***
Папоўдне даўна
сонца ў самым зэніце.
суседка па бальконе
жанчына гадоў пад сорак
стаіць у майтках і станіку.
ты таксама
стаіш, паліш, сьвеціш
голай дупай.
выходзіш па піва і цыгарэты.
дзьве бабы хлешчуць вінішча пад домам.
малалетнія гопнікі-акрабаты побач
робяць крывавыя піруэты
паралельна страляючы ў цябе
апошнія капейкі.
жыцьцё, яно, брат, такое –
часовыя заробкі
часовыя радасьці
хіба што алькаголь пастаянны
і ўсё, на што цябе хапае, –
павесіць сушыцца майткі,
каўтнуць з рыльца
і падумаць пра дзяўчыну,
магчыма, адзіную,
хто гэтага варты.