сарджэна, бо ён, выкарыстаўшы гэтую кароткую перапалку “дзікіх кошак”, паспеў выхапіць руку і хуценька тыцнуў ёю ўшэры туман перад сабой… ірука ягоная лёгка прайшла праз падманную гэтую шэрасць… і адразу ж шэрая завеса знікла, як быццам яе і не было, а на тым месцы заблішчэла, заміргала мноства рознакаляровых агеньчыкаў…

- Пульт! – крыху расчараванапрагаварыла прынцэса ( яна ж – Ірума). – Зноўпульт! Ты бачыш яго, Маргана?

Мэры нічога не адказала.

- Толькі ён нейкі дзіўны. Не такі, як астатнія…

Мэры зноў нічога не адказала. Яна глядзела на Сарджэна… дзіўна неяк глялзела….

- Усё ў парадку, Мэры! – хуценька прагаварыўСарджэн. – Я жывы! Калі жадаеш – можаш даць мне яшчэ адну аплявуху!

- А ведаеш, Маргана… - як ні ў чым не бывала сказалаІрума, - з гэтага пульту нам будзе куды зручней кіраваць!

Мэры і на гэты раз прамаўчала… за яе нечакана адказаў Сарджэн.

-Гэта не зусім пульт… - Ён памаўчаў крыху і дадаў: - Дакладней, гэта і не пульт зусім…

- Не пульт? – здзіўлена прагаварыла Мэры. – А што ж гэта тады?

-Стоп! – Ірума ўзняла руку. – Пытанне першае: адкуль ты, наогул, ведаеш пра пульты? Пытанне другое: з чаго ты ўзяў, што гэта не пульт? Ну а тваё пытанне, Маргана… - яна кінула хуткі позірк на Мэры, - яно ўжо будзе трэцім па ліку…

Чакаючы адказаў на свае пытанні, Ірума глядзела на Сарджэна ўважліва і з нейкім нават падазрэннем. Мэры таксама ўважліва глядзела на былога мужа і таксама, здаецца, чакала ягоных тлумачэнняў…

-Я не ведаю, - сказаў Сарджэн ціха і неяк нават вінавата. – Дакладней, не ведаў нічога, пакуль не зрабіў вось гэтага…

Ён зноў працягнуў руку ў бок рознакаляровых агеньчыкаў у выемцы сцяны… асцярожна да іх дакрануўся.

-Гэта нейкая інфармацыйная база… - прагаварыў ён пасля нядоўгага маўчання. – І яна дае інфармацыю. Зараз я ведаю ўжо, як адчыняць парталы пры дапамозе…

- Хопіць! - нечакана закрычала на Сарджэна Ірума. – Адыйдзі адтуль!

Адразу ж адхапіўшы руку, Нікаля з нейкім нават недаўменнем паглядзеў на Іруму. Ён проста хацеў растлумачыць гэтай прынцэсе, тое, што зразумеў сам… проста адказаць на яе пытанні…

-Усё ў парадку! – прашаптала Мэры на вуха Нікаля. Потым яна асцярожна правяла пальцамі па ягонай руцэ і дадала гэтак жа ціха: - Пакуль я побач – нічога не бойся!

“А я і не баюся!” – хацеў, было, запярэчыць ёй Сарджэн, але зразумеў раптам, што ён…і сапраўды не баіцца. Нікога і нічога!Тым больш – у гэтай зале! Таму ённічога не адказаў і толькі моўчкі пачаў назіраць за тым, як Ірума сама асцярожна працягнула руку да сцяны....

Яна спрабавала паўтарыць тое, што толькі што зрабіў Сарджэн… ды толькі нічога ў яе не выйшла. Больш таго – у сцяне суха і непрыемна штосьці трэснула… і Іруму імгненна адкінула назад,ды так, што яна ледзьве на нагах утрымалася……

- Чорт! І як гэта ў яго… - Не дагаварыўшы, Ірума змоўкла, кінула на Сарджэна хуткі позірк.. – Ты мела рацыю, Маргана, калі пакінула яго ў жывых! Ён нам спатрэбіцца, гэты фермер!

- Мяне завуць Нікаля! – нечакана нават для сябе самога сказаў Сарджэн. – Нікаля Сарджэн! Вось і называйцемяне так, калі жадаеце супрацоўнічаць!

- Супрацоўнічаць?!З табой?!

Вочы Ірумы неяк нядобра звузіліся… яна зрабіла крок па напрамку ла Сарджэна.

- Ірума! – перасцерагальна прагаварыла Мэры, засланяючы сабой мужа. – Не ўздумай яго чапаць!

- І не збіралася!– прагаварыла Ірума з халодным шаленствам ў голасе. – Я проста хацела напомніць яму, што ні аб якім супрацоўніцтве рэч не ідзе! Рэч ідзе толькі аб падпарадкаванні!

- Вось як? – Сарджэн нечакана ўсміхнуўся. – І хто ж каму будзе падпарадкоўвацца?

- Ты ўсё ж не пераходзь мяжу! – сказалаМэры. – Ведай усё ж сваё месца!

- Я ведаю сваё месца! – сказаў Сарджэн. - Маё месца тут!

І ён правёў рукой па паветру.

І адразу ж рознакаляровыя сцены залы зноў набылі свой шэры бетонны колер…

-Дакладней, зараз я сам буду вызначаць сваё месца! Вось так!

Яшчэ адзін кароткі ўзмах рукі – і зноў каляровая гама вярнулася на сцены…

- Магу ітак!

Каляровая гама на сцяне зараз афарбавалася ў адзіны крывава-чырвоны колер…

- Ці вось так!

Чырвоны колер сцен раптам зрабіўся зялёным, потымсінім… жоўтым… аранжавым…

- Хопіць ці яшчэ?!

- Хопіць! – прагаварыла Мэры… неяк дзіўна прагаварыла… і тон яе голаса быў так не падобны на ранейшы яе халодны і пагардлівы тон. Потым яна нечакана ўсміхнулася і, абняўшы аберуч Нікаля за шыю, прыпала да ягоных вуснаў доўгім шматабяцальным пацалункам. – Гэта будзе пачаткам нашага плённага супрацоўніцтва, хіба не так?

- Працягам! – прашаптаў Сарджэн. – Працягам, а не пачаткам! Хай будзе, як ты жадаеш… я на ўсё згодны,толькі…не пакідай мяне!

- Ты яшчэ паспрабуй ад мяне пазбавіцца! – ці то жартам, ці то ўсур’ёз прыгразілаМэры. – Тая хвіліна, калі ты паспрабуеш пакінуць мяне, будзе самай апошняй хвілінай твайго жыцця!

- А я згодны! – сказаў Сарджэн, адчуваючы, як шчаслівая і, адначасова, дурнаватая нейкая ўсмешка сама сабой з’яўляецца на ягоным твары. – Я на ўсё згодны… толькі б з табой…

- Ну вось і дамовіліся!

Крыху адхіліўшыся ад Сарджэна, Мэры запытальна і крыху трывожна нават паглядзела на Іруму. На прынцэсу Іруму.

- Ну што ж! – нечакана спакойна і нават добразычліва прагаварыла Ірума. – Няхай будзе так! – Яна змоўкла, уважліва паглядзела на Нікаля. - Я буду называць цябе Сарджэнам. Ці нават Нікаля Сарджэнам, калі табе так больш падабаецца! А цябе? – яна змоўкла, уважліва паглядзела на Мэры. – Як мне называць цябе зараз? Ты хто? Мэры?Маргана?

- Для цябе я – Маргана! – сказала Мэры ціха. – Лічы, што ў нашых адносінах нічога не змянілася!

- Змянілася! – уздыхнула Ірума. – І шмат чаго! Але… можа,гэта і да лепшага…

- Сігнал трывогі! – прагаварыў Сарджэн заклапочана. – Вы не чуеце?

Абедзьве “дзікія кошкі” паглядзелі на яго недаўменна, і ён зразумеў, што нічога яны так і не пачулі. Тады ён працягнуў ім рукі, абедзьве адразу.

- Каб адчуць тое, што адчуваю я – дастаткова проста дакрануццца да маёй рукі…

- І мы будзем адчуваць тое, што адчуваеш ты? – недаверліва спытала Ірума.

-Не толькі адчуваць, - сказаў Сарджэн. – Вы зможаце кіраваць усёй гэтай сістэмай без дапамогі пультаў…

* * *

-Да аб’екта атакі не больш за сто міль! – паведаміў Зіберт і, нахіліўшыся да мікрафона, дадаў: - Увага! Усім шлюбкам! Гатоўнасць нумар адзін!

Адкінуўшыся зноў у крэсле, начальнік бяспекі Аграполіса кінуў хуткі позірк у бок Холіна.

- Прабачце, што я пачаў кіраваць без узгаднення з вамі, сэр!

-Усё правільна! – сказаў Холін і сам нават здзівіўся свайму голасу, так вяла і нават безжыццёва ён прагучаў зараз. – Вайсковыя аперацыі – ваш непасрэдны абавязак! Дарэчы, чаму генерал Хэнк не з намі?

- Не ведаю! – Зіберт паціснуў плячамі. – Перадаў праз ад’ютанта, што адпраўляецца ў тэрміновую камандыроўку ў Цэнтр…

- Ясна! – прагаварыў Холін, а пра сябе падумаў, што Хэнк адправіў сябе ў камандыроўкунездарма. Адчуў, пэўна, што лаўры пераможцаў ў гэтым паходзе ім не асабліва свецяць, вось і вырашыў застацца ў баку…

“Я таксама мог бы застацца ў баку, - падумалася раптам Холіну. – І ніхто б мяне за гэта асабліва не папракаў, бо рэзідэнту зусім не абавязкова самому ўзначальваць дэсантную аперацыю. А і сапраўда, чаму я тут? Што я тут забыўся?”

-Шлюбка нумар адзін да бою гатова! – пачулася ў дынаміку. – Шлюбка нумар два да бою гатова! Шлюбка нумар тры…

“І ўсё ж мы зноў прайграем! – падумалася раптам Холіну і, не слухаючы болей бадзёрыя гэтыя рапарты, ён як мага зручней уладкаваўся ў крэсле і стомлена заплюшчыў вочы. – Не ведаю, як гэта адбудзецца зараз, але мы зноў пацерпім фіяска! Толькі вось чаму так адбываецца? Чаму мы ўвесь час прайграём? Таму, што гуляем чорнымі? А, можа, мы не ведаем нават, што ж гэта такое – гульня белымі фігурамі…”

-Аб’ект у зоне візуальнага назірання! – перарваў ягоныя думкі голас Зіберта. –Падрыхтаваць плазменныя пушкі!

“Там, знізу, зараз знаходзіцца і Максіміляна! – прыйшла раптам Холіну ў галаву новая нечаканая думка. – Адзін залп… і яе ўжо не стане! Калі толькі… калі толькі белыя не падрыхтавалі на наш, такі прадказальны ход, свой эфектыўны ход у адказ? Хоць… які эфектыўны ход дапаможа абараніцца ад плазменных залпаў? Хіба што, схавацца ў лесе? Магчыма, яны так і зрабілі… ці не, такое проста немагчыма! “Дзікія кошкі” ніколі не пойдуць на такое! Тады што? Максіміліяна загіне? Чаму я так спакойна аб гэтым разважаю? Бо я ж магу яшчэ ўзяць кіраванне аперацыяй у свае рукі, магу нават павярнуць шлюбкі назад… Магу? Ці гэта ўжо не ў маіх сілах, зрабіць такое?”

- Аб’ект у зоне паражэння! – голас Зіберта гучаў амаль весела. – Атака!

Зладжана, нібыта на манёўрах, дэсантныя шлюбкі пачалі разварочвацца ў лінію. І амаль адразу ж сцебанулі па паветру дзесяткі доўгіх блакітных маланак… потым яшчэ і яшчэ. Успомніўшы, што зрабілі калісьцігэтыя маланкі з будынкам дваццаць дзевятага аддзялення, Холін міжволі заплюшчыў вочы, каб не бачыць самайапошняй агоніі старажытнай гэтай пабудовы…

Аленічога так і не адбылося. Зусім нават нічога. Дзесьці, на вышыні некалькіх дзесяткаў метраў над будынкам маланкі нібыта натыкаліся на нейкую нябачную, але,тым не менш, незвычайна трывалую перашкоду… натыкаліся і адразу ж бясследна знікалі…

- Што гэта значыць? – закрычаў Зіберт, паварочваючыся да Холіна. – Нічога не разумею!

Холін толькі моўчкі паціснуў плячамі. Ён і сам нічога не разумеў.

А шлюбкіўсё працягвалі і працягвалі сваю бескарысную страляніну…

- Спыніць агонь! – загадаў Зіберт і, крыху памаўчаўшы, дадаў: – Падрыхтаваць ракеты класа “паветра-зямля”з ядзернымі боегалоўкамі!

Нейкі час на шлюбках маўчалі, усведамляючы новы загад.

-Тады нам самім трэба адыйсці крыху падалей, - падаў слушную парадухтосьці з пілотаў. – Ядзерныя зарады, яны…

- Не разважаць! – голас Зіберта зноў сарваўся на крык. – Выконваць загад!

Холін ужо спакойна і з пэўнай доляй іроніі глядзеў, як пайшлі ўніз ракеты. Яны не спрацуюць, - чамусьці ўжо ведаў ён, - не павінны спрацаваць…

І ракеты сапраўды не спрацавалі, хоць і прйшлі безперашкодна нябачны гэты бар’ер над будынкам. Яны проста стукаліся аб ягоныя сцены і ламаліся, нібыта запалкі. Альбо не ламаліся, а проста адскоквалі ад сцен…

- Што зараз? – спытаўся Холін у Зіберта.

Нічога на гэта не адказваючы, Зіберт глядзеў на экраны. Глядзеў так, нібыта не верыў таму, што толькі што адбылося…

- Што зараз будзем рабіць? – паўтарыў Холін. – Атака дэсантнікаў?

Зіберт перавёў позірк з экрана на свайго непасрэднага начальніка.

- Дэсантнікі, - паўтарыў ён павольна і неяк нерашуча… - Вы так лічыце, сэр?

-А вы? – у тон яму казаў Холін і, нахіліўшыся да пульта, дадаў: - Гэта Холін! Усім кіраўнікам дэсантных груп! Падрыхтавацца да высадкі!

-Першага група да выдадкі гатова! – зноў пачуліся з дынамікабадзёрыя адказы. – Другая група да высадкі гатова! Трэцяя група…

Холін дачакаўся заканчэння рапартаў гатоўнасці, зірнуў на Зіберта.

- Гэта наш апошні козыр, - сказаў Зіберт ледзь чутна. – Калі мы і яго страцім…

-Атака на ферзевым флангу! – Холін змоўк, паглядзеў на Зіберта і дадаў: - Мы ў цэйтноце, зразумеў?

Здаецца, Зіберт так нічога і не зразумеў: ні сэнсу гэтых слоў Холіна, ні, нават, агульнага сэнсу фразы.

-Шахматная тэрміналогія, - патлумачыў Холін. – Была калісьці такая цікавая гульня. На Барсуме, дарэчы, яна і зараз шырока распаўсюджана…

-На Барсуме? – перапытаў Зіберт, па ранейшаму нічога, здаецца, не разумеючы. – Дык што з дэсантнікамі?

- Атака! – загадаў Холін, зноў нахіляючыся да пульта. – Масіраваная атака!

Атака дэсантнікаў – гэта заўсёды захапляючае відовішча, асабліва масіраваная атака. Вось і зараз на абзорных экранах было відаць, як спрытна выслізгваюць з люкаў кожнай са шлюбак дэсантнікі ў скафандрах, адзін за адным…Як яны прама ў паветры групуюцца ў баявыя падраздзяленні… як гэтыя падраздзяленні потым пачынаюць хуткае зніжэнне… усё бліжэй і бліжэй да нябачнай гэтай перашкоды…

Зарады плазмераў гэтая перашкода затрымала, ракеты прайшлі праз яе, нават не заўважыўшы, але чамусьці ні адна з іх потым не спрацавала. А што будзе з дэсантнікамі?

“А раптам гэты нябачны бар’ер неяк затрымае і іх? – запознена падумалася Холіну. – Ці проста заб’е іх усіх у самы момант пераходу! Чаму я аб гэтым не падумаў загаддзя?”

Ён ужо хацеў аддаць дэсантнікам загад спыніць атаку, але яны і самі прыпыніліся ў паветры, на самай мяжы з бар’ерам. Дарэчы, прыглядзеўшыся паўважлівей, бар’ер гэты можна было заўважыць нават няўзброенным вокам: у тым месцы, дзе ён праходзіў, іскрылася і пералівалася штосьці, вельмі нагадваючае вялізны мыльны пухір.

Дэсантнікам, пэўна, прыйшла ў галаву тая ж думка, што і Холіну, таму яны і не спяшаліся рызыкаваць. Але вось хтосьці з дэсантнікаў, па ўласнай ініцыятыве альбо па загаду, усё ж вырашыў рызыкнуць. Імкліва зніжаючыся, ён прайшоў праз бар’ер, зноў прыпыніўся ў паветры і зрабіў астатнім нейкі знак рукой.

Здаецца, гэты незразумелы бар’ер на людзей усё ж ніякне дзейнічаў… і, зразумеўшы гэта, дэсантнікі кінуліся ўніз. Вось яны ўжо па той бок бар’ера, вось да зямлі засталося ўсяго толькі каля двух дзесяткаў метраў…

І ў гэты час, насустрач ім, з зямлі ірванулі ў неба, не дзесяткі нават, сотні жанчын у чорных бліскучых камбінізонах…

“Дзікія кошкі” Барсума сустрэліся нарэшце з элітай космадэсантных войск ФІРМЫ ў смяротнай бітве…

-Гэтага не можа быць! – пранізліва ўскрыкнуў прама над вухам Холіна Зіберт. – Адкуль яны маглі ўзяцца тут, ды яшчэ ў такой колькасці? Ні адзін чужы зоркалёт нават не набліжаўся да планеты за апошнія некалькі месяцаў!

У Холіна мелася сваё меркаванне на гэты кошт, але тлумачыць яго Зіберту не хацелася. І, наогул, надзвычайным і паўнамоцным рэзідэнтам ФІРМЫ на Аграполісе авалодала раптам нейкая незразумелая апатыя. Ён ужо разумеў, што поўнасцю прайграў гэтыю партыю, што, нягледзячы на прыблізна роўныя суадносіны сіл у паветры, перамога будзе не за дэсантнікамі…

Гэта і сапраўды было так. Хуткасць руху “дзікіх кошак” была амаль удвая вышэйшай, чым мог развіць дэсантны скафандр… а пра манеўранасць і казаць не было чаго. За кошт чаго трымаліся ў паветры гэтыя жанчыны ў тонкіх сваіх камбінезонах… гэтага Холін так і не змог зразумець. Магчыма, уся справа была ў шырокіх паясах… а ўрэшце рэшт, у “кошак” заўсёды меліся свае баявыя сакрэты…

Цяпер гэта ўжо быў не бой, а бойня. Нерухомыя целы космадэсантнікаў валіліся ўніз раз за разам… але, колькі Холін не ўглядваўся, ён так і не змог заўважыць, ці звалілася ўніз хоць адна з чорных і бліскучых жаночых фігурак.

Яны выглядалі так прывабна на адлегласці, гэтыя зграбныя бліскучыя фігуркі…

-Чаму яныне выкарыстоўваюць плазмеры?! – закрычаў Зіберт, зноў нахіляючыся над мікрафонам, і ў голасе свайго начальніка бяспекі і былога космадэсантніка Холін адчуў не трывогу нават, а самую сапраўдную паніку. – Выкарыстоўвайце плазмеры, чорт бы вас пабраў! Што? Не працуюць?! А, чорт!

У гэты час шлюбка нечакана задрыжала і пачала раптам зніжацца сама па сабе.

- Куды ты?! – зароў Зіберт, звяртаючыся да пілота. – Утрымлівай шлюбку ты, ідыёт!

- Я не магу! – закрычаў у адказ пілот. – Яна… яна мне не падпарадкоўваецца!

- Што?!

Адштурхнуўшы пілота ўбок, Зіберт заняў ягонае месца.

-Адыходзім! – аддаў ён загад на ўсе шлюбкі. – Зараз жа адыходзім! Разварочвайце шлюбкі!

-А яны? – разгублена прагаварыў пілот, не зводзячы вачэй з экрана. – Яны ж усе загінуць!

- А ты хочаш, каб і мы загінулі разам з імі!Ды што гэта з ёй?!

Нягледзячы на ўсе ягоныя намаганні, шлюбка працягвала зніжацца. Астатнія шлюбкі таксама хутка гублялі вышыню. А дэсантнікі ўсё працягвалі і працягвалі сваё безнадзейнае супраціўленне, хоць засталося іх зараз ужо менш нават за палову ад першапачатковай колькасці. Але ні адзін з тых, што засталіся, не спыніў супраціўленне, не кінуўся наўцёк, не здаўся ў палон…

А можа “дзікія кошкі” проста не жадалі браць палонных у гэтым смяротным баі?

А шлюбка ўсё працягвала і працягвала зніжацца, ніяк не реагуючы на адчайныя спробы Зіберта ўзяць кіраванне на сябе. Машына яго не слухалася, яна зараз слухалася кагосьці іншага і толькі гэтаму іншамузараз падпарадкоўвалася…

- Вось і ўсё! – прагаварыў Холін стомлена, ні да каго канкрэтна не звяртаючыся. – Як кажуць, шах і мат!

- Прапаную нічыю! – пачуўся раптам за ягонай спіной мяккі і мілагучны жаночы голас. – Але гэта толькі табе аднаму!

Холін азірнуўся.

Непадалёку ад яго стаялі дзве жанчыны ў чорных камбінізонах. Адна з іх была Маргана, другую ж Свенсан бачыў упершыню ў жыцці…

Зіберт таксама павярнуўся на голас, і таксама ўбачыў жанчын. І адразу ж прыняў рашэнне.

- Не трэба, Зіберт! – крыху запознена крыкнуў Свенсан.

У Зіберта была выдатная рэакцыя. Але рэакцыя Марганы аказалася лепшай. Зіберт толькі ускідваў яшчэ плазмер, як тонкая блакітная маланка ўдарыла яго прама ў лоб.

- Ну вось і ўсё! – сказала Маргана спакойна. Потым яна перавяла погляд на пілота і той ад жаху нават заплюшчыў вочы.

- Не трэба! – прашаптаў ён ледзь чутна. – Не забівай!

Схаваўшы плазмер гэтак жа імгненна, як і выхапіўшы яго перад гэтым,Маргана зрабіла хуткі, амаль няўлоўны для вока крок напераді, схапіўшы пілота за кіршэнь, проста выкінула яго ў адкрыты ніжні .люк шлюбкі. Да зямлі заставаліся ўжо нейкія тры-чатыры метры, так што нічога сур’ёзнага пры прызямленні небараку-пілоту не пагражала…

А Холін усё глядзеў і глядзеў на незнаёмую жанчыну, якая стаяла зараз перад ім. Яна таксама не зводзіла з яго ўважлівага свайго позірка.

- Ты – Ірума, прынцэса Барсума! – прагаварыў нарэшце Холін. – Дачка Ірыдыі… адзіная яе дачка… - Ён устаў з крэсла, зрабіў крок насустрач Іруме, зноў спыніўся. – Ну, прывітанне, сястра!

- Прывітанне, брат! – сказала Ірума.

Яна змоўкла… і зноў нейкі час абодвы яны, і брат, і сястра, працягвалі моўчкі стаяць і моўчкі разглядваць адзін аднаго. І Маргана стаяла побач з імі, і таксама моўчкі глядзела па чарзе то на Холіна, то на ІрумуГлядзела спачатку з недаверам,потым са здзіўленнем… і, нарэшце, з нейкім нават спалохам …

* * *

На планеце Барсум хлопчыкі нараджаліся рэдка.

Дзесьці, адзін да ста, а, можа, і яшчэ радзей…

І нараджэнне хлопчыка, калі і не ганьба, тым не менш – даволі вялікае няшчасце для кожнай“дзікай кошкі”.

Вядома ж, можна было на самай ранняй стадыі перарываць такую непажаданую цяжарнасць, але па даўняй і непарушнай традыцыі Барсума гэта катэгарычна забаранялася. І хлопчыкі ўсё ж нараджаліся зрэдку ў “дзікіх кошак”…

Лёс іх з самага пачатку быў незайздросным.

Не, іх не кідалі ў прорву адразу ж пасля нараджэння… яны не станавіліся з узростам мужчынамі-слугамі…У месячным, прыкладна, узросце гэтых хлопчыкаў тайна перапраўлялі на якую-небудзь з іншых планет, дзе яны і ўсынаўляліся потым. Пры гэтым, на імя кожнага з немаўлятак у мясцовым банку адразу ж адкладвалася пэўная, і даволі немалая сума мясцовых грашовых сродкаў… і роўна палову гэтай сумы прыёмныя бацькі хлопчыка маглі выкарыстоўваць па свайму разуменню да дасягнення ім паўналецця. Перад прыёмнымі бацькамі ставіліся толькі дзве неабходныя ўмовы: па-першае, хлопчыку павінна быць камфортна ў ягонай новай сям’і, па-другое, ён ніколі не павінен быў даведацца аб сапраўдным сваім паходжанні. І абодвы гэтыя ўмовы заўсёды выконваліся прыёмнымі бацькамі бездакорна, бо ставілі ўмовы, не хто іншы, як “дзікія кошкі”, а на прамы канфлікт з “кошкамі” мог рашыцца хіба толькі вар’ят ці патэнцыяльны самагубца…

Але адна з “дзікіх кошак” чамусьці так і не знайшла ў сябе сілы развітацца з маленькім сынам. Гэта было яе першае і адзінае на той час дзіця, прытым, дзіця доўгачаканае… і Ірыдыя, так звалі жанчыну, пайшла на адчайны крок. Яна зрабіла сына… дачкой, дакладней, пачала выдаваць яго за дачку… і маленькі Максіміліян, у якога тады было зусім іншае імя, аж да дзесяці гадоў выхоўваўся, як дзяўчынка. З яго рыхтавалі будучую “дзікую кошку”… і ні ў садку, ні потым, у пачатковай школе, ніхто нават не западозрыў у ім не дзяўчынку, а хлопчыка…

Але сам Холін заўсёды ведаў, што ён не такі, як іншыя. І адчайна камплексаваў з-за гэтага… і ніякія штовячэрнія суцяшэнні маці не дапамагалі. Яна любіла яго, няўдалае сваё дзіця, вельмі нават любіла… але нават мацярынская любоў не можа рабіць цуды…

Можна, вядома ж, было пайсці на аперацыю па змене полу… калі не на Барсуме, дзе такія аперацыі ніколі не рабіліся, дык на адной з іншых планет, але маці і на гэта не йшла чамусьці, за што Холін зараз быў ёй так удзячны. Тады ж ён амаль узненавідзеў яе за гэта…

І такое становішча не магло працягвацца бясконца. У дзесяць год у дзяўчынак пачынаюцца ўжопершыя вайсковыя зборы, і там, на гэтых зборах, Холін ніяк не мог разлічваць і далей захоўваць сваю тайну. Да таго ж Ірыдыя да гэтага часу зноў змаглазацяжарыць… і лёс яе дзесяцігадовага сына быў вырашаны…

Хлопчыка вывезлі на Медэю-2, куды часцей за ўсё і адпраўлялі хлопчыкаў з Барсума. Прыёмных бацькоў яму знайшлі даволі хутка, гэта была забяспечаная пажылая сямейная пара Холінаў… і ў хлопчыка пачалося новае жыццё на Медэі, так не падобнае на ягонае жыццё ранейшае.

Дзяўчынкі на Барсуме атрымоўваюць больш поўныя і грунтоўныя веды,чым іх равеснікі на іншых планетах, таму Максіміліяна (так яго цяпер пачалі называць) накіравалі адразу ж у восьмы клас мясцовай гімназіі, дзе ў асноўным вучыліся падлеткі старэйшыя за яго гады на тры-чатыры.

Норавы на Медэі-2 заўсёды былі крыху крымінальныя, і школы не былі выключэннем з гэтага агульнага правіла… і таму ў першы ж дзень заняткаў, на першым жа перапынку да Холіна падыйшлі чатыры ягоных аднакласнікі і запатрабавалі грошаў. Не шмат, так, больш для знаёмства… А пасля катэгарычнай адмовы Максіміліяна гэта зрабіць, малалетнія рэкеціры адразу ж паспрабавалі яго адлупцаваць…

Праўда, спроба гэтая аказалася няўдалай для нападаючых.Удзельнічаць у дзіцячых бойках Холін проста не ўмеў… і злашчасная чацвёрка адразу ж апынулася на бальнічных ложках са шматлікімі і даволі сур’ёзнымі ўнутраннымі пашкоджаннямі. Але для самога Максіміліяна гэты непрыемны інцындэнт меў яшчэ больш сур’ёзныя вынікі. Нягледзячы на ўсе намаганні прыёмных бацькоў, хлопчыка накіравалі ў выпраўленчую калонію тэрмінам на адзін год… дзе таксама яму адразу ж прыйшлося адстойваць сваё права ні ад каго не залежыць і нікому са старэйшых падлеткаў не падпарадкоўвацца…

Гэтае сваё права ён паспяхова адстаяў, а праз некалькі месяцаў проста ўцёк з калоніі і, не вярнуўшыся ўжо да прыёмных бацькоў, пачаў самастойнае жыццё, уладкаваўшыся юнгай на адзін з трансгалактычных лайнераў…

І толькі праз шмат гадоў выпадкова даведаўся, што падпісаў гэтым смяротны прыгавор сваім прыёмным бацькам, бо “дзікія кошкі” не ўмеюць дараваць, і слова “міласэрднасць” ім таксама амаль невядомае…

- Ты ведаеш, маці часта ўспамінала пра цябе, - прагаварыла раптам Ірума, адрываючы гэтым Холіна ад ягоных невясёлых успамінаў. – Яна шукала цябе… яна, а потым і я…

- Навошта? – ціха, без усялякага выразу спытаўся Холін. – Навошта вы шукалі мяне?

Ірума нічога не адказала . Замест гэтага, яна прайшлася па вузкаму праходу шлюбкі, якая даўно ўжо апусцілася на зямлю… прайшлася, спынілася каля пульта кіравання… нейкі час моўчкі яго разглядвала…

- Прымітыў, - прагаварыла яна, націскаючы адну з кнопак. – Які ўсё ж прымітыў! Але на першы час сойдзе, ці не так, Маргана?

- Я пайду, - сказала Маргана, нахіляючыся над люкам. – Пагутарце без мяне!

Яна спрытна слізганула ў люк, адразу ж знікаючы з вачэй. А Ірума, праводзячы яе поглядам, зноў павярнулася да Холіна.

-Калі б ты нарадзіўся дзяўчынкай, - сказала яна ціха і з нейкім нават болем у голасе, - то ў мяне б была старэйшая сястра… І мы б маглі сябраваць… ведаеш, як гэта важна на Барсуме– мець старэйшую сястру?!

- Ведаю, - сказаў Холін. – Але б ты не была тады прынцэсай! Прынцэсай быў бы я!

- Ішто?

Ірума раптам усміхнулася.

- Пайшлі! – сказала яна, паказваючы на люк. – Ты першы!

- Куды? – Холін павольна падыйшоў да люка, зазірнуў у яго. – У палон?

- Пакуль у госці! – Ірума зноў усміхнулася. – А потым… будзе бачна…

* * *

Напэўна, у кожнага здзіўлення ёсць свая мяжа, і Свенсан гэтую мяжу даўно ўжо пераступіў. Таму зараз ён без усялякага інтарэсу наватглядзеў, як, літаральна ніадкуль, з пустэчы, працягвалі ўзнікаць у цэнтры ярка-чырвонага круга ўсё новыя і новыя фігуры ў чорных камбінізонах і з плазмерамі ў руках. Тыя, першыя “дзікія кошкі”, якія з’явіліся тут крыху раней і вялі затым жорсткі паветраны бой з космадэсантнікамі, даўно ўжо адбылі кудысьці на захопленых шлюбках. Зараз жа жанчыны-воіны Барсума накіроўваліся да таго ці іншага круга, якія былі размешчаны па перыферыі акруглай гэтай залы і таксама свяціліся зараз яркім чырвоным святлом. Жанчыны пачаргова ступалі ў гэтыя кругі і зноў знікалі, як быццам іх і не было тут…

Свенсан ведаў – Ірума яму растлумачыла – што вялікі круг у цэнтры звязаны зараз з Барсумам, а гэтыя малыя кругі вакол яго маюць “выхады” ў самых розных месцах Аграполіса, дакладней, у розных месцах стэпавай ягонай часткі. Захоп планеты працягваўся… дакладней, ён быў амаль ужо завершаны… і прайшла чарговая баявая аперацыя Барсума проста бліскуча…

Космадэсантнікі знішчаны, іх баявыя шлюбкі захопленыя усе да адной… так што ніякага арганізаванага супраціўлення “дзікія кошкі” тут не сустрэнуць. Ды і неарганізаванага таксама, бо фермеры, разрозненныя і распешчаныя празмернай апекай ФІРМЫ, наўрад ці возьмуцца за зброю. Хіба толькі ахоўнікі… ды колькі іх, тых ахоўнікаў. І чаго яны вартыя супраць “дзікіх кошак”, гэтыя ахоўнікі…

А “дзікія кошкі” ўсё ішлі і ішлі праз адчынены партал, дзе адлегласць у многія і многія кілапарсекі скарачалася раптам да аднаго-адзінага кроку. І Свенсан успомніў раптам, як крыху раней праз партал гэты прайшлі ў зваротным напрамку, на Барсум, жанчыны-арфісткі, рабочая жонка фермера Рыка і яшчэ некалькі жанчын, якіх Свенсан раней не бачыў. Праўда, адна з жанчын, Ева, усё ж адмовілася ад Барсума. Моцна трымаючыся за руку Адама, яна на ўсе прапановы зрабіць гэта, толькі адмоўна матляла галавой. І “дзікія кошкі”, як не дзіўна, пайшлі ёй насустрач. Еву разам з Адамам перакінулі праз іншы партал якраз на яе родную планету, назву якой Свенсан так і не змогутрымаць у памяці…

“Імгненны пераход, - нечакана падумалася яму. – Спрадвечная мара чалавецтва… і вось яна здзейсненая. І не патрэбны зараз вялізныя і дарагія лайнеры… і іх экіпажы… столькі прафесій адразу ж становіцца непатрэбнымі… А яшчэ гэта канец ФІРМЕ, бо менавіта даходы адгалактычных перавозак састаўляюць заразільвіную долю яе бюджэту…”

Побач са Свенсанам нечакана з’явілася Ірума. Ён нават не заўважыў, калі ж яна паспела падыйсці.

- Ну як? – спыталася Ірума. – Уражвае?

-Не тое слова! – Свенсан памаўчаў крыху і дадаў: - Ты думаеш, ФІРМА з гэтым змірыцца?

-З чым? – ці то не зразумела, ці то зрабіла выгляд, што не зразумела Ірума. – З чым яна не змірыцца, твая ФІРМА?

-З усім! – сказаў Свенсан. – З крахам галактычных перавозак… са стратай Аграполіса…

Ірума адказала не адразу. Нейкі час яна глядзела на круг у цэнтры залы, які ўжо пуставаў нейкі час і змяняў пры гэтым сваю чырвоную афарбоўку на звычайную чорную.

-Аграполіса больш няма! – прагаварыла яна жорстка. –Ёсць Барсум-2, і тваёй ФІРМЕ прыдзецца з гэтым змірыцца!

- Яна - не мая! – сказаў Свенсан.

-А наконт перавозак… - Ірума зноў памаўчала крыху. – Ты, пэўна, лічыш, што мы вырашылі стаць нейкімі касмічнымі рамізнікамі? – Яна яшчэ крыху памаўчала. – На гэтыя парталы ў нас свае планы і да касмічных перавозак яны не маюць аніякага дачынення…

У гэты час да іх наблізілася Маргана са сваім нязменным Нікаля, а таксама Холін, які кінуў хуткі погляд на Свенсана і адвярнуўся.

Свенсан яго выдатна разумеў. Яму, з самага пачатку іх вымушанай сустрэчы ў гэтай зале, было неяк няёмка ў прысутнасці Холіна… зараз жа, калі ён даведаўся ад Ірумы пра тое, што Холін яе брат…

- Мы – на Барсум! – сказала Маргана. – Ты з намі, прынцэса?

-Не, я пакуль што застануся тут, - сказала Ірума. Яна змоўкла, паглядзела чамусьці на Свенсана і дадала: - На нейкі час.

- Ну што ж, тады да сустрэчы!

Маргана ўвайшла ў круг, Сарджэн, вядома ж, за ёй… яшчэ імгненне – і яны зніклі, а Свенсану, які назіраў за імі ўвесь гэты час, прыйшла раптам у галаву нечаканая думка, што гэты малады фермер, сам таго не падазраваючы, зрабіў за “дзікіх кошак” значную частку іх работу. І хто ведае, ці прайшоў бы захоп планеты так хутка і паспяхова, не акажыся тут у самы адказны момантгэтага Сарджэна?Нікаля, так, здаецца, ягонае імя…

Свенсана так і карціла запытаць аб гэтым Іруму, але, па-першае, побач з ёй усё яшчэтырчэў насуплены Холін, па-другое – і гэта галоўнае – Свенсан чамусьці падазраваў, што шчырага адказу на сваё пытанне ён так і не атрымае…

А Ірума раптам узяла Холіна за руку.

- Не жадаеш наведацца на Барсум, брат? – спыталася яна нечакана мяккім і нават спагадлівым нейкім голасам. – Не бойся, там цябе не чакаюць ніякія непрыемнасці.

- Нягледзячы на тое нават, што я ўвесь гэты час процідзейнічаў, як мог, вашай аперацыі па захопу Аграполіса? – спытаўся Холін у Ірумы, па-ранейшаму поўнасцю ігнаруючы Свенсана. – А ці ведаеш ты, што гэта менавіта я настаяў на тым, каб вас знішчылі ў самым пачатку. І дзве “дзікія кошкі” сапраўды былі знішчаны па непасрэднаму майму загаду!

Свенсану здалося, што пры гэтых словах Холіна Ірума крыху ўздрыгнула… а, можа, яму гэта толькі здалося…

-Гэта не мае значэнне, - прагаварыла Ірума, мякка, як і раней. – На вайне толькі перамога мае значэнне!

-Ірыдыя… - прагаварыў раптам Холін нечакана змяніўшымся голасам, - як даўно яна загінула?

-Адкуль ты ведаеш, што яна загінула? – здзіўлена запыталася Ірума, і адразу ж адказала сама сабе: - Ну, вядома ж… раз я – прынцэса, то маёй маці ўжо не павінна быць у жывых! Нашай маці… - адразу ж паправілася яна.

- Як даўно яна загінула? – перапытаў Холін. – І дзе?

-Ужо восем гадоў прайшло, - сказала Ірума спакойна, як аб чымсьці будзённым. – Дзе – не ведаю…

-Ну што ж… - Холін уздыхнуў, памаўчаў крыху і дадаў: - “Дзікія кошкі” не павінны паміраць сваёй смерцю, хіба не так?

- Яны і не паміраюць!

Ірума ўзняла раптам руку, чыста жаночым жэстам паправіла прычоску.

- Яны гінуць!

Яна павольна прайшлася па зале, спынілася каля чорнага круга ў цэнтры.

- Па-ранейшаму не жадаеш наведаць Барсум, брат?

- Не жадаю, сястра, - сказаў Холін. – Гэта цяпер не маё!

- А Максіміліяна?

Свенсан, спадцішка назіраўшы за Холінам, заўважыў, як таргануўся раптам ягоны твар. Нібыта ад удару.

-Гэта забаронены прыём, сястра! – прагаварыў Холін ціха, ледзь чутна. Потым ён таксама падыйшоў да чорнага круга, узыйшоў на яго. – Калі хочаш дапамагчы мне, адпраў мяне зараз на Медэю-2. Хачу наведаць могілкі сваіх прыёмных бацькоў…

Цяпер ужо здрыганулася сама Ірума… хоць Свенсан так нічога і не зразумеў з кароткай іх слоўнай дуэлі...

-Гэта таксама забаронены прыём, брат! – ціха прагаварыла, прашаптала нават Ірума. –Мама тут ні пры чым! Я таксама! А ў рэшце рэшт, твая справа…

Імгненнае змяненне колеру круга з чорнага на чырвоны… і Холін таксама знік. У дзіўнай гэтай зале засталіся толькі сам Свенсан і Ірума…

Прынцэса Ірума…

Жанчына ягонай мары…

- Цікава, якімі яны былі? – раптам прагаварыла Ірума. – Такімі, як мы?

-Хто? – не адразу зразумеў Свенсан… потым да яго дайшло, што Ірума мае на ўвазе старажытных будаўнікоў усіх гэтых праходаў і парталаў. – Наўрад яны былі такімі, як мы… Скажы лепш, як вы ўсім гэтым кіруеце? І як яно дзейнічае?

Ірума адказала не адразу. Нейкі час яна проста глядзела на Свенсана доўгім уважлівым поглядам.

-Як кіруем – не скажу! Як дзейнічае – не ведаю! – прагаварыла яна нарэшце. – І ніхто з нас пакуль гэтага не ведае. Ніхто, акрамя…

Не дагаварыўшы, яна змоўкла.

- Акрамя Сарджэна, - закончыў за яе Свенсан. – Акрамя Нікаля Сарджэна. Ён для вас зараз – знакавая фігура, ці не так?

Ірума нічога на гэта не адказала.

- Цікава, калі ён захоча пакінуць вас – гэта яму ўдасца? Ці жывым яму з Барсума не вырвацца?

-Яны хутка вернуцца, - сказала Ірума, думаючы аб нечым сваім. – Сюды, на гэту планету. І будуць жыць тут разам… ён і Маргана…

- Мэры! – паправіў яе Свенсан. – Ён і Мэры…

-Ці ты чакаў чагосьці іншага?

-Ды не, чагосьці падобнага я і чакаў! – сказаў Свенсан. – Скажы тады хоць, што будзе з астатнімі жыхарамі Аграполіса? Бо іх, як ніяк, трыццаць мільёнаў!

-З жыхарамі Барсума-2, ты хацеў сказаць? – паправіла Свенсана Ірума. – І іх, да твайго ведаму,не трыццаць мільёнаў, а ўсе шэсцьдзесят! Ты што, таксама не лічыш гэтых жанчын за людзей?

Свенсан адчуў раптам, што чырванее. Сапраўды, як ён мог ляпнуць такое?! Ці гэта служба ў ФІРМЕ так на яго падзейнічала, што ён і на самой справе пачаў лічыць мясцовых жанчын звычайнымі рабочымі жывёлінамі…

-Я проста меў на ўвазе мужчын, - прмармытаў Свенсан вінавата. – Бо я нават упэўнены, што з жанчынамі тут усё будзе добра! Яны стануць “дзікімі кошкамі”…

-Не ўсе! – сказала Ірума. – Працэнтаў пяць, не больш… Астатнія ж… яны проста застануцца свабоднымі грамадзянкамі Барсума-2…

-А мужчыны? – спытаўся Свенсан. – Яны таксама застануцца свабоднымі грамадзянамі Барсума-2?

Замест адказу Ірума толькі ціха засмяялася.

-Чаму ты смяешся? – недаўменна спытаўся Свенсан. – Я што, сказаў штосьці смешнае?

-Ты сам вельмі смешны зараз! – прагаварыла Ірума. – Ты робіш выгляд, што цябе вельмі хвалюе лёс усіх гэтых мужчын, у той час, як сам…

Не дагаварыўшы, яна змоўкла.

- У той час, як сам… - машынальна паўтарыў Свенсан. – Што, сам?

-У той час, як сам толькі і марыш аб тым, як бы зацягнуць мяне ўложак… - Ірума раптам ушчыльную падыйшла да Свенсана і, узяўшы яго за руку, паклала яе сабе на грудзі… і Свенсан адразу ж адчуў праз тонкую тканіну камбінізона тугія гэтыя грудзі.- Ці, можа, я памыляюся?

-Не памыляешся! – прашаптаў Свенсан, нейкім, раптоўна асіплым голасам. – Я і сапраўды толькі аб гэтым і думаю ў апошні час…

- Ну і чаму тады маўчыш?

Адступіўшы на крок, Ірумаўважліва і з нейкай наватцікаўнасцю паглядзела на Свенсана.

- Абдымі мяне! – раптам сказала яна. – Вось так! Ці не,пачакай крыху!Скажы лепш, я табе вельмі падабаюся?

- Вельмі! – Не думаючы ні аб чым больш, Свенсан абдымаў яе,ліхаманкава шукаючы засмяглымі сваімі вуснамі вусны гэтай дзіўнай жанчыны. – З таго далёкага часу, як мы ўпершыню сустрэліся… з таго моманту я ні на хвіліну не пераставаў думаць пра цябе! Мне здаецца, што я кахаю цябе, Ірума! Ды што я такое кажу! Я і сапраўды кахаю цябе!

- Кахаеш?

Жанчына ціхенька рассмяялася і асцярожна вызвалілася з гарачых абдоймаў Свенсана.

- Ідзем! – прашаптала яна яму ў самае вуха.

- Куды?

- Туды!

Ірума паказала рукой у бок жылых памяшканняў.

-Там маецца даволі неблагіспальны пакой. І цудоўны ложак у ім. І мы будзем там зусім адны зараз…

Яна зрабіла хуткі, амаль няўлоўны ўзмах рукой… і чорны камбінізон гэты раптам знік, быццам яго і не было зусім. Ірума стаяла зараз перад Свенсанам зусім аголеная… а каля ног яе ляжаў маленькі чорны цыліндрык…

-Мне патрэбна дачка! – сказала Ірума спакойна і нават разважліва. – І ты мне для гэтай мэты аптымальна падыходзіш…

Яна ўзняла руку і чорны цыліндрык сам скокнуў у яе раскрытую далонь. Потым Ірума павярнулася і рушыла да ўваходу. Спынілася каля яго, зноў зірнула на нерухомага Свенсана.

- Чаго ты чакаеш?

-Я… - Свенсан правёў кончыкам языка па раптоўна перасмяглых вуснах. – Я думаў, што ты таксама кахаеш мяне!Што я табе таксама падабаюся!Хоць крышачку… А я табе проста… проста аптымальна падыхожу?

-А ў чым розніца? – Ірума паціснула плячамі. – Я выбрала цябе для сваёй будучай дачкі… што ў гэтым кепскага?

Свенсан нічога не адказаў. Ён стаяў, маўчаў і моўчкі глядзеў на Іруму. І адчуваў, як штосьці павольна застывае ў грудзях…

-Ну што ж… - Ірума ўздыхнула з нейкім нават сумам, але, калі яна загаварыла далей, голас яе быў роўным і спакойным, як заўсёды. – Я зараз хачу прыняць душ… ён тут таксама неблагі. Потым буду чакаць цябе. Не вельмі доўга.А ты вырашай! Хочаш застацца ў маім жыцці на нейкі час – заставайся! Не хочаш – раю пакінуць гэтую планетуяк мага хутчэй! Там… - яна паказала аголенай рукой у напрамку чорнага круга, - трэба стаць у цэнтр, проста стаць і падумаць, на якую ж з планет ты жадаеш трапіць. Проста падумаць… Але ведай, што зваротнага шляху для цябе ўжо не будзе!

Яна знікла ў чорным праёме ўвахода, а Свенсан застаўся на месцы. Ён стаяў і моўчкі глядзеў у той бок, дзе толькі што знікла жанчына ягонай мары, ягонае першае і адзінае ў жыцці каханне. Яна не знікла - ліхаманкава паўтараў ён у думках – яна чакае мяне там зараз, і ў любы момант я магу пайсці да яе… І быць з ёй там… і якая ж гэта асалода – быць з ёй, і толькі з ёй… і ці не аб гэтым я марыў увесь гэты час, доўгімі бяссоннымі начамі марыў…

Але ён ведаў ужо, што не пойдзе да яе…проста не зможа пайсці. Але падыйсці да чорнага круга, узыйсці на яго і апынуцца раптам за сотні парсек ад любімай жанчыны… на гэта ён таксама пакуль што ніяк не мог рашыцца… і таму толькі моўчкі стаяў у акруглай гэтай зале, і моўчкі глядзеў на чорны кругу яе цэнтры…

І чорны круг гэты, здавалася, таксама глядзеў на яго зараз…і нібыта таксама чакаў канчатковага ягонага рашэння…

Канец

Загрузка...